Тэма ” Сувязь прыметнікаў з назоўнікам у сказе” Мэта




Дата канвертавання18.05.2016
Памер80.66 Kb.
Тэма ” Сувязь прыметнікаў з назоўнікам у сказе”

Мэта: арганізацыя дзейнасці вучняў па “адкрыцці” алгарытму вызначэння канчатка прыметніка для ўстанаўлення сувязей з назоўнікам і выпрацоўцы ўмення прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

Задачы:

- асэнсаваць граматычныя сувязі паміж прыметнікам і назоўнікам з улікам іх роду і залежнасці формы роду прыметніка ад роду назоўніка, практыкаванню ў правільным ужыванні прыметнікаў у залежнасці ад роду звязаных з імі назоўнікаў ;

- развіць арфаграфічную пільнасць, маўленне, уменне аналізаваць, абагульняць і рабіць вывады;

- сфарміраваць рэфлексіўныя навыкі, кантрольна-ацэначнай дзейнасці;

- выхоўваць акуратнасць, уменне працаваць у калектыве.

Ход урока


“ Той, хто робіць адкрыццё, бачыць тое, што бачаць усе іншыя, і ўяўляе тое, што нікому не прыходзіць да галавы”.

Альберт Сэнт- Дзердзі



1.Арганізацыйны момант

Дзеці, селі ўсе роўна і пачынаем працаваць.Я хачу каб вы сёння былі на ўроку:

У-уважлівыя

Р-разумныя

О-добразычлівыя

К- кемлівыя

А яшчэ вы павінны быць адказнымі і самакрытычнымі, бо сёння вам давядзецца самастойна ацэньваць сваю работу і выстаўляць сабе балы ў ацэначны ліст.

3 балы- без памылак;

2 балы- 1 памылка;

1 бал- 2 памылкі;

0 балаў- 3 і больш памылак.

- Звярніце ўвагу на словы, запісаныя на дошцы. Яны будуць дэвізам на ўроку, т.я. мы будзем рабіць адкрыццё на ўроку.

- Як вы разумееце гэтыя словы? ( Выказванні дзяцей.)

( Гучыць музыка .Настаўнік чытае верш Д.Бічэль-Загневатай).

Лёгкія сняжынкі ў цішы

Долу апускаюцца нясмела.

Светла ў полі, светла на душы,

Лёгкія сняжынкі ў цішы.

- Што вы ўявілі сабе?( Адказы дзяцей.)

2.Чыстапісанне

- Адна са сняжынак заляцела да нас у клас.Паглядзіце, якая яна прыгожая. Якую літару яна вам нагадвае? ( Літару “Ж”).

- З якіх элементаў складаецца літара “Ж” ? ( Адказы вучняў).Пісьмо літары “Ж” і злучэння “яж”, слова “ сняжынка”.

- Хто будзе працаваць над правільным нахілам? Злучэннем?

_ Чаму пішам у слове сняжынка літару “я”? ( Адказы дзяцей. У першым складзе перад націскам е-ё пераходзіць у я).

3.Актуалізацыя ведаў


  • Скласці і запісаць сказ па схеме са словам “ сняжынка”:

якая? што рабіла? у чым? дзе? ( Дзеці састаўляюць сказ.)

(Белая сняжынка кружылася ў паветры.)

  • Вызначыць у сказе назоўнікі, назваць род.

Пытанні класу:

  • Што такое назоўнік ? Што абазначае?

  • Як змяняюцца назоўнікі?

  • Якога роду бываюць назоўнікі? Як вызначаецца род назоўніка?

Ацаніце сваю работу і выстаўце сабе балы ў ацэначны ліст.

4.Слоўнікавая работа

Сёння мы паўторым некаторыя слоўнікавыя словы і напішам слоўнікавы дыктант.( Мульцімедзіа. Слайд 1 )

Яблык, дождж, веласіпед, бутэрброд, дзверы, зімародак, рукзак, камбайн, фламастар, камп’ютар.



  • Звярніце ўвагу на словы фламастар, камп’ютар.

  • Як пісалі раней гэтыя словы? ( Заканчваліся словы на –эр.)

  • Як вы думаеце, гэта нашы беларускія словы ці іншамоўныя? ( Іншамоўныя).

- У сувязі са зменамі беларускага парвапісу і арфаграфіі мы зараз пішам на канцы слоў фламастар, камп’ютар –ар.

Узаемаправерка слоўнікавага дыктанта.



Ацаніце сваю работу і выстаўце сабе балы ў ацэначны ліст.

- Слова, з якім мы сёння пазнаёмімся на ўроку, вы даведаецеся, калі успомніце табліцу множання. Кожнаму ліку адпавядае пэўная літара. Вам неабходна лікі размясціць у парадку ўзрастання.

9*8 7*6 9*9 3*4 8*9

72( н) 42( ё) 81(я) 12( с) 72(н)

- Якое слова атрымалася? ( Сёння)

- Сёння- слоўнікавае слова, яго напісанне павінны запомніць.

-Якое лексічнае значэнне гэтага слова? ( Дзеянне адбываецца ў той жа дзень).(Вучань зачытвае.)

- Дзе можна даведацца пра лексічнае значэнне слова? ( У тлумачальным слоўніку).

- На якое пытанне адказвае слова? (Калі ?)

- Якая гэта часціна мовы? ( Прыслоўе).З гэтай часціна мовы мы пазнаёмімся пазней.

- Пастаўце ў слове націск.

- Падзяліце слова на склады.( Свабодны перанос.)

- Падбярыце аднакаранёвыя словы. (Сённяшні)

Складзіце сказ са словам.( Сёння добрае надвор’е.) Запішам сказ ў сшыткі.



Фізмінутка для вачэй ( Мульцімедзіа.Слайд 2)

5.Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новай тэмы.

- Зараз паслухайце і скажыце, пра якую часціну мовы ідзе размова.

Я аздабляю нашу мову:

Даю прыметы родным словам,

Наўрад ці зможаш без мяне ты

Прадмет адрозніць ад прадмета.

-Якая гэта часціна мовы? ( Прыметнік).Прыметнік займае трэцяе месца па ўжыванню ў мове пасля назоўніка, дзеяслова.У сказе бывае азначэннем, выказнікам.Сёння на ўроку будзем гаварыць пра прыметнік.

- Якія задачы патрэбна вырашыць на ўроку?

( -Будзем вучыцца вызначаць і ўстанаўліваць сувязь прыметніка з назоўнікам у сказе; правільна пісаць канчаткі прыметнікаў).

Мы пашырым веды аб прыметніку і паспрабуем адказаць на пытанне ( На дошцы)

- Як вызначыць канчатак прыметніка?

6. Вывучэнне новай тэмы. Тлумачэнне новага матэрыялу

-Да запісаных назоўнікаў я падабрала прыметнікі. ( Запісаны на дошцы.)

Зіма марознае

Мароз моцная

Надвор’е пушыстыя

Сняжынкі халодны

- Але чамусьці не атрымаліся словазлучэнні.Чаму?

- Што трэба зрабіць, каб выправіць мае памылкі?( Змяніць прыметнікі.)

- Але як іх змяніць, што для гэтага трэба зрабіць? ( Паставіць пытанні ад назоўніка да прыметніка.)

-Змяніце прыметнікі і запішыце словазлучэнні.Выдзеліце канчаткі , вызначце род прыметнікаў.

Зіма ( якая?) марозная
Мароз( які?) моцны

Надвор’е ( якое?) халоднае

Сняжынкі ( якія?) пушыстыя

- Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду? ( -ая, -яя) Мужчынскага роду? ( -ы, -і) Ніякага роду? ( -ае, -ее, -ое)

( Дзеці запісваюць словазлучэнні ў сшыткі і на дошцы.)

- Навошта трэба ўмець правільна вызначаць род прыметнікаў? ( Каб правільна ўжываць прыметнікі ў неабходным родзе.)

- Якую ролю адыгрываюць прыметнікі ўнашай мове? (Робяць яе прыгожай, больш дакладнай.)

-Ад чаго залежыць род прыметніка?( Ад роду назоўніка.)

- Як яго вызначыць? (Паставіць пытанні ад назоўніка да прыметніка.)



Вывад: Прыметнік звязаны з назоўнікам: які род у назоўніка,такі род і ў прыметніка.

Работа з падручнікам.(ст. 5.Памятка) ( Дзеці чытаюць памятку.)

-Якая частка слова ўказвае на змяненне роду прыметніка? ( Канчатак.)

Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага, жаночага,ніякага роду? ( М.р. –ы,-і; ж.р. –ая,-яя; н.р. –ае,-ое, -ее.)

6. Замацаванне ведаў.

а) Першаснае замацаванне .

Практыкаванне 5 Работа ў пары. Выдзеліць канчаткі ў прыметнікаў.

Запішам толькі 5 сказаў: 2 сказы каменціравана+ 3- у пары ( адзін вучань выступае ў ролі кантралёра, другі- выканаўцы; а потым мяняюцца.)

Праверка выкананага задання.



Ацаніце сваю работу і выстаўце сабе балы ў ацэначны ліст.

-Зіма прыйшла не толькі ў сад, але і ў лес.

-Сняжынка запрашае нас у падарожжа па зімовым лесе.Але каб трапіць у лес, трэба ведаць пароль: пытанні , на якія адказваюць прыметнікі.(Гэта пытанні: якія? якая? якое якія?)

- Каб свабодна перамяшчацца па лесе, мы павінны адказаць на пытанне: што абазначаюць прыметнікі? ( Прыметнікі абазначаюць прымету прадметаў.)

б) Трэніровачнае замацаванне

-Дзеці,увага! Я заўважыла нейкага звера, які схаваўся пад елкай.Хто гэта?

Улетку шэры, узімку белы,

Доўгія вушы мае,

Хутка ў лес уцякае. ( Заяц.)

- Назавіце прыметнікі, якія дапамаглі вам адгадаць загадку. ( Доўгія , шэры,белы.) Запішам на дошцы словазлучэнні .( Заяц (які?) шэры ,белы.)

Хвост пушысты,кажух залацісты,

Хітрай называюць, курэй ад яе хаваюць. ( Ліса.)

Запішам на дошцы словазлучэнні. ( Ліса (якая?) хітрая, пушыстая.)

-Так, дзеці, мы з вамі ў лесе.Заплюшчыце на хвіліначку вочы, уявіце сабе зімовы лес.Паглядзіце ўважліва навокал.Які стаіць дзень? (Сонечны, марозны.)

-Якія сняжынкі падаюць на вашы далоні? ( Цудоўныя, пушыстыя, бліскучыя, ласкавыя, пяшчотныя, лёгкія.)

-Якія стаяць дрэвы? ( Заснежаныя, прыгожыя.)

Які настрой выклікае ў вас зімовы лес? Як вы сябе адчуваеце? ( Добра, радасна.На душы лёгка.)

Фізмінутка

Калі прыметнік жаночага роду рукі паднімаеце ўгору, мужчынскага- рукі ўніз, ніякага –рукі ўбок.

Прыгожы, ласкавая, добрае, вясёлы, шчаслівы, вялікая, разумнае,халоднае,

цёплая,белая, блакітны.

7. Замацаванне вывучанага

-А зараз паспрабуйце скласці апавяданне “ У зімовым лесе”.(Работа па групах, па ўзроўнях.)



  1. група складае апавяданне самастойна;

  2. група- з дапамогай апорных слоў, запісаных на картках;

  3. група – дапоўніць дадзеныя сказы прыметнікамі.

Картка 2 групе.

Саствіць і запісаць сказы.

У, лесе, зімовым, мёртвая, цішыня, стаіць.Трэсне, толькі, дзе-нідзе, кара, мёрзлая, дрэва. Елка, стройная, нібы, сваім. Любуецца, убраннем.Паляна, заснежаная, прыціхла, коўдрай, пад,белай.

Картка 3 групе.

Уставіць прапушчаныя прыметнікі.

Мы прыйшлі ў … лес. Стаіць… дзянёк. З неба падаюць … сняжынкі. Усё навокал занесена … снегам. Дрэвы стаяць у … шапках.

Праверка заданняў.



Ацаніце сваю работу і выстаўце сабе балы ў ацэначны ліст.

в)Творчае замацаванне

А зараз я вам прапаную творча папрацаваць з прыметнікам у пары.



Кожная пара атрымлівае выяву жывёлы (зайчаня, зубр, мыш)

Пра яе трэба скласці загадку, ужываючы толькі прыметнікі.( Дзеці складаюць загадкі.)

Праверка работы

Ацаніце сваю работу і выстаўце сабе балы ў ацэначны ліст.

Кантроль і самакантроль.

Гульня “ Дзед- Словавед”.

-Да нас у клас ішоў Дзед- Словавед і нёс словазлучэнні. Па дарозе ён іх рассыпаў.Давайце дапаможам іх сабраць.

Дзень, пушысты, сняжынкі, зімні, коўдра, добры, лёгкія, вятры, белая, халодныя, настрой, ціхае, надвор’е, добрае.

Заданне па варыянтах.( 1в. –ж.р; 2 в. –м.р.; 3в.- н.р.)

Падабраць схему.( У дзяцей на партах ляжаць схемы.)



Ацаніце сваю работу і выстаўце сабе балы ў ацэначны ліст.

8. Падвядзенне вынікаў урока.

Успомніце, якія задачы перад сабой ставілі ў пачатку ўрока.( Дзеці ўспамінаюць задачы.)



  • Ці змаглі мы іх выканаць?

9. Дамашняе заданне

Практыкаванне 8, ст 5” Памятка”

Выстаўленне адзнак за ўрок:

15 б. -10, 14б- 9, 13 б-8, 12 б.- 7, 11 б.- 6, 10б. -5, 9 б. -4.

10. Рэфлексія

-Як вы сябе адчувалі на ўроку? У вас на партах ляжаць сняжынкі. Калі вам было цікава, вы даведаліся новае для вас , то прымацуем блакітнага колеру сняжынку; калі спакойна, добра - белую; калі дрэнна, сумна - сінююю.



( Дзеці прымацоўваюць сняжынкі на планшэт.)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка