Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы




Дата канвертавання06.07.2016
Памер39.4 Kb.
Тэма :Дыферэнцыяцыя зычных 3-С у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы:

1)Фарміраваць уменні дыферэнцыраваць зычныя 3-С у складах, словах, словазлучэннях, сказах.

2)Фарміраваць уменні фанематычнага аналізу вызначаць месца гука ў слове.

3)Развіваць уменне аб’ядновываць прадметы ў групы па зададзенай прыкмеце.



Ход занятку

I.Арганізацыйны пачатак занятку. (Слайд 1)

Гульня "Павуцінка"

Дзеці стаяць у крузе. У настаўніка ў руках клубок нітак.

Перад пачаткам нашага ўроку правядзём гульню "Пажаданні".

Будзем перадаваць клубок нітак і казаць адзін аднаму пажадання, пажаданні на наш урок.

Паша, я жадаю сёння табе добрага настрою .

Паша трымае нітку, а клубок перадае далей, завучы наступнага гульца.

Паглядзіце дзеці, колькі дарожак сяброўства працягнулася адзін да аднаго. Давайце паднімем рукі ўгару і паглядзім, як гэтыя дарожкі ператварыліся ў чароўны дах.

Якія фігуры вы бачыце ў гэтым даху? (Трохвугольнікі, квадраты і г.д.)

А зараз пакладзіце павуцінку на падлогу. Я асцярожна згарну гэтыя маленькія дарожкі ў клубок, каб яны ператварыліся ў дарогу, якая павядзе нас уперад.(Слайд 2)



У прыродзе ёсць сонца. Яно свеціць і ўсіх нас любіць і грэе. (Слайд 3)

Так хай жа кожны яго праменьчык зазірне да нас у клас і не толькі абагрэе нас, але і надасць сіл, акуратнасці, упэўненасці ў ведах.

Размінка, падрыхтоўка да працы (практыкаванні).

Аб’яўленне тэмы занятку, задач. (Слайд 4)



II. Асноўная частка

  1. Прачытайце спачатку склады, а затым словы. (Слайд 5)

Су, суп, зу, зуб, са, за, ясі, зо, со, воз, сі, зі, стол

Вызначце месца гука ў словах. (у пачатку, сярэдзіне, на канцы)

Перад тым, як выканаць наступнае заданне, давайце выканаем практыкаванні: Комплекс: "Кольца", "Кулак-рабро-далонь", "Лязгінка", "Вуха-нос", масаж вушных ракавін, гімнастыка для вачэй.(Слайд 6)


  1. Прачытай словы парамі. (Слайд 7)

Суп -зуб, каса - каза, гусак - гузак, сала - зала, ясі - язі, сойка - Зойка, росны - розны, сорак - зорак, асот -азот.

Спішыце. Падкрэсліце зычныя з-с. Дайце характарыстыку гукаў.

Гук с - зычны, глухі, гук з - зычны, звонкі.

Растлумачце сэнс слова язі. (Слайд 8)

Малайцы! А зараз давайце крыху адпачнем.

Перад вамі фасоля. Вам неадходна скласці літары з і с.


  1. Прачытайце словы парамі. Устаўце літары з, с. (Слайд 9)

Ва...і -ві.л , вя..у-ня..у, ва...ы- во..ы, ..елі - ..’лі, ко..ы - ко..ы. (Слайд 10)

Словы запішыце. Падкрэсліце літары з-с. Вусна складзіце з гэтымі словамі сказы.

Малайцы! Давайце пагуляем . Гульня “Не памыліся” Настаўнік кажа дзецям, што неабходна пляснуць у далоні, калі яны пачуюць ці ўбачаць слова з зычнымі з —с (Слайд 11,12)
Клас, сонца, вуха, нос, зала, сала, дарога, каза, кальцо, зуб, мова, мароз, букет, рыба, холад, двор, халат, раса, грыб, карп, бабка, слуп, стол, стул.


  1. Прачытайце словы. Звярніце ўвагу на тое, як вымаўляюцца зычныя з, с на канцы і ў сярэдзіне слоў. Якімі літарамі яны абазначаюцца на пісьме? Успомніце правіла. (Слайд 13)

Гарбуз - мароз - воз - компас - аўтобус -

казка - бярозка - радыска -

Фізхвілінка. (Слайд 14)


  1. Прачытайце. Дапоўніце сказы, выкарыстоўваючы малюнкі. (Слайд 15)

Тата купіў спелы

Прывезлі вялікі сена.



У паходзе патрэбен

На полі вырас густы

Гульня: “Словы заблудзіліся” (Слайд 16)

Радыска,бярозка, капуста, асіна, фасоля, сасна, часнык, заяц, ліса, слон, зебра, сабака

Аб’яднайце ў групы: дрэвы, звяры, гародніна. (Слайд 17)


  1. Прачытайце. Складзіце сказы. (Слайд 18)

Зазвінеў, і, вучні, званок, пайшлі, у, клас.

Паліў, парасоны, раскрылі, дождж, і, людзі.

На, прыйшоў, Дзед, Мароз, ёлку, у, школу.

На, заззяла, кустах, раса.



  1. Прачытайце скарагаворкі спачатку павольна, а потым хутка. (Слайд 19)

Завучыце на памяць.

Сем седакоў не воз, абы конь вёз.

Пісаў пісака, пісаў, перапісваў, ды так і не напісаў.

III. Заключная частка

-Якая тэма занятку была сёння?

-Што больш за ўсё спадабалася?

Рэфлексія: (Слайд 20)

Дзеці, я жадаю даведацца, які настрой у вас застаўся пасля нашага занятку.



Дзякуй за працу! (Слайд 21)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка