Тэксты лекцый па курсу «Гісторыя культуры Беларусi» для студэнтаў 3 курса гістарычнага факультэта




Дата канвертавання15.03.2016
Памер66.04 Kb.
Тэксты лекцый па курсу «Гісторыя культуры Беларусi»

для студэнтаў 3 курса гістарычнага факультэта

(спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па накірунках)»)
ТЭМА 3.2. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У 9 – 13 СТ.: ЛІТАРАТУРА

1. Пісьменства.

2. Літаратура.
Літаратура

Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1997.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мн., 1993 – 2003. – Т. 1 -6.
1. Пісьменства.

Хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло з Візантыі. Яго распаўсюджанне у гэтым рэгіёне адбывалася інакш, чым у Рымскай імперыі. Там новая рэлігія развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў, урада, палітычнай эліты. У славянскім жа грамадстве хрысціянства наладжвалася ў адваротным накірунку - ад эліты да народа. Кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч у 988 г. сам перайшоў у хрысціянскую веру і пачаў хрышчэнне Русі. Услед за Кіевам падпала пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых важных цэнтраў - Полацка і Ноўгарада. Хрысціянства прыйшло сюды ў гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць стагодддзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым запаветамі, з літаратурай айцоў царквы, культамі Хрыста і Багародзіцы, са стараславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі.

Хрысціянства прынесла акрамя новага светапогляду, іншай маралі і эстэтыкі, яшчэ і новыя віды мастацтва (культавае дойлідства, царкоўна-рэлігійны жывапіс). Яно далучыла нашых продкаў да цывілізаваных народаў Еўропы, садзейнічала пашырэнню і паглыбленню палітычных і культурных узаемасувязей з іншымі краінамі, найперш з Візантыяй, спадкаемніцай антычнай Грэцыі, служыла ідэалагічнаму ўмацаванню палітычнага аб'яднання ўсходнеславян-скіх зямель у дзяржавах-княствах. 3 хрысціянствам непасрэдна звязана таксама ўзнікненне пісьменства і зараджэнне літаратуры ва ўсходніх славян.

Разглядаючы пытанне аб распаўсюджанні хрысціянства ва ўсходніх славян, гісторыкі выкарыстоўваюць тэрмін "дваяверства". Яно праяўлялася ў тым, што частка людзей, пасля таго як прыняла хрысціянства працягвала пакланяцца язычніцкім багам. Некаторыя даследчыкі даводзяць, што дваяверства - гэта не проста ўстанаўленне дзвюх паралельных рэлігійных з'яў, а іх пэўнае перапляценне і ўзаемапранікненне. На Русі хрысціянства само засвоіла шэраг язычніцкіх уяленняў і абрадаў. Ва ўсходнеславянскай вёсцы, якая ўтрымлівала ў сваёй сацыяльнай структуры шмат сапраўдных архаізмаў, на працягу стагоддзяў захаваліся старажытныя, рэліктавыя з'явы. Простыя людзі доўгі час заставаліся язычнікамі, і язычніцкая па сваіх вытоках і аснове народная свядомасць выявілася ў вераваннях, звычаях, абрадах, вуснай народнай творчасці.

Хрысціянства, якое сфарміравалася ў працэсе хрысціянізацыі ўсходніх сла-вян, не змагло цалкам выцесніць з самасвядомасці людзей старажытныя языч-ніцкія вераванні. Таму элементы старажытнаславянскага складу жыцця і жывёлагадоўчага культу ўвайшлі ў хрысціянскі царкоўны каляндар. 3 прыняццем хрысціянства паляпшаўся маральны стан грамадства. У цэлым хрысціянскія запаведзі садзейнічалі ўсталяванню больш гуманных адносін паміж людзьмі.

З'яўленне пісьмен-ства было абумоўлена ўнутранымі патрэбамі грамадства на адпаведнай стадыі развіцця - разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу і ўзнікненнем класаў і дзяржавы. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ў дахрысціянскую эпоху на беларускіх землях існавала свая сістэма пісьма, заснаваная на рунічных знаках. Асобныя з іх знойдзены на цэглах Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, царквы Спаса на Смядыні ў Смаленску, так званых "драгічынскіх клейнах", днішчах пахавальных гаршкоў.

Стварэнне славянскай азбукі звязваюць з імёнамі хрысціянскіх місіянераў і асветнікаў Кірыла і Мяфодзія, якія жылі ў IX ст. Кірылічнае пісьмо, трапіўшае на землі ўсходніх славян з Візантыі разам з хрысціянствам, было больш зручным для выкарыстання і знайшло распаўсюджанне не толькі сярод кніжнікаў, алс і сярод простага люду.

Да найболын сгаражытных помнікі гэтага пісьменства адносяцца: надпіс "гороухшна" на гліняным посудзе з курганоў пад Смаленскам (нершая чвэрць X ст.); круглы надпіс "ІДЗЯС[ЛАВ]ОС" на свінцовай пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец X ст.); "Барысавы камяні" - велізарныя валуны з высечанымі на іх шасціканцовымі крыжамі і надпісамі «господн помозн рабу своему Борнсу» (першая палова XII ст.). Цікавай гістарынай крыніцай з'яўляюцца так званыя "берасцяныя граматы" - прыватныя лісты з паведамленнямі, дару-чэннямі просьбамі адных асоб да другіх, якія пісаліся на бяросце. На жаль, кліматычныя ўмовы Беларусі аказаліся неспрыяльнымі для іх захавання, і археолагі знайшлі толькі дзве такія граматы на тэрыторыі нашай краіны (для параўнання: у расійскім горадзе Ноўгарадзе - звыш 700).


2. Літаратура.

У ІХ-ХІІІ ст. усе найважнейшыя лініі літаратурных узаемасувязей бела-рускіх гарадоў з Візантыяй і Балгарыяй спачатку праходзілі праз Кіеў, які забяспечваў усходнеславянскія землі асноўнай літаратурай, перакладной і арыгінальнай. Спачатку гэта была Біблія і творы літаратурна-багаслоўскага зместу. Побач з імі атрымалі распаўсюджанне прыродазнаўчая і гістарычная літаратура, творы антычных аўтараў, візантыйскіх літаратараў. Кніжнікі беларускіх зямель, як можна меркаваць па дайшоўшых да нас звестках, ведалі імёны і творы Гамера, Платона, Арыстоцеля. Найбольш шырока ў многіх жанрах старажытнай літаратуры выкарыстоўваліся біблейскія сюжэты, матывы, вобразы. Біблію цытавалі, пераймалі яе пранікнёны стыль, ужывалі яе тзмы, крылатыя выразы. Пад уплывам перакладной літаратуры на беларускіх землях ўзніклі арыгінальныя кананічныя творы: "Тураўскае евангелле" (XI ст.), "Полацкія евангеллі" (XII ст.), "Аршанскае евангелле" (XII—XIII ст).

Для развіцця свецкай літаратуры істотнае значэнне мела летапісанне -штогадовыя запісы падзей па гадах (год у старажытнасці называўся "лето"), у якія ўключаліся сказанні, біблейскія сюжэты, тэксты дыпламатычных дакументаў. Адным з першых помнікаў летапісання з'яўляецца "Аповесць мінулых часоў", напісаная ў пачатку XII ст. манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам. Працягам гэтага твора з'яўляліся мясцовыя летапісы: Кіеўскі, Галіцка-Валынскі, Наўгародскі і інш. Маюцца даныя пра тое, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Наваградку. Жанравая асаблівасць летапісаў - іх дакументальнасць, дзелавы выклад рэальнай мінуўшчыны, а таксама зводны характар. Фактычна яны з'яўляюцца своеасаблівымі літаратурнымі анталогіямі і гістарычнымі энцыклапедыямі-хрэстаматыямі свайго часу.

Вялікае значэнне для развіцця літаратуры ва ўсходнеславянскім свеце мела дзейнасць знакамітых царкоўна-рэлігійных асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і Аўраамія Смаленскага.

Еўфрасіння Полацкая, пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, прысвяціла сваё жыццё падзвіжніцкай дзейнасці. Яна займалася перапіскай кніг рэлігійна-маральнага зместу, вельмі складанай справай на той час. Магчыма, што полацкая асветніца пісала і арыгінальныя творы, якія, на жаль, не захаваліся. Еўфра-сіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры. Тут падзвіжнікі спасцігалі навуку, набывалі мастацкі густ, маглі раскрыць свае здольнасці, а галоўнае, вучыліся хрысціянскай дабрачыннасці. Манахі не парывалі духоўных сувязяў са знешнім светам, а шчодра дзяліліся з насельніцтвам набытымі ў ма-настырах ведамі. Разнастайная дзейнасць Еўфрасінні Полацкай уражвае багаццем ініцыятыў і паслядоўнасцю іх рэалізацыі ў жыццё. Дзякуючы яе дзейнасці полацкі Сафійскі сабор стаў важным цэнтрам духоўнай культуры Беларусі, а сабраная асветніцай бібліятэка дала магчымасць атрымаць добрую адукацыю многім пакаленням палачан і далучыцца да духоўных скарбаў чалавецтва.

Кірыла Тураўскі, як асоба і асветнік, найболын ярка паўстае перад намі ў сваіх творах, частка якіх дайшла да нас. Даследчыкі налічваюць болып за 60 яго літаратурных твораў розных жанраў. У паэтычных "словах"-пропаведзях, сюіа-дзеных з нагоды розных свят, праз традыцыйны біблейскі змест, царкоўна-рэлігійную форму прарываецца захапленнс чалавекам радасцю жыцця, хараством прыроды, імкненнем да духоўнай дасканаласці, да ідэалу. "Словы" вылучаюцца багаццем вобразна-паэтычнай мовы, стылістычным адзінствам, глыбйкім лірызмам і эмацыянальнасцю, шырокім выкарыстаннем алегорый, сімвалаў, рыта-рычных зваротаў, разгорнутымі параўнаннямі. Вялікую ўвагу асветнік надаваў малітве. Болынасць малітваў Кірылы Тураўскага звернута да Святой Тройцы. Пад уплывам візантыйскай і заходняй традыцый ён звяртаўся ў малітвах да святых угоднікаў і біблейскіх персанажаў. Усяго захавалася каля 30 малітваў-споведзяў вялікага асветніка. За надзвычайнае майстэрства і глыбіню яго пропаведзяў і твораў сучаснікі называлі Кірылу Тураўскага Златавустам.



Відным прадстаўніком урачыстага красамоўства, высокаадукаванай асобай, царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам у XII ст. быў ураджэнец Смаленскага княства Клімент Смаляціч. Ён стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літаратурнаму таленту. 3 1147 да 1154 гг. Клімент Смаляціч быў мітрапалітам у Кіеве, дзе абараняў незалежнасць усходнеславянскай праваслаўнай царквы ад Візантыі. Да нашых дзён дайшоў толькі адзін яго твор - "Пасланне Фаме прасвітару". Асноўныя разыходжанні, што служылі падставай для дыскусій паміж Кліментам і Фамой, - рознае разуменне таго, як і да якіх меж можна інтэрпрэтаваць тэксты Свяшчэннага пісання, ці правамерна наогул яго пашыранае, сімвалічнае тлумачэнне. Клімент даваў станоўчы адказ на гэтае пытанне, падкрэсліваў, што ў чалавека ёсць найвышэйшы дар - свабодная воля, якая ў той жа час абавязвае свабодную асобу да маральнага ўдаскалення, даверу Боскаму промыслу, праслаўлення Творцы.

У Смаленску ў другой палове XII - пачатку XIII ст. жыў і працаваў выдатны кніжнік, вялікі красамоўца і мастак Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы). Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 г. ён прыняў сан прасвітара і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Людзі прыходзілі да яго, каб паслухаць павучальныя словы і суцяшэнне. Асветнік заклікаў іх няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць Бога, маліцца дзень і ноч, каб не быць асуджаным на судзе Божым. Дзякуючы незвычайнай вытрымцы, стойкасці і высакароднасці Аўрамій змог атрымаць маральную перамогу падчас абвінавачванняў у ерасі з боку мясцовага духавенства.Такім чынам, выдатныя царкоўныя дзеячы, пісь-меннікі, асветнікі сваімі думкамі, справамі, творамі рабілі жыццё людзей больш узнёслым, мэтанакіраваным і чалавечным.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка