Тэксты лекцый па cпецкурсу «Этнаграфiя гарадоў Беларусi» для студэнтаў 3 курса гістарычнага факультэта (спецыяльнасць «Гiсторыя




Дата канвертавання28.05.2016
Памер67.3 Kb.
Тэксты лекцый па cпецкурсу «Этнаграфiя гарадоў Беларусi»

для студэнтаў 3 курса гістарычнага факультэта (спецыяльнасць «Гiсторыя (айчынная i ўсеагульная)»
ТЭМА 1. УВОДЗІНЫ

1. Мэта і задачы курса.

2. Гарадскі лад жыцця.
Літаратура

Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. – Мн., 1991.


1. Мэта і задачы курса.
Гарадская цывілізацыя як антыпод сельскай існавала ўжо на схіле эпохі традыцыйнага грамадства. На працягу гісторыі чалавецтва маштабы гэтай цывілізацыі няўхільна ўзрасталі. Цяпер ужо ўся сучасная цывілізацыя атаясамляецца з гарадской. Станаўленне гарадской цывілізацыі можа выступаць своеасаблівым паказчыкам ступені мадэрнізацыі жыцця асобных краінаў, кантынентаў ды ў цэлым чалавечага жыцця на Зямлі.

Мэтай выкладання спецкурса - вывучэнне працэсаў далучэння жыхароў Беларусі да навукова-тэхнічных, эканамічных дасягненняў і духоўна-культурных каштоўнасцяў гарадской цывілізацыі, а таксама пэўных унёскаў, зробленых беларусамі ў гэтую цывілізацыю.

Асноўныя задачы курса:

1. Даць уяўленне пра горад як гістарычную з'яву, паказаць асноўныя этапы ў гістарычным развіцці гарадоў Беларусі і свету.

2. Даць уяўленне пра урбанізацыю як найважнейшую грамадскую з'яву і яе асаблівасці на беларускіх землях; раскрыць узрастаючы ўклад горада ў эканамічны прагрэс, у фармаванне ўнутранага рынку тавараў і разнастайных паслуг, а таксама ў наладжванні абмену ідэямі і таварамі на міжнародным узроўні; паказаць праблемы правінцыйнага гарадскога жыцця; разгледзець, як урбанізацыя ўплывала на духоўна-культурную місію горада (суадносіны духоўнасці і забаваў, мецэнацтва і шоў-бізнэса).

3. Даць уяўленне пра гараджаніна як спецыфічную папуляцыю на Зямлі; узняць праблему гуманізацыі гарадскога асяроддзя і праблему гарадской экалогіі ў сувязі з нарастаннем працэсаў глабалізацыі; паказаць уплыў гарадскога асяроддзя на ментальнасць гараджанаў у працэсе іх стваральнай дзейнасці; разгледзець асаблівасці фармавання і дзейнасці гарадскога самакіравання, яго ўплыў на эканамічную і культурную дзейнасць гараджанаў; звярнуць увагу на эстэтыку гарадскога асяроддзя (архітэктура, плошчы, паркі і г. д.) і неабходнасць захавання яго гармоніі ў працэсе гарадскога будаўніцтва і выпрацоўкі новай гарадской палітыкі.

У сістэме гуманітарных дысцыплінаў курс займае звязаны з гісторыяй горада, эканомікай горада і культурай горада. Ён — міждысцыплінарны.

Горад уяўляе з сябе каштоўнасць і для гісторыкаў, і для культуролагаў, і для палітыкаў, асабліва тых, што займаюцца распрацоўкай канкрэтных праграмаў сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі беларускіх гарадоў. Курс якраз і дапаможа выпрацаваць у слухачоў навыкі такой дзяржаўнай палітыкі. Сёння відавочна, што патрабуецца комплексны падыход да кіравання развіццём гарадоў.

Спцкурс закранае наступныя пытанні: гісторыя гарадскіх паселішчаў Беларусі і культурна-побытавыя працэсы ў гарадах. Па магчымасці, гарадская культура беларусаў параўноўваецца са становішчам гараджанаў іншых краінаў. Асноўная ўвага аддаецца праблемам гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце ў XIX – XX ст. і на сучасным этапе.

Гістарычная роля горада вялікая, асабліва ў Еўропе. Менавіта ў еўрапейскім горадзе ствараліся не толькі эканамічныя, прававыя, але і культурна-ідэалагічныя асновы сучаснага жыцця. Горад мадэрнізаваў эканоміку і закладваў сучасную гегемонію еўрапейскага кантынента над іншымі часткамі свету. Горад узводзіў асобныя краіны ў ролю лідэраў. Горад ствараў элітную культуру, мастацтва і мастакоў. Горад ствараў стандарт нацыянальнай мовы. Горад ствараў прававую мадэль сучасных нацыянальных дзяржаў. Горад ствараў мадэль сучаснай нацыі. Гарады заўсёды былі і ёсць своеасаблівымі лабараторыямі па самасцвярджэнні і самавыжыванні нацый. Любая сучасная зканоміка складаецца перш за ўсё з эканомікі гарадоў. Гарады стаяць у авангардзе грамадскага прагрэсу.

У шчыльна населеных гарадах ствараецца незвычайна вялікі эфект акумуляцыі новых ідэй і багаццяў, заснаваны на больш высокай верагоднасці кантактаў, дыялогаў, уземаўплываў і ўзаемаабменаў. I гэты эфект тым большы, чым большы камунікацыйны патэнцыял горада. Лакальныя гарады фармуююцца на аснове жыхарства і прэзэнтуюць лакальную мясцовую культуру, лакальную традыцыю. Усе інфармацыйныя тэхналогіі выпрацоўваюцца ў сталіцах.

Гарады вылучаюцца болыпымі правамі і болынымі магчымасцямі. Існуе тры агульныя крытэры вылучэння гарадоў сярод іншых паселішчаў:

1) колькасны цэнз насельніцтва (ад 2 да 5 тысяч);

2) характар заняткаў насельніцтва (болып за палову маюць заняткі па-за земляробствам);

3) юрыдычны статус (рашэнне ўрада аб наданні паселішчу статуса горада).

Звычайна гарады падзяляюцца на вялікія, сярэднія і малыя. У кожную эпоху, у кожнай краіне колькасныя меркі такога падзелу былі розныя.

Пры вывучэнні горадскіх паселішчаў прынята вылучаць функцыі горада, якія ён выконвае ў грамадстве. Самая старажытная — абарончая. Таму этымалагічна слова «горад» у многіх мовах паходзіць ад слоў «агароджванне», «крэпасць», «цытадэль». Амаль адначасова з абарончай узнікла адміністрацыйная функцыя, бо горада без улады не існавала. Усе гарады рана ці позна набывалі эканамічную функцыю. На іх аснове ўтвараліся прамысловыя, гандлёвыя, транспартныя, крэдытныя цэнтры. Такім чынам, крэпасці і замкі ператвараліся ў сапраўдны горад, блізкі да сучаснага. Буйныя горады звычайна станавіліся шматфункцыянальнымі. У постіндустрыяльным грамадстве ў якасці найважнейшай вылучаецца функцыя прадастаўлення ўсемагчымых паспуг грамадству. Горад становіцца цэнтрам інфармацыі і найноўшых тэхналогій.

3 ростам гарадоў цесна звязаная урбанізацыя. Звычайна пад гэтым разумеюць павелічэнне колькасці гарадскога насельніцтва коштам вясковага ў выніку росту існых гарадоў і ўзнікнення но-ых. Аднак у шырокім плане урбанізацыя звязваецца з павышэннем грамадскай ролі гарадоў у цэлым. Гараджане розняцца ад вяскоўцаў не толькі вонкава, але і ўнутрана — ментальнасцю, ці ладам мыслення, узроўнем культуры, новымі традыцыямі.


2. Гарадскі лад жыцця.
ГАРАДСКІ ЛАД ЖЫЦЦЯ, сукупнасць тыповых форм і спосабаў жыццядзейасці людзей ва ўмовах гарадскога населенага пункта. Пачаў фарміравацца ў рабаўладальніцкім грамадстве разам з утварэннем гарадоў у выніку аддзялення рамёстваў ад земляробства. У той час узнікла процілегласць паміж горадам і вёскай, якая ў эканам. сферы праяўлялася ў гаспадарчым падпарадкаванні вёскі гораду, у сацыяльнай — у эксплуатацыі сельскіх працаўнікоў уладальнікамі сродкаў вытворчасці, у палітычнай — у панаванні горада над вёскай, у культурнай — у канцэнтрацыі ў гарадах навучальных і навуковых устаноў, культурных каштоўнасцей, да якіх сельскія жыхары мелі абмежаваны доступ.

Асаблівасці гарадскога ладу жыцця абумоўліваюцца спецыфікай гарадской эканомікі і заняткаў насельніцтва, значна большым, чым у вёсцы, раздзяленнем працы, болыпай канцэнтрацыяй у гарадах рабочага класа і інтэлігенцыі, больш спрыяльнай магчымасцю пераходу з адной сацыяльнай групы ў другую, значна вышэйшым узроўнем адукацыі гарадскіх жыхароў, лепшым развіццём транспарту, сувязі і інш. камунікацыйных сродкаў, культурнага, бытавога і медыцынскага аб-слугоўвання, болын разнастайнай этнічнай стракатасцю гарадской суполь-насці.

Гарадскі лад жыцця залежаў ад матэрыяльнага забеспячэння, сацыяль-нага становішча жыхароў. Сацыяльнае становішча абумоўлівала ўзровень даходаў, працоўную занятасць і побыт, характар працы (разумовая для прывілеяваных слаёў, фізічная для іншых), жыллёвыя ўмовы, адзенне, харчаванне. Ад сацыяльнага становішча залежалі формы правядзення вольнага часу, магчымасць атрымаць адукацыю, карыстацца паслугамі ўрачоў, бытавых устаноў. Гэтыя паказчыкі залежалі і ад нацыянальнай прыналежнасці. Гарадскі лад жыцця ў некаторыя эпохі характарызаваўся і нацыянальнай адасобленасцю.

Сярод гараджан павялічваецца колькасць прадстаўнікоў розных прафесій – не толькі рабочых, але і тых, якія заняты інтэлектуальнай, адукацыйнай і культурнай працай. узроўнем набліжаюцца да інжынерна-тэх-нічных работнікаў. Інтэнсіўна павялічваецца лік прадстаўнікоў маса-вых прафесій (настаўнікаў, урачоў. культурна-масавых работнікаў і інін.)-Тэхнізуецца і камп'ютэрызуецца праца навуковых супрацоўнікаў, інжынераў, канструктараў, бухгалтараў і інш. Больш разнастайнымі становяцца іх грамадская і культурная дзейнасць. Пашыраецца сацыяльная праслойка служачых, асабліва ў гандлі і бытавым абслугоўванні, ускладняецца сфера іх дзейнасці. Узрастаюць патрабаванні да арганізацыі іх працы, павышэння кваліфікацыі і культуры. Умацоўваецца сацыяльнае адзінства гарадскога насельніцтва, фарміруюцца агульнагарадскія рысы побыту і культуры розных сацыяльных груп.

Змянілася ўяўленне пра гарадскі цэнтр і ўскраіны. Цяпер тут размяшчаюцца сучасныя жылыя мікрараёны з установамі культурна-бытавога абслугоўвання (дзіцячыя сады і яслі, школы, сталовыя, магазіны, кінатэатры і інш.), спартыўнымі пляцоўкамі і зялёнымі зонамі. Знікла нацыянальная замкнутасць насельніцтва горада.

Сярод гараджан папулярны наведванне тэатраў, кінатэатраў, канцэртных залаў, клубных устаноў, паркаў, спартыўных мерапрыемстваў, заняткі фізкультурай і спортам, удзел у мастацкай самадзейнасці, сустрэчы з сябрамі, заняткі па інтарэсах, адпачынак на дачы, рыбная лоўля, турызм, паездкі ў вёску да родных і сваякоў або ў лес для збору грыбоў і ягад, а таксама дамашнія формы адпачынку — прагляд тэлеперадач, чытанне, слуханне радыё, грампласцінак, магнітафонных запісаў і г. д.

Розніцца лад жыцця гарадоў з неаднолькавым функцыянальным

прызначэннем (адміністрацыйныя цэнтры, прамысловыя гарады, гарады-курорты і г. д.), лад жыцця буйных, сярэдніх, асабліва малых гарадоў. гарадскіх пасёлкаў, старых і маладых гарадоў. Асаблівасці абумоўліваюцца гарадской вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай, сувязямі з сельскай гаспадаркай, прыродным асяроддзем і інш. У мэтах удасканалення значная ўвага аддаецца малым гарадам. Яны добра-ўпарадкоўваюцца, змяняецца іх сацыяльная структура, развіваюцца сфе-ры бытавога, культурнага і медыцынскага абслугоўвання; у іх будуюцца невялікія прамысловыя прадпрыемствы ці філіялы буйных фабрык і заводаў. Змяняецца аблічча і гарадскіх пасёлкаў. якім у пэўнай меры характэрны рысы сельскага ладу жыцця.



Развіццё гарадскога ладу жыцця праходзіць у рамках урбанізацыйных працэсаў; росту колькасці гарадоў і гарадскога насельніцтва, павышэння ролі гарадоў у жыцці грамадства.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка