Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка8/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   35

Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1550 гг.) стаіць у першым радзе славутых гістарычных імён сусветнага значэння і з'яўляецца нацыянальнай гордасцю беларускага народа. Вучоны-энцыклапедыст, таленавіты пісьмен-нік і плённы публіцыст, арыгінальны мысліцель і асветнік, вялікі гуманіст і патрыёт, выдатны філолаг і перакладчык, першадрукар і мастак, высокаадукаваны доктар свабодных навук і медыцыны — адзін пералік яго шматграннага таленту займае значнае месца. Сваёй адукаванасцю і дзейнасцю ён мог зрабіць гонар любой дзяржаве.

Жыццёвы шлях Скарыны, які прадвызначыў яго лёс і вывеў на арэну сусветнай вядомасці, распачаўся з Кракаўскага універсітэта, цэнтра польскай культуры. Ён не толькі атрымаў тут вышэйшую адукацыю ў 1506 г., але і пазнаёміўся з еўрапейскай друкаванай кнігай. Магчыма тут у яго зарадзілася жаданне даць свайму народу першую друкаваную кнігу на роднай мове. Але каб здзейсніць гэтую мару, яму спатрэбілася яшчэ 10 падрыхтоўчых гадоў. За гэты час ён атрымаў (у 1512 г.) званне доктара медыцынскіх навук у Падуанскім універсітэце.

Пры фінансавай падтрымцы віленскага бурмістра Якуба Бабіча Ф. Скарына апынуўся ў Празе, дзе ў 1517 г. заснаваў сваю першую друкарню і пачаў выпускаць кнігі на роднай яму старабеларускай мове. Першая кніга «Псалтыр» была надрукавана яшчэ на царкоўна-слявянскай, блізкай да беларускай, з тлумачэннем на палях некаторых слоў, «незразумелых простым людем».

Дзякуючы матэрыяльнай і маральнай падтрымцы суайчыннікаў, яму ўдалося адкрыць тут першае ў гісторыі беларускае выдавецтва, дзе за два гады ён выдаў 23 кнігі Бібліі ў 2400 старонак.

Адначасова Ф. Скарына пачаў пераклад Бібліі на блізкую да народнай мову, каб яна стала больш зразумелай для шырокіх колаў грамадства. Ён зыходзіў з таго, што Біблія — гэта не толькі кодэкс хрысціянскага вераву-чэння і маралі, але разам з тым і крыніца народнай мудрасці, дакладных ведаў па філасофіі, геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, заканадаўству розных народаў і таму неабходна чалавеку паўсядзённа. Гэта кніга нормаў паводзін чалавека, кніга жыЦІхя, «людзям посполітым к наученію».

Зараз, як вядома, Біблія перакладзена больш чым на 1600 моў, але чацвёрты ў свеце пераклад быў зроблены на старабеларускую. Дзякуючы якому яна стала больш чытаемай, больш даступнай для народных мас. Гэта быў вялікі подзвіг Скарыны. Каб нічога больш не зрабіў Скарына для беларускай культуры, акрамя перакладу Бібліі — толькі гэтым ён увекавечыў бы сваё імя ў сусветнай гісторыі, услед за Вікліфам, Гусам і Лютэрам.

Гэта быў волат усяго еўрапейскага Адраджэння, што не толькі стаў упоравень са сваімі сучаснікамі Эразмам Ратэрдамскім альбо Марцінам Лютэрам, але ў нечым і апярэдзіў іх. Скарынава Біблія выйшла ў свет раней за нямецкую, Лютараву, амаль на паўстагоддзя — за польскую і на 47 год апярэдзіла «Апостала», надрукаванага беларусамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам у Маскве.

Неўзабаве Скарына вярнуўся на радзіму: на пачатку 1520-х гадоў ён апынуўся ў Вільні і заснаваў там першую на тэрыторыі ВКЛ друкарню. Ён падрыхтаваў і выдаў ў Вільні ў 1522 г. першы народны каляндар не толькі для беларусаў, але і для ўсіх усходніх славян («Малая падарожная кніжыца са Святцамі і Пасхаліяй»). Каляндар сведчыць аб глыбокіх і разнабаковых астранамічных ведах Скарыны. У 1525 г. тут быў надрукаваны «Апостал».

Выданнем Бібліі не толькі быў пакладзены пачатак беларускаму і ус-ходнеславянскаму кнігадрукаванню. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам знач-ную і важную спадчыну, якая ўключае ў сябе 22 прадмовы і 25 сказанняў да выдадзеных ім кніг Бібліі, 3 вершаваныя творы, 2 гімны і звыш 60 па-сляслоўяў да асобных яго выданняў. Яго спадчына — цікавая і яркая старонка ў гісторыі беларускай культуры, літаратуры і мовы XVI ст. У ары-гінальных творах Скарына выявіў свае грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, этычныя і асветніцкія погляды пісьменніка — гуманіста і патры-ёта, якія ён прапагандаваў і нёс у народныя масы. Яго кнігі ажыццяўлялі вялікую культурна-гістарычную місію правадніка ад сярэдневяковага цемрашальства ў свет новых гуманістычных ідэалаў.

3 пачуццём высокага гонару і годнасці за сваю прыналежнасць да «славного горада Полацка», сын народа, што жыве на еўрапейскім памежжы, Скарына геніяльна знітаваў у сваёй творчасці традыцыі візантыйскага Усходу і лацінскага Захаду з нацыянальнымі, беларускімі.

Будучы выдатным перакладчыкам з некалькіх старажытных і новых моў, рэдактарам і выдаўцом, Ф. Скарына дасягнуў вялікай суладнасці сло-ва і Друкарскага майстэрства. Ён аздобіў свае кнігі высокамастацкімі гравю-рамі, па якіх можна вывучаць тагачаснае жыццё — побыт, адзенне, тэхніку будоўлі і іншае. Смела адступаючы ад агульна прынятых канонаў, ён падаў ў Бібліі выяву Бога без узаконенага царкоўнымі ўладамі німбу, а таксама размясціў у ёй уласны партрэт.

Жыццё Скарыны было напоўнена ўзлётамі да вяршыняў славы і горкімі расчараваннямі пад час еўрапейскіх падарожжаў і на радзіме. Ён сустракаўся з М. Лютэрам у Германіі і дыскутаваў ў Вільні з сусветна вядомым медыкам і ал-хімікам Парацэльсам, запрашаўся на службу (для наладжвання ў Прусіі кніга-друкавання) да апошняга магістра Тэўтонскага ордэну Альбрэхта Гоген-цолерна, які дараваў Скарыне шляхецкае званне. Менавіта на жыцці Скарыны адбілася ўся тая ўзнёслая, вірлівая і авантурная эпоха.

На жаль, многія старонкі жыцця Скарыны дакладна невядомы, нават год нараджэння і смерці, месца пахавання. Каля 1535 г. ён назаўсёды пакінуў ра-дзіму, каб зноў пасяліцца ў Празе, дзе і скончыў свой жыццёвы шлях каля 1550

Геніяльныя пачынанні Скарыны былі падхоплены, прадоўжаны і развіты яго выдатнымі сучаснікамі і паслядоўнікамі — вучонымі, паэтамі, культурнымі дзеячамі, рэфарматарамі-асветнікамі.

Асобнае месца ў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння займае вы-датны паэт-лацініст, сучаснік Ф. Скарыны — Мікола Гусоўскі (каля 1480 г.-пасля 1533 г.). Дакладных звестак пра яго жыццё і дзейнасць мала. Бясспрэчна тое, што ён добра ведаў гісторыю беларусаў, іх жыццё, характар, звычаі, прыроду, быў вялікім патрыётам свайго народу і краіны.

Лёс звёў паэта з сакратаром вялікакняскай канцэлярыі, гуманістам. Ме-цэнатам рэнесанснай культуры Эразмам Вітэліем, які стаў сябрам і апекуном М. Гусоўскага. Вядомы пры еўрапейскіх дварах дыпламат Вітэлій у 1518 г. быў пасланы з адказнай пасольскай місіяй ВКЛ і Польскай кароны ў Рым да папы Льва X. Разам з ім паехаў і М. Гусоўскі, які прабыў там каля чатырох гадоў. Час, праведзены на радзіме еўрапейскага Адраджэння, адыграў значную ролю для фарміравання гуманістычнага светапогляду М. Гусоўскага. Там ён напісаў сваю знакамітую «Песню пра зубра» па просьбе рымскага папы. Рэнесансавая па светаадчуванню, высока патрыятычная паэма была першым у беларускай літаратуры XVI ст. буйным вершаваным творам, першай песняй пра Беларусь, створанай беларусам для заходнееўрапейскага чытача. Таму напісана яна была на лаціне, тагачаснай міжнароднай мове навукі і літаратуры, якая была добра зразумелай усім адукаваным людзям ВКЛ таго часу.

Галоўным героем паэмы выступае зубр, які сімвалізуе сабой беларускую зямлю і яе жыхароў. Ён адначасна і пераможца і пераможаны, забойца і забіты. Ён — увасабленне пушчаў і долаў, рэк і балотаў, ён смерд і ён князь. Ён — «буй тур» Вітаўт. Звер набывае чалавечыя рысы: ён здольны быць пяшчотным і лагодным, лютым і неўтаймавапьным. Ён — князь пушчы і яе валадар, аднак ён жа і яе спараджэнне. Ніводная жывёліна не можа параўнацца моцай, трываласцю і веліччу з зубрам. Ён вялікадушна адпускае з мірам таго, хто не падымае на яго зброю, і люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мячом.

Цудоўным і непасціжным чынам у паэме пераплятаюцца зубр, князь і народ- «Песня пра зубра» — гэта гімн Беларусі, яе прыродзе, мужнай і пры-гожай душы яе народа, вялікаму князю Вітаўту, які ўсе свае сілы адцаваў уз-мацненню магутнасці, незалежнасці і міжнароднаму аўтарытэту ВКЛ.

Пасля нечаканай смерці Вітэлія і Льва X ад эпідэміі чумы ў 1522 годзе, Гусоўскі страціў магчымасць надрукаваць сваю паэму ў Вечным горадзе. Ён едзе ў Кракаў, дзе на сродкі вялікай княгіні Літоўскай і каралевы Польскай італьянкі Боны Сфорца ў 1523 годзе выдае адзіную прыжыццёвую кнігу, куды ўвайшлі «Песня пра зубра» і напісаныя ў Рыме вершы «Суцяшэнне», «Да св. Себасцьяна», а таксама паэмы «Новая і славутая перамога над туркамі», «Жыццё і подзвіг св. Гіяцынта».

Напісаная каля 500 год таму назад «Песня пра зубра» і сёння служыць каштоўнай крыніцай ведаў аб жыцці нашых продкаў і вучыць нашчадкаў патрыятызму, любові да Бацькаўшчыны.

Духу эпохі Адраджэння і Рэфармацыі цалкам адпавядае дзейнасць Сы-мона Буднага — выдатнага беларускага асветніка, гуманіста, філосафа, сацыё-лага, гісторыка, кнігадрукара і рэфарматара наступнага пакалення, які дастойна прадоўжыў і памножыў скарынінскія традыцыі. Нарадзіўся каля 1530 года, адукацыю атрымаў ў Кракаўскім універсітэце. Разам з Мікалаем Радзівілам Чорным адным з першых прыняў ідэі Рэфармацыі і стаў буйнейшым дзеячам гэтага руху на Беларусі. 3 1558 г. выкладаў на беларускай мове катэхізіс — асновы рэфармацыйнага вучэння — для дзяцей і дарослых у пратэстанцкай школе Вільні, а ў 1560 годзе быў прызначаны прапаведнікам кальвінізму ў Клецку.

Разам з нясвіжскім старастам Мацеем Кавячынскім і кальвінісцкім прапа-веднікам Лаўрэнам Крышкоўскім пры фінансавай падтрымцы беларускіх магна-таў і дзяржаўных дзеячаў Астафея Валовіча і Мікалая Радзівіла Чорнага, Сымон Будны ў 1562 г. заснаваў у Нясвіжы адну з першых пасля Ф. Скарыны беларус-кую друкарню. Першым творам, што выйшаў тут, быў «Катэхізіс», у якім Будны выклаў свае рэлігійна-філасофскія, палітычныя і педагагічныя погляды. Бачачы пагрозу паланізацыі, рашуча выступіў у абарону беларускай мовы: у прысвячэнні да «Катэхізісу» С. Будны звярнуўся да князёў Радзівілаў з пажа-даннем не адмаўляцца ад яе, а захоўваць і шанаваць, як гэта рабілі іх продкі. У тым жа годзе тут быў надрукаваны яшчэ адзін беларускамоўны твор Буднага «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш.

Незадаволены памяркоўнасцю кальвінізму, Будны ў хуткім часе ста-новіцца адным з ідэйных правадыроў беларускай Рэфармацыі і ўзначальвае яе радыкальную плынь — антытрынітарызм. Вядомыя яшчэ пад назвай як «літоў-скія браты», арыяне выступалі супраць большасці царкоўных абрадаў і даг-матаў, адмаўлялі Святую Троіцу, замагільнае жыццё і неўміручасць душы. I што вельмі важна, яны не абмяжоўвалі рэфармацыйны рух рэлігійна-палітыч-нымі лозунгамі, а патрабавалі сацыяльных пераўтварэнняў у грамадстве. У другой палове 60-х гадоў С. Будны прыступае да перакладу Бібліі на поль-скую мову. Па прызнанню спецыялістаў, гэта быў адзін з самых дакладных перакладаў Бібліі ў свеце, бо ажыццяўляўся ён з арыгіналу, з стара-жытнаіудзейскай мовы, якой Будны валодаў дасканала.

Пасля нечаканай смерці Мікапая Радзівіла Чорнага ў 1565 г. С. Будны знаходзіць сабе новага апекуна і мецэната для сваёй дзейнасці, адзінаверца па рэлігійных поглядах беларускага магната Яна Кішку. Той ў сваім замку ў Лоску (каля Валожына) стварае друкарню і робіць Сымона Буднага яе паў-напраўным гаспадаром. Лоскі перыяд дзейнасці быў вельмі плённым: Будны тут выдаваў адну кнігу за другой. У 1574 г. ён надрукаваў свой пераклад но-вага запавету Бібліі з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, якія з'явіліся пер-шай у сусветнай літаратуры спробай радыкальнай, рацыяналістычнай кры-тыкі евангельскіх кніг.

У лоскай друкарні былі выдадзены іншыя творы С. Буднага «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «Супраць хрышчэння дзяцей», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як бацька», «Аб асновах хрысціян-скай веры», у якіх абагульніў свае рэлігійна-філософскія і сацыяльна-палі-тычныя погляды. Ён быў адным з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі, папярэднікам галанскага філосафа Б. Спінозы і ліберцінаў ХУП-ХУІІІ ст.ст.

Пяру С. Буднага належыць шмат палемічных трактатаў, самы значны з іх «Пра свецкую ўладу», выдадзены ў 1583 г. У гэтым творы Будны вы-клаў сутнасць спрэчак паміж прадстаўнікамі дзвюх плыняў антытры-нітарызму аб адносінах да феадальнага грамадства і дзяржавы.

Сымон Будны быў ідэолагам прагрэсіўна настроенай беларускай шлях-ты і гараджан. Не адмаўляючы тагачасныя грамадскія і дзяржаўныя асновы і саслоўна-класавую няроўнасць, Сымон Будны патрабаваў абмежавання феадальнага самавольства, указваў на неабходнасць пэўных зменаў і рэформ у жыцці грамадства, крытыкаваў беззаконне, выступаў за справядлівасць правасуддзя і роўнасць усіх саслоўяў перад законам. Асновай закону ён лічыў хрысціянскую мараль у яе дэмакратычнай інтэрпрэтацыі, ён быў заступнікам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.

С. Будны абгрунтаваў свой палітычны ідэал — асветніцкую манархію, абмежаваную саслоўным прадстаўніцтвам на чале з асветным манархам, які павінен клапаціцца аб адукацыі простага народа і не шкадаваць сродкаў на будаўніцтва школ.

Цікавасць выклікаюць разважанні С. Буднага па праблемах вайны і міру. Ён асуджаў агрэсіўную палітыку феадалаў і лічыў, што для простага народа, для развіцця рамёстваў і гандлю, распаўсюджвання асветы патрэбен мір. Упершыню С. Будны выказаў адносіны да войнаў, падзя-ліўшы іх на справядлівыя і несправядлівыя.

С. Будны вёў барацьбу за асвету і пашырэнне ведаў у грамадстве, сцвярджаў нацыянальную годнасць славян, у тым ліку беларусаў, адзначаў іх багатыя і разнастайныя духоўныя традыцыі, неабходнасць развіцця бела-рускай культуры на роднай мове. Гэтыя ідэі сталі адным з фактараў ста-наўлення нацыянальнай свядомасці.

С. Будны быў адным з самых адукаваных філолагаў-гуманістаў, імя якога было шырока вядома ў многіх краінах Заходняй Еўропы. Апрача род-най беларускай мовы, ён выдатна валодаў лацінай, грэцкай, іўрытам, фран-цузкай, польскай, стараславянскай і інш., вёў перапіску з многімі еўра-пейскімі дзеячамі. Ён быў прыхільнікам засваення культуры розных наро-даў, выступаў за супрацоўніцтва паміж славянамі і рэзка крытыкаваў права-слаўных дзеячаў, якія адмяжоўваліся ад здабыткаў заходнееўрапейскай на-вукі і асветы.

У гісторыі развіцця айчыннай грамадска-палітычнай думкі эпохі ддраджэння і Рэфармацыі побач з Будным значыцца і імя Васіля Цяпінскага (Амельяновіча), беларускага гуманіста і асветніка, пісьменніка, пераклад-чыка і кнігавыдаўца. Нарадзіўся каля 1540 года на полацкай зямлі ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына. Ён меў некалькі радавых і набытых маён-ткаў у Ашмянскім, Віленскім, Лідскім і Мінскім паветах. Прымаў удзел у Лівонскай вайне, служыў у падканцлера ВКЛ Астафея Валовіча.

В. Цяпінкі прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія трады-цыі Ф. Скарыны, ідэйна і асабіста быў звязаны з Будным, падзяляў яго гра-мадска-палітычныя і рэлігійныя погляды, ад кальвінізму перайшоў да антытрынітарызму.

3 творчай спадчыны Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат, але яна мела акрэслена патрыятычны, культурна-асветніцкі накірунак. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачаў пераклад Апостальскага Пісьма на бела-рускую мову, заклаў друкарню і пачаў выдаваць у ёй Новы запавет. Яму на-лежыць першы пераклад на беларускую мову Евангелля (ад Матфея, ад Марка і, часткова, ад Лукі). Прадмову да гэтага выдання напісаў Цяпінскі, у якой ён піша аб сваім высокім прызначэнні служыць беларускаму народу. 3 абурэннем згадвае пра занядбанне беларускім духавенствам роднай мовы, яго абыякавасць да надзённых патрэб краіны. Ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклі-каў пашыраць на ёй слова Божае. Цяпінскі лічыў неабходным адкрываць но-выя школы не на латыні ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова ба-гатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю чалавека, «для лепшого разсудку».

Акрамя вышэй названых дзеячаў Адраджэння і Рэфармацыі, асветай і адукацыян на Беларусі займаліся Андрэй Волан, Міхалон Ліцвін, Фаўст Со-цын і іншыя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай грамадскай дум-кі. Як вядома, цяга да ведаў здаўна была ўласціва нашым продкам, Акра-мя манастырскай адукацыі, у ХУ-ХУІ ст.ст. пачалі стварацца свецкія школы ў маёнтках буйных феадалаў, дзе вучыліся не толькі дзеці магнатаў, але і найбольш здольныя сярод залежных сялян. Пашыралася навучанне дзяцей вандроўнымі настаўнікамі-самавучкамі, якіх тады называлі «майстрамі граматы» або «дырэктарамі». Курс навучання абмяжоўваўся элементарнымі ведамі.

Як згадвалася вышэй, значныя змены ва ўсіх сферах жыцця адбыліся на Беларусі пад уплывам гуманістычнага і рэфармацыйнага руху. У гэты час важную ролю ў развіцці асветы і адукацыі адыгралі так званыя брацкія школы. Іх адкрывалі брацтвы — рэлігійныя і культурныя дабрачынныя аб'яднанні гарадскога насельніцтва якой-небудзь канфесіі — пратэстанцкія, праваслаўныя, каталіцкія, пазней уніяцкія. Найбольш распаўсюджанай была дзейнасць пратэстанцкіх і праваслаўных брацкіх школ. Яны існавалі ў многіх гарадах і мястэчках Беларусі.

Дзейнасць гэтых школ кантралявалі прызначаныя брацтвамі «дазорцы школьныя». На чале школы стаяў рэктар, які прызначаўся брацтвам. Настаў-нікі (дыдаскалы ці бакаляры) выбіраліся на сходзе брацтва. Агульна-саслоўныя школы мелі 3-5 класаў. Для пачатковага навучэння карысталіся Псалтыром, азбукай і букваром. Пасля гэтага вучні пераходзілі да вывучання сямі вольных навук: «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялекцыя) і «ква-дрывіўма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). Апрача стара-жытных вывучаліся беларуская і польская мовы. У пратэстанцкіх школах выкладалася багаслоўе, царкоўныя спевы, латынь, старагрэчаская, родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка.

Выкарыстоўвалася групавая або класная урочная сістэма вучобы, у якой існаваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах. У кожнай школе існаваў хор. Кожная школа мела свой статут, які вызначаў змест і арганізацыю навучання, рэгламентаваў паводзіны настаўнікаў, як у школе, так і па-за школай. Настаўнікамі ў брацкіх школах былі многія вучоныя, грамадскія дзеячы, асветнікі, аўтары школьных падручнікаў — Сымон Будны, Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, пазней Сімя-он Полацкі і іншыя.

Развіццё брацкіх школ прывяло да неабходнасці стварэння адпаведных падручнікаў для навучання грамаце, пісьму, чытанню, якімі сталі працы братоў Зізаніяў, М. Сматрыцкага, буквары С. Собаля, У. Турцэвіча і інш. Беларускія друкарні масавым тыражом выпускалі школьныя падручнікі. Такім чынам, значны ўплыў на развіццё адукацыі і асветы ў XVI ст. аказвалі брацкія школы.

Абагульняючы вышэй сказанае, можна прыйсці да высновы, што ў эпоху Вялікага княства Літоўскага беларускі народ па ўзроўні развіцця культуры ніколькі не саступаў сваім суседзям. Запазычваючы штосьці каштоўнае ад іх, ён і сам быў у стане падзяліцца не менш вартым духоўным скарбам. Творча пераймаючы чужое, ён высока цаніў сваё, таму ўсялякія кантакты не пахіснулі самабытнасці беларускай культуры.


16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІУ-ХУІ стст.)
1. Балцкая канцэпцыя, у адпаведнасці з якой беларускі народ утварыўся ў выніку асіміляцыі славянамі (крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і інш.) балцкіх плямёнаў.

2. Канцэпцыя старажытнарускай народнасці, у адпаведнасці з якой у ІХ-ХІІ у межах Кіеўскай Русі ўзнікла адзіная старажытнаруская народнасць, якая ў выніку міжусобнай барацьбы і феадальнай раздробленасці раздзялілася на тры братнія народнасці – рускую, украінскую і беларускую.

3. Беларуская народнасць утварылася ў межах ВКЛ, у час росквіту феадальных адносін.

ХIV-ХVI стагоддзi – гэта час далейшай кансалiдацыi насельнiцтва ВКЛ i фар-мiравання беларускай народнасцi. Народнасць – форма этнiчнай супольнасцi (i не толькi беларусаў, а ўсiх народаў), якая ўзнiкае ў iснавання класавага грамад-ства з уласцiвай ёй (супольнасцi) моўнай, тэрытарыяльнай, эканамiчнай i куль-турнай прыкметамi. У нашым выпадку ўзнiкненне беларускай народнасцi прыпа-дае на час iснавання развiтага феадальнага грамадства. У гэты час інтэнсіўна раз-віваецца фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі рамёствамі гарады.

Утварэнню i развiццю беларускай народнасцi спрыялi тэрытарыяльны, палi-тычны, эканамiчныя, сацыяльныя, рэлiгiйны, культурны фактары.

Тэрытарыяльны фактар: у складзе ВКЛ аб’ядналiся славянскiя плямёны кры-вiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, якiя шляхам асiмiляцыi балтаў (балцкi субстрат) залажылi падмурак новай этнiчнай супольнасцi. Пры гэтым у дзяржаве застава-лiся арэалы iншых этнiчных груповак (аукштайты, жэмайты). Пагроза крыжац-кай i мангола-татарскай агрэсii, а таксама ваяўнiчасць Маскоўскай дзяржавы стымулявала згуртаванне насельнiцтва ВКЛ у асобную этнiчную супольнасць. Таму ж спрыяў палiтычны фактар: умацаванне сiстэмы дзяржаўнага кiравання i асабiстай улады князя, арганiзацыя ўзброеных сiл, распрацоўка заканадаўства, ажыццяўленне знешнепалiтычных сувязяў i iнш.

Эканамiчны фактар: Сельская гаспадарка i рамяство спрыялi этнаўтвараль-ным працэсам, умацоўваючы гандлёвыя сувязi памiж горадам i вёскай на аснове ўласнай грашовай сiстэмы. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-пан-шчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі ра-мёствамі гарады.

Аднак эканамiчны фактар па сваёй значнасцi саступаў палiтычнаму, бо ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасцi не ўсе рэгiёны развiвалiся аднолькава раўнамерна. Вядома, што фальварка-паншчынная сiстэма была больш уласцiва заходнiм раёнам. Не спрыяла этнiчнай кансалiдацыi i тая акалiчнасць, што ў роз-ных маясцiнах ВКЛ iснавала свая рэгiянальная сiстэма вагаў i мер.



Сацыяльны фактар. Развiццё феадальных адносiн адбiлася на фармiраваннi саслоўных груп насельнiцтва – баярства (шляхты) – залежнага сялянства, мя-шчанства i г. д. з фiксацыяй правоў i абавязкаў кожнай з iх. Такiм чынам, сацы-яльны фактар спрыяў утварэнню агульнадзяржаўнага грамадства. Праўда, мiжса-слоўныя адносiны былi развiты значна слабей, асаблiва, памiж феадаламi i ся-лянствам.

Своеасаблiвую ролю адыгрываў рэлiгiйны (канфесiйны) фактар. Калi на па-чатку iснавання ВКЛ большасць насельнiцтва спавядала праваслаўе i нават бал-ты (лiтва, жамойць) стала ўцягвацца ў хрысцiянства, усё гэта i iншае станоўча ўплывала на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi. Пасля ж Крэўскай унii, хоць ВКЛ i заставалася шматканфесiйнай дзяржавай, гэты працэс не мог не запа-волiцца, паколькi частка беларускага баярства, прыняўшага каталiцтва, трапляла пад уплыў суседняй польскай шляхты i пачынала акаталічвацца і паланiзавацца.

Этнiчнай кансалiдацыi беларусаў спрыяла матэрыяльная i духоўная культу-ра, у першую чаргу – мова, як гутарковая так i лiтаратурная. Аб яе вызначальнай ролi ў полiэтнiчнай дзяржаве сведчаць выдазеныя князямi (па паходжаннi лiтоў-цамi) прывiлеяў на старабеларускай мове, летапiсы, юрыдычныя зборнiкi. Роля Скарыны, Буднага і інш.

Значнай крынiцай у фармiраваннi духоўнай культуры беларусаў, у тым лiку самой народнасцi, зрабiлiся своеасаблiвы фальклор, жытло, прадметы побыту, адзенне i г. д.

Разам з тым, варта адзначыць тыя цяжкасцi, якiя перашкаджалi стварэнню беларускай народнасцi. Па-першае, у адрозненнi ад любой iншай еўрапейскай краiны, межы ВКЛ выходзiлi далей за беларускiя. Такiм чынам, дзяржава была полiэтнiчнай: яе насялялi не толькi беларусы, а лiтоўцы, рускiя, украiнцы, палякi, татары, яўрэi. Пры гэтым кiраўнiкi дзяржавы, як правiла, былi лiтоўцамi або iх нашчадкамi. Невыпадкова таму, што жыхары ВКЛ так i не вынайшлi адзiнай са-маназвы (накшталт палякi ў Польшчы i г. д.), а звалiся “русiчамi”, “русiнамi”,“лi-тоўцамi”, “лiтвой” i г. д. Сам этнонім “беларус” з’явіўся значна пазней, у ХІХ ст.

Нацыянальнай кансалiдацыi не спрыяла таксама наяўнасць дзвюх хрысцiян-скiх канфесiй. Iмкненне беларускiх баяраў палепшыць свой матэрыяльны стан прыцягвала iх да каталiцтва i ўплывала на iх агульнае апалячванне. З другога боку, праваслаўная шляхта часта арыентавалася на Маскву i не спрыяла дзяржаўнаму ўмацаванню.

Тым не менш, бясспрэчна, што ў ХIV-ХVI стст. у ВКЛ колькасна i якасна ўжо пераважала беларуская народнасць.

Аб паходжанні назвы “Белая Русь”.

Урывачныя звесткі аб назве “Белая Русь” сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах заходняга паходжання. Так, не пазней 1263 г. каталіцкі місіянер (з Дубліна) “прамаўляў слова божае на белай Русі”.

Польскі храніст: “што Кейстут паланіў Ягайлу і загадаў закаваць яго разам з маці у крэпасць Полацк, што на Белай Русі. Тут Белая Русь не як саманазва, а ін-шая Русь.

У 1412 г. прускі рыцар пісаў, што Польшча, Вітаўт аб’ядноўваюцца з Пско-вам і Белай Руссю (Weissen Rewssen).

У 1578 у “Хроніцы Еўрапейскай Сармаціі” А. Гваніні, які служыў у Віцебску, падзяляў Русь на Белую і Чорную. А пазней пісаў: “Белая – каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай, якая за-лежыць ад ВКЛ”.

Адзін з раздзелаў А. Гваніні названы “спосаб арання і засявання на Беларусі, сумежнай з Масковіяй і з ВКЛ”. Аўтар ужыў у тэксце этнонімы “беларусы”, “чарнарусы”, “літоўцы”, “маскавіты”.

Прывілей С. Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім купцам, дазваляў ім бес-перашкодна гандляваць у межах “Ліфляндыі”, “Жмудзі, Літвы і Белай Русі”.

Напрыканцы ХУІ-першай палове ХУІІ стст. аўтар запісу Густынскага лета-пісу: ”Вестно есть всем, яко сии все ...Москва, Белая Русь, Волынь, Подолия, Украина единокровны и единородастны, себо суть и ныне все общеединым именем Русь нарицаются”.

* Існуе версія, быццам найменне Белая Русь першапачаткова належала Мас-коўскай дзяржаве. Іван ІІІ называў сябе “Цар Вялікай і Белай Русі” імкнуўся замацаваць за сабой права на землі, свабодныя ад мангола-татар.

*У ХУІІ ст. урад Расіі лічыў Белай Руссю Полацкую, Віцебскую, Мсціслаў-скую і Смаленскую зямлю. Астатнія землі ён зваў літоўскімі.

+ геаграфічная версія, быццам, Белая Русь – усход, Чорная Русь – захад, Чырвоная Русь – поўдзень.

+ версія, звязаная з рэлігіяй: Белая Русь – хрысціянская, Чорная – паганская

+ версія, быццам, тая частка Русі, свабодная ад мангола-татарскага заваяван-ня, была названа Белай.

На справе, як ужо гаварылася вышэй, назва Беларусь у ХІУ-ХУІ стст не замацавалася, роўна як і этнонім “беларусы”. Гэта адбылося значна пазней, зрэшты, не раней другой паловы ХІХ ст. (“Видишь, стоит измождён лихорад-кою, бледный, больной и худой беларус” Н. А. Некрасов. “Железная дорога”.)


1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка