Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка4/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35

Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі. Масавы пры-ход славян на тэрыторыю Беларусі і іх канчатковае замацаванне на ёй адбылося на мяжы VI–VII стст. Трэба адзначыць, што засяленне славянамі тэры-торыі Беларусі не было адначасовай з'явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у басейне р. Прыпяць. У VIII — IX стст, пачынаецца масавае рассяленне славян на землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэнэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт с балцкім насельліцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіёнах; Наперадзе ішлі ўзброеныя дружыны, услед за імі - земляробчае насельніцтва, якое асімі-лявала мясцовыя плямёны. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходне-славянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы.

Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Па-дняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). У "Аповесці мінулых гадоў" га-ворыцца, што "кривичи иже сядь на верх Волги, и на верх Двины, н на верх Днепра". Крывічы сфарміраваліся ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных. Аб гэтым яскрава сведчаць даныя археалогіі. Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлю-стравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад імя языч-ніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці.

Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай част-цы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы... шмат рыс успры-нялі ад балцкага насельніцтва. Корань слова, напэўна балцкі (ад літ. (дрёг-нас - сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся "дрегува" (як літоўцы — "летува"). Тэрмін "дрыга-вічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву ранейшай, балцкай, этнічнай су-польнасці. Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў свед-чыць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі.

Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крыві-чоў, паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сож і Іпуць. Заўважана роднасць радзімічаў з заходнімі славя-намі, "быша же радимичи от рода ляхов". Разам з тым у археалагічных пом-ніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў.

... Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. радзімас - знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзі-мічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнесл плямёнамі

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэры-тарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя са-юзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азна-чаюцца як "княжанні".

Грамадскі лад і гаспадарчая дзейнасць. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў славян у VI — VIII стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі. У славян існавалі рабства і гандаль рабамі. Коль-касць рабоў папаўнялася за кошт палонных, якіх славяне забіралі сотнямі і тысячамі ў выніку ваенных паходаў на землі Візантыйскай імперыі. Славяне звычайна бралі палонных для таго, каб прадаць іх у рабства ці атрымаць за іх выкуп. Калі гэта не ўдавалася, то праз пэўны час палонныя заставаліся сярод славян як свабодныя.

Галоўным заняткам славян было земляробства. Асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася са-ха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Падсечнае земляробства... захоўвалася яшчэ на доўгі час. Ас-ноўнымі культурамі з’яўляліся жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён. Важ-ную ролю іграла жывёлагадоўля. Былі распаўсюджаны лясныя і рачныя промыслы: паляванне, бортніцтва, рыбалоўства.



Вярхоўным уладальнікам зямлі была суседская абшчына. Лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні. А ворныя землі, якія ап-рацоўваліся земляробамі паасобку, сталі адасабляцца як уласнасць асоб-ных абшчыннікаў... Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаен-не. З асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі. У славянскім грамадстве VIVII стст. вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчын-нікі і рабы.

У славян у гэты перыяд існавалі адначасова як вялікая (патрыяр-хальная), так і малая сям'я, захоўвалася родаплемянная арганізацыя. Заня-тыя ў выніку заваёў тэрыторыі размяркоўваліся ў адпаведнасці з племян-ным прынцыпам. Кожнае племя атрымлівала ўласную вобласць, дзе асядала і стварала свае паселішчы. Аднак у выніку нерамяшчэння вялікай колькасці насельніцтва здаралася так, што на адной тэрыторыі асядалі некалькі плямёнаў.

Захоп значных тэрыторый выклікаў сур'ёзныя змены ў сацыяльнай структуры славянскіх плямёнаў. Памнажае свае багацці племянная вярхушка, якая атрымлівае большую частку здабычы — рабоў, жывёлу, каштоўнасці, найбольш урадлівыя землі. Усё гэта вядзе да яшчэ болынай сацыяльна няроўнасці.

У племянным асяроддзі найбольш вылучаўся правадыр, які абапіраўся на дружыну, што складалася з прафесійных воінаў. Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання - вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход

Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Славяне ў сваім развіцці таксама прайшлі перыяд ваеннай дэма-кратыі. Ваенная дэмакратыя была прамежкавай прыступкай да стварэн-ня класавага грамадства. Гэта апошні з этапаў першабыт-наабшчыннага грамадства, які папярэднічае ўзнікненню дзяржавы.

Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі вызначальны крок у сваім развіцці: чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі; з'явіліся мова, рэлігія, мастацтва; у нетрах першабытнага грамадства


ўзніклі першыя дзяржавы і цывілізацыі, дзе зарадзіліся і пачалі развівацца літаратура,гісторыя,права,архітэктура,усё, што з'яўляецца асновай сучаснай сусветнай цывілізацыі; у першабытны перыяд чалавек засяліў і асвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.
Утварэнне Кіеўскай Русі – усходнеславянскай дзяржавы

У сучаснай гістарыяграфіі паняццем "Кіеўская Русь" абазначаюць ран-

нефеадальную дзяржаву ўсходніх славян IX — XII стст. Яна склалася на тэ-рыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху "з вараг у грэкі" – ад Балтыйскага мора да Чорнага. Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб'яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў "Куявы" (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і "Славіі” (чудзь, славе-не, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе),

Важнай крыніцай, якая апавядае аб рассяленні ўсходніх славян і ўтва-рэнні старажытнаславянскай дзяржавы, з'яўляецца летапісны звод "Аповесць мінулых гадоў". Летапіс складзены манахам Нестарам у пачатку XII ст., які на падставе вядомых яму гістарычных звестак і паданняў расказвае аб існаванні ва ўсходніх славян шэрагу самастойных племянных княжанняў яшчэ да ўтварэння старажытнаславянскай дзяржавы. Паляне мелі сваё княжанне на чале з Кіем, "а в древлях (у драўлян) свое, в дреговичи свое, а словене свое в Новгороде, а другое на Полоте иже полочане". Пле-мянныя княжанні былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачат-ковую форму дзяржаўнасці на яе тэрыторыі. Некаторыя з племянных кня-жанняў захаваліся і ў час існавання гэтай дзяржавы. Напрыклад, мясцовыя княжацкія дынастыі захаваліся ў драўлян да сярэдзіны X ст., у вяцічаў і радзімічаў — да пачатку XI ст. Захоўвала сваю самабытнасць і незалеж-насць Полацкая зямля.

У “Аповесці мінулых гадоў” утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, акія ў ІХ-XI стст. ажыц-цяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі вараж-скага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? — 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак вялікакняжацкай дынастыі Рурыкавічаў.

Авапяданне летапісца Нестара аб запрашэнні варагаў на зямлю ўсход-ніх славян знайшло ў далейшым дастаткова супярэчлівую інтэрпрэтацыю гісторыкаў. Існуюць дзве асноўныя тэорыі паходжання Кіеўскай Русі: нар-манская і антынарманская.

Прыхільнікі нарманскай тэорыі, якая была сфармулявана ў другой чвэрці XVIII ст. Г. Байерам, Г. Мілерам і А. Шлецарам, перабольшвалі ролю скандынаўскіх воінаў ва ўсталяванні дзяржаўнасці на Русі. Між тым дзяржава як прадукт унутранага развіцця не можа быць прыўнесена знадворку. Гэта працэс доўгі і складаны. Для ўзнікнення дзяржаўнасці неабходны адпаведныя ўмовы: маёмаснае расслаенне, зараджэнне племянной знаці, узнікненне дружын і г. д. Даволі спрэчным з'яўляецца аргумент нарманістаў аб тым, што варажскі князь Рурык быў запрошаны з братамі Сіневусам і Труворам, аб факце існавання якіх гісторыя больш нічога не паведамляе. Як лічаць некаторыя даследчыкі, была дапушчана памылка праз неразуменне фразы: "Рурык прыйшоў са сваякамі і дружынай". На старажытнашведскім яна гучыць так: "Рурык прыйшоў са сваякамі (сіне хус) і дружынай (тру вор)”. Вынікам гэтай памылкі ста-ла з'яўленне неіснуючых імёнаў Сіневус і Трувор.

Антынарманісты даказваюць абсалютную самабытнасці славянскай дзяржаўнасці, адмаўляюць ролю скандынаваў з палітычных працэсах. Аднак нельга поўнасцю адмаўляць ролі варагаў у станаўленні Кіеўскай Русі. Большасць спецыялістаў прызнала, што Рурыкавічы і сама назва "Русь" скандынаўскага паходжання. Не трэба і пераболынваць гэтай ролі. Вядома, што пэўны тып дзяржаўнасці ва ўсходніх славян склаўся ўжо ў даваражскі перыяд.

Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX — XI стст. назва "Русь" ахоплівае амаль усю ўеходнеславянекую тэрыторыю. Аднак гэта назва не была этнонімам усіх усходніх славян. Этнічна гэта слова спачатку азначала толькі варагаў.

Летапісец сведчыў: "И от тех варяг прозвася Руская земля". Першапачат- кова паняцце "русь" азначала толькі дружыну князя, яго "рыцарства" і адміністрацыю, а "Руская зямля", "Русь" – падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з X ст, так называліся землі Сярэдняга Падняпроўя з га-радамі Кіевам, Чарнігавам і ІІераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэ-часкія аўтары ў дачыненні да ўсіх усходне-славянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншых славян. Акрамя таго, увесь усходнеславянскі свет яны атаясамлялі з самым моцным княствам — Кіеўскім, якое называлася "Руссю". Полацк, Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічы-ліся "Руссю" ў летапісах XII ст. Напрыклад, "Аповесць мінулых гадоў" на-ват проціпастаўляе "Рускай зямлі" ІІолацкую і Смаленскую. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі да сярэдзіны- другой паловы XII ст. мае племянныя назвы: найменне "дрыгавічы" ў летапісах вы-карыстоўвалася да 1149 г., крывічы — да 1162 г., радзімічы — да 1169 г.

На доўгі час ў гістарыяграфіі замацавалася тэорыя старажытнарускай народнасці. Згодна з ёй, у Кіеўскай Русі сфарміраваўся адзіны ўсходнесла-вянскі этнас, які быў раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і велікарусаў.

Існуе думка, што адзінай этнакультуры на Русі ў XI — XII стст. не бы-ло. У этнічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неаднародная. Яе насялялі акрамя ўсходніх славян балты, угра-фіны і народы цюркскага пахо-джання. Простая мова жыхароў розных гарадоў адрознівалася. Напрыклад, мова жыхароў Ноўгарада, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст. істот-на адрознівалася ад мовы кіяўлян. У культурным сэнсе Кіеўская Русь уключала ў сябе вялікі комплекс лакальных культур.

У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноў-гарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб'яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеў-скай). Пасля таго Алег заняў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на некаторы час трапіў і Полацк. Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трыма-лася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да дру-гога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Так, пасля смерці Алега драў-ляне паўсталі супраць Кіева, і Ігару спатрэбілася зноў пакарыць іх і аб-класці данінай.



Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напа-лову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацавадь сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X стагоддзе.

Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцо-выя княжанні і насадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. ІІры Ула-зіміру было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю ады-гралі практычныя меркаванні князя.

З усіх суседніх дзяржаў толькі Візантыя мела ўнутраную стабіль-насць і вяла паспяховую знешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская цар-ква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з'яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, па-колькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкава-насць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фармі-раванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае зна-чэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў

Гісторыя народаў і дзяржаў сучаснай Еўропы пачалася ў эпоху, якая ўмоўна вызначаецца ў гістарычнай літаратуры як Сярэднявеч-ча. Тэрмін "сярэднія вякі" быў упершыню выкарыстаны італь-янскімі гуманістамі ў XV ст. для абазначэння перыяду паміж кла-січнай старажытнасцю і іх часам. У заходняй гістарыяграфіі ніжняй мяжой Сярэдніх вякоў таксама традыцыйна лічыцца V ст. н. э. — па-дзенне Заходняй Рымскай імперыі, а верхняй — XV ст. (пачатак Вя-лікіх геаграфічных адкрыццяў).

У развіцці заходнееўрапейскага грамадства вылучаюць тры этапы:

1) ранняе Сярэднявечча (V-X стст); у гэты перыяд ідзе працэс фарміравання асноўных саслоўяў, якія былі характэрны для Сярэд-нявечча.

2)высокае Сярэднявечча (XI-XIII ст.); час максімальнага раз-віцця сярэднявечных інстытутаў;

3)позняе Сярэднявечча (XIV-XV стст.); узнікненне крызісных з'яў, пачатак фарміравання новага капіталістычнага грамадства.

Гэты падзел у значнай ступені ўмоўны. Аднак прыведзеная перыядызацыя дазваляе высветліць асноўныя змены, якія адбываліся ў заходнееўрапейскім грамадстве ў залеж-насці ад этапу.

Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:

перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; ас-нову эканомікі складала сельская гаспадарка;

панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіццё таварнагра-шовых адносін; нязначная роля гарадоў;

моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);

іерархічная структура грамадства, сістэма васалітэту;

панаванне буйной зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю;

своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах;

карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;

адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапо-гляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;

ідзе працэс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.

У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі асно-ву антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то ся-рэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.

Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феа-дальная ўласнасць на зямлю. Фарміраванне яе адбывалася двума шля-хамі: па-першае, шляхам канцэнтрацыі зямлі ў руках вярхушкі аб-шчыны, якая ўжо выступае як частка класа феадалаў; па-другое, шляхам зямельных падараваыняў каралём або іншымі буйнымі зем-леўладальнікамі феадаламі сваім прыбліжаным. Спачатку ўчастак зямлі (бенефіцый) даваўся толькі пры ўмовах нясення службы і на час службы. ІІаступова правы васалаў на падараваныя ім землі пашыраліся, паколькі сыны многіх васалаў працягвалі служыць сеньёру свайго бацькі. Акрамя таго, васалы, як правіла, былі вернымі і адданымі свай-му валадару. Адданасдь цанілася дорага і бенефіцый усё часцей ста-навіўся амаль поўнай уласнасцю васалаў, пераходзячы ад бацькі да сына. Зямля, якая перадавалася па спадчыне, называлася лен, або феод, уласнік феода - феадал, а ўся сістэма гзтых грамадска-эканаміч-ных адносін — феадалізм, Бенефіцый становіцца феодам да IX-XI стст. Гэты шлях станаўлення феадальных адносін ясна прагледжваедца на прыкладзе Франкскай дзяржавы, якая аформілася ў VI ст.

У Сярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феа-дальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) - уласнікі зямлі; 2) сяляне - трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне. Асабіста-сва-бодныя сяляне маглі па свайму жаданню пакінудь гаспадара, адмо-віцца ад сваіх зямельных трыманняў. Яны плацілі фіксаваныя нату-ральныя і грашовыя падаткі і выконвалі пэўныя работы ў гаспадар-цы свайго гаспадара. Залежныя сяляне абкладаліся адвольнымі па-даткамі, не карысталіся свабодай перамяшчэння. Да канца перыяду ранняга Сярэднявечча ўсе сяляне мелі гаспадара. Феадальнае права не прызнавала існавання проста свабодных і ні ад каго не залеж людзей.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX- першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі на-лежала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі наёй, эксплуатаваліся вялі-кім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай.

Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і цар-коўнае.

Непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Згодна свайму гаспадарча-му і прававому налажэнню, сяляне-смерды падзялаліся на дзве асноў-ныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне ка-тэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянс- кай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў з другога.

Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчыныы ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні аб-шчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгулява-ліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну, дапамагала будаваць або аднаўляць жыллё і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з'явай. Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства.

Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У IX першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад пра-цы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляроб-ству прыйшло ворыўнае. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай – наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжа-вымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сель-скае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садавод-ствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Акра-мя земляробства і жывёлагадоўлі сяляне займаліся рознымі падсоб-нымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Бела-русі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспа-даркі. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей. У IX-X стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа, Развіваліся выраб скур, футра, апрацоўка каменя, дрэва, косці; ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамё-стваў.

З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк (862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўз-нікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або па-межныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзя-цінца (града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.

Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала пе-радумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадава-ліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.

У IX–XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходне славянскімі краінамі. Важнае значэн-не для развіцця гандлю ў IX-XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходне-славянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тава-ры. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў паз-ней, чым у Заходняй Ёўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталя-ванне раннефеадальных адносін; узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд харак-тарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка