Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка34/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   35

66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад СССР. Утварэнне СНД.

У 1989 г. у жыццi СССР адбылiся буйныя змены. Галоўная з iх, абранне шляхам альтэрнатыўных выбараў новага Вярхоўнага Савета СССР. 25 мая 1989 г. новы склад дэпутатаў абраў яго старшынёй генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова.

Натуральна, што ўсе гэтыя падзеi не маглi не закрануць БССР i яе грама-дзян. Восенню 1989- зiмой 1990 г. разгарнулася выбарчая кампанiя ў парла-мент. БНФ, якi не быў зарэгiстраваны, не меў права выстаўляць уласных кандыдатаў, таму пра-водзiў iх у складзе Беларускага Дэмакратычнага блоку. Вясной 1990 г. адбылiся аль-тэр-натыўныя выбары (да 15 чал. на месца) ў Вярхоўны Савет, якiя прынеслi перамогу кандыдатам КПБ (296 з 345). Старшынёй прэзiдыума быў абраны сакратар ЦК КПБ М. Дземянцей. Новы склад Савета Мiнiстаў - член ЦК В. Кебiч.

Шматлiкая камунiстычная большасць выявiла сваю прыхiльнасць сваiм партыйным iдэалам i вельмi неахвотна iшла на кампрамiс з апазiцыяй на чале з дэпутатамi БНФ. Усе яго праекты (аб рыначнай эканомiцы, аб зямлi i iнш.) былi адхiлены.

30 чэрвеня -1 лiпеня 1990 г. у Мiнску адбылася прадстаўнiчая канферэнцыя БНФ з удзелам 492 чал., з iх 283 дэлегаты. Яна паставiла задачы:

а) лiквiдаваць кантроль КПБ над армiяй, КДБ, МУС, школай, судом i пракуратурай, знiшчыць парткомы на прадпрыемствах i ва ўстановах, а таксама размеркавальныя функцыi КПБ, нацыя-налiзаваць яе маёмасць, растлумачваць антынародную, антыгуманную сутнасць камунiзму” i iнш.

б) Быццам, “весцi барацьбу за ўладу праз стварэнне паралельных структур, такiх як “грамадзянскiя камiтэты”, якiя праводзяць выбары ва Усебеларускi ўстаноўчы сойм. Апошнi бярэ ўладу ў свае рукi i распускае Вярхоўны Савет БССР” (с. 376).

На справе, гэта хлусня, паколькi

У сакавіку-красавіку прыбалтыйскія рэспублікі асудзілі пакт Молатава-Рыбентропа ад 1939 г. і заявілі аб выхадзе з Саюза ССР. Рэзка узмацніліся нацыянальныя рухі. Кіраўніцтва СССР вырашыла прадэманстраваць дабра-хвотны прынцып уваходу ў яго саюзных рэспублік. 12 чэрвеня 1990 г. Дэ-кларацыю аб Дзяржаўным суверэнiтэце прыняў чарговы з’езд народных дэ-путатаў РФ, 16 лiпеня - Вярхоўны Савет Украiны. Нарэшце адбылося тое, чаго патрабавалi ў чэрвенi 1989 г. дэлегаты Устаноўчага з’езду БНФ “Адраджэнне”. Ва ўмовах “параду суверэнiтэтаў i новы Вярхоўны Савет прыняў 27 лiпеня 1990 г. дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР, у якой абвяшчалася панаванне ўласных кан-стытуцыi i законаў.

Пасля 27 лiпеня 1990 г. ў БССР палiтычнае жыццё ўзнялося на яшчэ больш высокi ўзровень. У вераснi 1990 г. на чарговым сойме БНФ у чарговы раз заявiў аб iмкненнi да незалежнай i дэмакратычнай Беларусi, аб дэкамунiзацыi эканамiчнага i грамадска-палiтычнага жыцця, за адчужэнне маёмасцi КПСС -КПБ на карысць мясцовай улады.

Яшчэ супраць дзейнасцi на Беларусi палiтычных сiл, якiмi кiруюць з замежных асяродкаў (КПБ); за роспуск КДБ i вывад савец войск з Беларусi.

Характэрнай рысай заняпаду камунiстычных сiл зрабiлася процiстаянне нацыяналь-нага руху i КБП. 7 лiстапада 1990 г. у Мiнску каля помнiка Ленiну адбылася антыка-мунiстычная манiфестацыя. У лiку лозунгаў прысутнiчаў та-кi – “Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС !”


У сакавіку 1991 г. адбыўся агульнасаюзны рэферэндум на прадмет заха-вання СССР (не ўдзельнічалі Прыбалтыка, Арменія, Малдова, Грузія).

Заўважым, што значная большасць жыхароў Беларусi i некаторых iншых рэспублiк у час сакавiцкага 1991 г. рэферэндуму выказалiся за захаванне СССР

У новых умовах лiдэры БНФ мусiлi прыступiцца да рэарганiзацыi сваiх сiл, каб больш эфектыўна ўздзейнiчаць на ўладу. Так, 23-24 сакавiка 1991 г. у Мiнску адбыўся II з’езд БНФ з удзелам 443 дэлегатаў. Пазняк заявiў, што “савецкая iмперыя вычарпала свае рэсурсы i альтэрнатывы незалежнасцi няма”.

З’езд прыняў новы статут, праграмную заяву “Свабода”. Незалежнасць. Адраджэнне. i iнш. Як вынiкала з дакументаў, камунiстычны рэжым не пад-даецца рэфармаванню, таму рух за два гады прайшоў шлях ад спадзяванняў на супрацоўнiцтва з “лепшымi сiламi КПСС” да прынцыповага антыка-мунiзму. Таму з назвы руху БНФ “Адраджэнне за перабудову” апоншнiя словы” былi cкасаваны.

З’езд выказаўся таксама за рэарганiзацыю вярхоўнай i мясцовай улады|, за прыватную ўласнасць, рынак, самастойнае эканамiчнае жыццё (нацыя-нальны банк, валюта), беларускае войска, аддзяленне ад СССР.

Прызнавалася мэтазгодным склiканне Усебеларускага ўстаноўчага сойму для далейшага вызначэнне дзяржаўнага ўладкавання Беларусi.

Камунiстычная партыя ацэньвалася як злачынная арганiзацыя, а яе члены павiнны несцi палiтычную i маральную адказнасць.

Кiруючымi органамi БНФ былi вызначаны cойм, якi фармiруецца з’ездам i ўсiмi ўдзельнiкамi руху i тэрытарыяльных суполак. Выканаўчым органам заставалася ўправа. Старшынёй сойма абраны Пазняк, намеснiкамi Голубеў, Заблоцкi, Хадыка.

Новы штуршок да развалу СССР i ўмацавання нацыянальных суверэнiтэ-таў адбыўся пасля жнiвеньскага путчу (19-21 жніўня 1991 г.) у Маскве часткi былой наменклатуры i артадаксальных чыноўнiкаў iмперскага мыслення, якiя стварылi Дзяржаўны камiтэт па надзвычайных выпадках (ГКЧП) i адхiлiлi ад улады прэзiдэнта СССР Гарбачова. Пад кiраўнiцтвам Старшынi Вярхоўнага Савета РФ Б. М. Ельцына путчысты былi разгромлены. А лiдэры ЦК КПБ, асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета БССР, якiя выказалiся ў iх падтрымку, у чарговы раз былi дыскрэдытаваны. 22 жнiўня 1991 г. апазiцыя БНФ у Вярхоўным Савеце запатрабавала аб адхiлен-нi з пасад Дземянцея, мiнiстра юстыцыi, старшынi дзяржкамiтэта па тэлебачаннi i рады-ёвяшчаннi за падтрымку путча. Старшыня прэзiдыуму Вярхоўнага Савета Дзе-мянцей быў вымушаны падаць у адстаўку. Яго месца заняў С. Шушкевiч.

25-26 жнiўня 1991 года нечарговая сесiя Вярхоўнага Савета БССР пры-няла рашэнне “Аб наданнi Дэкларацыi Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаў-

ным суверэнiтэце БССР статусу канстытуцыйнага закону”, пастанову аб за-беспячэннi палiтычнай i эканамiчнай самастойнасцi БССР.

19 верасня Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасцi з якiм яна пачала звацца РБ, а таксама законы аб Дзяржаўным Гербе (Пагоня) i сцягу (бел-чырвона-белы).

8 снежня 1991 г. у Вiскулях адбылася сустрэча кiраўнiкоў Расii, Украiны i Беларусi, якiя дэнансавалi дагавор ад 1922 г. аб утварэннi СССР i заклалi ас-нову новай супольнасцi – СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў).

Удзельнікі пагаднення абавязаліся развіваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва сваіх народаў і дзяржаў у галіне палітыкі, эканомікі, культу-ры, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, навукі, гандлю, у гума-нітарнай і іншых галінах. Пагадненне абвяшчалася адкрытым для ўсіх рэспублік былога СССР, а таксама іншых дзяржаў. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных оргаыаў СНД быў вызначаны Мінск.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў падпісаныя дакументы. Адпаведныя пастановы былі прыняты Вярхоўнымі Саветамі Расіі і Украіны. 21 снежня 1991 г. у сталіцы Казахстана г. Алма-Аце адбылася сустрэча кіраўнікоў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казах-стана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекі-стана і Украіны. Па выніках сустрэчы былі падпісаны Пратакол да Пагад-нення аб стварэнні СНД, Алма-Ацінская дэкларацыя і шэраг іншых даку-ментаў. У пратаколе было заяўлена, што 11 былых саюзных рэспублік на раўнапраўных пачатках утвараюць СНД. У снежні 1993 г. да СНД далу-чылася Грузія. Такім чынам, на постсавецкай прасторы ўзнікла і юрыдычна аформілася новае геапалітычнае ўтварэнне — Садружнасць Незалежных Дзяржаў.



Мінск — сталіца СНД. У снежні 1991 г. па рашэнні кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Мінск стаў афіцыйным месцам знахо-джання каардынацыйных органаў Садружнасці і, такім чынам, набыў статус сталіцы СНД. У Мінску праходзілі пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ка-захстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Грузіі.

30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін — членаў СНД абмеркавалі ў Мінску фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні дзейнасці Садружнасці.

14 лютага 1992 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі ў Мінску дэкла-рацыю аб прытрымліванні прынцыпаў супрацоўніцтва ў рамках Садруж-насці Незалежных Дзяржаў, пагадненне аб узгодненасці дзеянняў у пра-вядзенні эканамічных рэформаў, пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання. 22 студзеня 1993 г. на пасяджэнні Савета глаў дзяржаў СНД у Мінску быў абмеркаваны і прыняты Статут СНД. Сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД у Мінску адбыліся таксама 16 красавіка 1994 г., 26 мая 1995 г., 30 лістапада — 1 снежня 2000 г., 31 мая — 1 чэрвеня 2001 г. Усяго ў 1991—2003 гг. у Мінску прайшло сем пася-джэнняў Савета глаў дзяржаў СНД. Рэгулярнаў сталіцы СНД адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў краін Садруж-насці. Так, 29 студзеня 2002 г. у Мінску прайішло пасяджэнне кіраўнікоў сіла-вых ведамстваў краін СНД.

3 1993 г., у адпаведнасці са Статутам, у Мінску размяшчаўся Выканаў-чы сакратарыят СНД. У красавіку 1999 г. замест яго, паводле рашэння Саве-та глаў дзяржаў аб удасканаленні і рэфармаванні органаў Садружнасці, быў створаны Выканаўчы камітэт СНД — пастаянна дзеючы выканаўчы, адміністрацыйны і каардынуючы орган СНД, які забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета мініст- раў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў Садружнасці. Выканаўчы камітэт стаў правапераемнікам Выканаўчага сакратарыята і міждзяржаўнага эканамічнага камітэта Эканамічнага саюза, які знаходзіўся ў Маскве. Выканаўчы камітэт СНД размясціўся ў Мінску, а таксама мае аддзяленне ў Маскве. Гэты міжнародны орган распрацоўвае праекты да-кументаў, садзейнічае рэалізацыі сумесных праграм, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Выканаўчым камітэце СНД пастаянна праходзяць пасяджэнні экспертных камісій, занятых пад-рыхтоўкай актаў Садружнасці. Акрамя Выканаўчага камітэта ў Мінску так-сама знаходзіцца Эканамічны суд СНД, які быў створаны ў 1994 г. Эканамічны суд разглядае справы аб тлумачэнні актаў Садружнасці, прызнанні і забеспячэнні сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі дзяржаў СНД, спрэчкі аб невыкананні ці не-належным выкананні ўзятых эканамічных абавязацельстваў.

Такім чынам, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Мінск стаў цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва краіны, цэнтрам СНД на пост-савецкай прасторы.


67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

З пачаткам перабудовы, на красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачамі развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Асноўнай мэтай эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – з'яўляўся пераход да эфектыўнай эканомікі.



На першым этапе яе рэфармавання ў 1985-1987 гг. прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. У 1986-1990 гг. на машынабуда-ванне выдзялялася ўдвая больш грошай. Планавалася ў 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі і прамысловых робатаў – у 3 разы. Планавалася таксама правесці пе-рабудову кіравання эканамікай, пашырыць правы прадпрыемстваў, укараніць гаспадарчы разлік, развіваць ініцыятыву ў структурах кіравання, павышаць яго эфектыўнасць.

З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту частка прадпрыемстваў пераво-дзілася на самафінансаванне, калі пасля адлічэнняў часткі прыбытку ў бюджэт, большую яе частку дазвалялася пакідаць ў распараджэнне прадпры-емства. Але адначасова працягвала існаваць старая адміністрацыйна-каман-дная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарцы не адбылося.

Наогул, першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было
шмат – вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і землятрусаў у Арменіі і Таджыкістане скарацілі паступленні ў развіццё прамысловасці. Сусветныя цэны на нафту і газ знізіліся ў 2-3 разы, таму скараціліся даходы ад продажу энергарэсурсаў. У выніку антыалкагольнай кампаніі так сама знізіліся паступленні ў бюджэт. Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінча-тасць прымаемых мер (дзяржпрыёмка, дзяржзаказ, барацьба з непрацоўнымі даходамі).

На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу і павысіць самастойнасць прадпрыемстваў праз іх самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны.

Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве», «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (Савет Міністраў СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадар-кай.

Першы год рэфармавання даў пэўнае павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова назіраўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася тра-дыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. З чэрвеня 1988 г. пачаўся пераход да рэгіяналь-нага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаў-ся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі разбурэннем адзінай эканамічнай прасторы СССР. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула 33 %, аднак на Беларусі крызісныя з’явы пачалі наглядацца толькі з 1991 года.

Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – выстаўлялася рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склалася тры варыянты пераходу да рынкавых адносін. Гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аў-тары С. Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М. І. Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М. С. Гарбачоў).

Праграмма «500 дзён» прадугледжвала правядзенне шырокай пры-ватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібе-ралізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спа-жывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэ-мы і інш.

Ліберальная і кансерватыўная праграмы прадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокавай тэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.

Пасля абвяшчэння суверэнітэта БССР (27 ліпеня 1990 г.) Вярхоўны Са-вет у кастрычніку 1990 г. прыняў пастанову «Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі» і “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суве-рэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нар-матыўна-прававыя акты.

Беларуская праграма прадугледжвала наступныя кірункі пераходу да рынку.

1. Меры па стабілізацыі эканомікі, Яны мелі на мэце ўтаймаваць ін-фляцыю, для чаго прадугледжвалася скарачэнне дзяржаўных расходаў на ўт-рыманне дзяржапарату, капітальнае будаўніцтва, Планавалася адцягнуць лішак грашовай масы са спажывецкага рынку за кошт прыватызацыі кватэр, дач, гаражоў, набыцця акцый, аблігацый і г д.

2. Раздзяржаўленне, прыватызацыя, дэманапалізацыя ўласнасці на сродкі вытворчасці; развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Праграма абвяшчала раўнапраўе дзяржаўнай, калектыўнай, індывідуальнай форм улас-насці. Да канца 1991 г, планавалася прадаць, здаць у арэнду або бясплатна пе-радаць большасць дробных праднрыеметваў у сферы гандлю, грамадскага хар-чавання, камунальных паслуг, бытавога абслугоўвання. На сярэдніх і буйных прадпрыемствах перавага аддавалася акцыяніраванню, кааперацыі. Як пера-ходны да прыватызацыі этап разглядалася здача прадпрыемстваў у арэнду.


  1. Стварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай. Прадугледж- валася адмовіцца ад такіх атрыбутаў дзяржаўнага кіравання, як жорсткае пла-наванне, размеркаванне рэсурсаў і тавараў, якія ажьшцяўляліся праз Дзярж-план і Дзяржснаб, іх падраздзяленні на месцах. Рзгуляванне меркавалася ажыццяўляць праз дзейнасць Нацбанка Беларусі і ў цэлым банкаўскай сістэмы, праз падатковую сістэму, дзяржзаказы, механізм цэнаўтварэння і сістэму ап-латы працы. Планавалася паэтапнае ўвядзенне свабоднага цэнаўтварэння з захаваннем дзяржаўнага кантролю за цэнамі толькі на прыкладна 90 груп тавараў першай неабходнасці.

  2. Стварэнне рыначнай інфраструктуры і механізму яе дзеяння. Плана-валася стварэнне біржаў, банкаў, рынкаў сродкаў вытворчасці, рабочай сілы, жылля, тавараў, патэнтаў і г.д.

  3. Сацыяльная абарона насельніцтва ва ўмовах рыначнай эканомікі, Прадугледжвалася ўвядзенне мінімальнай аплаты працы, індэксацыі даходаў, дапамогі па беспрацоўю, па перакваліфікацыі, дапамогі маламаёмным і шматдзетным сем'ям, пенсійнае забеспячэнне састарэлых і недзеяздольных
    грамадзян.

  4. Пераадоленне вынікаў чарнобыльскай катастрофы ва ўмовах пераходу дарынку, Гэта палажэнне праграмы ўлічвала неабходнасць выдаткавання значных дзяржаўных сродкаў на рэабілітацыю пацярпелых людзей і тэрыторый, будаўніцтва жылля, ільготы і дапамогі.

Перайсці да рынку планавалася за два гады ў тры этапы:

  1. этап надзвычайных мер — IV квартал 1990 г. — I квартал 1991 г.;

  2. этап «захавання раўнавагі» — II квартал — IV квартал 1991 г.;

  3. этап «пазітыўных зрухаў» — I — IV кварталы 1992 г.

Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб улас-насці», які вызначыў прававыя рамкі для розных відаў уласнасці, увёў у пра-вавыя адносіны паняцці прыватнай, камунальнай уласнасці. 14 снежня быў прыняты закон «Аб Нацыянальным банку», у якім галоўнымі задачамі На-цыянальнага банка былі вызначаны: рэгуляванне грашовага абароту, каарды-нацыя крэдытна-грашовай сферы, падтрымка і развіццё крэдытных інстыту-таў. У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы «Аб прадпрыемстве» і «Аб арэндзе».

Развіццё новых форм уласнасці і гаспадарання пачало рэгулявацца зако-намі «Аб прадпрымальніцтве», «Аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і бан-круцтве». У 1991 г. была зацверджана «Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва», якая прадугледжвала паско-раныя рыначныя пераўтварэнні і прыярытэт дзяржаўнага рэгулявання з мэтаю недапушчэння хаосу і развалу эканомікі.

Асаблівасцю эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. было тое, што крызісныя з’явы тут выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, якія перавышалі выдаткі на 2,6%. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.

Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу, што супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі і наклала негатыўны адбітак ў масавай свядомасці на ідэю незалежнасці краіны.




Асноўныя прычыны і праявы крызісу ў эканоміцы Беларусі. У снежні 1991 г, спыніў сваё існаванне СССР. Для Рэспублікі Беларусь як для «збо-рач-нага цэху» СССР узніклі новыя цяжкасці, звязаныя з разрывам ранейшых эка-намічных сувязяў і зменай прынцыпаў іх ажыццяўлення. У гэтым жа 1991 г., на два гады пазней, чым у СССР у цэлым, пачынаецца спад у зканоміцы Бе-ларусі і эканамічны крызіс, які працягваўся да 1995 г. уключна. 3 1992 г. рэз-ка ўзраслі цэны на сыравіну для прамысловасці і энергарэсурсы. Расія ў 1992 г. увяла ўласныя грошы і Беларусь таксама пачала выпуск разліковых білетаў Нацбанка, так званых “зайчыкаў”.

Можна выдзеліць наступныя прычыны крызісу.

1. Змена ўмоў дзяржаўнага існавання Беларусі, якая са «зборачнага цэху» СССР ператварылася ў самастойную дзяржаву і ўсе эканамічныя праб-лемы прыйшлося вырашаць самастойна (у прыватнасці, недапастаўка сыра-віны, матэрыялаў, камплектовачных матэрыялаў і дэталяў, кармоў, высо-кія цэны на энергарэсурсы, сыравіну, скарачэнне рынку збыту прадукцыі і г. д,).

2. Змена ўмоў гаспадарання (пераход да рыначных механізмаў, раз-дзяржаўленне, узнікненне розных форм уласнасці, з'яўленне новых закоыаў).

Асноўнымі праявамі крызісу сталі:


  1. спад вытворчасці ў асноўных галінах гаспадаркі;

  2. рэзкае скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал;

  3. падзенне жыццёвага ўзроўню насельніцтва;

  4. рост інфляцыі;
    5) рост беспрацоўя;

6) рост знешняй запазычанасці.

За 1991-1994 гг. адбылося падзенне выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (закрануў усе галіны вытворчасці). Узнікла праблема збыту прадукцыі, рэзка падаражалі матэрыяльные рэсурсы, звычайнай з’явай сталі хранічныя неплацяжы. У спадчыну ад савецкай эканомікі дастаўся нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што было вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі. Страчваліся традыцыйные рынкі збыту.

У сельскай гаспадарцы зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці склала 14% з прычыны дрэннага забеспячэння рэсурсамі, недахопа рэспубліканскіх крыніц фінансавання, негледзячы на тое, што ў 1990-1994 гг. калгасам выдзялялася 50-60% рэспубліканскага бюджэта, нізкага ўзроўня закупачных цэн, засухі 1994 г.

Праводзілася палітыка штучнага стрымлівання цэн на сельскагаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д. Адбылося рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала чвэрць ад узроўню снежня 1991 г. Узнікла вялікая знешняя запазычанасць, асабліва перад Расіяй за энергарэсурсы. За 1994 г. яна вырасла ў 10 разоў і дасягнула 500 млн. долараў. Наглядалася высокая інфляцыя, асабліва пасля лібералізацыі цэн, праведзенай у 1992 г.



У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў толькі 72%, аб’ём пра-мысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%, рэйтынг Беларусі па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету.

У 1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60 % насельніцтва Беларусі. Хуткімі тэмпамі раслі цэны. Коль-касць стратных прадпрыемстваў склала ў 1995 г. амаль 18 % . Афіцыйная знешняя запазычанасць у 1991-1995 гг. узрасла амаль у чатыры разы і склала 2 млрд долараў, што складала палову валавога ўнутранага прадук-ту. Перавага імпарту над экспартам прывяла да недахопу валюты, зніжэння курсу беларускага рубля.

Насельніцтва краіны выказвала рэзкае незадавальненне дзейнасцю парламента – Вярхоўнага Савета (старшыні – М. Дземянцей, С. Шушкевіч, М. Грыб) і асабліва ўрада – Савета Міністраў (прэм’ер міністр В. Кебіч).

Спадзяванні да лепшага звязваліся з першымі прэзідэнцкімі выбарамі 1994 г., калі 6 прэтэндэнтаў выступілі з уласнымі праграмамі выхаду з крызісу і далейшага эканамічнага развіцця.

1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка