Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка33/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   35

Варта адзначыць, што “новым гiмнам” стаў мадэрнiзаваны стары, ад-куль вынялi асобныя iмёны i фрагменты, уласцiвыя сталiншчыне.

Дарэчы, сама сталiнская эпоха ў партыйных дакументах i на практыцы асвятлялася выключна пазiтыўна, аб яе ахвярах у лепшым выпадку не ўпамiналася (гл. тагачасныя энцыклапедыi). Cама асоба Сталiна ў навуковых творах, лiтаратуры, кiно i iнш. прыгадвалася толькi ў станоўчым кантэксце. Такiм чынам, i ў духоўным жыццi ўзнiкла тэндэнцыя да ўкаранення ранейшых каштоўнасцей, якiя прапаведавалi арганiзатары Кастрычнiцкай рэвалюцыi i барацьбы за сацыялiзм. Таму ж прысвячалiся шматлiкiя i частыя юбiлеi ў гонар Ленiна (100 год), Перамогi, Кастрычнiка, СССР, БССР, УЛКСМ i г. д. Асаблiва пампезна святкавалi прысваенне Мiнску званне Горада-героя i 60-годдзе (1978) БССР.

Заўважым, што iдэйна-палiтычнае выхаванне адбывалася не толькi на гераiчным мiнулым СССР i БССР. Харктэрнай з’явай азначанага перыяду была барацьба супраць “буржуазнай iдэалогii”, сутнасць якой (iдэалогii) трактавалася вельмi шырока – ад крытыкi КПСС да захаплення моладдзю поп-музыкай. Як вядома, гэтая барацьба не сцiхала яшчэ з ленiнскiх часоў, але новая яе хваля ўзнялася ў сувязi з падаўленнем сiламi Варшаўскага дагавору ў 1968 г. дэмакратычнага руху ў “брацкай” Чэхаславакii. Менавiта з канца 60-х у СССР па iнiцыятыве КПСС i на чале з ёй пачалася кампанiя маральнага i фiзiчнага асуджэння “дысiдэнтаў” - ад Данiэля i Сiняўскага- да тройчы героя Сац Працы акад. Сахарава.

Адсутнасць галоснасцi, Тэлефоннае права, непадсуднасць камунiстаў.

Яшчэ ў 1957 г. у в. Бусы, Iванаўскага раёна адбыўся моцны пажар са шматлiкiмi ахвярамi, але пра гэта так i не было паведамлена ў друку.

У 1967 у Слуцку павiнен быў адбыцца суд над членам выканкама каму-нiстам i г.д., якi забiў чалавека. Натоўп у нек тысяч запатрабаваў забойцы смяротнай кары. У вынiку беспарадкаў будынак суда быў спалены, прычым мелiся ахвяры. Ужо у сувязi з гэтым 2 удзельнiкаў было асуджана да смерцi, 2 - па 15 год, 5 – па 10 год, 1 - дзевяць i 3 па 7. Усяго асудзiлi 70 чал. Не акцэнтавалi ўвагi на палiт змесце.

Усе падобныя звесткi старанна засакрэчвалiся: буйныя аварыi, буйныя ахвяры i г. д. Усё што звязвалася са злачынствамi камунiстаў — асоба сакрэт-на. Падыход тыповы для таталiтарнай сiстэмы, калi пад выглядам небяспекi iмперыялiст iдэалогii, засакрэчвалася тое, што кампраметавала сiстэму.

У 1969 пастанова ЦК КПСС “Аб павышэннi адказнасцi кiраўнiкоў орга-наў друку, радыё, тэлебачання,кiнематаграфii, устаноў культуры i мастацтва за iдэйна-палiт узровень публiкуемых мат-лаў i рэпертуару”. У сваю чаргу Бюро ЦК КПБ у сак 1969 зацвердзiла адпаведную пастанову.

Як i ў часы сталiншчыны, уся друкаваная прадукцыя трапiла пад жор-сткi цэнзурны нагляд “Главлита”. Продаж часопiсаў i газет з капiталiстыч-ных краiн быў жорстка рэгламентаваны: як правiла, азнаёмiцца з боль-шасцю з iх можна было ў спецаддзелах i толькi iдэалагiчным работнiкам.

Былi створаны моцныя перашкоды ў азнаямленнi савецкай грамадскасцi з дасягненнямi замежнага музычнага, выяўленчага i кiнамастацтва. Як правiла, легальна пабачыць або пачуць можна было толькi тыя творы, якiя не закраналi “палiтыкi”, “гвалту i разбэшчанасцi” у iх савецкiм ра-зуменнi або аўтары якiх сiмпатызавалi СССР цi з’яўлялiся камунiстамi. Характэрна, што для наменклатуры на гэты конт абмежаванняў не iснавала.



Уся iнфармацыя строга дазiравалася. Многiя падзеi (cуд у Слуцку 1967, выбух футлярнага цэху радыёзавода) не абвяшчалiся. “Савецкiя земля-трусы - самыя цiхiя ў свеце”. Адсюль, цяга да ВВС, “Vоicе оf America” i не-давер да айчынных прэсы i ТV. Падпiска на газеты для камунiстаў абавязко-вая, для астатнiх - дабрахвотна-прымусовая.

Усё мастацтва, усе без выключэння грамадскiя навукi былi падкан-троль-ны адпаведным структурам КПСС i ператвораны ў сродак iдэалагiчнай ба-рацьбы.

На што ж скiроўвалася iдэалагiчная праца сярод насельнiцтваў

У першую чаргу на фармiраванне “новага чалавека”, крытэрыi якога бы-лi адбiты ў “Кодэксе будаўнiка камунiзму”, на ўсхваленне КПСС, “сацыялi-стычнага ладу жыцця” i г. д. Праблема агульначалавечых каштоўнасцей на-ват не прыгадвалася, а мiжнародны рух супраць парушэння правоў чалавека ў СССР трактаваўся тутэйшымi iдэалагiчнымi работнiкамi як iнспiраваны мiжнародным iмперыялiзмам. Варта адзначыць, што ў аз-начаны перыяд беларускае грамадства не вылучыла “дысiдэнтаў” або тых, хто хоць нейкiм чынам выказаў публiчную нязгоду з палiтыкай КПСС цi КПБ. Пры тагачаснай дзяржаўнай (дакладней, партыйнай) ма-наполii на сродкi масавай iнфармацыi i ўсе iншыя формы грамадскай жыццядзейнасцi гэта зрабiць было амаль немагчыма. Нават спробы асобных прадстаўнiкоў беларускай iнтэлiгенцыi надрукаваць неартадаксальныя думкi аб гiстарычным лёсе Беларусi i яго народа сутыкалi процiдзеянне з боку Iнстытутаў гiсторыi партыi, АН БССР, асобных навукоўцаў, такiх, як Абэцэдарскi, Залескi i iнш. Сваiмi “закрытымi рэцэнзiямi” на адрас iдэалагiчных структур i адкрытымi артыкуламi ў друку яны трэцiравалi Улашчыка, Ермаловiча, Прашковiча, Каханоўскага, чым не толькi перашкаджалi развiццю гiстарычнай навукi, але i скажалi яе, уцiскiваючы яе ў рэчышча “Краткого курса ВКП(б)”. Любыя спробы навуковага падыхо-ду да пытання аб паходжаннi беларусаў лiчылiся крамольнымi, бо маглi кiнуць цень на векавечную дружбу са “старэйшым братам”.

Малейшы адыход ад камунiстычных догмаў у нацыянальных пытан-нях бэсцiўся з самых высокiх трыбун. Так, на Красавiцкiм (1974 г.) Пленуме ЦК КПБ, якi разглядаў пытанне “Аб далейшым павышэннi дзейснасцi iдэйна-палiтычнай работы ў святле рашэнняў ХХIV з’езда КПСС” П. М. Машэраў сказаў: “Перад наяўнасцю такiх маштабных задач асаблiва вострымi стано-вяцца пытаннi партыйнай адказнасцi вучонага, выразнасцi яго светапогляд-ных, класава-палiтычных пазiцый. Аб гэтым даводзiцца нагадваць у сувязi з тым, што ў некаторых публiкацыях, у тым лiку аб народных паэмах “Энеiда навыварат”, “Тарас на Парнасе”, у працах аб Еўфрасiннi Полацкай, Сматрыц-кiм, Зiзанii, праявiлiся адгалоскi пазакласавага аб’ектывiзму, iдэалiзацыя асобных багасловаў як выдатных асветнiкаў”.

Акрамя таго Машэраў выказаўся супраць меўшага адбыцца ў тым жа годзе сiмпозiуму па праблеме этнагенезу беларусаў. Натуральна, што яго так i не адбылося. Такiм чынам, заместа сапраўднай гiсторыi народу навязваўся вульгарны iнтэрнацыяналiзм, а па сутнасцi, нацыянальны нiгiлiзм. Гiсторыя народа падмянялася гiсторыяй партыi, а адносiны да апошняй з боку народа ў лепшым выпадку рабiлicя ўсё больш абыякавымi.

Нельга забываць i таго фактару, што пры суцэльнай заiдэалагiзаванасцi тагачаснага жыцця грамадства выказвала прыкметную апатыю да ўсiх палiтычных мерапрыемстваў. Палiтычны канфармiзм грамадзян на публiцы (у час святкаванняў 1 мая, 7 лiстапада i г. д., у час сходаў i нарад) не перашкаджаў iснаванню i пашырэнню ў больш замкнёных яго колах (на працы, у ВНУ, дома) востра негатыўных ацэнак КПСС, КДБ, мiлi-цыi, савецкай сiстэмы i г. д.). У гэтым сэнсе, нельга блытаць уласцiвую беларусам талерантнасць i памяркоўнасць з палiтычнай лаяльнасцю тага-часнай камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэме. Iншая справа, што ўсеўладдзе i агрэсiўнасць апошняй фiзiчна i маральна падаўляла ўвесь народ, пакi-нуўшы яму ролю статыстаў у вырашэннi яго ж лёсу.

Партыйны тэзiс аб “росквiце i зблiжэннi нацый” злавесна адбiўся на духоўным развiццi беларусаў, якое паступова губляла нацыянальную своеасаблiвасць i актыўна русiфiкавалася.

Не менш трагiчны лёс напаткаў i беларускае яўрэйства. Так, на пачатку 70-х на Беларусi, як зрэшты i паўсюдна ў СССР, пачалiся санкцыянаваныя ЦК КПСС наскокi на яўрэйскае насельнiцтва пад выглядам барацьбы з сiянiзмам. Праз некалькi гадоў у рэспублiцы з’явiлiся “навуковыя творы”, накшталт “Ползучей контрреволюции”. Адзiн з заказных удзельнiкаў распачатага палявання на “сiянiстаў” У. Бягун карыстаўся вялiкай папулярнасцю ў асобных колаў наша-га грамадства, асаблiва, тых, хто iмнуўся перакласцi сваю некампетэнтнасць у эканомiцы i палiтыцы, на “сiянiсцкiя падкопы”. Вядома, што гэта палiтыка, распачатая яшчэ ў царскiя часы, не прынесла гонару ЦК КПБ i мясцовай наменклатуры. Тым больш, што ў вынiку разгорнутай антыяўрэйскай кампанii ў друку, у дыскрымiнацыйнай кадравай палiтыцы i г. д. за межы БССР i СССР выехалi сотнi тысяч яўрэяў, у пераважаўшай большасцi людзей высокаадукаваных i высокаквалiфiкаваных.

Як ужо адзначалася, велiзарны ўплыў на грамадска-палiтычнае жыццё ў СССР аказвалi мiжнародныя падзеi, якiя, вядома, трактавалiся ў камунi-стычнай iнтэрпрэтацыi. З увядзеннем у 1979 г. савецкiх войск у Афганi-стан мiжнароднае становiшча СССР яшчэ больш пагоршылася, “жалезны занавес” зрабiўся яшчэ больш шчыльным. Мноства краiн байкатавала Алiмпiяду-80. Процiстаянне дзвюх сicтэм не зменшылася i пасля смерцi Брэжнева. У 1983 колiшнi прэзiдэнт Рэйган назваў СССР iмперыяй зла. Неўзабаве гэта фраза знайшла своеасаблiвае пацвярджэнне ў 1984, калi на Далёкiм Усходзе быў збiты паўднёвакарэйскi Боiнг з пасажырамi на борце. Такiм чынам, нават новае кiраўнiцтва КПСС i СССР у асобе Андропава (з лiст 1982 па люты 1984, былога старшынi КДБ) не магло адыйсцi ад ранейшых стэрэатыпаў у знешняй палiтыцы, абапiраючыся выключна на ваенныя сродкi. Характэрна, што i ва ўнутранай палiтыцы гэтыя метады з’яўлялiся адмiнiстрацыйна-сiлавымi. Праўда, пры Андропаве выявiлiся спробы павесцi барацьбу супраць карупцыi ў вышэйшых эшалонах улады (Шчолакаў), але пасля яго смерцi i прыходам да ўлады Чарненкi гэтая кампанiя сцiхла. Новы лiдэр партыi i дзяржавы таксама доўга не пражыў, а памёр у 1985 г.

Частыя перабраннi кiраўнiцтва з асяроддзя старых “верных марксiстаў-ленiнцаў, пераiменаваннi ў iх гонар гарадоў i iнш. устаноў, у лепшым выпадку, не спрыялi павышэнню аўтарытэту партыi, а з другога бо-ку, сведчылi аб пагаршэннi маральна-палiтычнага клiмату ў нашым грамадстве



Застойныя з’явы ў эканоміцы

Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi.

Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30- ыя гг., не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам.

Стварылася сур’ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў раз-вiццi прамысловасцi ў сувязі з НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманд-нымi формамi i метадамi кiравання. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызваленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны.



  1. Слабыя ў параўнанні з Захадам тэмпы эканамічнага развіцця, які

развіваўся ва ўмовах дэмакратыі і капіталістычнага рынку

    • нізкая прадукцыйнасць працы

    • слабая фондааддача

    • вялікая энергаёмістасць прадукцыі

    • уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы

    • слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы

    • нізкі (у параўнанні з Захадам) узровень жыцця

“Зато мы делаем ракеты и покоряем Енисей,

А также в области балета мы впереди планеты всей”

Варта адзначыць перадавы характар беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. “Беларусь – зборачны цэх”.

У межах СССР роля БССР была вельмі важкай.


З’явы застою ў палітыцы

*манапольнае панаванне партыйнай вярхушкі (Палітбюро і ЦК КПСС) ва ўсіх сферах жыццядзейнасці савецкага грамадства



    • нязменнасць партыйнага кіраўніцтва (Брэжнеў, Андропаў, Чар)

    • адхіленне ад улады падаўляючай большасці насельніцтва

    • фактычная адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод

    • узрастанне абыякавасці людзей да палітычнага жыцця

    • дыскрэдытацыя сацыялістычных каштоўнасцей

На Беларусі не назіралася істотнай сацыяльнай напружанасці. Памяркоўныя і талерантныя беларусы любілі Радзіму, Савецкую ўладу і жылі звычайнымі жыццёвымі клопатамі.
65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.
Канцэпцыя перабудовы

Доўгачасовае i непадзельнае панаванне партыйнай наменклатуры ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi савецкага грамадства ў рэшце рэшт стала выклiкаць незадвальненне розных пластоў насельнiцтва, у тым лiку шэраговых камунi-стаў. Гэтае незадавальненне выяўляла сябе па-рознаму, у дзейнасцi так зва-ных дысiдэнтаў, нiгiлiстычным стаўленнi працоўных i iнтэлiгенцыi да каму-нiстычных каштоўнасцяў, з’яўленні анекдотаў аб савецкiх палiтычных дзея-чах i героях грамадзянскай вайны. Асноўнай прычынаю такiх працэсаў з’яў-лялася незадавальненне людзей сваім жыццёвым ўзроўнем. Вядома, што яго нельга параўноўваць з часам пасляваеннай разрухi, бо тыя цяжкасцi былi ўжо даўно пераадолены. Гаворка можа iсцi пра адноснае, у параўнаннi з заходнiмi кра-iнамi, становiшча жыццёвага ўзроўню савецкага народа. А выклiкала моцнае раздражненне савецкiх людзей не столькi вiдавочнае эканамiчнае адста-ванне СССР, колькi намаганнi партыйнай элiты ўсiмi сродкамi паказаць зва-ротнае: маўляў, “нягледзячы на часовыя цяжкасцi i асобныя недахопы”, на-ша краiна знаходзiцца на стадыi стабiльнага ўздыму па ўсiх паказчыках: эка-намiчных, навуковых, культурных, сацыяльных, дэмаграфiчных i г. д.

Вiдавочна, што Брэжнеў, яго саратнiкi i паслядоўнiкi (Андропаў, Чарнен-ка), усведамлялi наяўнасць крызiсных сiмптомаў, але iншых, акрамя сiла-вых, або традыцыйных агiтацыйна-прапагандысцкiх сродкаў, выпраўлення сiтуацыi не бачылi. З прыходам новага партыйнага лiдэра палiтычная сiстэма заставалася некранутай. Лiчылася, што ў нас самы дэмакратычны ў свеце лад i самая згуртаваная ў свеце супольнасць - “савецкi народ”. Не-выпадкова, што i пасля хаўтур Чарненкi савецкiя людзi радыкальных змен не чакалi, хоць пэўным чынам i спадзявалiся на iх.

Пачатак новай эпохi ПЕРАБУДОВЫ звязаны менавiта з прыходам на пасаду новага Генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова. Сутнасць яе мыслiлася ў “творчай стваральнай працы па далейшым планамерным i ўсе-баковым удасканаленнi сацыялiзму, а мэтай - у паскарэннi прагрэсу нашага грамадства” (Петрыкаў с. 5).

Так, у красавiку 1985 г. Пленум ЦК КПСС на чале з новым партыйным лi-дэрам М. С. Гарбачовым узялi курс на паскарэнне сацыяльна-эканамiчнага развiцця шляхам: 1. поўнага выкарыстання навукова-тэхнiчнага прагрэсу; 2. структурнай перабудовы эканомiкi; 3. павышэння стваральнай актыўнасцi людзей (чалавечы фактар). Асобнае месца займаў менавiта “чалавечы фак-тар”. Мэтай перабудовы грамадскага жыцця Пленум вызначыў усталяван-не поўнага народаўладдзя, адкрыцця прастору самай магутнай стваральнай сiле сацыялiзма – cвабоднай працы i свабоднай думкi ў свабоднай краiне.

Але неўзабаве высветлiлася, што адных заклiкаў мала. У свой час Брэжнеў казаў: “Савецкiя людзi ведаюць, там дзе партыя – там поспех, там перамога!”. Цяпер ужо падобным лозунгам мала хто верыў. Тым не менш, яны настойлiва паўтаралiся. У цэлым, працоўныя не выказвалi таго энтузiязму, на якi разлiчвалi партыйныя кiраўнiкi.

Наступным этапам на шляху перабудовы сталi пастановы чарговага, ХХVII з’езда КПСС (25 лютага - 6 сакавiка 1986 г.). Важная роля адводзіла-ся дэмакратызацыi грамадскага жыцця, і перш за ўсё – галоснасці. З’езд нада-ваў ёй палiтычную значнасць, без якой не магло быць дэмакратызму, творчасцi мас, iх удзелу ў кiраваннi. Але абвяшчэнне галоснасцi не пацвердзілася справай у выпадку з Чарнобыльскай аварыяй, калi i Масква, i беларускiя ўлады хавалi iнфарма-цыю аб рэальных маштабах катастрофы i яе пагрозе здароўю людзей.

Гэта аварыя чарговы раз моцна дыскрэдытавала савецкую сiстэму кiрава-ння i гаспадарання на мiжнароднай арэне. Характэрна, што многiя савецкiя людзi даведалiся аб рэальнай пагрозе катастрофы для свайго здароўя не з афiцыйных, а з замежных крынiц. Такiм чынам, заклiкi перабудоўшчыкаў аб галоснасцi, паскарэннi, ча-лавечым фактары не сустракалi адпаведнага водгуку з боку працоўных. У тагачасных умовах яны яшчэ не “саспелi” для таго, каб пратэставаць. Iх рэакцыя на падзеi пэўным чынам адбiлася ў жарце “Ускоренье - важный фактор, но не выдер-жал реактор”. Разам з тым, людзi не выказалi масавага жадання ўдзельнiчаць у лiквiдацыi наступстваў катастрофы. У падаўляючай большасцi “лiквiдатараў” рэкрутавалi праз ваенкаматы.

Рабiлася больш вiдавочным, што без рэфармавання палiтычнай сiстэмы, без сапраўднай зацiкаўленасцi савецкiх людзей, любыя традыцыйна прапагандысцкiя намаганнi па паляпшэннi эканамiчнага становiшча прыкметнага поспеху не прынясуць. Таму Палiтбюро, ЦК КПСС, скiравалi эканамічныя i iдэалагiчныя цэнтры краiны на тое, каб, не мяняючы стратэгiчнага напрамку развiцця савецкага грамадства на пабудову каму-нiзму, актывiзаваць удзел людзей ва ўсiх сферах жыцця краiны. У сувязi з гэтым у цэнтр увагi ставiлася праблема дэмакратыi. ЦК КПСС узяў курс на тое, каб пера-адолець застойныя тэндэнцыi, пачаць барацьбу супраць чужых сацыялiзму з’яў, найперш супраць п’янства.

Палiтбюро i ЦК КПСС вырашылi на справе пацвярджаць сваю авангард-ную ролю ў грамадстве. Перабудову ў гэтым сэнсе партыя пачала з сябе. Партыя пачала адкiдваць ад сябе ўсё тое, што асуджала партарганiзацыi на пасiўнасць i нерухомасць. На студзеньскiм (1987) Пленуме ЦК КПСС было адкрыта сказана, што за многiя цяжкасцi i недагляды, якiя сталi тормазам на-шага развiцця, нясуць адказнасць кiруючыя органы партыi i дзяржавы. /Петрыкаў с. 5/

Пэўныя вынiкi працы iдэалагiчных цэнтраў КПСС, у тым лiку М. С. Гар-бачова, А. М. Якаўлева i iнш., адбiлiся ў юбiлейных дакументах, што з’явiлi-ся з нагоды 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка, асноўнымi лозунгамi якiх з’яў-лялiся: “Зямля – cялянам. Фабрыкi – рабочым. Улада - Саветам. Рэвалюцыя працягваецца!”.

Тым самым, у прыватнасцi, прызнавалася, што гэтыя лозунгi з часу Кас-трычнiцкай рэвалюцыi так i не былi здзейснены. Меркавалася, такiм чынам, што савецкiя людзi актыўна ўключацца ў iх ажыццяўленне.

Сапраўды, iмкненне КПСС пачаць перабудову з сябе выклiкала падтрым-ку грамадства. Пасля з‘яўлення ў друку артыкулаў, якiя пралiвалi святло на дэфармацыях сацыялiзму ў часы сталiншчыны, стварылiся спрыяльныя ўмо-вы для больш адкрытых i канструктыўных працэсаў у напрамку дэмакраты-зацыi грамадска-палiтычнага жыцця. Праўда, часам узнiкалi думкi (накшталт артыкула Н. Андрэевай “Не могу поступиться принципами”), што крытыка Сталiна можа нанесцi шкоду сацыялiстычным каштоўнасцям. Але яны былi адкiнуты.

У краiне пачалося ўтварэнне так званых нефармальных аб’яднанняў, дзе з розых пунктаў гледжання выказвалiся меркаваннi аб змесце i напрамках перабудовы. Напачатку гэты разнастайны спектр думак, так званы плюралiзм “власть предержащие” iмкнулiся абмежаваць рамкамi так званага “сацыялiстычнага плюралiзму”, але няўдала, бо ўжо нават у асяроддзi камунiстаў прызнаваўся прыярытэт шырокай галоснасцi над вузкапартыйнымi каштоўнасцямi.

У БССР першыя парасткi плюралiзму i галоснасцi выявiлi сябе ва ўзнiк-неннi так званых “нефармальных” (гэта значыць не iснаваўшых раней, не звя-заных з КПБ або ЛКСМБ) арганiзацый i клубаў па iнтарэсах. Цiкавасць да iх у многiм была выклiкана публiкацыямi не вядомых раней звестак аб гiста-рычных асобах i падзеях, а таксама пагрозай нацыi ад наступстваў Чарно-быльскай катастрофы. Колькасць гэтых аб’яднанняў у 1986-87 гг. дасягала 7 тысяч, а колькасць удзельнiкаў - каля 1 млн чалавек.

Большасць аб’яднанняў, такiх як “Ратуша”, “Талака”, “Тутэйшыя”, “Па-ходня”, “Беларуская хатка”, “Край” займалася праблемай нацыянальнай гiс-торыi i культуры. Вялiкую актыўнасць выявiла пiсьменнiцкая i навуковая iнтэлiгенцыя. 15 снежня 1986 г. 28 яе прадстаўнiкоў накiравалi на iмя Гарба-чова лiст, у якiм выказалi незадаволенасць дзейнасцю мясцовых партыйных кiраўнiкоў у галiне развiцця мовы i лiтаратуры.

У чэрвенi 1987 г. другi адпраўлены лiст падпiсалi ўжо 134 беларускiя iн-тэлiгенты. Як вiдаць, усе яны спадзявалiся на вырашэнне нацыянальных пра-блем “звыш”, з Масквы, а не з боку ЦК КПБ, якi вельмi дыскрэдытаваў сябе спробай схаваць праўду аб Чарнобылi. Абранне новага сакратара ЦК Сакало-ва (замест выехаўшага ў Маскву Слюнькова) аўтарытэту КПБ не ўзмацнiла.

Актывiзацыя беларускiх пiсьменнiкаў абудзiла цiкаўнасць грамадства да нацыянальнай гiсторыi. Партыйна-савецкая манаполiя на гiстарычную думку, увасобленая ў працах Абэцэдарскага i iнш., была разбурана. Надзвычай высока ўзнялася папу-лярнасць твораў Ермаловiча, Тарасава i iнш.

Несумненнае лiдэрства ў вяртаннi да родных каранёў i гiстарычнай iсцiны належала Мiнску. Тут, 1 лiстапада 1987 г. у скверы Я. Купалы адбылося святкаванне “Дзядоў” i ўпершыню прагучала асуджэнне сталінскага “генацыду”. Сталi з’яўляцца першыя нефармальныя выданнi-улёткi, актывiзавалася дзейнасць клубаў, дзе абмяркоўвалiся палiтычныя пытаннi. У лiку першых, неафiцыйных мера-прыемстваў было святкаванне 70-годдзя БНР 25 сакавiка з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцяга i Пагонi.

Палiтызацыi грамадскага жыцця, зблiжэнню маладзёжных суполак з iнтэ-лiгенцыяй садзейнiчала публiкацыя 3 чэрвеня 1988 г. у газеце “Лiтаратура i мастацтва” артыкула З. Пазняка i Е. Шмыгалёва “Курапаты- дарога смерцi”. Дзейнасць урадавай камiсii ў справе знойдзеных ахвяр выклiкала незадавальненне грамадскасцi. Гэтая тэма разам з крытыкай КПБ i ўсёй савецкай сiстэмы паслужыла грун-там для кансалiдацыi ўсiх працiўнiкаў сталiнiзму. Першапачатковым цэнтрам iх згуртавання зрабiўся так званы “Камiтэт 58” (па назве артыкула № 58 сталiнскага крымiнальнага кодэксу. Крыху пазней ён набыў назву “Мартыралог Беларусi”. Вынiкi працы ХIХ Усесаюзнай канферэнцыi (рэзалюцыя аб “Галоснасцi”) фактычна здымала ўсе перашкоды на шляху крытыкi сталiншчыны, а разам з ёй усяго, што перашкаджала перабудове.

Лiчыцца, што мiнскай “Талацэ” належыць iдэя масавага грамадскага згур-тавання па тыпу прыбалтыйскiх народных франтоў. У мэтах яго стварэння “Талака” падвергла крытыцы тэзiсы КПСС да ХIХ канферэнцыi, выказалася за адмену артыкула № 6 Канстытуцыi СССР аб кiруючай ролi партыi, за перадачу ўласнасцi ў карыстанне працоўных калектываў i асобных людзей, за ажыццяўленне дэмакратычных свабод у адпаведнасць з сусветнымi нормамi, за суверэнiтэт рэс-публiкi i iнш. Гэта быў, па сутнасцi, першы афiцыйны праграмны дакумент палiтычнай апазiцыi, якая нараджалася на Беларусi / с. 374/.

4 кастрычнiка на пасяджэннi “Талакi” быў распаўсюджаны праект ства-рэння БНФ, але фактычнае яго афармленне пачалося крыху пазней, 19 каст-рычнiка 1988 г. у будынку Дома Кiно на ўстаноўчым сходзе (“Камiтэта 58”), таварыства памяцi ахвяр сталiнiзму “Мартыралог Беларусi”, дзе па прапанове Пазняка быў створаны арганiзацыйны камiтэт БНФ у складзе 35 чал., у асноўным пiсьменнiкаў, мастакоў, выкладчыкаў.

11 лiстапада 1988 г. Аргкамiтэт прыняў адозву “Да грамадзян Беларусi, дзе гаварылася аб там, што БНФ “падтрымлiвае распачатую лепшымi сiламi КПСС перабудову грамадства па прынцыпах дэмакратыi i гуманiзму”, “вы-ступае за дэмакратыю ... супраць манаполii ўлады бюракратычных сiл”, “за рэальны суверэнiтэт Беларусi, абвешчаны канстытуцыямi БССР i СССР”, “за падпарадкаванне эканомiкi iнтарэсам чалавека, за сацыяльную справядлi-васць, за непарушнасць правоў чалавека, за прававую дзяржаву, за экалагiчна чыстую Беларусь, за адраджэнне i дзяржаўнасць беларускай мовы”.

ЦК КПБ на чале з Сакаловым не здолеў процiпаставiць апазiцыi нiчога, акрамя сiлавых захадаў. Так, 30 кастрычнiка 1988 г. па загаду гарадскiх ўлад пад выглядам юбiлейных урачыстасцяў (70-годдзе ўтварэння УЛКСМ) забаранiў святкаванне “Дзядоў“, якое мусiла адбыцца на Маскоўскiх могiлках. Пры гэтым, супраць тых, хто прысутнiчаў на могiлках, а затым i ў Курапатах, была скарыстана сi-ла (“черёмуха”).

На фоне тых працэсаў, якiя адбывалiся ў СССР, гэтыя падзеi выглядалi даволi сiмптаматычна. А. Адамовiч i В. Быкаў у сваiх выступленнях з гэтай нагоды назвалi кiраўнiцтва БССР “пера-будовачнай Вандэяй”. Вынiкi гэтай акцыi ўрэшце адбiлiся ў тым, што БНФ, якi ўзначалiў З. Пазняк, зрабiлася сiлай, яшчэ больш варожай КПБ. А апошняя, нягледячы амаль на 700 тысячны склад, губляла аўтарытэт i абапiралася ў далейшым толькi на сiлу дзяржаўнай машыны. Так, гарадскiя ўлады па-раней-шаму не дазвалялi працу структур БНФ. Таму, у студзенi 1989 г. II Вальны сойм мусiў сабрацца ў Вiльнi з удзелам 246 дэлегатаў ад 66 суполак Беларусi.

У лютым 1989 г. у Мiнску на стадыёне “Дынама” адбыўся дазволены ўладамi шматтысячны мiтынг пад лозунгамi надання беларускай мове статусу дзяржаўнай, а таксама самастойнасцi Бела-русi. Але ўвесну Прэзiдыум Вярхоўнага Савету выдаў указ аб забароне выкарыстання “неўста-ноўленай сiмволiкi”.

26 красавiка 1989 г. у Мiнску адбылася масавая акцыя “Гадзiна смутку i маўчання”, прысве-чаная трохгоддзю Чарнобыльскай катастрофы з удзелам БНФ “Адраджэнне за перабудову”.

У чэрвенi дэпутаты СССР С. Габрусеў, А. Жураўлёў i С. Шушкевiч звярнулiся да мiнскiх улад з просьбай дапамагчы ў арганiзацыi з’езду БНФ, але атрымалi адмову. 23-24 чэрвеня 1989 г. у Вiльнюсе адбыўся Устаноўчы з’езд БНФ “Адраджэнне”, з удзелам 399 дэлегатаў, у тым лiку двух вiцэ-прэзiдэнтаў Беларускага экалагiчнага саюза ак. Р. Гарэцкага i к. б. н. Л. Тарасенкi. У склад кiруючага органа (сойму) з 55 чал. увайшлi таксама В. Быкаў, С. Габрусеў, А. Жураўлёў. Праўленне з 21 чал. узначалiлi З. Пазняк (старшыня), М. Ткачоў (Гродна), Ю. Хадыка. / У прынятай з’ездам праграме выказвалася падтрымка перабудова на прынцыпах дэмакратыi i сацыяльнай справядлiвасцi. У ёй гаварылася пра неабарачальнасць перабудовы, стварэнне прававой дзяржавы, правядзенне радыкальнай эканамiчнай рэформы i ўвядзенне поўнага рэспублiканскага гас-падарчага разлiку, iнтэграцыю эканомiкi Беларусi ў еўрапейскую эканамiч-ную структуру, забеспячэнне рэальнага суверэнiтэту Беларусi.

У чэрвенi таго ж 1989 г. адбыўся з’езд 300 дэлегатаў Таварыства Беларускай мовы. Стар-шынёй абраны Н. Гiлевiч. Нават сакратар мiнскага гаркама партыi стаў выступаць за дзяржаўнасць беларускай мовы. 26 студзеня 1990 г. стары яшчэ Вярхоўны Савет прыняў аб гэ-тым адпаведны закон, якi мусiў уступiць у сiлу з 1 верасня таго ж года. Буйнейшай падзеяй канца 1989 г. стала манiфестацыя “Чарнобыльскi шлях” (30 верасня) .

Такiм чынам, у 1989 годзе дэмакратызацыя ў СССР набыла незваротны характар. Асноўным яе дасягненнм стала абранне сапраўды дэмакратычнага органа ўлады - Вярхоўнага Савета СССР на чале з М. С. Гарбачовым. Ствары-лiся ўмовы для складвання шматпартыйнай сiстэмы. Манаполiя КПСС была падарвана. Гра-мадска-палiтычнае жыццё ахапiла i нацыянальныя рэспублiкi, дзе старыя ўладныя структуры яшчэ заставалiся непарушнымi.

1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка