Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка3/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35

5. Індаеўрапейская каланізацыя тэрыторыі Беларусі. Матэры-яльная і духоўная культура насельніцтва Беларусі эпохі бронзы і жалеза.
Рассяленне індаеўрапейцаў. На тэрыторыі Беларусі перыяд развіцця стара-жытных цывілізацый супаў па часе з бронзавым векам. Першапа-чаткова бронзу выплаўлялі ў краі-нах Пярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі ў 4-м — 3-м тысяча-годдзі да н.э. У Ёўропе бронзавы век прыходзіцца на канец 3-га — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагод-дзя да н.э. Аддаленасць ад стара-жытных цэнтраў металургіі была прычынай захавання тут на больш знач-ны тэрмін каменных прылад працы. Распаўсюдзілася здабыча крэменю ў шахтах (Краснасельскія шахты ў Ваўкавыскім раёне). Бронзавых рэчаў на тэрыторыі Беларусі знойдзена мала — шылы, сякеры, наканечнікі коп’яў, упрыгожанні. У шырокі ўжытак увайшоў пласкадон-ны посуд (гаршкі, міскі, кубкі). 3 Прыбалтыкі ў абмен на крэмень трапляў бурштьш, з Пры-чарнамор'я і Каўказа — упрыгожанні са шклопадобнай масы - бронзавыя вырабы. 3 пашырэннем вытворчых форм гаспа-даркі ў пачатку бронзавага веку адбыліся змены ў ідэалогіі, што праявілася ў пахаванні нябожчыкаў у курганных і без-курганных могільніках па абраду трупаспалення. Сустракаюцца багатыя і бедныя пахаванні.

У пачатку бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пачынаюць прані-каць плямёны індаеўрапейцаў. Іх фарміраванне адбывалася ў перыяд камен-нага і бронзавага вякоў на шырокай тэрыторыі ад Індыі да Еўропы. Прара-дзімай індаеўрапейцаў лічаць тэрыторыі Малой Азіі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У 4-м тысячагоддзі да н.э. індаеўрапейцы мелі ўжо дастаткова развітую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, умелі апрацоўваць зямлю, першымі пачалі выкарыстоўваць кола. Павелічэнне колькасці насельніцтва і статкаў прымусіла плямёны перасяляцца ў іншыя месцы.

На рубяжы 4-га і 3-га тысячагоддзяў да н.э. індаеўрапейскія плямёны пачалі свой рух у розных напрамках. Так, інда-іранскія плямёны (арыі) ру-халіся праз Афганістан і Сярэднюю Азію, у абход Каспія, на захад. Іх сляды выяўлены ў Паўночным Прычарнамор'і, адкуль арыі працягвалі свой рух на захад. Адгалінаваннем арыяў, якія аселі ў Паўночным Прычарнамор'і, былі скіфы. На працягу 3-га тысячагоддзя да н.э. Прычарнамор'е ста-ла другой прарадзімай для заходняй групы індаеўрапейскіх плямёнаў. Менавіта ад іх Дон, Днепр, Днестр, Прут атрымалі свае сучасныя назвы. У перыяд 2300-1800 гг. да н.э. індаеўра-пейцы шырокай хваляй рассяліліся на тэрыторыі ад Урала да Рэйна і ад Прычарнамор'я да Скандынавіі. На тэрыторыі Еўропы індаеўрапейцы сутыкнуліся з мясцовым аўтахтонным насель-ніцтвам, у выніку чаго адбываўся працэс узаемнай асіміляцыі плямёнаў.

У бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных груп інда-еўрапейцаў, замацаваліся іх моўныя асаблівасці. Плямёны паўночна-заходняй плыні індаеўра-пейцаў сталі продкамі германцаў. Тыя, што засталіся качаваць на ўсход ад Дняпра, былі іранамоўнымі. У прамежку паміж Балтыкай і Волгай жылі паўночныя індаеўрапейцы — балты. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра знаходзілася прарадзіма славян. Прагрэс у развіцці тэхнікі стаў важнай перадумовай рас-паўсюджвання на тэрыторыі Беларусі земляробства і жывёлагадоўлі. Хуткае распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі дае падставы меркаваць, што ў гэты перыяд на тэры-торыі Беларусі шырока рассяліліся земляробча-жывёлаводчыя плямёны, якія раней жылі на поўдзень ад Беларусі. Аб міграцыі з поўдня сведчыць значнае падабенства гаспадаркі і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку з гаспадаркай і культурай плямёнаў, якія пражывалі на поўдні, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе ад Беларусі.

Усё гэта дае падставы зрабіць вывад аб тым, што ў 3-м тысяча-годдзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі, у басейне верхняй Прыпяці і Ясельды, з’явіліся першыя індаеўрапейцы. Аб гэтым сведчаць і яскрава выяўленыя еўрапеоідныя рысы і гаспадарчыя заняткі плямёнаў. Новыя плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў бронзавым веку, былі індаеўрапейскімі і па мове, бо ў многіх індаеўрапейскіх мовах засталіся аднолькавыя тэрміны, якія адносяцца да сельскай гаспадаркі: "сеяць", "семя", "капуста", "морк- ва", "агуркі", "карова", "свіння", "сыр", "сена". Акрамя таго, у месцах пражывання індаеўрапейскіх плямёнаў з’яўляюцца індаеўрапейскія гідронімы (назвы рэк, азёр). Да індаеўрапейскіх адносяцца назвы рэк Цна, Лань, Ула, Чачора, Волма, Нача і інш.

Рассяленне індаеўрапейцаў і ўсталяванне кантактаў з мясцовым насельніцтвам суправаджаліся працэсамі асіміляцыі мясцовага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Перамога інда-еўрапейскай мовы, паглынанне ёю распаўсюджаных раней моў тлумачыцца тым, што індаеўрапейцы знаходзіліся на; больш высокай ступені гаспадарчага і культурнага развіцця. Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.



У раннім жалезным веку адбываюцца важныя змены вытворчасці і распаўсюджванні кавальскай справы, выраб жалезных прылад працы, якія значна апярэджвалі па вытворчасці бронзавыя і каменныя. Каваль-ства набыло шырокае распаўсюджванне, бо жалеза атрымлівалі з мясцо-вай сыравіны балотнай або азёрнай руды, якая мелася ў значнай колькасці. Жалезныя прылады працы вельмі хутка вы-цеснілі не толькі каменныя, але і бронзавыя. Выкарыстанне жалезных прылад дазволіла значна нашырыць плошчы пад земляробства. Жалезныя прылады працы з’явіліся раней на поўдні Беларусі (у VII-VI стст. да н.э.), а на поўначы — на тры стагоддзі пазней.

Вельмі хутка развівалася земляробства. У асобных рэгіёнах з’явілася ўжо нават ворнае земляробства. Гаспадарка і матэрыяльная культура Паўднёвай Бела-русі ў раннім жалезным веку адчувалі значны ўплыў з боку больш развітых суседніх рэгіёнаў старажытнаеўрапейскай цывілізацыі. Тут знойдзены скіфскія і кельцкія жалезныя вырабы, антычныя манеты і амфары. У цэнтры і на поўначы Беларусі матэрыяльная культура развівалася болыы запаволена.

У гэты перыяд завяршаецца працэс асіміляцыі індаеўрапейцамі да-індаеўрапейскіх груп насельніцтва. Асабліва шмат балцкіх гідронімаў з’явілася ў басейнах Сожа, Бярэзіны, Нёмана. На поўдзень ад Прыпяці пераважалі сла-вянскія гідронімы. Сфарміраваўся і антрапалагічны тып насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, характэрнай яго рысай быў шырокі твар.

На тэрыторыі Беларусі знаходзілася некалькі вялікіх племянных груп са сваімі асаблівасцямі матэрыяльнай культуры і рытуалам пахавання. Сярэдняе і Верхняе Падняпроў’е Беларусі засялялі плямёны мілаградскай культуры, некаторыя даследчыкі бачаць у гэтых плямёнах "герадотавых" неўраў і нават ранніх славян. Аднак большасць вучоных лічыць гэту культуру балцкай.

У канцы 1-га тысячагоддзя да н.э. мілаградцаў змянілі плямёны за-рубінецкай культуры. Адкрытым застаецца пытанне аб этнічнай прыналежнасці гэтых плямёнаў. Адны даследчыкі лічаць іх продкамі славян, другія вылуча-юць у асобную моўную групу, прамежкавую паміж славянскімі і заходнебалцкімі мовамі.

Значную частку сярэдняй Беларусі ў VII ст. да н.э. — IV ст. н.э. займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, а на поўначы знаходзіліся плямёны днепра-дзвінскай культуры. У этнічных адносінах гэтыя плямёны былі балтамоўнымі.

Усталяванне хрысціянства і феадалізму ў Заходняй Еўропе.

Еўрапейская цывілізацыя ў Сярэднія вякі ўзнікла ў выніку аб'яднання трох асноў: Рымскай імперыі, хрысціянства і варварскага свету

Прычынамі яе заняпаду былі:

Па-першае, крызіс у пытанні аб пераходзе ў спадчыну прастола, непамерныя падаткі, якія пастаянна ўзрасталі, эканамічныя і сацыяльныя цяжкасці. У мэтах най-больш дасканалага кіравання імперыя была падзелена на Усходнюю і Заходнюю... Аднак у другой палове IV ст. зноў пачаліся ўнутраныя беспарадкі.

Па-другое, узнікненне хрысціянства значна паўплывала на вераванні і культуру Еўропы. Нягледзячы на праследаванні хрысціянскіх апосталаў, у Рымскай імперыі мелася дастаткова ўмоў для распаўсюджвання хрысціянства. Рашучы зварот адбыўся ў IV ст. Пасля доўгай і беспаспяховай барацьбы хрысціянствам імператары дазволілі спавядаць веру ў Ісуса Хрыста. Рымская імперыя стала хрысціянскай.

Спачатку хрысціянства распаўсюдзілася ў гарадах. Першапачаткова хрысціянскія абшчьшы ў гарадах узначальваліся епіскапамі, якія выбіраліся веруючымі. Епіскап становіцца першай асобай у горадзе, яго ўлада выхо-дзіць за межы ўлады рэлігійнай. Рымскі епіскап мае вышэйшую духоўную ўладу паколькі з'яўляецца "пераемнікам апостала Пятра". Аднак толькі ў канцы VI ст. ён атрымлівае асабістае права называцца Папам і становіцца галавой царквы. Падзенне імперыі ператварыла хрысціянскую царкву, і асабліва епіскапаў, законных пераемнікаў грэка-рымскай цывілізацыі.

Па-трэцяе, «Вялікае перасяленне народаў» аж да X ст. непакоіла ўсю Еўразію. Еўрапейскія варвары рэгулярна ўрываліся ў Імперыю. У 378 г. готы разграмілі рымскую армію, 410 г. яны разрабавалі Рым, які на працягу папярэдніх 800 гадоў быў недаступны для заваёўнікаў. У 445 г. вандалы Паўночнай Афрыкі яшчэ больш жорстка, чым готы, разрабавалі Рым. У 476 г. правадыр герулаў Адаакр зверг апошняга імпе-ратара Заходняй Рымскай імперыі Р. Аўгустула і адправіў у Канстанцінопаль (Усход-няя Рымская імперыя) знакі — сімвалы імператарскай улады. На тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі заснаваліся дробныя і буйныя варварскія каралеўствы.

Заваёўнікі і прышэльцы колькасна значна саступалі насельніцтву рым-скіх або даўно раманізаваных абласцей. Гэта — адна з прычын устойлівасці рымскай культуры на большай частцы былой Заходняй Рымскай імперыі.

Правадыры германскіх плямёнаў лічылі сябе пераемнікамі Рымскай імперыі. Вестготы, якія рассяліліся ў Аквітаніі, а потым у Іспаніі, заснавалі Таледскае каралеў-ства. Яны поўнасцю аб’ядналіся з раманізаваным насель-ніцтвам пасля адмаўлення ад арыянства — разнавіднасці хрысціянскага вучэння. Астатнія германскія плямёны, за выключэннем франкаў, таксама першапачаткова былі арыянамі, якія адмаўлялі дагматы рымскай царквы.

У 481 г. кароль Хлодзвіг заснаваў каралеўства франкаў. У 496 г. ён хры-сціўся па заходнерымскаму абраду разам са сваімі дружыннікамі. Хлодзвіг стаў першым з германскіх каралёў, які прыняў веру галарымлян, асталяваўся сярод іх і зрабіў Парыж сваёй сталіцай. Разам з ідэямі хрысціянства ў палацы франкскіх каралёў пранікла рымская цывілізацыя.

Іншае становішча склалася ў Брытаніі. Сляды рымскай цывілізацыі зніклі тут амаль поўнасцю пад націскам фрызаў, ютаў, англаў і саксаў, якія прый-шлі з берагоў Паўночнага мора, і скотаў з Ірландыі. На тэрыторыі Брытаніі к канцу VI — начатку VII ст. утварылася некалькі англа-саксонскіх каралеўстваў. У канцы VI ст. пачалася хрысціянізацыя англасаксаў. У гэты перыяд Рымскі Папа Грыгорый I Вялікі пасылаў туды манаха Аўгусціна, які абараціў караля Кента ў хрысціянства (597) і заснаваў Кентарберыйскае абацтва. У сярэдзіне VIII ст. свецкая цырымонія ўзвядзення караля на прастол была дапоўнена рэлігійным элементам "памазання" на царст-ва і ўручэннем каралю адпаведных атрыбутаў улады. Увядзенне цырымоніі "памазання" мела вялікае значэнне - яно знаменавала ўмацаванне саюза царквы і дзяржавы. Кароль ус-ведамляўся як "памазанік Божы", а каралеўская ўлада як "дадзеная Богам". У X ст, формула "кароль Божай міласцю" ўвайшла ў прававыя зборнікі.

Утварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе. Першыя каралеўствы, якія прыйшлі на змену Рымскай імперыі, былі нетрывалымі ўтварэннямі. Першым знікла каралеўства остготаў, якое было заснавана Тэадорыхам Вялікім. Вестготам прыйшлося абмежаваць сферу свайго ўплыву Пірынейскім паўво-стравам. Найбольш буйным і моцным стала каралеўства франкаў, якое за адно стагоддзе зацвердзілася на большай частцы тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У V—VII ст, тут кіравала дынастыя Меравінгаў, а з канца VII ст. да сярэдзіны IX ст. - Каралінгаў. Пачатак кіруючай дынастыі Каралінгаў паклаў Піпін Кароткі, які затачыў у манастыр аношняга Меравінга і стаў каралём франкаў. Піпін Кароткі быў кара-наваны Папам, пасля чаго дапамог Рыму весці барацьбу з дзяржавай лангабардаў. Лангабардскі кароль заваяваў амаль усе ўладанні Візан-тыі ў Сярэдняй Італіі і падышоў да Рыма. У 755—756 гг. Піпін Кароткі здзейсніў два паходы супраць лангабардаў. Заваяваўшы захопленую ланга-бардамі Равенскую вобласць, Піпін перадаў яе Папе Рымскаму. Перадачай Равенскай вобласці быў пакладзены пачатак свецкай улады Папы Рымскага. Узнікла тэакратычная дзяржава - Папская вобласць. Гэта дзяржава існавала ў 756-870 гг. і адыгрывала важную палітычную ролю на працягу Сярэдніх вякоў, яна прывяла да ўзмацнення рымскай каталіцкай царквы і садзейнічала ўмацаванню дзяржавы Каралінгаў.

Пасля смерці Піпіна Кароткага (768) улада перайшла да яго сына Карла (742-814), які атрымаў пачэснае прозвішча Вялікі.У 774 г. ён да-лучыў да каралеўства дзяржаву лангабардаў, пакарыў арабаў на поў-начы Іспаніі, разграміў авараў у Паноніі (сучасная Венгрыя) і заснаваў самую буйную франкскую дзяржаву Сярэдніх вякоў. У 800 г. Папа Леў III каранаваў Карла імператарскай каронай.

Пры Карле Вялікім франкская дзяржава рэарганізуецца, феадаль-нае права распаў-сюджваецца на ўсіх падданых. Кіраўнікамі абласцей назначаюцца графы, якія падпа-радкоўваліся імператару. Каралеўскія інспектары ажыццяўлялі кантроль за дзейнасцю мясцовых улад. Карл Вялікі прымусіў уплывовых асоб прымаць прысягу на вернасць імператару. Пры двары былі сабраны самыя выдатныя вучоныя таго часу, якія садзейнічалі развіццю адукацыі.

Пераемнікі Карла Вялікага не здолелі захаваць гэту спадчыннасць. Распад імперыі быў аформлены Вердэнскім дагаворам (843), які ў агульных рысах пазначаў утварэнне трох будучых буйных дзяржаў Еўропы — Францыі, Германіі і Італіі.

Пасля раздзелу імперыі Каралінгаў герцагі Усходне-франкскага каралеў-ства (Германія) на правым беразе Рэйна выбралі сваіх каралёу. Адзін з іх, прадстаўнік саксонскай дынастыі, Атон I (936-973) ліквідаваў усіх прэтэндэнтаў на трон і ўмацаваў сваю ўладу. Імкнучыся замацаваць сваё панаванне над духа-венствам унутры Германіі, Атон І жадаў авалодаць царкоўнай сталіцай - Рымам. У пачатку 962 г. Атон быў каранаваны Папам імператарскай каронай. Новы імпе-ратар у якасці заступніка царквы патрабаваў, каб папы выбіраліся па звычаю, але пасвячаліся не раней, чым прынясуць прысягу імператару. Афі-цыйная назва новай імперыі была "Свяшчэнная Рымская імперыя". У XII ст. да гэтай назвы было дададзена: "германскай нацыі".

Візантыйская імперыя і яе геапалітычнае становішча. На Усходзе працэс станаўлення сярэднявечных інстытутаў адбываўся больш павольна, чым на Захадзе. ІІасля раздзелу Рымскай імперыі на Заход-нюю і Усходнюю ў канцы IV ст. у склад апошняй увайшлі: Балканскі паў-востраў, Малая Азія, Паўночная Месапатамія, частка Арменіі і грузінскіх зямель, Сірыя, Палесціна, Егіпет, Кірэнаіка, Кіпр, Крыт, Радос і іншыя ас-травы Усходняга Міжземнамор'я, а таксама ІІаўднёвае ўзбярэжжа Крыма. Візантыйская імперыя атрымала сваю назву ад горада Візантыя, куды ў 330 г. імператар Канстанцін I перанёс сталіцу Рымскай імперыі. Новую ста-ліцу назвалі ў гонар імператара — Канстанцінопаль.

У Візантыі, у адрозненне ад Захаду, існавала цэнтралізаванае дзяр-жаўнае кіраванне. Важную ролю ва ўмацаванні Візантыйскай імперыі адыграла хрысціянская царква. Вярхоўная ўлада ў Візантыі (заканадаўчая, вы-канаўчая і судовая) належала імператару. У IV-V стст. склаўся саюз дзяржаўнай улады з хрысціянскай царквой. Дарадчым органам пры імператары быў Сенат. Усё свабоднае насельніцтва падзялялася на саслоўі. Вышэйшым саслоўем было сенатарскае.

Адметнай рысай пачатку генезісу феадалізму ў Візантыі было спан-таннае развіццё феадальнага ладу ўнутры рабаўладальніцкага грамадства, якое пачало распадацца. Асаблівасці аграрных адносіы у ранняй Візантыі — захаванне значных мас свабоднага сялянства і сялянскай абшчыны, шырокае распаўсюджанне каланата і доўгатэрміновай арэнды, больш інтэнсіўная, чым на Захадзе, раздача рабам участкаў зямлі ў выглядзе пекуліяў. У VII ст. у Візантыі было падарвана, а месцамі ліквідавана буйное рабаўладаль ніцкае землеўладанне. На тэрыторыях былых маёнткаў усталёўвалася пана-ванне сялянекай абшчыны, праца калонаў і рабоў пачала выцясняцца працай свабодных сялян-арандатараў.

Апагея сваёй палітычнай і ваеннай магутнасці Візантыя дасягнула ў час кіравання імператара Юсцініана I (527—565), які ўмацаваў дзяржаўную ўла-ду, стварыў моцную армію і правёў шэраг заваяванняў. Пры ім быў рас-працаваны “Звод грамадзянскага права”, у якім, з аднаго боку, адлюстрава-ліся рысы рабаўладальніцкага ладу, а з другога - феадальных адносін, якія толькі зараджаліся. Перыяд з сярэдзіны VII ст. і да пачатку IX ст. характа-рызуецца інтэнсіўным развіццём феадалізму: ідзе працэс маёмаснай дыфе-рэнцыяцыі ў суседскіх абшчынах, што сведчыць аб пачатку іх разлажэння.

Другая палова IX-X ст. — перыяд стварэння ў Візантыі цэнтралізаванай феадальнай манархіі з моцнай дзяржаўнай уладай. У адрозненне ад заходне-еўрапейскіх дзяржаў, васальна-ленная сістэма тут засталася неразвітай.

Да XII ст. у Візантыі завяршылася фарміраванне асноўных інстытутаў феадалізму: сяляне ператварыліся ў феадальна-залежных людзей, паступова распаўсюдзілася пронія — форма ўмоўнага феадальнага землеўладання.

З другой паловы IX ст. пачаўся пад'ём візантыйскіх гарадоў. Візантый-скі горад да X ст. набыў рысы, характэрныя для сярэднявечных гарадоў: дробная рамесная вытворчасць, утварэнне гандлёва-рамесных карпарацый, рэгламентацыя іх дзейнасці дзяржавай.

У другой налове IX ст. узрос уплыў царквы. Візантыйская царква пачала адстаіваць ідэю раўнапраўя духоўнай і свецкай улады. Яна заклікала да актыўнага ажыццяўлення хрысціянізацыі суседніх народаў з дапамогай царкоўных місій, спрабавала ўвесці праваслаўе ў Маравіі, выкарыстоўваю- чы місію Кірыла і Мефодыя, правяла хрысціянізацыю Балгарыі (каля 865 г.). Скарачэнне сувязяў Канстанцінопаля з Італіяй, з аднаго боку, і рост палітычнай магутнасці Рымскіх Пап на Захадзе - з другога, мелі вы-нікам раздзяленне адзінай да таго хрысціянскай царквы на заходнюю — ка-таліцкую і ўсходнюю - праваслаўную. Яны адрозніваліся адна ад адной ужо да таго часу многімі абрадамі, мовай богаслужэння і сістэмай самога кіра-вання: на Захадзе - Папа і кардыналы, на Усходзе - патрыярхі на чале са сталічным канстанцінопальскім патрыярхам. Разрыў цэркваў адбыўся ў 1054 г, калі паслы - легаты Папы - пакінулі Канстанцінопаль, адлучыўшы грэчаскую царкву ад зносін з Рымскай. Канстанціно-пальскі патрыярх у адказ ка гэта пракляў рымскую царкву разам з яе галавой — Папам.

Знешняя палітыка Візантыі ў другой палове IX-XI ст. характарызуецца няспыннымі войнамі з арабамі, славянамі, пазней — з нарманамі. У IX — XI ст. вялікую ролю ў знешняй палітыцы Візантыі сталі адыгрываць узае-маадносіны з Кіеўскай Руссю. Са старажытнымі русамі візантыйцы су-тыкаліся ўжо на рубяжы VIII — IX стст. Русы нападалі на ўладанні імперыі ў Крыму (Херсон) і на Паўднёвае ўзбярэжжа Чорнага мора. У 911 г. Візан-тыя заключыла з русамі гандлёвы дагавор, які садзейнічаў развіццю ганд-лёвых сувязяў Русі і Візантыі па вялікаму шляху "з вараг у грэкі". У дру-гой палове X ст. паміж Візантыяй і Руссю наладзіліся дружалюбныя ад-носіны. У 988 г. кіяўлянамі было прынята хрысціянства, а потым і жыхарамі іншых гарадоў і мясцін. Шырокі доступ на Русь больш высокай ві-зантыйскай культуры быў адкрыты. Разам з арганізацыяй царквы сюды па-чала пранікаць не толькі грэчаская, але і славянамоўная літаратура. Русь так-сама актыўна пераймала вопыт імперыі ў каменным дойлідстве, жывапісе, кніжнай справе, ювелірнай і шкляной вытворчасці. У пачатку XI ст. на Афо-не быў заснаваны рускі манастыр, які стаў важным цэнтрам руска-візан-тыйскіх культурных сувязяў. Гандлёвыя і культурныя сувязі Русі з Візантыяй і яе ўладаннямі ў Крыму не перапыняліся да канца XI ст. Амаль поўнае спыненне на доўгі тэрмін руска-візантыйскіх сувязяў было абумоўлена спачатку захопам Канстанцінопаля крыжа-камі ў 1204 г., а потым разбурэннем Кіева мангола-татарамі ў 1240 г. Такім чынам, Візантыя аказала вялікі ўплыў на развіццё культуры ўсходнеславянскіх зямель.

У цэлым у V — X стст. у Заходняй Еўропе і Візантыі адбывалася ўсталяванне феадальных адносін: зямля канцэнтравалася ў вышэйшых слаёў грамадства. Фармі-раваўся слой залежнага сялянства, усталёўваліся васальна - ленныя адносіны, зараджаліся дзяржавы. Паралельна ішоў працэс усталявання аднаго з асноўных інстытутаў Сярэдня-вечча - заходне хрысціянскай (каталіцкай) царквы ў Заходняй Еўропе ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) у Візантыі.


6. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і Кіеўская Русь.
Верагодна, што найбольш старажытнымі прота-славянскімі плямёнамі былі земля-робча-жывёлаводчыя плямёны культуры шнуравой керамікі, якія рассяліліся ў канцы 3-га - 2-м тысячагоддзі да н.э. на вялікай прасторы ад Дняпра да Одэра, ад Балтыйскага мора да Карпат. У канцы 1-га тысячагоддзя да н.э. славянскія элементы найбольш яскрава прасочваюцца ў зарубінецкай культуры на Дняпры і пшэворскай культуры ў басейне Віслы і Одэра і вярхоў’ях Днястра.

Найбольш старажытныя гістарычныя звесткі пра славян, вядомых тады пад назвай венеды, адносяцца да I — II ст. н.э, 3 VI ст. у пісьмо-вых крыніцах упершыню сустракаецца этнонімі "славяне". Верагодна, ён паходзіць ад слова "слава", г. зн. "слаўныя", або ад "слова", г.зн. "тыя, што гавораць" у ад-розненнеі ад іншых народаў, "нямых" — немцаў, якія карысталіся незразумелымі для славян мовамі. У гэты час славяне былі вядомымі ў іншых народаў пад назвамі анты і склавены.

Даныя мовазнаўства звязваюць старажытных славян з шырокай вобласцю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, ад Эльбы і Одэра на захадзе і да Сярэдняга Па-дняпроў'я на ўсходзе. Іх паўночнымі суседзямі былі германцы і балты, якія ра-зам са славянамі складалі паўночную групу індаеўрапейскіх плямёнаў; усход-німі суседзямі — заходне-іранскія плямёны (скіфы і сарматы), паўднёвымі — фра-кійцы і ілірыйцы, заходнімі — кельты. Пытанне пра найстаражытную прарадзіму сла-вяны да гэтага часу застаецца дыскусійным і далёкім ад навуковага вырашэння. Найбольш верагоднымі месцамі фарміравання славян называюць Віс-ла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвую частку лясной зоны Усходняй Еўро-пы, куды ўваходзіць і поўдзень Беларусі.

У II — IV стст. у выніку руху на поўдзень германскіх плямёнаў готаў і гепідаў цэласнасць тэрыторыі славян была парушана, што мела вялікае значэнне ў адасабленні заходніх і ўсходніх славян. Эпоха "Вялікага перасялення народаў" парушыла звалю-цыйнае развіццё славянскай культуры. Анты і склавены актыўна ўдзельнічалі ў асваенні Дунайскіх зямелі Балканскага паўвострава, Адрыятыкі, праніклі на Пелапанес.

Ва ўмовах шырокага рассялення славян на тэрыторыі ад Эльбы да Сярэдняга Падняпроў’я сфарміравалася пражская культура. Гэта першая з ар-хеалагічных культур, якую бяспрэчна адносяць да ліку славянскіх. Помнікі гэтай культуры выяўлены ў Правабярэжнай Украіне, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Усходняй Германіі, Румыніі. На тэрыторыі Беларусі яны выяўлены ў раёне г. Петрыкава, па рэках Прыпяць, Ясельда і Гарынь.

У канцы V ст. пасля падзення дзяржавы гунаў пачалося прасоў-ванне славян на поўдзень да Дуная і ў паўночна-заходняе Прычарна-мор'е, іх увар-ванне ў правінцыі Візантыйскай імперыі. У другой палове 1-га тысячагоддзя славяне занялі Верхняе Падняпроў'е і яго паўночную перыферыю, што раней належалі балтам і фіна-угорскім плямёнам, а таксама землі на ніжняй Эльбе і паўднёва-заходнім узбя-рэжжы Балтыйскага мора і ператварыліся ў буйнейшую этнічную групу Еўропы. 3 VIII ст. славяне шырока асвойваюць вялікі рэгіён Дняпроўскага левабярэжжа, басейн сярэдняга і верхняга Дона і верхнюю Аку.



Паступова славяне распадаюцца на асобныя племянныя групоўкі: ужо з VI ст. вядомы дулебы, пазней у "Аповесці мінулых гадоў" на-званы паляне, севяране, драўляне, улічы, ціверцы, харваты, бужане, валыняне, дрыгавічы, крывічы, радзімічы і інш. У выніку вельмі шы-рокага рассялення славян і ўзаемадзеяння іх з рознымі этнасамі з VIII — IX стст. пачаўся працэс распаду агульнаславянскай мовы і ўтва-рэння асобных славянскіх моў. Гэта прывяло да ўтварэння трох славян-скіх груповак, у нетрах якіх у перыяд Сярэднявечча сфарміраваліся сла-вянскія народнасці: заходняй (палякі, чэхі, славакі, лужыцкія сербы), усходняй (беларусы, рускія, украінцы) і паўднёвай (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы, чарнагорцы).
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка