Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка25/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   ...   21   22   23   24   25   26   27   28   ...   35

У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках


3 мэтай умацавання калгасаў на вёску дасылалі ідэйна стойкіх рабо-чых - 25 тысячнікаў; пры МТС стваралі палітаддзелы - па сутнасці Надзвычайныя органы (накшталт ЧК) для барацьбы супраць к/ р агі-тацыі.У 1933-34 на Беларусі іх 72.

У час іх вышэйшай актыўнасці ў 1933 працэнт К-цыі вырас з 43,7 да 51.


у год скасавання) да канца 1934 % дасягнуў 72,6

І935 = 85,6

У 1936-1939 гг. калі адбываліся рэпрэсіі супраць "ворагаў народа", у тым ліку - кулакоў і падкулачнікаў гэтая лічба пераваліла за 90%. Напя-рэдадні Айчыннай вайны % колькасць, абагульненых гаспадарак (акрамя Заходніх раёнаў) дасягнула 93,4% пры 96,2 % пасяўных плошчаў.

Супраць перакананых аднасобнікаў-хутаранаў прадпрыймаліся захады з тым, каб яны былі вымушаны перасяляцца ў вёскі. (здзіралі дахі з хат, павялічвалі падаткі і г.д.). Натуральна, што здзейсніўшы калектывізацыю, дзяржава імкнулася да стварэння высокапрадукцыйных гаспадарак. Акрамя маральнага і матэрыяльнага стымулявання, акрамя суровых захадаў супраць раскрадальнікаў калгаснай уласнасці, рабіліся пэўныя захада па ўмацаванні МТС, па падрыхтоўцы кадраў. Так, у 1940 г. у 236 МТС было 9,7 трактароў.

Якія ж вынікі мела Калектывізацыя. На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы.

Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную.

У сацыяльным плане – куласцтва перастала існаваць як клас. З адна-асобных гаспадароў утварылася новая сацыяльная супольнасць - калгаснае сялянства. 3 селяніна індывідуаліста ўзнік селянін-калектывіст. "Усеагуль-ная роўнасць - ні багатых, ні бедных". Калгаснікі не мелі пашпартоў і поў-насцю залежалі ад свайго старшыні.

У эканамічным сэнсе дзяржава дамаглася таннага хлеба для ажыц-цяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння пра-дукцыйнасці працы, а шляхам таннай працы калгаснікаў за часта неата-вараныя працадні. І ў далейшым сельская гаспадарка знаходзілася на другім, падсобным да прамысловасці плане.

У палітычным аспекце працоўнаё сялянства займала дэпутацкія месцы на ўсіх з’ездах, ва ўсіх установах краіны і гд. Але па сутнасці, як і ўсё астатняе насельніцтва часоў сталіншчыны не мела магчымасці рэаль-нага ўплыву на палітыку партыі. Мала таго, частка яго -"кулакі" перасталі існаваць у палітычным сэнсе, бо па-збаўляліся палітычных правоў (у тым ліку –выбарчага “лішэнцы”). Члены іх сем’яў таксама траплялі пад пада-зрэнне і асобы нагляд органаў улады. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпа-сяленні.

Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці за-ставаўся нізкім, а планы яе павышэння не былі выкананы. У 1938 г. пры-сядзібныя ўчасткі калгаснікаў складалі 4, 0% плошчы, а давалі 45% усёй сельгаспрадукцыі, у т. л. 70% мяса. Да таго ж калгаснікі не мелі адпачынку, выхадных дзён, ім не аплачваліся водпускі па цяжарнасці і родах, не прадастаўлялася пенсія.



Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Адначасова таталітарны рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве

53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
Як вядома прыход да ўлады партыі бальшавікоў у Расіі і яе нацыянальных рэгіёнах адбыўся ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Да ліпеня 1918 г. палітычную ўладу бальшавікі здзяйснялі сумесна з ле-вымі эсэрамі да часу, калі яны не здзейснілі спробу дзяржаўнага перавароту ў ліпені 1918 г. З таго часу любая палітычная дзейнасць скіраваная супраць Савецкай улады як увасаблення дыктатуры пралетарыяту і яе перадавога атраду бальшавікоў, разглядалася як контррэвалюцыйная. Па сутнасці, ужо ў 1918 г. у РСФСР і саюзных рэспубліках склалася аднапартыйная сістэма.

Палітыка Савецкай улады ў сацыяльна-эканамічным, нацыянальным, ваенным і іншых пытаннях, а таксама грамадзянская вайна і замежная інтэр-венцыя, абумовілі набліжэнне да бальшавікоў прадстаўнікоў іншых, як пра-віла, нацыянальных партый – бундаўцаў, паалейцыяністаў, сацыялістаў-сія-ністаў. Акрамя таго, многія былыя члены ПС-Р, меншавікоў, бундаўцаў уступалі ў члены бальшавіцкай партыі.

Тое ж назіралася і на Беларусі ў час барацьбы супраць польскай акупацыі.



Але ў канцы 1920 г. сітуацыя мяняецца. У сакавіку 1921 г. заявіў аб сама-роспуску Бунд, частка яго членаў уступілі ў КП(б)Б. Некалькі пазней сама-распусцілася і Яўрэйская камуністычная партыя — Паалей Цыён.

Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БІІС-Р) у летку 1920 г, налічвала больш за 20 тыс. членаў, але пад час ІІ абвяшчэння выказала сваю апазіцыйнасць бальшавікам. Неабходна адзначыць, што на момант III з'езда КП(б)Б, які адбыўся ў лістападзе 1920 г., у яе радах налічвалася 1,7 тыс. чалавек, амаль у 12 разоў менш, чым у БПС-Р.

У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арышта-валі 860 най-больш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мін-скага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэры-торыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Польшчы, і дзе пар-тыя эсэраў разгортвала ўзброеную барацьбу супраць палякаў. Тых жа, хто заставаўся на тэрыторыі ССРБ, ставілі на ўлік і вялі за імі тайны нагляд.

За аснову адносін КП(б)Б з іншымі партыямі была прынята рэзалюцыя XII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (жнівень 1922 г.) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", якая прызнавала дапусцімым выкарыстоўваць рэпрэсіі як да эсэраў і меншавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі.

Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пражывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам задавальняе сацы-яль-ныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б.

У ліпені 1923 г. сумесным дэкрэтам Цэнтральных выканаўчых камітэтаў СССР і БССР амністыя ўсім удзельнікам антысавецкіх арганізацый і фар-міраванняў, якія дзейнічалі ў 1918—1920-х гг.

У БССР усталявалася аднапартыйная палітычная сістэма, ідэалогія Кам-партыі станавілася дамінуючай. Намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходняму краю I. Апанскі, выступаючы 18 жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў: "На тэрыторыі Беларусі работа антысавецкіх палі-тычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і анархістаў як арганізацый-на аформленых не адчуваецца". Такім чынам, да 1925 г. завяршаецца афарм-ленне аднапартыйнай палітычнай сістэмы ў БССР.

Манаполія КП(б)Б на ўладу была замацавана ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 г., дзе адзначалася, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяр-жавай дыктатуры пралетарыяту, у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Усе дзяржаўныя органы павінны вы-конваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выка-наўчых органаў.

Рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вышэй рашэнняў закана-даўчых органаў. Гэта стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай па-літычнай сістэмы. Рэальнага падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую не было. Улада станавілася не савецкай, а партыйнай.

Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важ-нейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія за-цвярджаліся ў партыйных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Бела-рускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія нарко-мы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акруговымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».

Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партый-ныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чар-вякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.

Поўнаўладдзе УКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, СМІ, права і маралі.


Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырво-наармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выканаў-чы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК па-вінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзілася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.

Усебеларускі з'езд як вышэйшы орган улады павінен быў склікацца не ра-дзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склі-ка-ліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.

Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склі-кацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11).

Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Са-ветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камі-тэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усе-беларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кан-трольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функ-цыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі.



У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек.

Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяр-жаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не перавы-шала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам рашаючага голасу.

Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача таго павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР.

Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР, што і было замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г.

Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы.

Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруго-вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выка-наўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саве-таў выконвалі вышэй-шую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў таксама выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая ўвайшла ў гісторыю як Канстытуцыя "перамогшага сацыялізму". У пэўнай ступені гэта адпавядала сапраўднасці, бо той сацыялізм з непадзельным панаваннем дзяржаўнай ула-снасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, прынцыпамі цэнтралі-заванага накаплення і размеркавання рэсурсаў, дыктатурай пралетарыяту, якую рэ-альна ўвасабляла дыктатура Камуністычнай партыі, а менавіта яе кіраў-ніцтва ў асобе I. Сталіна, камандна-адміністрацыйнай сістэмай кіравання, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй быў пабудаваны.

Усё гэта давала рэальныя падставы ўнесці пэўныя змены ў асноўны закон дзяржавы. Пры гэтым цэнтральныя органы СССР па-ранейшаму дамі-навалі над рэспубліканскімі. Рэспублікі пазбаўляліся права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.

Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. і была прынята Надзвычайным XII Усебеларускім з'ездам саветаў 19 лютага 1937 г. Трэба зазначыць, што ў новай Канстытуцыі ўпер-шыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы — Беларуская Савецкая Сацыя-лістычная Рэспубліка. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян, уся ўлада ў якой належыць саветам дэпутатаў працоўных. Саветы складалі палітычную аснову рэспублікі. Аб ролі і месцы партыі бальшавікоў у палітычнай сістэме спецыяльна не гаварылася. Канстыту-цыйнага афармлення кіруючай ролі камуністычнай партыі не існавала. Гэта адбылося праз 40 год, у 1977 г. Тым не менш, ужо тады на практыцы не саветы, а партыйныя органы і арганізацыі былі палітычнай асновай у СССР.

Эканамічнай асновай БССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма экано-мікі і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў дзвюх формах: дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай. Фактычна была адна форма — дзяр-жаўная, бо калгаснікі рэальна не распараджаліся вынікамі сваёй працы, а гандлёвая кааперацыя цалкам залежала ад дзяржаўнага гандлю.

У Канстытуцыі гаварылася аб добраахвотным аб'яднанні БССР на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў адной дзяржаве — СССР, дэклараваўся суверэнітэт БССР з улікам артыкула 14 Канстытуцыі СССР. Аднак рэалізаваць яго БССР і ініыыя саюзныя рэспублікі не маглі, бо нават у агульных рысах не пазначаўся механізм выхаду з СССР, Фактычна СССР быў не саюзнай, а унітарнай дзяржавай.

Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Абвешчаныя палітыч-ныя правы і свабоды грамадзян былі скіраваны на ўмацаванне існуючага ладу.

Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, пры-трымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць і інш. дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС. У 1935 г.

Супярэчлівы характар насіла і новая структура органаў улады. Вышэй-шым органам дзяржаўнай улады ўжо станавіўся не Усебеларускі з'езд Са-ветаў, як раней, а Вярхоўны Савет Беларускай ССР, як выбіраўся на чатыры гады, а ў перыяд паміж сесіямі - Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў. Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады фарміраваліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыў-нымі. Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і ар-ганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна рас-праща-ваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы.

Канстытуцыя зацвердзіла сімвалы беларускай дзяржаўнасці — герб і сцяг рэспублікі. Сталіцай рэспублікі зацвярджаўся горад Мінск. Пазней у Кан-стытуцыю БССР 1937 г. быў унесены рад змяненняў і дапаўненняў. Яна дзейнічала да 14 красавіка 1978 г.



Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі.

Ужо ў першай палове 1920-х гг. склаліся асноўныя рысы той гра-мадска палітычнай сістэмы, якая праіснавала аж да пачатку 1990-х гг. Аснову яе афіцыйна складалі саветы, што было заканадаўча зама-цавана Канстытуцыямі СССР і БССР. Кіруючая роля належала Каму-ністычнай партыі. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (ВЛКСМ).

"Прывадным рамнём", які злучаў партыю і масы, з'яўляліся праф-саюзы – самая масавая арганізацыя. Афіцыйна лічылася, што праф-са-юзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяй прад-прыемстваў і ўстаноў. Фармальна лідэры прафсаюзных арганізацый абіраліся на сходах, фактычна ж прызначаліся партыйнымі камітэ-тамі і праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з'яўляліся, як і пра-паноўваў зрабіць Л. Троцкі, прыдаткам дзяржаўнага апарату.

Савецкую палітычную сістэму дапаўнялі шматлікія грамадскія ар-ганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, твор-чыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, вы-карыстоўвалі розныя формы работы, але выконвалі адну функцыю — выхаванне мас у духу камуністычнай ідэалогіі. Такая сістэма забяс-печвала ўстойлівасць існаваўшага палітычнага рэжыму і абумоўлі-вала змест і формы грамадска-палітычнага жыцця.

Варта адзначыць, што грамадска-палітычнае жыццё 1920-х гадоў істотна адрознівалася ад грамадска-палітычнага жыцця 1930-х гадоў. Першае характарызуецца адноснай слабасцю ідэалагічнага і рэпрэ-сіўнага ўздзеяння на асобу з боку Савецкай улады. Як вядома, у ліку прычын таго – моцная загружанасць кіруючых органаў праблемамі пасляваеннага аднаўлення гаспадаркі, здзяйсненнем беларусізацыі, нарэшце – адсутнасцю шырокай сацыяльнай базы для антысавецкага руху. На гэтым фоне ўзнікла і развівалася стваральная энергія бела-рускага народа, скіраваная на паляпшэнне ўласнага і грамадскага да-брабыту. Характэрна, што ў тых умовах палітыка партыі толькі спрыяла таму.

Відавочна, што актывізацыя ідэалагічных, адміністрацыйных і рэ-прэсіўных органаў на Беларусі была выклікана звонку.

Кіраўніцтва партыі бальшавікоў пасля смерці У. І. Леніна не было адзіным у метадах развіцця эканомікі, што спарадзіла шматлікія ўну-трыпартыйныя дыскусіі паміж прыхільнікамі Троцкага, Каменева, Зі-ноўева, Бухарына і інш. З ўсталяваннем бязмежнай ўлады генеральнага сакратара УКП(б) Сталіна словы Леніна аб тым, што НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга, што сацыялізм – гэта лад цывілізаваных кааператараў былі адкінуты. Быў узяты курс на сацыялістычную ін-дустрыялізацыю, а першыя яе вынікі выявілі неабходнасць калек-тывізацыі сялянскіх гаспадарак. Але прапаганда сацыялізму як абагуль-нення ўсіх сродкаў вытворчасці, калектыўнай працы, стварэння моцнай ула-ды, у інтарэсах усіх, а не кожнага паасобку выклікала нязгоду часткі гра-мадства, у тым ліку членаў партыі. У адказ у 1929 г. Сталін заявіў быццам па меры прасоўвання да сацыялізму, класавая барацьба будзе абвастрацца, а з ёй і актывізуецца варожая дзейнасць праціўнікаў Савецкай улады. Такім чынам было дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне рэпрэсіям.

Першыя рэпрэсіі на Беларусі адбыліся ў 1930 г. адносінах так званых на-цыянальных дэмакратаў як праваднікоў кулацкай ідэалогіі. Да іх далучалі, галоўным чынам, тых, хто вельмі плённа працаваў на ніве беларусізацыі – Лёсік, Смоліч, Ластоўскі. Да 100 чалавек прайшло па справе сфабрыкаванай арганізацыі СВБ. Замах на самазабойства Купалы. Самазабойства Прэзідэнта АН БССР У. Ігнатоўскага

У 30-я гады прымаюцца самыя жорсткія законы, накіраваныя супраць «ворагаў народа», «шкоднікаў», «дыверсантаў» і «раскрадальнікаў» сацыя-лістычнай маёмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены Законам ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 г. «Об охране нмущества государственных предпрнятий, колхозов и кооперацнн и укрепленнм обшественной (соцналистической) собственности», згодна з якім нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 год.

У 1933 г. быў выдадзены Закон СССР «Об ответственностн служащих в государственных учреждениях и предприятиях за вредительскме акты», па якому ні ў чым не вінаватых людзей аб'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі цяжкімі мерамі.

З забойствам у 1934 г. Кірава махавік рэпрэсій пачаў раскручвацца з ўсёй сілай, але знешне ўсё выглядала дэмакратычна. Як вынікае за зместу саюзнай і рэспубліканскай Канстытуцый падстаў для пагрозы Савецкай улады не іс-навала.

У 1934 г. замест АДПУ быў утвораны Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) СССР. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова. Вядучая роля ў здзяй-сненні рэпрэсій належала такім падраздзяленням наркамата, як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, а таксама органу пазасудовай расправы - Асобай нара-дзе пры НКУС і падпарадкаваным ёй "тройкам" на месцах.

У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах стваралася разгалінаваная сістэ-ма "троек", падначаленых Асобай нарадзе Пры НКУС СССР. У іх склад ува-ходзілі 1. начальнікі ўпр НКУС, 2. сакратары парткамітэтаў і 3. пракуроры. Склад "троек", як правіла, зацвярджаўся на бюро партыйнага органа.

Рэпрэсіі на Беларусі прайшлі па ініцыятыве ЦК УКП(б) і яго прадстаў-нікоў, загадчыкаў аддзелаў ЦК УКП(б) Г. Малянкова і Я. Якаўлева, якія гас-падарылі тут летам 1937 г. Першы ў садружнасці з кіраўніком НКУС Яжо-вым вылучыў версію пра існаванне на Беларусі "разгалінаванай сеткі анты-савецкага падполля, "другі выкрыў" перагібы ў ходзе калектывізацыі". Бы-лому першаму сакратару ЦК КПБ (б) М. Гікалу прыпісвалі арганізацыю ў Мінску тэрарыстычных груп для замаху на жыццё Варашылава.

Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, не вытрымаўшы хлусні, зняваг, скончыў жыццё самагубствам. Затым Шаранговіч даваў паказанні на Буха-рына і г. д. Чырвоная Армія таксама пацярпела ад рэпрэсій: дзесяткі тысяч афіцэраў і генералаў, у тым ліку маршалы: Блюхер, Тухачэўскі, Ягораў (Ра-касоўскі чакаў расстрэлу). Цікава, што дайшла чарга і Яжова. Яго месца ў 1938 заняў Л. П. Берыя, якога таксама расстралялі, але ўжо пасля смерці Ста-ліна. На Беларусі былі свае Яжовы і Берыі: гэта Рапапорт, Наседкін, Малча-наў, Цанава.

Усяго ў 20-50-х гг. у Беларусі было неабгрунтавана рэпрэсіравана ў ад-міністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць ах-вяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.



54. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.

Як вядома, І сусветная вайна скончылася поўным паражэннем Траістага Саюзу. Разам з ім дынастыі Гогенцолернаў і Габсбургаў пацярпелі крах. Гер-манія страціла некаторыя свае тэрыторыі (Саар, Рэйнскую вобласць, Данцыг, калоніі), мусіла плаціць рэпарацыі краінам-пераможцам. Её нельга было мець авіяцыю, марскі флот, вялікае войска. Наогул, Версальскі дагавор разгляда-ліся немцамі як нацыянальная ганьба.

Германія доўгі час перажывала страшэнны эканамічны заняпад і не магла ў поўнай меры плаціць рэпарацыі. З гэтай нагоды летам 1924 г. у Лон-дане адбылася канферэнцыя краін-пераможцаў. Камітэт спецыялістаў пад кіраўніцтвам амерыканскага банкіра Ч. Даўэса прапанаваў аказаць Германіі дапамогу ў аднаўленні эканомікі.

1926 г. Германія была прынята ў Лігу Нацый (накшталт сучаснай ААН). Такім чынам, ужо да канца 20-хх Германія набыла магчымасць аднавіць не толькі эканоміку, але і ваенны патэнцыял. У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый. Ёй ўдалася атрымаць права на ўзбраенне, ад-нак пры ўмове яе ўдзелу ў стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі.

Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай гер-манскай рабочай партыі яе кіраўнік, ён жа глава ўрада – канцлер А. Гітлер (Шыкльгрубер) паставіў мэтай усімі магчымымі сродкамі дамагацца скаса-вання абмежаванняў, якія былі ўстаноўлены ў Версалі. Усталяваўся жорсткі таталітарны рэжым, скіраваны не толькі супраць камуністаў і дэмакратаў, але і супраць так званых непаўнацэнных рас – асабліва супраць яўрэяў.

Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не толькі ў палі-тычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. У прынятым у 1936 г. мемарандуме была выкладзена праграма эканамічнай падрыхтоўкі да вайны, дзе прама гаварылася, што Германія адчувае «перанаселенасць і не можа сябя пракарміць, абапіраючыся толькі на сваю тэрыторыю... Канчатковае рашэнне праблемы заключаецца ў пашырэнні жыццёвай прасторы, а таксама ў пашырэнні сыравіннай і прадуктовай базы нашага народа. Задача палітычнага кіраўніцтва заключаецца ў тым, каб аднойчы дамагчыся выр-шэння гэтай праблемы…нацыянал-сацыялістычнае кіраў-ніцтва будзе мець волю, а таксама рашучасць і дастатковую непахіснасць, каб вырашыць гэтыя праблемы ў выпадку вайны...”

Нацысты паставілі сваёй мэтай пашырыць жыццёвую прастору для гер-манцаў, асабліва за кошт славян, і дасягнуць сусветнага панавання. Насель-ніцтву абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, павышэння ўзроўню жыцця і ў карацейшы тэрмін дасягнення эканамічнай незалежнасці.

Ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізма стала пра-паганда шавінізму, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў. Бібліяй фашызму зрабілася праца Гітлера “Майн кампф”.

Нацыстскія ідэі аказаліся даволі папулярнымі ў асяроддзі германскага грамадства. Нацыстскаму кіраўніцтву і яго ідэалагічнаму апарату (Гебельс) ўдалося ў кароткі тэрмін стварыць у краіне шавіністычную атмасферу, на-садзіць ідэі расізма, жорсткасці, рэваншу за паражэнне ў І сусветнай вайне. Найбольшую падтрымку ідэі нацыянал-сацыялізму знаходзілі ў дробных ула-снікаў, беспрацоўных, а таксама ў часткі інтэлігенцыі, працоўных і моладзі.

Галоўным напрамкам дзейнасці нацысцкага кіраўніцтва на міжнарод-най арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі, якія прадугледжваліся ўмовамі Версальскага дагавору ад 1919 г. Вялікабры-танія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі. Яны лічылі, што такім чынам можна ўміратварыць (утаймаваць) гіт-лераўскі рэжым і захаваць мір. Імкнучыся вырашыць супярэчнасці, якія ўзніклі паміж Англіяй і Францыяй, з аднаго боку, і Германіяй, Італіяй - з другога, накіраваць сваю дзейнасць на разгром камуністычнага руху і савец-кага ўплыву. 3 гэтай нагоды 15 ліпеня 1933 г. прадстаўнікі чатырох дзяржаў падпісалі ў Рыме “Пакт чатырох", але глыбокія супярэчнасці, якія меліся паміж імі, не дазволілі яго ратыфікаваць.

Ужо ў кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна выйшла з Лігі На-цый і Жэнеўскай канферэнцыі па разбраенні.

У 1935 г. у Германіі была адноўлена ўсеагульная вайсковая павіннасць. Гітлераўскі ўрад прыступіўся да стварэння моцнай арміі і авіяцыі. 21 мая 1935 г. фюрэр пераіменаваў рэйхсвер у вермахт, назначыўшы сябе вярхоў-ным галоўнакамандуючым. Прычым, захад не праяўляў настойлівасці выка-нання Версальскіх дамоўленасцей. Наадварот, летам 1935 г. было заключана англа-германскае марское пагадненне, якое дазваляла нацыстам павелічыць танаж ваенна-марскога флоту і будаўніцтва падводных лодак. У кароткі тэр-мін, пры фінансавай падтрымцы заходняга капіталу, было пабудавана 300 новых ваенных заводаў. Калі да 1932 г. у Германіі не было ніводнага ваен-нага самалёта, то ўжо ў 1934 г. іх было пабудавана 840, у 1936 г. - 2 530, у 1938 г. - 3 350, а ў 1939 г. ужо мелася 4 733 самалёты навейшых мадыфі-кацый.

Ваенная вытворчасць Германіі з 1934 г. па 1940 г. вырасла ў 22 разы. Значную ролю ў аднаўленні ваеннага патэнцыялу Германіі адыграў замежны капітал. Да сярэдзіны 30 - х гадоў XX ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд. марак, 70% якога належыла амерыканскім фірмам.

Значнай падзеяй умацавання палітычнага і эканамічнага становішча Гер-маніі з'явіўся рэферэндум у Саарскай вобласці, якая 15 гадоў знаходзілася пад кіраваннем Лігі Нацый. 13 студзеня 1935 г. каля 90,9 % яго ўдзельнікаў на пытанне – ці хочуць яны вярнуцца ў склад Германіі, альбо жадаюць быць часткай Францыі" – выказаліся 13 студзеня 1935 г. за ўз'яднанне з Гер-маніяй. У выніку 1 сакавіка 1935 г. Саар адыйшоў да Германіі.

Важным крокам далейшай мілітарызацыі і ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы з'явіўся ўвод 7 сакавіка 1936 г. германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць. Гітлер ішоў на рызыку, разу-меючы, што гэты крок пагражаў бяспецы Францыі (Германія мела 36 дывізій, а Францыя і Чэхаславакія - 55). Аднак французкі ўрад бяздзейнічаў.

Фарміраванне фашысцкага блоку. Антыкамінтэрнаўскі пакт. Гер-манскае кіраўніцтва імкнулася ўмацаваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва з найбольш экстрэмісцкімі рэжымамі і стварыць блок ваенна-палітычнай падтрымкі для паспяховай рэалізацыі сваіх агрэсіўных намераў. Адзін з такіх рэжымаў ужо адносна даўно існаваў у Італіі на чале з дучэ Беніта Мусаліні.

Так, 24 кастрычніка 1936 г. падпісваецца пакт аб утварэнні "асі Берлін - Рым", згодна якому Германія прызнала права Італіі на анексію Абісініі.

У лістападзе 1936 г. Германія і Японія заключылі так званы "Антыка-мінтэрнаўскі пакт." А ў верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз - "Траісты пакт" ("вось Бер-лін - Рым - Токіа"). У далейшым Антыкамінтэрнаўскі блок значна пашы-рыўся. Да пачатку 1939 г. да яго далучыліся Венгрыя і Іспанія, а ў лістападзе 1941 г. - Балгарыя, Фінляндыя, Румынія, Сіам, Манчжоў-Го і кіраўніцтва Кі-тая на чале з Ван Цзінвэем, а таксама акупіраваныя гітлераўскімі войскамі Данія, Славакія і Харватыя.

Фармальна, з'яўляючыся ідэалагічным пагадненнем, Антыкамінтэрнаўскі пакт закладваў асновы ваенна-палітычнага саюзу паміж трыма агрэсарамі, што прывяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі.



Грамадзянская вайна ў Іспаніі.

Выпрабаваннем моцы Антыкамінтэрнаўскага пакта, а таксама паказчы-кам слабасці Лігі Нацый зрабілася вайна ў Іспаніі. Напярэдадні тут была ліквідавана манархія і ўсталявана рэспубліка, але ў ліпені 1936 г.тут пачаўся ваенна-фашысцкі мяцеж на чале з генералам Франка супраць рэспублікан-скай улады, Германія і Італія аказалі яму актыўную дапамогу.

З другога боку, утвораны ў Парыжы Міжнародны камітэт салідарнасці з Іспаніяй сабраў 800 млн. франкаў у фонд падтрымкі Народнага фронту. Звыш 35 тыс. чалавек з 54 краін свету змагаліся на баку рэспубліканцаў у 7 інтэр-брыгадах. Савецкі Саюз пастаўляў у Іспанію зброю, танкі, знішчальнікі, медыкаменты, харчаванне. Звыш 3 тыс. савецкіх дабрахвотнікаў, у тым ліку і беларусы, змагалася за рэспубліку, з іх каля 200 чалавек загінула.

Англія і Францыя прытрымліваліся "палітыкі неўмяшання" ў справы Іспаніі. "Пагадненне аб неўмяшанні" падпісалі 27 еўрапейскіх краін. Аднак Германія, якая таксама далучылася да "Пагаднення", працягвала аказваць значную дапамогу франкістам. Немцы выкарыстоўвалі іспанскую тэрыторыю ў якасці выпрабавальнага палігона для сваёй авіяцыі і танкаў, набыцця вайс-коўцамі баявога вопыту і майстэрства, ўдасканалення ваеннай стратэгіі.

На баку франкістаў ваявала каля 150 тыс. ваеннаслужачых з Італіі, 50 тыс. з Германіі, 20 тыс. партугальцаў і каля 100 тыс. мараканцаў. (У сакавіку 1939 г.) Рэспубліка была скасавана і да 1977 тут усталявалася дыктатура. Урады Вялікабрытаніі і Францыі афіцыйна прызналі рэжым генерала (кау-дзільё) Ф. Франка.

1   ...   21   22   23   24   25   26   27   28   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка