Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка23/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   35

НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю


Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыват-най ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. Таму ж спрыяла перабудова ўпраўлення ў прамысловым і гандлёвым секта-ры: дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300) прадпрыемстваў, а таксама гандаль былі перададзена ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або зда-дзена ў арэнду. Прыватны сектар складаў 96,4%, а ў гандлі - 90%. Дзяржава праз сістэму падаткаў, ільгот і інш. імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў, у прыватнасці - праз Бел-пайгандаль. Заместа глаўкаў ствараліся сіндыкаты і трэсты, якія падпарад-каваліся ВСНГ.

Адначасова рэарганізаваліся мясцовыя Саветы народнай гаспадаркі, колькасць якіх у 1922 г складала І67. У 1926-27 быў завершаны працэс аднаў-лення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ў 1,8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах зарплаты, якая перайшла да грашовага вылічэння. Скасаванне ўраўняльнай сістэмы значна павышала за-цікаўленасць працоўных у колькасці і якасці выпускаемай прадукцыі.

Дзяржава, пад кантролем якой заставалася буйная прамысловасць, ас-ноўную ўвагу надавала рэканструкцыі і мадэрнізацыі абсталявання. Асноў-ныя грашовыя сродкі паступалі з агульнасаюзнага бюджэту, а таксама з мяс-цовых падаткаў. У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія працавалі на мясцовай сыравіне - у іх ліку, сельска-гас-падарчыя прадукты, лес, папера. У 1924 г. аб’яднаныя па роднаснай прадук-цыі прадпрыёмствы ўзначальваліся трэстамі - накшталт Скуратрэста, Харч-трэста, Дзяржспірту (усяго 9) Доля дзяржаўных прадпрыемстваў у агульнай масе прадукцыі складала 96, 8%. Разам з рэканструкцыяй старых у некаторых гарадах пачалося будаўніцтва новых прадпрыемстваў – Бабруйскага дрэваапрацоўчага, Гомсельмаша, Магілёўскай ф-кі штучнага шоўку, запалкавай ф-кі " Чырвоная Бярэзіна" і інш.

Значных зрухаў да лепшага дасягнула металапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць электраэнергіі. Так, у сярэдзіне 20-х на БеларусІ працавала ўжо 40 э/станцый (да рэвалюцыі - 5) У 1927 пачалося будаўніцтва БелДРЭС.

Усё ж асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць - 58%, дзе было занята 73% рабочых.

Як адзначалася вышэй, НЭП стварала магчымасці ддя кааперыравання дробных вытворцаў. У 1927 тут налічвалася 265 арцеляў, якія выпускалі 5,6 прадукцыі.

Увядзенне харчпадатка, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1924 і з’яўлення канверсаванай валюты, забяспечанай золатам - чырвонца. За 50 тыс. ранейшых руб. даваўся 1 чырвоны рубель.

У 1922 годзе новыя грошы былі абменены 1 руб: 10 000 старых. У 1922 пачаўся выпуск чырвонца (10 р), забяспечанага золатам. У 1923 новы абмен 1: да 100 даў пэўную стабілізацыю. Калі са студзеня па ліпень налікальная вартасць папяровага рубля ў адносінах да залатога ўпала амаль у 5, 5 разы, то са студзеня па снежань, больш чым у 170, а да канца сакавіка 1924 – амаль у 3000 разоў. Натуральна, што выплата падаткаў такімі грашыма не было вы-гадна дзяржаве, а рабочыя былі незадаволены такой зарплатай. Зато тым былі вельмі задаволены нэпманы, браўшыя крэдыты па аднаму кошту, а разліч-валіся абясцэненым.. Таму, з 15 лютага выпуск грашовых знакаў быў пера-пынены, а пастановай 7 сакавіка 1924 г. быў усталяваны цвёрды абменны курс старых рублёў на новы ў прапорцыі 1 чырвонец да 50 тыс руб.

Новая грашовая рэформа значна ажывіла гандлёва-эканамічныя сувязі паміж горадам і вёскай, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувя-зям. 3 цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку - "каланіяль-ныя" тавары, а таксама ўзмацніўся экспарт, у асноўным тавараў ляной пра-мысловасці.

Развіццё народнай гаспадаркі ва ўмовах НЭП не было аднолькава ста-більным. Так, калі ў 1923-24 гг прамысловасць Беларусі не давала прыбытку, то ў наступныя гады ўжо адпаведна 4 і 8 міліёнаў руб.

У той самы час цяжкасіді аднаўлення прадпрыемстваў і інш. фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, а разам з тым і на цэ-ны. У 1913 г. земляроб мог набыць плуг, прадаўшы 10 пудоў жыта, а праз 10 год гэты плуг быў эквівалентны 36 пудам. Такім чынам прамысловая пра-дукцыя не знаходзіла збыту, у той час як сяляне не хацелі прадаваць пра-дукты і сыравіну па заніжаных цэнах. У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыялістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі, слабая аддача дзяр-жаўнага сельскагаспадарчага сектару.

Але НЭП, у эканоміцы, несумненна, дала істотны станоўчы вынік. Характэрна тое, што яна не вычарпала сваіх магчымасцяў і па палітычных матывах была згорнута да канца 1920-х гг., па меры разгортвання індустрыялізацыі.
49. Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР.

З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік імі дэкларава-ліся і падтрымліваліся ўсебаковыя палітычныя, эканамічныя, ваенныя і ін-шыя сувязі пры дамінуючай ролі РСФСР. Па сутнасці, іх становішча, нягле-дзячы на абвешчаную самастойнасць мала адрозніваліся ад становішча аўта-номій у складзе РСФСР. Ідэя аўтанамізацыі незалежных рэспублік «прысутні-чала» ў пастанове УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 г, у дагаворах, заключаных РСФСР і нацыянальнымі рэспублікамі пазней, у канцы 1920—пачатку 1921 г., у да-кументах саміх рэспублік. «Аўтанамізацыя» была рэальнасцю ва ўмовах гра-мадзянскай вайны і фактычна і юрыдычна. Пасля іншаземнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны ўзнікла магчымасць удасканаліць дзяржаўна-прававое становішча кожнай з савецкіх рэспублік, у тым ліку РСФСР.

Да канца верасня 1922 г. спецыяльная камісія ў складзе 13 чалавек (I. Сталін, В. У. Куйбышаў, Г. Арджанікідзе і інш., ад Беларусі ў ёй працаваў А. Р. Чарвякоў), прадставіла ў ЦК РКП(б) прапановы аб далейшых шляхах раз-віцця федэрацыі, сэнс якіх зводзіўся да так званай аўтанамізацыі незалеж-ных рэспублік, г. зн. уваходжання іх у састаў РСФСР у якасці аўтаном-ных утварэнняў.

Але Пленум, вывучыўшы матэрыялы камісіі, улічыўшы заўвагі Леніна, які выказаўся супраць аўтанамізацыі, сфармуляваў асноўныя пачаткі пабудовы саюзнай дзяржавы: раўнапраўе суб'ектаў, добраахвотнасць уступлення і выхаду з саюза, самастойная (асобная ад РСФСР) структура органаў улады і кіравання справамі федэрацыі; падраздзяленне сфер і аб'ектаў кіравання на агульна-саюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.

30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік».

Адносіны рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэс-публіканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі — заснавальнікі СССР — РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі ідэю стварэння СССР і ў сваіх рашэннях выклалі прынцыпы, на якіх павінна будавацца саюзная дзяржава. На IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў 18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты Канстытуцыі СССР.

На з'ездзе падкрэслівалася значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнаснь стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб'яднанне, на думку ўдзельнікаў з'езда, павінна быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, забяспечваць у той жа час «самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва», ствараць «неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў». У пастанове асабліва падкрэслівалася, што стварэнне новых формаў федэратыўных адносін — гэта «замацаванне саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм».

Дэлегаты IV з'езда Саветаў ССРБ лічылі, што гутарка павінна ісці аб афар-мленні «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс-пуб-лік».



На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на партыйных кан-ферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных.

. На з’езд у Маскву была адпраўлена дэлегацыя БССР на чале з А. Р.Чарвяковым

30 снежня 1922 г. у Маскве сабраўся Першы з'езд Саветаў Саюза ССР. Для ўдзелу ў з'ездзе прыбыла больш за 2 000 дэлегатаў. Дэлегаты-камуністы скла-далі 94,1%, беспартыйныя — 5,7%. Ад іншых партый удзельнічала ўсяго пяць чалавек.

Прадстаўніцтва ад рэспублік было наступальным: ад РСФСР — 1727, ад Украіны — 364, ад Закаўказскай федэрацыі — 91, ад ССРБ — 33 дэлегаты1.

Дакладчыкам на з'ездзе быў назначаны Сталін.

30 снежня 1922 г. 1 з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Гру-зінскай ССР). Канчатковае зацвярджэнне Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з'ездзе Саветаў СССР.

Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. У склад ЦВК увайшлі: ад РСФСР - 270 членаў, УССР - 88, ЗСФСР - 26, БССР -7 членаў. Старшынямі ЦВК выбраны: М. I. Калінін ад





РСФСР, Р. I. Пятроўскі ад УССР, Н. Нарыманаў ад ЗСФСР, А. Р. Чарвякоў ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. І. Ленін, усе бальшавікі.

Такім чынам, рух ад унітарызму да савецкага федэралізму ўвянчаўся ў канцы 1922 г. стварэннем Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Адным з найгалоўнейшых вынікаў пяцігадовых намаганняў бальшавікоў па пераўтварэнню нацыянальных адносін было тое, што ўся кіраўніцкая структура краіны была перабудавана на аснове нацыянальна-тэрыта-рыяльнага пачатку і ў выніку гэтага ўтвораны розныя аўтаноміі і саюзныя рэспублікі. Былая «метраполія» — Расія была юрыдычна ўраўнована з іншымі рэспублікамі — заснавальніцамі СССР.

Пастановай 2-й сесіі ЦВК СССР ад 6 ліпеня 1923 г. была зацверджана і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя СССР. Але пакуль яшчэ гэта не была канчатковая рэдакцыя Асноўнага Закона,

Канчатковы тэкст Канстытуцыі СССР зацвердзіў II Усесаюзны з'езд Саветаў 31 студзеня 1924 г. Затым у студзені 1924 г. Канстытуцыю раты-фікавалі (зацвердзілі) усе чатыры саюзныя рэспублікі: РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР. Гэта працэдура абумоўлівалася характарам Канстытуцыі, якая складалася з Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР.

У студзені 1924 г. была прынята (Першая) Канстытуцыя СССР, якая дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.

Першая Канстытуцыя СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюз-ных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

Выключнай прэрагатывай СССР было прадстаўніцтва Саюза ў між-народных адносінах; змяненне знешніх граніц Саюза, а таксама ўрэгуля-ванне пытанняў аб змяненні граніц паміж саюзнымі рэспублікамі; заклю-чэнне дагавораў аб прыёме ў састаў Саюза новых рэспублік; аб'яўленне вайны і заключэнне міру; заключэнне знешніх дзяржаўных пазык; ратыфікацыя міжнародных дагавораў; кіраўніцтва замежным гандлем і ўста-наўленне сістэм унутранага гандлю; кіраўніцтва транспартам і паштова-тэлеграфнай справай; зацвярджэнне адзінага Дзяржаўнага бюджэту СССР; арганізацыя і кіраўніцтва ўзброенымі сіламі Саюза; устанаўленне манетнай, грашовай і крэдытнай сістэмы, а таксама сістэмы агульнасаюзных, рэспублі-канскіх і мясцовых падаткаў; устанаўленне права агульнай амністыі; уста-наўленне сістэмы мер і вагаў; выданне законаў аб працы, ахове народнага здароўя, асвеце, грамадзянскім і крымінальным заканадаўстве, судовым ладзе і судаводстве.

Да кампетэнцыі Саюза адносілася права ўстанаўлення асноў і агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі Саюза, вызначэнне галін прамысловасці і асобных прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць агульнасаюзнае значэнне, устанаўленне агульных пачаткаў землеўпарадкавання і землекарыстання, карыстанне нетрамі, лясамі і водамі.

Паўнамоцтвы саюзных рэспублік знаходзілі адлюстраванне ў іх праве на ўдзел у законатворчасці і ў кіраванні саюзнымі справамі. Канстытуцыя прадугледжвала, што ЦВК СССР складаецца з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета Нацыянальнасцей.

I яшчэ адна асаблівасць. ЦВК СССР выбіраў па колькасці саюзных рэспублік чатырох сваіх старшынь.

У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік толькі ў межах, указаных у Канстытуцыі, і толькі па прадметах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Па-за гэтымі абмежаваннямі кожная саюзная рэспубліка ажыццяўляла сваю дзяржаўную ўладу самастойна. Такім чынам, большая частка паўнамоцтваў належала саюзным органам.

Знешнім выражэннем суверэнітэту рэспублікі лічылася права свабод-нага выхаду з СССР. На справе гэта права мела чыста дэкаратыўныя фун-кцыі. Выхад з СССР мог разглядацца як контррэвалюцыйная акцыя, і сама распрацоўка прававой працэдуры рэалізацыі гэтага права азначала б нявер'е ў трываласць Савецкага Саюза і г. д.

Для непасрэднага кіраўніцтва асобнымі галінамі дзяржаўнага кіравання Канстытуцыя СССР прадугледжвала ўтварэнне 10 народных камісарыятаў, якія падраздзяляліся на агульнасаюзныя і аб'яднаныя (саюзна-рэспуб-ліканскія).

Канстытуцыя змяшчала вычарпальны пералік службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некато-рых саюзных Наркаматаў пры рэспубліканскіх урадах. Такое права мелі наркаматы па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнаму гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.

Канстытуцыяй СССР вызначаўся састаў Савета Народных Камісараў (урада) саюзных рэспублік: старшыня, намеснік, 10 наркомаў

Канстытуцыя мела спецыяльную главу аб органах па барацьбе з контррэвалюцыяй. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны гэтыя органы былі рэарганізаваны. У пачатку 1922 г. Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і злачынствамі па пасадзе была скасавана. Замест яе пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў было ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пад старшынствам Народнага камісара або прызначанага ўрадам яго намесніка.

Згодна з Канстытуцыяй СССР 1924 г. (арт. 61), з мэтай барацьбы з палітычнай і эканамічнай контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам пры Савеце Народных Камісараў СССР стваралася Аб'яднанае дзяр-жаўнае палітычнае упраўленне (АДПУ). У саюзных рэспубліках засноў-валіся дзяржаўныя палітычныя ўпраўленні, якія ўзначальвалі ўпаўнаважаныя АДПУ.
Канстытуцыі саюзных рэспублік былі прыведзены ў адпаведнасць з саюзным Асноўным Законам. У БССР, дзе па сутнасці не было Кансты-туцыі як цэльнага аб'ёмнага дакумента, трэба было тэрмінова заняцца рас-працоўкай яе новага тэксту.

Да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Са-ветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў ЦВК Саветаў БССР у саставе 120 членаў і 30 кандыдатаў. ЦВК павінен быў выбраць свой прэзідыум у саставе стар-шыні, сакратара і сямі членаў. Быў адменены канстытуцыйны артыкул аб тым, што старшыня ЦВК адначасова з'яўляецца і старшынёй Саў-наркома. З'езд прапанаваў Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту рэс-публікі стварыць Савет Народных Камісараў — выканаўчы орган ЦВК у са-ставе старшыні, яго намесніка, старшыні СНГ, наркомаў земляробства, фі=-нансаў, працы, унутраных спраў, юстыцыі, рабоча-сялянскай інспекцыі, ас-веты, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння. Саўнарком, як гэта прад-пісвала саюзная Канстытуцыя, павінен быў уключаць упаўнаважаных народных камісарыятаў СССР — па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнага гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.

УЗБУЙНЕННІ БССР

Утварэнне СССР, акрамя ўсяго астатняга, абумовіла магчымасць для на-цыянальна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларусаў.



3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БелССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам.

У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветы былой Віцебскай губ., 6 паветаў Магілёўскай губ. , 2 паветы Смаленскай губ. У выніку - тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да і 10, 5 тыс км кв., а колькасць насельніцтва - з і 554 570 да 4 171 886 чал

У адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСу ад 6 снежня І926 г. адбы-лося другое ўзбуйненне БССР, калі яе межы пашырыліся за кошт Гомель скага і Рэчыцкага паветаў, у выніку чаго тэрыторыя БССР вырасла да 125 950 км кв, а насельніцтва да 5 млн.

Зразумела, што далёка не ўсе кіраўнікі ўключаных у БССР раёнаў былі гэтым задаволены І толькі падпарадкуючыся партыйнай дысцы-пліне, яны былі вымушаны выконваць усе далейшыядастановы, ліку тыя. што закраналі нацыянапьнае жыццё.


Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца «сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту» (арт. 2), у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя бальшавікоў. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партый-ных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Беларускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акружнымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».

Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партый-ныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чар-вякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.

Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырво-наармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выка-наўчы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК павінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзі-лася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сель-скай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.

Да выключнай кампетэнцыі усебеларускіх з'ездаў Саветаў адносіліся: а) вызначэнне, дапаўненне і змяненне асноўных палажэнняў Канстытуцыі і канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, прынятых Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР у перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў; б) змяненне меж рэспублікі; в) выбары ЦВК БССР; г) выбары прадстаў-нікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасці ЦВК СССР.

Да сумеснай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саве-таў і Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў падлягалі: агульнае кіраўніцтва ўсёй паліты-кай і народнай гаспадаркай; устанаўленне адміністрацыйна-тэрытары-яль-нага падзелу рэспублікі; устанаўленне, згодна з заканадаўствам СССР, плана ўсёй народнай гаспадаркі і яе асобных галін; вызначэнне, згодна з закана-даўствам СССР, дзяржаўных і мясцовых падаткаў, збораў і непадатковых даходаў; заключэнне знешніх і ўнутраных пазык; зацвярджэнне кодэксаў законаў БССР; аб'яўленне агульнай і частковай амністыі, а таксама рэабілі-тацыя на тэрыторыі БССР асоб, асуджаных судамі БССР; адмена пастаноў акружных з'ездаў Саветаў, што парушаюць Канстытуцыю або пастановы вышэйшых органаў улады БССР.

Усебеларускі з'езд павінен быў склікацца не радзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склікаліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.

Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склікацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11).

Усебеларускія з'езды Саветаў склікаліся для выра-шэння і практычнага ажыццяўлення задач, пастаўленых перад дзяржаўнымі органамі з'ездамі ВКП(б) і КП(б)Б, а таксама вышэйшымі органамі ўлады СССР. Выконваючы дырэктывы ВКП(б), IX Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся ў маі 1929 г., падсумаваў вынікі індустрыялізацыі рэспублікі, перабудовы сельскай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры Беларускай ССР.

Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функцыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі.

Асноўную арганізацыйную працу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконваў Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі. У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек.

Прэзідыум ЦВК БССР у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам улады. Ён меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і куль-турнага будаўніцтва ў рэспубліцы, склікаць і забяспечваць правядзенне з'езда Саветаў і сесій ЦВК БССР.

Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяр-жаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не перавышала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам рашаючага голасу.

Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР.

Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР, што і было замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г.

Яшчэ менш правоў пакідала рэспублікам Канстытуцыя СССР 1936 г., бо рэспублікі пазбаўляліся нават права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.

Савет Народных Камісараў Беларускай ССР дзейнічаў калегіяльна і прымаў адпаведныя дэкрэты і пастановы. Старшыня і яго намеснікі прымалі аднаасобна распараджэнні, якія затым падлягалі зацвярджэнню на чарговых пасяджэннях СНК. Распараджэнні народных камісараў маглі быць скасаваны Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам, яго Прэзідыумам і СНК БССР, а распараджэнні аб'яднаных народных камісарыятаў — яшчэ і аднайменнымі народнымі камісарыятамі Саюза ССР.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларускай ССР мелі трохзвё-навую сістэму, якая адпавядала адміні-страцыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, замацаванаму Канстытуцыяй БССР 1927 г.

Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы.

Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруго-вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвона-армейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саве-таў выконвалі вышэўшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Акруговыя і раённыя выканаўчыя камітэты для кіраў-ніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вышэйшых органаў утваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выка-наўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.

У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабо-чых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У 1938 г. канчатковае заканадаўчае замацаванне атрымлівае трэцяе звяно мясцовых дзяржаўных органаў — вобласці. У БССР было ўтворана пяць абласцей: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Палеская. У састаў Палескай вобласці ўвайшлі ўсе раёны Мазырскай акругі, у Мінскую — раёны Слуцкай акругі, Віцебская вобласць аб'яднала Лепельскую і Полацкую акругі. Кожная вобласць аб'ядноўвала 15—20 раёнаў, якіх да гэтага часу ў рэспубліцы налічвалася 90.

1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка