Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка2/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35

4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
Сучасныя навуковыя ўяўленні аб станаўленні чалавека заснаваны ў ас-ноўным на гіпотэзах. Вельмі важная задача гісторыі і антрапалогіі – знайсці “пераходнае звяно” ў эвалюцыі ад малпападобнага продка чалавека да чала-века разумнага.

Навуковы падыход адлюстраваны ў раздзеле антрапалогіі – антрапа-генезе, які вывучае працэс станаўлення чалавека ў кантэксце фарміравання грамадства. Тэорыя грунтуецца на даных палеаантрапалогіі, параўнальнай біялогіі, псіхалогіі, этнаграфіі і шш.

Асноўныя прынцыпы тэорыі антрапагенезу абгрунтаваў у канцы XIX ст. англійскі навуковец Ч. Дарвін (1809—1882) у працы “Паходжанне чалавека і палавы адбор” (1871).

Вылучаюць наступныя стадыі біялагічнай эвалюцыі чалавека: 1) стадыя пераходных істот — аўстралапітэкаў (хома хабіліс — чалавек умелы) узрост 5-4 млн гадоў; 2) стадыя архантрапаў (хома эрэктус чала-век прамаходзячы) узрост 1,6 млн — 360 тыс. гадоў;

3) стадыя палеаантрапаў, або неандэртальцаў (хома неандэрта-ленсіс) узрост 150–50 тыс. гадоў; 4) стадыя неаантрапаў, або краманьёнцаў (хома сапіенс) узрост 50—40 тыс.

Важную значнасць мае тэорыя нямецкага вучонага Ф. Энгельса (1820–1895), адбітая ў працах “Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека” (1873–1876) і “Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяр-жавы” (1884).

Перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства.

У адпаведнасці з агульнагістарычнай перыядызацыяй гісторыя першабытнага грамадства прайшла наступныя стадыі станаўлення і развіцця: 1) першабытны чалавечы статак, або праабшчына,

2) ранняя родавая абшчына

З) позняя родавая абшчына,

4) разлажэнне першабытнага грамадства і пачатак утварэння класаў.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый

У залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя людзі, ранняя гісторыя чалавецтва падзяляецца на наступныя перыяды.

Каменны век. Пачаўся 3-2, 5 млн 2, 5-1, 8 тыс. гадоў да н.э. Падзя-ляецца на этапы: а) палеаліт (старажытны каменны век) 3-2,5 млн па 10 тыс. г. да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні — 2,5 млн — 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) 150-35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) —
35-10 тыс гадоў да н.э.; б) мезаліт (сярэдні каменны век) — 9-5 тыс. гадоў да н.э.; в) неаліт (новы каменны век) 4-2 тыс, гадоў да н.э.

Многія вучоныя апошні перыяд каменнага веку вылучаюць у асобны — энеаліт (медна-каменны век), калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся таксама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га — сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.

2. Бронзавы век. Перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія з бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. У некаторых рэгіёнах свету (Пя-
рэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо ў 4-м — 3-м тысячагоддзі да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га — 2 га тысячагоддзя да н.э.

3. Жалезны век. Завяршальны перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, які характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсю-джваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезных вырабаў пачалося ў канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. у Малой Азіі. На тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII -VI ст. да н.э. — VIII ст. н.э.



Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў

Гісторыю старажытных цывілізацый можна падзяліць на тры асноўныя этапы: 1) складванне класавага грамадства і дзяржавы (канец 4-га — канец 2-га тысячагоддзя да н.э.); 2) росквіт старажытных грамадстваў, найвышэйшае развіццё рабаўладальніцкіх адносін (мяжа 2-га — 1-га тысяча годдзя да н.э. — канец 1-га тысячагоддзя да н.э.); 3) заняпад старажытных грамадстваў, з'яўленне рыс пераходу да феадалізму (I — V стст. н.з.).

Узнікненне першых дзяржаў. Узнікненне першых старажытны.к дзяржаў звязана з пераходам першабытных пляменаў ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі. Вядома, што ўжо ў 12-м — 10-м тысячагоддзі да н. э. некаторыя абшчыны, якія пражывалі ў найбольш спрыяльных кліма-тычных умовах, навучыліся сеяць хлеб і разводзіць жывёлу.

Паміж 6-м - 3-м тысячагоддзямі да н.э. земляробамі-жывёлаводамі былі заселены даліны Ніла, Ніжняга Еўфрата і Інда. Змянілася шмат пакаленняў. пакуль жыхары рачных далін навучыліся рацыянальна выкарыстоўваць разлівы рэк у мэтах земляробетва. Гэта была першая ў гісторыі чалавецтва перамога над прыроднай стыхіяй. Ураджаі пачалі хутка расці. Разам з матыжным з'явілася ворыўнае земляробства з дапамогай цяглавай сілы. Рост ураджаяў спрыяў і развіццю жывёлагадоўлі. Цяпер абшчына магла пракарміць не толькі працаўнікоў, але і непрацаздольных, вызваліць частку людзей ад сельскагаспадарчай працы, што садзейнічала росту рамяства. Ад бываўся працэс аддзялення земляробства ад рамяства. Пачала зараджацца сацыяльная няроўнасць унутры абшчыны.

Важнае месца ў структуры першабытнага грамадства займала хатняя абшчына, якая складалася з яе галавы — мужчыны-патрыярха, яго сыноў і ўнукаў з іх жонкамі і дзецьмі. Патрыярх меў амаль неабмежаваную ўладу. Часам хатняя абшчына магла ўключаць у сябе ўвесь род. Род быў часткай племені. Паступова племянныя сувязі пачалі саступаць месца суседскім. Такім чынам, з цягам часу месца племяннога аб'яднання заняла тэрытарыяльная суседская абшчына. Яна вырашала пытанні на агульным сходзе роўных паміж сабой воінаў. Аднак дэталёвы разгляд спраў даручаўся савету старэйшын. Народны сход, а часцей савет старэйшын, выбіраў правадыра, які быў і военачальнікам. Такое ўладкаванне гра-мадскага кіравання атрымала назву ваеннай дэмакратыі.

На першапачатковым этапе з'яўлення прыбавачнага прадукту велічы-ня яго была недастатковая, каб размеркаваць сярод усіх абшчыннікаў. У прывілеяваным становішчы апынуліся правадыр і яго набліжаныя, а таксама жрэц. У няроўных умовах з радавымі абшчыннікамі былі і члены савета старэйшын, ды і розныя хатнія абшчыны мелі розны аўтарытэт і сілу. У грамадстве ўзнікла сацыяльная і эканамічная няроўнасць. Аднак без такой няроўнасці, пры тагачасным узроўні развіцця вытворчасці, ІІрагрэс быў уво-гуле немагчымы.

Аднак ніхто добраахвотна не хацеў саступіць сваёй долі ў грамадскім прадукце другому, таму быў неабходны апарат, які прымушаў бы гра-мадства прымаць усталя-ваны сацыяльна-эканамічны лад. Такім апаратам з'явілася дзяржава з яе адміні-страцыяй, тэрытарыяльным прынцыпам кіравання, падаткамі, узброенымі сіламі. Перыяд узнікнення дзяржаў больш-менш супадае з перыядам утварэння гарадоў, таму часта працэс пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага называюць “гарад-ской рэвалюцыяй”.

Разам з дзяржавамі ўзнікаюць і першыя цывілізацыі, для якіх характэрны наступ-ныя прыкметы: 1) буйныя пастаянныя паселішчы тыпу гарадоў; 2) манументальныя грамадскія пабудовы; 3) наяўнасць сістэмы падаткаабкладання; 4) пэўны ўзровень развіцця эканомікі, наяўнасць гандлёвага абмену; 5) вылучэнне рамеснікаў-спецыялістаў; 6) узнікненне пісьменнасці і пачаткаў навук; 7) мастацтва; 8) існаванне класаў і дзяржавы.

Класавае расслаенне грамадства ўпершыню адзначана ў Егіпце і Шумеры. Развіццё ранніх цывілізацый ішло рознымі шляхамі. Першы шлях характарызуецца суіснаван-нем двух эканамічных сектараў — дзяржаўнага і абшчынна-прыватнага пры значным дамінаванні першага (даліна Еўфрата). Другі шлях — існаванне толькі дзяржаўнага сек-тара (Егіпет). Для гэтых цывілізацый было характэрным стварэнне значных ірыгацый-на-меліярацыйных сістэм пры вялікай ролі храмаў і цароў і, як вынік, стварэнне вялікіх дзяржаў. Па трэцяму шляху развіцця пайшлі тыя грамадствы, якія развіваліся не ў такіх урадлівых далінах. Тут значную ролю разам са збожжавымі культурамі адыгрывалі жывёлагадоўля, вінаградарства, вырошчванне алівак, здабыча металаў. У іх не ўзнікла такіх магутных дэспатычных дзяржаў, як царства на Ніле або ў Месапатаміі. Дзяржавы "трэцяга шляху" — Ахейская, Хецкая, Сярэднеасірыйская — мелі хутчэй характар ваен-ных саюзаў. Пазней, у 1-м тысячагоддзі да н.э., з узнікнеынем імперый, тры вышэйпе-ралічаныя шляхі развіцця старажытных цывілізацый нівеліруюцца і ствараецца адзіны, пры якім існавалі два сектары зканомікі: абшчынна-прыватны ў гарадах і дзяржаўны ў вёсцы.

Трэба адзначыць, што гісторыю старажытных цывілізацый нельга атаясамліваць з сусветнай гісторыяй, бо яны існавалі пасярод міру першабытных плямёнаў. Больш таго, яны не маглі існаваць без дакласавай перыферыі, якая давала ім невычарпальныя запа-сы сыравіны і рабочай сілы, нагадвала аб сабе нашэсцямі і ўплывала на іншыя сферы жыцця старажытных цывілізацый. Іх першы перыяд — гэта гісторыя маленькіх ачагоў цывілізацыі ў велізарным свеце нершабыт насці. Пазней ствараюцца больш шырокія арэалы цывілізацыі — Міжземнамор'е, Блізкі Усход, Індастан, Кітай, але і яны працягвалі жыць у акружэнні першабытнай перыферыі.


Росквіт старажытных цывілізадый. Характэрнай рысай у развіцці вытворчых сіл на другім этапе развіцця старажытных цывілізацый стаў пераход да вытворчасці жалеза. У 2 м тысм чагоддзі да н.э. манапалістамі ў гэтай справе былі плямёны паўночна-ўсходняй Малой Азіі, У канцы гэтага тысячагоддзя жалеза пачалі вырабляць у Сірыі, Закаўказзі, шэрагу рэгіёнаў Еўропы. У VIII — VII стст. да н.э. жалезныя прылады сталі пераважаць у Пярэдняй Азіі, многіх частках Еўропы, Іране і, магчыма, Індыі, на стагоддзе два пазней у Сярэдняй Азіі, Егіпце, Кітаі. Першае жалеза атрымала назву крычнага, яно было мяккае і па сваёй якасці саступа-ла медзі. Аднак у IX — VII стст. да н.э. у Еўропе і на Блізкім Усходзе адкрылі вытворчасць болып якаснага вугляродзістага жалеза. Гэта дазволіла палепшыць апрацоўку зямлі, вырубку лясоў, удасканаліць кавальскае, сталярнае, карабельнае рамёствы.

Да пачатку 1-га тысячагоддзя да н.э. існавалі тры тыпы дзяржаў: 1) дробныя гарады-дзяржавы (у Шумеры, Сірыі, Фінікіі, Грэцыі); 2) слаба цэнтралізаваныя дзяржавы, дзе перыферыя плаціла даніну цэнтру (Хецкая, Мітанійская, Сярэднеасірыйская дзяржавы); 3) адносна буйныя дзяржавы, якія аб'ядноўвалі тзрыторыю басейна цэлай рачной даліны (Егіпет, Ніжняя Месапатамія).

Такія дзяржавы працягвалі існаваць і ў 1-м тысячагоддзі да н.э., аднак характэрнай з'явай гэтага перыяду стала ўзнікненне новых дзяржаўных утварэнняў — "сусветных дзяржаў", або імперый. Іх з'яўленне было абумоўлена пошукамі павелічэння прыбавачнага прадукту па-за межамі ўласнай краіны, за кошт рабавання іншых краін. I раней павелічэнне прыбавачнага прадукту адбывалася або шляхам ваеннага рабавання, захопу тэрыторыі і пераводу палоішага насельніцт ва ў стан рабоў, або з дапамогай неэквівалентнага гандлю. Утварэнне імперый было спробай сумясціць усе тры гэтыя спосабы пераразмеркавання прыбавачнага прадукту.

Імперыі прынцыпова адрозніваліся ад іншых буйных дзяржаўных ут-варэнняў: 1) працягласць тэрыторыі імперый была значна большай і не абмя-жоўвалася адной вобласцю; 2) імперыі абавязкова аб'ядноўвалі тэрыторыі, неаднародныя па сваёй эканоміцы, геаграфічных умовах, этнічнаму складу, культурных традыцыях; 3) папярэднія буйныя дзяржавы на падначаленых тэрыторыях імкнуліся не парушаць традыцый-ныя структуры кіравання, у той час як імперыі падзяляліся на аднастайныя адміністрацыйныя адзінкі (вобласці, сатрапіі, правінцыі) і кіраваліся з аднаго цэнтра. Магутнымі імперы-ямі былі Асірыйская, Персідская, Рымская дзяржавы,

3 працэсу ўтеарэння імперый на некаторы час выпадае адзін з рэгіёнаў старажытнага свету, а менавіта ўзбярэжжа Міжземнага мора. Перш за ўсё гэта грэчаскія гарады, дзе ўзнік асаблівы, антычны шлях развіцця, Антычныя дзяржавы існавалі ў форме гарадоў-дзяржаў, у якіх суцэльна панаваў абшчынна-прыватны сектар і самакіраванне (народны сход). Такія гарады-дзяржавы атрымалі назву "поліс". Тут узнік асаблівы тып уласнасці — полісная ўласнасць, калі зямлёй маглі распараджацца толькі паўнапраўныя члены поліса. У полісе было вельмі моцнае пачуццё салідар-насці, звычайна інтарэсы поліса ставіліся вышэй за асабістыя. Ва ўмо-вах поліса ўзніклі новыя дзяржаўныя формы — рэспубліка і дэмакратычная форма кіравання.

Полісная арганізацыя перамагла ліхвярства і даўгавое рабства, характэрныя для дзяржаў Усходу. У полісе сфарміравалася не патрыярхальнае, а класічнае рабаўладанне, пры якім: а) рабы не заўсёды ўдзельнічалі ў адным вытворчым працэсе з гаспадарамі; б) не ўваходзілі з імі ў адну сям'ю. Для гаспадароў яны былі "гаворачымі прыладамі працы" і апошнія маглі паступаць з імі па свайму жаданню. Менавіта ў антычным грамадстве раб быў рабом у найбольшай ступені, як свабодны — найбольш свабодным. Росквіт рабаўладання звязаны з гісторыяй Афін V — IV стст. да н.э. і Рьша II ст. да н.э.—II ст. н.э.

Ва ўсходніх цывілізацыях заўсёды прысутнічала паняцце панавання і падпарадкаванасці (напрыклад, цар і падданы, гаспадар і слуга). У грэчаскіх полісах з'яўляецца паняцце свабоды як адсутнасць усялякага панавання над дадзеным чалавекам. Грамадзянін поліса не толькі адчуваў сябе свабодным, але лічыў усялякага, над кім ёсць нейкае панаванне, рабом. Таму, з пункту гледжання жыхароў поліса, ва ўсходніх імперыях панавала суцэльнае раб-ства. Аднак, як ні важны быў поліс для ўсяго далейшага развіцця чала-вецтва, ён праіснаваў нядоўга: магчымасці развіцця ў межах гарадоў-дзяр-жаў былі абмежаванымі, не было значных ваенных сіл для абароны.

Ва ўсходніх імперыях колькасць рабоў таксама памножылася, а на змену патрыярхальнаму рабству прыйшло класічнае. Аднак большасць на-сельніцтва гэтых краін знаходзілася ў стане "царскіх людзей", г.зн. паднявольных людзей рабскага тыпу. "Царскія людзі" былі больш свабодныя, мелі сваю хату і кавалак зямлі, з якога плацілі падаткі цару і непасрэднаму гаспадару. Лішкі прадукцыі заставаліся для асабістага карыстання. Калі для антычнага поліса была характэрная ідэалізацыя свабоды, то для ўсходняй імперыі — ідэалізацыя свайго гаспадара: абагаўленне правіцеля пранізвае ўсю ўсходнюю ідэалогію.

Пры ўсім адрозненні паміж "Усходам" і "Захадам" нельга забываць галоўнае: 1) і ўсходнія, і заходнія грамадствы гэтага часу былі аднолькава пабудаваныя на прынцыпе існавання рабства; 2) антычны шлях развіцця, нягледзячы на ўсе яго асаблівасці ў параўнанні з астатнім светам і важ-насцю для гісторыі чалавецтва, толькі пазнейшае адгалінаванне ад тых шляхоў развіцця класавага грамадства, якое ўзнікла на раннім этапе старажытнасці.

У канцы перыяду росквіту старажытных грамадстваў працэс утварэння "сусветных дзяржаў" ахапіў не толькі Блізкі Усход, але Індыю, Кітай і краіны антычнага шляху развіцця. У большаеці краін дзяржаўны сектар эканомікі паглынаецца прыватным. Рабская праца працягвала прымяняцца ў прыватных гаспадарках, але яна была эфектыўнай толькі ў гас-падарках невялікага або сярэдняга памеру, калі за рабамі быў усталяваны эфек-тыўны нагляд. Калі ж прыватныя ўладанні пачалі разрастацца і ператварацца ў велізарныя гаспадарчыя комплексы, то арганізаваць працу рабоў стала вельмі цяжка. Таму буйная рабаўладальніцкая гаспадарка праісна-вала вельмі нядоўга, што можна прасачыць на прыкладзе краіны класічнага рабаўладання — Італіі.



Хрысціянства. Пачатак заняпаду старажытных грамадстваў супаў з пошукамі багоў-выратавальнікаў. У гэты час зараджаецца хрысціянства, Хрысціянская рэлігія была вынікам ідэалагічнага крызісу Рымскай імперыі. Яна ўзнікла ў I ст. н.э., але асаблівае распаўсюджанне атрымала з канца II ст. Старая рэлігія рымлян з яе мнагабожжам ужо не магла задаво-ліць духоўныя патрэбы грамадства. Яшчэ ў меншай ступені быў здольны на гэта культ імператара. Таму ў Рым пачынаюць пранікаць і карыстацца больш-менш шырокім прызнаннем розныя ўсходнія культы — егіпецкай багіні Ісіды, персідскага бога Мітры, іудзейскага бога Ягве. Такім жа чы-нам распаўсюджваецца ў Рымскай імперыі і хрысціянства.

Адпаведна біблейскай легендзе заснавальнікам новай рэлігіі быў Ісус Хрыстос з Назарэта, які абвясціў сябе сынам божым і выратавальнікам роду чалавечага. Яго акружалі вучні, ён тварыў цуды і прапаведаваў сваё вучэнне. Пазней ён быў схоплены і распяты на крыжы. Аднак на трэці дзень пасля сваёй смерці Ісус уваскрэс і ўзнёсся на неба.

Новая рэлігія ўзнікла ў Палесціне і атрымала распаўсю-джанне ў Рымскай імперыі, бо прыцягвала сваіх прыхільні-каў прастатой статута ранніх хрысціянскіх абшчын, раўна-праўем, верай у жыццё пасля смерці.

У хрысціянскія абшчыны ўступалі пераважна ніжэйшыя слаі насельніцтва. Імператарскія ўлады першапачаткова ад-носіліся да хрысціян варожа і нават праследавалі іх. Нягле-дзячы на гэта, хрысціянства шырока распаўсюдзілася. 3 II ст. пачынаецца новы этап у яго развіцці. Хрысціянскія абшчыны аб'ядноўваюцца пад верхавенствам рымскай абшчыны. Ускладняецца іх кіраўніцтва: з'яўляюцца біскупы і дыяканы (вялі гаспадарчыя справы). Змяняецца і сацыяльны склад абшчын: усё часцей у іх уступаюць прадстаўнікі вышэйшых слаёў грамадства. Паступова ўзнікае магутная арганізацыя, якая ў далейшым атрымала назву хрысціянскай царквы. Рым-скія імператары з цягам часу зразумелі, што новая рэлігія можа быць надзейным саюзнікам улады. Таму царква і дзяр-жава ўсё болыл і больш збліжаюцца, і невыпадкова, што ў выніку хрысціянства ператварылася ў дзяржаўную рэлігію.



Заняпад старажытных цывілізацый. У час позняй стара-жытнасці паўсюдна пачынаюць выкарыстоўвацца стальныя прылады працы. Гэта павялічыла прадукцыйнасць працы і ўзмацніла баяздольнасць войска. Эканамічныя сувязі паміж асобнымі краінамі сталі больш цеснымі. Так, "Вялікі шоўкавы шлях" звязаў Міжземнамор'е з Кітаем, актыўны марскі гандаль ішоў паміж Кітаем і Індыяй.

Старажытнае грамадства дасягнула такога ўзроўню раз-віцця вытворчых сіл, пры якім стала магчымым выкарыстанне працы не толькі рабоў, але і эксплуатацыя ўсёй масы дробных прыватных гасладароў, ператварэнне іх у залежных людзей. Пачынаецца перыяд разлажэння рабаўладальніцкага ладу і зараджэнне феадальных адносін. Клас свабодных абшчыннікаў паступова страчвае свабоду і грамадзянскія правы. Рабаўладанне заставалася і надалей, аднак у нетрах рабаўладальніцкага ладу зараджаліся элементы феадальных адносін.

Крушэнне рабаўладання ў розных краінах адбывалася па-рознаму. Так, у Заходняй Рымскай імперыі яно суправаджалася гібеллю самой Рымскай дзяржавы, ва ўсходняй палове Рымскай імперыі (Візантыі) пераход да феадалізму адбыўся без распаду дзяржавы і таму больш марудна. Дзяржавы, якія ўзніклі на тэрыторыях, дзе ніколі не было рабаўладання (Скандынавія, Усходняя Еўропа, Японія і інш.), спачатку ўтвараліся як ранне-рабаўладальніцкія з моцнай праслойкай свабодных абшчыннікаў, аднак пад уздзеяннем больш развітых краін яны хутка перайшлі да феадалізму. Толькі ў рэгіёнах, ізаляваных ад астатняга свету (Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка, Амерыка), старажытныя грамадствы працягвалі існаваць і; пазней.

Разлажэнне рабаўладальніцкага ладу праявілася таксама ў распадзе палітычнай сістэмы. Адбываецца крушэнне такіх "сусветных дзяржаў", як Рымская ў Міжземнамор'і, Ханьская ў Кітаі, Кушанская ў Сярэдняй Азіі. Іх тэрыторыі былі заваяваны суседнімі плямёнамі і народамі.



Нашэсці варвараў і падзенне Рыма. На працягу тысячагоддзяў больш адсталыя народы, якія жылі родаплемянным ладам, служылі аб'ектам эксплуатацыі для больш развітых у эканамічных і культурных адносінах грамадстваў. Яны пастаўлялі рабоў і сыравіну, былі аб'ектам неэквіва-лентнага гандлю. Часамі "варвары" нападалі на цывілізаваныя дзяржавы і надоўга іх спусташалі. Аднак баланс сіл паміж рабаўладальніцкай цывілізацыяй і варварскай перыферыяй складваўся не на карысць апошняй да самага пачатку нашай эры.

Разам з тым развіццё вытворчых сіл варвараў не стаяла на месцы. Мя-жой, якая ліквідавала моцную эканамічную залежнасць варвараў ад старажытных цывілізацый, былі III —IV стст. н.э. Гэта пацвярджаецца, напрыклад, тым, што ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе ў гэты час амаль поўнасцю знікаюць рымскія рамесныя вырабы, а германскія плямёны


ўжо добра авалодалі земляробствам і сакрэтамі каняводства.

V III — IV стст. гаспадарчае жыццё многіх плямёнаў дасягнула такога ўзроўню, калі пачаўся працэс сацыяльнага расслаення. Узнікае ваенна-племянная знаць, якая выступае ініцыятарам войнаў і захопу здабычы.

3 ростам насельніцтва важнае месца для плямёнаў, якія пераходзілі ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага, набывае захоп зямель. У гэты час амаль уся варварская перыферыя прыходзіць у рух. Пачынаецца так зва-нае "Вялікае перасяленне народаў". Бясконцыя плямёны і народы здыма-юцца са сваіх месцаў і перасяляюцца на новыя землі. Знаёмства варвараў з гаспадаркай і ваеннай справай цывілізаваных грамадстваў паскарала іх са-цыяльна-эканамічнае і ваеннае развіццё. У III — IV стст. германскія, славянскія, сармацкія, мангольскія, цюркскія, арабскія і іншыя плямёны выступаюць супраць рабаўладальніцкіх імперый усё больш моцнымі ваеннымі саюзамі. Суадносіны сіл мяняюцца на карысць варварскай перыферыі.

Найбольш моцны ўдар варварскіх плямёнаў прыйшоўся на Заходнюю Рымскую імперыю. К канцу II ст. н.э. моцныя ваенна-племянныя саюзы склаліся ў германцаў. Гэта алеманы на верхнім Рэйне, франкі на сярэднім і ніжнім Рэйне, саксы на ніжняй Эльбе, вандалы на сярэднім Дунаі, готы ў Паўночным Прычарнамор'і. 3 сярэдзіны IV ст. узмацніліся варварскія набегі на тэрыторыю Рымскай імперыі. У 370-я гг. з усходу ў Паўднёвую Еўропу ўварваліся плямёны гунаў, што прымусіла многія еўрапейскія народы зрушыцца са сваіх месц, выцясняючы суседзяў. Асноўны паток перася-ленцаў хлынуў на Балканскі паўвостраў і ў межы Заходняй Рымскай імперыі. Гуны ўяўлялі сабой арду качэўнікаў, куды ўваходзілі розныя па этнічнаму складу плямёны. Рухаючыся з усходу, гуны ў пачатку 370-х гг. перайшлі Волгу і ў 375 г. абрынуліся на готаў у Паўночным Прычарнамор'і. Готы да гэтага часу засялілі тэрыторыю ад Дона да Дуная і падзяля-ліся на дзве плыні — остготаў і вестготаў. Гуны разграмілі остготаў і ўк-лючылі іх у сваю арду, а вестготы адышлі ў межы Рымскай імперыі, дзе ў 377—382 гг. узнялі буйное паўстанне. Іх правадыр Аларых у 408—410 гг. здзейсніў шэраг паходаў на Рым, а ў 410 г, захапіў яго. Падзенне "вечнага горада" ўразіла сучаснікаў. Аднак гэта быў толькі пачатак агоніі вялікай імперыі, які зацягнуўся да 476 г. Рым яшчэ здолеў у 451 г. даць адпор магутнай федэрацыі плямё-наў на чале з правадыром гунаў Ацілам. Аднак гэта была апошняя буйная перамога Рыма.



Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.

Найбольш старажытныя людзі (архантрапы) з’явіліся ва Усходняй Афрыцы звыш 1, 6 млн гадоў назад. Прыблізна каля 1 млн гадоў назад чалавек пранік у рэгіён Міжземнамор'я. Лю-дзі, якія з'явіліся ў гэты перыяд, яшчэ мала чым адрозніваліся ад жывёл, аднак існавала ўжо галоўнае адрозненне — чалавек навучыўся ствараць прылады працы. Спачатку гэ-тыя прылады былі вельмі прымітыўнымі. Найстаражытны від каменнай прылады — рубіла — уяўляў сабой кавалак каменю, груба абабітага, крыху завостранага, вагой звычайна каля 2 кілаграмаў. .

У гэты перыяд чалавек здабываў сабе сродкі для жыцця галоўным чынам збіраль-ніцтвам ужо гатовых прадуктаў прыроды (плады, арэхі і інш.) і паляваннем на дробных жывёл.

У выніку ўзніклі аб'яднанні першабытных людзей, якія знаходзіліся на такім ніз-кім узроўні грамадскага развіцця, што іх вызначаюць тэрмінам "першабытны чалавечы статак". Гэта было даволі ўстойлівае аб'яднанне з некалькіх дзесяткаў дарослых інды-відаў. Той, хто быў па-за статкам, лічыўся чужынцам, а значыць, ворагам. Вось чаму лю-дзі імкнуліся трымацца разам, жыццё па-за статкам для кожнага асобнага чалавека было небяспечным і немагчымым.

Першыя людзі, якія з'явіліся на тэрыторыі Беларусі ў мусцьер-скую эпоху (100—35 тыс. гадоў назад), былі неандэртальцамі. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археа-лагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся груба абабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі; навучыліся паляваць на маманта, зда-бы-ваць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл на каркасе з касцей маманта, аленяў і інш. Прагрэс у вытворчай і гаспадарчай сфе-рах быў такі, што неандзерталец ужо мог пэўным чынам адысці ад паўсядзённых клопатаў аб ежы і цяпле, што паглыналі ўсе фізічныя сілы яго папярэднікаў, і вылучыць час на асэнсаванне навакольнага асяроддзя і свайго ў ім месцы.

У гэты час зараджаюцца пачаткі першабытна-га мастацтва, абра-ды. З'явіўся, у прыватнасці, пахавальны рытуал, у якім адлюстравана шырокае кола ўяўленняў першабытных людзей: Сусвет з чатырма бакамі свету; Сонца — крыніца жыцця, цяпла і святла; шанаванне са-мога чалавека, які пасля смерці заставаўся жыць у памяці суродзічаў.

У перыяд позняга палеаліту (35—10 тыс. гадоў назад) на тэры-торыі Беларусі з'явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу — неаан-трап, або краманьёнец(хома сапіенс). Гэта была эпоха росквіту ро-давага ладу. Краманьёнцы будавалі жытло са скур і касцей жывёл, жэрдак. З крамянёвых пласцін выраблялі нажы, разцы, свёрлы, пра-колкі, скрабкі і інш. Вялося паляванне на маманта, паўночнага але-ня, шарсцістага насарога, дзікага каня і інш.

У Заходняй Еўропе знойдзены гравіроўкі на косці і камяні з вы-явамі жывёл, малюнкі на сценах гротаў і пячор са сцэнамі паля-вання; статуэткі жанчын — так званых палеалітычных "Венер". Ма-стацкія творы, напэўна, адыгрывалі важную ролю ў жыцці і ўяўлен-нях жыхароў эпохі палеаліту.

Многія вучоныя звязваюць палеалітычныя малюнкі з магічнымі абрадамі, у якіх ужо прысутнічалі пачаткі першых рэлігійных вера-ванняў – анімізму (вера ў духаў і душы), татэмізму (вера ў звыш-натуральную роднасць паміж родам і жывёлай або раслінай), феты-шызму (пакланенне неадухоўленым прадметам, якім надаюцца звыш-прыродныя якасці) і магіі.

Значную ролю ў родавай абшчыне адыгрывала жанчына. Яна займалася збіральніцтвам, прыгатаваннем ежы, была захавальніцай хатняга ачага, традыцый калектыву, тых культаў, легенд і міфаў, якія складаліся ў асярод-дзі першабатных паляўнічых і збіральнікаў. З ёй была звязана будучыня ка-лектыву - нараджэнне і выхаванне дзяцей.

У мезаліце чалавек пранік на тэрыторыю паўночнай Беларусі. Меза-літычныя стаянкі выяўлены не толькі на Палессі, Панямонні, але і ў Падзвін-ні і Верхнім Падняпроўі. Засяленне тэрыторыі Беларусі адбывалася ў двух асноўных напрамках: а) з паўднёвага ўсходу – засяленне Усходняга Палесся і Верхняга Падняпроў'я; б) з паўднёвага захаду засялялі Заходняе Палессе і Панямонне. Падзвінне было заселена як з поўдня, так і з захаду. У сярэдзіне мезаліту на тэрыторыі Беларусі былі ўжо заселены даліны буйных рэк.

У перыяд мезаліту для адных рэгіёнаў характэрны выраб макралітаў – масіўных, груба абабітых прылад працы, якія служылі сякерамі, цёсламі, кіркамі, для іншых — мікралітаў — дробных крамянёвых вырабаў, кавалкаў пласцін, з якіх складалася лязо прылад працы. У гэты час шырока выкары-стоўваліся лук і стрэлы, драўляныя чоўны, быў прыручаны сабака.



Неаліт пачаўся каля 8 тыс. гадоў да н.э. на Блізкім Усходзе, а ў Еў-ропе – на Балканскім паўвостраве каля 6 тыс, гадоў да н.э. і паступова па-шыраўся на паўночны ўсход. На тэрыторыі Беларусі значна павялічылася колькасць насельніцтва. Яно пражывала ў асноўным на тэрыторыі Палес-ся, Панямоння і Пасожжа. У 3-м тысячагоддзі да н. э на тэрыторыі Падзвін-ня і ІІасожжа з'явіліся фіна-угры. Аб гэтым сведчаць наступныя факты: 1) асноўнымі заняткамі насельніцтва былі паляванне і рыбалоўства; 2) най-старажытныя геаграфічныя назвы ў гэтай мясцовасці былі фіна-угорскія назвы рэк з азёр Паўночнай Беларусі (Дзвіна, Свір, Мардва і інш. У знеш-нім выглядзе мясцовага насельніцтва захаваліся некаторыя мангалоідныя прыкметы, што характэрна для фіна-уграў.

У пачатку неаліту на тэрыторыі Беларусі найбольшую ролю ў гаспа-дарцы адыгрывала рыбалоўства. 3 4-га тысяча-годдзя да н. э. на паўднё-вым захадзе Беларусі адбываецца паступовы пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства) да вырабляючай (земляробства, жывёлагадоўля) гаспадаркі, які на астатняй тэрыторыі расцягнуўся амаль на два тысячагоддзі. Пачалі вырабляць гліняны посуд, удасканалены выраб каменных прылад (плоскае рэтушаванне, шліфаванне, свідраванне). Была прыручана буйная рага тая жывёла і свінні, пачалі сеяць ячмень і лён.

Пераход старажытнага насельніцтва ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі атрымаў у гістарычнай навуцы назву неалітычнай "рэвалюцыі", Тэрмін уведзены англійскім археолагам Г. Чайлдам (1892—1957). Гэта найбольш глыбокі і значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым. які выклікаў глабальныя перамены ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, прывёў да істотных змен у саныяльна-эканамічным ладзе, рэлігійных уяў-леннях, дэмаграфічных працэсах і даў штуршок да ўзнікнення стара-жытных цывілізацый.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка