Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка17/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   35

30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА. Пасля скасавання прыгону i аграрнай рэ-формы сялянства некаторы час (9 год) заставалася ў становiшчы часова-абавязаных i выконвалi тыя ж павiннасцi, што i раней. Пры гэтым, больш за-можная яго частка працавала на пана, скарыстоўваючы ўласны iнвентар i ра-бочую жывёлу, а бяднейшыя з iх, хто не меў нi таго, нi другога выконвалi працу на млынах, у панскiм двары i г.д. Незацiкаўленасць сялян у вынiках прымусовай працы, нiзкая культура землеапрацоўкi i iнш. не спрыяла уздыму панскiх гаспадарак. Тыя з паноў, хто не здолеў прыстасавацца да ўмоў капi-талiстычнага рынку, паступова трапляў у залежнасць ад банкаў, прадаючы зямельныя ўчасткi,у тым лiку заможным сялянам, i нават гублялi маёнткi.

У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – адпрацо-вачная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзённай працы) з панскiм iнвентаром. Гэта былi больш прагрэсiўныя гаспадаркi з высокай канкурэнтаздольнасцю i сувяззю з рынкам.

У канцы 1870- х – пачатку 80 гг. адбылося знiжэнне цэн на жыта i iншае збожжа (з-за паступлення з Паўночнай i Паўднёвай Амерыкi пры пратэкцыi Урада). Гэта стала прычынай пераарыентацыi памешчыцкiх гаспадарак на малочную жывёлагадоўлю. Такiм чынам, з’явiлася малочна-таварная спе-цыялiзацыя. З’явiлiся новыя пароды жывёл, колькасць пагалоўя ўзрасла ў 2 разы i больш. Другiм напрамкам развiцця панcкiх гаспадарак стала пашырэнне пло-шчаў бульбы i выраб з яе спiрту. У канцы ХIХ cт. на Беларусi дзейнiчала 404 вiнакурнi (бровары), на пачатку 20 ст. – больш за 500.

З iншых спецыялiзацый варта адзначыць iльнаводства (Вiцебскай i Вi-ленскай губ, а таксама (на некаторы час) авечкагадоўля - на Гродзеншчыне i Мiншчыне.

Пра сялянскую гаспадарку доўга гаварыць не даводзiцца. Бо толькi ўла-дальнiкi значных надзелаў мелi магчым пашыраць i ўдасканальваць даход-насць, набываючы новыя прылады працы, насенне, жывёлу.

Аграрная рэформа 1861 года не зняла сацыяльнай напружанасцi на вёсцы. У розны час уздымалiся хвалi сялянскага руху, але ў так i не вылiлiся ў паўстанне супраць памешчыкаў. У час паўстання 1863 г. царскi ўрад з мэ-тай прадухiлення далучэння сялян да Калiноўскага прыняў захады аб скасаваннi cтановiшча часоваабавязаных i аб вяртаннi старчаных да рэформы надзелаў.

Найбольш масавы ўздым адбываўся ў 80-гг ХIХ cт. Найбольш распаўсю-джаныя формы сялянскiх выступленняў выяўлялi сябе ў захопах зямель, па-рубках лесу, барацьбе за сервiтутныя землi, у супрацiўленнях уладам. Царскi ўрад стаяў на абароне iнтарэсаў памешчыцкай уласнасцi, пасылаючы супраць сялян палiцыю, войскi.

Пасля скасавання прыгоннага права попыт на наёмную рабочую сiлу па-вялiчыўся i ў сельскай гаспадарцы. Да канца 19 стагоддзя колькасць праца-здольнага пралетарскага i паўпралетарскага насельнiцтва, якое не магло пражыць без продажу сваёй рабочай сiлы, вырасла ў беларускай вёсцы да 1, 5 млн чал. Перапiсам насельнiцтва 1897 г. у 5 заходнiх губернях улiчаны 182, 2 тыс гадавых парабкаў, з якiх 80,6 - у земляробстве, i 18, 4- у жывёлагадоўлi.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. Прадпрыемтствы, якiя працавалi на мясцовай сы-равiне (жалеза, шэрсць), саступалi ў канкурэнцыi i прыходзiлi ў заняпад. Не-дахоп энергарэсурсаў, карысных выкапняў абумовiў перапрацовачны харак-тар прамысловасцi. На плыву заставалiся тыя, хто займаўся ў пераапрацоўчай сферы харчовыя прадукты, пiламатэрыялы i iнш. Такiм чынам i тут з’явiлася свая спецыялiзацыя. Варта адзначыць дробнасць прадпрыемстваў. Тым не менш, назiраецца ў другой палове ХIХ ст. узрастанне аб’ёмаў фабрычнай вытворчасцi. Калi ў 1860 г. тут было 76 прамысловых прадпрыемстваў з выка-рыстаннем паравых рухавiкоў, то ў 1900 - ужо 1137.

Адпаведна, колькасць прамысловых рабочых вырасла за гэты ж час ў 4, 3 раза (а фабрычных – амаль у 11) i склала нямногiм менш 180 тыс. У лiку буйнейшых прадпрыемстваў Беларусi варта назваць iльнопрадзiльную фа-брыку “Двiна” (900 рабочых) (Вiцебск), тытунёвую фабрыку Шарашэўскага (Гродна) - (1445).

Такiм чынам, у паслярэформенны перыяд да канца ХIХ ст. агульная колькасць наёмных работнiкаў у эканомiцы вырасла да 400 тыс чал.

Сярод 290 тыс. рабочых прамысловасцi, транспарту, гандлю i iнш. Бела-рускiх губерняў 60% складалi яўрэi, 17% – беларусы, палякi - 10, рускiя – 10, каля 4% – латышы, лiтоўцы i ўкраiнцы.

Вызваленне ад прыгону, развiццё прамысловасцi, абумовiла павелiчэнне гарадскога насельнiцтва. Буйнейшыя гарады- Мiнск, Вiцебск, Гродна, Гомель i iнш. Яны ж з’яўлялiся чыгуначнымi вузламi. Самыя значныя чыгункi на Бе-ларусi – Рыга–Арлоўская, Маскоўска–Брэсцкая (1871), Лiбава-Роменская, Па-леская, Пецярбургска–Адэская. З распаўсюджваннем чыгунак атрымала раз-вiццё будаўнiцтва дэпо i рамонтных майстэрань.

Вялiкую значнасць захоўвалi водныя артэрыi. На пачатку 20 ст па iх хадзiла да 700 судоў, з iх - каля 200 - параходы. Па агульнаму развiццю камунiкацый Беларусь пераўзыходзiла нават Расiю. Значная колькасць працоўных была занята на прыстанях беларускiх рэк.

Гарадская перанаселенасць у паслярэформенны перыяд абумовiла знiжэнне попыту на рабочую сiлу i адпаведна - нiзкi ў зровень яе аплаты. Так, сярэдняя аплата фабрычнага рабочага Беларусi была на 30% нiжэй за агульнарасi паказ-чык.

Пры адсутнасцi рабочага заканадаўства назiралася моцная ступень экс-плуатацыi наёмнай сiлы: вялiкi працоўны дзень, шкодныя умовы працы, штрафы, адсутнасць сацыяльных гарантый. Праўда законам 1882 выйшаў за-кон аб забароне працы дзяцей да 12 год, з некаторымi паслабленнямi для падлеткаў.

Некаторае паляпшэнне правоў рабочых адбiлася ў законе 1885 (раз-лiковая кнiжка. Але для тых, хто змагаўся за свае правы – “воўчы бiлет”, свае правiлы распарадку, штрафы - на патрэбы рабочым).

У 1897 г. - працоўны дзень абмяжоўваўся 11,5 гадз. Закон ад 1903 г. прад-угледжваў дапамогу пацярпелым на вытворчасцi. Неўзабаве была заснавана фабр iнспекцыя, але на рамеснiкаў яна не распаўсюджвалася.

У дробнатаварнай прамысловасцi працягвала iснаваць цэхавая арганiза-цыя працы, якая нагляду дзяржавы амаль не падлягала. Таму тут працоўны дзень быў практычна не абмежаваным.

Невыпадкова, што рабочыя Беларусi даволi рана пачалi барацьбу за па-ляпшэнне свайго сацыяльна-эканамiчнага становiшча. У лiку першых, хто ў 60-70 гг. пратэставаў супраць зверскай эксплуатацыi, былi рабочыя-земля-копы Дзвiнска-Вiцебскай i Лiбава-Роменскай чыгунак. // Некрасов А. Н. Железная дорога.

Хваляваннi - cтыхiйна, стачкi - арганiзавана. Усяго за 1864-84 гг. адбы-лося 9 хваляванняў i 6 стачак. Забастоўка-iтальянка (ад iт. слова “basta” - хопiць, дастаткова).У асноўным за паляпшэнне эканамiчнага становiшча. Як правiла, найбольш часта баставалi чыгуначнiкi Мiнска, Пiнска, Гомеля. Буй-нейшая ў маштабах краю шматнацыянальная стачка адбылася ў 1895 г. у Беластоку з удзелам 20 000 тэкстыльшчыкаў.

У канцы 80- на пачатку 90 гг. ХIХ стачачны рух узнiкае i сярод рамеснi-каў, у асноўным за 12 гадз. рабочы дзень. Узнiкаюць таксама касы ўзаемада-памогi (першая ў Мiнску каса слесараў на чале з марксiстам Вацлавам Ся-лiцкiм у 1885-87) або бальнiчныя касы як зародкi прафесiйных саюзаў. У Вiльнi такiя ж касы сталi ўзнiкаць у Вiльнi ў 1888 г. на чале з сацыял-дэма-кратам Крамерам i пад уплывам Саюзу польскiх рабочых. У далейшым вакол кас сталi гуртавацца першыя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi.
31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. ХІХ ст.

Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт.

Змены ў эканомiцы, выклiканыя скасаваннем прыгону, прамысловым пе-раваротам i г. д., не закранулi асноў самаўладдзя. Акрамя таго, у шэрагу вы-падкаў значна ўзмацнiлася эксплуатацыя працоўных.

У краiнах захаду, дзе развiццё капiталiзму адбывалася больш шпарка, узнiклi погляды i нават цэлыя тэорыi наконт таго, як пакончыць з сацыяль-най несправядлiвасцю ў грамадстве. Адзiн з iх аўтараў, нямецкi мыслiцель К. Маркс (1818-1883) прыйшоў да высновы, што шлях да сацыялiзму пра-лягае праз звяржэнне капiталiстычнага ладу i ўсталяванне дыктатуры самага рэвалюцыйнага класа – пралетарыята. Выдадзены ў 1848 г. Марксам “Манi-фест Камунiстычнай партыi” меў эпiграф: “Здань вандруе па Еўропе, здань камунiзму”. Прыхiльнiкi “рабочага сацыялiзму” або марксiзму атрымалi назву сацыял-дэмакратаў. Характэрнай асаблiвасцю новага вучэння з’яўля-лася тое, што яно прызначалася пралетарыяту ўсiх краiн, незалежна ад яго нацыянальнай прыналежнасцi. Але распаўсюджванне марксiзму ў Расii запа-волiлася. Расiйскiя мыслiцелi не пераацэньвалi ролi капiталiзму, а разам з iм i рабочага класа ў рэвалюцыйным абнаўленнi краiны, паколькi лiчылi яе (краiну) сялянскай, i шлях да сацыялiзму бачылi менавiта праз сялянскую абшчыну. Родапачынальнiкамi тэорыi “сялянскага сацыялiзму” былi А. I. Герцэн i М. Г. Чарнышэўскi. З цягам часу, тых, хто цiкавiўся жыцём “наро-да”, г. зн. – cялян i рабочых, iх светапоглядам, iнтарэсамi сталi зваць “на-роднiкамi”.

Характэрная рыса народнiцтва як iдэалогii – перапляценне рэвалюцый-най дэмакратыi з сялянскiм утапiчным сацыялiзмам.

Народнiкi падзялялiся на рэвалюцыйную i лiберальную плынi. Рэвалю-цыйнае народнiцтва звязвала дасягненне сацыялiзму з усерасiйскiм сялян-скiм паўстаннем; лiберальнае разлiчвала на мiрны, рэфармiсцкi шлях.

Першай народнiцкай арганiзацыяй, створанай на пачатку 1860-х гг. лi-чыцца “Зямля i Воля”. На Беларусi iдэi народнiцтва падзялялi К. Калiноўскi, В. Урублеўскi, З. Серакоўскi.

У далейшым народнiкi раздзялiлiся па плынях, у асноўным, з-за спрэчак аб пытаннях тактыкi. Так, з 1870-х большасць груповак кiравалася iдэямi М. Бакунiна, якi прапаведваў анархiзм i апалiтызм, а таксама заклiкаў да не-адкладнага жорсткага паўстання / “К топору зовите Русь!”/

Другая плынь народнiкаў падзяляла думку Лаўрова аб неабходнасцi грун-тоўнай падрыхтоўкi да рэвалюцыi (але не шляхам палітычнай барацьбы, а прапаганды. Прыхiльнiкi Ткачова выступалi“за палiтычны пераварот з мэтай перадачы ўлады народу”.

Сярод народнiкаў пэўнай папулярнасцю карысталася група Iшуцiна i Нячаева пад назвай “Народная расправа”, якая меркавала, што менавiта тэрор абуджае рэвалюцыйную iнiцыятыву мас, i маральна ўсё тое, што спрыяе рэвалюцыi.

У процiвагу нячаеўцам узнiкла групоўка Чайкоўскага, якая, наадварот, вялiкую ўвагу надавала рэвалюцыйнай этыцы, а таксама шмат зрабiла для таго, каб “хаджэннем у народ” выклiкаць паўстанне.

У 1870-гг. намаганнямi народнiкаў сталi стварацца гурткi (у 1876 у Пе-цярбургу – “Зямля i Воля”), у якiх бралi ўдзел студэнты з Беларусi - С. П. Ка-валiк, Бонч-Асмалоўскi, Грынявiцкi, Судзiлоўскi i iнш. Летам 1874 г. боль-шасць прапагандыстаў, што “хадзiлi ў народ”, была арыштавана i ў 1877-1878 гг. асуджана паводле працэсу 193-х.

У жнiўнi 1879 г. “Зямля i Воля” раскалолася на “Народную волю” i “Чор-ны перадзел” (iснавала да 1882 г.). На Беларусi большасць народнiкаў яго прыхiльнiкi. На пачатку 1880-х гг. такiя гурткi ўзнiклi ў асобных гарадах Бе-ларусi – Мiнску, Вiцебску, Оршы, Слуцку. На Беларусь прыязджаў Г. В. Пля-ханаў. У Мiнcку выдавалася газета i пракламацыi. Асноўны накiрунак дзей-насцi - прапагандысцкi.

Другая плынь народнiцтва аб’ядналася вакол “Народнай волi” i зрабiла стаўку на iндывiдуальны тэрор, у тым лiку - (з 1879) супраць цара.

У стварэннi адной з першых груп “Народнай волi” браў удзел I. Я. Гры-нявiцкi. У лiку першых удзельнiкаў “Народнай волi” выхадцы з Беларусi Iса-еў i Г. Гельфман. 1 сакавiка 1881 г. – забойства Аляксандра II Вызвалiцеля.

У студзенi 1882 г. была створана Паўночна-Заходняя арганiзацыя “На-роднай волi”, якая аб’яднала большасць гурткоў Беларусi, заснавала новыя. Сярод iх у Вiльнi, Мiнску, Пiнску, Вiцебску, Гродне, Бабруйску, Оршы, Магi-лёве – гурткi афiцэраў-нарадавольцаў. З дзейнасцю рэвалюцыйных народнi-каў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусi асобных твораў К. Марк-са, Ф. Энгельса i ўзнiкненне першых рабочых гурткоў.

Пад уплывам народнiцкiх iдэй група студэнтаў-беларусаў Пецярбургска-га унiверсiтэта стварыла Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая мела сувязi ў Вiцебску, Мiнску i iнш. гарадах. Яна iмкнулася стаць цэн-трам арганiзацыi “Народнай волi” у Беларусi. У 1884 г. групаю выдадзена 2 нумары часопiса “Гомон”.

Пасля рэпрэсiй ўлад - крызiс арганiзацыi “Народная воля”. Да 1883 г. яна была разгромлена, але асобныя баявiкi дзейнiчалi. У iх лiку – А. I. Ульянаў, якi за падрыхтоўку да замаху на Аляксандра III у 1886 г. быў прыгаво-раны царскiм судом да павешання. Дарэчы, названы iмператар праз 8 год памёр сам, ад злоўжывання алкагольнымi напоямi.



Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый

Заняпад народнiцкiх суполак, якiя арыентавалiся на змову, iндывiдуаль-ны тэрор, на вузкае кола змоўшчыкаў, паўплываў на распаўсюджанне марк-сiсцкiх iдэй. Г. В. Пляханаў таксама захапiўся марксiзмам. У 1883 г. за мя-жой, у Жэневе iм была створана група “Вызваленне працы”, якая паставiла на мэце стварэнне рабочай партыi на марксiсцкай аснове. У той жа час Пляханавым былi напiсаны першыя праграмныя дакументы расiйскiх сацыял-дэмакратаў. У 1886 г. ён выдаў брашуру “Нашы рознагалоссi”, у якой палемiзаваў з народнiкамi.

На Беларусi стаў распаўсюжвацца ўплыў польскай партыi “Пралетары-ят”, створанай Людвiкам Варыньскiм у 1882 г.

Асноўным асяроддзем распаў-сюджання марксiсцкiх iдэй зрабiлiся яў-рэйскiя працоўныя, якiя складалi большую частку рабочага класа i ў най-большай, чым рабочыя iншых нацыянальнасцяў, ступенi пакутвалi ад галечы i ўцiску царызму.

У лiку першых на Беларусi пачаў працаваць гурток Абрамовiча ў Мiнску (1884). У 1886 марксiзм вывучалi ўжо каля 130 рабочых. Каб прыцягнуць iх у гурткi, арганiзатары акцэнтавалi ўвагу на эканамiчных пытаннях. З канца 1880-х на Беларусi з’явiлiся палiтычныя лiстоўкi i брашуры на iдыш.

У 1892 г. у Вiльнi ўпершыню святкавалася 1 мая. У 1895 яго адзначылi таксама i рабочыя Мiнска. У той час у горадзе дзейнiчалi 2 сацыял-дэма-кратычныя групы (Я. Гурвiч i C. Трусевiч). Затым такiя ж узнiклi ў Вiльнi, Гродна, Смаргонi, Вiцебску, Гомелi. Але масавай падрыхтоўкi прапагандыс-таў не адбылося. Патрэбна было наблiзiць марксiсцкiя гурткi да рабочага ру-ху, i не толькi праз гурткi, а праз паўсядзённую дзейнасць на фабрыках i за-водах, у час барацьбы за рабочыя iнтарэсы. Аўтар брашуры “Аб агiтацыi” А. Крэмер рэкэмендаваў патрабаваць змяншэння працоўнага дня, павелiчэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы. Рэкамендавалася ствараць стачачныя касы, каардынаваць сумесную працу рабочых з пашырэннем усiх форм агiтацыi. Такiм чынам, сац-дэмакраты рабiлi акцэнт на эканамiчнай барацьбе

Неўзабаве сталi стварацца сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Нягле-дзячы на заклiк К. Маркса да “пралетарыяў усiх краiн” яднацца, утварэнне партыйных груповак адбывалася па нацыянальнай прыкмеце. Узнiкшая ў 1892 г. Polska Partya Sozialistyсhna” стала пашыраць свой уплыў на Заходняй Беларусi. Асаблiвай актыўнасцю вызначаўся Лiтоўскi рабочы саюз з аддзяленнямi ў Вiльнi, Мiнску i Смаргонi, якi арганiзоўваў эканамiчныя забастоўкi, cвяткаваў 1 мая (1896)

У Мiнску сацыял-дэмакратычная група Бермана i Гурвiч стварыла арга-нiзацыю рабочых на базе цэхавых (прафесiйных) саюзаў, якая змагалася за паляпшэнне свайго матэрыяльнага стану.

Колькаснае павелiчэнне сацыял-дэмакратычных арганiзацый яўрэйскiх рабочых стварыла ўмовы для ўзнiкнення масавай партыi, якой стаў Усеагуль-ны яўрэйскi рабочы саюз у Лiтве, Польшчы i Расii - Бунд (на чале з Крэ-мерам), створаны ў Вiльнi ў 1897 г. Крыху пазней ЦК Бунда перабраўся ў Мiнск.

Бундаўцы ўсведамлялi, што без расiйскага пралетарыяту iм не дамагчыся паляпшэння стану яўрэйскiх рабочых, тым больш – перамогi над царызмам. Таму iх ЦК усебакова спрыяў утварэнню РСДРП. Невыпадкова з дапамогай Бунда ў Мiнску на кватэры служачага чыгункi П. В. Румянцава 1-3 сакавiка 1898 г. адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратаў Расii Пецярбургскага (С. I. Радчанка), Маскоўскага (А. А. Ванноўскi), Кiеўскага (П. Л. Тучапскi) i Екацярынаслаўскага (К. А. Петрусевiч) “Саюзаў барацьбы за вызваленне ра-бочага класа”, 2 ад кiеўскай “Рабочей газеты” (Б. Л. Эйдэльман i М. А. Вiгдорчык), трое ад Бунда (А. I. Крэмер, А. Мутнiк, Ш. Кац). 9 чал., праве-дзена 6 пасяджэннеў. Пратаколы не вялiся, запiсвалiся толькi рэзалюцыi з’езда.

Было вырашана назваць партыю РСДП. Слова “Рабочая” не прайшло, таму што ў с-д ар-цыях было мала рабочых. Яно ўнесена пазней, пры скла-даннi Манiфеста.

З’езд выбраў ЦК з 3 чал. (Радчанка, Эйдэльман, Крэмер), прызнаў “Рабо-чую газету” афiц. органам партыi, прыняў рашэнне аб выпуску Манiфеста партыi i даручыў яго рэдагаванне ЦК. Гэты дакумент быў напiсаны П. Струве i надрукаваны ў падпольнай друкарнi ў Бабруйску. Адразу пасля з’езда “Саюзы барацьбы” i с-д групы пачалi пераўтварацца ў парыйныя камiтэты. Аднак партыя як адзiная с-д арганiзацыя не была створана, не былi прыняты статут i праграма; пасля з’езда 8 з 9 дэлегатаў, у тым лiку 2 члены ЦК былi арыштаваны; друкарню i 3-цi нумар “Рабочей газеты” захапiла палiцыя.

Не ўсе мясцовыя сацыял-дэмакраты падзялялi погляд на неабходнасць сумеснага, незалежна ад нацыянальнасцi, аб’яднання рабочых. Iмкнулася дзейнiчаць асобна ад рускiх Лiтоўская сацыял-дэмакратычная партыя, а таксама Польская Партыя Сацыялiстычная.
У перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму і яго далейшага развіцця ўзнікла буржуазная палітычная і ідэа-лагічная плынь, якая выражала інтарэсы прамысловай буржуазіі, — лібералізм. Палітычнай дактрынай лібералізму была ідэя свабоды, адсюль ІІаходзіць паняцце "лібералізм" (ад лац, — уласціва свабоднаму чалавеку). Гэта слова азначае, па-першае, незалежнасць ад традыцый, звычак, догмаў, імкненне да актыў-нага самавызначэння ў свеце. Па-другое, лібералізмам называюць вучэнне, якое ставіць сваёй мэтай ліквідацыю або змякчэнне форм дзяржаўнага ці грамадскага прымусу індывідуума. Для лібералізму характэрна свабода ад групавых, нацыянальных і класавых умоўнасцей, цярплівасць і касмапалітызм, індывідуалізм і гуманізм. У абодвух выпадках гаворка ідзе аб ідэалах, якія бяруць пачатак у перыяд рэвалюцый XVII — XVIII стст. і атрымалі шырокае распаўсюджванне ў XIX ст., калі ў шэрагу заходне-еўрапейскіх краін узніклі ліберальныя партыі з адпаведнымі праграмамі. Па-трэцяе, у эканоміцы лібералізм азначаў рыначныя адносіны.

Лібералізм патрабаваў абмежавання правоў манарха пар-ламентам, устанаўлення канстытуцыйнага ладу і дапушчэн-ня буржуазіі да кіравання дзяржавай, дазволу грамадзянам некаторых дэмакратычных свабод.

Лепшай формай палітычнага ладу лібералы лічылі дэмакратыю (грэч. — улада народа), якая заснавана на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды і раўнапраўя грамадзян. Дэмакратыя дапускала прызнанне прынцыпаў выбрання асноў-ных органаў дзяржаўнай улады, наяўнасць правоў і палітычных свабод грамадзян, а таксама ўмоў для іх рэалізацыі.

Заключным этапам станаўлення асноўных прынцыпаў лібералізму быў прамежак ад Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы да новай рэвалюцыйнай хвалі ў Еўропе ў першай палове 1820-х гг. У гэты час ліберальная палітычная тэорыя трапіла пад магутнае ўздзеянне дзвюх вялікіх рэвалюцый (амерыканскай і французскай) канца XVIII ст.

Такім чынам, прамысловая рэвалюцыя адыграла важную ролю ў пераходзе ад феадалізму да капіталізму, станаўленні і развіцці індустры-ялышга грамадства. Яна таксама прывяла да змен у сацыяльнай структуры насельніцтва і фарміравання прамысловай буржуазіі і пралетарыяту. Разам з тым яна выклікала і палітычную мадэрнізацыю ў краінах Заход-няй Еўропы і ЗША. У выніку гэтай мадэрнізацыі нараджаецца ідэалогія буржуазіі — лібералізм, які ў XIX ст. адыграў вельмі важную ролю ў фар-міраванні буржуазнай дзяржавы.
32. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).
Далучаныя да Расіі беларускія землі ў галіне культуры былі больш развітымі, чым расійскія. Даволі высокую адукацыю мела шляхта, духавен-ства, мяшчанства, пэўная частка сялянства. Сотні з іх атрымалі адукацыю за мяжой, у еўрапейскіх навучальных установах. Развіццём адукацыі бела-русаў займаліся багатыя і ўплывовыя манаскія ордэны, у першую чаргу езу-іцкі.

Вялікую ролю ў распаўсюджванні адукацыі іграў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. на базе Галоўнай школы. У ім, напрыклад, у 1803 годзе працавала 34 прафесары і 12 ад'юнктаў (памочнікаў), вучылася 324 сту-дэнты. Станоўчая роля універсітэта заключалася і ў тым, што пад яго кіраў-ніцтвам ў кожным губернскім горадзе дзейнічалі гімназіі, а ў цэнтрах уез-даў — вучылішчы. У 1804 г. на Беларусі было 6 гімназій і 17 павятовых ву-чылішчаў. Існавалі і манастырскія вучылішчы.

Акрамя гэтага ў краіне дзейнічала дадаткова 130 пачатковых, 33 ся-рэднія і няпоўныя сярэднія школы, больш за 40 школ каталіцкіх ордэнаў і значная частка яўрэйскіх школ.

Адукацыі спрыяла і створаная пазней Полацкая (1812-1820 гг.) езуі-цкая акадэмія, а таксама Іўеўская іудзейская акадэмія.

Высокаму ўзроўню адукацыі спрыяла і праца Адукацыйнай камісіі, якая рэфармавала ўсю сістэму ў бок большага вывучэння эканамічных і фі-зіка-матэматычных дысцыплін. Гэтага патрабавалі новыя капіталістычныя адносіны, развіццё навукі, тэхнікі.

Адставанне ў сістэме адукацыі, распаўсюджванне ідэй свабоды, дэма-кратыі прымусілі цара пасля далучэння Заходніх зямель правесці некаторыя рэформы ў гэтай галіне. У 1802 годзе ў Расіі было створана Міністэрства на-роднай асветы. Па яго Статуту на беларускіх землях у 1804 годзе замест іс-нуючых народных вучылішчаў, створаных Адукацыйнай камісіяй, школ ка-таліцкіх ордэнаў, стваралася новая школьная сістэма па прынцыпу цэнтра-лізму, адзінства і пераемнасці. Кожная школьная ступень была звязана з па-пярэдняй і наступнай, пераход з школы ў школу ажыццяўляўся без экзаме-наў, на аснове дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Сістэма адука-цыі ўключала ў сябе прыходскія аднагадовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты.

Стваралася цэнтралізаванае ўпраўленне навучальнымі ўстановамі. Еў-рапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на шэсць вучэбных акруг. Ві-цебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Вілен-скай вучэбнай акругі, навуковым і адміністрацыйна-метадычным цэнтрам якой застаўся Віленскі універсітэт. Дзейнічаючыя пад яго кіраўніцтвам гім-назіі мелі 6 класаў навучання, павятовыя вучылішчы — 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, руская вывучалася як адна з вучэбных дысцыплін.

У 1828 г. быў выдадзены новы Статут вучэбных устаноў, па якім змяня-лася школьная сістэма, створаная ў 1804 г. Замест адзінай сістэмы ўводзіліся дзве – па саслоўнаму прынцыпу: першая сістэма ўключала элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыхадскія вучылішчы з 1-2 гадамі аду-кацыі і трохгадовае над імі павятовае вучылішча), другая — сістэму сярэд-няй і вышэйшай адукацыі, пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямі-гадовая гімназія, універсітэт). Устаноўленая Статутам 1804 г. пераемнасць паміж павятовымі вучылішчамі і гімназіямі скасоўвалася.

Трэба адзначыць, што ў канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст. у Бе-ларусі моцныя пазіцыі займала польская культура. Польская мова была мо-вай пераважнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кні-гадрукавання. На карысць польскай культуры працавала і шмат акаталіча-ных беларусаў.

Сітуацыя пачала мяняцца ў другой чвэрці XIX ст. ва ўмовах росту апа-зіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў. Урад Расіі быў вымушаны ажыццявіць мерапрыемствы, накіраваныя супраць паланізацыі, на пашырэн-не рускага ўплыву. У 1829 г. замест Віленскай ствараецца Беларуская вучэбная акруга з цэнтрам у Віцебску. У 1832 г. закрываецца Віленскі уні-версітэт, як расаднік антырускіх ідэй і вальнадумства. Спачатку ў навучаль-ных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а потым Мінскай і Гро-дзенскай у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Да-дат-кова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся «літаратурныя гутаркі» на рус-кай мове (свайго кшталту, палітінфармацыі).

З сярэдзіны XIX ст. пашырылася свецкая форма адукацыі. Замест ЦПШ адкрываліся народныя вучылішчы. Аб'яднанне уніяцкай царквы з права-слаўнай (1839 г.) прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх наву-чальных устаноў. Манастырскія вучылішчы ператвараліся ў гімназіі.

У першай палове XIX ст на Беларусі ўзнікаюць школы і прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічалі Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцеб-ская, Магілёуская, Мазырская гімназіі, Свіслацкая і Маладзечанская прагім-назіі, 5 аднакласных дваранскіх вучылішч, 9 трохкласных.

Усяго ў 1856 годзе на Беларусі налічвалася 576 навучальных устаноў рознага тыпу: 12 сярэдніх і 45 няпоўных сярэдніх школ, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. У іх навучалася 16 500 чал., што складала 0,5% усяго насельніцтва.

Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. 3 канца 30-х гадоў пры гім-назіях адкрываліся агранамічныя курсы, курсы землямераў. У 1840 г. пачало дзейнічаць Гары-Горацкае земляробчае вучылішча, ператворанае ў 1848 г. у інстытут. Гэта была першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова. Больш шырокую вышэйшую адукацыю беларусы маглі атрымаць пераважна ў расійскіх навучальных установах.

Пасля паўстання 1830—1831 гг. па ініцыятыве царскага ўрада пачаўся актыўны працэс русіфікацыі, Ён быў накіраваны не толькі супраць ужыван-ня польскай, але і беларускай мовы. Многія мясцовыя настаўнікі высылаліся з Беларусі. На іх месца накіроўваліся выхадцы з цэнтральных расійскіх губерняў. Узмацніўся кантроль над адукацыяй з боку праваслаўнай царквы.

Нягледзячы на складаную сітуацыю, усё ж адукацыя ў Беларусі развіва-лася. У 60-х гг. дзейнічала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў, сярод іх 453 – пачатковыя школы. Ва ўсіх школах навучалася каля 17 тыс. чал.



Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.

У сярэдзіне 1860-х гадоў была праведзена трэцяя рэформа сістэмы адукацыі. Пасля паўстання 1863 г. для культурнага жыцця Беларускага краю былі характэрны дзве асноўныя тэндэнцыі: 1.станаўленне прафесійнай (элі-тарнай) беларускай культуры — галіны творчай дзейнасці мастацкай інтэлі-генцыі і 2. ўзмоцнены культурны ўзаемаабмен паміж народамі, якія насялялі беларускія землі. 3 боку пануючай рускай нацыі гэты ўзаемаабмен набываў форму гвалтоўнай русіфікацыі нярускага насельыіцтва Беларусі.



У галіне адукацыі на беларускіх землях адбываліся наступныя змены. Па-першае, Беларусь страціла адзіную вышэйшую навучальную ўстанову. У сакавіку 1864 г. быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інтытут. Акрамя таго, у 1866 г. ва універсітэтах і навучальных інстытутах Расіі ўводзілася працэнтная норма для студэнтаў-католікаў. Гэта абмежаванне распаўсю-джвалася і на беларусаў каталіцкай веры. На шляху да вышэйшай адукацыі ставіліся перашкоды, бо прымнажаць шляхецкую інтэлігенцыю (будучых се-паратыстаў) у Беларусі царскі ўрад не хацеў, так і не дазволіў узнавіць тут дзейнасць хоць бы адной свецкай вышэйшай навучальнай установы.

Па-другое, улады звольнілі са школ усіх беларускіх настаўнікаў ката-ліцкай веры, а ўзамен ім выклікалі працаўнікоў школы з Цэнтр. Расіі. Крыху пазней віленскі генерал-губернатар А. Патапаў (1868-1874) адмовіўся ад та-кой палітыкі, каб не даваць падстаў мясцовай шляхце далучацца да апазіцыі.

Па-трэцяе, у краіне ў 1864 г. была праведзена школьная рэформа, якая ў Беларусі павінна была ўзмацніць і ўдасканаліць рускую школу. Рэформа давала права адкрываць народныя, а з 1872 г. і гарадскія вучылішчы, якія пад-парадкоўваліся Міністэрству народнай адукацыі. Усе астатнія пачатковыя школы розных ведамстваў і прыватных асоб закрываліся. Мужчынскія гім-назіі дзяліліся на два тыпы — класічныя і рэальныя. Першыя спецыялі-зава-ліся на гуманітарных навуках, другія — на прыродазнаўчых. Пазней рэаль-ныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы.

Па-чацвёртае, пачатковая адукацыя ў беларускай вёсцы ў значнай сту-пені трапіла пад кантроль праваслаўнай царквы. Народныя вучылішчы ад-крываліся не за кошт дзяржавы, а на сродкі сялян і збораў з землеўла-даль-нікаў за ўдзел у паўстанні. Таму, як толькі сяляне пачалі адмаўляцца ад утры-мання школ з-за беднасці, іх колькасны рост прыпыыіўся. Тады з 1884 г. у Беларусі разам з народнымі вучылішчамі пачалі адкрывацца царкоўнапры-ходскія школы (ЦПШ), якія ўтрымліваліся на сродкі духоўнага праваслаўнага ведамства. Нідзе так многа ЦПШ не было і нідзе пачатковая адукацыя не ме-ла такую рэлігійна-русіфікатарскую накіраванасць, як ў Беларусі і на Украіне

ІІа-пятае, стваралася мясцовая сістэма падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў для пачатковых школ. Для гэтага служылі настаўніцкія семінарыі. ІІершая настаўніцкая семінарыя адкрылася ў Маладзечне ў 1864 г. Яна стала першай і ў Расіі. Затым такія ж установы з'явіліся ў Нясвіжы Мінскай губер-ні, Свіслачы Гродзенскай і ў Полацку. Семінарыстам забаранялася размаў-ляць па-беларуску. Усё беларускае высмейвалася, звязвалася з непісьменнас-цю. Вучні з вёсак пачыналі саромецца сваёй нацыя-нальнай адметнасці, імкнуліся быць падобнымі да той інтэлігенцыі і ўраднікаў, што прыехалі з Расіі. Але "хвароба" дэнацыяналізацыі ў многіх потым праходзіла. Гадаванцы семінарый бралі ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху.

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. за ўдзел у ім выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў узмацніўся адміністрацыйны прыгляд за навучаль-нымі ўстановамі. Пачатковыя школы поўнасцю перадаваліся пад кантроль духавенства. У 1869 годзе ўводзілася пасада інспектара, а ў 1874 г. — дырэк-тара народных вучылішчаў.

Аднак, нягледзячы на жорсткі прыгнёт, цяга беларусаў да ведаў была вялікай. Насельніцтва часта на асабістыя сродкі ўтрымлівала шко-лы, ства-рала інтэрнаты. Адкрывалі і хатнія «школкі».

Большасць настаўнікаў пачатковых народных школ Беларусі складалі асобы, якія мелі 2-3 класы адукацыі. Многія сумяшчалі пасады. Толькі ў 1864 г. Маладзечна была адчынена першая настаўніцкая семінарыя. Пазней яны былі адчынены ў Полацку, Нясвіжы, Свіслачы.

Пад уплывам эканамічнага развіцця колькасць школ павялічвалася. На-прыклад, калі ў 1881 г. на Беларусі налічвалася 1196 пачатковых народных школ, то ў 1889 г. – 6 813. Колькасць вучняў узрасла з 49,2 да 216, 1 тыс.

З сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі працавала ў 1868 г. 6 муж-чынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. Да 1898 г. колькасць іх узрасла да 20 адзінак. Аднак, нягле-дзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў, лік пісьменных па перапісу 1897 г. складаў толькі 25,7% дарослага насельніцтва.



У пачатку XX ст. пачалася новая рэформа сістэмы адукацыі. Памян-шалася колькасць ЦПШ, замест іх адкрываліся народныя вучылішчы.

Пашыралася прафесійнае навучанне. Вялікую папуляр-насць набы-валі такія сярэднія навучальныя ўстановы, як камерцыйныя вучылішчы. Побач з настаўніцкімі семінарыямі пачалі адкрывацца настаўніцкія інс-тытуты — у Віцебску (1910), Магілёве (1913) і Мінску (1914), якія да-валі фактычна сярэднюю спецыяльную адукацыю, 3 1911 г. пачало дзей-нічаць Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута, дзе вядомы беларускі гісторык А. Сапуноў чытаў курс гісторыі Паўночна-Заходняга краю. Гада-ванцы маскоўскай установы атрымлівалі няпоўную вышэйшую адукацыю. Аднак у цэлым у 1911 годзе сістэмай адукацыі на Беларусі было ахоплена толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту, ВНУ увогуле не было. Царскія ўлады адхілялі хадайніцтвы аб іх адкрыцці.



Жывапіс. У пачатку XIX стагоддзя цэнтрам падрыхтоўкі беларускіх мастакоў быў Віленскі універсітэт. Пры ім існавалі кафедры малюнка, жы-вапісу (з 1797 г.), скульптуры (з 1803 г.), графікі (з 1805 г.). Пасля закрыцця універсітэта (1832 г.) цэнтр падрыхтоўкі перамясціўся ў Пецярбург. Толькі ў 1866 годзе была створана Віленская школа малявання I. Трутнева, а ў канцы 90-х гадоў былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску.

На творчасць беларускіх мастакоў значны ўплыў аказалі педагогі Ві-ленскага універсітэта Ф. Смуглевіч і Ян Рустэм, а таксама рускія мастакі К. Савіцкі, I. Шышкін, I. Рэпін, што жылі на Беларусі.

Афіцыйным напрамкам мастацтва канца XVIII - першай паловы XIX ст. быў класіцызм, перавага ў ім рэлігійнай тэматыкі, што не задавальняла ас-ноўную частку мастакоў. Яны шукалі сваю тэму, якая была б больш цесна звязана з людзьмі, з сучаснымі падзеямі. Таму невыпадкова ў першай палове XIX ст. гістарычны, партрэтны і пейзажны жанры становяцца галоўнымі ў беларускім жывапісе. Сцвярджаецца рамантызм, які ламае стэрэатыпы і ка-ноны класіцызму, узаконьвае свабоду думкі і творчасці, ставіць у цэнтр мас-тацтва асобу, чалавека высакародных пачуццяў.

Вызначальным жанрам жывапісу першай паловы XIX ст. быў партрэт. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі гэтай плыні былі I. Аляшкевіч, Я. Рус-тэм, В. Ваньковіч і іншыя.

I. Аляшкевіч напісаў партрэты беларускіх магнатаў Л. Сапегі, М. Радзі-віла, Г. Ржавускага, паэта А. Міцкевіча, а таксама карціны «Групавы парт-рэт», «Мадонна з дзіцем» і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампа-зіцый. За «Благодетельное призрение и попечение императрицы Марии Фё-доровны о бедных» ён быў абраны членам Расійскай імператарскай акадэміі мастацтваў. Яго карціны знаходзяцца ў галерэях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Дрэздэна. У Мінску ёсць толькі «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі».

Ян Рустэм. прафесар Віленскага універсітэта напісаў партрэты Томаша Зана, А. і Я. Снядэцкіх, кампазіцыі «Турак з канём», «Бабуля з унучкай».

Мастак Валенцій Ваньковіч, выхаванец Полацкай акадэміі, які жыў і працаваў ў Мінску, напісаў карціну «А. Міцкевіч на скале Аюдаг». У 1834 г. стварыў карціну «Напалеон каля вогнішча». Яго карціны «Дзева Марыя Ва-страбрамская» упрыгожвае алтар касцёла Севярына ў ГІарыжы, «Мадонна з дзіцем» знаходзіцца ў Луўры.

Рамантычныя матывы выразна выявіліся не толькі ў партрэтным, але і ў гістарычным і пейзажным жывапісе. Выдатным прадстаўніком гэтага жан-ру быў мастак, этнограф і кампазітар Напалеон Орда, які абыйшоў і аб'ездзіў амаль усю Беларусь, Польшчу і Літву. Ён зрабіў больш 500 акварэляў і ма-люнкаў з натуры — помнікаў архітэктуры, замкаў, палацаў, вуліц гарадоў, гістарычных мясцін. Яго акварэлі і малюнкі пераводзіліся ў літаграфіі, выда-валіся альбомамі, графічнымі серыямі. Вялікае грамадскае прызнанне ат-рымалі яго карціны «Лагойск», «Крыжоўка», «Руіны замка ў Лідзе», «Мір», «Нясвіж», «Белая Вежа» і інш.

Значнай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з'яўляецца мастак А. Гараўскі, ураджэнец Міншчыны. Ён з залатым медалём скончыў Пе-цярбурскую акадэмію. Вядомы яго карціны «На Радзіме», «Вечар у Мінскай губерні» і інш. Ён атрымаў званне акадэміка і быў вядомы не толькі ў Расіі. Як сябра мецэната П. Траццякова, А. Гараўскі дапамагаў яму ў збіранні сла-вутай Траццякоўскай галерэі. У ёй жа ёсць і яго работы.

Выдатным пейзажным жывапісцам быў В. Дмахоўскі. Сучаснікі яго называлі Клодам Ларэнам (выдатны французскі жывапісец XVII ст.) вілен-скіх ваколіц за паэтызм і велічнасць, эмацыянальную насычанасць, строгасць кампазіцыі. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзей-насцю А. Міцкевіча, сябрам якога быў («Радзіма», «Возера Свіцязь», «Захад сонца», «Начлег»).

Пейзажы, замалёўкі, эцюды пісаў выдатны беларускі мастак М. Кулеш. Патрыятычныя матывы, любоў да роднай зямлі, яе прыроды і гісторыі ад-люстраваны ў працах «Царква Барыса і Глеба на Каложы» у Гродна, «Руіны замка ў Луцку», «Друскенікі» і інш.

Яркім прадстаўніком гістарычнага жанру ў беларускім жывапісе з'яўляўся Ян Дамель. Ён быў адукаваным чалавекам, добра ведаў айчынную і антычную гісторыю. Шырока вядомы яго творы «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.», «Хрышчэнне славян» і інш. На яго спадчыне выхоўваліся пакаленні беларускіх мастакоў.

У беларускай школе выяўленчага мастацтва фарміруюцца адметныя жанры: гістарычны (Я. Сухадольскі, Ф. Смуглевіч, Я. Дамель), партрэтны (I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч), бытавы (У. Бычкоўскі, Ю. Карчэўскі, К. Русецкі), пейзаж (В. Дмахоўскі), нацюрморт (I. Хруцкі), батальны (Я. Сухадольскі).

У другой палове XIX ст. на ўвесь край толькі ў Вільні існавала рыса-вальная школа, якая давала прафесійную падрьіхтоўку.

Адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў гістарычнага жанру другой паловы XIX ст. быў К. Альхімовіч. Вучыўся ў Вільні, за ўдзел ў паўстанні 1863-1864 гг. быў сасланы ў Сібір. Пасля ссылкі жыў за мяжой, але пісаў на беларускія гістарычныя тэмы. Сусветную вядомасць набыла яго карціна «Пахаванне Гедыміна», якая неаднаразова экспанавалася на выстаўках у Варшаве, Пецярбургу, Львове, Сан-Францыска. Альхімовіч стварыў такія вя-домыя гістарычныя палотны, як «Язычніцкія жрацы», «Смерць Глінскага ў турме» і інш. Беларускі мастак выстаўляў свае творы ў Мюнхене і парыжскім Салоне, дзе яны карысталіся вялікім поспехам.

Прадстаўнікамі бытавога жанру ў выяўленчым мастацтве былі К. Ру-сецкі («Жняя», «Вербная нядзеля», «Спячая дзяўчынка»), Ціт Бычкоўскі («Касец», «Дзяўчынка з разбітым збанам» і інш.), Ю. Карчэўскі («Руская хуткая пошта», «Яўрэйская карчма», «Яўрэйскае пахаванне» і інш.), Н. Сілі-вановіч («Дзеці на двары», «У школу», «Дзяўчынка», «Пастух»). За мазаіч-нае пано «Тайная вячэра» і ўдзел у афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецяр-бургу яму было прысвоена ганаровае званне акадэміка.



Беларуская зямля, яе гісторыя, людзі не пакідалі абыякавым 1. Рэпіна, які ў 90-х гг. часова жыў у Здраўневе каля Віцебска. У пачатку XX ст. рысавальныя школы ўжо праща-валі ў Мінску, Віцебску, Магілёве. Са-мымі распаўсюджанымі жанрамі жы-вапісу станавіліся партрэт і пейзаж. Вялікую вядомасць мелі мастакі-пейзажысты Ф. Рушчыц і Г. Вейсенгоф. Найбольш яркім прадстаўніком бытавога жанру ў мясцовым жывапісе быў Ю. Пэн. У прыватнасці Ю. Пэн стварыў цэлую галерэю тыпавых вобразаў рамеснікаў: «Гадзіншчык», «Стары кравец» і інш.У пачатку XX ст. ён заснаваў у Віцебску рысавальную школу, дзе вучыліся сотні таленавітых юнакоў, сярод якіх былі М. Шагал і С. Юдовіч. Сталым ілюстратарам беларускіх выданняў быў К. Каганец, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры новага часу. У перыяд дзейнасці "Нашай нівы" пачыналася творчае жыццё Я. Драздовіча (1888—1954), таленавітага беларускага графіка, мастака і скулыітара.

Разам з адзначанымі жанрамі ў беларускім мастацтве значнае месца займала графіка. Гэта звязана з развіццём паліграфічнай вытворчасці. Пра-цавалі ў гэтым жанры многія ілюстратары, шрыфтавікі, картографы. Су-светную вядомасць набыў уражэнец Мінска Ю. Азямблеўскі. Яго літагра-фію «Славянскі нявольнік» на сваіх лекцыях у Парыжы дэманстраваў А. Міцкевіч, пра яе пісаў у памфлеце «Хрышчоная ўласнасць» А. Герцэн.

У канцы XIX - пачатку XX ст.ст. у творчасці жывапісцаў ўсё часцей гучалі сацыяльныя матывы. Яны знаншлі адлюстраванне ў творчасці і такіх выдатных беларускіх мастакоў, як Г. Вайсенгоф, К. Стаброўскі, Ф. Рушчыц, Я. Кругер, С. Жукоўскі. У канцы XIX ст. пачынаецца творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака В. Бялыніцкі-Біруля. У ранні перыяд ім напісаны пейзажы «3 аколіц Пяцігорска», «Вясна ідзе». Гэтыя творы атры-малі прэмію і былі набыты для Траццякоўскай галерэі.

У творчасці мастакоў гэтага перыяду сустракаюцца творы з імпрэсія-нісцкім падыходам да адлюстравання рэчаіснасці (гэта ў ранняй творчасці В. Бялыніцкага-Бірулі — «Зімовы пейзаж») і нават мадэрнісцка-фармалістыч-най трактоўкі свету (М. Шагал, К. Малевіч і інш.).

Пэўны ўклад у развіццё беларускай скульптуры ўнесла Алена Скір-мунт, якая стварыла сакральную скульптуру «Распяцце», партрэты Я. Радзі-віла, Товальдсена, бюсты князёў ВКЛ.

Творчая праца многіх беларускіх скульптараў праходзіла па-за межамі Радзімы. Да іх ліку належаць Г. Дмахоўскі, К. Барычэўскі.

Спадчына Г. Дмахоўскага шматгранная і разнастайная. У Парыжы ён стварыў шэраг медалёў з вобразамі Т. Касцюшкі, Г. Саванаролы, помнік паў-станцу В. Пяткевічу, бюст караля Яна III Сабескага, партрэт бацькі. У 1853-1854 гг. для будынка кангрэсу ЗША ён стварыў бюсты А. Джэферсана, М. Лафаета, Т. Касцюшкі. Яго разцу належыць скульптурная група «Гарыбаль-дзі з воінамі». У ЗША ім выкананы сакральны помнік жонцы і двум сваім дзецям, а таксама помнік палкаводцу К. Пулаўскаму.

Персанажы яго твораў – яркія індывідуальнасці з напружаным духоў-ным жыццём, што падкрэсліваецца дынамікай фігур, экспрэсіяй натхнёных твараў і імпульсіўных жэстаў, складкамі адзення.

Сярод твораў К. Барычэўскага найбольш вядомы бюсты французскага мастака Э. Дэлакруа, рускага філосафа Р. Вырубава, партрэтныя медапьёны.

Напрыканцы XIX і пачатку XX ст. скульптура, як і архітэктура, стала больш дэмакратычнай. У стылі галоўнае месца заняў мадэрн, імпрэсіянізм, сімвалізм.

У стылі імпрэсіянізму (накірунак у мастацтве, які адлюстроўваў рэчаіс-насць, як яна ўяўляецца імгненна) працавалі скульптары Я. Багушэўскі, Я. Тышынскі, А. Краснапольскі і іншыя. Няяснасць, неакрэсленасць імпрэсія-нісцкай манеры лепкі наглядна бачна ў скульптуры Я. Багушэўскага «Міну-лыя часы». Яна ўяўляе сабой вялікую мужчынскую галаву з маленькай фі-гуркай жанчыны побач, якая тварам прыціснулася да пасмаў валасоу муж-чыны. Тут нават цяжка сказаць, які сэнс укладзены скульптарам у гэты воб-раз, наколькі ён далёкі ад рэальнага жыцця.

Скульптура А. Краснапольскага «Сум» уяўляе маладую жанчыну, якая у задуменні сядзіць на вялікім валуне.

Яркім прадстаўніком сімвалізму (накірунак, які культывіраваў індывіду-алізм, паэзію намёкаў, як сімвалічны воблік свету) у беларускай скульптуры быў К. Змігродзкі. Ён стварыў цэлы шэраг скульптур, у якіх паказваецца не-справядлівасць, свавольства чыноўнікаў. Напрыклад, яго скульптура «Пра-буджэнне» уяўляе сабою ляжачую на зямлі голую дзяўчыну, якую дзяўбе ў плячо каршун, што сядзіць у яе на спіне. Сюжэт яўна сімвалічны. у гэтай манеры выкананы і такія яго скульптуры, як «Думка», «Голад», «Насілле», «Крыўда», «Мара» і іншыя.

У стылі мадэрн працаваў і В. Бубноўскі, які атрымаў вядомасць як май-стар вытанчанай салоннай скульптуры, якая ўпрыгожвала асабнякі і палацы.

У пачатку XX стагоддзя на Беларусі ствараюцца помнікі манумен-тальнай скульптуры. Так, каля вёскі Лясной у 1903 г, быў пастаўлены манумент у гонар перамогі рускіх войскаў над шведамі у 1708 г. У гонар воінаў, загінуўшых пад Віцебскам у 1812 г. у барацьбе супраць французаў, у 1912 г. у Віцебску быў створаны абеліск. У Кобрыне быў таксама ўзведзены манумент, прысвечаны салдатам 1812 года.

Глыбокі след у беларускай музычнай культуры пакінуў ураджэнец Ігу-менскага павета С. Манюшка. У Мінску ў таленавітага музыканта Стэфано-віча ён атрымаў пачатковую музычную адукацыю. 3 Мінскам звязана ства-рэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер. У садружнасці з В. Дунінам-Марцінкевічам ім напісаны оперы «Спа-борніцтва музыкантаў», «Чарадзейная вада», «Сялянка», пастаўленных у Мінску і іншых беларускіх гарадах.



Фларыян Міладоўскі быў вучнем Мендэльсона. Ён напісаў шэраг му-зычных твораў, добра вядомых ў Еўропе. Восіп Казлоўскі, дзед знакамітага расійскага спевака Івана Казлоўскага, з'яўляўся збіральнікам твораў беларус-кага музычнага фальклору. Запрошаны ў Пецярбург, ён стаў там кіраўніком Яго імператарскай вялікасці тэатраў, напісаў расійскі гімн «Гром победы, раздавайся».

У музычна-тэатральнай культуры ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. адбываюцца змены. Замест прыгонных тэатраў магнатаў з'яўляюцца тэатры прыватнай антрэпрызы, якія ўвасаблялі новы, камерцыйны падыход да арганізацыі відовішчаў. Па форме дзейнасці тэатры былі «аб'язнымі». Яны мелі сталую базу ў губернскім ці буйным павятовым горадзе і час ад часу рабілі турнэ па навакольных гарадах, мястэчках. Высокае майстэрства і вялікую вядомасць набылі ў той час віленская тэатральная трупа Мараў-скага, гродзенская — Саламеі Дзешнер, мінская — Кажынскага. У 30-я гады тэатральныя відовішчы адбываюцца ўжо бесперапынна ва ўсіх губернскіх і ў многіх павятовых гарадах. Усталёўваецца тэатральны сезон, з'яўляюцца пастаянныя гарадскія тэатры.

У сярэдзіне 40-х гадоў для палягчэння прыгляду за тэатральным мас-тацтвам царскія ўлады правялі тэатральную рэформу. Усе вандроўныя тру-пы забараняліся, у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыі. Гэтыя тэатры мелі манапольнае права на па-каз спектакляў. Аднак рэформа не была даведзена да канца. Ужо ў сярэдзіне 50-х гадоў на Беларусі зноў дзейнічаюць аматарскія «аб'язныя» трупы.

Такія аматарскія трупы былі вельмі папулярны ў шляхецкім, чыноў-ніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі бе-ларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В. Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыканты-аматары, якія гуртаваліся вакол яго. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера аматарскага спектакля — камічнай оперы «Рэкруцкі яўрэйскі набор», музыку для якой напісалі С. Манюшка і К. Кржыжаноўскі, а лібрэта — В. Дунін-Марцінкевіч.

У першай палове XIX ст. прасочваюцца новыя тэндэнцыі ў гісторыі беларускага тэатра. В, Дунін-Марцінкевіч у сваім маёнтку Люцынка пад Ра-кавам стварыў беларускі тэатр прафесійнага тыпу, які стаў асновай нацыя-нальнага прафесійнага тэатра. У лютым 1852 г. тут была пастаўлена пер-шая беларуская опера "Сельская ідылія" (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжа-ноўскага, лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча). Аднак пасля падзей 1863—1864 гг. дзейнасць тэатра амаль спынілася.

Оперы ставілі таксама ў Слуцкім і Нясвіжскім тэатрах Радзівілаў, Дзярэчынскім і Ружанскім тэатрах Сапегаў і інш. Магнацкія прыватныя тэатры дзейнічалі таксама ў Плешчаніцах, Свіслачы, Магілёве, Віцебску і іншых месцах. У гэты ж час з'яўляюцца пастаянныя гарадскія тэатры. Рэ-пертуар у іх быў польска-рускім. У музычнай культуры ў Беларусі працавалі М. Агінскі, М. Ельскі, Ф. Міладоўскі, М. Гузікаў, браты В. і Д. Стэфановічы.

3 сярэдзіны XIX ст. атрымалі сцэнічнае жыццё народныя танцы (у спек-таклях В. Дуніна-Марцінкевіча). Тут трэба адзначыць, што беларускія народ-ныя матывы выкарыстоўвалі М. Глінка (варыянт Лявоніхі ў сімфоніі рэ мінор), А. Глазуноў (у сімфоніі рэ мажор), М. Карловіч (у «Літоўскай рап-содыі» і сімфоніі «Адвечныя песні»), Л. Рагоўскі (у сваіх сімфоніях), М. Мусаргскі (сцэна ў карчме ў оперы «Барыс Гадуноў»), М. Рымскі-Корсакаў (у «Майскай ночы»). Іх апрацоўвалі М. Іпалітаў-Іванаў, А. Грачанінаў, С. Танееў і інш.

У другой палове XIX ст. пануючае становішча ў Беларусі займаў рускі тэатр. Мясцовая публіка вельмі цёпла прымала вялікую рускую актрысу М. Савіну і слыннага акцёра В. Далматава, якія сваю тэатральную кар'еру пачыналі ў 1869 г. на мінскай сцэне. Вельмі блізкай да беларускага ўспрымання была ўкраінская драматургія, якую дэманстравалі ў беларускіх гарадах трупы М. Старыцкага і М. Крапіўніцкага. У пачатку XX ст. тэатральная дзейнасць ажывілася. На сцэнах беларускіх губернскіх гарадоў выступалі практычна ўсе лепшыя тэатральныя калектывы Расіі. Сваё майстэрства атрымалі магчымасць дэманстраваць польскія і яўрэйскія трупы. Мінчане былі сведкамі творчых пошукаў рэжы-сёра-наватара У. Мейерхольда(1908).

У тэатральнай дзейнасці і беларусы ўзняліся на ўзровень прафесіяна-лізму. Адна са шматлікіх тэатральных труп склалася ў фальварку Палівачы Дзісенскага павета на чале з I. Буйніцкім. Былы землямер аказаўся тале-навітым артыстам, пастаноўшчыкам танцаў і рэжысёрам. У 1910 г. яго трупа перарасла ў прафесійны тэатр, які стаў першым нацыянальным. Не маючы свайго будынку, тэатральны калектыў вандраваў па гарадах і мястэчках Бе-ларусі. Беларускія акцёры гастралявалі ў Пецярбургу і Варшаве. Гледачам прапа-ноўваліся спевы, танцавальныя праграмы і тэатральныя пастаноўкі. Зборы ад сялянскай публікі былі невялікія, і трупа трымалася ў значнай ступені на сродкі I. Буйніцкага, пакуль ён у рэшце рэшт не абанкруціўся. У 1913 г. тэатр закрыўся.

Значнай з'явай таго часу былі гастролі славутых расійскіх і замежных музыкантаў і спевакоў, такіх, як С. Рахманінаў, А. Скрабін. У пачатку XX ст. у асоб-ных гарадах пачалі ўзнікаць прыватныя музычныя вучылішчы. У Мінску арганізаваўся сімфа-нічны аркестр. Першыя творчыя крокі рабіў беларускі кампазітар Л. Рагоўскі

У другой палове XIX ст. у Мінску пачынаюць працаваць фартэп'янная фабрыка, магазін па продажу нот і інструментаў, узнікаюць новыя аматарскія таварыствы: першая беларуская трупа I Буйніцкага, Мінскае музычнае тава-рыства, Мінскі музычны гурток, Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, прыватныя музычныя школы.

Для пачатку XX ст. характэрны больш дэмакратычныя формы аматар-скага музыцыравання і яго далейшае развіццё. У гарадах і мястэчках ства-раліся хоры, музычна-драматычныя гурткі, якія выконвалі і захоўвалі бела-рускія народныя песні і танцы.
У другой палове XVIII ст. ва ўмовах крызісу феадальнага ладу ў архі-тэктуры Беларусі адзначаецца развіццё новага стылю — класіцызму. Для яго характэрны навуковы падыход — строгая геаметрычнасць (куб, квадрат, трохвугольнік), сіметрычнасць і ўраўнаважанасць аб'ёмаў і ўнутранай пра-сторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага будаў-ніцтва (каланады і інш.). Класіцызм адлюстраваў ідэі эпохі Асветніцтва, ма-ладой, набіраўшай моц буржуазіі, якая лічыла, што ўсё павінна быць мэта-згодна, рацыянальна і заканамерна.

Класіцызм развіваўся паралельна позняму барока, для якога характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгожванні. Сярод помнікаў пераходнага стылю ад барока да класіцызму на Беларусі трэба адзначыць палацы ў Ру-жанах, Свяцку (Гродзенскі р-н), Шчорсах (Навагрудскі р-н), Дзярэчьше (Зельвенскі р-н), сабор Іосіфа ў Магілёве (пабудаваны на месцы сустрэчы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа П).

На Беларусі класіцызм развіваўся пад значным уплывам рускай класіч-най школы, канструктыўныя прыёмы якой ажыццяўляліся рускімі архітэк-тарамі М. Львовым, В. Стасавым, А. Мельнікавым, Я. Гучэвічам.

Выдатнымі помнікамі чыстага класіцызму з'яўляецца палац-рэзідэнцыя графа М. Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. — фельдмаршала I. Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, губер-натара Аляксандра ў Віцебску і віцэ-губернатара Максімовіча ў Гродне, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і іншыя.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі значныя змены адбыліся і ў беларускім горадабудаўніцтве. Яно стваралася як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Новыя планы гарадоў складаліся па прынцыпу класі-цызму. Вядома, што сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, мелі крывыя вуліцы з цеснай драўлянай забудовай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны генеральныя планы забудовы больш 40 беларускіх гарадоў, у якіх прадугледжвалася прамавугольная сістэма планіроўкі, кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, сістэма галоўных магістраляў, напрамкі далейшага росту гарадоў. У выніку чаго мянялася аблічча гарадоў, ствараліся гарадскія ансамблі і плошчы, будаваліся палацы і будынкі.

З сярэдзіны XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль прыходзіць у заняпад. Яго паступова замяняе рамантызм, прадстаўнікі якога спалучалі розныя стылі, выстаўлялі на першы план нацыянальную архітэктуру, высту-палі супраць сляпога пераймання антычных традыцый. Характэрнай рысай рамантызму быў эклектызм (ад грэчаскага эклектікос — сумесь, злучэнне ў адным розных плыняў і прынцыпаў, разнастылёвасць). Найбольш відавочна рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзаж-ныя паркі ствараліся па прынцыпу свабоднай кампазіцыі і аздабляліся штуч-нымі гротамі, каскадамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Сапавейкаўскі пар-кі). Мураваныя прыватніцкія будынкі ствараліся ў залежнасці ад густаў за-казчыкаў. Таму разнастылёвасць у мастацкім абліччы горада становіцца звы-чайнай з'явай. Упор робіцца на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў. Архітэк-тары часта спалучалі ў будынках формы готыкі, рэнесансу, барока і стваралі эклектычныя кангламерацыі архітэктурных формаў, стыль якіх цяжка вы-значыць звычайныя банкі і навучальныя ўстановы афармляліся пад рэнесанс (мужчынская гімназія ў Гомелі), тэатры — пад барока (тэатр у Мінску), кас-цёлы — пад готыку (касцёл святой Варвары ў Віцебску), праваслаўныя цэр-квы — у Візантыйскам ці неарускім стылі (псеўдарускім) — царква на тэры-торыі Брэсцкай крэпасці.

Новую паслярэформенную эпоху найбольш яскрава адлюстроўвала ар-хітэктура гарадоў. Па-першае, яны набывалі адзнакі індустрыялізацыі: чы-гуначныя вакзалы, заводскія трубы, шматпавярховыя камяніцы, дзелавыя добраўпарадкаваныя цэнтры і брудныя пралетарскія ўскраіны. З'явіліся кон-на-чыгуначныя дарогі (конкі) у Мінску і Магілёве (1890-я гг,), трамвай у Віцебску (1898). Па-другое, у канцы XIX — пачатку XX ст. у архітэктуры на-зіраўся адыход ад рускага класіцызму феадальнай эпохі і ўсталяванне но-вага стылю эклектызму, які дапускаў выбар архітэктурных форм з мінулых эпох.

У архітэктуры другой палове XIX ст. наглядаецца таксама росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным напрамкам каталіцкай царк-вы на Беларусі. Неагатычныя пабудовы складаліся з чырвонай дробна-абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся. Найбольш багатыя хра-мы мелі вітражы, падлогу паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс (палац у Косаве Івацэвічск раёна).

1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка