Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка11/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   35

Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру.


Эпоха Асветніцтва. Нягледзячы на відавочныя поспехі Контррэфар-мацыі, пратэстанцкі рух, а таксама буржуазныя рэвалюцыі ў Нідэрландах і Англіі аслабілі кансерватыўны ўплыў Ватыкана ў свеце. Шмат у чым мена-віта дзякуючы гэтаму ўзніклі вельмі спрыяльныя ўмовы для хуткага развіцця свецкай навукі і культуры. Адной з найбольш яскравых праяў якасных змен у тагачасным навуковым жыцці стала заейаванне нацьшнальных акадэмій навук, якія арганізоўвалі творчы пошук навукоўцаў і сістэматызавалі атры-маныя веды. Адным з ІІершых сярод іх стала Каралеўскае таварыства ў Лондане, створанае яшчэ ў 1662 г. Пазней падобныя ўстановы сталі дзейнічаць у ІІарыжы (1666), Берліне (1700), Пецярбургу (1724), Стакгольме (1739) і Мюнхене (1759).

Менавіта ў гэты час значных поспехаў у галіне вышэйшай матэматыкі дабіліся Г. Лейбніц (Германія), Я. Бернулі і Л. Эйлер (абодва — Швейца-рыя); у сферы фізікі і механікі — I. Ньютан (Англія), Б. Паскаль (Францыя) і М. Ламаносаў (Расія); у астраноміі — П. Лаплас (Францыя), I. Кеплер (Гер-манія); у хіміі — А. Лавуазье (Францыя). 3 мэтай папулярызацыі навуковых ведаў у ІІарыжы была выдадзена "Энцыклапедыя, альбо Тлумачальны слоў-нік навук, мастацтваў і рамёстваў" (175І 1780) Ініцыятарамі яе выдання былі Дэні Дзідро і Ж. Д'Аламбер, а сярод аўтараў — Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо, Э. Кандыльяк, П. Гольбах.

Значнасць навуковых адкрыццяў, якія прывялі да істотнай трансфарма-цыі грамадскага светаўспрымання і фарміравання новай буржуазнай ідэало-гіі, была настолькі відавочнай, што ўжо ў XVIII ст. гэты перыяд пачалі называць эпохай Асветніцтва. Яе сутнасць заключалася ў веры аб неаб-межаваных магчымасцях удасканалення чалавечай прыроды, а таксама ў рэальнасць перабудовы сусветнага парадку на разумных пачатках з на-яўнасцю палітычнай свабоды і грамадзянскай роўнасці.

Неабходна адзначыць, што развіццё асветніцкіх тэорый у розных краі-нах мела сваю спецыфіку, якая тлумачылася розніцай у сацыяльна-экана-мічным укладзе. Так, у краінах, дзе буржуазія ўжо атрымала рэальную ўладу, большую актуаль-насць набыло вывучэнне маральных аспектаў ўдасканалення чалавечага грамадства (Англія, ЗША, Нідэрланды). У сваю чаргу, у дзяржавах з паўфеадальным манархічным абсалютысцкім ла-дам назіралася паступовая радыкалізацыя поглядаў, якая ча-сам прыводзіла да адкрытых канфліктаў (Францыя).

Мысліцелі эпохі Асветніцтва перагледзелі праблему адносін дзяржавы і асобы. Такія вядомыя тагачасныя навукоўцы, як Ш. Мантэск'ё, Ф. Вальтэр і М. Ламаносаў зыходзілі з неабходнасці існавання "асветнага (просвещённо-го) абсалютызму" як гаранта правоў і свабод грамадзян. Аднак у далейшым усё болыную папулярнасць атрымалі ідэі карэнных пераўтварэнняў. Напры-клад, Ж. Русо выступаў за стварэнне бяскласавага "ідэальнага грамадства" і лічыў цалкам законным звяржэнне ўрада, які не выконвае свае непасрэдныя абавязкі. Яшчэ больш радыкальныя па духу ідэі аб народнай рэвалюцыі былі агучаны А. Радзішчавым у Расіі.

Па-другое, не менш актуальнай тэмай для дыскусій стала і пытанне аб месцы дзяржавы ў эканоміцы. Англійскі філосаф Д. Лок яшчэ ў пачатку XVIII ст. гаварыў аб неабходнасці абмежавання ўплыву органаў улады на паўсядзённае жыццё грамадзян: яны павінны толькі выдаваць законы, караць злачынцаў і абаранаць насельніцтва ад знешяяй пагрозы. Пры гэтым пасту-пова ўсё больш крытыкавалася палітыка меркантылізму. Французскія фізіякраты (Ф. Кенэ. А. Цюрго), напрыклад, заклікалі сканцэнтраваць увагу не на развіцці гандлю і накапленні капіталу, а на ўдасканаленні земляроб-ства, што дазволіла б, на іх думку, у хуткім часе дасягнуць росквіту ўсёй нацыі. Найбольш жа цэласную канцэпцыю гаспадарчага развіцця ў новых умовах распрацаваў шатландзец А. Сміт, які выступаў за неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абмежаванне ўсялякай манаполіі, панаванне прыват-най уласнасці і свабоднай канкурэнцыі.

Па-трэцяе, пачатак прамысловага перавароту і актывізацыя каланіяль-най экспансіі ўсё больш востра ставілі пытанне аб месцы і прызначэнні чалавечай цывілізацыі. Менавіта гэта тэма стала дамінаваць у свецкай літа-ратуры XVIII ст., дзе чалавек разглядаўся ў якасці заваёўніка і пераўтвараль-ніка прыроды (Д. Дэфо). Разам з тым шэраг вядомых тагачас-ных пісьмен-нікаў, зыходзячы са станоўчай прыроды чалавека, усё ж адначасова адзна-чалі ўласцівы яму ў рэальным свеце эгаізм і беспрынцыповасць (Дж. Свіфт, I. Гётэ, Ф. Шылер).

Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў XVIII – XIX ст.

Асветніцтва прыйшло на Беларусь з Еўропы. Яно ўзнікла ў выніку раз-віцця буржуазных адносін і ў ідэйным сэнсе было накіравана супраць сха-ластыкі і цемрашальства. У грамадскіх і дзяржаўных справах, у жыцці асобы, чалавека пад час Асветніцтва стаў лічыцца галоўным розум, навука. Асвет-нікі былі перакананы, што шлях да лепшага жыцця і справядлівасці ляжыць праз навуку і веды, якія дадуць магчымасць дасканала арганізаваць грамад-ства.

З сярэдзіны XVIII стагоддзя Асветніцтва на Беларусі стала шырока рас-паўсюджвацца сярод шляхты і мяшчан. Гэта асяроддзе фарміруе новы ідэал: чалавек разумны, скептык і рацыяналіст, крытык рэлігіі і прыхільнік навукі. Магнаты і шляхта нават змянілі векавыя жупаны, кунтушы і шырокія паясы на еўрапейскае адзенне, сталі перабудоўваць свае сядзібы на еўрапейскі лад: замест старамоднага барока, па іх разуменню, перавагу пачалі аддаваць кла-сіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і вялі-кай прастаце. Амаль да канца XVIII ст. класіцызм існаваў у архітэктуры па-ралельна з барока, а ў XIX ст. стаў пануючым у большасці мастацкіх, літара-турных і архітэктурных напрамках культуры. Класіцызм, як увасабленне эпо-хі Асветніцтва ў культуры, найбольш адпавядаў тагачасным грамадскім тэн-дэнцыям.

Па-ранейшаму ў Рэч Паспалітую рэгулярна запрашаліся вядомыя еўра-пейскія архітэктары, мастакі і скульптары. Шырока ўжывалася ў XVIII ст. практыка найму магнатамі ў якасці хатніх выкладчыкаў выпускнікоў вяд-учых універсітэтаў Германіі, Англіі і Італіі. Вельмі частымі былі ў азначаны перыяд і замежныя вандраванні айчыннай знаці, у час якіх маладое пака-ленне наведвала разнастайныя еўрапейскія навучальныя ўстановы, а больш сталыя прадстаўнікі магнацкіх і шляхецкіх родаў папаўнялі свае прыватныя калекцыі мастацтва. Акрамя таго, далучэнне да еўрапейскай культуры ў Бе-ларусі праявілася таксама ў выпісванні папулярных замежных літаратур-ных выданняў, газет і часопісаў.

Cапраўднае грамадскае жыццё Рэчы Паспалітай, як ужо адзначалася, было вельмі кансерватыўным і любыя праявы "вольнадумства рашуча выка-раняліся пры актыўным удзеле езуітаў. Так, філосаф-атэіст з Брэстчыны К. Лышчынскі ў 1689 г. быў па рашэнню суда спалены ў Варшаве за напісан-не трактата "Аб неіснаванні Бога". Літаратар і перакладчык з-пад Мінска I. Капіевіч быў абвінавачаны ў здрадзе каралю і эмігрыраваў у Заходнюю Еў-ропу, дзе у 1698—1706 гг у друкарнях у Амстэрдаме і Капенгагене выдаў больш за 20 кніг па гісторыі, арыфметыцы, граматыцы, марской справе і інш. Таксама ў Нідэрланды быў вымушаны пераехаць з Беларусі і К. Семяновіч, якія атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім вынаходніцтвам у галіне артылерыі і ракета-будаўніцтва.

Адукацыя на Беларусі ў складзе РП (ХУІІІ ст.)

Станаўленне ў XVIII ст. рыначнай эканомікі ў перадавых еўрапейскіх краінах стала адбівацца на гаспадарствах і беларускіх землеўладальнікаў, уцягваючы іх у таварна-грашовыя адносіны. Для абслугоўвання гэтых ад-но-сін патрабаваўся новы ўзровень ведаў... Патрабавалася свецкая, а не рэлігійная, адукацыя.

У сярэдзіне XVIII ст. спатрэбіліся перамены ў сістэме адукацыі. 3 1740-х гг. па ініцыятыве С. Канарскага праводзілася карэнная рэформа ў ай-чынных піярскіх навучальных установах, якія ў той час лічыліся галоўнымі канкурэнтамі езуітаў у школьнай справе Рэчы Паспалітай. У калегіумах пія-раў у Віцебску, Дуброўне, Лідзе, Шчучыне і Лужках (Шаркаўшчынскі раён) былі значна пашыраны курсы прыродазнаўчых навук, а сам працэс выхаван-ня атрымаў падкрэслены патрыятычны кірунак. У іх сталі прымацца дзеці розных пластоў грамадства, у тым ліку сялян. Навучанне было бясплатным і разлічана на 6 гадоў. Дзеці павінны былі за гэта выконваць пэўныя мана-стырскія работы. У школьную праграму ўводзіліся новыя прадметы: матэма-тыка, фізіка, гісторыя Польшчы і ўсеагульная гісторыя. Вядома, што гэта быў значны крок да свецкай школы. Але і тут усё выкладанне вялося толькі на польскай мове.

Аднак такая паступовая рэарганізацыя манаскай сістэмы асветы была спынена забаронай у 1773 г. Рымскім Папам Кліментам XIV дзейнасці езуі- цкага ордэна. Па рашэнні сейма кантроль над навучальнымі ўстановамі ў Рэчы Паспалітай перайшоў да Адукацыйнай камісіі. Яна фактычна з'яўля-лася першым у Еўропе Міністэрствам народнай адукацыі Згодна з распра-цаваным ёй Школьным статутам (1783) на базе езуіцкіх школ былі адкрыты свецкія акруговыя 6-класныя і пад’акруговыя 3-класныя вучылішчы (у Бе-ларусі каля 30). На базе ж Віленскай езуіцкай акадэміі пачала сваю дзей-насць свецкая Галоўная школа ВКЛ з аддзяленнямі фізічных і маральных навук. Важнай з'явай стала і арганізацыя пры Адукацыйнай камісіі ў 1775 г. Таварыства навучальных кніг, якое за наступ-шыя 20 гадоў выдала 29 вучэбных і метадычных дапаможнікаў, што залажылі асновы свецкай сістэмы асветы,

Дзейнасць Адукацыйнай камісіі мела прагрэсіўны характар. Ад кіраў-ніцтва школай адлучаліся клерыкалы, і сама асвета стала набываць свецкі характар. Вывучэнне тэалогіі ў сценах школы не дапускалася, многа рабіла-ся, каб у выкладанні прадметаў пазбегнуць схаластыкі і тупога завучвання. У навучальных планах многа часу выдзялялася для фізікі, матэматыкі, прыро-дазнаўчых навук. З гуманітарных навук вывучалі гісторыю, геаграфію, зака-надаўства, логіку, эканоміку, рыторыку і інш. За 21 год свайго існавання Адукацыйная камісія на тэрыторыі Беларусі стварыла 20 школ: у Гародні, Ваўкавыску, Барунах, Нясвіжы, Слуцку і іншых месцах. Гэтыя школы з'яў-ляліся сярэдняй ступенню навучання, якая давала магчымасць паступаць у галоўную школу ВКЛ.

Пачатковае навучанне наладжвалася як агульнадаступнае, у тым ліку і да прыгонных сялянскіх дзяцей. У 80-я гады XVIII ст. на Беларусі функцыя-навала 200 пачатковых школ, у якіх вучылася каля 2500 вучняў, у тым ліку 30% дзяцей сялян. Але выкладанне было на польскай мове.

Сярод навучальных устаноў гэтага часу асаблівай увагі заслугоўваюць Гродзенскія школы ўсіх рангаў, заснаваныя і курыруемыя Антоніем Тызен-гаўзам (1738-1785 гг.) Ён упершыню ў Рэчы Паспалітай стварыў прафесій- ную школу, у якой рыхтаваліся медыкі, ветэрынары, акушэры, фінансавыя кантралёры, каморнікі, мастакі, чарцёжнікі і інш.... У створаныя школы ме-цэнат Тызенгаўз са сваіх маёнткаў – Пастаў, Быценя з Палесся і інш.) пры-возіў таленавітых дзяцей прыгонных і забяспечваў іх вучобу. Ён запрашаў з Францыі, Італіі, Германіі выдатных спецыялістаў для работы ў сваіх школах.

Заснавальнікам і кіраўніком гродзенскай Вышэйшай медыцынскай школы (акадэміі) стаў выдатны еўрапейскі вучоны, урач натураліст француз Ж. Жылібер. Ён стварыў пры школе аптэку, прыродазнаўчы кабінет, аната-мічны «тэатр» і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Лі-тоўская флора», заснаваў багатую бібліятэку з працамі французскіх энцы-клапедыстаў. Пры Гродзенскай медыцынскай акадэміі працавала добрая для таго часу бальніца. За перыяд свайго існавання (1775-1781 гг.) акадэмія пад-рыхтавала тры выпускі ўрачоў. У 1781 годзе яна была злучана з віленскай акадэміяй і быў створаны медычны калегіум (факультэт) у Віленскім універ-сітэце.

Пашырэнне асветніцкіх ідэй садзейнічала распаўсюджванню на Бела-русі выдавецкай справы. Калі ў першай палове XVIII ст. у Беларусі існавала тры друкарні (Магілёў, Супрасль, Гродна), то ў другой палове — 11. Харак-тэрна, што выпушчаная імі літаратура ў большасці сваёй была ўжо свецкага характару. На жаль, кнігі таго часу каштавалі вельмі дорага і друкаваліся не на беларускай мове, таму для асноўнай масы насельніцтва нашай краіны былі недаступнымі.

У 1776 годзе ў Гародні стала выходзіць газета «Гродзенска» (на поль-скай мове). Яе заснавальнік А. Тызенгаўз ставіў мэтай выхоўваць шляхту ў асветніцкім, радыкальным напрамку, паднімаць і развіваць яе разумовы і па-трыятычны ўзровень. На старонках газеты ставіліся і абмяркоўваліся пытанні лёсу і жыцця людзей на захопленых суседнімі краінамі тэрыторыях.

На жаль, у 1794 годзе Адукацыйная камісія была распушчана. Гістарыч-ныя ўмовы не спрыялі рэалізацыі імкненняў асветнікаў. Супраць новай сістэ-мы адукацыі выступілі кансерватыўныя памешчыкі і каталіцкае духавенства. Яны баяліся пашырэння адукацыі і дэмакратычных поглядаў сярод народа.

У адрозненне ад Заходняй Еўропы, эпоха асветніцтва не прынесла беларускаму народу ў поўным аб'ёме належнай карысці па цэламу шэрагу прычын. Тут была вельмі слабай і адсталай буржуазія, панавала прыгон-ніцкая сістэма гаспадаркі, асветніцтва амаль не закранула сялянскія ма-сы, якія складалі аснову насельніцтва. Тым не менш, асветніцтва выклі-кала пэўнае ажыўленне ў культурным жыцці пасля доўгіх гадоў контр-рэфармацыі.

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка