Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні




старонка1/35
Дата канвертавання14.03.2016
Памер7.58 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35
Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы
Усяго 72 пытанні

Пытанні да экзамена па гісторыі Беларусі

(у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця)

2007/2008 н.г.


1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага раз-віцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі

3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі

4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэры-яльная і духоўная культура.

5. Індаеўрапейская каланізацыя тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура насельніцтва Беларусі эпохі бронзы і жалеза.

6. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ стагоддзях і Кіеўская Русь.

7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў

8. Палітычны лад Кіеўскай Русі ў ІХ-XIII стст.

9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.

a10. Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.

11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.

12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ у ХІІІ-ХVІ стст.: ад абса-лютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.

13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. Магдэбургскае права.

14. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжа-камі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

15. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архі-тэктура.

16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІУ-ХУІ стст.)

17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Па-чатак Новага часу.

a18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.

19. Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.

20. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Пас-палітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

a21. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст. Войны XVII–пачатку ХУІІІ ст. і іх наступствы для беларускіх зямель.

22. Асвета і адукацыя, мастацтва і архітэктура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва і іх увасабленне на Беларусі.

a23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

24. Палітыка самаўладдзя пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імпе-рыі.

25. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Венскага кангрэсу.

a26. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вяліка-дзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.

a27. Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне ХІХ ст. Прамысловы пераварот і асаблівасці яго ажыццяўлення на Беларусі.

a28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: аса-блівасці іх здзяйснення на Беларусі.

a29. Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў бела-рускіх губернях.

30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.

31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. ХІХ ст.

32. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).

33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура ХІХ – пачатку ХХ ст.

34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст.

35. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.

a36. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыянальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэфор-ма і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

a37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

a38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.

39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі .

a40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.

a42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе.



43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак гра-мадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебела-рускага з’езду ў снежні 1917 г.

a44. Абвяшчэнне БНР – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.

a45. Утварэнне БССР. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.

46. Барацьба з германскімі і польскімі захопнікамі. Другое абвяшчэнне БССР.

47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі.

48. Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі

a49. Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР.

50. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.

Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.

51. Індустрыялізацыя і фарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР

52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі

да ІІ Сусветнай вайны

53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.

54. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.

a55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

a56. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысцкага акупа-цыйнага рэжыму.

57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

a58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, працоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.

59. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.

60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна

61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.

62. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Гаспадарчае развіццё БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.

64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.

65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.

66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад СССР. Утварэнне СНД.

67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

a68. Фарміраванне шматпартыйнасці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. і першыя прэзідэнцкія выбары.

a69. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. у лесе беларускага грамадства.

70.Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі.

71. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.

72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.



1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.

Гiсторыя (у перакладзе з грэчаскага historia – гэта апавяданне аб мiнулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана). Заснавальнікам гісторыі лічыцца Герадот, аўтар “Грэка-персідскіх войнаў” (481-425 гг. да н.э.)

Натуральна, што ўсё, што існуе зараз, мае сваё мінулае. І нават тое, чаго або каго ўжо няма, таксама мае сваё мінулае, а, значыць, і гісторыю.

У спецыфiчным сэнсе гiстарычная навука вывучае канкрэтны ход i зака-намернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ект яе пазнання – ўся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гiсторыi людзей.

З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага i вызначэннi перспектыў далейшага развiцця. I цяпер галоўнай сацыяльнай функцыяй гiсторыi з’яўляецца навукова-пазна-вальная. Мяркуем таксама, што кожны ўсведамляе вялiкую выхаваўчую знач-насць гiсторыi. Невыпадкова яе адносяць да гуманітарных (humanum) навук, якія закліканы ўзвышаць чалавека.

Статус навукі гісторыя набыла ў XIX ст.

Асобай увагай да канкрэтных фактаў яна адрозніваецца ад прырода-знаўчых навук (фізікі, хіміі і інш.), якія вывучаюць законы прыроды. Факт займае ў гістарычнай навуцы асобае месца. У прыродазнаўчых навуках абагульненне здымае факт і ператвараецца ў пэўны закон.

На цела, змешчанае ў вадкасць,



Дзейнічае выштурхоўваючая сіла,

Роўная вазе вадкасці,

Выцесненай целам”

У гісторыі факты ўяўляюць асобую каштоўнасць.

У прыродазнаўчых дысцыплінах вызначальную ролю адыгрываюць за-коны і заканамернасці, а ў гісторыі значную ролю могуць адыгрываць і выпадковасці.

У адрозненне ад навукоўцаў прыродазнаўчых навук гісторыкі па-збаўлены магчымасці непасрэдна назіраць факты ці ўзнаўляць іх у эксперы-менце. Яны могуць толькі рэканструяваць мінулае, і часта з дапамогай не заўсёды надзейных гістарычных крыніц. Даследаваць гісторыю намнога складаней, чым законы прыроды.

Гісторык павінен не толькі апісваць факты, але і тлумачыць іх. Без тлумачэнняў факты і даты выглядаюць як недаказаныя тэарэмы, незразу-мелыя формулы.

Існуюць шматлікія адгалінаванні гісторыі: сусветная гісторыя, гісторыя асобных кантынентаў і краін, гісторыя асобных перыядаў ці эпох (Адра-джэнне, Рэфармацыя і г.д.), гісторыя розных бакоў грамадскага жыцця (гіс-торыя сацыяльна-эканамічная, палітычная, ваенная, мастацтваў і інш.), гіс-торыя жыццядзейнасці выдатных асоб.



Гісторыя Беларусі як аб'ект вывучэння. Аб'ектам дадзенага курса з’яўляецца вывучэнне гісторыі Беларусі. Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі аб'ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны. Таму гісторыя як вялікі духоўны рэсурс аса-блівую актуальнасць мае для Рэспублікі Беларусь, якая не так даўно ўступіла на шлях будаўніцтва суверэннай і незалежнай дзяржавы.

Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага (перыядызацыю), якая падзяляцца на 1. Старажытнае грамадства (40 тыс да н. э. – V cт. н.э.)

Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: * каменны век (40- 3 тыс да н. э.), * бронзавы век (2-пачатак 1 тыс да н. э.); * жалезны век (пачатак 1 тыс да н. э – V cт. н. э.)

2. Сярэднявечча (канец V – ХV cтст).

Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: * пачатак пераходу да класавага гра-мадства i ўзнiкненне дзяржаўнасцi (VI - перш. пал. ХIII стст.)

* развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)

3. Новы час (ХVI-пачатак ХХ cтст.)

Гэты перыяд надзяляецца на 2 этапы: * афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI - канец ХVIII cт.)

* генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII - 1917)

4. Навейшы час (1918- да нашых дзён)

Першы перыяд гiсторыi чалавецтва – “Першабытнае грамадства” мае ўласную перыядызацыю, нават 2 – археалагiчную i гiстарычную. Так, паво-дле археалагiчнай перыядызацыi, жыццядзейнасць азначанага грамадства адбывалася ў каменным, бронзавым i жалезных вяках.

Каменным векам у гiсторыi чалавецтва прынята лiчыць час, калi першы-мi людзьмi ў якасцi асноўнага матэрыяла для вырабу прылад працы выкары-стоўваўся камень. Гэта найбольш працяглы перыяд, якi на Беларусi доўжыўся з моманту яе засялення 100-40 тыс. i да III-II тыс. да н. э. часу, калi мясцовыя жыхары не навучылiся апрацоўваць бронзу.

У сiлу многiх прычын вучоныя падзяляюць яго на 3 этапы:

*палеалiт (старажытны камень) 100-40 тыс па 10 тыс да н. э.

*мезалiт (сярэднi камень) 9 – 6 тысячагоддзе да н. э.

*неалiт (новы камень) 5 – 3 тысячагоддзе да н. э.

Як адзначалася вышэй, бронзавы век доўжыўся з 2 да пачатку 1 тыс да н. э.); а жалезны век з пачатку 1 тыс да н. э па V cт. н. э.). Пры гэтым, як i каменны век, вякi металаў маюць свае этапы, але мы завастраць на тым увагi не будзем. Куды больш важна, абапiраючыся на археалагiчную перыя-дыза-цыю, выкарыстоўваць перыядызацыю гiстарычную. Прынята лiчыць, што ў каменным веку iс-навала мацярынская, а ў век металаў - бацькоўская родавая абшчыны, адпаведна – матрыярхат i патрыярхат. Аб гэтым i iншым больш падрабязна мы пагаворым на семiнарскiх занятках.
2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.

Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная навуковая метадалогія або сістэма метадаў яе вывучэння.

Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб’ектывісцкая і аб’ек-тыўна-ідэалістычная метадалогія. У першым выпадку гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў). У іншым выпадку рашаючая роля ў гістарычным працэсе ад-

водзілася не суб’ектыўным, а аб’ектыўным, але звышчалавечым сілам - Боскаму промыслу, Абсалютнай ідэі і інш. I толькі ў сярэдзіне XIX ст., як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.


Фармацыйны падыход К. Маркса (1818—1883). Вядомы нямецкі мы-сліцель і грамадскі дзеяч сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле яго тэорыі, прагрэс чалавецтва ажыццяўля-ецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканаміч-ных фармацый (першабытнаабшчыннай, рабаўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай, камуністычнай). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый.

Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія не-дахопы папярэдняй ідэалістычнай метадалогіі, але не стаў агульнапры-мальным.

Па-першае, К. Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гіс-тарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еў-рапейскіх краін.

Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе вытворчыя адносіны і класавую барацьбу як рухаючую сілу гісторыі.

Урэшце, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам. Капіталістычная фармацыя працягвае існаваць і развівацца ў той час, як сацыялістычная фармацыя (СССР) завяршылася крахам.
Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным пады-ходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ве-даў. Рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека якраз і служыць штур-шком для грамадскага прагрэсу. Ужо першыя прафесійныя гісторыкі Гера-дот (481-425 гг. да н.э.), Палібій (201-120 гг. да н.э.), Сыма Цянь (145-86 гг. да н.э.), аль-Біруні (973-1050 гг.) імкнуліся падаць гісторыю сваіх краін у сувязі з гісторыяй усяго вядомага ім сусвету. Новы, цывілізацый-ны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення фармацыйнай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лі-чыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзі-дро. Аднак канчатковае афармленне новага метаду адбылося ў канцы XIX – пачатку XX ст.

Вывучэнне гісторыі Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіяналь-нага развіцця патрабуе вызначэння зместу паняцця “цывілізацыя”. Цы-вілізацыя (ад лацінскага сivilis - грамадзянскі, дзяржаўны) - адно з найваж-нейшых паняццяў для абазначэння разнастайнасці ў развіцці чалавецтва. Яно мае шмат значэнняў. У сучаснай літаратуры, напрыклад, існуе больш за 100 вызначэнняў: сінонім культуры, ступень грамадскага развіцця пасля эпохі варварства, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі грамадска-эка-намічнай фармацыі і інш. На бытавым узроўні цывілізацыя часам атаясам-ліваецца з камфортам і ўладкаванасцю чалавечага жыцця.



Пры аналізе гісторыі “па вертыкалі” (ад старадаўніх да нашых часоў) пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэо-рыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана (1818—1881), паняццем “цывіліза-цыя” характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыя-культурнага раз-віцця.

Першы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву “дзікасць”, калі пер-шабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы.

Другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва, які пачынаўся з вына-ходніцтва ганчарнай вытворчасці, зваўся “варварства”.

I нарэшце, трэцяя стадыя – “цывілізацыя” - пачыналася ў выніку так званай “неалітычнай рэвалюцыі”, падчас якой адбыўся пераход ад пры-свойваючай (збіральніцтва, паляванне, бортніцтва, рыбалоўства) да выраб-ляючай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля).

Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічац-ца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі паўнавар-таснае цывілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Тураўскае і інш).
Пры вывучэнні гісторыі “па гарызанталі” (параўнаўчы аналіз міну-лага нацый, дзяржаў, кантынентаў у адны і тыя ж эпохі) пад цывілізацыяй разумеюцца вялікія, якасна розныя і самадастатковыя грамадствы, разме-шчаныя ў розных кутках сусвету.

Эпоха рамантызму першай паловы XIX ст. выявіла разнастайнасць культур і нораваў роз-ных народаў, адметнасці іх гістарычнага развіцця. Расійскі сацыёлаг і публіцыст М. Данілеўскі (1822—1885) у працы “Расія і Еўропа” (1869) адмаўляў існаванне адзінага чалавецтва і адзінай цывілізацыі. Ён прызнаваў у якасці рэальных суб’ектаў гісторыі толькі асобныя народы з іх самабытнымі цывілізацыямі, якіх налічыў 11 тыпаў. Такі падыход стаў асабліва прадукцый-ным для этнографаў, а таксама гісторыкаў, якія займаліся параўнаўчым аналізам гісторыі розных краін і народаў. Аднак да гэтага часу няма агульнапрынятых крытэрыяў вылучэння лакальных цывілізацый. Таму ў залежнасці ад даследчыцкіх задач вучоныя ўжываюць лакаль-ны тэрмін “цывілізацыя” ў сэнсе — асобны народ ці супольнасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя ў адрозненне ад гіпатэтычных паза-зямных.

У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы — традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяль-нага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV — XVII стст., па меры ўваходжання ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі. Пры ўмове вылучэння асобнай уеходнеславянскай цывілізацыі Бела-русь, безумоўна, трапляе ў яе склад.

У XX ст. і на сучасным этапе пры вывучэнні гісторыі пераважае кам-бінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889-1975). Сусветная гісторыя разгляда-ецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізава-ных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы.

Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса было дадзена ў працах нямецкага філосафа і гіс-торыка О. Шпенглера (1880— 1936) у пачатку XX ст. На прыкладзе культуры ён даказваў, што яна ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу — нараджэнне, росквіт, заняпад; інакш — прыроднага цыклу — вясна, лета, восень, зіма. Такой жа думкі прытрым-ліваўся і расійскі даследчык Л. Гумілёў. У гістарычным працэсе англійскі гісторык А. Той-нбі, у адрозненне ад марксісцкіх грамадска-эканамічных фармацый, вылу-чае некалькі цывілізацыйных стадый: аграрна-традыцыйная (рабаўладаль-ніцкае і феадальнае грамадства), індустрыяльная (капіталізм), пост-інду-стрыяльная, ці інфармацыйная, якая ўзнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Відавочна, што разнастайнасць па гарызанталі (у прасторы) спалучаецца, такім чынам, у яго вучэнні са змен-лівасцю па вертыкалі (у часе).

Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным і ўсебаковым да яе пады-ходзе будзе азначаць вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці лю-дзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы; выпрацава-лі свае характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнік-нення, станаўлення, росквіту, надлому і пагібелі.

Новы цывілізацыйны падыход да вывучэння мінулага мае шэраг пераваг:

прыдатны да гісторыі кожнай краіны або групы краін; арыентуе на пазнан-не гісторыі як шматварыянтнага працэсу; у той жа час забяспечвае разу-менне цэласнасці і адзінства чалавечай гісторыі; нарэшце, надае важную ролю ў грамадскім развіцці чалавечаму фактару і тым сапраўды як бы “ачалавечвае” гісторыю.

Цывілізацыйны падыход да вывучэння беларускай гісторыі да-зволіць паказаць яе як неразрыўную частку адзінай сусветнай гісто-рыі ва ўзаемадзеянні і ўзаемасувязі з гісторыямі іншых народаў.


3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

Важная роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб’ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.



Прынцып аб’ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; патрабуе абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; выву-чаць кожную з’яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, не-залежна ад адносін да іх.

Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэт-ным вопытам гісторыі.

Прынцып сацыяльнага падыходу дазваляе разгледзець у гіста-рычным працэсе праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.

Метадалогія ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:

агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

уласна гістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гістарычны, рэтраспектыўны, сістэмны аналіз);

спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацы-яльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі

Напісанне абагульняючых прац па гісторыі Беларусі заўсёды звязвалася з шэрагам цяжкасцей. У складзе Расійскай імперыі першую нацыянальную версію беларускай гісторыі пад назвай "Кароткая гісторыя Беларусі" ўдалося выдаць у Вільні толькі ў 1910 г. Яе аўтарам быў В. Ластоўскі. З усталяван-нем савецкай улады выйшаў "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У. Ігнатоў-скага (Мінск, 1922).

Аднак не ўсе аўтары мелі шанцы выдаць свае творы. Так, "Гісторыя Бела-русі" М. Доўнар-Запольскага, напісаная ў 1926 г., змагла пабачыць свет толь-кі ў незалежнай Беларусі (Мінск, 1994). Хоць В. Шчарбакоў выдаў свой "Нарыс гісторыі Беларусі" (Мінск, 1934) у поўнай адпаведнасці са сталінскай дактрынай грамадскага развіцця, аднак гэта не ўратавала яго, як і У. Ігна-тоўскага, ад рэпрэсій. Іх кнігі былі забаронены.

Пасля Другой сусветнай вайны агульная праца па гісторыі Беларусі рых-тавалася пад жорсткім ідэалагічным кантролем. Пад рэдакцыяй У. ІІерцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага калектывам аўтараў была створана "История Белорусской ССР" у двух тамах (Мінск, 1954). Спецыяльных падручнікаў ці дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для іншых студэнтаў ВНУ не існавала. Замест гісторыі Беларусі яны вывучалі гісторыю КІІСС і эканамічную гісто-рыю СССР, сацыялістычных і капіталістычных краін. 3 нешматлікіх калек-тыўных выданняў савецкай эпохі лепшым засталася пяцітомная "Гісторыя Бела-рус-кай ССР" (Мінск, 1972—1975).

Першым выданнем пра мінулае нашай краіны пасля распаду СССР сталі “Нарысы гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (Мінск, 1994 —1995) пад рэ-дакцыяй акадэміка М. Касцюка. Яго аўтары адышлі ад савецкіх трактовак і асвятляюць уласную гісторыю з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый.

У 1998 г. выдадзены падручнік у двух тамах, створаны выкладчыкамі ВНУ пад рэдакцыяй прафесараў Я. Новіка і Г. Марцуля. Існуюць аўтар-скія версіі гісторыі Беларусі (П. Г. Чигринов, Очерки истории Беларуси. Мн., 1997; Н.М. Ковкель, Э.С. Ярмусик. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 2000; Я.М. Трещенок. История Беларуси. 4. 1. Досоветский период. Могилев, 2003).

КРЫНІЦЫ

Сведчанні аб мінулым даюць, як ужо адзначалася, гістарычныя кры-ніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археала-гічных раскопках, летапісах, архівах, успамінах відавочцаў гістарычных падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх колькасці, прадстаўнічасці для вывучэння той ці іншай падзеі, а таксама ад умення гісторыка "даследаваць" дакументы. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моў-ныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.



Якія навукі сілкуюць гісторыю: археалогія, археаграфія, этнаграфія, тапаніміка, антрапалогія, фалькларыстыка, нумізматыка, геральдыка і інш

Мэты выкладання курса.

3 улікам сказанага можна выдзеліць наступныя мэты курса:

1) паглыбіць веды па айчыннай гісторыі;

2) вывучыць гісторыю Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгія-нальнага развіцця) для атрымання цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і асаблівасцях гістарычнага развіцця чалавецтва, разумення месца ў ім гісто-рыі Беларусі, а таксама ўкладу беларускага народа ў сусветную цывіліза-цыю;



  1. павысіць уласную эрудыцыю і тым самым далучыцца да нацыяналь-ных і сусветных культурных традыцый;

  2. выхаваць грамадзян-патрыётаў краіны Беларусь;

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   35


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка