Тэкст для водгуку




Дата канвертавання30.03.2016
Памер9.92 Kb.
Тэкст для водгуку

11 клас
Ёсць матчына любоў
Ёсць матчына любоў.

Яе не зблытай

З ніякай, бо няма нідзе такой –

Пяшчотнай, бескарыслівай, адкрытай.

Шчаслівы ты, пакуль яна з табой.
Ёсць матчына любоў.

Яна будзіла

На золку, каб радоўку не праспаць.

І невядома мне, якая сіла

Магла з пасцелі цёплай падымаць.
Ёсць матчына любоў.

З ёй забываеш

І крыўду, і бяду, і гузакі.

Яе цяпло да скону адчуваеш,

Як дотык добрай ласкавай рукі.
Ёсць матчына любоў.

Яна спрадвеку

Была, як спадарожніца жыцця.

Ці прыгажун ты будзеш, ці калека –

Ты для яе – любімае дзіця.
Ёсць матчына любоў.

Ты ёй аддзячыш.

Яна табе душу ўсю аддае.

З дзявочаю, мужчынскай і дзіцячай

Ніколі ты не зблытаеш яе.
Ёсць матчына любоў.

Яна нам свеціць

І ў блізкай, і ў далёкай старане.

І колькі б я ні жыў на гэтым свеце,



Любі адною – матчынай! – мяне.
Юрась Свірка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка