Тэатр гэта мой дом!




Дата канвертавання01.05.2016
Памер165.24 Kb.
Тэатр – гэта мой дом!”

Генадзь Аўсяннікаў




Калі ідзеш на інтэв’ю да акцёра, якога неаднаразова бачыў на сцэне і ў кіно часта губляешся у загадках: які ён сапраўдны…Ідучы да героя сённяшняй размовы, вагаўся паміж двума, створанымі ім вобразамі: Цярэжкі Калабка з “Трыбунала” і Пранцыся Пустарэвіча з “Паўлінкі”. І не адгадаў …Народнаму артысту БССР і СССР Генадзю Сцяпанавічу Аўсяннікаву падуладна, здаецца, усё: і глыбокія драматычныя ролі, і фарсава-камічныя. Але на самой справе ён абсалютна звычайны чалавек, без налёту высакамернасці ці ганарлівасці. Нездарма літаратурны крытык Таццяна Арлова неяк назвала яго “неглазураваным артыстам”

алі ідзеш на інтэрв'ю да акцёра якога неаднразова бачыў на сцэне і ў кіно, часта гу Калі ідзеш на інтэрв'ю да акцёра якога неаднаразова бачыў на сцэне і ў кіно, часта губляешся бляешся ў здаг Калі ідзеш _-

---3 чаго пачалася ваша школа? Відаць, гэта было ўжо пасля вайны?

А вось і не адгадалі! У першы клас я пайшоў у 1942 годзе, і школа была нямецкая – на акупаванай тэрыторыі немцы адкрывалі школы. Як там было, ужо добра і не памятаю. У савецкую школу я пайшоў у 1943годзе. Фронт тады стаяў на Проні яшчэ цэлы год, а на вызваленай тэрыторыі (гэта быў Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці) наладжвалася жыццё.

Дзіўна і страшна было – па-ўсякаму. Пісалі мы на газетах – вялікімі літарамі ўпоперак радкоў (галоўнае, каб на тых газетах не было фотаздымкаў ніякіх правадыроў!). Чарніла ніякага не было: давілі крушыну і пісалі яе сокам, або наскрабалі сажы з печы, дадавалі вадзічкі – і таксама“чарніла” гатовае! Пяро мацавалі на палачку ці аловак, а ў каго была ручка, таго лічылі багатым чалавекам.
Мацавалі пёры і на капсулі – з аднаго боку аловак
пяро, і на пустыя запалы ад толавых шашак. Пна ўроку адзін хлапчына ка
лупаў такі запал, ду-маючы, што гэта ручка, і тут – бах! Аказалася, штозапал быў у рабочым ста-
не. Крывішча, пальцы вісяць... Жах!..


Кніжка была адна напяць чалавек. Потым, калі я вучыўся ў Мінску, падручнікі ўжо былі, і, дарэчы, я потым завёз многа іх усваю тагачасную школу.

Хто займаўся вашым выхаваннем? Чый уплыў быў найбольш значны?

Выхоўвала мяне мая цётка па маці Марфа Гаўрылаўна Цыбульская,якая была сельскай настаўніцай. Чаму так здарылася? Так склалася,што я для маці стаў непажаданым “хвастом” у яе асабістым жыцці...

Цётка была настаўніцай. I мне, у нейкім сэнcе, пад пільным яе вокам пашанцавала. Менавіта дзякючы ёй я пасябраваў з кнігай, вучыўся. Каб не яна, мяне такога, які я ёсць, можа і не было б. Я не ведаю чаму, але яе ўвесь час “перакідвалі”з месца на месца (усюды цётка працавала завучам) – я так і ездзіў за ёй. Заканчэнне вайнымы сустрэлі ў Савінічах. Тады вёска была фактычна адарвана ад цывілізацыі. Пра тэлефон і радыё ніхто нават не думаў.

Ды што там! Пошту і тую ў Савінічы вазілі на кані. Нехта чакаў газеты, нехта – лісты адсваякоў ці пасылкі, а нехта – пахавальныя з фронту. I вось аднойчы дзядзька, які вазіў пошту, нам паведаміў, што вайна скончылася.

У Савінічах школа была сямігадовая, а потым мы трапілі ў Судзілы, дзе была дзесяцігодка. Дарэчы, Судзілоўскі’, што на Гаваях быў прэзідэнтам, паходзіў менавіта з той вёскі. Да райцэнтра – Клімавіч – ад вёскі капя дваццаці пяці кіламетраў.

У1946 годзе ў Судзілаўскай школе я скончыў шосты клас, а ў сёмы мяне “падкінулі” да іншай цёткі – Кацярыны Гаўрылаўны Шыбут – у Мінск. I я паўгода вучыўся ў 18-й мужчынскай школе.

У 1974 годзе Генадзю Аўсяннікаву прысвоена ганаровае званне “Народны артыст Беларусі”, у 1991-м – “Народны артыст СССР”. За выкананне галоўнай ролі Мурашкі ў камедыі “Мудрамер” М.Матукоўскага Генадзь Аўсяннікаў стаў лаўрэа- там Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1988 г.). У 1995-м – пленная творчая праца акцёра адзначаецца медалём Францыска Скарыны. У 2006 годзе ён уганараваны прэміяй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальная Паўлінка”. У гзтым жа годзе артысту ўручаны ордэн Францыс­ка Скарыны. У 2008 годзе артыст адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

А да тэатра калі ўзнікла прыхільнасць?



На адным з канцэртаў я пачуў, як са сцэны чытапі байкі. I мне гэта настолькі спадабалася, што вырашыў сябе паспрабаваць у гэтай сферы, і ў мяне гэта нябла- гаатрымалася.

Настаўніцай нямецкай мовы тады ў мяне была Марыя Мікалаеўна Геда, якая кіравала драмгуртком. I мяне запрасілі ў той гурток. Я пачытаў байкі, і Марыя Мікалаеўна, паслухаўшы мяне, сказала: “Ну вось вы кажаце, што ў вас Хлестакова няма, вось вам і Хлестакоў.”Менавіта з яе падачы я “прычасціўся” да тэатральнага мастацтва. А яе вобраз для мяне застаўся самым яскравым успамінам са школьных гадоў. Потым была сцэна раённага Дома культуры, дзе я чытаў байкі, іграў Несцерку... А далей прыйшла першая папулярнасць: мы з сябрам, як Леў Міраў і Марк Навіцкі – выступалі ў жанры канферансу, у часопісах збіралі смешныя рэпрызы і паказвалі іх на сцэне падчас свят – на той час мы былі вельмі знакамітымі людзьмі ў Бялыніцкім раёне.

Кажуць, вы паспелі павучыцца ў машынабудаўнічым каледжы і мараходным вучылішчы? Ці вынікова?

Скончыўшы школу, я паехаў ў Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум. Захацелася свабоды. Там я быў не “пад наглядам” і мог рабіць тое, што хацеў. А вучыліся з намі ўтэхнікуме хлопцы з папраўча-працоўнай калоніі, і, бывала, калі не было чаго курыць, яны хадзілі ў найбліжэйшы магазін “пашчыпаць” – божачкі, вы можа нават не ведаеце і назваўтых цыгарэт, што я тады пакаштаваў: “Вол­на”, “Норд”, “Север”...

Крыху павучыўшыся там, мы з сябрам паехалі ў Рыгу паступаць у мараходнае вучылішча. Правучыўшыся амаль год, я зноў вярнуўся да цёткі ў вёску Рафалава Бялыніцкага раёна Мінскай вобласці, і ў Бялынічах скончыў дзесяць класаў. Адносна іншых школьнікаў, я быў больш дарослы, за плячыма былі год тэхнікума і год “мараходкі”. А яшчэ пред­метам зайздрасці ўсіххлопцаўбыла мая цяльняшка...

А якія прадметы лягчэй даваліся?

Матэматыка і фізіка ў старэйшых класах мне даваліся лёгка, бо пасля тэхнікума ў мяне быў дастаткова вялікі багаж ведаў – як-ніяк там вывучалі элементы вышэйшай матэматыкі, былі прадметы “Тэхналогія металаў”, “Тэарэтычная ме ханіка”. Я правільна рашаў прыклады, але мне было вельмі сумна і нецікава запісваць усё, як прынята ў школе. “А цяпер запішы, як трэба”, – казала настаўніца. I гэта для мяне было сапраўдным мучэннем.

А літаратуру мне выкладала Леаніда Парфіраўна Гарэцкая. Ну тут, канечне, я быў зоркай. Усяго “Васіля Цёркіна” на памяць чытаў. У насз настаўніцай была ўзаемная павага. Калі вучыўся ў дзясятым класе, беларускую мову выкладала дырэктар школы Андрэй Фёдаравіч Усаў. Ён вельмі любіў Паўлюка Труса. I я яму чытаў яго любімага аўтара: Падаюць сняжынкі, дыяменты-росы...”.

И такім чынам, паспрабаваўшы сябе ў розных сферах дзейнасці, вы ўсё ж спыніліся трафесіі акцёра.

Так, і ў 1953 годзе прыехаў паступаць у Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. У той год курс набіраў народны артыст БССР Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў. Але з-за яго гастрояў уступныя экзамены прымаў іншы чала­век – народны артыст Беларусі Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў. I калі мы пачалі вучыцца, то на працягу першага месяца заняткаў па акцёрскім майстэрстве ў нас не было. Мы ўжо пачалі крыху хвалявацца. I тут нам аб’явілі, што прыехаў Саннікаў, і ў нас зноў будзе экзамен – трэба ж яму было| пазнаёміцца са сваімі студэнтамі...

А Дзмітрый Аляксеевіч яму падкінуў “хохму”: на курс узялі... касавокага хлоп­ца: адно вока калышацца, а другое ўбок глядзіць. Выйшаў той хлапчына байкі чытаць, а Саннікаў спачатку пільна глядзеў на яго, потым зняў акуляры і надзеў іншыя, потым зняў... Канечне, таго хлопца потым перавялі ў педістытут, бо па тым часе была такая дамоўленнасць…

Генадзь Сцяпанавіч, які быў ваш першы спектакль на Купалаўскай сцэне?

Калі я быў яшчэ студэнтам, Саннікаў увёў нас у масоўкі спектакляў. У “Канстанціне Заслонаве” мы ігралі рабочых дэпо: нехта скрынкі цягне, нехта пастуквае, нехта нешта піліць... А Глеб Паўлавіч Глебаў у тым спектаклі іграў Кроплю (дарэчы, удругой версіі пастаноўкі гэтую ролю выконваў я). У той сцэне быў хворы немец, які ўсё падганяў рабочых: “Арбайтэн, арбайтэн!" – і чхаў. А Кропля яму на яго “чыхі” казаў: “Каб ты здох!” – “Вас- вас?” – “Які ж ты прыгожанькі, кажу!” – Немец зноў чхаў. – “А каб табе вочы на лоб павылазілі!” У гэты момант, знаходзячыся на сцэне, уражаны ігрой Глебава, я стаў гледачом: вылупіў вочы, адкрыў рот і проста назіраў за дзеяннем са сцэны. У антракце прыбег Саннікаў і вычытаў мне за гэта... Але як гэты спектакль прымала зала!



I нядзіўна, бо на той час пасля вайны прайшло толькі восем гадоў.

Калі я ўжо працаваў у тэатры, Ірына Фларыянаўна Ждановіч ставіла спектакль па п’есе Міхаіла Святлова “Праз 20 гадоў” (“20 лет спустя”). Іграў у ім я Ваню. Мая роля складапася ўсяго з некапькіх рэплік. Падчас рэпетыцый рэжысёр усім рабіла заўвагі, а мне – не. I я быў крыху разгублены: чаму на мяне не звяртаюць увагі. I неяк, калі ўжо ўсе разышліся, я падышоў да Ждановіч і спытаў: “Ірына Фларыянаўна, а чаго ж вы мне нічога не гаворыце?” – “Ты ўсё правільна робіш, не хвапюйся”, – адказала яна.

Хто з калег-акцёраў найбольш паўплываў на ваша прафесійнае станаўленне?

Павел Сцяпанавіч Малчанаў і Глеб Паўлавіч Глебаў. Дарэчы, маналог пра зямлю са спектакля “Таблетку пад язык” больш “рабіў” са мной менавіта ён, а не рэжысёр.



Як потым скпадвалася ваша артыстычнаякар’ера?

На мяне вельмі доўгі час не звяртапі асаблівай увагі, і я ўжо стаў думаць, што так і трэба, але ў тэатр прыехаў Барыс Эрын. 3 яго падачы я атрымаў невялічкую ролю забойцы ў спектаклі “Забыты ўсімі” (паводле Назыма Хікмета). I калі спектакль ужо быў пастаўлены, захварэў адзін з акцёраў, і мне прапанавалі ролю фотакарэспандэнта. Раніцай мне паведамілі, што я выходжу на замену. А ўвечары я ўжо быў у новай ролі. Галава тады была маладая, усё добра памятала. Мне і потым часам даводзілася так выходзіць на замены іншых акцёраў.

Я сыграў усяго Макаёнка, акрамя першай яго п’есы “На досвітку” і апошняй “Дыхайце эканомна”. У спектаклі “Лявоніха на арбіце” я быў ужо чацвёртым Максімам – так здарылася, што тры папярэднія выканаўцы гэтай ролі (Глеб Глебаў, Аляксей Бараноўскі і Тадэвуш Кінкамецкі) памерлі, і я жартаваў, што і мне тады ўжо прыйшоў час паміраць. У “Выбачайце, калі ласка” – іграў брыгадзіра Міхальчука, у “Зацюканым апостале” я іграў каментатара ў тэлевізары... А потым былі “Трыбунал”, “Таблетку пад язык”, “Пагарэльцы”, “Святая прастата” і іншыя. Мы з Макаёнкам вельмі сябравалі і неаднойчы разбіралі і рэпеціравалі ролі. Дарэчы, Андрэй Ягоравіч чытаў свае п’есы вельмі па-акцёрску і мог гэтым даваць падказкі выканаўцам роляў – гэта былі незабыўныя хвіліны.

Ёсць ролі, 3 якімі вы зжыліся, як, напрыклад, Цярэшка Калабок з “Тры бунала” Андрэя Макаёнка, якую вы сыгралі на Купалаўскай сцэне 650 разоў. Як адчуваеце сябе на новай сцэне тэатра?

– Ды няблага. Адзін з апошніх спектакляў – “Вяселле” А.П.Чэхава. Там я іграю вясельнага генерала. Пры ўсім наватарстве спектакля ўвогуле мая роля – прыклад рускага рэалістычнага псіхапагічнага тэатра. Са мной эксперыментаў не ладзілі, але па табурэтках хадзіць прымусілі. У па­чатку чэрвеня ў Сібіу (Румынія) праходзіў XX Міжнародны тэатральны фестываль, на якім наш тэатр паказваў менавіта чэхаўскае “Вяселле”. Публіка яго прымала вельмі добра – на жаль, не так як у Мінску.

А калі пачалі выконваць ролю Пранцыся Пустарэвіча?

– Недзе з 1968—1969 года. А да гэтага на сцэну тэат­ра выходзіў і раней, яшчэ студэнтам, – спачатку ў масоўцы “Паўлінкі” як адзін з гасцей.

Значыць, вы як прыйшлі пасля інстытута ў тэатр, так усё жыццё ў ім і працуеце?

– Так. 3 1957 года і ўсё жыццё. Тут мой дом! Дарэчы, сёння, пасля рэстаўрацыі, тэатр звонку выглядае дакладна так, як у той час, калі я ўпершыню выйшаў на яго сцэну.

Ці быў у вас вопыт выкладчыцкай работы? Вам жа, відаць, шмат што ёсць перадаць маладому пакаленню акцёраў?

– Калісьці, даўным-даўно, мой сябар папрасіў дапамагчы, і я прыходзіў да яго студэнтаў у Інстытут культуры... У мяне цярпення не хапае на студэнтаў. Я яму дапамог “зрабіць” са студэнтамі некалькі ўрыўкаў з п’ес. Мне здаецца, што зараз ідзе вымуштроўванне маладых акцёраў “з вуха”, “з інтанацыі”, а трэба прапускаць ролю праз сябе. Я таму і не магу гэтым займацца. Параіць, падказаць магу, але ўсё роўна я падказваю са сваёй індывідуальнай пазіцыі – так, як я, іншы акцёр зрабіць не зможа – у яго павінна быць асабістае бачанне ролі. А часта такога бачання моладзь не мае.

У сённяшняй моладзі не настолькі шырокае ўяўленне пра жыццё. Вось іграем спек­такль пра вайну, а моладзь праз гэта (дзякуй Богу!) не прайшла. У такім выпадку не­-не, ды і скажу: “Ты ж немца жывога ніколі не бачыла – толькі Памазана ў шынялі”...

А ці можна навучыць нечаму падчас работы над спектаклем?

– Безумоўна, можна. Але гэта ці будзе навязана маё, ці будзе няпраўда. Канечне, лепш, каб акцёр сам знаходзіў сваё месца ў спектаклі, тады будзе праўдзіва. Мала правільна прачытаць тэкст – трэба паказаць, што адбываецца з чалавекам.

Часта кажуць, што педагогіка і акцёрская ра­бота ў нечым роднасныя...

– Нездарма ж Гогаль сказаў, што тэатр – гэта кафедра, з якой людзям можна сказаць слова праўды. I, пагаджаючыся з ужо досыць “патрапаным” выразам, можна паўтарыць, што калі хаця б адзін чалавек пойдзе са спектакля ў задуменні, мы ўжо зрабілі сваю справу. На пастаноўкі павінны быць, хаця б у суадносінах адна да чатырох.

Я б хацеў, каб на гэтай сцэне была глыбіня Талстога, бляск Пушкіна, мары Чэхава, страсці Шэкспіра...

3 кім з партнёраў вам найбольш камфортна было працаваць ці працуецца зараз на сцэне?

– Увогуле, на партнёраў мне шанцавала... Але самай любімай партнёркай была Галіна Кліменцьеўна Макарава. Мы з ёй ігралі мужа і жонку і ў “Трыбунале”, і ў “Паўлінцы”, і ў “Святой прастаце”. У “Таблетцы пад язык” таксама былі пар­тнёрам! па сцэне. У нас было абсалютнае паразуменне, без слоў: я ведаў, што яна зараз скажа, яна – у які бок я магу зымправізаваць і вярнуць мяне...

Ці можа здарыцца такое, што Генадзь Аўсяннікаў па сваёй волі пойдзе з тэатра?

– Дзякуй Богу, мне ўжо 78. Ды хваробы даюцца ў знакі... Але зараз увесь у рабоце: вось трэба ехаць на здымкі, тут, у Мінску рыхтуецца спектакль “Пан Тадэвуш” па п’есе Сяргея Кавалёва паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча.

Сыграць дзядзьку-беларуса няма ніякай цяжкасці. Буду нацягваць боты і цэлы маналог магу прачытаць – і буду ўвесь час абувацца. А вось настаўніка музыкі сыграць для мяне цікава. Для чаго я гэта кажу? Удзельнічаў у здымках фільма пра Валянціну Талкунову “Яна не магла іначай”, дзе іграю старога настаўніка музыкі – белага, калматага – такіх у нашых кансерваторыях ужо няма! А галоўную гераіню іграе Вольга Фадзеева, што колісь працавала ў нашым тэатры, а потым выйшла замуж і пераехала ў Расію.

Зараз здымаюся ў фільме “Адважныя рабінзоны, або Цуд-востраў” па матывах аповесці Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”. Здымае фільм Сяргей Сычоў па сцэнарыі Фёдара і Ягора Коневых. Здымкі ў самым пачатку, але фільм абяцае быць вельмі цікавым: дзеянне будзе адбывацца і ў сённяшнім часе, і ў мінулым. Усе рэтра-сцэны будуцьзняты паводле твора Янкі Маўра, так што фільм будзе часткова экранізацыяй, а часткова гульнявым кіно пра тое, як сучасныя школьнікі, начытаўшыся Маўра, трапілі на той самы Воўчы востраў. А я іграю ў фільме дзеда Сямёна з “сучаснасці”.

Калі мяне запрасілі ў гэтую карціну, узгадаў вельмі стары фільм П.Малчанава і І.Бахара “Палескія рабінзоны", што быў зняты ў 1934 годзе, —чорна-белы, без гуку, на старой сцёртай плёнцы. Аднаго з хлопцаў, Мірона, іграў вядомы ў будучым акцёр-чытальнік Алесь Слесарэнка. Запомнілася, як ён на памяць цалкам чытаў “Сымона-музыку” і “Новую зямлю” Коласа.

А ўвогуле само жыццё надае сілы. Часам яно імкліва бяжыць, часам павольна цягнецца. Жыццё павінна ўвесь час задаваць тон і ставіць нас у экстрэмальныя сітуацыі, тады будзе цікава жыць!

Вялікі дзякуй за размову. Спадзяёмся, што нашы чытачы яшчэ доўга будуць бачыць вас на Купалаўскай сцэне!





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка