Таямніца закінутай хаты




Дата канвертавання18.05.2016
Памер76.63 Kb.
А.Масла
Таямніца закінутай хаты
Любіць Змітрок за суніцамі хадзіць. У былым кар'еры, парослым сасоннікам, іх столькі, што зямля чырванню свеціцца. А ласунка, смачнейшага за суніцы з малаком і лустай чорнага хлеба, не прыдумаць! Дачакаўшыся ягаднай пары, штодзень бегае хлопчык на ўлюбёныя палянкі.

Пры дарозе, недалёка ад кар'ера, стаіць закінутая хатка. Змітрок заўсёды подбегам мінае яе. Выдае хлопчыку, нібы хтосьці таямнічы тужліва глядзіць праз заплеценыя павуцін-нем вокны на вуліцу, уздыхае і тупае па зарослым быльнягом двары.

Каму тут быць? Дзеда Міколу, гаспадара хаты, забралі да сябе ў горад дзеці. Перш ён толькі зімаваў у гарадской кватэ-ры, а на лета на сваю сядзібу вяртаўся. Цяпер, кажуць, занядужаў — другі год сумуе без гаспадара хатка.

Змітрок ведае гэта і дакарае сябе за беспадстаўны страх. Ён дае слова калі-небудзь зайсці на пусты панадворак. Проста так, свой страх перамагчы: ён жа мужчына!

А скора і прычына надараецца. Ідучы па суніцы, забыўс Змітрок дома біклагу з вадой. А дзень спякотны, ад смагі вусны сушыць. Піць хочацца нясцерпна! У двары ж закінутай хаткі — калодзеж. Вада ў ім такая смачная, што спецыялы па яе прыязджаюць людзі з ваколіцы, набіраюць у слоікі ці бідоны. Дзед Мікола нікому гэтага не забараняў. I цяпер — ёй у горадзе, а людзі да калодзежа едуць. Таму вада ў ім і вд застойваецца, празрыстая і чыстая як і раней.

Змітрок асцярожна адчыняе веснічкі і на дыбачках ідзе калодзежа. Хатка пільна сочыць за кожным крокам хлопчыкаі Але ён не падымае вачэй на яе гіустыя вокны, з упартай рашу-часцю пасоўваючыся да вады.

— А ты, як я бачу, не баязлівец, — чуе хлопчык у сябе за|
спінай і абарочваецца на голас.

На лаўцы пад хатай сядзіць дзядок. Спёка, а на ім ватоўка, валёнкі, цёплая шапка. Так летам і дзед Мікола хадзіў. Ведагі ма, стары чалавек — яму і ў гарачы дзень бывае холадна.

— Дзень добры! — Ад неспадзяванкі Змітрок нібы прырос
да зямлі.

— Прабачце, дзядуля, я не ведаў, што вы дома, таму


не спытаў дазволу зайсці... Я толькі вады папіць,—апраўдва-
ецца хлопчык і дадае: — Бабуля казала, што вы не прыедзеце
на лета...

Пільна ўглядаючыся Змітраку ў твар, дзядок усміхаецца і каяса.



  • Праўду казала твая бабуля. Дзед Мікола зусім ужо на гараджаніна пабраўся, і на мяне, і на хату забыўся...

  • Кажуць, што ён хварэе, — заступіўся перад незнаёмым за дзеда Міколу Змітрок.

  • Хварэе! Не трэба было з абжытага месца з'язджаць, лепей бы пачуваўся! — незадаволена бурчыць дзядок. — Ну, ты ж вады хацеў зачэрпнуць, давай дапамагу!

Дзядок круціць ручку калодзежа, і праз хвіліну вядро, поўнае сонечных зайчыкаў, стаіць перад Змітраком. Вада з калодзежа такая сцюдзёная, ажно зубы пачынае ламіць. Таму хлопчык робіць пару глыткоў і ставіць кубак з вадой на ла-вачку — счакаць, каб крыху аблецілася.

— Дзядуля,—нясмела пытае хлопчык, — а вы сваяк дзеду Міколу,калі ў яго хатцы жывяце?

Дзядок засмяяўся — нібы веснічкі зарыпелі.

— Сваяк! Ды я яму радней роднага брата! Усё жыццё з ім


у адной хаце жылі, а цяпер ён у горадзе, а я тут адзін пекаюся!

Гаротна махнуўшы рукой, дзядок зноў сеў на лаўку.

— Хатнік я тутэйшы, вось хто я, хлопча! Чуў пра такое
дзіва?Тут раней хатнікаў у кожнай хаце, у кожным падпечку
было поўна, як і людзей. Ацяпер людзі пакідалі вёскі, з'ехалі ўсе.I хатнікі звяліся. Маладзейшыя—у горадзе, разам са сваімі гаспадарамі. А я тут— трэба хату пільнаваць!

Змітрок ад здзіўлення знямеў. Ён, сталічны жыхар, які пра хатнікаў толькі ў кніжках чытаў і лічыў іх прыдумкай, цяпер з сапраўдным хатнікам размаўляе?!

Аправіўшыся ад здзіўлення, хлопчык запытаўся ў дзядка:


  • А чым дакажаце, што вы хатнік?

  • Доказы яму трэба! — забурчэў дзядок. — Бачыш мяне — і досыць! Такая пашана рэдка каму выпадае. Мы, хатнікі, не любім людзям вочы мазоліць... А другі доказ ты і сам на сабе паснытаў. Баяўся ля хаткі хадзіць? Ведаю, баяўся, не аднеквайся! А, ведаеш, чаму? Бо я на прахожых страх напускаю. Каб не ўздумаў каторы ў хатку залезці, пагаспадарыць. Я павінен тут усё дагледзець. Раптам Мікола надумае вярнуцца? А ў гаспадарцы ўсё — як ён і пакінуў. Быльнёг толькі абкасіць вакол хаты, вокны вымыць ды пакоі праветрыць — і жыві...

Дзядок цяжка ўздыхнуў і дадаў:

— Не зважай, што я на гаспадара за доўгую адлучку злую.


Сумую я без яго, чакаю. Лёгка, думаеш, сядзець тут і гля-
дзець, як хата марнуецца? Ні слова ні ад каго не пачуеш, ні
малачка ніхто не паставіць...

Змітрок ухапіўся за свой слоік з суніцамі.

— Дзядуля, а ў мяне ягады! Частуйцеся, я яшчэ назбіраю!
Хатнік узяў у рукі слоік.

— Духмяныя! Пахнуць той парой, калі Міколавы дзеці


маленькімі былі, тут жылі і за суніцамі бегалі.

Дзядок пачаў насыпаць суніцы ў жменю і з асалодай есці.

Змітрок ва ўсе вочы глядзеў на дзядка і слухаў яго. Карцела спытаць нешта важнае, такое, чаго не прачытаеш у казцы. I разам з тым хлопчык баяўся, каб чым не пакрыўдзіць незвычайнага знаёмага — адкуль яму ведаць, як размаўляць з хатнікам, у школе гэтаму не вучаць.

Але дзядок і не чакаў Змітраковых запытанняў. Ласуючыся суніцамі, гаварыў далей:



  • Я даўно цябе запрыкмеціў, хлопчык. Малайчына, думаю, не гультай. Штодзень за ягадамі бяжыць. Лес, відаць, любіць... Любіш? — удакладніў ён.

  • Люблю! — згадзіўся Змітрок. — Мне сунічныя паляны і сасоннік часта сняцца, пакуль чакаю лета і прыезду да бабулі. У нас у сям'і ўсе лес любяць. Мама — заўзятая ягадніца. Тата — грыбнік.

  • I часта ў лесе бываеце?

  • Ды не, толькі як у вёску прыязджаем пагасціць.

  • Дзівакі вы, людзі! — крэкнуў хатнік. — Сколькі вас ведаю, уцяміць не магу вось што. Любіце лес, а жывяце ад лесу далёка. Хто перашкаджае хоць кожны дзень на яго любавацца?

  • Мама з татам працуюць у горадзе, а я ў школу хаджу, — паціснуў плячыма Змітрок.

  • А чаму ў вёску жыць не едзеце?

  • Кажуць, цяпер на вёсцы з работай цяжка...

  • Прыдумалі! — засмяяўся хатнік.— На вёсцы работы заў-сёды поўна. Рабіць яе цяпер няма каму — вось гэта праўда. Пазбягалі ў горад, пакідалі хаты... А што добрага ў тым горадзе? Вось ты мне скажы: як у цябе дзень пачынаецца?

  • Прачынаюся...

  • Як?

  • Калі ад будзільніка, калі мама будзіць. Мыюся, сне-даю — і на трамвай, у школу...

  • Ах, Змітрок, Змітрок, а як бы ты жыў, каб цябе на досвітку пеўні будзілі ці птушкі песнямі. 3 ложка на двор басанож, а пасля сырадойчыку кубак — і на возера...

  • Я летам так і жыву ў бабулі.

  • Летам... Як толькі летам, то не тое. Зямля ад тваіх ножак адвыкнуць паспявае. Госць ты для яе, а не гаспадар. А госці да пары мілыя. На зямлі не гасцяваць трэба, а даглядаць яе, сябе аддаваць. Тады толк будзе. А так — жыць на зямлі некаму. Цэлыя вёскі прападаюць. Вось чакаю я Міколу, цепгу сябе надзеяй на яго прыезд, а сам жа чуў, што Міколаву хату хочуць дзеці прадаць новым гаепадарам. Ужо і пакупнікі прыязджалі, тупалі па двары, прыцэньваліся. Палохаў я іх, палохаў — не зважаюць на мяне. А скора і зусім з хаты выжывуць...

Змітрок са шкадаваннем глядзеў, як дзядок-хатнік выцірае слёзы.

— А што, каля новых гаспадароў жыць вам няможна? —


асцярожна запытаў хлопчык.

—Прыдумаў! — сярдзіта ўсклікнуў хатнік. — Я ўсё жыццё пры Міколу жыў, дзе на старасці да новых гаспадароў прывыкаць. Ды і каб жа гаспадары былі. А то — дачнікі! Прыедуць, паапальваюцца на сонцы, шашлыкі пасмажаць — і ў горад. Сябе пацешаць, а зямля — бядуй у быльнягу, як беда-вала. Навучыліся толькі браць ад зямлі!.. Нагледзеўся я на такіх «гаспадароў» па суседскіх адкупленых хатах, не хачу з імі жыць.

— Можа, паехалі з намі ў горад? — нясмела прапанаваў
Змітрок. — Я ў мамы і таты папрашу, яны гасцінныя, пусцяць
вас пажыць...

— Дзякуй за ласку! Быў я ў вашым горадзе, у старэйшага


сына-хатніка гасціў. Ён за Міколавым сынам падаўся адра-
зу ж, як той кватэру атрымаў... Жьіве з сям'ёй за плітой
электрычнай. Не жыццё, а пакута. I цесна, і гаспадароў дома
не відаць. Як сыдуць раніцай з дому — толькі пад вечар вяр-
таюцца. Стомленыя, галодныя, злосныя. Дзе ходзяць, што ро-
бяць, куды свае сілы бухаюць? У іх вечарамі здароўя толькі
на тое хапае, каб на канапу легчы і ў тэлевізар глядзець.
Дзеці падыдуць што запытаць — злуюцца, крычаць. Чаму кры-
чаць? У маёй хаце да гэтай пары радыё гаворыць, не абрубілі.
Дык я неяк чуў, як кабета адна тлумачыла. Стрэс, кажа. На
аднаго на рабоце накрычалі, ён — на другога. I пайшло—па-
ехала. А я так мяркую: не трэба лезці туды, дзе на цябе
крычаць. Будзь на сваім месцы, не гойсай па свеце, тады і
спакусы ні ў каго не будзе на цябе сварыцца. А вы ж ціекае-
цеся ў горадзе, адзін на адным, як у мураншіку. Дзе ж там
сваё месца знайсці?..

Дзядок узяў з лаўкі кубак з вадой і, пакаштаваўшы, падаў Змітраку:

— Сагрэлася, можна піць не асцерагаючыся...
Счакаў, пакуль хлопчык наталіў смагу, і жаліўся далей:


  • А каб ты ведаў, даражэнькі, якія капейкі даюць за гэту хату, за гэту прыгажосць, за гэты бэз, за салаўіныя песні і, вечарамі... Каб хоць грошы былі вартьш маіх слёз. А то распусцяць у сваім горадзе на марожанае за тьідзень. Хаты ў закінутых вёсках не ў цане...

  • Дзядуля, дык што ж вы рабіць будзеце? — захваляваўся Змітрок. — У горад вам не хочацца, з новымі гаспадарамі жыць не збіраецеся... А калі размовы пра продаж хаты не пустыя, што тады рабіць?

  • Я ўжо надумаў. На балота пайду, да вадзяніка. Іх людзі таксама крыўдзяць, меліярацыяй нішчаць. Але пакуль трываць можна. Здыму кут пад якім карчом, дзе сушэй. Неяк

будзе... Можа, дачакаюся той пары, як ты вырасцеш, хату тут новую справіш. А можа, гэту адкупіш, да ладу давядзеш. Вось тады і перайду з балота зноў у падпечак. Толькі не забўдзься — печ абавязкова стаў добрую. Хата без печы — што ежа без солі. Маладьш такой выгоды не разумеюць, на электрычнасць спадзяюцца, на цэнтральнае ацяпленне... А ты мяне слухай — з печчу ў хаце незалежный гаспадаром будзеш. Толькі не лянуйся дровамі запасціся — і не трэба баяцца, што газ не дадуць ці ток не пусцяць...

Суніцы ў слоіку закончыліся. Адправіўніы ў рот апошнюю жменю духмяных ягад, дзядок задаволена крэкнуў:

— Дзякуй, Змітрок! Пацешыў старога! Даўно я так смачна не еў. Усё аб калодзежнай вадзе ды сухіх скарынках. А пасля тваіх суніц жыць павесялела. Слухаў ты мяне ўважліва — малайчына, выхаваны. Маладзенькі ты яшчэ, усё жыццё напе-радзе. Запомніш маю навуку — не будзеш бедаваць. Я буду чакаць твайго прыезду. Пажывеш — пабачыш: нідзе вы ад вёскі не дзенецеся, будзеце тут некалі ад гарадскіх стрэсаў ратавацца. Цяпер жа — бывай. Пра адно папрашу — маўчы гіра нашу сустрэчу. Людзі цяпер хцівьш на розныя дзівосы. Даведаюцца пра мяне — назавуць анамальнай з'явай, пачнуць тут сноўдацца, пазбавяць спакою. Ці хатку пашкодзяць... А мне ні тое, ні, другое не патрэбна. Можа, яшчэ і новых гаспадароў тзгг не будзе, дажыву свой век у родных сценах.

Уздыхнуў дзядок, шапку задам наперад перавярнуў — і знік, як і не было яго. Змітрок яшчэ ад неспадзяванай сустрэчы апомніцца не паспеў, як, на табе, маеш другую нечаканасць. Думай цяпер, прыснілася ўсё ці на самай справе з хатнікам размаўляў?

Падышоў хлопчык да акна, глянуў праз яго ў святліцу — і адхіснуўся. Нібы ў вочы тужлівай таямніцы зазірнуў, падгледзеў, як гуляе яна з пакінутымі цацкамі, гартае старонкі адсырэлых кніжак, адпачывае, гаротаая, на мяккіх пярынах нікому не патрэбнага ложка...

Не стаў Змітрок болын у акно пазіраць. Узяў пусты слоік,


паставіў на ўслончык ля калодзежа кубак. Асцярожна ступа-
ючы, дайшоў па сцежцы да веснічак і шчыльна прычыніў іх за
сабой. Памахаў рукой хатцы і паабяцаў да яе наведвацца, дзяд-
ку суніцы і малачко пакідаць. I падумаць пра таямніцу, даве-
раную яму хатнікам, — важную, пра якую ні ў адной казцы не
пачуеш.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка