Тарашкевіца vs наркамаўка асноўныя адрозненні




Дата канвертавання01.05.2016
Памер72.38 Kb.
ТАРАШКЕВІЦА vs НАРКАМАЎКА

Асноўныя адрозненні

Т а р а ш к е в і ц а

Н а р к а м а ў к а

Фанетыка, правапіс, вымаўленне

Асімілятыўная мяккасць

Адбываецца пасля J:

зьезд, разьём (выкл. губныя і выбуховыя: аб’ява, ад’езд)

Перадаецца на пісьме



сьнег, насеньне

Не адбываецца пасля J:

з’езд, раз’ём
Не перадаецца на пісьме

снег, насенне

Яканне

Часціца не і прыназоўнік без перад націскам мяняюцца на ня і бяз:

ня веру, бяз нас

Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца нязменна:

не веру, без нас

Прыстаўныя гукі

Прыстаўныя в і г ужываюцца больш шырока, асабліва ў запазычаннях:

Ворша, гітэрыка

Прыстаўныя в і г звычайна не ўжываюцца ў запазычаннях і геаграфічных назвах:

Орша, істэрыка

Выкл: унія і вунія

Ў - У

Існуе вялікая літара Ў:

да Ўльляны, ва Ўругваі

Не існуе вялікай літары, толькі ў:

да Ульяны, ва Уругваі

Асіміляцыя зычных

1. У зваротных формах дзеяслова перадаецца на пісьме:

мыесься, зьбіраесься

2. Спалучэнне дз:



суседзкі, ірландзкі

1. У зваротных формах дзеяслова не перадаецца на пісьме:

мыешся, збіраешся

2. Спалучэнне дс:



суседскі, ірландскі

Канцавыя фарманты назоўнікаў

Вымаўляецца і пішацца:

Слуцак, Полацак, метар, літар

Вымаўляецца і пішацца:

Слуцк, Полацк, метр, літр

Адаптацыя запазычанняў

1. Гук л перадаецца мякка (як у польскай мове):

лёгіка, цыкль

1. Гук л перадаецца цвёрда

(як у рускай мове):



логіка, цыкл

Выкл: лямпа, лямант

2. Гукі з, с, н, б, п, в, м у корані слова звычайна цвёрдыя:

сыгнал, газэта

2. Гукі з, с, н, б, п, в, м у корані слова звычайна мяккія:

сігнал, газета

3. Спалучэнні іё, ыю, ію:

трыё, радыюс

3. Спалучэнні іа, ыу, іу:

трыа,радыус

Выкл: радыё

4. Грэчаская літара β перадаецца як б:

барбар, Базыль

4. Грэчаская літара β перадаецца як

в:

варвар, Васіль

5. Грэчаскія літары ϴ (радзей ϕ) перадаюцца як т, хв, п, ф:

міт, хворма, пасоля, фальш

5. Грэчаскія літары ϴ (радзей ϕ) перадаюцца як ф:

міф, форма, фасоля, фальш

6. на пачатку слова перад галоснай звычайна не ўзнікае j ці і:

Эўропа, ерогліф

6. на пачатку слова перад галоснай звычайна ўзнікае j ці і:

Еўропа, іерогліф

Граматыка

1.Несупадзенне ў родзе (жаночы род):

тэза, філія

2. Несупадзенне ў родзе (мужчынскі род):

тэзіс, філіял

2. У родным скл. назоўнікаў адз. л. мужчынскага і ніякага роду дамінуе народны канчатак –у:

камітэту, Мінску

У родным скл. назоўнікаў адз. л. мужчынскага і ніякага роду над канчаткам –у пераважае канчатак –а:

камітэта, Мінска

3. У месным скл. назоўнікаў адз. л. жаночага роду канчатак –е:

па тэлефоне

3. У месным скл. назоўнікаў адз. л. жаночага роду канчатак –у:

па тэлефону

4. У родным скл. назоўнікаў мн. л. мужчынскага і ніякага роду канчатак –аў:

моваў, магчымасцяў

4. У родным скл. назоўнікаў мн. л. мужчынскага і ніякага роду канчатак –аў ужываецца абмежавана:

моў, магчымасцей

5. У давальным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ом/-ём:

братом, палём

5. У давальным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ам/-ям:

братам, палям

6. У месным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ох/-ёх:

у братох, на палёх

6. У месным скл. назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду мн.л. пад націскам канчаткі –ах/-ях:

у братах, на палях

7. Пашыраны займеннікі ягоны, ейны, іхні

7. Пашыраны займеннікі яго, яе, іх (формы ягоны, ейны, іхні дапушчальныя ў гутарковай мове)

8. Формы загаднага ладу мн.л. дзеясловаў 2 асобы на –эце/-еце: бярэце, кладзеце

Пашыраны сінтэтычныя формы загаднага ладу ў 1 асобе:



будзьма, чытайма

8. Формы загаднага ладу мн.л. дзеясловаў 2 асобы на –ыце/-іце: бярыце, кладзіце

Сінтэтычныя формы загаднага ладу ўжываюцца абмежавана, замест іх – формы цяперашняга і будучага часу, а таксама складаныя формы:



будзем, чытаем, давай будзем, давай чытаць

9. Выкарыстоўваюцца толькі дзеепрыметнікі з суфіксамі –н- і –т-:

вітаны, існы, наеты

9. Дапушчальна ўжыванне дзеепрыметнікаў з суфікамі –ем-, -уч-/-юч-, -еўш-/-эўш- і інш.:

вітаемы, існуючы, наеўшыйся

Словаўтварэнне

1. Пашыраны суфікс –нік- у назоўніках:

закупнік, перавознік

2. Пашыраны суфіксы –чык-/-шчык- у назоўніках:

закупшчык, перавозчык

2. Паслядоўна ўжываецца прыстаўка су- ў назоўніках:

суўдзельнік, суўладальнік

2. Паслядоўна ўжываецца прыстаўка са- ў назоўніках:

саўдзельнік, саўладальнік

3. Адсутнасць фарманта –ір-/-ыр- у дзеясловах:

маскаваць, маршаваць

Выкл: буксіраваць, камандзіраваць

3. Шырокае ўжыванне фарманта –ір-/-ыр- у дзеясловах:

маскіраваць, маршыраваць

Сінтаксіс

1. Выбар прыназоўнікаў пры кіраванні: па вайне, камітэт у справах, з прычыны, на загад і інш.

1. Выбар прыназоўнікаў пры кіраванні: пасля вайны, камітэт па справах, па прычыне, па загаду і інш.

2. Ужываецца канструкцыя

вучыцца + родны скл.:

вучыцца спеваў, вучыцца музыкі

2. Ужываецца канструкцыя

вучыцца + давальны скл.:

вучыцца спевам, вучыцца музыцы

3. Поўныя формы дзеепрыметнікаў:

было зробленае, былі звязаныя

3. Кароткія формы дзеепрыметнікаў:

было зроблена, былі звязаны

4. Пасля дзеясловаў быць, стаць уласцівы назоўнік у назоўным скл.:

ён быў добры сябра

4. Пасля дзеясловаў быць, стаць уласцівы назоўнік у творным скл.:

ён быў добрым сябрам

Лексіка

1.Пераважаюць уласнабеларускія словы, неалагізмы і паланізмы або словы, што патрапілі ў мову праз польскую:

адсотак, хаўрус/звяз, позва/пазоў, фатэль, намёт і інш.

1.Пераважае агульная з рускай лексіка, русізмы або словы, што патрапілі ў мову праз рускую:
працэнт, саюз, павестка, крэсла, палатка і інш.

2. Народны імяннік:

Юрась, Юрок, Юрка, Юра

2. Праваслаўны кананічны імяннік:

Юрый

Прыклады

Руская мова – тарашкевіца – наркамаўка

Смелость – сьмеласьць – смеласць

Не будет - ня будзе – не будзе

Центр – цэнтар – цэнтр

В Украине – ва Ўкраіне – на (ва) Украіне

Городской – гарадзкі – гарадскі

Смеешься – сьмяесься – смяешся

Колонна – калёна – калона

Символ – сымбаль/сымболь – сімвал

Темперамент – тэмпэрамэнт – тэмперамент

Радиус – радыюс – радыус

Адажио – адажыё – адажыа

Пафос – патас – пафас

Эфир – этэр – эфір

Византия – Бізантыя – Візантыя

Вавилонская башня – Бабілёнская вежа – Вавілонская вежа

Федор – Хведар/Федар/Тодар – Фёдар

Іудей – юдэй – іудзей

Орган – ворган – орган

Испания – Гішпанія – Іспанія

Съесть – зьесці – з’есці

Разъяренный – разьюшаны – раз’юшаны

Илья – Ільля – Ілья

Класс – кляса – клас

Тезис – тэза – тэзіс

Около города – каля гораду – каля горада

Белорусского народа – беларускага народу – беларускага народа

Нет гор – няма гораў – няма гор

Лошадям (д.скл. мн.л.) – канём – каням

В садах - у садох – у садах

Ее – ейны – яе (ейны)

Скажите – скажэце – скажыце

Идите – ідзеце – ідзіце

Гонимый – гнаны – ганімы

Руководящий – кіроўны – кіруючы

Кризис – крыза – крызіс

Форсировать – фарсаваць – фарсіраваць

Премировать – прэміяваць – прэміраваць

Преподаватель – выкладнік – выкладчык

Отчет по вопросу – справаздача ў пытанні – справаздача па пытанню

В пять часов – а пятай гадзіне – у пяць гадзін

Осада – аблога – асада

Листовка – улётка – лістоўка

Исключение – вынятак – выключэнне

Деятельность – чыннасьць – дзейнасць

Это значит – то бок – гэта значыць



Тротуар – ходнік - тратуар


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка