Там, дзе сад, дзе мірна хмаркі плывуць, На ўзгорку ўзвышаецца дом




Дата канвертавання06.07.2016
Памер11 Kb.
Гімн школы

Там, дзе сад, дзе мірна хмаркі плывуць,

На ўзгорку ўзвышаецца дом.

У гэтым доме сотні дзетак жывуць,

Гэты дом мы роднай школай завём.

Ён надоўга стане домам другім,

У жыцці для нас усіх ён трамплін.

Школьны дом мы называем сваім,

Вось таму спяваем школьны мы гімн.
Школа, школа, школа –

Ты аснова ўсіх асноў!

Школа, школа, школа –

Ты надзейны родны дом!

Школа, школа, школа –

Тваё яркае святло,

Школа, школа, школа –

Хай не гасне век яно!


Кожны дзень прыносіць шмат перамен.

Сэрца радасна трапеча ў грудзях.

Колькі цяжкіх, незнаёмых дарог

Нас чакаюць, каб пражыць у вяках.

У школе маем мы падтрымку сяброў,

Што на першы покліч твой прыбягуць.

Дружба, вернасць, радасць з даўніх часоў

У нашай школе няхай вечна жывуць!


Школа, школа, школа –

Ты аснова ўсіх асноў!

Школа, школа, школа –

Ты надзейны родны дом!

Школа, школа, школа –

Тваё яркае святло,

Школа, школа, школа –

Хай не гасне век яно!


Э. М. Сіняўская


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка