Такі адзіны ў свеце. Калі ёсць рай




Дата канвертавання07.05.2016
Памер33.73 Kb.
Мой край!

Такі адзіны ў свеце.

Калі ёсць рай,

Дык там ён – рай!

Хаця там водзяцца мядзведзі,

Ды не мядзведжы гэта край.

Мяне ў Бягомль вядзе дарога,

І не спыніць мяне нідзе.

Дайду да роднага парога,

Незаблуджуся ўначы…

Ю. Свірка



Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч, псеўданім Банадысь Гарчыца, нарадзіўся 6 мая 1933 года, в. Маргавіца Бягомльскага р-на Мінскай вобл., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.), паэт. Член СП Беларусі з 1961. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993, за зборнік. паэзіі «Узаемнасць»).
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, дзе было 8 дзяцей, Юрась — малодшы. Бацька, Мікалай Іванавіч, удзельнік грамадзянскай вайны. Маці, Акуліна Пятроўна, ведала шмат казак, баек, любіла спяваць беларускія народныя песні. У 1953 Ю. Свірка скончыў Бягомльскую сярэднюго школу і па-ступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ (скончыў у 1959). Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі», у 1959—61 літсупрацоўнікам у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 старшым рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і гдематамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР.

Першы верш Ю. Свіркі «Новы крок» надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасць», Баравіна», «Крэўнасць», «Аўтограф», «Люблю і веру», «Памятная вярста»,



«Біяграфія памяці», «Ядранасць», «Паўшар'е блакіту». Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэ-тычных кніг Ю. Свіркі. Уласнымі вачыма ў гады вайны бачыў ён за калючай агароджай лагера для ваеннапалонных галодных і змучаных вязняў. Усё гэта пакінула след, абвастрыла асабістае перажыванне. На беларускую мову перакладае творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, узбекскіх, чувашскіх паэтаў. Многія яго вершы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы. Песні на яго словы напісалі М. Аладаў, М. Наско і Ю. Семяняка і іншыя.


Прапануемая

літаратура аўтара



  1. Свірка, Ю.М. Люблю і веру:[Тэкст] Вершы. / Ю.М.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1975.-112с.

  2. Свірка, Ю.М. Мурашыны стажок:[Тэкст] Вершы, казкі і загадкі. Для мал. шк. узросту / Ю.М.Свірка;Маст. Л. Стрыжак.- Мн.:Маст. літ.,2004.- 63с.:іл.

  3. Свірка, Ю.М. Памятная вярста:[Тэкст] Вершы. / Ю.М.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1978.-96с.

  4. Свірка, Ю.М. Паўшар’е блакіту:[Тэкст] / Ю.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1986.-126с.

  5. Свірка, Ю.М. Ядранасць :[Тэкст] Вершы / Ю.М.Свірка.- Мн.:Маст. літ.,1983.-304с.:іл[1]л.








Докшыцкая цэнтральная

раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу



2010 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка