Сяргей куркач у 2003 годзе сiмвалам Беларусi быў дамавы верабей




Дата канвертавання12.05.2016
Памер19.82 Kb.

Сяргей КУРКАЧ

У 2003 годзе сiмвалам Беларусi быў дамавы верабей.

Гэта маленькая птушачка паходзiць з сям’i ткачыкавых, але мае вельмi скандальны i фанабэрысты характар. Завiтаў гэты вiд вераб’я ў нашы мясцiны следам за чалавекам з боку Мiжземнамор’я недзе тысячу гадоў таму. Дамавы верабей лiчыцца аседлай птушкай i гняздуецца толькi ў гарадах i вёсках. Гняздуюцца нашы вераб’i ў якiх-небудзь нiшах цi дуплах, любяць займаць гняздоўi гарадскiх ластавак, зрэдку займаюць шпакоўнi i сiнiчнiкi. Але, каб загнездавацца, дамавому вераб’ю трэба абавязкова цалкам запоўнiць нiшу кавалкамi анучак i паперак, чужым або сваiм пер’ем i пухам. За год вераб’i паспяваюць вывесцi да трох вывадкаў. Харчуюцца яны галоўным чынам насеннем раслiн — розных вiдаў палыну i злакаў, а таксама тых раслiн, якiя паспяхова процiстаяць вытоптванню. Вераб’ям вельмi падабаецца насенне трыпутнiку, таму з ранiцы яны часцей харчуюцца каля сцяжынак. У дамавых вераб’ёў такое шараватае ахоўнае апярэнне, але з надыходам першых цёплых дзён кончыкi пер’я ў самцоў абломваюцца i з-пад iх выступае шлюбны веснавы ўбор — чорны гальштук i ярка-карычневая бакавая мiнi-манжэтка. У астатнi час самцы адрознiваюцца ад самак толькi даволi моднай шэрай шапачкай.

Па падлiках арнiтолагаў, менавiта самцоў дамавых вераб’ёў недзе ў 1,5 раза болей, чым самак. Вось чаму падчас веснавых танцаў i заляцанняў выбар сваёй другой палавiнкi ў вераб’ёў амаль заўсёды суправаджаецца моцнымi бойкамi. Але не зусiм зразумелыя бойкi памiж вераб’ямi могуць узнiкнуць у любы момант на працягу ўсяго года. А ўвогуле вераб’i лiчацца самымi задзiрлiвымi птушкамi ў свеце, i калi адзiн з iх вырашыў пакараць другога, то будзе бiцца за iм нават на руцэ ў чалавека.

Колькасць палявых вераб’ёў у свеце i ў Беларусi, у прыватнасцi, хутка змяншаецца. Калi мы бачым у гарадах вераб’ёў, то часцей нам сустракаецца менавiта палявы вiд, якi гняздуецца не ў населеных пунктах. Дамавы верабей, як сапраўдны гараджанiн, чамусьцi пачаў знiкаць. Першымi скарачэнне колькасцi дамавых вераб’ёў заўважылi заходнiя арнiтолагi, прычым у Брытанii за апошнiя 20 гадоў iх стала менш у дзесяткi разоў. У гэтай астраўной дзяржаве дамавы верабей сёння занесены ў Чырвоную кнiгу, прычым як самы знiкаючы вiд, разам з вяртлявай чаротаўкай, якiх там толькi некалькi адзiнак. Лiчыцца, што ў буйных гарадах скарачэнне колькасцi дамавых вераб’ёў выклiкана iнтэнсiфiкацыяй сельскай гаспадаркi i распаўсюджваннем газонаў, якiя рэгулярна косяць.



Больш таго, знiкненне палявых вераб’ёў з гарадоў, у прыватнасцi, сведчыць i аб пагаршэннi ўмоў iснавання чалавека. Вераб’i ўжо сваiм скарачэннем колькасцi адрэагавалi на нейкi асобны фактар гэтага пагаршэння. Як адрэагуе на гэта забруджванне навакольнага асяроддзя чалавек — пакуль невядома, бо гэты птушыны фактар яшчэ канчаткова не акрэслены.

Каб дапамагчы нашым крылатым сябрам, зiмой iх трэба абавязкова кармiць сланечнiкавымi семкамi i просам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка