Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура




Дата канвертавання12.05.2016
Памер36.48 Kb.
ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура”


Два караблі

(гульня-спаборніцтва па беларускай мове)

Арганізавала і правяла:

Сінкевіч Н.І., настаўнік

беларукай мовы і літаратуры

2014г.
Мэты:
* вучыць хутка арыентавацца ў складаных абставінах, працаваць калектыўна на карысць кожнага асобнага вучня;
* абуджаць фантазію, кемлівасць, дапытлівасць вучняў;
* выхоўваць у вучняў цікавасць да вывучэння беларукай мовы.

Аўдыторыя: вучні шостых класаў.

Абсталяванне: карткі з заданнямі для кожнай каманды, геаграфічная карта.

У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды, у кожную ўваходзіць па сем чалавек.



Ход гульні

Уступнае слова. Прадстаўленне каманд і журы. Аб’яўленне заданняў. Пасля выканання кожнага задання журы ацэньвае дзейнасць кожнай каманды.


1.”Назаві карабель”

Перад кожнай камандай ляжаць уперамешку карткі. На адваротным баку карткі напісана літара, якая адпавядае пэўнай літары ў назве карабля. Кожны экіпаж па сігнале павінен хутка скласці назву свайго карабля так, каб пасажыры (гледачы) маглі прачытаць слова.


Пасля гэтага кожная каманда называе свой дэвіз.
2.Конкурс лоцманаў ”Пакажы прыказку”

(Лоцман – праваднік суднаў, які добра ведае фарватар.)

Удзельнікам гульні прапануецца пры дапамозе жэстаў, рухаў, мімікі паказаць якую-небудзь прыказку.

Прыказкі: Адзін у полі не воін. Ладзь сані летам, а калёсы зімой. Сабака ад злосці свой хвост кусае. Мякка сцеле, ды мулка спаць.


3. Конкурс боцманаў

(Боцман на судне – ліцо малодшага кіруючага саставу, якому судавая каманда падпарадкоўваецца па гаспадарчых работах.)

Боцманам даецца заданне за дзве хвіліны скласці з літар найбольшую колькасць новых слоў. Можна карыстацца дапамогай членаў экіпажа.

( Слова прадпрыемства: рада, дары, пер’е, мара, вада, пара, рама, вар, пара, права і іншыя.)

Боцманы па чарзе чытаюць складзеныя словы, якія не павінны паўтарацца.
4.Конкурс кокаў

(Кок – повар на судне.)

Вучням прапануецца шыфравальная табліца. У ёй па вертыкалі ідуць лічбы ад 1 да 11, па гарызанталі – тры літары А Б В , а пад імі ў слупках размешчаны ўсе літары беларускага алфавіта. Даецца ключ-разгадка, пры дапамозе якога можна прачытаць шыфроўку: 1А – літара А, 3Б – літара Ж і г.д.

(Любі другога, як сябе самога. Кожнаму куток свой мілы.)


5.Конкурс юнгаў

(Юнга – падлетак на судне, які навучаецца марской справе, а таксама малодшы матрос.)

Вы бачыце на карце два вялікія блакітныя кружочкі. Яны размешчаны каля славутых азёр: Нарач і Свіцязь. Запрашаем вас стаць экскурсаводамі і павесці нас у завочнае падарожжа па гэтых мясцінах.
Заданне для пасажыраў

Запісаць як мага больш прыказак і прымавак, каб у іх ужываліся лічэбнікі.


6. Конкурс урачоў

Урачы чытаюць напісаныя ў якасці дамашняга задання гумарыстычныя апавяданні.


7. Конкурс матросаў

Матросам прапануецца ”развязаць” вузел-рэбус.

1.Ліса. 2.Астра. 3.Рака. 4. Каза. 5. Нарач. 6. Певень. 7. Прыпяць.
8. ”Тэлеграма”

Членам экіпажа за дзве хвіліны трэба з літар слова скласці і ”адправіць” тэлеграму.



Свая (Слівы вашы абтрос я).

Кніга (Купі некалькі ігруш гнілых Аня).
Віктарына для пасажыраў

Пакуль каманды рыхтуюць тэлеграмы, пасажыры падбіраюць да слоў адпаведныя ”марскія”:

Лесвіца (трап); акно (ілюмінатар), пакой (каюта), кухня (камбуз), кухар (кок), беражыся (палундра), лодка (шлюпка).
9.Конкурс капітанаў

Ад капітанаў патрабуецца як мага хутчэй адказаць на большую колькасць пытанняў.

1.Што беларусы называюць другім хлеба? (Бульбу.)

2. Што называюць беларускім шоўкам? (Лён.)

3. Хто такі: цар пушчы? ( Зубр.) Цар грыбоў? (Баравік.) Цар звяроў? (Леў.)

4. Якуб Колас у адным творы расказаў пра прыгоды хлопчыка Міхася. Як называецца гэты твор? (”Міхасёвы прыгоды”.)

5. Які часопіс у лесе знойдзеш? (”Вожык”,”Бярозка”,”Пралеска”.)

6.Ці ёсць у нас беларускае мора? (Нарач.)


Заключэнне

Слова журы.Узнагароджанне пераможцаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка