Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?




Дата канвертавання15.03.2016
Памер58.15 Kb.







Думаць, дзейнічаць, браць адказнасць!
Сябры!

Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?

Вы накіраваны на змены ў супольнасцях і сваіх мэтавых групах?

Вы жадаеце стаць больш эфектыўнымі і дасягаць пастаўленых мэтаў?

Вы бачыце сваю будучыню ў Беларусі?

Запрашаем Вас прыняць удзел

у VI доўгатэрміновым навучальным курсе
Акадэмія Першых-2013 (АП-2013)

Мэта АП-2013 – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцей.
Адукацыйны курс АП-2013 складаецца з 5 семінараў (17 семінарскіх дзён), хатніх заданняў, рэалізацыі навучальных праектаў.

Вы пройдзеце ўсе этапы планавання і рэалізацыі ўласных праектаў, навучыцеся фармуляваць мэты і фарміраваць каманду, пазнаёміцеся з моладзевай палітыкай Беларусі і Еўропы. Больш падрабязна са змястоўнай часткай курса Вы зможаце пазнаёміцца пад час Прэзентацыі і на нашым сайце (дадатак 1).


Па выніках кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат Акадэміі Першых-2013.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 год, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Каб прыняць удзел у курсе, неабходна:

  1. Да 3 сакавіка даслаць запоўненую анкету-заяўку на эл.скрыню lidarbelarusi2013@gmail.com (заяўкі, якія прыйдуць пазней, разглядацца не будуць)

  2. Да 3 сакавіка даслаць дзве рэкамендацыі (адну- ад кіраўніка Вашай арганізацыі/ ініцыятывы) на эл.скрыню lidarbelarusi2013@gmail.com (разам з анкетай-заяўкай)

Да 5 сакавіка кандыдаты будуць запрошаныя да ўдзелу ў асноўным курсе.


Графік мерапрыемстваў АП-2013:


Прэзентацыя

Асноўны курс

28 лютага

Семінар №1: «Я як Лідар»

8-10 сакавіка

Семінар №2: «Я – Лідар для Арганізацыі і Супольнасці»

12-14 красавіка

Семінар №3: «Кіраванне праектамі»

9-12 траўня

Семінар №4: «Маніторынг і ацэнка праектаў»

28-30 чэрвеня

Рэалізацыя навучальных праектаў

12 ліпеня – 30 лістапада

Семінар №5: «Я – Лідар для Беларусі і Еўропы»

11-13 кастрычніка

Сустрэча па ацэнцы вынікаў праекта Акадэмія Першых-2013

7 лістапада

Выпускны Баль

18 студзеня 2014



Падрабязную інфармацыю пра Акадэмію Першых-2013 можна атрымаць на Прэзентацыі, якая адбудзецца 28 лютага.

Месца сустрэчы: г. Мінск, ля Дома Кіно, вул. Талбухіна, 18

Час сустрэчы: 18.00

Пры неабходнасці магчыма правядзенне он-лайн трансляцыі прэзентацыі (пішыце на пошту lidarbelarusi2013@gmail.com)



ЗАПРАШАЕМ!

Просьба пацьвердзіць Ваш удзел у Прэзентацыі да 26 лютага на адрас lidarbelarusi2013@gmail.com

Дадатак 1



АП2013

Семінар №1

Семінар №2

Семінар №3

Я як лідар”

Я – лідар для арганізацыі і супольнасці”

Кіраванне праектамі”

1-8 сакавіка

12-14 красавіка

9-12 траўня

Знаёмства;

Альтэрнатыўная Моладзевая Палітыка;

Кодэкс Акадэміі Першых;

Бачанне асабістага развіцця;

Мэтапалаганне;

Кіраванне часам;

Лідарства;

Грамадзянскія кампетэнцыі;

Пабудова каманды.


Мастацтва самапрэзентацыі;

Супольнасці;

Метады аналіза праблем;

Аналіз праблем мясцовай супольнасці;

Асновы камунікацыі;

Кіраванне канфліктамі;

Прэзентацыі арганізацый;

Стадыі развіцця групы;

Група-каманда-арганізацыя.


Прэзентацыя праектных ідэй;

Уводзіны ў праектаванне;

Структура праектнай заяўкі;

Апісанне праблемы;

Пабудова мэты і задач;

Індыкатары эфектыўнасці праекта;

Працоўны план і каштарыс праекта;

Кіраванне праектам;

Кіраванне інфармацыйнымі плынямі;

Знаёмства з супервайзерамі праектаў;

Крытэры конкурсу навучальных праектаў;

Спосабы матывацыі валанцёраў.



Хатняе заданне 1


  • Сфармуляваць асабістыя мэты на 3 гады.

  • Падрыхтаваць презентацыю сваёй арганізацыі.

Хатняе заданне 2


  • Апіснне праблем мясцовай супольнасці.

  • Генерацыя ідэй навучальных праектаў.

Хатняе заданне 3
Распрацоўка праекта ў форме працоўнай заяўкі.




Семінар №4

Семінар №5

Ацэнка курса

Выпускны Баль

Маніторынг і ацэнка праектаў”

Лідар для Беларусі і Еўропы”

Вынікі АП13

28-30 чэрвеня

11-13 кастрычніка

7 лістапада

18 студзеня 2014

Спосабы маніторынга і ацэнкі праектаў;

Аналіз рызыкаў;

Дапрацоўка навучальных праектаў;

Крытэры да творчай і фінансавай справаздач па праектам;

Фінансавы мэнэджмент;

Падпісанне Дамоў




Дэмактарыя (прынцыпы, працэдуры, структура);

Грамадзянскі ўдзел;

Бачанне Беларусі;

Маладзевая палітыка ў Беларусі;

Маладзевая палітыка ў Швецыі і Еўропе;

Маладзевыя арганізацыі ў Еўропе;

Еўрапейскія Моладзевыя Структуры;

Еўрапейскі Моладзевы Форум


У якасці трэнера ў семінары прымае ўдзел прадстаўнік Шведскага Моладзевага Звяза (LNU)

Аналіз курсу: вынікі, высновы, урокі.




Выпускны баль – сертыфікаты. Сустрэча з выпускнікамі мінулых Акадэмій.


Хатняе заданне 4
Дыягностыка арганізацыі (якія дэмакратычныя прынцыпы і працэдуры існуюць у арганізацыі).

Хатняе заданне 5
Праектная заяўка міжнароднага праекта.

Усе пытанні можна задаць па эл. пошце lidarbelarusi2013@gmail.com

альбо па тэл.+375296052970 (Velcom)

Каардынатарка праекта Анна Лок


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка