Святой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць




Дата канвертавання01.04.2016
Памер17.7 Kb.
Святлана ІШЧАНКА
Цудадзейныя іконы Божай Маці ў жыцці ігуменні Полацкай
Святой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць, прасвятліць душы суайчыннікаў.
У сваёй падзвіжніцкай дзейнасці Еўфрасіння Полацкаі атрымлівала дапамогу і ад цудадзейных ікон Божай Маці. У яе келлі знаходзілася дакладная копія Чанстахоўскяй Адзігітрыі ў кароне, прысланая Еўфрасінні з Канстднцінопаля. Свяціцель Дзімітрый Растоўскі адзначыў, што менавіта перад Чансгахоўскай Адзігітрыяй і была абвешчана юнай князёўне Прадславе таямніца ўнявешчання яе Госпаду.

У часе малення да цудадзейнай Барскай іконы Багародзіцы прападобная Еўфрасіння адчула асаблівае парыванне да перапісвання кніг, стварэння скрыпторыя, напісання малітваў і ўласных духоўных твораў. Сам працэс творчасці ўявіўся дзяўчыне вандроўкай па райскім садзе ў асяроддзі яркай квецені і магутных дрэў. Раней, у XII — XIII стст., спіскі з міратачывай Барскай Адзігітрыі былі распаўсюджаны на Полаччыне, Віцебшчыне, Магілёўшчыне.

Натхнёная дабрапамысны мімкненнем асвяціць Полацкую зямлю адной з трох цудадзейных святынь, напісаных евангелістам Лукой з Царыцы Нябеснай у Эфесе, Еўфрасіння падчас знаходжання ў Іерусаліме звяртаецца да імператара Мануіла Комніна і патрыярха Канстанцінопальскага Лукі Хрысаверга з каштоўнымі падарункамі, каб, па словах полацкага летапісца, "адпусцілі цудадзейную ікону ў Полацк". Па загадзе прападобнай Еўфрасінні ікона, упрыгожаная залатой шатаю і каштоўнымі камянямі, была пастаўлена ў Полацкім Спаса-Праабражэнскім храме. Еўфрасіння паклала пачатак звычаю абносіць Хросным ходам Эфескую Адзігітрыю па полацкіх храмах у аўторак Светлай Сядміцы — дзень, калі яна была прынесена ў горад. Назва іконы Карсуньская вытлумачваецца паданнем, што нібыта на шляху ў Полацк Адзігітрыя затрымалася каля года ў Херсоне.

На паломніцтва да труны Гасподняй ігуменню Полацкую паклікала Іерусалімская ікона Багародзіцы, напісаная евангелістам Лукою. Грэчаскі імператар Леў Вялікі перанёс святыню ў Царград. У 988 г. візантыйскі ілшератар Леў VI Філосаф дорыць роўнаапосгальнаму князю Уладзіміру як сведчанне хрышчэння Іерусалімскую ікону Божай Маці. Спісак з гэтай іконы заўсёды падарожнічаў з прападобнай.



Перад Іерусалімскай Гефсіманскай іконай Багародзіцы ігумення зямлі Беларускай была спавешчана пра свой анёльскі спачын і райскі вянец за служэнне Госпаду, Айчыне, люду паспалітаму.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка