Святлом павагі сон твой ахаваем” Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер127.21 Kb.


Дзяржаўная установа адукацыі

“Глыбачанская дзіцячы сад-сярэдняя школа

імя Б.І.Юркіна Ушацкага раёна”

Святлом павагі сон твой ахаваем”



Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі

Да 90-годдзя з Дня нараджэння

Героя Савецкага Саюза

Барыса Іванавіча Юркіна
Падрыхтавала:

настаўніца беларускай мовы

і літаратуры Чумакова Т.П.


Уступнае слова настаўніка.

9 мая – свята Вялікай Перамогі. Гэта незабыўны і радасны дзень для ўсяго чалавецтва. 65 гадоў таму свет быў выратаваны ад фашысцкага прыгнёту. У справядлівай вызваленчай вайне ўдзельнічалі многія народы. Асноўны ж цяжар ліхалецця прыпаў на Савецкі саюз. Кожная пяддзя роднай зямлі паліта крывёю вызваляльнікаў. Мы ніколі не забудзем пра гэту цану. Народ жыве, пакуль жыве яго памяць. Славе герояў ВАв – жыць у вяках! 3 ліпеня 1944 года ў Мінску над Домам урада воіны ўзнялі сцяг Перамогі. Гэты дзень – свята вызвалення, свабоды і незалежнасці.У гэтую Перамогу ўнёс свой уклад і Герой Савецкага Саюза Б.І. Юркін. Яго імя носіць наша школа. Сёлета 30 чэрвеня яму б споўнілася 90 гадоў. Наш святы абавязак – успомніць яго імя і выказаць словы ўдзячнасці салдатам, якія загінулі ў гады вайны.



1-ы вядучы. Мінулае... Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэтае мінулае – вайна. Нават калі ты сам не перажыў яе, а ведаеш з успамінаў родных, ветэранаў, кніжках і кінафільмаў.

2-і вядучы. Памяць вайны... Гэта боль перажытага народам за доўгія 1418 дзён. Гэта страты і ахвяры, гераічная барацьба не на жыццё, а на смерць. (Гучыць песня “Священная война”, муз. А. Аляксандрава, сл. В. Лебедзева-Кумача).

1-ы чытальнік. (выконвае верш М. Гамолкі “Магілы сяброў”).

Усюды ціш. Замоўклі песні звонкія,

Навіс над лесам цяжкі небасхіл.

Вакол зямля, пакрытая варонкамі

І ўзгоркамі прытоптаных магіл.

Адсюль на Беларусь дарогі вузкія

Назад да родных хат нас павялі,

Ішлі грузіны, беларусы, рускія –

Усе народы нашае зямлі.

Ішлі ўсе, не ўсім аднак жа суджана

Было дайсці ў край мой дарагі.

Каля варонак тых смяротнай сцюжаю

У многіх абарваліся шляхі.

Мы пахавалі іх, любіўшых горача.

Свой край, далёкую сваю сям’ю,

Із іх магіл, з маленькіх тых узгорачкаў

Мы родную ўбачылі зямлю.

1-ы вядучы. Па ўсёй нашай зямлі стаяць помнікі і абеліскі, як напамін жывым пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Шмат іх і на тэрыторыі нашага сельсавета.

2-і вядучы. Калі ўязжаеш у нашу вёску, то праз некалькі сот метраў цябе сустракае помнік (воін з аўтаматам) на брацкай магіле воінаў і партызан, загінуўшых у гады ВАв. Тут пахаваны і Герой Савецкага Саюза Б.І. Юркін.

1-ы вядучы. Пра тое, як вучні нашай школы даведаліся пра гэта раскажа экскурсавод школьнага музея Завадзінец Маргарыта. (Выступленне Завадзінец М.).

На сцэну выходзяць 6 вучняў. (3 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі).



1-я вучаніца. Б.І. Юркін нарадзіўся ў г.Чкалаве, цяпер Арэнбург, 16 чэрвеня 1919 года. Вучыўся ў школе, цікавіўся спортам, асабліва цяжкой атлетыкай. Пасля заканчэння 7 класаў паступіў у Арэнбургскі тэхнікум шляхоў зносін. Марыў пасля пайсці ў інстытут і будаваць прыгожыя гарады. Але ўсе планы парушыла вайна.

2-я вучаніца. У армію яго прызвалі ў 1939 годзе. 3 сакавіка 1944 года па чэрвень 1944 года ваяваў на Калінінскім фронце, а з 22 чэрвеня 1944 года – на І Прыбалтыйскім. Сяржант, кмандзір аддзялення 7 стралковай роты 975 стралковага палка, 270 стралковай дывізіі. 1-ы ўзвод быў падабраны з лепшых воінаў-камсамольцаў. Іх рыхтавалі для асаблівых заданняў, якія могуць узнікнуць на вайне, у тым ліку і для разведкі.

3-я вучаніца. 25 чэрвеня 1944 года батальёну было загадана фарсірааць Заходнюю Дзвіну ў раёне населенага пункта Ула (каля вёсак Усвіца і Адэліна) нашага сельсавета. Ноччу батальён ціха падышоў да правага берага ракі і быў гатовы выконваць заданне.

4-ы вучань. Супрацьлеглы левы бераг быў умацаваны агароджай з калючай провалкі, траншэямі і кулямётнымі кропкамі. І ўзводу паставілі задачу: дасягнуць супрацьлеглага берага і ліквідаваць нямецкі дзот.

5-ы вучань. З усходам сонца ўзвод пачаў выконваць сваю задачу. Барыс Юркін быў у ліку першых, хто ўвайшоў у ваду. Ворагі сустрэлі ўзвод ліўнем свінцу. Многія байцы так і не дасягнулі берага. Падхопленыя цячэннем вады паплылі ўнізпа рацэ параненыя і забітыя. Быў цяжка паранены і камандзір узвода. І тады камандаванне ўзводам прыняў на сябе Барыс Юркін.

6-ы вучань. Дасягнуўшы левага берага, Барыс гранатай знічыў разлік нямецкага дзота і ўварваўся ў траншэю ворагаў. тут на яго напалі гітлераўцы, але Барыс чаргой з аўтамата знішчыў іх.

У гэтым баі ён быў цяжка паранены асколкам міны ў галаву. У непрытомным стане яго прывезлі ў палявы шпіталь у в.Асінаўка. Тут праз суткі ён памёр на руках у гаспадані дома, дзе размяшчаўся шпіталь, Башун Ганны Іванаўны. 24 сакавіка 1945 года яму прысвоена званне Героя Савецкана Саюза.



2-і вядучы. Гэта ён, да пляча прытуліўшы прыклад,

Трапным стрэлам фашыстаў знішчыў.

Гэта ён ваяваў за спакой нашых хат

І грудзямі навалу стрымаў...

(Гучыць песня “Балада пра салдата” муз. У Салаўёва-Сядога, сл. М. Матусаўскага).

2-і чытальнік. (Выконвае верш А. Вярцінскага “Два полі”).

Было ў садата два полі,

поле, дзе кветкі ірваў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста

ў полі яго дзяцінства,

былі агонь і дым

на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.

Адно зелянела травой,

другое было ўзарата

вайной і паліта крывёй.

поле, дзе кветкі збіраў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён паміраў.


Вучаніца. Людзі! Перад абеліскамі і помнікамі

Галовы нізка схіліце.

Людзі! Маўчаннем вы

Светлую памяць ушануйце

Тых, хто насмерць стаяў,

Хто наша жыццё адстаяў,

Хто нам мір на зямлі завяшчаў.

(Хвіліна маўчання).


3-і чытальнік. (Выконвае верш Р. Барадуліна “Бацьку”).

Не выйшаў ты і ў гэты раз

Мяне спаткаць, паднесці рэчы...

Ля весніц толькі зноў твой вяз

Крануў галінамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі,

Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта...

Ці бачыш, вырас сын які?

Скажы хоць слова для прывета.

А я... чакаў з усіх дарог

Цябе ў сорак чацвёртым... летам.

Калоны ні адной не мог

Я прапусціць з ахапкам кветак.

Хацелася пачуць: “Сынок...”

І крыкнуць радаснае: “Тата!”

Бацькоўскім быў мне кожны крок...

Усё ішлі, ішлі салдаты.

І зараз – еду я здалёк,

Чакаю ўсё – зайду, а маці

Мне скажа: “Пазнаеш, сынок?

Вось наша ўся сямейка ў хаце...”

Паверыць цяжка мне таму,

Што больш не прыйдеш ты дадому.

А шапку я заўжды здыму

Перад магілай невядомай...
(Гучыць песня “Жураўлі”).
4-ы чытальнік. Адгулі, адгрымелі гарматы,

Хмары чорныя адплылі,

Прынясіце кветкі салдатам,

Што палеглі на нашай зямлі.

Пакланіцеся нізка-нізка

Тым, хто зведаў агонь і дым,

Чорным помнікам і абеліскам,

Слаўным зорачкам баявым.

Ля салдацкіх магіл памаўчыце.

Кожны з мужных салдат збярог

Цішыню і сонца ў блакіце

І сцяжынку на школьны парог.

Многа год пад сцягам крылатым

Крочыць мір па роднай зямлі.

Прынясіце кветкі салдатам,

Што свабоду для нас здабылі!


1-ы вядучы. У школьным музеі, у экспазіцыі, прысвечанай Б.І. Юркіну змешчана шмат матэрыялаў і фотаздымкаў пра яго. У свой час вялася перапіска з маці і братам Героя, з аднапалчанамі і сябрамі Барыса Іванавіча.

2-і вядучы. Сярод экспанатаў пісьмо маці Барыса Юркіна Пелагеі Сцяпанаўны, пісьмо сябра Барыса Пятра Волкава, пісьмы і падарункі студэнтаў чыгуначнага тэхнікума г. Арэнбурга. Паслухайце ўрывак з пісьма маці Юркіна, у якім яна звяртаецца да школьнікаў і просіць іх быць дастойнымі яе сына.

(Чытаецца ўрывак з пісьма П.С. Юркінай да вучня нашай школы).

«Здравствуйте, дорогие ребята!

Посылку и письмо – получила. Сердечно благодарна вам за яблоки и приглошение в гости.

Мне бы очень хотелось приехать к вам и побывать на могиле сына, но, к сожалению, не могу, так как я тяжело болею и не хожу уже несколько лет.

Ребята! Свои задачи вы правильно поняли.

Борьба за знания, за науку – долг и первейшая обязанность каждого школьника.

Надо много и хорошо учиться, надо сного знать. К этому всегда стремился мой сын...


г. Оренбург, 12.10.67г. Юркина Пелагея Степановна”
1-ы вядучы. Памяць пра Б.І. Юркіна надоўга застанецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў, тых, хто зараз жыве і помніць прая яго подзвіг. У г. Арэнбургу ёсць вуліца, якая носіць яго імя. У тэхнікуме, дзе да вайны вучыўся Юркін, створаны вугалок, у якім расказваецца пра жыццё і подзвіг Б.І. Юркіна. Выпускнік гэтага тэхнікума Уладзімір Дзянісаў напісаў верш, які прысвяціў памяці Б.І. Юркіна. Паслухайце гэты верш.

(Две вучаніцы выконваюць верш У. Дзянісава, прысвечаны Б.І. Юркіну).



1-ы чытальнік.

Как мы теперь, когда-то он мальчишкой

Впервые в этот техникум пришёл,

Как мы, возможно, увлекался книжкой,

И здесь своё призвание нашёл.

Ему бы жить, творить, но враг коварный

Над Родиною руки распростёр,

Над всей землёю занялись пожары,

Он на защиту Родину пошёл.

Пришёл приказ – там за Двиной-рекой

Фашисты, укрепившись, залегли,

Там будет бой, смертельный, жаркий бой,

Но должен враг уйти с родной земли.

Пусть глубока река, пусть берег тот крутой,

Пусть рушится, на нас снарядов град.

Мы перейдём её, веди нас за собой,

Мы победим, дороги нет назад.

2-і чытальнік.

Река кипела от снарядов и от пуль,

В ушах стоял немецких мин протяжный вой.

В лицо суровый ветер смерти дул,

А он поднялся и повёл всех за собой.

Враг содрогнулся, враг бежал,

Вдруг где-то рядом мина взорвалась…

И он на землю белорусскую упал,

На землю кровь солдата пролилась.

Глаза его раскрылись широко,

Чтоб посмотреть последний в жизни раз,

Как голубое небо высоко,

Как дымка над Двиною пронеслась.

И вспомнилась ему родная мать,

И тихий город над Урал-рекой,

Где очень долго будут его ждать,

И свято чтить погибшего героя.

Так жаль, что жизнь твоя была так коротка,

Не сделано всего о чём мечтал.

Но подвиг твой остался навека,

И ты для нас живым примером стал.
1-ы вядучы. Ляцяць вёсны і зімы. Стромкі стары клён над абеліскам то апранецца ў зеляніну, то кружыць золатам лісця над зоркай, то гайдае на вецці калматыя шапкі снегу. Але памяць не сціраюць гады. Мы павінны свята берагчы і ўшаноўваць імя Б.І. Юркіна, які загінуў дзеля таго, каб жылі мы.
5-ы чытальнік.

Паклянёмся любіць наш край!..

Паклянёмся, што ў нашыя сэрцы

Не ўкрадзецца ні страх, ні адчай,

Ні спалох немінучае смерці.
Паклянёмся Радзіму любіць!

Яна з верай на нас паглядае.

У нашых сэрцах жыве й будзе жыць

Наша даўняя клятва святая!


(Гучыць песня “С чего начинается Родина...”).
Настаўнік. Дзеці, няхай наша сустрэча будзе данінай памяці і ўдзячнасці Герою Савецкага Саюза Барысу Іванавічу Юркіну і ўсім тым, хто абараніў мір. Будзьце прадаўжальнікамі іх слаўных спраў, захаваем памяць пра іх подзвіг дзеля жыцця на зямлі.

Вучні нашай школы ганарацца старэйшым пакаленнем нашых землякоў, бо на тэрыторыі нашага сельскага Савета патрыётамі-падпольшчыкамі вёсак Усвіца і Глыбачка быў пакладзены пачатак партызанскаму руху на тэрыторыі ўсяго раёна.

Група ваенных палонных колькасцю 10 чалавек 3 мая 1942 года здзейсніла ўцёкі з полацкага лагера ваеннапалонных. Рухаючыся на ўсход, 4 мая 1942 года ў вёсцы Двор Усвіца яны выпадкова сустрэліся з былым настаўнікам-камуністам Уладзімірам Якаўлевічам Васілеўскім, які жыў у гэтай вёсцы. Ён прапанаваў ваеннапалонным уступіць у партызанскі атрад. Гэта прапанова членамі групы была прынята з вялікай радасцю. Дамовіліся аб месцы і часе сустрэчы падпольшчыкаў вёсак Усвіца і Глыбачка на 7 мая 1942 года ля разбітых танкетках, у лесе каля в. Двор Усвіца. У дамоўлены час тут сабраліся акрамя полацкай лагернай групы начале з Плахатнюком Цімафеем яшчэ і падпольшчыкі з вёскі Глыбачка, якімі кіраваў Мікалай Васільевіч Уткін, і з в. Усвіца, якімі кіраваў Уладзімір Якаўлевіч Васілеўскі. Сярод іх былі сёстры Юлія Данілаўна і Валянціна Анісімаўна Бераснёвы, Іван Мальгін, Міхаіл Даўгапольскі, настаўніца-камсамолка Тамара Стануль, Пётр Уладзіміравіч Красноў, Міхаіл Каваленка. Менавіта ў гэтым саставе 7 мая 1942 года быў створаны першы партызанскі атрад на Ушаччыне. Камандзірам атрада быў выбраны Цімафей Плахатнюк, камісарам – Уладзімір Якаўлевіч Васілеўскі. Атрад назвалі “Смерць фашызму”.

З першага дня існавання атрада партызаны паставілі перад сабой задачу – ліквідаваць у сельскай мясцовасці нямецка-фашысцкую, ненавісную нашаму народу ўладу.

Спачатку нямецкую ўладу ліквідавалі ў в. Глыбачка. Была знішчана нямецкая валасная ўправа, малочны зборны пункт, раззброілі 11 паліцэйскіх, у тым ліку і начальніка паліцыі. З таго часу і да прыходу Савецкай Арміі ў в. Глыбачка нямецкай улады не было. Вестка пра з’яўленне партызан на тэрыторыі Глыбачанскага сельсавета хутка абляцела ўвесь раён. На наступны дзень у атрад прыбыло больш дваццаці чалавек, у тым ліку з Глыбачкі – Анатоль Красінскі, Ніна Іванковіч; з в. Гліннікі – Уладзімір Васільевіч Мельнікаў, Мікалай Міхайлавіч Пучкоў, Іван Карпавіч Касьмін; з в.Усвіца – Павел Ізмайлавіч Сісоеў, Фёдар Цімафеевіч Шырокіх і шмат іншых. Ішлі ў атрад па-аднаму і групамі, сем’ямі і цэлымі вёскамі. Мужчыны і жанчыны, якія маглі насіць зброю, усе ваявалі з фашыстамі-захопнікамі ці памагалі партызанам харчаваннем і адзеннем.

Атрад “Смерць фашызму” за месяц сваёй дзейнасці вырас да 160 чалавек і ў момант стварэння партызанскай брыгады

7 чэрвеня 1942 года рэарганізаваны ў 2 партызанскія атрады 3-яй Беларускай партызанскай брыгады. Камандзірам 1-ага партызанскага атрада быў назначаны Афанасій Якаўлевіч Конеў, камісарам – Лапшанкоў Генадзій Паліектавіч, начальнікам штаба – Веніямін Міхайлаў. Камандзірам 2-ога партызанскага атрада быў назначаны Пучкоў Мікалай Міхайлавіч, камісарам – Касьмін Іван Карпавіч, начальнікам штаба – Іван Варажэеў. Гэты атрад восенню і зімой 1942 і 1943 гадоў размяшчаўся ў в. Глыбачка. Трэці атрад прыбыў з Гарадокскага раёна, камандаваў ім Юрый Хімін, а Іван Фёдаравіч Каранеўскі быў у атрадзе камісарам. Гэта быў баявы і згуртаваны атрад.

Як толькі была сфарміравана брыгада, штаб яе размясціўся на былым хутары Прымыслы, недалёка ад в. Багародзіцкае, затым у жніўні таго ж года (1942), перадыслацыраваўся на былыя хутары Навіны.

Восенню 1942 года штаб партызанскай брыгады, райком партыі і райком камсамола размясціліся ў в. Багародзіцкае. Там яны былі да блакады 1944 года. Каранеўскі Іван Фёдаравіч быў камісарам партызанскай брыгады імя Чапаева, ён жа быў і першым сакратаром Ушацкага падпольнага райкома партыі. Ён словам і справай усяляў веру ў перамогу нашага народа над фашысцкімі захопнікамі, загінуў у час нямецкай карнай экспедыцыі ў 1944 годзе.

Перад вамі карта размяшчэння партызанскіх брыгад на 10 красавіка 1944 года на тэрыторыі Полацка-Лепельскага партызанскага краю. А ў гэтай экспазіцыі “Атрад “Смерць фашызму” размешчаны фотаздымкі, якія расказваюць аб кіраўніках і партызанах першага партызанскага атрада “Смерць фашызму” брыгады імя Чапаева. Яшчэ ў нашым музеі ёсць звесткі аб былых вучнях і настаўніках нашай школы, якія загінулі ў гады ВАв, а таксама ўспаміны тых, хто вярнуўся ў 1945 годзе дадому.



Вучні школы працягваюць сустракацца і запісваць успаміны ад ветеранаў ВАв.














База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка