Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка9/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   18

378. Ад кокліша

Калі дзіця захварэла коклішам, садзілі яго ў воз і вазілі па ўсіх мас­тах, што маглі знайсці, а трэба было правезці праз дзевяць мастоў.
379. Ад крывацёку

Шлі тры ракі: адна – вадзяная, другая – мядовая, трэцяя – крававая. Вадзя­ную вы­лі­ваць буду (вылівае з вядра ваду), мядовую піць буду (п’е з банкі мёд), кра­ва­вую замаўляць буду.



Тры разы гэта ўсё паўтарыць.
380. Ад зубу

Калі ў дзіцяці вывальваецца зуб, бралі гэты зуб і гаварылі:

– Мышка, мышка, вазьмі зуб прасты, а дай залаты.



І кідалі гэты зуб на печку, каб другі вырас.

381. Ад зубнога болю

Трэба гэта рабіць, калі чалавек увідзіць маладзік і, стоячы на ад­ным мей­с­цу, гледзячы на маладзіка, тры раза скажа:

– Маладзік малады, у цібе рог залаты, чарвяк точыць мае зу­бы, а ты па­та­чы чарвяку губы.


382. Ад скулы

Первым разам, божым часам (імя) зваць, скулы выгаварыць. Праз сін мо­ра кладку кладуць, там тры ангелы ідуць. Прыступіла Бо­жа Маці (імя) скулу вы­га­ва­ра­ці. Перша – залатуха, другая – ры­жу­ха, трэця – з любімага духа.



Трэба тры разы прайсціся праз кладку ці мост.
383. Ад звіху

Трэба казаць гэта тры ці шэйсць разоў і кажды раз гаварыць “Отча наш”. І як гаворыш, усё трэба жагнацца:

Госпаду Богу памалюся, Прычыстай пакланюся. Святая Пры­чыс­тая Бо­жая Маці, прыступі да майго дзіцяці ўдару выгавараці. Уда­ру-удару, слаўны гас­па­да­ру, ад боя ні да боя ня жыць мне з та­бой. Я цібе пасылаю, куды сама ня знаю.


384. Ад звіху

Гаварыць такія словы:

– Шла Багародзіца па палях, збірала травы па мяжах, рабу бо­жа­му (імя) на састаў касці. Зялёныя травы, разыдзіцеся, састаў кос­ці, разам зыдзіцеся.



Калі гавораць гэтыя словы, на шарсцяной нітцы рабілі дзевяць вуз­лоў, потым ка­за­лі наабарот (9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1) два разы і за­вяз­ва­лі гэтую нітку на хво­рае мейсца.

Запісана ў в. Стараград

ад Тарасенка Зоі Пятроўны, 1935 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2005 г.)
385. Ад нарадкі

Устану я рана-раненька, памыюся бела-беленька, выцеруся су­хе­нь­ка, ма­мач­ка мая сітошніца, вялікая памошніца, памагі, Гос­падзі, няверную сілу ад­хадзіць.

Устану рана-раненька, памыюся бела-беленька, выцеруся су­хе­нь­ка, вый­ду на чыстае поле, там на сінім моры стаіць дуб, пад ду­бам ляжыць камень, на тым камені ляжыць прыстол, на прыстолі ста­яць чары, усе віном па­на­лі­ва­ны. Над тым прыстолам стаіць поп і з жыватварашчым і з вялікім крастом. У цар­ко­ві, у саборы, у алтарэ ня­вер­най сіле не бываць і прыстол не калыхаць, і іар­дан­с­кія воды не разліваць. Так у рабы божай (імя) нявернай сіле не бы­ваць, касці не ламіць, крові не сушыць і сэрца не таміць, галавы не звініць. Стань ты, Госпадзі, на помач, Прачыстай Мамачцы на радасць. За­га­вар­ваю і за­маў­ляю нарадку насланую, нагаворную, каторая па вет­ру насылаецца і на сле­ду знімаецца, на розных пішчах з’ядаецца. Замаўляю, загаварваю з буйнай галавы, з белых мазгоў, з жоў­тай плявы, з румянага ліца, з чуткіх вушэй, з ясных вачэй, з белага лёг­ка­га, з белай грудзі, з рацівага сэрца, з чорнае печані, з усіх жыл і пажыл, з усіх суставаў і ссы­лаю нарадку, і замаўляю на чыстае по­ле, на сіняе мора. На сінім моры, у глу­бо­кім месце ляжыць залатая ка­роб­ка, пад той каробкай – уткіна яйцо, на тым яйцэ сядзела ўтка. Ча­раў­ні­кам і чараўніцам на тым моры не ісці і тое ка­роб­кі не ўзні­маць, і яйца ім таго не браць, так і нарадке ў рабы божай (імя) не бы­ваць, нарадку ссылаю на чыстае поле, на сіняе мора, за крутыя го­ры. За крутымі гарамі стаяў дуб, на тым дубе сядзелі тры пціцы. Яны пры­ля­це­лі, нарадку ўнімалі, крыллямі жывот разбівалі, кіпцем з жывата нарадку выдзі­ра­лі, залатымі дзюбкамі выдзяўбалі нарадку, крыл­ля­мі разбівалі па чыс­тых палях, па буйных вятрах, па цёмных ля­сах. Амінь.
386. Ад прыпадку

Первым разом, божьим часом. На моры-океане, на моры-бу­я­не, на мо­ры-острове стоит дуб на двенадцать кокотов, под тем ду­бом две­над­цать мо­лод­цов держат двенадцать молотов. Прошу я вас, двенадцать братов, двенадцать молодцов, берите свои мо­ло­ты, бите-выбивайте с этого раба божьего (имя) детинца, мо­ло­до­го мла­ден­ца и нервенные пупы. И выбивайте с буйной го­ло­вы, с горячей крови, с чёр­но­го печеня, с буйной кости, с белого те­ла, из тёплого мяса, из тощего живо­та, из румяного лица, из чутких ву­шей, из тонкого волоса, из громкого го­ло­са, из крикливого и дрыг­л­и­во­го, падучего, грымучего, сухого, мокрого, жило­го, удар­но­го, убойного, родимого, природного, семигодного, уго­вар­и­ваю, вы­сы­лаю. Дасюль стояв, бушевав, як я молитвы не читала, а як ста­ла я мол­и­т­вы читать, досыть тебе выходить, бушевать, выступать. Я ж тебе вы­го­вар­и­ваю и высылаю на мохи, на болоты, на гнилые ко­ло­ды, где кум с кумой гу­ляли, брат с сестрой, блудник с блуд­н­и­цей; там они гуляли, пни рубали, чыр­во­ные яблоки по рукам качали и грех сотворяли, тебя туда призывали, там твой век, там тебе кра­со­ва­ть­ся, а в этого раба божьего (имя) повек не от­ры­га­ть­ся. Аминь.



Запісана ў в. Янаўка

ад Касцюковай Марыі Анісімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Скачковай С.
Лельчыцкі раён
387. Ревматизм

Нужно взять две старые подковы, одну положить больному под мат­рац в ногах, а другую – в головах так, чтобы лежали кон­цами внутрь и ска­зать:

– Раньше по земле били, а теперь штоб раба (имя) защитили. Аминь.


388. Жыровик

Нужно взять синюю нитку, завязать девять узелков нап­ротив жиров­и­ка и читать. Затем сжечь нитку. И так три дня на убы­ль­ном месяце.

– Шит синей, кыш, с тела снимись, на узел завяжись, в огне го­реть, на те­ле не болеть. Аминь.


389. Почки

Укладывают больного на живот, водят веточкой вербы от вер­б­но­го вос­к­ре­се­нья по пояснице, чертят кресты и говорят:

– Не болит земля, не болит небо, не болит солнце, не болит ме­сяц, и у рабы (имя) почки не ноют, не болят, на это колотьё, на вся­кое ло­мо­тьё, как скажу, так и будет. А раба божья (имя) с этого ча­са свою боль позабудет. Аминь.


390. Перхоть

В субботу наговорить на воду, в которой будете мыть голову (один или три раза):

– Вода банная, мне тобой мытся, мне тобой лечится. Мария, Ма­риан­на, Ма­риуття­на и душа Ульяна, очистите мне голову от пер­хоти. Во имя Отца и Сы­на и Святаго Духа. Аминь.


391. Лихорадка

Заговор говорится утром или вечером сорок раз:

– Господи Иисусе Христе, Сыне божы, помилуй мя, раба божия (имя).



Тринаццаць раз:

– Ізбавь, Господи, от двенадцати кумох, от Иродивых дочерей, ху­дых, бо­сых, нагих.


392. Алкоголизм

В том месте, где спала свинья, нужно собрать солому или что есть в ку­чу, принести на это место бутылку водки (вина, пива) и го­ворить три ра­за:

– Свинья и то водку не пьёт, а помои жрёт. Так и ты, раб (имя), вод­ку не пей, через неё не болей.



Из этой бутылки пусть выпьет, и охота пить пройдет.
393. Косточки на ногах

Этот заговор помогает, когда растут узелки из косточек на но­гах в раз­ных местах: на пальцах, на пятках и т.д. Находят су­хую ветку на зац­вет­шем дереве и тут же ломают ее со словами:

– Ломаю я тебя, сухая ветка, по настовым костям. Как я тебя, вет­ка, лом­лю, так и наросты на ногах порушу. Во имя Отца и Сына и Свя­то­го Духа. Аминь.


394. Водобоязнь

Нужно подвести человека спиной к воде, состричь немного во­лос с за­тыл­ка, бросить их в воду и прочитать в субботу за­го­вор:

– Шол Господь по воде, не тонул, воды не исколыхнул, глу­бин не бо­ял­ся, шел, не опасался, так бы и ты, раб божий (имя), воды не бо­ял­ся, не опасался ни утром, ни днём, ни вечером.


395. Мастит

Наговаривают на воду. Пусть больная дома делает компресс:

– Жар, пойди под котёл, в воду. Там тебе место, там тебе заде­лье. За­го­ва­риваю я грудь молодушки от 12 недугоў. Ты, злая ог­не­ви­ца, уймись, боль, уго­мо­нись, пойди под котёл, в ад, в преис­под­нюю. Слово моё твёрдо и крепко. Сло­во на слово, шёпот на шё­пот, лепко на цепко. Во имя Отца и Сына и Свя­то­го Духа. Аминь.



Запісана ў в. Баравое

ад Дземідавец Елізаветы Лаўрэнцьеўны, 1941 г.н.

студэнткай Камзолавай С. (з сшытка)
Перад прамаўленнем замовы трэба хрысціць таго, каму шэп­чаш. За­мо­вы прамаўляюцца ў любы час і ў любы дзень акрамя нядзе­лі. Перад кожнай за­мо­вай чытаецца “Отча наш...” акрамя за­мо­вы ад укусу сабакі. Таксама “Отча наш...” чытаецца і ў канцы за­моў “Ад іспугу”, “Ад прыс­т­рэ­ку”, “Ад цяжкіх ро­даў”. Раз людзі прыходзяць, то дапамагаюць, але бы­вае і не кож­на­му дапамагае. Заўсёды таго чалавека, якому трэба па­шап­таць, вя­дуць да трох баб.
Отча наш

Отча наш, іже есі на небесі. Да свяціцца імя Твае, да будзе во­ля Твая як на небесі, так і на зямлі. Хлеб наш насушчны дай нам сей дзень. І прасці нам дол­гі нашы, як і мы прашчаем далжнікам на­шым. І не ўвядзі нас у іскушэнне, но ізбаў ад лукавага. Амінь.


396. Ад звіху

Отча наш...

Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пак­ла­ню­са. Сам ты, Госпадзі, прыступі, рабу божаму (імя) помач пры­ня­сі. Звіх угавараці, звіх умаў­ля­ці. Ехаў Ісус Хрыстос на белам ка­не, на залатом сядле, па залатому мас­ту. Конь спатыкнуўся, сустаў звіх­нуў­ся, конь устаў – сустаў на месца стаў. Рабу божаму (імя) хрыш­чо­на­му, свячонаму звіх перастаў. Амінь.

Прамаўляецца гэтая замова тры разы.
397. Кроў замаўляці

Отча наш...

Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пак­ла­ню­са. Сам ты, Госпадзі, прыступі рабу божаму (імя) хрыш­чо­на­му, свя­чо­на­му кроў за­маў­ля­ці. Ляцелі кукарэкі праз буйстрыя рэкі. Ста­лі крычаць, верашчаць, рабу бо­жа­му (імя) хрышчонаму, свя­чо­на­му кроў замаўляць. Амінь.

Прамаўляецца тры разы.
398. Ад цяжкіх родаў

Гэту замову можна на вадзе прамаўляць, а можна і самой ро­жа­ні­цы.

Отча наш...

Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пак­ла­ню­са. Сам ты, Госпадзі, прыступі, рабе божай (імя) помач пры­ня­сі. Шла Божая Маці за­ла­тою сцежкаю, несла залатыя ключы з са­бою, за­ла­ты­мі ключамі варота ад­к­ры­ва­ла, рабе божай (імя) свяш­чо­най, хрыш­чо­най младзенца на свет вы­пус­ка­ла. Отча наш... Амінь.

Калі замова прамаўляецца на ваду, то трэба, каб рожаніца вы­пі­ла, па­ма­чы­ла цемя, вочы прамыла, рукі памачыла, грудзі па­ма­чы­ла. Прамаўляецца тры разы.
399. Рожу спальваць

Отча наш...

Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пак­ла­ню­са. Сам ты, Госпаду Богу, прыступі, рабу божаму (імя) помач пры­ня­сі, рожу ўга­ва­ра­ці, рожу ўмаўляці, рожу спальваці. Рожа чор­на, рожа красна, рожа сіня, рожа нас­ла­на, рожа намоўлена, рожа на­га­во­ра­на. Усе вы, рожы, пад зялёным ду­бам сабярыцеса, па чыс­та­му полю разыдзіцеса. Ідзі на чарата, на балата, на цём­ны лес, дзе ве­цер не вее, дзе сонца не грэе, дзе месяц не сходзіць, дзе пеў­няў го­лас не даходзіць. Рабу божаму (імя) ніякай хваробы не знаці і ро­жу не пры­мя­ча­ці. Отча наш... Амінь.

Пры вымаўленні гэтай замовы выкарыстоўваецца лён (валокна) ці ка­ноп­лі. Бярэцца валакно, яго расцягваюць тоненька і скруч­ва­юць у кулёчак. Та­кіх кулёчкаў павінна быць тры ці пяць (нячотнае чысло). Таксама на тое мес­ца, дзе знаходзіцца рожа, ло­жаць чырвоную трапачку. На гэтую тра­пач­ку ложаць кулёчак і пас­ля таго, як прамовіцца замова, гэты кулёчак спа­ль­ва­юць. Дру­гім разам, лепшым часам... Зноў прамаўляецца замова тая ж са­мая і спальваецца кулёчак. Трэцім разам... Робіцца таксама. Замова пра­маў­ля­ец­ца тры ці пяць раз.

Запісана ў в. Дуброва

ад Вага Евы Пятроўны, 1942 г.н.,

студэнткай Астаповіч А. (2003 г.)
400. Ад звіху і ўдару

Звіху, удару, я цябе не знаю, залатыя ключы ўкладаю. Ты, му­ра­шач­ка, пры­ня­сі пясочку раначку засыпаць.



Паўтараць дзевяць разоў.
401. Ад зубнога болю

Калі першы раз пабачыш маладзік, трэба выйсці на вуліцу і, гледзя­чы на ма­ладзік, тры разы перахрысціцца і тры разы сказаць:

– Маладзік малады, у цябе рог залаты. На тым свеце быў?

– Быў.

– Мёртвых бачыў?



– Бачыў.

– Іх зубы баляць?

– Не.

– То хай не баляць і мне.


402. Ад рожы

Як гэтаму дрэву на пні не стаяці, галлём не махаці, лісцем не шу­ме­ці, ра­сою не сцякаці, так у рабы божай (імя) ятрасць (рожа) не ка­ло­ці, не шумеці. Па­куль я цябе не выгаворвала, дык ты калола, шу­ме­ла, балела. Стала цябе ўга­вор­ваць, умаляць, стала ў раба бо­жай (імя) ятрасць істухаць.



403. Ад лішая

Лішай жаніўся на дзевяці жонках, з дзевяці на васьмі, з васьмі на сямі, з ся­мі на шасці, з шасці на пяці, з пяці на чатырох, з ча­ты­рох на трох, з трох на двух, з двух на адной, з адной да ніводнай.



Паўтарыць гэтую замову тры разы і калі гаворыш, то па кру­гу лішая вадзіць іголкай.
404. Ад залатніка

Залатнік, залатнік, па жывату не хадзі, касцей не ламі, пуд сэр­ца не пад­ва­рач­вай, ежы не астужай, ног не адбірай, калі ражала, ця­бе красным поясам пад­вя­за­ла, табе мястэчка дала, стань ты на сваё мяс­тэч­ка, на залатое крэс­леч­ка. Пакуль цябе не выгаворвала, дык ты балеў. А стала цябе ўгаворваць, ума­ляць, стаў на сваё мястэчка ста­ваць.



Запісана ў в. Дуброва

ад Ляхавец Марыі Якаўлеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Ляхавец В. (2003 г.)
405. Ад дзівак

Першым разком, лепшым часком Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай Маці пакланюся. Прачыста Божа Маці, прыдзі, прыс­ту­пі, рабе божай (імя) помачы прынясі. Нарадзіўся Ісус Хрыс­тос, нарадзілася Тройца святая. Ад­с­ту­пі­ся, адчапіся, сатано ліхое. Іш­ло дванаццаць паддзіўкаў, дванаццаць прыс­т­рэ­каў. Мужчынскі з-пад шапкі, жаночы з-пад чапца, дзявочы з-пад плат­ка. Ідзіце па ча­ра­тох, па балатох. Ад каго маю, таму адсылаю.



Гаманець дзевяць раз, дзевяць раз трэба падуць на твар і плю­нуць убок. Адзін раз шаптаць, адзін раз плюнуць.
406. Ад рожы

Першым разком, лепшым часком, Госпадзі, памажы, помачы пры­ня­сі. Се­ра­да, то не пятніца, табе, рожа, не ятрыцца. Пад ма­ладзік, пад поўны, пад ста­ры, пад разрэз, як этаму дубу на пне не ста­я­ць, галлём не махаць, так табе, рожа, не ачуняць. Як тая спіна прапала, штоб і ты, рожа, прапала.



Гаварыць дзевяць раз, на рану разлажыць красную шматку, нас­куб­ці дзе­вяць пучкоў прадзіва, спаліць яго пад краснай шматкай. Спа­чат­ку спа­ліць, потым шаптаць.
407. Ятросць

Патрэбна ўзяць 5 лучын, запаліць, абвесці кругом раны, глыт­нуць вады ў рот тры разы, пырснуць на агонь, каб паляцелі бліскі на рану тры разы. За­тым прачытаць словы тры разы:

– Першым разком, лепшым часком. Ішоў Ісус Хрыстос – вой­с­т­ры меч, тым мячэм сек плячэ, вярнуўся, стаў трэсачкі збіраць, стаў вя­лі­кі боль су­ні­маць, каб та рана ні калола, ні балела, ні свярбела, ні гарэла і ні ятрэлася.



Гаманець дзевяць раз, дунуць і плюнуць.
408. Ад начніц

Першым разком, лепшым часком. Агу, з-пад цёмнага лесу вый­ш­ла тры па­неі, да ўсе тры сястрыцы, хрыстовы дзявіцы, забралі ад (імя) крыксы-плак­сы, начніцы начныя, дзянныя, поначныя, вя­чэр­нія, світаннія. Паняслі па ча­ро­тах, па балотах, па крутых бе­ра­гах. Ад каго маю – таму назад адсылаю.



Прачытаць дзевяць раз і плюнуць праз левае плячо таксама дзе­вяць раз.
409. Ад залатніка

Першым разком, лепшым часком Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай Божай Маці пакланюся. Госпадзі Божа, прыдзі, прыс­ту­пі, рабе божай (імя) помачы прынясі. Ты, залатнічэ, божы ча­ла­ве­чэ, ідзі на сваё месца, на за­ла­тэе крэсла. Тут табе жыць і жы­ва­ты не пушыць, касцей не ламаць, бакоў не зак­ла­даць і пад грудзі не падлягаць. Стань жэ ты пад пупком, пад залатым куб­ком, табе ба­ба пупка завязала, залатніку мясцечка паказала.



Дзевяць раз дунуць і плюнуць праз левае плячо.

Запісана ў в. Замошша

ад Крывіцкай Ганны Рыгораўны, 1925 г.н.,

студэнткай Грынцэвіч К. (2003 г.)
410. Ад зубнога болю

– Месячыку ясны, ты высока ходзіш, ты далёка бачыш. Ты на том свеце быў?

– Быў.

– Мо ты бачыў там майго дзеда Андрэя?



– Бачыў.

– У яго зубы не баляць, не свярбяць. Штоб так і ў рабы божай (імя) не ба­ле­лі, не свярбелі.



Вымаўляць на маладзіку тры разы, гледзячы ў вакно, перад і пас­ля за­мо­вы.
411. Падвей

Ехаў Падвей на дзевяці коней. 3 дзевяці на васьмі, з васьмі на ся­мі, з ся­мі на шасці, з шасці на пяці, з пяці на чатвярці, з чатвярці на трэці, з трэці на двух, з двух на адном. Была ў папа дочка. Яна не ўме­ла ні шыць, ні прасці, то­ль­кі падвей шэптаці. Узяла этай падвей, за­нес­ла за трыдзевяць зямель. У чыс­тым полі стаяла асіна, там вон скру­ціў­са, зматаўса, ад рабы божай (імя) ад­ца­піў­са.



Вымаўляць на сходніх днях у мужскі дзень (панядзелак, аў­то­рак, чац­верг, нядзеля) перад сном, каля іконы, адзін раз замову і тры разы “Отче наш”, пры гэтым сплёўваць тры разы цераз пля­чо.
412. Зглаз

Бягла ваўчышчэ цераз папова дварышчэ да цегла хвасцішчэ. Людзі азір­ну­лі­са, усміхнуліса, усе ўрокі і прыстрэкі ад рабы божай (імя) адчапіліса.



Вымаўляць у любы час, калі чалавек захварэў ад “дурнога во­ка”, тры ра­зы, адзін раз абцерці твар падолам рубашкі супраць ча­са­вой стрэлкі.
413. Зглаз

Ісус Хрыстос са мною, Ісус Хрыстос ва мне. Хто што думае дрэн­нае аба м­не, хай забярэ сабе, а добрае аставіць мне.



Вымаўляць тры разы, пры гэтым абцерці твар падолам са­роч­кі.
414. Ад дрэннага вока

Соль табе ў вочы, камень у спіну. Выйдзі з (імя), нячыстая сі­ла. Прый­дзі, Ісус Хрыстос, каб ніякага гора не страслось.



Вымаўляць, калі ўбачыш дрэннага чалавека тры разы і згар­нуць дулю.
415. Ад ляку

Лячэ-перапалочэ, у цябе воўча галава, клочана барада, чэ­рэ­ця­ныя ногі. Воў­чу галаву разаб’ю, клочану бараду разарву, а чэ­рэ­ця­ныя ногі пераламаю. Ця­бе, лячэ-перапалочэ, з рабы божай (імя) вы­жэ­ну. Ці ты кацячы, ці ты са­ба­чы, ці парабоцкі, ці ты па­поў­с­кі, ці ты дзявацкі, ці цыганскі. Вый­дзі з яго (яе) буйнай га­ло­вач­кі, з карых вачэй і з белае косці, з чырвонае кро­ві, з салодкага мя­са. Як ты стаў, шоб разам прапаў. Цыганскі – ідзі пад кар­туз, а па­поў­с­кі – пад рызы, а дзявоцкі – у косу ўпляціся, ад рабы божай ад­ча­пі­ся. Назад к рабе божай (імя) не вараціся ні ў маладзічку, ні ў трэй­ця­ку, ні ў поў­не. Выйдзі з яе з маладосці да старосці.



Вымаўляць на сходніх днях тры разы ў дзень перад абразамі, пры гэтым ча­ла­ве­ка гладзіць па спіне. Перад замовай і пасля вы­маў­ляць “Отче наш”. Сплёў­ваць тры разы цераз плячо.

416. Для аперацыі

Янгел мой, ідзі са мной. Ты – уперадзі, а я – пазадзі. Божа Ма­ці, стань у ста­ла і аберагай меня. Гасподзь, дай урачам умення, а м­не – цяр­пен­ня. А ты, Ісу­се Хрыстосе, як снялі цябе з краста, так сні­мі мя­не з стала. Госпадзі, дай мне перабыці аперацыю.



Вымаўляць перад іконай адзін раз, тры разы прамовіўшы “Отче наш”.
417. Ад ляка

Ляк-лякавішча, адкуль ты ўзяўса, адкуль ты спадкаўса. Чы ты з пі­цен­ня, чы ты з ядзення, чы ты жаночы, чы ты чалавечы. Жаночы – пад хустку, ча­ла­ве­чы – пад шапку, кацячы – пад мяўканне, сабачы – пад гаў­кан­не, ветраны – на вецер. Я ця­бе вымаўляю, я цябе выгавараю. Ідзі туды, дзе вецер не вее, дзе Божа Маці не ходзіць, дзе курачага следу не мае. Там табе піценне, там табе ядзенне. Тут ня­ма піцення, тут няма ядзення. Адчапіся ад рук, адчапіся ад ног, чырвонае кро­ві не муці, румянага косця не ламаці. Адчапіся, адамкніся, ідзі на сі­не мо­ра ды ўтапіся. Амінь.



Вымаўляць тры разы на сходніх днях перад абразамі, сплю­нуць тры ра­зы цераз плячо.

Запісана ў в. Мялешкавічы

ад Прыходзька Людмілы Васільеўны,1939 г.н.,

студэнткай Аўрамчук С.
418. Ад ушыбаў, сінякоў

Ехаў Гаспод на чорнам кане, на залатом сядле, да ўстреціў Ня­бач­ную. – Ку­да ты ляціш, Нябачная? – А куда ж я лячу? Дзеці кры­чат, верашчат, есці ха­цят. – Так ляці ты, Нябачная, в (насялённы пункт), да зайдзі в (імя) хату, да сядзь (імя бальнога) на голаву, на но­гі, да паберы ў неё (него) кроў чорную, ба­лю­чую, калючую, а ей (ему) аставь кроў красную, здаровую. Амінь.


419. Ад іспуга

Тры шарыка з воска катаць па жывату (вокруг пупка) па ча­са­вой стрэл­ке.

– А ты, лячэ, паганы чалавечэ. У цябе волчая галава, клачаная ба­ра­да, ка­нап­ля­ныя ножкі. Я галаву разаб’ю, бараду вырву, ка­нап­ля­ныя ножкі па­лам­лю. Я цябе з манаццем ізведу ў (імя). Укачвайся, ля­чок, на восчечок, лечэнята – на восченята і сабачыя, і канячыя, і вет­ре­ныя, і солнечныя, і мужскыя, і жа­но­чыя, і все, все ўкачвайцеся. Амінь.



Загавар паўтараецца тры раза. Пасля этага шарыкі із воска выб­ра­сы­ва­юц­ца (но не в доме).

420. Ад кравацячэння

Дзержаць што-та жэлезнае (лом, гвоздзь) над цем местам, ка­то­рае за­га­ва­рыва­ют:

– Ішло тры брата дуба рубаці. Дуба не зрубалі, да кроў за­маў­ля­лі. Цекло тры рэчкі. Адна – вадзяная, другая – медзяная (мёд), а трэ­цяя – крывавая. Вадзя­ную – вылью, медзяную – вып’ю, а кры­ва­вую – кроў замаўлю. Амінь.


421. Ад усталасці

Паўтараецца тры ілі дзевяць раз:

– На сінім моры ляжыт злат камень і дванаццаць апосталаў і два­нац­ца­ць ан­ге­лаў. Падайду пабліжэ, пакланюсь паніжэ. Памажы­це рабе божьей (імя че­ло­ве­ка, каторы заговарівает) помач (імя че­ло­ве­ка, каторага заговарівают). Не­ба – замок, мора – ключ.


422. Ад удара

Із веніка выламаць дзевяць палачек. Дзействіе паўтараецца тры раза, каж­ды раз па тры палачкі. Іх дзержаць над местам, като­рае загаварывают, мож­но імі вадзіць. Пасля шэптанія палачкі сжэч і сказаць:

– Сколька ветачкам гарэць – столька і ўдару пабалець. Гос­па­ду па­мо­лім­ся, Прачыстай Божай Мацеры паклонімся. Божа Маці на прас­то­ле стаяла, все­му свету дапамагала. Дапамажы рабу божаму (імя) удар шаптаці. Удар-уда­рыш­ча, полом-поломішча, як тому дзе­раўцу на попелечке не стаяці, карення не пускаці, галлём не махаці, ра­сой не капаці, так этаму ўдару, пабою, па­ло­му не балець ні в ста­ры­ке, ні в маладзіке. I шкурка на шкурку, жылка на жыл­ку, сустаў на сустаў. Госпадзі, на место вывіх эты настаў. Амінь.


423. Ад корчэй і судараг

Во время судараг і корчі, паглажывая сабаку правой рукой па храб­ту, ска­заць:

– На моры, на акіяне стаяла 12 дубоў. Вакруг дубоў паслось 12 ска­тоў. На цех 12 дубах сідзела 12 сакалоў, крыламі размахвалі, хвас­та­мі перелогі раз­мя­та­лі. Шол святой Пётр і святой Павел. Шлі ані і гаварылі: – Чьі ўрокі і пе­ре­ло­гі, тому чэрці між ног.



Сказаць трыжды і акрапіць сабаку святой вадой.

Запісана ў в. Прыбалавічы

ад Колас Любові Паўлаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Місевіч Н.
424. Ад крывацёку

Цякло тры рэчанькі: адна – вадзяна, друга – сыцяна, трэцця – кры­ва­ва. Вадзя­ная – разлілася, сыцяная – разышлася, крывавая – за­пяк­ла­ся. Амінь.



Калі людзіна нечым парэзала пальца, той жа час трэба тры ра­зы пра­шап­таць гэты загавор і абавязкова вадзіць той рэчынай, якой па­ра­ніў­са.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка