Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка8/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   18

324. Ад грыжы

Чытаюць на воду, хрэсцяць бальное месца і даюць піць ба­ль­но­му, пры­га­вор­вая тры разы, пасля гэтага крэсцяцца.

– У сінім моры – шчука, падайду бліжа, кланяюся ніжа. Ты, шчу­ка, вынь з раба божага (імя) грыжу-кілу красну, белу, нутрану, кас­ця­ну, жыльну, пу­па­він­ну, мядову. Камень крэпкі, а слова маё пак­рап­чэй камня. Амінь, амінь, амінь.


325. На здароўе

Прыгаворваюць на прыбываючы месяц:

– Месяц на прыбыль, а мне, рабе божай (імя), на добрае зда­роўе. Амінь, амінь, амінь.


326. Ад расцягу жыл

Перапутаць шарсцяною ніткаю тое месца, дзе расцянулі жы­лу, і пры­га­вор­ва­ць:

– Папраўляю і вастанаўляю, і трыжды ўкрапляю. Амінь.


327. Ад ліхаманкі

Ідуць у лес, кланяюцца асіне і прыгаворваюць тры разы:

– Асінка, асінка, бяры маю трасцінку, дай мне ляготу, уж мне неў­ма­го­ту.


328. Ад грыжы

Загаворваюць на пуп младзенца, закусуюць пупок тры разы і плю­юць тры разы праз левае плячо, прыгаворваюць:

– Не грызі, кіла-грыжа, младзенца (імя). Я зубамі загрызу, я са­ма праг­лы­ну, будзе мой загавор-прыгавор крэпак і лепак, крэпча кам­ня калёнага, крэп­ча стралы вострай, крэпча нажа булатнага. Ва імя Атца і Сына і Святага Ду­ха. Амінь, амінь, амінь.



329. Ад іспугу

Шэпчуць тры разы, пры гэтым плююць праз левае плячо.

– Устану, благаславясь, да пайду, перакрэсцясь, з варот ва­ра­та­мі, з дзвя­рэй дзвярамі. Правядзі мяне, Гасподзь, як выйшаў, так і пай­шоў. Амінь, амінь, амінь.


330. Ад скулы

Шукаюць сучок на палені або на сцяне, мочаць тры разы га­лод­наю слю­ною бязымянны палец, тры разы абводзяць вокруг ску­лы, плю­юць тры разы праз левае плячо і прыгаворваюць тры разы:

– Як слюна галодная ў роце сохне, так у раба божага (імя) ску­ла за­сох­не.


331. Ад рожы

Чытаюць на бального тры дні падрад, па тры разы пасля за­ха­ду сонца:

– Ішоў старац, нёс ларац. Запнуўся старац, і ўпаў ларац. Што ўпа­ла – усё пад­няў. Забраў з раба божага (імя) рожу, паклаў яе ў ла­рац, а ларац – у рагожу.


332. Ад горла

Загаворваюць бального на ісходзе месяца:

– Сасна-матушка, стаіш ты на храпце засохшая, перасохшая, суч­ча твае і кор­ні засохшыя, перасохшыя. Так і ў раба божага (імя) за­сох­не, перасохне ба­лезнь у горле. Амінь, амінь, амінь.


333. Ад грыжы

Загаворваюць пасля раджэння младзенца, перавязвая на­ва­рож­дзе­на­му пупок:

– Бабушка Саламанідушка ў Прысвятой Багародзіцы. Кілу-гры­жу за­га­вор­ваю шчакамі меднымі, зубамі жалезнымі. Так і я за­га­вор­ваю ў раба бо­жа­га (імя). Будуць мае словы крапчэй да ляпчэй. Амінь, амінь, амінь.


334. Ад іспугу

Кажуць тры разы, пры гэтым плююць праз левае плячо:

– Як месяц – на ўцёк, так з раба божага (імя) іспуг – на ўцёк. Амінь, амінь, амінь.


335. Ад крывацёку

Чытаюць замову тры разы, пасля кожнага разу плююць тры ра­зы на рану:

– За палатамі каменнымі, за цапямі жалезнымі, там, дзе чорны во­ран ля­жыць. Як у яго ў роце печань запяклася, а ў рабы божай (імя) кроў запяклася, ас­та­на­ві­ла­ся. Амінь, амінь, амінь.


336. Ад крывацёку

Кажуць тры разы, не пераводжваючы духу, а то крывацёк будзе яш­чэ сільней:

– Дзёрн, дзярысь, а зямля, крапісь. А ты, кроў мая, раба бо­жа­га (імя) уні­місь. Амінь, амінь, амінь.


337. Ад зубоў

Чытаюць на маладзік тры разы і пры гэтым плююць тры ра­зы праз ле­вае плячо:

– Месяц – у небе, сонца – у дубе, а чарвяк – у зубе. Амінь, амінь, амінь.


338. Ад зубоў

Загаворваюць зубную боль на маладзік, выйшаўшы на вуліцу:

– Млад месяц малады, на тым свеце быў?

– Быў.

– Усопшых бачыў?



– Бачыў.

– Як у ўсопшых зубы не баляць, так і ў раба божага (імя) зубы не баляць. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь, амінь.


339. Ад крывацёку

Загаворваюць тры разы, каб не ішла з раны кроў, плююць кож­ны раз праз левое плячо:

– Баба па дарозе шла, сабаку за сабой вяла. Баба ўпала, а сабака прапала. Ру­да, стань і больш не кань. Амінь, амінь, амінь.


340. Ад крывацёку

Складваюць пальцы крэстом, водзяць імі вакруг раны і пры­га­вор­ва­юць:

– Стань на камень, кроў не капліць, стань на чало, не будзе ні­ча­го. Амінь, амінь, амінь.


341. Ад зубоў

Чытаюць на маладзік, паказваюць на яловы сучок або на рэдзь­ку:

– На моры, на акіяне, на остраве на Буяне стаіць цэркаў. У цэр­к­ві гэтай сядзіць Маць Прысвятая Багародзіца і прыпадобны Ан­ці­пей – зубны лекар. Про­сіць ён і моліць угоднікаў божых о рабе бо­жай (імя). Як бы ў вас, угод­ні­кі божыя, зубы не балелі, так бы не ба­ле­лі зубы ў рабы божай (імя). Ва імя Ат­ца і Сына і Духа Святага. Амінь, амінь, амінь.


342. Ад ячменю

Закладваюць дулю і тыкаюць ёю тры разы ў ячмень і за­га­вор­ва­юць:

– Гасподзь, благаславі. Сонца – на запад, дзень – на ісход, су­чок на глазу – на ізвод. Сам знікне, як цела пачарнее. Ключ і замок усім словам маім.



Запісана ў в. Прудок

ад Лешнік Антаніны Фёдараўны, 1924 г.н.

(раней пражывала ў в. Юравічы Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Ермаковай В.

Кар­мян­с­кі раён
343. Ад зубнога болю

– Маладзічок малады, у цябе рог залаты. Ты на том свеце бы­ваў?

– Бываў.

– Майго дзеда відаў?

– Відаў.

– У яго зубы не баляць?

– Не, не баляць.

– Дык хай жа і ў мяне не баляць.



Паўтарыць тры разы.

Запісана ў в. Акцяброва

ад Сітнікавай Т.А., 1932 г.н.,

студэнткай Еўстраценка Н. (1997 г.)
344. Ад скулы

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Пра­чыс­тай пак­ла­нюся. Выгавараю етага чалавека скулу ўрош­ную, прыгаворную, уцеш­ную, смешную, вадзяную, ветраную, ка­лю­чую, гаручую, ламучую, свяр­бу­чую, балючую. Выгавараю скулу ў ра­ба божага (імя) скулу-бялуху, скулу-крас­ну­ху, скулу-чарнуху, ску­лу-буруху, скулу-паніжніцу, скулу-лазавіцу, ску­лу-куставіцу, ску­лу рассыпную. Скулухна-бурухна-матухна, прашу цябе, уп­ра­шаю ад етага чалавека і ўмаляю з краснае крыві, з бурага мяса, з сі­ніх жыл, з бе­лае касці, з жоўтага мозгу. І скулухна-бурухна, прашу ця­бе, уп­ра­шаю і ўма­ляю, ад етага раба божага чалавека высылаю на цём­ныя лясы, на шырокія да­лі­ны, на глыбокія каляіны. Рассыпся там чор­ным макам па старанам, па цём­ным лясам, па шырокім да­лі­нам, па глыбокім каляінам. Там табе пярыны пу­хо­выя, падушкі цю­лё­выя, пасцілкі шаўковыя. Там табе і спачываць, а ў етага ча­ла­ве­ка на вечны век скулы не бываць. Амінь.


345. Ад рожы

Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Мам­кі Пра­чыс­тай пакланюся. У полі тры дарогі, на іх – краскі: жоў­тая, зя­лё­ная, красная, чыр­во­ная, бурдовая, белая, розавая. У Чыс­ты чац­вер ра­на ішла прэсвятая Уль­я­на, рожу паламала, краскі па­тап­та­ла, к Гос­па­ду Богу падхадзіла, Госпада Бо­га прасіла: – Пры­мі ету ро­жу, ад етага чалавека калючую, гаручую, ла­му­чую, свяр­бу­чую, урош­ную, прыгаворную, смешную, уцешную, вадзя­ную, вет­ра­ную. Вы­га­вар­ваю з буйнае галавы, з румянага ліца, з шчы­ра­га сэрца, з кас­ці, з касцей, з машчэй, з усіх печаней, з кос­та­чак, з красныя кры­ві, штоб кас­цей не ламала, сэрца не таміла, буй­наю голаву не кры­шы­ла. Бог мой, пры­лю­бі ты дух мой. Амінь.


346. Ад крыві

Ва імя Атца і Сына і Святога Духа Госпаду памалюся, Мамкі Пра­чыс­тай пакланюся. Встань, каса, на камень, і кроў у рабы божай (імя) не кане, встань на тапор – і ўвесь загавор. Амінь.


347. Ад грыжы

Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, етаму дзя­нёч­ку, свя­то­му вечарочку (ці ранню). Грызь-грызішча, ідзі на клад­біш­ча, там пеўні не пя­юць, мерцвяцы не ўстаюць, там сталы но­выя, ска­цер­кі пазасціланыя. Там табе, грызь, папіць, пагуляць, а ў ета­га младзен­ца на вечны век грыжы не бываць.


348. Ад ячменю

Ячмень, ячмень, на табе кукіш, ты яго не любіш, бяры тапарок і ру­бі па­пя­рок. Амінь.


349. Ад уроку

Першым разам, гасподнім часам. Зара-зараніца, гасподня па­маш­ні­ца, як ты за­га­ра­еш, так ты сунімаеш свае ўрокі: бацькіны, мат­кі­ны, ба­бі­ны, дзедавы, цёт­кі­ны, дзядзькіны, мужчынскія, жа­ноц­кія, дзя­воц­кія, хлапоцкія, сера вока, сіне вока, чор­на вока. Вы­хадзі­це, урокі, з кас­цей, з машчэй, з русых кос, з ярых воч, і з пе­ча­ней, і з кос­та­чак, і з па­ль­чы­каў, і з усіх сустаўчыкаў, і з буйнай галавы, і з крас­ныя крыві, з га­ра­чых мазгоў. Ідзіці вы, урокі, на мхі, на ба­ло­ты, на гнілыя ка­ло­ды. Там вам гулянне, там вам красаванне, а рабу бо­жа­му младзенцу (імя) на па­ляп­шан­не. Па еты час, на ету гадзіну па касці не хадзі, касці не ла­мі, сэрца не та­мі, буйну галаву не кры­шы, прылюбі, Госпадзі, мой дух.


350. Ад ліха-сухотніка

Госпаду Богу памалюся, Маткі Прачыстай пакланюся. Вадзі­ца-ца­ры­ца, гас­под­няя памашніца, прыбаўляеш ты рэкі і моры, пры­баў, Гос­падзі, етаму младзен­цу ўсё благапалушнае. Стаяла бабка про­ціў Гос­па­да Бога, ручкі склаў­шы, Госпада Бога ўмаўляўшы. Ста­яў тын про­ціў неба на зямлі, ля тога ты­на ляжаў камень-лацень. На тым ка­ме­ні-лацені ляжала ангельская кніга, як тыя кнігі нікаму не пра­чы­таць, так у раба божага младзенца (імя) патайніка, дзян­ні­ка, су­хот­ні­ка, адбытніка, чэмера не бываць ні ўрошнаму, ні пры­га­вор­на­му, ні пужанаму, ні зліканаму, ні схадоваму, ні ма­ладзі­ко­ва­му, ні пад поў­на, ні перамяжковаму. Амінь.


351. Калі дзіцёнак плача

Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Пра­чыс­тай пак­ла­ню­ся. Мамка Божая святая, стань жа ты на помач ра­бу божаму (імя) крык­сы гаварыці. Зоры-зарыцы, красныя дзя­ві­цы, вазьміце вы ад етага раба бо­жа­га (імя) крык­сы-плаксы, наш­ні­цы дзённыя, палудзённыя, наш­ныя, па­лу­нош­ныя, ча­са­выя, мі­нут­ныя, урошныя і прыгаворныя, вадзя­ныя, ветраныя, пужаныя і злі­ка­ныя, бацькіны і маткіны, ба­бі­ны і дзе­да­вы, цёткіны і дзядзькіны, дзя­воц­кія і хлапоцкія, жаноцкія, муж­чын­с­кія і парабоскія, жа­лос­ныя і карысныя, уцеш­ныя і прыс­меш­ныя, светавыя і заравыя. Рэчкі пас­вя­ціц­ца, а рабу божаму (імя) спаць, спаць, спаць. Бог мой, пры­лю­бі ты дух мой.



Запісана ў в. Асінаўка

ад Андрыянавай Наталлі Дзямідаўны, 1928 г.н.,

студэнткамі Журавай А., Буянавай А. і інш. (1998 г.)
352. Ад гарачкі ўрошнай

Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся, не я вы­га­вар­ваю, а выгаварвае Маць Прачыстая ў раба божага етага дзі­цён­ка, гарачку ўрош­ную, прыгаворную, уцешную і смешную, і з кас­цей, і з машчэй, з костачак і з па­ль­чы­каў, з усіх сустаўчыкаў, з буй­най галавы, з румянага ліца, з ясных воч, з чорных броў. Па кас­цях не хадзі, касці не ламі, буйнае галавы не крышы, а лі­ца красы не сці­рай. Як маць радзіла, адхадзіла, а мой дух прылюбі ва векі вя­коў. Амінь.


353. Ад абвару

Гаварыць над абвараным месцам тры разы і хрысціць то мес­ца ва імя Ат­ца і Сына і Святога Духа:

– Свет да зары, а зара да света. Абвар да слоў ва вякі вякоў.


354. Ад спугу

Як на сінім моры, на лукаморы, стаіць дуб на двінаццаць ка­ка­тоў, на дві­нац­цаць каранёў. На тым дубу тры дзявіцы гулялі, не ўме­лі яны ні ткаць, ні прасць, толькі з етага младзенца пужанне вы­га­няць бацькіна, маткіна, ка­ці­нае, гусінае, курынае, сабачае, авечае, ча­ла­ве­чае. Святая Маць Прачыстая, вы­вадзі з етага младзенца ету ба­лезнь, вывадзі ўрошную і прыгаворную, пу­жа­ную і зліканую. Амінь.



Запісана ў в. Асінаўка

ад Андрыянавай Наталлі Дзямідаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Раманавай А. (2000 г.)
355. Ад скулы

Первым разам, гасподнім часам памолімся Госпаду Богу, свя­той пят­ні­цэ. Стань на помашч святой (імя). Сінюшка, жаўтушка, сі­ня­вач­ка, па­ла­ня­нач­ка, урочная, прыдзевочная, часінная, гадзінная, ла­мот­ная, сухотная, вадзяная, кас­ця­ная, тут табе не быць, касцей не ла­міць, багрова сэрца не сушыць, ісці та­бе ў крутые беражка, быць та­бе цветам сінім, жоўтым і араньжэвым.



Замова паўтараецца тры разы.

Запісана ў в. Баравая Буда

ад Крычанковай Ганны Філарэнцьеўны, 1939 г.н.,

студэнткамі Ларчыкавай К., Нікіфаравай В. і інш.
356. Ад уроку

Святая Багародзіца сына ражала, святой сваей рызай пак­ры­ва­ла. Пак­рый, Гасподзь, святой сваёй рызай рабу божую (імя) ад во­ку, ад уроку, ад пад­гою. Пасмешныя, прыгаворныя, урокі, ідзіце на свя­тую, не сухняша (не су­шы­це).


357. Ад крывацёку

Ішоў Ісус Хрыстос, нёс сухую тросць. Як той тросці не рас­кі­да­ці, так ра­бу божаму (імя) крыві не разліваці. Божа, Божа, не ўвлі­кай­ся, вопухаль, болі не майся.



Запісана ў в. Барсукі

ад Церахавай Праскоўі Мікалаеўны, 1907 г.н.

(нарадзілася ў в. Бераставец Кармянскага р-на),

студэнткай Раманавай А. (2000 г.)
358. Ад зубнога болю

На кладбішчы трэба ўзяць фартух, як баляць зубы, падайці к хрэс­ту і ля яго лентай ці фартухом абкруціць палец і выцярэць са­бе ва рту і сказаць:

– Як (імя таго, на чэй магіле стаіць) сціснуў зубы, штоб так не ба­ле­лі і ў мя­не.


359. Ад зглазу

Госпадзі Божа, васкрэсні, маю малітву вазлюбі, вазнесі да Гос­па­да Бога і Ма­це­ры Прачыстай. Вячэрняя ілі ўтренняя зорачка, Пра­чыс­тая Матачка, прыс­ту­пісь на помач, святы (панядзельнічак, утор­ні­чак), на ратуначак. Не са­ма гавару, з сабой разгаварываю, а Гас­подзь Бог са мной і Мацер Божая. Іду я шы­ро­кай дарогай, ус­т­рэ­чу самога Госпада Бога і Маць Прачыстую, Госпада Бо­га з прас­ку­рай, Мацер Прачыстую з пасхай, ка мне ўсех людзей з дабратой і лас­кай. Штоб яны пілі і елі, на мяне ласку мелі, штобы яны пілі, гу­ля­лі, ка мне чэсць малі.


360. Ад зглазу

Госпадзі Божа, васкресні, маю малітву вазлюбі, вазнесі да Гос­па­да Бога і Ма­це­ры Прачыстай. Вячэрняя ілі ўтренняя зорачка, Пра­чыс­тая Матачка, прыс­ту­пісь на помач, святы (панядзельнічак, утор­ні­чак…), на ратуначак. Не са­ма гавару, з сабой разгаварываю, а Гас­подзь Бог са мной і Мацер Божая. Іду я на суд, навстрэчу мне гроб нясут. Уперадзі замок закрыт на 12 зам­коў, на 12 дзвярэй. Так закрой ім, Госпадзі, губы і зубы.



Запісана ў в. Барсукі

ад Кротавай Жанны Аляксандраўны, 1959 г.н.,

студэнткамі Буянавай А., Андрэевай Г. і інш. (1997 г.)
361. Для суняцця крыві

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся, (якому там) дзя­нёч­ку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Гос­падзі, на помач ра­бу свайму (імя). Ішоў цераз Іардан-раку, цераз кля­но­вы масток, ішоў і ехаў Яго­рый на крывой кабыле. Кабыла ста­ла – кроў перастала.



Замова паўтараецца тры разы.
362. Ад зубоў

Выхажу з варот у вароты, з дзвярэй у дзверы, чыста неба пад сі­лы ня­бес­ныя. На небе, ясны зорачкі, свяціце. Мацер Божая па не­бу хадзі­ла з яркімі зо­ра­мі, з белымі зубамі, яркі зоры зажыгала, бе­лы зу­бы замаўляла, штоб яркія зо­ры гарэлі, белы зубы не балелі.


363. Ад рожы

Ішоў Ісус Хрыстос па дарозе, сустрэў тры рожы. Яны пры­га­вор­ва­юць па­дум­ную, падзіўную, пацешную, пасмешную на касці не хадзіць, буйнай га­лоў­кі, шчырага сэрца не знабіць. Я цябе, рожа, скаш­чу, я ж цябе сашлю на шэ­рае балота, на жоўтыя пяскі, на сіняе мо­ра. Там табе гуляць, там табе бе­гаць, там табе, гарна рожа, за ўглом быць.



364. Ад скулы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мамачцы ўкланюся, свя­то­му аў­то­рач­ку (ці серадзе). Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Скула-скула, як я прыйшла, скулы няма. Не я буду скулу ссы­ла­ці, будзе скулу ссылаці Пра­чыс­тая Маці, святою рызай-плаш­ча­ні­цай местушка сцерагчы. Будзе скулу ссы­лаць на мха, на балата, на быс­т­рую раку, на крутыя берагі, на жоўтыя пяс­кі. Там табе, скула, сто­лі­кі цясовыя, цэркві пячастыя, кубкі маляваныя, слад­кім на­лі­ва­ныя. Там табе, скула, папіць і пагуляць, у раба божага (імя) у це­ле не стаяць, касці не ламіць, сэрца не ташніць, воласы не чарніць, сі­ніх жы­лак не марыць. Спалюбі ж мой дух, Гасподне слова. Ду­хам здымаю, сла­ва­мі ўпрашаю (на гэтага чалавека дзьмеш і сплёў­ва­еш на левую старану).


365. Ад жабы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мамачцы ўкланюся, яко­му там дзя­нёч­ку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Гос­падзі, на помач ра­бу свайму (імя). Жаба-жабіца, я цябе ўмаўляю, я цябе ўгавараю, садзяржай і бо­ль­шых, і мен­шых, і сярэдніх, і самых паследніх. Не будзеш садзяр­жаць – агнём спалю. Чым-та затаплю, а возьмеш – не буду.



Запальваюць свечку, гаворачы гэта, і абкурваюць хату. За­мо­ва паў­та­ра­ец­ца тры разы.
366. Ад спугу

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся, якому там дзя­нёч­ку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Угаварваю спу­ган­не, стра­чан­не уцешнае, пацешнае і з рук, і з ног, і з жывата, з ра­ці­ва­га сэр­ца, з краснай пе­ча­ні, з касцей-пакостачак, з жыл, з пад­жы­лак, з яр­кіх воч, з русага воласу, з гром­ка­га голасу. Датуль ты, спуг, хадзіў, сэрца таміў, сіні жылкі марыў. Як мой дух пачуў, тут табе не бы­ваць, у раба божага (імя) не стаяць, косці не ла­міць, сэрца не таш­ніць, валасы не чарніць, сініх жылак не марыць. Спалюбі ж мой дух, Гасподне слова. Духам змаўляю, славамі ўпрашаю, худа на­зад, даб­ро наперад.



Замова паўтараецца тры разы.
367. Ад бяссонніцы

Калі дзеткі ноччу не спяць, то з цэлай булкі трэба ўзяць тры ка­ва­лач­кі, ска­таць іх у шарыкі, дабавіць туды солі і гаварыць:

– Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся. Дай, Гос­падзі, на помач гэтаму дзіцяці. Угаворваю яго крыксы-плаксы, дзённыя-палудзённыя, нач­ныя-па­лу­ноч­ныя. Угаварваю, умаўляю, на сіне мора адпраўляю. Там вам гуляць, буяць, тое дзіцяці не пугаць, у гэтага дзіцяці не бы­ваць, у белым целе не стаяць, кас­ці не ламіць, сэрца не ташніць, ва­ла­сы не чарніць, сініх жылак не марыць.



Тройчы абносіш хлебам вакруг дзіця, гаворыш:

– Куркі чубатыя, хахлатыя, чорненькія, рыжанькія, беленькія, на­це вам хлеб-соль, дайце дзіцяці сон, штоб спаў, драмаў і яшчэ ха­цеў.



Запісана ў в. Задуб’е

ад Жукавай Праскоўі Паўлаўны, 1930 г.н.

(нарадзілася ў в. Бераставец Кармянскага р-на),

студэнткамі Самсонавай А., Грыневіч Т. і інш. (1997 г.)
368. Ад зглазу

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся, якому там дзя­нёч­ку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Гос­падзі, на по­мач рабу свайму (імя). Угаворваю, умаўляю падзіў­нае, умоўнае, пры­га­вор­нае, пацешнае, сонечнае, месячнае, вет­ра­ныя, агнявыя, віхраныя, хлапецкія, дзя­во­чыя, сіраціныя, удавіныя, усіх людзей і маленькіх дзяцей. Угаворваю і з рук, і з ног, і з га­ла­вы, і з жывата, з рацівага сэрца, з краснай печані, з касцей па кос­тач­цы, з буйнай галавы, з русага воласа, з громкага голаса. Вы­маў­ляю, Ма­цер Божую заступніцу на помач прызываю.



Замова паўтараецца тры разы.
369. Пры родах

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мамачцы ўкланюся, яко­му там дзя­нёч­ку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Госпадзі, на по­мач рабу свайму (імя). Ішоў Гасподзь па гары, Пра­чыс­тая Маці – па даліне. Гас­подзь – з залатымі замкамі, Маці Пра­чыс­тая – з шаўковымі шнуркамі. Шаў­ко­выя шнурочкі, рас­ш­ну­ры­це­ся, залатыя замочкі, разамкніцеся, а косці з кас­ця­мі ра­зай­дзі­це­ся. Ці князь, ці княгіня на етым свеце бываці. Ішла Пра­чыс­та Маці ра­бу божаму (імя) помачы даваці, штоб нажымы бралі і не ад­пус­ка­лі.



Пры родах ці калі целіцца, бярэце вадзічкі ў кружачку, трыж­ды за­чэр­п­ва­еш і гаворыш.
370. Ад падучэй

На моры-лукамор’і – дуб. На том дубе сядзіць арол-карол. У та­го арла-кар­ла 2 нагі, 2 рагі, пятая дзюбка, 2 крылы. Крыллем па­ма­хае, у гэтай жэн­ш­чы­ны (імя) боль унімае калючу, гаручу, аг­ня­вую, ветраную. У гэтага ча­ла­ве­ка болі не бываць, па касці не хадзіць, касці не ламіць. Знясі, Госпадзь, усяку боль з белага цела, з ру­мя­на­га ліца, з локцікаў, з когцікаў, з усякага сус­таў­чы­ка. І знясі на сіняе мора, там яму піць і гуляць, а гэтаму чалавеку болі не бы­ваць. Хай Бог дае ўсё харошае.



371. Ад спугу

Шоў Бог Хрыстос цераз калінавы мост, златой трасцінкай па­пі­раў­ся. Як гэтаму мосціку не ламацца, не прагібацца, так гэтаму (імя) не пугацца, не ўлі­кац­ца. Датуль пуганне, уліканне стаяла, па­куль я бабай не стала. Спаць ла­жусь, на бачок перавярнусь. Маць Пра­чыс­тая ў мяне. Што Маці Прачыстай, то і мне.


372. Ад зубнога болю

– Маладзік маладой, твой рог залатой, ці быў на тым свеце?

– Быў.

– Ці баляць у майго (імя памершага чалавека) зубы белы, дзёс­ны крас­ны?



– Не.

– Няхай не баляць і ў мяне.



Запісана ў в. Каменка

ад Жураўлёвай Ганны Іванаўны, 1914 г.н.

(нарадзілася ў в. Бераставец Кармянскага р-на),

студэнткай Раманавай А. (2000 г.)
373. Як астанавіць кроў

Шла Маць Прачыстая па полю чыстаму, шаўкову нітку, іголку наш­ла, ста­ла зашываць ды кроў замаўляць.



Паўтарыць тры разы.
374. Ад звіху

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся. Узвіх, уз­віх, тут та­бе ні стаяць, косці ні ламаць, цела ні пушыць з буйнай кас­ці, з гарачай кры­ві. Я – з словам, я – з духам. Госпадзі, палюбі мой дух.


375. Ад бяльма на воку

Гуляла Мацяр Божая па Сіянскай гарэ. Падняліся буйныя вят­ры, за­па­ру­шы­лі Мацяры Божай вочка. Сядзіць Мацяр Божая, плача, ры­дая, вочка пра­ці­рая. Ідзець святы Есіп: – Чаго ты, Мацяр Божая, пла­чыш, рыдаеш, вочка пра­ці­ра­еш? – Падняліся буйныя вятры, запарушылі мне вочка. – Ні плач, Мацяр Божая, будуць тры тхары бегць: тхор чорны, тхор ра­бы, тхор белы. Будуць і злізаваць, змазаваць, туску-бяльмо злі­за­ваць.



Запісана ў в. Лебядзёўка

ад Шведавай Ганны Фёдараўны, 1923 г.н.,

студэнткай Журавай А. (1998 г.)
376. Ад зубнога болю

Калі маладзік, выйсці і сказаць:

– Маладзік малады, у цябе рог залатой, ці быў ты на тым све­це?

– Быў.

– Ці баляць у мёртвых зубы?



– Не.

– Ну, і няхай у раба божага (імя) тожэ не баляць.

Як гэтаму маладзіку жонкі не мець, так у (імя) зубам не ба­лець.
377. Ад уроку

Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, ра­ніш­няй зо­рач­цы, святому дзянёчку панядзелачку (ці іншым дням, у якія гаварылі) пак­ла­ню­ся. Вымаўляю, выгаварываю (імя) пры­га­вор калючы, балючы, ла­му­чы, ташнучы, прамоўны, прагаворны, падзіў­ны, паспешны, пасмешны, муж­чын­с­кі, жаночы, хлапочы, дзя­во­чы з буйнай галавы, з белага цела, з шчырага сэр­ца, з костачак, з ног­ці­каў, з усіх сустаўчыкаў. Ты, урок-прыгавор, па косці не хадзі, кос­ці не ламі, белага цельца не знабі, шчырага сэрца не заві, я ўжо вы­маў­ляю, выгаварваю цябе, гэты ўрок-прыгавор, хадзі, здаровейка ас­таў­ляй, па­кой давай. Прыдзі ж, Гасподзь, на помач, прымі ж, Гас­подзь, Святым Ду­хам, глядзі ж, мой лёгенькі дух.



Паўтараць тры разы на ваду святую, памаліцца, пе­рах­рыс­ціц­ца тры разы са­мо­му і ваду. Гэтай вадзічкай утрам і вечарам аб­мыц­ца з галавы да ножак пе­рад сном.

Запісана ў в. Стараград

ад Тарасенка Зоі Пятроўны, 1935 г.н.,

студэнткамі Ларчыкавай К., Нікіфаравай В. і інш.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка