Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка7/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   18

254. Ад уроку (прыстрэку)

Ты, прыстрэча, добры чалавеча, прыступі, дапамажы, знясі на цём­ныя ля­са, на ніцыя лозы, на сіняе мора. На сінім моры бабка ў го­леч­ка наўгадуе па­дом­кі, падзеўкі, падсмехі ветраныя, насланыя, па­ду­ма­ныя, прыгавароныя. А жэн­ш­чы­ны пад хусткамі, мужчыны пад шап­ка­мі, дзявочы пад вянок, а парабочы пад ушан­кай, цыганкі пад ша­ла­шом... Богом слыхом, а (імя) помочу.


255. Ад крывацёку

Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, да­па­ма­жы. Ішоў жыдок цераз дварок, нёс вады збанок, зба­нок упаў, разбіўса, каб даў Бог у (імя) кроў суняласа.


256. Ад звіху

Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры пок­ло­ню­са. Пра­чыс­тая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Ішоў звіх уда­ром цераз дзевяць сус­та­ваў, звіх касцяны, звіх дзеравянны. Дзе ты стаў: ці на масту, ці на глад­кай дарозе. Я ж цябе ўгавараю, умаўляю з белае касці, з чырвонае крыві, жоў­то­го мозгу, румяного цела (імя) Бо­гом слыхом і помоччу.


257. Ад удару

Узяць сухі бярозавы дубчык і вадзіць ім.

– Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры пок­лоню­са. Пра­чыс­тая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Як этому дзе­ра­ву парасткаў не пус­каць, так этому ўдару тут не буваць. К Богу слы­хом, а (імя) помоччу.


258. Ад зубнога болю

На моры шчука, а ў лясу мядзведзь с однае чашы пілі і елі, штоб у (імя) зу­бы не балелі. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.


259. Ад скулы

Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры пок­ло­ню­са. Пра­чыс­тая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Скула-ску­луш­ка, скула-ча­руш­ка, скула бела, скула чорна, скула-жыла, скула-ма­лі­на, скула-рабіна, скула-чар­ні­ца, скула-камяніца, і тут табе не ста­яць, у галаве не шумець, у вушу не ка­лоць. К Богу слыхом, а (імя) по­моч­чу.


260. Ад начніц

Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, дапамажы. Крык­сы-начніцы, наце вам хлеба-солі, дайце май­му дзіцяці сну даволі. 3 курамі, з пеў­ня­мі гуляйце, (імя) сну дай­це. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.


261. Ад залатніка

Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, да­па­ма­жы. Залатнік-залатнічку, божы памачнічку, па кас­ці не хадзі, касці не ламі. Ідзі на сваё месцечко, на золотое крэс­леч­ко. Там табе кубачкі наліваныя, сто­лі­кі засціланыя, паненачкі гу­ля­юць, цябе на места пасажаюць. К Богу слы­хом, а (імя) помоччу.


262. Ад спуду

Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, да­па­ма­жы. Выгоняю пераполох з галавы да ног: з ілба, з ушэй, з грудзей, з жы­ва­та, з усіх пальчыкаў, з усіх сустаўчыкаў, з бе­лае касці, з чырвонае крыві, з жоў­то­го мозгу, з румяного цела (імя). К Богу слыхом, а (імя) помоччу.



Запісана ў в. Кротаў

ад Пазняк Марыі Данілаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Кецко Г. (2003 г.)
263. Ад крыві

Ішлі тры калекі чэраз тры рэкі, хацелі пасеяць лозу, лоза не ўзыш­ла, каб з раны кроў не ішла.



264. Ад крыві

Ішлі тры калекі чэраз тры рэчкі, секлі, рубалі, кроў замаўлялі.



Запісана ў в. Навасёлкі

ад Барысенка Вольгі Адамаўны, 1912 г.н.,

студэнткай Трус А.
265. Ад ліхаманкі

Асінка, асінка, вазьмі маю трасінку, дай мне легату.


266. Ад ліхаманкі

У імя Атца і Сына і Святога Духа. Як святый Аркадзій ук­ра­ціў львы ў пус­ты­не, так й ты, Госпадзі, украці трасавіцу сію ў рабе тва­ім (імя), заўсёды, ны­не і прісна, і ва векі вякоў. Амінь.


267. Ад ліхаманкі

На гарах Афронскіх стаіць дуб макрэцкі, пад тым дубам сядзяць тры­надзе­сяць старых са старцам Пафнуціем. Ідуць да іх два­надзе­сяць дзявіц прос­та­ва­ло­сых, простапаясаных. Запытаўся ста­рац Пафнуцій у трынадзесяці ста­рых: “А хто гэта ідзе да нас?” Ад­ка­за­лі яму дванадзесяць дзявіц: “Мы цара Іра­да дочкі, йдзем на ўвесь свет косці знабіць, цела мучыць”. Тады сказаў ста­рац Паф­ну­цій сваім старым: “Адламіце па тры пруты, якімі станем іх біць, па тры золкі ранішніх, па тры золкі вячэрніх”. Узмаліліся два­надзе­сяць дзеў да трынадзесяць старых са старцам Пафнуціем. Але тыя іх не слухаюць, а б’юць, кажучы: “Ой, дванадзесяць дзявіц, будзьце вы, трасуніцы, вадзяніцы, пас­лаб­ле­ныя і жывіце на вадзе-студзя­ні­цы, у свет не хадзіце, косткі не зна­бі­це, цела не мучце”. І пабеглі два­надзе­сяць дзявіц да вады-студзяніцы, тра­су­ні­ца­мі, вадзяніцамі, пас­лаб­ле­ны­мі. Замаўляю я раба (імя) ад ссушэння лі­ха­ман­кі. Будзь­це вы прокляты, дванадзесяць дзявіц, у тартарары! Атыйдзіце ад ра­ба божага (імя) у цёмныя ляса, на сухія дрэва.


268. Ад ліхаманкі

Ты, ліхаманка, сукіна дочка, Ірадава дочка, загубіла Івана Прэд­це­чу праз сваю пляску – зрубілі яму галаву, але ж цябе тая свя­тая галава прак­ля­ла і паслала хар­ча­вац­ца каля лесу, каля куста, каля ка­ня. Ты сту­пай, ліхаманка, ад раба божага (імя), я цябе высылаю, прак­ля­тую – сту­пай ты ні сцяжынкамі, ні дарогамі, усё па­то­ка­мі, кры­вы­мі за­га­род­ка­мі на лясы драмучыя, там і жыві-пажывай, ды на­зад не бы­вай. Еш ка­ма­роў і мошак, а раба божага (імя) пакінь. Амінь.


269. Ад зубнога болю

– Маладзік малады, у цябе рог залаты! Табе на стаяніе, а мне, ра­бу бо­жа­му (імя), на здароўе. Ты быў на тым свеце?

– Быў.

– Бачыў мёртвых?



– Бачыў.

– У ніх не баляць зубы?

– Не, не баляць.

– Дай жа, Госпадзі, каб у мяне, раба божага (імя), зубы ніколі не балелі.


270. Ад зубнога болю

На моры, на акіяне, на востраве на Буяне стаіць апостальская цар­к­ва, ста­іць Маці Прысвятая Багародзіца і прыпадобны Анціпій, зуб­ны цаліцель. Ён просіць і моліць угоднікаў божых аб рабе бо­жам (імя), як бы ў вас, угод­ні­кі божыя, зубы не балелі, так бы ў ра­ба божага (імя) зубы не балелі. У імя Ат­ца і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.


271. Замова на сціханне крыві

Ехаў чалавек стар, конь пад ім кар, па лугах, па дарогах, па ля­сах. Ты, маць-кроў жыльная, цялесная, астанавісь, назад вярнісь. Стар чалавек цябе за­му­ка­ет, на пакой сагравает. Як каню яго вады не стала, так бы цябе, кроў-ма­ці, не бывала. Слова маё моцнае!


272. Ад крыві

На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць дубок ні голы, ні ап­ра­ну­ты. Пад тым дубком сядзяць трыццаць тры дзявіцы, коляць каш­ку іголкамі бу­лат­ны­мі. Вы, дзявіцы красныя, гнецца лі ваш бу­лат? Нет! Наш булат не гнец­ца. Ты, руда, уймісь, астанавісь, прык­ра­цісь. Слова маё моцнае!


273. Ад крыксаў

Устану я, раб божы, блаславясь, пайду, перахрысцясь, з хаты ў ха­ту, з дзвя­рэй у дзверы, з варот у вароты, пад усход, пад ус­ход­нюю ста­ра­ну. Пад усходнай ста­ра­ной ходзіць маці ранішняя зара Ма­рыя, вя­чэр­няя зара Дар’я, маці-сыра зям­ля Пелагея і сіне мора Еле­на. Да іх я прыйду бліжэй, пакланюся ім ніжэй. Прый­дзі ты, ма­ці зара ра­ніш­няя Марыя і вячэрняя Дар’я, да раба божага, да младзен­ца (імя), ва­зь­мі ты ў яго палуношніка і шчакатуна з белага це­ла, з га­ра­чай крыві, з сэр­ца, з усёй плоці, з ясных ачэй, з чорных бры­вей, з усяго ча­ла­ве­ча­га сас­та­ву, з кожнай жылачкі, з кожнай кос­тач­кі, з сямідзесяці сус­таў­чы­каў. Па­ня­сі ты іх за горы высокія, за лясы драмучыя, за мара шырокія, за рэкі глы­бо­кія, к шчупаку-бя­лу­ге ў зубы. Знясі ты яе ў мора сіняе! Шчу­пак у моры, язык у ро­це, за­мок у небе, а ключ у моры. Замкнуў і ключ у ваду бросіў!


274. Ад залатухі

На моры-акеане, на востраве Буяне ляжыць камень сарака са­жэнь, а на гэ­тым камяні сядзіць красная дзявіца, прыдувае за­ла­ту­ху: – Залатуха-крас­на­ту­ха! Табе тут не быць, табе тут не жыць, кос­та­чак белых раба божага (імя) не ламіць, суставаў не гнаіць.


275. Ад урокаў

Як гэтая белая бяроза стаяла ў чыстым полі, не ведала ўрокаў, так бы й ты, раб божы (імя), не ведаў болі, быў здаровы. Амінь.


276. Ад ран

Замаўляю я, раба божыя (імя), словам жывым, Богам рас­пя­тым, кры­жом хрыс­то­вым і ўсімі сіламі нябеснымі ўсякую порчу: яд­ро і пу­ль­ку, і дробь, і ка­п­’ё, рагаціну і саблю, нож на мяне, раба бо­жа­га (імя), не ісці, не раніць і не сак­ру­шаць да майго веку. Амінь.


277. Ад п’янства

У імя Атца і Сына і Святога Духа, амінь. Хмель-хмелюшка і ві­но, ад­с­ту­пі­це­ся ад раба божага (імя) харошага ў цёмныя лясы, у сы­рыя бары, дзе людзі не ходзяць і коні не бродзяць, і птушка не лё­тае.


278. Ад апёку

У імя Атца і Сына і Святога Духа. Ідзе красная дзявіца з мок­рым ве­ні­кам тушыць вогненную рэку, вогненныя іскры, вогненнае по­лы­мя.


279. Ад апёку

Агонь, згубі свой жар, як Іуда згубіў свой колер, калі ён здрадзіў нашаму Гос­па­ду Богу ў садах аліўкавых.



Запісана ў в. Ператок

ад Красоўскай Маланні Данілаўны, 1923 г.н.,

студэнткай Ігнацюк Я.
280. Ад звіху

Госпаду Богу памалюся, Мацеры Божай пакланюся. Устаньце, усе святыя, на помач з (імя) звіх гаварыць. Ехаў Ісус Хрыстос з Сі­ян­с­кай гары на сваім кані праз огненную рэчку, праз драцяны мост. Мост пе­ра­ла­маў­ся, конь спатыкнуўся, сус­таў на месца стаў. Штоб гэ­та­му ра­бу божаму звіх мінуўся. Амінь.


281. Ад звіху

Прасвятая Прачыста ехала на сівым кані чэраз залаты мост. Конь спаты­к­нуў­ся, сустаў звіхнуўся. Конь устаў, сустаў на месца стаў. Амінь.



Дуць на звіхнутае месца і пляваць убок. Бабка-шаптуха за­маў­ляе і гладзіць звіхнутае месца. Пасля кожнага прамаўлення нак­лад­ва­юць крыж.
282. Ад зубнога болю

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, усім свя­тым пак­ла­ню­ся.

– Маладзічок малады, у цябе рог залаты. Ты быў на тым свеце, ці бачыў свя­то­га Лазара, ці баляць у яго зубы?

– Не, зубы не баляць.

– Каб у раба божага (імя) не балелі. Амінь.
283. Ад скулы

Скула, скула, скулушка, борушка, залатушка, датуль ты хадзі­ла, датуль ты ламіла, пакуль я цябе не паправіла. Выйдзі ты ажы­наю, чарніцаю, брус­ні­цаю з рыжае касці, з румянае крыві, з жоўтага це­ла (імя). Твая хатка ў лазе, на курынай назе, там сталы засціланы, куб­кі наліваны, сахарныя напіткі, мя­до­выя наедкі, там табе гу­лян­не, мяккае дыханне. Амінь.


284. Ад скулы

Скула, скула-скуліца, красная дзявіца, прыстрэчная, прыс­меш­ная, пры­бор­ная, прыгаворная, тут табе не стаяць, касцей не ламаць, ру­мя­на ліца не па­ліць, крыві не бунтаваць. Ідзі ў ніцыя лозы, у цём­ныя лясы, у пінскія балоты. Там табе сталы засціланыя, кубкі на­лі­ва­ныя, піценне, ядзенне, гулянне, кра­са­ван­не. Амінь.


285. Ад рожы

У пятніцу борам рана баба ішла сінім морам, вялікім полем. Ба­ба ішла, ро­жу капала, рожу садзіла. Рожа расцвітае, ліст ападае, ро­жа прападае. Амінь.



Паўтараць тры разы.

286. Ад урокаў

На моры-акіяне стаіць дуб, пад тым дубам сядзяць тры дзя­ві­цы, а то не дзя­ві­цы, а родныя сястрыцы. Адна – шыла, другая – па­шы­ва­ла, а трэцяя – уро­кі і ўлёкі, і спугі-палохі вынімала. Амінь.


287. Ад уроку

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Ма­це­ры Божай пак­ла­ню­ся. На моры-акіяне, востраве Буяне стаіць стары дзя­док і з рабом бо­жым (імя) выгаварывае ўрокі прысустрэчныя, прыс­леж­ныя, вадзяныя і вет­ра­ныя. Амінь.


288. Ад нарадкі

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Гос­па­ду Богу пак­ла­ню­ся. Святая Прачыста, дапамажы. Каля мора-акіяна ста­іць дуб ку­ча­ра­вы, на тым дубе стаіць чорны воран – крылля за­ла­тыя, дзюбка медзяная, кіпці ста­ля­ныя. Ах ты, вараночак, не гу­ляй, ідзі ж ты з раба божага (імя) нарадку вы­га­няй. Ты ж кіпцікамі выдзі­рай, крыллямі вымятай, а дзюбачкай вык­лёў­вай. Амінь.


289. Ад лішая

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Гос­па­ду Бо­гу пак­ла­ню­ся. Святая Прачыста, дапамажы. Памажы мне, свя­тая Пра­чыс­та, рабе бо­жай. Лішаю-лішаю, я цябе рашаю. Я цябе ра­шаю, як свінням мяшаю. Амінь.



Паўтараць тры разы.
290. Ад прыстрэку

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Ма­це­ры Божай пак­ла­ню­ся. Святы прыстрэк, святая намаўка, тут табе па (імя) целу не хадзіць, косці не марыць, жылак не тыркаць, крыві не раз­лі­ваць. Ідзі за ціхія вят­ры, за сінія воды, дзе вецер не вее, дзе ка­лін­ка не спее, там сядзіць пані на за­ла­тым крэсле, добрыя мыслі мае, (імя) не забывае. Амінь.


291. Ад жывата

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Гос­па­ду Бо­гу пак­ла­ню­ся. За полем, за морам, за каменем там сяло га­рыць. Іш­ла Прачыста Божа Ма­ці сяло тушыць. Не сяло тушыць, а ят­рась га­сіць, пабітае, пасечанае, па­па­ле­нае, штоб не ятрылася ні з ус­хо­да, ні пад поўдзень, ні маладзіком. Амінь.


292. Ад залатніка

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­це пакланюся. Ішоў залатнік мостам, залатым мостам, за­ла­тым кійком па­пі­раў­ся, залатым поясам падперазаўся. У канцы мас­ту сасна стаіць, на той сас­не раса вісіць. Як расе не абсыпацца, за­лат­ні­ку з месца не сустаць, пад грудзь­мі не падпіраць, на бакі не раз­дзі­маць. Стаць яму на месцы ў залатым крэс­ле да слушнага разу, да гасподняга часу. Амінь.


293. Ад хваробы вачэй

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай пакланюся. Хадзіў па ржышчу, па ярышчу, скалоў воч­ка на ржышча, на ярыш­ча. Ходзіць ён, плача, рыдае. Ідзе Маці Пра­чыс­тая насустрэчу: – Чаго пла­чаш, рыдаеш? – Хадзіў па ржыш­чу, ска­лоў вочка на ржышча, на ярышча, схва­ціл­ся бяльмішча. – Так, не плач. Будзе ехаць святы Юрый на сівым кані, будзе за ім бег­ці тры харты: адзін – белы, другі – серы, трэці – чорны. Белы – бя­ль­мо зга­няе, серы – таску з’ядае, чорны – калёса сунімае. Амінь.


294. Ад спуду

Перад замовай бяруць нож, і калі чалавек сядзіць на стуле, баб­ка-шап­ту­ха павінна чытаць замову і гаварыць такія словы:

– Першым разам, лепшым часам.



Пляваць убок тры разы. Нажом над головой ставіцъ крыж. За­тым:

– Другім разам, лепшым часам... і трэцім разам, лепшым ча­сам...



Шаптуха павінна гаварыцъ пасля абеду:

Дуб стаіць на полі, на том дубе сядзіць птах. Як таму птаху ў по­лі не ля­та­ці, так таму дзіцяці век спуду не бываці. Амінь.



Тры разы.
295. Ад спуду

Госпаду Богу памалюся, святой Прачысце пакланюся. I ні раз, і ні два, і ні тры, і ні чатыры, і ні пяць, і ні шэсць, і ні сем, і ні во­сем, і ні дзевяць, га­ва­рай, маўляй – кашачая, заячая, сабачая, гу­сі­ная, ку­ры­ная, тхарыная, свінячая, та­ка­лё­вая, выходзь з касці, з мар­ш­чы, з ру­мя­на­га (імя) цела. Амінь.



Запісана ў в. Каменка Мазырскага р-на

ад Калацэй Анастасіі Аляксандраўны, 1924 г.н.

(нарадзілася ў в. Сітня Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Трызна В. (2003 г.)
296. На добрыя роды

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Матцы пакланюся. Ішоў Гас­подзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс, за ім Прачыстая Матка ішла, у пра­вай руцэ залатыя клю­чы нясла. Сустракае Гасподзь Бог Ісус Хрыс­тос з нябёс. – Куды ты, Маць Пра­чыс­тая, ідзёш? – Іду я па­рад­ні­цу адведаці і младзенца з жывата вы­пус­ка­ці. Ці ты ж, младзенец, ці младзенка, пара табе з жывата выхадзіці, парадніцы кроў разліці. – Пра­шу я цябе, Прачыстая Маць, к сабе на помач з сваёй правай ру­кою.


297. На добрыя роды

Чэраз поле чыстае, чэраз мора быстрае шла Маць Прачыстая. Там яна траў­ку рвала, вадзіцу брала, рабу божую Ганну ўсё цела пад­мы­ва­ла і ў мора спус­ка­ла. Як па мору вадзіца разыходзіцца, так штоб у рабы божай Ганны кос­ці разыходзіліся. Я не знаю, сам Гас­подзь Бог знае і нам памагае. Я – з сло­вам, Гасподзь – з помаччу і Свя­тым Духам.


298. На добрыя роды

Ішоў сам Гасподзь з небяса, згубіў залатыя ключы з-пад паяса. Ма­цер Бо­жая ішла, залатыя ключы знайшла. Замкі, атапрыцеся, цар­с­кія вароты, ат­ва­ры­це­ся, паясы, развяжыцеся, раба божая (імя), з дзіцёнкам разлучыцеся.


299. На добрыя роды

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Маці пак­ла­ню­ся. Я – сло­ва­мі, Бог – з помаччу рабе божай Ганне роды ад­к­ры­ва­ці. Залатыя клю­чы­кі, адамкніцеся, вы, царскія вароты, ад­чы­ні­це­ся. А ты, ангел, не ляжы, нож­ка­мі папіхайся, даверху дабірайся.


300. Пры родах

Стану я возля акенца, проціў яснага сонца, тудой ідзе Маць Пра­чыс­тая з ут­рэ­ні-абедні з яркімі свячамі, залатымі ключамі. Яр­кія свечы запалівала, за­ла­тыя замкі адмыкала, царскія вароты ад­к­ры­ва­ла, на абедню паступала, мат­ку ўмаўляла, на места ставіла, у гэ­тай рабы божай нарады займала. Амінь.


301. Парадзісе

Божа Маці, прыйдзі мяне ратаваці, маё цела распрастаці, мае жыл­кі вып­раў­ля­ці.


302. Парадзісе

Сячыся, рубайся і на еты свет, младзенец, яўляйся.



Таксама давалася парада самому нараджэнцу ў выглядзе прык­лад­на та­кіх слоў:

– А ты, ангел, не ляжы, ножкамі папіхайся, даверху дабірайся.



303. Ад ячменю (хваробы на вачах)

Ячмень, ячмень, на табе кукіш, што захочаш, тое і купіш. Купі са­бе та­па­рок, пасячыся папярок.


304. Ад спуду

Бег сабачка цераз мост, чатыры лапы, адзін хвост, на масточку заб­ра­хаў, Во­ль­цы ліха адагнаў.


305. Ад зубнога болю

На шчырых барах, на цёмных лясах, на мхах, на балотах, на гні­лых ка­ло­дах стаіць хатка, у тэй хатцы ляжыць там раб божы (гаворыцца імя апош­ня­га з пахаваных на могільніку людзей).

Раб божы мярцвец, ці баляць у цябе зубы, ці не?

– Не.


– Ну, няхай жа не баляць і мне.
306. Ад урокаў

Ідзіце, уроцы, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на ніцыя ло­зы, дзе людзі не ходзяць і птушкі не лятаюць, петухоў голас не за­ходзіць.


307. Каб суняць кроў

Шлі тры калечкі чэраз тры рэчкі, неслі воду чэраз калоду. Ва­да раз­лі­ла­ся, кроў сунялася, вада лілее, кроў бялее, пляце баба пас­толь, а ты, кроў, пас­той.



Запісана ў в. Хамічы

ад Горбач Марыі Іванаўны, 1931 г.н.,

студэнтам Дубоўскім Дз.
308. Ад зглазу дурнога

Ва імя Атца і Сына і Святага Духа, цара зямнога, цара мар­с­ко­га, цара ня­бес­на­га, спасі, памілуй раба (імя) ад дурнога зглазу і ад лі­хо­га чалавека.


309. Ад зглазу дзіцяці

Калі хто-небудзь хваліць дзіця, трэба аблізаць дзіцяці правую руч­ку тры ра­зы і плюнуць на зямлю.
310. Ад лішая

Прыгаворваюць на спяшчага ў бязлунную і сухую ноч тры ра­зы:

– Стрыгун-лішай, жыць не мяшай. Перайдзі на лешага, на пса лах­ма­та­га, на ката ўсатага. Ідзі ў лес сухі, у аўраг пусты. Там табе раз­дол­ле, там табе пры­вол­ле. Сыдзі з раба божага (імя) атныне і да ве­ку. Амінь, амінь, амінь.



311. Каб косы не выпадалі

Чытаць тры разы ў акна на маладзік, прыгаворваючы, рас­чэ­су­юц­ца:

– Поле – к зярнятку, свет – к сонейку, цемя – к грэбніку, а ва­ла­сок – к ка­сам. Амінь, амінь, амінь.


312. Ад насмарку

Не жге, не цячэ, не свярбіць, не баліць. Амінь, амінь, амінь.


313. Ад угрэй

Белы-белы дым, зрабі цела маладым, адбялі маё ліцо, рукі вы­мый на­бе­ло, лоб і шчокі акуры, забяры прышчы, угры. Амінь, амінь, амінь.


314. Ад скідання дзіцячай хваробы

3рання – вадзіца, з навараждзённага – ліхавіца. Ад каго ўзя­ла­ся, таму і ад­да­ла­ся. Хто са злобаю калючаю, таму слязою гаручаю.



Чытаюць і пры гэтым умываюць дзіця, но каб вада капала на под­ло­гу ці на зямлю.
315. Ад энурэзу

Прыгаворваюць раніцаю на мокрую краваць:

– Матушка-рака, падземная вада, як ты абмываеш берагі, смый, спа­лаш­чы няўдзержку мачы з раба (імя). Як лазіна без вады за­сы­хае, так каб краваць у раба (імя) сухая, ненамочаная. Матушка-ра­ка, падзем­ная вада, як ты аб­мы­ва­еш берагі, смый і адбрось к чу­жой ста­рон­ке балезнь, няўдзержку з раба (імя). Амінь.


316. Ад балячак на целе

Мыюцца ў бані і паўтараюць тры разы:

– Банная вада, бойся мяне, а я цябе, вада, не баюся ніколі. Смый, вада, зпа­лаш­чы заразу ўсякую з раба божага (імя). Амінь, амінь, амінь.


317. Замова-малітва ад 12 хвароб

Прыгаворваюць на воду, водзяць рукою, як бы стрыгуць наж­ні­ца­мі:

– Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь. Устану я, бла­гас­ла­ву­ся, пай­ду, перакрашчуся, із дзвярэй у дзверы, із варот у варота, ва чыс­та поле. Як ва по­ле чыстам стаіць цэркаў. У цэркві стаіць свя­ты прыс­тол, на прыстоле том сядзіць Матушка Прысвятая Ба­га­родзі­ца. Сядзіць яна са крастом златым, зас­ту­пае і памагае два­нац­ца­ці скорбям і дванаццаці балезням. Пайду, памалюся, Ма­туш­ке Прыс­вя­той Ба­га­родзі­цэ пакланюся. Як у моры сінім да на крутым бе­ра­зе ёсць Ала­тыр-камень, на камне том расце кукіш-трава, калі згры­за­еш і зку­са­еш усе валасы медныя, усе зубы жалезныя, усе гла­за жамчужныя, усе ву­шы бісерныя, так згрызі і зкусай з раба бо­жа­га (імя) з галавы, з моз­гу, з горла, з ліца, з рук, з ног, з нутра, з бе­ла­га лягка, з печані чор­най, з сэрца рацівага, са ўся­го цела белага шча­по­ты, ламоты, скор­бі, балезні, урокі, прызоры, страхі, пе­ра­па­ло­хі, ветраныя пе­ра­ло­мы. Вятры буйныя, віхры чуйныя, ад чорнай ня­мо­ты, ад радзімца, ад чор­на­га, чаромнага, ад рабёнка малага, ад бу­ла­на­га і сан­ці­на­га. Два­нац­ца­ць ангелаў, сніміце і ўнясіце з раба бо­жа­га (імя) з галавы, з моз­гу, з ліца, з горла, з рук, з ног, з нутра, з бе­ла­га лягка, з печані чор­най, з сэр­ца рацівага, ад чорнай нямочы, ад радзімца, ад бабы-са­мак­рут­кі, ад дво­е­муж­най, ад троемужнай. Два­нац­цаць ангелаў, сні­мі­це і знясіце за дванаццаць гор Саянскіх, за­чы­ні­це замкамі ялец­кі­мі. Будзь, мой загавор, крэпак і лепак, крап­чэй камня калёнага, ас­т­рэй нажа булатнага. Ва імя Атца і Сына і Свя­та­га Ду­ха. Амінь, амінь, амінь.


318. Ад ажогу

Праводзяць нажом вакол ажогу і прыгаворваюць:

– Залі зло жгучае, болі балючыя, спыні скорбы мае, не жгі, да не балі ў ра­ба божага (імя). Не жгі цела белага, сэрца рацівага. Ад­пус­ці мяне ад болі па­да­ль­шэ, адпусці ў поле, во поле чыстае, шы­ро­ка раздолле, на лес, на траву, ад­дам маяту. Амінь, амінь, амінь.


319. Ад язвы

Чытаюць на воду ў ваўторак і даюць піць бальному.

– Божа прадвечны, цар нябесны. Створніку паявілася міласць твая вя­лі­кая. Ідзі па грахам нашым, мы наказаліся. Прыкланю ка­ле­ні з слязамі. За­ба­ра­ні нас і рабу божую (імя) ад ужаснай язвы. Паш­лі рабе божай (імя) ангела свя­то­га храніцеля са святою Ба­га­родзі­цаю Дзеваю і васьм’ю святымі. Атныне і ва векі вякоў. Амінь.


320. Ад глістоў

Калі месяц на ўбыванне, прыгаворваюць на воду:

– Замест чарвяка ў яблаке, замест чарвя ў магіле, замест чарвя ў зям­ле, мес­та яму ў каровячым гаўне, а не ва мне. Уйдзі, чарвяк, на сваё месца: у яб­ла­ка, у магілу, у зямлю, у каровяча гаўно. Слова маё крэпка і лепка. Амінь, амінь, амінь.


321. Ад зглазу дзіцяці

Каб зглаз не пачаў дзейнічаць, калі хто-небудзь пачынае хва­ліць, трэба пры­ку­сіць кончык языка і пра сябе адправіць порчу яму аб­рат­на.

322. Ад зглазу дзіцяці

Тры шчапоткі солі кіньце ў стакан і прашапчыце:

– Свят Бацюшка, Божая Матушка, мне падсабі, з раба (імя) зглаз снімі. Амінь, амінь, амінь.


323. Ад грыжы

Водзяць змылкамі вакруг грыжы і загаворваюць тры разы, пас­ля чаго змы­лак зносяць у лес:

– Грызі-грызуня, сарока-балтуння, нясі далей у лес цёмны, у ба­ло­та глы­бо­кае грызоту, маяту з цела бела. Амінь, амінь, амінь.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка