Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка6/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

198. Для добрых радзін жанчын

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Пра­чыс­тая Бо­жая Маці з прыстолу ўставала, рабе божай (імя) по­ма­чы стала, залатыя клю­чы­кі дзяржала, царскія вароцечкі адмукала. Кос­ці-мосці, разыйдзіцеся, а ты, дзіцятка, на гэты свет явіся. Гос­падзі, памажы, прыступі ды хутчэй ас­ва­бадзі. Амінь, Госпадзі.



Запісана ў в. Хваенск

ад Леўкавец Васіліны Фёдараўны, 1926 г.н.,

студэнткай Яўграфавай I.
199. З ветру

Мо табе надумана, мо табе нагадана, мо табе ад людзей, з ачэй, з ветру. Ідзі на высокія ляса, там табе піценне, ядзенне, назад не ва­ро­чай­ся. Амінь.



Трэба чытаць дзевяць раз. Можна таксама чытаць на воду, што­бы яе на сябе намазваць.
200. Каб не балела галава, косці, і каб глаза не часаліся

Ішоў Ісус Хрыстос па мору, нёс у руках тры рожы: перву – ве­цер здуў, дру­гу – агонь спаліў, трэцяя – сама згінула. Так і балезнь з (імя) згінь, па кас­цях не хадзі, касцей не ламі, з касцей ухадзі. Ідзі на высокія ляса, там ты блудзі. Амінь.



Калі начынаеш шаптаць, то трэба перакрысціцца тры разы і ска­заць:

Первым разам, лепшым часам.



Шаптаць дзевяць разоў.

201. Каб не балеў жывот

(калі і сам забалеў і калі сарвесся)

Гаварыць замову дзевяць раз і ў гэты момант вадзіць вакруг пуп­ка ру­кой.

– Залатнічку божы чалавеку, ідзі на месцечка, сядзь на залатое крэс­леч­ка. Бо­жа Маці, прыдзі, залатнічка на месца пастанаві. Уніз не ападай, крыві не раз­га­няй, бакі не распірай.


202. Ад крывацёку

Шоў Госпад цёмным лясочкам, стаў на камяні, падпёрся кі­ёч­кам, рана зву­жа­ец­ца, кроў замаўляецца. Амінь.



Гаварыць тое самае дзевяць раз.
203. Баліць галава

Гаварыць ззаду або збоку. Калі закончыш, трэба тры разы па­па­рад­ку па­дуць і сплюнуць, падуць і сплюнуць і г.д.

– Шоў Бог цераз парог, у парозе табе, Божа, не стаяць, касцей не ламаць, ма­ёй галаве не шумець і з маладнічком, і ісходнімі дня­мі. Амінь.


204. Ад зубнога болю

Гаварыць дзевяць раз:

– Месячку, месячку, залаты ражочку, дзе ты быў?

– На том свеце.

– Што ты там рабіў?

– У мёртвых зубы лячыў.

– А ў іх не баляць, хай і ў мяне не баляць. Амінь.


205. Спуг

Перакрысціцца тры разы, а як закончыш, трэба здуць, сплю­нуць, здуць, сплю­нуць і г.д. Гаварыць сзадзі:

– Крэст нада мною, крэст пада мною, атступі, вражэ, чатырох уг­лоў, пе­ця­рых дзвярэй. Бог ідзе – сам Гасподзь Бог з ангеламі сце­раг­ці мяне, каб я ні­ко­га не баялася і нікога не пугалася: ні змея, ні зве­ра, ні страха, ні праха і ні лі­хо­га, і ні плахога, штоб ішла, ве­ся­лі­лась, каб рай тварыўся нада мною.


206. Кагда злюсь

Гаварыць дзевяць раз:

– Хай мае злякі ядзяць твае каты і сабакі.


207. Кагда не сплю

Госпаду Богу памалюся, Прачістай Божай Маці папрашуся. Пра­чіс­та Бо­жа Маці, прыдзі, мне прыстрэкі, прыдзіўкі, намовіны ўга­ва­раць. Ідзіце, прыдзіў­кі, прыстрэкі, намоўкі, ідзіце туды, хто вас прыс­лаў. Сюды на нетры, на ветры, на жоўтыя пяскі, каб на мае сэр­ца, галавы не было таскі.


208. Ад валасня

Як бы рубіць патом воздух у бальнога месца і шаптаць:

Сілы нябесныя, чаша брачная, ісцелі, Панцелеймон, сваім да­рам раба бо­жа­га (імя). Амінь.


209. Ад залатухі

Бальнога трэба ўзяць на калені і гаварыць тры ўтра падрад:

– На моры, на акіяні, на остраве Буяні ляжыць камень сарака са­жань, а на етым камні сядзіць дзявіца, прыдумывае залатуху. За­ла­ту­ха-краснуха, табе тут не быць, табе тут не жыць і касцей не ла­міць, суставаў не гнаіць. Амінь.



Запісана ў в. Яміцы

ад Карлюк Ніны Цімафееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Рубіс А. (2003 г.)
Ка­лін­ка­віц­кі раён
210. Ад зубнога болю

Месяц ты, месячык, срэбныя рожкі, златыя ножкі. Зыдзі ты, ме­сяц, здымі маю зубную скорбь, унясі боль пад воблакі. Мая скорбь ні мала, ні цяжка, а твая сіла магуча. Мне скорбі не пе­ра­несць, а тва­ёй сіле перанесць. Вось зуб, вось два, вось тры – усе тваі, вазьмі маю скорбь. Месяц ты, месячык, укрой ад мя­не зубную скорбь.


211. Ад зубнога болю

Іду я ні вуліцаю, ні дарогаю, а па пустым завулкам, па аў­ра­гам, па ка­на­лам. Насустрач мне заяц. – Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Ад­дай свае мне, а мае вазьмі сабе. Іду я ні сцяжынкаю, ні дарогаю, а цём­ным лесам, сырым бо­рам. Насустрач мне серы воўк. – Воўча ты воў­ча, дзе твае зубы? Вось табе мае зубы, а ты аддай мне свае. Іду я ні зямлёю, ні вадою, а чыстым полем, квя­ціс­тым лугам. На­сус­т­рач мне старая баба. – Старая ты баба, дзе твае зу­бы? Вазьмі ты воў­чыя зу­бы, аддай мне свае выпалыя. Замаўляю я зубы крэп­ка-крэп­ка ў ра­ба (імя) па сей дзень, па сей час, на векі вякоў. Амінь.


212. Ад крыві

Два браты камень сякуць, дзве сястры ў акно глядзяць, дзве свяк­роў­кі ў ва­ро­тах стаяць. Ты, свёкар, варацісь, а ты, кроў, уталісь. Ты, сястра, ад­ва­ра­цісь, а ты, кроў, уймісь. Ты, братка, смірысь, а ты, кроў, замкнісь. Брат бяжыт, сяс­т­ра крычыт, свёкар варчыт. А будзь, маё слова, моцнае на сціханне крыві ў раба (імя) па сей час і сію мі­ну­ту.


213. Ад хваробы сэрца

У імя Атца і Сына і Святага Духа. Едзе мёртвы ў поле і кажа яму: – Ці далёка,сябра,едзеш? – Еду за мора да красныя дзявіцы, на папяровыя пярыны, там мёр­т­выя на­шы весяляцца. Сэрцайкі ў іх не баляць, ні аб чым не тас­ку­юць. Так бы ў ра­ба божага (імя) сэрца не балела, ні аб чым не та­мі­ла­ся. Як хутка гэтае слова зме­ніц­ца, так хутка (імя) сардэчная хва­ро­ба ізлечыцца. Ва векі вякоў.


214. Ад хваробы

Госпадзі Божа, блаславі! У імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь. Як Гас­подзь Бог неба і зямлю, воды і зоркі, і сырую маці-сы­ру зямлю моцна сцвяр­дзіў і ўмацаваў, і як на той маці-сырой зямлі ня­ма аніякай хваробы, ні кра­вя­ной раны, ні ламоты, ні опухалі – так бы зрабіў Гасподзь і мяне, раба бо­жа­га (імя), моцна і цвёрда сцвяр­дзіў мае жылы і косці, маё белае цела, так бы і ў мяне, раба божага (імя), не было на белым целе, на рацівым сэрцы, ні на маіх касцях ні­я­кай хваробы: ні крыві, ні раны, ні ламоты, ні опухалі. Едзін ар­хан­ге­ль­с­кі ключ і ва векі вякоў. Амінь.


215. Ад начніц

У імя Атца і Сына і Святага Духа. Палуношніца Анна Іва­наў­на, па на­чам не хадзі, рабы божай (імя) не будзі! Вось табе работа: днём гуляй пястом да ступай, а ноччу маціцай. Ва векі вякоў. Амінь.


216. Ад начніц

Куры рабыя, куры серыя, куры чорныя, вазьміце свае крыксы ад хрыш­чо­на­га, наражонага, малітвеннага раба божыя, младзенца (імя), аддайце на наш сон.


217. Ад начніц

Пеўнік серы, пеўнік пёстры, пеўнік чырвоны, вазьмі крык ра­бы (а) бо­жай (імя).


218. Ад ячменя

Ячмень, ячмень, вось табе кукіш, што захочаш, то і купіш. Ку­пі са­бе та­па­рок, сякі сябе папярок.


219. Ад ячменя

Божа, блаславі! Сонейка на захад, дзень на сход, сучок на гла­зу на звод, сам прападзёт, як чало (чалеснікі печы) пачарнее. Ключ і за­мок словам маім.


220. Ад п’янства

У імя Атца і Сына і Святога Духа (два разы), хмель і віно, вый­дзі на хут­кую воду, на якой людзі не ездзяць, ад раба божага (імя). Хмель і віно, ідзі на буй­ныя вятры, які вецер па дальнасці ходзіць. У імя Атца і Сына і Святога Ду­ха. Прычапісь да ліхога ча­ла­ве­ка, які на (імя) ліха думае. Да таго пры­ча­пісь, які дабра не зро­біць і не жа­дае, ад мяне ва векі адвяжысь. У імя Атца і Сы­на і Свя­то­га Духа. Амінь.



Запісана ў г. Калінкавічы

ад Удовінай Галіны Пятроўны, 1957 г.н.,

студэнткай Ігнацюк Я.
221. Сняціе порчі с самого себя

В полноч надо поставіць сковородку на огонь. Бросіць в неё ле­вой рукой трі кулака солі і наблюдаць дзве мінуты, как она будзет жа­ріц­ца на сільном ог­не. Прі этом говоріць:

– Вас 77. Я вас накормлю, я вас напою. Покажыце, раскажыце, кем, за што і кагда рабу божаму (імя) зло поддзелано ні зверам, ні ры­бай, ні пціцай, а че­ло­ве­ком. Покажыце, раскажыце, какім.



Еслі соль будзе сільна трешчаць, почернеет, выйдзіце на ўліцу, от­с­чі­тай­це справа от себя 21 звезду і скажыце:

– Царіцы-звездзіцы, отдайце, верніце то зло, што мне прінеслі ні рыбой, ні пціцей, а человеком. Верніце ему. Я прошчаю ему.



После этого цэлы дзень з дому нічога не выносьце, нічога не да­вай­це в долг.
222. Іспуг

Праговорваць нада пасля абеду:

– Господу Богу помолюса, Прочістой Божэй Мацер пок­ло­ню­са. Про­чіс­та Бо­жа Маці, прідзі, поможы спуг уговораці. Первым ра­зом, пер­шым часом (імя) спуг шэптаці. Молодзічок молодой, твой ро­жок золотой. Ці ты вы­мер­шы быў, ці пужаюцца цябе, не пы­та­юц­ца, ці боліць жывоцік у цябе. Не бо­ліць, хай у (імя) не боліць.



Дапамагла: Бандарэнка Э.В., Шабуні З.В. і інш.
223. Ад заіканія (для дзіцяці)

Чітаць нада на ўбываюшчей луне. Еслі лечіць масцер, надо, штоб от­чес­т­во его не совпадало с отчеством больного. Еслі са­мо­го сябе лечіць, то ўсе зеркала ў доме должны быць повёрнуты на вос­ток. Лечіць в среду. Да­юць дзіцяці піць цёплое молоко ложкамі. На каждую ложку чітаецца за­го­вор:

– Собака лежала, кошка прібежала і всё слізала. Ты, собака, не ску­лі, а ты, кошка забері, а ты (імя) чісто говорі. Амінь, амінь, амінь.


224. Ад всех чар

Заговаріваць трі раза:

– Святы Ніколай, ты разрушаеш горы, разрушаеш камні. Раз­ру­шы горе, кол­дов­с­т­во, чародзейство, завісць, ненавісць, здзелкі, зглаз от плохой мінуты ра­бу божую (імя) не на час, не на два, а нав­сег­да. Амінь.


225. Урокі

Господу Богу помолюса, Прочістой Божэй Мацер поклонюса. Про­чіс­та Бо­жа Маці, прідзі, поможы нашай (імя) урокі ўговораці. Пер­шым разом, леп­шым часом (імя) урокі ўговораці мужчынскіе, жа­но­чіе, хлопочіе, дзевочіе. Іх­ні ўрокі ілі ўборкі.



226. Знос для дзіця

Прочістая Божая Маці около престола стояла, (імя) знос уго­во­ра­ла. Знос, знос, чого на (імя) нападаеш? Ці не такі свет, ці не та­кі цвет, ці не така зямля, ці не така вода, ці не одзінаковые людзі на све­ці? Такі свет, такі цвет, така зям­ля, така вода і одзінаковые людзі на свеці.



Запісана ў г.п. Азарычы

ад Пазняк Соф’і Міхайлаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Лісуновай Т.
227. Золотуха

Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся, пят­ні­цы свя­той, трой­цы ракавой, святой пакрове Матцы хрыстовай, прыс­ту­пі­це і памажыце (імя). Не мой дух, а Гасподні, скула-скуліца, пух­лая пух­ло­ні­ца, красная крас­но­ві­ца, табніца, урадніца, за­ла­туш­ні­ца, 12 вас, прошу ўсіх вас выступіць із этой головы, із ліца, із ву­шэй, із ва­чэй. Скула падумная, прыгаворная, прыс­т­рэч­ная, вет­ра­ная, ха­лод­ная, тут табе не ходзіці, косцей не ламіці, жылок не та­мі­ці. Моі сло­ва, Гасподняя помоч.



Тры раза.
228. Ізнос

Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Бо­жая, прыс­ту­пі­це і памажыце (імя) ізнос говорыць. Ізнос, хто цябе прі­нёс, той цябе і ўнёс, я от зносу маю граблі і касу. Касой от­ка­шу­ся, граблямі отграблюся, із­но­са не баюся. Моі слова, Гасподняя по­мач.



Тры раза.
229. Звіх і опухаль

Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Бо­жая, прыс­ту­пі­це і памажыце (імя). Звіх, по косці не ходзі, косці не ло­мі, одкуль вы взя­лі­ся, одкуль показаліся, я ж цябе ўмаляю, я ж цябе ўго­во­раю, за ніцые лозы от­п­рав­ляю, я – со словамі, а Бог – с по­моч­чю.



Дзевяць раз.
230. От удара

Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Бо­жая, прыс­ту­пі і памажы (імя). Удар, по косці не ходзі, косці не ло­мі. Я цябе ўмаляю, я ця­бе ўговораю, на места ўстонавляю, сустаў с сус­та­вом, костка с косткой, жы­ла с жылой, кров с кровью, штоб не очі­на­ла­ся, не ўпаміналася на востаньі ўсхо­да і молодзіком, ні во ве­кі веков. Господзі, злюбі мой дух.



Тры раза.

231. Рожа

Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся, пят­ні­цы свя­той, трой­цы ракавой, святой пакрове, Матцы Хрістовай, я – сло­вам, Бог – с по­моч­чю (імя). Рожа-рожовніца, Хрістова Маці-раж­дзе­ні­ца, по цэркві ходзіла, рожу го­во­ры­ла, ля прыстола стояла, свечі за­жы­га­ла, рожу ўгаворала, штоб не очі­на­ла­ся, не ўпоміналася, ні на вос­та­н’і ўсхода, ні молодзіком, ні во векі веков. Во імя От­ца і Сына і Свя­то­га Духа. Амінь. Моі слова, Гасподняя помоч.



Тры раза.
232. Вогнік

Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся. Святая Про­чіс­та Ма­ці Божая, прыступіце і памажыце (імя). Вогнік прошу, Бо­га прошу. Агонь по­ту­хае, вогнік зажывае.



Узяць 9 палочак ці спічкі, агонь располажь перад печью і браць по одной па­лоч­ке, запаліваць на огне і водзіць іздалека вокруга бо­ль­но­го места. На пер­вую палочку нада пераказаць все слова, на­пі­сан­ные сверху. На все остальные то­ко две последніе строчкі.
233. Зубы

Господу Богу помалюся, Господа Бога попрашу, прыступіце і па­мажы­це (імя) зубы лечіць.

– Месяц, месяц, гдзе ты был?

– На том свеце.

– Мёртвых бачіў, што робяць мёртвые?

– Лежаць, не варочаюцца.

– Штобы ў раба божага (імя) зубы не балелі, не шчімелі, не ва­ро­ча­лі­ся, ні всходом, ні подходом, ні молодзіком, ні во векі веков. Моі слова, Гас­под­няя помоч. Амінь (тры раза).
234. От прыстреку (ізглаз)

Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Бо­жая, прыс­ту­пі­це і памажыце (імя). Ішов Ісус Хрістос з высокіх небёс, ко­лам распінае, мя­сом расцілае, прыстрэкі і перасуды ўгаварывае. 12 агнев і 12 полымев, тут вам не бываці, у рабы божага (імя) прыс­т­рэ­ку і пераходу не бываці. Гавару, уга­ва­ры­ваю прыстрэк муж­чін­с­кі, жаночі, рабочі, панскі, цыганскі, жыдовскі, сол­дац­кі і всякі. Моі сло­ва, Гасподняя помошч (тры раза).


235. От жывота

Господу Богу помолімся, святой Прочісце поклонімся. Святая Про­чіс­тая Мат­ка Божая, прошу цябе, прыступі і памажы (імя). Мо­лодзец-молоды, зо­лот­нік-золоты, прошу цябе, не сушы, не гудзі, уш­чу­вай, все пасыночкі вялікіе і ма­лые, сядзь на своём месцечку, на золотом крэслечку, на шоўковой нітцы, на маковом зернятку, ок­ро­пі­ся, от Господа Бога поможыся. Господзі, залюбі мой дух (тры ра­за).


236. Ночніцы

Господу Богу помолюся, святой Прочісце поклонюся. Святая Про­чіс­та Мат­ка Божая, прыступі і помогі (імя). На дубе сядзіць дед ба­ра­вый, от (імя) ноч­ні­цы отгоняе, ранніе, позніе, удзеняшніе, ме­няш­ч­ніе, серлівые. А ты, лас­точ­ка, леці, крыльцамі замеці, лапкамі заг­ре­бі, а вы, ночніцы, леціце на сухіе ду­бы. Моі слова, Гасподняя по­моч (тры раза).



Запісана ў в. Буда

ад Паўлечка Евы Макараўны, 1934 г.н.,

студэнткай Ступінскай I. (з сшытка)
237. Ад зубоў

Маладзік малады, у цябе рог залаты, у моры купаўся, мнэ па­ка­заў­ся. Пу­таў­ся малады ў старога: – Ці ты быў на тым свеце, ці ба­чыў мёртвага ча­ло­ве­ка? – Бачыў. – Што ён там робіць? – Ціха ля­жыць. – Ці не боліце ў яго косці? – Не боліце, ціхо ляжаці. – Как бы ў Насці крешчёной, рождзёной зубы не бо­ле­лі, не шчымелі, ціха сядзе­лі. Амінь.


238. Ад жабы ў горле

У горадзе Іерусаліме, на раке Іардане стоіць дзерево кіпарыс, на тым дзе­ра­ве пціца орёл сідзіт, когцямі і клювам, і пад шчакамі, і пад жабрамі ў ра­ба божы жабу... Во імя Отца і Сына і Святога Ду­ха. Амінь.


239. Ад галаўных болей

Начёсаные з галавы валасы палажыць у сасуд з вадою. Знай­с­ці вяр­бу і пад Вербную нядзелю паліць дзераўцэ этой вадою, пра­мол­віў:

– Ідзі ў зямлю, вада, вмесце з маёй галаўной боллю.


240. Ад спугу

У чыстом полі стаіць дуб, на дубе сядзіць голуб без крыл, без мя­са і без ног, голуб упаў – спуг прапаў.


241. Ад крыві

Несла ваду цераз калоду, вада разлілася, у Пашы кроў за­пяк­ла­ся. Амінь.



Запісана ў в. Даманавічы

ад Карнеявец Паліны Мікалаеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Зінавенка С.

242. Ад спалоху

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пак­ла­нюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. А на полі ста­іць іва, на той іве – су­хі дуб без карэння, без галля, без лісця, без вяр­ха. На том дубе сідзіць пташ­ка без пер’яў, без крыльцаў, без но­жак, без кіпцяў, без дзюбкі, без га­лоў­кі. Як табе, пташка, нідзе не ля­таць, так (імя) раждзёнай, хрышчонай ні пуду, ні жыту, ніякай ба­лез­ні не відаць. Спаць, гуляць і прыбываць.



Замаўляць тры разы (раніцай і на ноч), паўтараючы дзесяць раз. За­маў­ляць, седзячы пад абразом: чалавек, які замаўляе, сядзіць па­задзе спалоханага ча­ла­ве­ка.

Дапамагло Каберка С.А., Стацэвіч Т., Монінай Ю.В., Харсека Л.А.
243. Ад скулы

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пакланюсь. Святая Маць на прыстоле стаяла, усяму све­ту па­ма­га­ла, па­ма­гі, Божэ, (імя) скулу выгаварыць. Выгаварваю ску­лу бе­лую, скулу красную і ску­лу-скуліцу, красную дзявіцу. І ску­лу вы­га­ва­ры­ваць з белых касцей, з буй­най галавы, з ушэй, з ачэй, каб кас­цей не ламала, гарачкай не паліла, холадам не трусіла, серца не су­шы­ла, а сёння дзень ні пятніца і ты, скула, ні ядрыцца. У сі­ня­га мо­ра ста­яў дуб на двенаццаць какатоў, на двенаццаць варатоў, на две­нац­цаць ветак, на каждай веткі па двенаццаць красак. Там тры дзя­ві­цы гу­ля­лі, тыя краскі парвалі, тымі краскамі скулу па­вы­леч­ва­лі (імя). Ідзі, скула, на мхі, на балоты, там сталы засланыя, кубкі на­лі­тыя, будзеш піць і гуляць, і ў ба­ло­це лажыцца спаць. Амінь.



Замаўляць тры разы пад абразом, паўторваючы замову дзе­вяць разоў. Ча­ла­век, які замаўляе, сядзіць пазадзе хворага. За­маў­ляць раніцай і ўвечары. Да­па­маг­ло Дзікун Л.
244. Замова для палягчэння родаў

Залатые варата аткрываюцца, у рабы божай (імя) роды на­чі­на­юц­ца. Дай, Бог, дзіцяці белае цельца. Амінь.



Калі ў цяжарнай жанчыны пачынаюцца схваткі, трэба пас­та­вінь стол на сярэдзіну кухні, чыста памыць яго паверхню. Тры ра­зы па­чы­таць “Отча наш” і, узяў цяжарную жанчыну за руку, тры ра­зы абвесці яе па гадзіннай стрэл­кі вакол стала, пры гэтым тры ра­зы прачытаць замову. Затым на ча­ты­ры вуглы стала на­ліць свя­чо­най вады. Цяжарная жанчына павінна выпіць гэ­тую ваду вус­на­мі, тры­ма­ю­чы рукі за спіною.

Дапамагло вялікай колькасці цяжарных жанчын. На жаль, ба­бу­ля не па­мя­тае імёны ўсіх, каму яна дапамагла. Але сярод іх былі Віш­неў­с­кая С.М., Да­ма­се­віч Д.В. і Моніна Ю.В.
245. Замова ад храпу

Рыба ў вадзе ні маецца, зубамі ні кусаецца, челюсцямі ні скры­піць, на­ча­мі да дня ні храпіць. Як рыба маўчыць, так і раб божы (імя) маўчыць. Ва імя Ат­ца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Патрэбна чытаць замову на ваду альбо малако. Замаўляюць ва­ду (малако) раніцай пад абразом. Даюць піць яе храпуну тры ра­зы на дзень.

Дапамагло Баравому А.А., Шляга М., Піліпейка Л.С.
246. Прыстрэк з ачэй

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Выйду на да­ро­гу – йдзе да­ро­гаю калека.

– Куды йдзеш, калека?

– Іду да (імя).

– Не йдзі туды. Ідзі на чорна мора. На чорнам моры – чорны вол. Зга­ні яго, зпа­ры яго, зкалі яго, згані яго туды, дзе сонца не грэе, дзе ве­цер не вее. Амінь.

Замаўляць тры разы (раніцай, увечары і наступнай раніцай), паў­та­рыць тры ра­зы. Чытаць пад абразом, хрысцячы чалавека, у яко­га прыс­т­рэк, і хрысціцца са­мо­му. Чалавек, які замаўляе, сядзіць па­задзе ча­ла­ве­ка, у якога прыстрэк.

Дапамагло Махавік Л., Новік Н., Шаціла Д.М., Міхальцову В.П.
247. Ад прыстрэку і ад ядрасці

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Было ў ба­ць­кі тры сыны. Адзін паехаў туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее. Там на беразе чорнага – белы камень. Ён сёк – не рассёк. Па­е­хаў другі: сёк-сёк – не рассёк. Паехаў трэ­ці: сёк – не рассёк. Я пай­ду, белы камень рассяку, ад рабы божай (імя) прыс­т­рэк і ядрасць ад­ні­му. Амінь, амінь, амінь.



Чытаць на ноч тры разы, паўтараючы дзевяць раз. За­маў­ляць пад аб­ра­за­мі, хрысцячы занядужаўшага чалавека і хрысціцца са­ма­му. Сядзець за спі­ной хворага.

Дапамагло Новік Н., Махавік Л., Шаціла Д.М., Міхальцову В.П., Го­лу­бу А., Тарасевіч А.П., Валатковіч Н.М.

248. Супраць крыві

Устану, благаславясь, пайду, перакрасцясь, у чыстае поле, на сі­не мора. У чыс­там полі, на сінем моры сіні камень. На ём конь ка­ры. На кане сідзіць че­ла­век стары, дзержыць в руках голку залатую, ніт­ку шалковую, шые рану, за­шы­вае, кроў руду ўнімае, шчамоту, ла­мо­ту вынімае, прызоры, прыкосы вы­га­няе от раба божага (імя). Ты, кроў, стань, ні цякі і ні кань у раба божага (імя) во векі веков. Амінь.



Чытаць тры разы, абводзячы іголкай трыжды вакол раны. Ігол­ку кі­нуць у раку.
249. Ад бессонніцы ў ребёнка

Встану я, раб божы (імя), благаславясь, перакрасцясь, пайду з дзвя­рэй у дзве­ры, з варот у вароты, пад краснае сонца, пад светлы ме­сяц, пад чорныя ту­чы. Ёсць у міня, раба божая, у чістам полі акі­ян-мора, на акіяне-морэ ста­іць залаты остраў, на залатым остраве ста­іць прыстол, на залатым прыстолі ста­іць Маць Прысвятая Ба­га­родзі­ца, з сіняга мора пену здувае і смахівае – смахні з раба божага (імя) двенаццаць цішын, двенаццаць недужыцев. Ключы, замкі – в во­ду, агонь – в гору. Во імя Отца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Запісана ў в. Каплічы

ад Захарэнка Таццяны Сцяпанаўны, 1916 г.н.,

студэнткай Шэшка В. (2003 г.)
250. От зубной скорби

Заря-зарица, красная девица, полуночница, в поле заяц, в море ка­мень, на дне лимарь. Покрой ты, зарница, мои зубы скорбные сво­ею фатою от прок­ля­то­го лимаря. За твоим покровом уцелеют мои зубы. Враг лимарь, от­качнись от меня, а если ты будешь грызть мои белые зубы, сокрою тебя в без­д­ны преисподние. Слово моё креп­кое.


251. От запоя

Ты, небо, слышишь, ты, небо, видишь, что я хочу делать над те­лом раба (имя). Тело Маерена, печень тезе. Звёзды вы ясные, сой­д­и­те в чашу брачную. А в моей чаше вода из загорного студенца. Ме­сяц ты красный, сойди в мою клеть. А в моей клети ни дна, ни пок­рышки. Солнышко ты привольное, взойди на мой двор, а на мо­ём дворе ни людей, ни зверей. Звёзды, уймите ра­ба (имя) от вина, сол­ныш­ко, усмири раба (имя) от вина. Слово моё крепко.



252. На утихание крови

Два брата камень секут, две сестры в окошко глядят, две свек­рови в во­ро­тах стоят. Ты, свекор, воротись, а ты, кровь, утолись. Ты, сестра, от­во­ротись, а ты, кровь, уймись. Ты, брат, смирись, а ты, кровь, запрись. Брат бежит, сестра кричит, свекор ворчит. А будь, моё слово, крепко на утихание крови у раба (имя), по сей час, по сию мннуту.


253. На остановление руды

Летит ворон без крыл, без ног, садится ворон к рабу (имя) на гла­ву и на пле­чо. Ворон сидит-посиживает, рану потачивает. Ты, во­рон, рану не клюй, ты, руда, из раны не беги. Идет старец, всем ста­рец, несет печать. Ты, старец, ос­та­новись, ты, ворон, не каркай, ты, руда, не капли. Крови не хаживать, телу не баливать. Пух земля, од­на семья. Будь по сему.



Запісана ў в. Каплічы

ад Баштык Тамары Фёдараўны, 1939 г.н.

(нарадзілася ў в. Вуглы Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Табачнай Т. (з сшытка)
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка