Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка5/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

141. При недомогании у детей

Как с гуся вода, так с (имя) худоба.



Берут кувшин, искупавши ребенка, ставят его на ножки и, опо­лас­к­и­вая, по­ка льется вода из ковшика, говорят эти слова. Го­вор­и­т­ся три раза, три ра­за поливается.
142. От сглаза

Першым разом, лепшым часом. Как на сінем море-акіяне Іісус Хріс­тос сто­іт на камені, мечом махае, от (імя) рождзённого, хріш­чён­но­го зрокі отгоняе.



Читается три раза три дня подряд.
143. От сглаза

Какая мать родила, такая и отходила.



Читается три раза. При этом, если ребенок грудной, то прыс­ка­ет­ся мо­ло­ко на личико ребенка и вытирается изнанкой ха­ла­та или рубашки ма­тери. Или брызгается водой лицо ребенка. Мож­но так­же читать самому се­бе. Заговор ребенку может читать то­ль­ко мать.
144. От боли в животе у ребенка

У кошки – боли, у собачки – боли, у (имя) – заживи.



Ребенок лежит горизонтально. Правой рукой водят по живо­ту вок­руг пуп­ка по часовой стрелке и говорят заговор 5-6 раз, не спе­ша.

Запісана ў г. Мазыр

ад Лук’янавай Надзеі Сяргееўны, 1949 г.н.

(запісала па памяці ад Глазко Аўдоцці (1903-1990),

якая пражывала ў в. Кочышчы Ельскага р-на),

студэнтам Лук’янавым С. (2003 г.)
145. Ад ляку

Господу Богу помолюса, Пречістой Божай Мацері поклонюса. Пре­чіс­та Бо­жа Маці, пріступі, поможы (імя) ляк віговораці. Пора по­кі­даць (імя) на спо­кой даць. Як вон спіць, шчоб його ліхо спала. Ляк мужчінскі, жоночі, па­ро­бо­чі, подумані, погодзі, із воды, із вет­ру, із всякого дзерева, тут тобе не ходзіць, под бокі не подпіраць. Ідзі на лес, дзе вецер не вее, дзе сонце не грее, там тобе будзе пі­цен­не, ядзенне, гулянне і лёгке спочіванне, а тут тобе не мае ні пі­цен­ня, ядзення, гуляння і лёгкого спочівання. Амінь.



Дзевяць раз.
146. Замовляць зубі на крапіве

Матушка-крапівушка, святое дзеревцо. Есць у меня раб божы, у его на зу­бах черві. Ты іх выведзі, а еслі не выведзеш, то я цебя ві­су­шу, а выведзеш, то я цебя в треці дзень отпушчу. Амінь.



Трі раза. Як говоріш, то треба крапіву прігнуць до землі, то­ль­кі шчоб не зло­ма­ла, і пріложыць чім-небудзь, а на треці дзень от­пус­ціць.
147. Ад рожы

Шлі трі колечкі через трі речкі. Секнулі лозу, спальвалі (імя) ро­жу на голове (ілі же на чём-нібудзь другом), на червоном поясе, на божом воз­ду­се. Амінь.



Дзевяць раз.
148. Ночніцы

Господу Богу помолюса, Пречістой Божай Мацері поклонюса. Я – з сло­ва­мі, Господзь – з помочю. Пречіста Божа Маці, пріступі, по­мо­жы (імя) ночніцы ві­го­во­ра­ці. Зорі-зорніцы (імя) сестріцы, прі­нес­шые дремніцы, заберіце ночніцы, за­не­сі­це іх на сінее море, на­вер­нет іх сінім каменнем, хай море реве, гуляе, а (імя) спіць, гу­ляе і в целе прі­бу­вае, ніколі ночніц не мае. Амінь.



Трі раза.
149. Ад звіху і ўдару

Соколу по бору не летаці, гнездочек не віці, яечок не несці. Сім дзе­вя­ці со­ло­мін­кам на суставах не стояці, своему звіху-удару не бо­ле­ці. В Будках трі пан­ноч­кі, да все трі Ганночкі. Воны не шы­юць, не ткуць, не ядзяць, толькі звіх і вдар віговораюць. Амінь.



Запісана ў в. Старое Высокае

ад Поляк Вольгі Мікалаеўны, 1934 г.н.

Жло­бін­с­кі раён
150. Залатнік

Первым разам, добрым часам папрашу Госпада Бога, Духа Свя­то­га, усіх свя­точ­каў, гадавых празнічкаў, преступіце, памажыце нам залатнік гаварыць. По­дым-подымочку, вярэднік-вярэднічку, стань на сваё месцечко, на залато крэс­леч­ко. Залатнічку, мой па­неч­ку, стань на сваё месцечко, на залато крэс­леч­ко. Матка радзіла, на зла­то крэсла садзіла. На маково зернечко, жыцечко дай нам. Амінь.



Тры раза сплюнуць.
151. Начніцы

Памажы, Господзі, Вале курыныя начніцы гаварыць. Добры ве­чар, кур-ку­ра­ня­ты. Вам, кур-кураняты, рана ўспяваць, а зіму поз­на спаць. (Імя) в целе пре­бы­ваць, а вам сакатаць. Амінь.



Только на ноч чытаць, тры раза сплюнуць.
152. Урок (сглаз)

Прыстрашэны, прысмешэны, прымоўлены, прыгаворны, уга­ва­ры­ваю, ума­ляю, усе ўрокі выганяю з-пад пальца, з усіх унут­ра­няў, з усіх печаняў. Я – са словам, а Бог – з помаччу (імя) памагаю. Амінь.


153. Знос

Первым разам, добрым часам папрашу Госпада Бога, Духа Свя­то­га, усіх свя­точ­каў, гадавых празнічкаў, вечерней (утренней) за­рёй, добрай парой. Зо­ры-заранічкі, станьце (імя), пріступіце, па­ма­жы­це Вале знос гаварыць прыс­т­рэш­ны, прысмешны, пры­моў­ле­ны, пры­га­вор­ны. Рука – грабелькі, у ілбе – ме­ся­чык. Грабелькамі ад­г­ра­бу, влачкамі адакарну, у патыліцы саетка гра­бе­ль­ка­мі адграбу, со­ней­ка­мі адпяку. Гара з гарой, а (імя) з папай і мамай (са мной (для ся­бе)). Амінь, амінь, амінь.



Запісана ў г. Жлобін

ад Белай Валянціны Пятроўны, 1956 г.н.,

студэнткай Васілеўскай А. (2003 г.)
154. Ад ячменю на воку

Каб ячмень сышоў з вока, то калі хто запытае: “У цябе яч­мень?”, трэ­ба сур’ёзна сказаць тры разы замову:

– Лжэш, прароку, пшаніца на воку.


155. Ад дзіцячай хваробы

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Ма­це­ры Гас­под­няй пакланюся і табе, ранняя зорачка-зарыца, начная па­мач­ні­ца, стань нам на по­мач. У горадзе Іерусаліме стаіць прыстол, за тым прыстолам сідзят тры бра­ты-волаты. Прыходжае к ім патайнік Анцібал: – Чаго, братцы, тут седзіцё? Хадзіце з Лены балезнь выганяць. Ба­лезнь злую, балючую, калючую, трасучую. Вы бярыце яе ды ня­сі­це ж яе на гару Сі­ян­с­кую, на ваду арданскую, дзе Ісуса Хрыста аб­мы­ва­лі. Етаму младзенцу по­мач­чы давалі. Амінь.



Малога садзяць спіной да сябе і чытаюць замову. Пра­маў­ля­ец­ца З разы на ўтрашняй ці вячэрняй зарніцы. Хворы не павінен раз­маў­ляць, вітацца, па­куль не дойдзе да дому.

Запісана ў в. Малевіцкая Рудня

ад Марозавай Надзеі Мікалаеўны, 1931 г.н.,

студэнткай Куцень Т.
156. Кабы ліцо было чістым

Зайці в баню, не раздзеваясь, вспоцець, зацем сняць ісподнюю ру­ба­ху і го­ва­ріць:

– Как луна свеціла, штоб (імя) ліцом чіста была. Амінь.


157. От паясніцы

Нагаварваюць на булавку, эту булавку прікалвают на адзежду з левай ста­ра­ны каля паясніцы.

– Змея, свернісь, вокруг (імя) обернісь, ляг на пояс, стань падмо­гай, от­вя­жысь дарогай, упадзі, упалзі, боль-хваробу ўнесі. Амінь.


158. Штоб не балелі рукі

У рабы божай (імя) рукі боляць, косці стонуць, Господзі, по­мі­луй рабу твою (імя) і ей бы не стонаць, слёз не роняць. Господзі, по­мі­луй, возьмісь боль уняць. Амінь.


159. Каб не балелі ногі

Ангелы святые, ангелы чістые, укройце крыламі ногі резвые ра­бы (імя), штоб не нылі, не болелі, штоб суставы не скрыпелі. Амінь.


160. От шчіпіцы

Узяць гарачае яйцо, толькі сваренае, завярнуць у мешкавіну, ка­таць па шчі­пі­це. Гаварыць:

– Не шчіпі, не калі, на покойніков уйдзі. Оставь рабу (імя), ена і без цебя про­жы­вёт. Амінь.


161. Ад болі ў суставах

Ламоціца, шчіпоціца, костны радзімец, усе суставы і по­лу­сус­та­вы, га­ле­ні­ца, споцягалішча, не скріпіце, не боліце ў рабы (імя), каб бо­ль­ше не стра­даць, больше спаць. Амінь.


162. От колоцья

Встану, благословясь, пойду, перехресцясь із дверей в двері, із во­рот в во­ро­та, под восток, под восточну сторану, под светлый ме­сяц, под ясны звёз­ды. Бацюшка Іісус Хрістос, беріце крепкую мет­лу, выметайце, выскребайце внут­ре­ннее колоцье, серцевые, моз­го­вые, головные, со всех жыл, паджылак. Во імя Отца і Сына і Свя­та­го Духа. Амінь.



Трі раза.
163. От ожогов

Вадзіць ножом вакруг ажога і говоріць:

– Залей зло жгучее, поле болючее, украці скарбы, не жгі, не ба­лі ў рабы (імя), не жгі цела белаго, реціваго серца, атпусці ат бо­лі, па­да­лей у поле, у по­ле чістое, шыроко раздолле. На лес, на траву от­дам маяту. Амінь.


164. Загаваріць рожу

Накрывают краснай тканью і кажут:

– Шол старец, нёс ларец, запнулся і ўпал, што ўраніл, всё по­доб­рал. Заб­рал с рабы (імя) рожу, положыл в ларец і ларец у ра­го­жу. Амінь.


165. Атлученне от віна

Как покойнік із гроба не ўстае, віна зелёна не п’е, так і ты, раб бо­жы (імя), не пей с утра-зарі, ні в полдзень, ні в дзень, ні с вечера, ні в ноч. Амінь.


166. От рака

Чытаць у час сна бальнога:

– Не хватай мяне, рак, а хватай сабаку серу, волка за холку, змяю за ко­жу, кабана за рожу, как рак на зло ляціцца, так аткаціцца, ат­ва­лісь, рак, ат ра­бы божыей (імя).



Запісана ў в. Радуша

ад Кузьменка Тамары Фёдараўны, 1938 г.н.

Жыт­ка­віц­кі раён
167. Ад крывацёку

Замова прамаўляецца тройчы шэптам, гледзячы на параненае мес­ца:

– Ішоў Ян праз Іардан. Ян, стань, кроў, перастань!


168. Ад рожы

Шлі папы праз двары, рожу ламалі, (імя) памагалі.


169. Ад начніц

Бяруць дзіця, нясуць у хлеў. Пасыпаюць соллю лусту хлеба. Хлеб кі­да­юць ку­рам і гавораць:

– Курачкі-сястрычкі, наце вам хлеб-соль, а дзіцяці (імя) – сон.



Гэтая замова дапамагла шасцігадовай Калеснікавай Надзі. Яна зноў ста­ла добра спаць.
170. Ад удару, опухалі, яду

Вы – вужы, вы – гадзюкі, вы кусаеце, яд не высасаеце. Пап­ра­шу я Гос­па­да Бога, нашле на вас архангела Гаўрыіла, будзе ён вас ча­рап­ні­ком біці, на аг­не смаліці.


171.Ад ляку, спуду

Госпаду Богу памалюся, Іісусу Хрысту пакланюся, Прачыстай свя­той Ма­це­ры Божай пакаруся. Прачыстая святая Маці Божая, прыдзі, памажы раж­дзё­на­му-крашчонаму (імя) іспуг шаптаці. Лякі-ля­кі, раз, лякі-лякі, два, ля­кі-лякі, тры, лякі-лякі, чатыры, лякі-лякі, пяць, лякі-лякі, шэсць, лякі-лякі, сем, лякі-лякі, восем, лякі-лякі, дзе­вяць.



Пасля прамаўлення плюнуць адзін раз.
172. Ад зубнога болю

Калі прамаўляюць гэту замову, маюць на ўвазе таго, хто зу­сім ня­даў­на па­мёр. Той, хто прамаўляе, павінен быў ведаць гэтага ча­ла­ве­ка.

– Месяц-маладзічэ, ты ходзіш па небу, бачыш (таго, хто па­мёр), ці не ба­ляць у мертвеца зубы?

– Не.

– Хай не баляць і ў мяне.


173. Ад залатніка

Залатніча-божы чалавеча, стань на сваім месцы, там табе будзе і піценне, і ядзенне. Я цябе не ўмаляю і не ўбаўляю, толькі ўма­ляю прыс­т­рэк мужыцкі, па­ра­боц­кі, дзённы, начны, паўночны. Не хадзі, боль не твары, спакою дай.



Пасля прамаўлення таму, хто прамаўляў, плюнуць убок, а хво­ра­му – здві­нуц­ца з месца.

Запісана ў г. Жыткавічы

ад Бандзюк Вольгі Мікалаеўны, 1941 г.н.
174. Ад крывацёку

Замова прамаўляецца тры, шэсць або дзевяць разоў:

– На моры, на кіяні, на востраве на Буяне стаіць дрэва. На тым дрэ­ве цар-воран сядзіць. Цар-воран, не каркні, а ты, кроў, у раба бо­жа­га (імя) не кап­ні. Ехаў Ісус Хрыстос ракою, паганяў валы мят­лою. Астанавіся, кроў, у ра­не, як Ісус Хрыстос у Іардані. Ішоў Апос­тал залатым мастом, насустрач яму Божая Маці: – Куды ідзеш, Апостал, залатым мастом? – Іду к маці крыві замаўляці, жалеза выгавараці.


175. Ад зубнога болю

Маладзік, маладзік малады, твой рог залаты. У моры ўмываўся і нам па­ка­заў­ся. А над морам дуб стаіць, а пад дубам мяртвец ля­жыць. Як у того мер­ц­вя­ка нічога не баліць. Сам Госпад Бог, Ісус Хрыс­тос, найсвечаная матка, стань на помач.



176. Ад звіху

Тры, шэсць, дзевяць раз. Перад кожным шаптаннем трэба хрыс­ціц­ца, пра­чы­таць “Отче наш”.

– Звіхі звіхнуліся, кроў улякнулася. Звіх, не звіхніся, кроў, не ўляк­ні­ся. Сі­вы конь з гары спускаецца, віхор із віхорам страчаецца, сус­таў із суставам злу­ча­ец­ца, кроў із кроўю зліваецца. Ты, царыца-па­моч­ні­ца, заступіся, звіх, мі­ні­ся. Першым разам, божым часам Ма­ры­на Кандратаўна ў хату нагой, на­зад пятой. Марына ўдарыла, із ра­ба божага (імя) удар ізвяла. Кандрат, мой брат, сярод мосту лятаў, трас­том папіраўся, із (імя) боль вынімаў, паганую кроў разганяў, косць (імя) украпляў на костачках, на сустаўчыках.


177. Ад жару

Госпаду Богу памалюся, Прычыстай Божай Маці памалюся. Пры­чыс­тая Бо­жая Маці на прыстоле стаяла, (імя) шэптала. Ведрамі, з за­ла­ты­мі метламі ад ра­бы божай (імя) агонь убіраць: з ручак, но­жак, з очыц, печыць, з пальчыкаў, з сус­таў­чы­каў, з белае косці, з чыр­во­нае кры­ві, з салодкага жываточка. Каб агонь не пачынаўся ні ў маладзік, ні з усхода, ні ў падкове, ні перакрая, з роду ні­ко­лі. Каб ра­ба божая (імя) спала, прыбывала, вялікая расла.


178. Ад ячменю

Пры з’яўленні на воку ячменя паказвалі яму дулі і смяяліся:

– Ячмень – дурак, не садзісь тут так, а ідзі ты ў поле, у сіне мо­рэ. Там ты гу­ляй і ні разу ко мне ў госці не бувай.



Чытаць і ўвесь час хрысціць хворае вока. Чытаць усю замову трэ тры ра­зы і вось такім чынам: раніцай-увечары-раніцай. Або ўве­ча­ры-раніцай-уве­ча­ры, у залежнасці ад таго, колі началі.
179. Ад нервов

Выговарваю, отсылаю нервы с косцей, мосцей, румяного цела. Іду зе­лё­ным лугом, шчырым бором, крутым берегом. Там стоіць п’я­ны дуб, под тым ду­бом стоіць ізбушка, там Маці Бож’я чітает, Ілья нервы отнімает, в чістую во­ду кідает.



Дзевяць раз.
180. Ад ліхога чалавека

Плакун, плакун, плакал ты долга и многа, а выплакал мала. Не катись твои слёзы па чистому полю, не разносись твой вой па сине­му морю, будь ты стра­шен бесам и полубесам, старым ве­дь­мам, а не дадут пакорища, утопи их в слезах, да убегут от твоего по­зор­и­ща. Замкни в ямы преисподние. Моё сло­во крепко и твёрдо век ве­ком.



Можна чытаць, а можа быць напісан (в этом случае мець пры сабе). Чы­таць одзін раз в любых сітуяцыях пры апаснасці сгла­за і злого ча­радзей­с­т­ва.

Запісана ў в. Града

ад Нікіценка Яўгеніі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Галячанка Ю.
181. Ад спуду

Наліць у кружку халоднай вады, а ў другой кружцы растапіць воск. Дзі­ця пасадзіць на парог тварам да захода сонца. Над галавой дзі­ця­ці ў кружку з вадой уліваць воск і казаць:

– Выліваюцца спуды за парогі з касцей, з почак, з сэрца, з кры­ві, з буй­ной галавы (імя). Амінь.



Выліваць тры дні вечарам. Пасля можна будзе на вадзе па­ба­чыць, з-за ча­го дзіцё спалохалася. Ваду пасля загавора патрэбна вы­ліць на дарогу.

Запісана ў в. Кажановічы

ад Саўчыц Кацярыны Барысаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Базюк В. (2003 г.)
182. Ад крыксы

Госпадзі Божа, прыступі, Госпадзі Божа, памажы, свята Пры­чыс­та, свята нядзе­ль­ка, святы аўторак хрыстовы. Я прыступаю, Та­ні­най Олі крыксы ўга­ва­раю. Добры вечар, лесавы, дабравы дзеду, зда­ро­ва, дамава, дабрава баба. Ка­жуць, е ў цябе сын Васіль-кры­кун, а ў мяне дачка Оля-крыкуха. Пасватаемся, паб­ра­та­ем­ся. Аддаю за твай­го сына Васіля ўсе Оліны крыклівіцы, шоб твой сын Васіль не спаў, не гуляў, супакою не маў. Мая дачка Оля спала, гуляла і су­па­кою мала. Лісцейко, березейко, галейко, галейком прасцінаю, ліс­цей­ком пак­ры­ваю, шоб твайму сыну Васілю было мякка спаць.


183. Ад звіху

Госпадзі Божа, прыступі, Госпадзі Божа, памажы, свята Пры­чыс­та, свя­та нядзелька, святы аўторак хрыстовы. Святы Божа га­су­дар, я прыступаю, звіх, ятрасць і ўдар угавараю. Ішла баба за дзевяць міль, несла пясок на вілках, пя­сок упаў і звіх, ятрасць і ўдар прапаў.


184. Ад зубнога болю

Замова гаворыцца тады, калі чалавек первы раз пабачыць ма­ладзік. Пе­рак­рас­ціц­ца і, не саступаючы з места і паглядаючы на сяр­пок, прагаварыць тры разы замову з упамінаннем маладзіка. Не­ль­га замову шаптаць пад стра­хой, а на дварэ, відам да месяца, а ка­лі яго няма – пазіраць на неба. Мож­на стаяць на крыльцэ. Нават ле­пей, калі хворы стане нагамі на камень, мож­на ўзяцца за дубовы ка­лок. Замаўляць на вадзе ці на хлебе:

– Маладзік малады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, мне па­ка­заў­ся. Та­бе – цёмны ночы, а мне – светлы очы. Табе – на вы­са­ту, мне – на красату, та­бе – на ўбытак, а мне – на прыбытак. Пы­таў­ся стары ў маладого, ці баляць зу­бы ў мяртвого. Не баляць у смерці і ў мяне да смерці.


185. Ад ляку

Купаюць дзяцей у калядным попеле. Робяць галачкі з пеплу на га­рэл­цы і ка­ча­юць на жываце. Замаўляюць воду ў пляшцы, на яе дзь­му­ха­юць. Пляшку ста­вяць уверх дном і змываюць дзіця. Ка­ча­юць на жывату, галоўцы, грудках сы­рым яйкам, а затым вы­лі­ва­юць яго ў шклянку. Калі дзіця спужанае, на яй­ку паднімаюцца, нібы ту­ман, стаўбы.

– Першым разом, гасподнім часом. Я – з словамі, а Гасподзь – з по­мач­чу. Прыступі ка мне, царыца нябесная Багародзіца, і па­ма­жы мне ляк выг­наць. Добры дзень табе, ляк, ты сцень не хадзі, ты, ляк, ні ўначы, ні ўдзень. За­вя­жы ты свае вочы, не хадзі ты ні ўдзень, ні ўно­чы, ляк ты каціны, гусіны, са­ба­чы, авечы, чалавечы, цыганскі. Ад ­ча­го ты, ляк, узняўся? Ці ты з вады, ці ты з зямлі, ці ты з уроку, ці з прыгавору? Выйдзі ты, ляк, з касцей, з масцей, з ярых ачэй, з буй­ной галавы, з жоўтае крыві, з румянага ліца, з радзімага жы­ва­та, і з рук, і з ног, з усіх жылачак раба божага (імя). Тады ж ты, ляк, пу­жаў і па­ліў, і смаліў, і спакою не даваў, як мяне не знаў. А як стаў жа ты мяне знаць, перастань жа ты хрысціянскіх дзяцей пужаць і ра­бу божаму спакою не да­ваць і прыстрэкі наганяць. Настаў жа ты, Гос­падзі, балезнь лёгкую, як мой дух.


186. Ад лішая

Пры замаўленні лішая ўзяць мезенцам “поту” з акна і вадзіць па лі­шаю проціў сонца, а на апошніх словах замовы зра­біць на лі­шаю пальцам крыж. Гэта ж зрабіць і на суку ў сцяне. Паў­та­раць трой­чы пры ўсходзе і заходзе сонца:

– Іду я ў гумно і бяру палову, і свінням мяшаю, а ты, лішай, ра­бу божаму не мяшай і выхадзі з яго із касцей, із машчэй, із яс­ных ачэй, із гарачай кры­ві, із усяго целясі, із чыстага цела і карэнне не пус­кай. І здымала цябе Маці Бо­жая духам сваім, і ссылала цябе на мхі і на балаты, і на дзікія людзі. Там яны гуляюць і сталы зас­ці­ла­юць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных, і бе­лых, і лупленых, і ко­ле­ных, і падзіўных, і прастудных, і пасмешных, і вет­ра­ных, і вадзя­ных, і знаюшчых, і не знаюшчых. І, цур, цябе, хрышчонага, на­рад­жо­на­га!


187. Ад бяссонніцы

Госпадзі Божа, памагі, прыступі, свята Прычыста, свята нядзе­ль­ка, свя­та серада хрыстовая. Я прыступаю, начнічышча ўга­ва­раю, дзе­ці­вы нач­ні­чыш­чы, ідзіце. Ідзіце вы, начнічышчы, у чыста по­ле. Там, у чыстым полі, стаіць хвоя. Пад таею хваею Волік кры­вае, поў­на­чы дажыдае (тры разы). Я прыступаю, нач­ні­чыш­чы ўгавараю. Дзе­ці­вы начнічышчы, ідзіце. Ідзіце вы, начнічышчы, у чыстае поле, там у чыстым полі стаіць хвоя, а пад таею хваею конік ржэ, поў­на­чы жджэ (тры разы). Я прыступаю, начнічышчы ўгавараю. Дзецівы нач­ні­чыш­чы, ідзіце. Ідзіце вы, начнічышчы, у чыстае поле, там у чыс­тым полі ста­іць хвоя, на той хвоі пеўнік спявае, поўначы дажыдае (тры разы).


188. Ад залатніка

Госпадзі Божа, памажы, прыступі, свята Прычыста, свята нядзе­ль­ка, свя­та субота хрыстовая. Я прыступаю, Мар’янінай Лідзе за­лат­нік угавараю. За­лат­ніч­ку, божы памачнічку, сядзь на свае мес­цеч­ка, на залатэ крылечка, там табе будзе піценьечка, едзеньечка, сто­лі­кі накрываны, кружачкі на­лі­ва­ны.



Дзевяць раз.

Запісана ў в. Кольна

ад Уласавай Марыі Паўлаўны, 1928 г.н.,

Шляга Валянціны Іванаўны, 1932 г.н.,

Гаўрыловіч Сцепаніды Цімафееўны, 1919 г.н.,

Сінкевіч Валянціны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Пяшэвіч А. (2003 г.)
189. Ад болі зубоў

Першым разком, добрым часком Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Бо­жай Матцы пакланюся. Прачыстая Божа Матачка, прыс­ту­пі, да мой дух па­лю­бі (імя) зубы замаўляць.

– Месяц сіняўскі, замараўскі, ты за морамі бываў? – спытаў ста­ры ма­ла­до­га.

– Бываў.


– Ты мёртвых людзей відаў?

– Відаў.


– А ці ў мёртвых людзей зубы баляць?

– У мёртвых людзей зубы ні шчымяць, ні баляць.

– Занімелі ў мертвяцоў зубы і губы. Занімейце (імя) зубы.
190. Ад залатніка

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Бо­жай Матцы пакланюся. Прачыста Божа Маці, прыступі, да мой дух палюбі за­лат­ні­ка ўгавараці. Загаварваю залатнік ступ­ны, стрывожаны, калючы, падзіў­ны, прыгаворны, дзявочы, жаночы, хла­пе­чы. Дванаццаць разоў за­га­вар­ваю і замаўляю не гарэць, не ба­лець, не ламаць і жыл не сушыць. І цары, і ка­ра­лі б’юцца, сякуцца і зноў уціхамірваюцца. Так і ты, залатнічок, хадзі, рас­хадзі­ся і ўці­ха­мір­вай­ся. На сваё месца станавіся, якое табе Госпад Бог па­ка­заў. Уніз не хадзі, касцей не ламі, раба божага (імя) не сушы. Як чорны мак па­сеў­ны, так і ты, залатнічок, пяром угору ўзнімайся, на сваё мес­ца станавіся, не вышэй і не ніжэй пупа. Як па небе маладзічок і зор­кі вакруг свету ходзяць, рас­ходзяц­ца і на сваё месца становяцца, так і ты, залатнічок, хадзі, рас­хадзі­ся, свайго месца пільнуйся і на сваё месца станавіся – ля пупа, ля пупа, ля пу­па.


191. Золотнік

Госпаду Богу помолімся, Пречістой Мацері поклонімся, Пре­чіс­та Божа Ма­ці, пріступай, помогай (імя) золотнічка ўговоріць. Че­ме­ру, чемеру, не ходзі по чесмеру, а ідзі на сваё месцечко, на зо­ло­тое крылечко. Цебе маці по­родзі­ла, поесом подперезала, цябе место ўка­за­ла. Маленькое, як могілку, лё­ге­нь­кое, як перінку. Прошу цебя, стань на своё место і не зрівайся ні под пол­не, ні на сходне, ні на ма­ладзі­ку.



Замова чытаецца дзевяць разоў.
192. Влякі (іспуг)

Першым разком, добрым часком Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Бо­жай Матачцы пакланюся. Прачыстая Божа Матачка, прыс­ту­пі, да мой дух па­лю­бі (імя) влякі ўговораці.


193. Ад пуду

О, пуд-пудзішча, выгаварваю я цябе з буйнай галавы, з русага во­ла­са, з ра­ці­ва­га сэрца, з жыл, з касцей, з суставаў божага раба (імя).


194. Рожа

Шла Маці Божа через сінее море, несла трі рожы, одну – водзя­ную, вто­рую – огняну, трецью – крываву. Водзяна – раз­лі­ва­ла­ся, кры­ва­ва – разышлася, ог­не­на – огнём зышла, дай жа, Божа, чтоб ог­нём зышла.



Замова чітаецца дзевяць раз.

Запісана ў в. Пухавічы

ад Купрацэвіч Вольгі Прохараўны, 1943 г.н.,

Вянгура Н.Д., 1938 г.н.,

Малькевіч Евы Уладзіміраўны, 1935 г.н.,

Дарошка Кацярыны Пятроўны, 1942 г.н.,

Блоцкай Кацярыны Сцяпанаўны, 1939 г.н.
195. Ад спалоху дзіцяці

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Пра­чыс­тая Бо­жая Маці, прыступі, памажы ляк шаптаці. Не всхо­жа­ці не ў дзяньку, не ў ма­ладзі­ку. Больш табе, ляку, схожаці ніколі. Амінь, Госпадзі.



Чытаць тры разы адразу.

196. Ад вракоў (урокаў)

Сонца вялення на захаду шаптала, (імя) помачы стала. Стала ад вет­ру, то раз­га­ні, стала ад людзей – пашлі туды. Як асіну на гроб не бя­руць, штоб так (імя) у агні не гарэць. Госпадзі, памажы, по­ма­чы прыш­лі. Амінь, Госпадзі.


197. Ад удараў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Пра­чыс­тая Бо­жая Маці з прыстолу ўставала, рабе божай (імя) по­ма­чы стала, удар шап­та­ла. Вдарнічку, пакоціся па бурачнічку, не всхо­жай­ся не ў дзяньку, не ў ма­ладзіч­ку, не ў прекросе. Больш табе, уда­ру, не схожаці ніколі, сколькі ў гаду праз­­ні­каў, столькі прыдзе па­моч­ні­каў. Амінь, Госпадзі.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка