Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка4/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

99. От рожы

Встану я, раб божы, рана, умыюся бела-румяна, выйду ў поле, у зялё­ны сад. Там Маць Прачістая гуляе і к сабе рожу падзывае, рожу крас­ную, рожу чорную, сіняю і белаю, і жовтую, і сухую, і вялую, і врош­ную, і пры­го­вор­ную, завідную, пасмешную, пацешную і муж­чын­с­кую, і хла­пя­чу­ю, і дзявочую, і бабскую і к сабе прызывае, на агні іс­па­ляе. Датуль ты, ро­жа, расцвітала, пака я к табе прыбывала. Выдзі із ра­бы божай із буйнай га­ла­вы, із жоўтага мозгу, із румянага ліца, із кас­ця­ных зубоў, із белага це­ла, із гарачай крыві, із серца, із рук і ног, з кас­цей, падкостак, із жыл, па­жыл, із жывата і печеней, і са всех нут­ре­ней. Стань, Госпадзі, на помач к ра­бе божай і прылюбі мой дух. Амінь.


100. От грызі

Грызь-грызіца, красная дзевіца, выйдзі ў поле, на сінее море. Там хлоп­цы з дзеўкамі гуляют і цебе дожідают, сталы засцілают, кубкі на­лі­ва­ют. Там табе гуляць і буяць, в рабы Божые не бываць. А не пайдзёш, то я цебя буду грызць. Амінь.



101. От следа

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Ма­це­рі Господняй поклонюся. Помогі мне, Господзі, выговаріваць у рабы бо­жай (імя) след. Встану я рана, выйду за варота, зірну в чісто поле, в чіс­том поле стоіт гай, у том гаю стоіт гроб, в том гробу лежіт мер­т­вец. Как тому мертвецу із гроба не вставаць, цветов не топтаць, росы не обіваць, так штобы ў рабы божай (імя) следу не браць ні ведзьме-ча­ра­дзей­ні­це, ні ведзьмаку-чарадзейніку. Вымовляю, выговаріваю ў ра­бы божай (імя) взяты след із буйнай галавы, із ясных очей, із шчы­ра­га серца, з чорнай печені, із бодрых ног, із белых рук і із всего белага це­ла. Я ж вымавляю, і Мацерь Божая к рабе божай (імя) прыступала, взя­ты след вымовляла, на мхі, на балоты высылала. Амінь.



Запісана ў в. Старае Сяло Веткаўскага р-на

ад Старавыбарнай Домны Кандратаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Ганцоўскай І.
102. Ад скулы

Первым разам, божым часам, ні сама з сабой, а з Богам. Гос­па­ду Богу па­ма­лю­ся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Стань, Бог, на помач, ан­га­лы на радасць, Прачыстай Божай Мацеры на жа­ласць к етай паре, к ранняй за­ре. Заря-заряніца, всяму свету па­маш­ні­ца, памагала ты ўсяму свету, памагі, Бо­жа, Дуні. Выгаваряю і ссы­лаю скулу ўрошную, улёшную, натужную, зас­т­руж­ную скулу, ро­жу-залатуху, скулу-скулуху, жовтую-жавтуху, белую-бя­лу­ху, крас­ную-краснуху, сінюю-сінюху, чорную-чарнуху, ніжыперчыцу, кав­ту­ні­цу, самую злую мухаморніцу. Усіх я вас знаю, па імені на­зы­ваю. Вы­га­ва­ряю і ссылаю з буйныя галавы, з белых касцей, з жов­та­га мозгу, з яркіх ва­чэй, з румянага ліца, з сэрца, жывата, з уся­го нутря, з тонкага воласа, з гром­ка­га голаса, з чорнай крыві, з жы­лія, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з кас­цей, з ногцікаў выгаваряю і ссы­лаю на бясплодныя лясы, на крутыя горы. Там вам сталы па­зас­ці­ла­ны, кубкі паналіваны, там вам піць і гуляць, у рабы бо­жыя Дуні на­век вечны не бываць. Амінь.


103. Ад рожы

Шол Хрістос через поле, нёс трі рожы в руке. Адна – скос­це­не­ла, другая – следзенела, а трецья – разашлась. І ты, рожа, в этом це­ле разайдзіся і в да­мі­ну назад не вазврашчайся, і с эцім целам не знай­ся. Ва імя Атца і Сына і Свя­та­га Духа.



Тры раза.
104. Ад іспуга

Бег ваўчок, стальны хвасток, ільняныя ножкі. У канцы новага ся­ла, каля Сі­да­ра­ва двара стаялі мужчыны з шапкамі, жанчыны з на­міт­ка­мі, дзяўчаты з плат­ка­мі. Парні палкамі махалі, ваўчка іс­пу­га­лі, і іспуг ад (імя лечашчага) праг­на­лі. Ва імя Атца і Сына і Святага Ду­ха.



Тры раза.

Запісана ў в. Янова

ад Семянсонавай Хадоссі Васільеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Лаўрэнавай А. (2000 г.)
105. Ад падучей балезні

Лягу я, памалясь, встану я, благаславясь, умоюсь утренней ра­сой, утрусь пос­це­лью пеленой, пайду от дверей да дверей, от сценкі да сценкі, пайду к мо­рю-акіяну. Там стаіт дзерево каркаліста, на том дзереве каркалісце сідзят две­нац­цаць апосталаў, божых угод­ні­каў. Падайду пабліжэ, пакланюсь па­ні­жэ. Святые бож’і ўгоднікі, пра­шу я вас, памагіце. Вы с Госпадам по зямле ходзі­це, народы ле­чі­це. Сляпым зреніе давалі, крівых выпраўлялі, от ду­шэв­ных ба­лезнь забіралі. Прашу, пріступіце і от (імя кого лечіць) эту вазьміце. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа.



Трі раза.

Запісана ў в. Янова

ад Магонавай Ніны Яўсееўны, 1940 г.н.,

студэнткай Лаўрэнавай А. (2000 г.)
106. Калі парэжыш руку

Ехал Святой Грігорій на серай кабыле. Кабыла стала, і кров ра­бы божай (імя) перастала.



Запісана ў г. Гомель

ад Баранавай Ганны Афанасьеўны, 1939 г.н.

(раней пражывала ў в. Сяліцкая Веткаўскага р-на),

студэнткай Баранавай М. (2005 г.)
Го­ме­ль­с­кі раён
107. Ад дзевяці напасцей

Е ешчэ адна малітва, што дня трымаецца, у дзень Дзевяці му­ча­ні­каў – 12 мая. Ён лічыцца днём ісцалення ад розных хвароб, у яго га­ва­ры­лі за­га­вор­ныя словы ад дзевяці напасцей. Словы такія:

– Феагнід, Руф, Анціпатр, Феасціх, Арцём, Магн, Феадот, Фаў­ма­сій, Хві­лі­мон, ісцаліце раба божага (імя) ад дзевяці нядугаў, ад дзе­вя­ці напасцей, каб яго ні ламала, ні таміла, ні пякло, ні зна­бі­ла, ні трасло, ні вязала, ні сля­пі­ла, з ног ні валіла і ў маць-сыру зям­лю ні звадзіла. Слова маё крэпка – крап­чэй жалеза. Ржа есці жалеза, а маё слова і ржа не есці. Закрыта маё слова на сем­дзе­сят сем зам­коў, зам­кі запечатаны, ключы ў мора-акіяне кінуты, кіт-ры­бай праг­ло­ча­ны. Амінь.



3 сшытка.
108. Калі наслалі ўрок

Калі табе наслалі ўрок і ты знайшла кучку солі ці пяску там, дзе не па­він­ны яны быць (пад ложкам, каля дзвярэй, пад коўрыкам), не трэба гэта браць рукамі, ні вымятаць, а спачатку нада сказаць та­кія словы:

– Сільным-сільна цвярдыня зямля. Адгаворваю я не адна. Ад­га­вор­вае са мной раць святая, Міхаіл-архангел, Гаврыіл-архангел, Мі­ко­ла Цудатворец і 12 свят святых памочнікаў маіх. Зямля к зям­ле, а пріт­ка да міне. У імя Айца і Сы­на і Святага Духа. Амінь.



Так адчыталі зямлю. Затым зямлю нада змесці ў такое месца, дзе табе не патрабуецца пераходзіць. Лепш, калі ета зробіць такі ча­ла­век, што не но­сіць тваё імя. Пасля таго, як зямлю вынясуць, на­да на ваду нашаптаць, а по­тым ёю ўмыцца. На ваду шэпчуцъ та­кую малітву:

– Загаварваю я сябе ад беса і палубеса, ад яго дзялоў і паў­дзя­лоў, ад на­нос­най і прывознай, ад дзянной і палудзянной, ад начной і па­лу­нач­ной. Гас­под са мной. Слова сваё замыкаю, абярэгам абе­ра­гаю. Амінь.



Потым трэба выцярціса падолам ці рукавом рубашкі.

Каб болей не падкладвалі такі бруд з урокам, дак ля двярэй на­да пак­лас­ці нагавораны асінавы пруцік. На прут словы ка­жуць та­кія:

– Ідзе не каваль, не жнец, а касец. Хто падклад да міне носіць, та­го касец ко­сіць. Амінь.


109. Ад дурных вачэй

І дочцы сваёй, і табе скажу адну з глаўных малітваў, што збе­ра­гае ад дур­ных вачэй, дапаможа ў каждай новай справе. Нада етыя слава на­шап­таць на малако, умыцца і абмыць цела на поўню – поўную луну:

– Госпадзі, Божа мой, я стаю пред табой. Ангел мой храніцель, ад злых сяр­дзец збавіцель, спасі мяне, зашчыці мяне. Як любячая мат­ка не хоча да ча­су дзіця ад грудзей адымаці, так каб ніхто, ні­ко­лі, ні ў якія ўрэмяна не ўзяў, не забраў маёй удачы. Умнож, Гос­падзі, маё вязенне, пашлі, Госпадзі, ад во­ра­гаў збаўленне. Ангел мой, прэбудзь са мной. Храні маё шчасце і ўдачу. У імя Айца і Сы­на і Святога Духа. Амінь.


110. Каб не ўзяў рак

Ету малітву нада чытаць на святую Фядору – 9 чэрвеня, каб ні цябе, ні род­ных тваех не ўзяў рак. Спачатку тры разы чытаюць ма­літ­ву “Ойча наш...”, а потым тры разы етыя словы:

– У цёмным лесе стаіць сасна, корні ў яе зверху, галіны ў яе зні­зу. Пад сас­ной стаіць пастух, заве сваё стада ўслух. Гэй вы, змяі ляс­ныя, балотныя і пад­ка­лод­ныя, спаўзайцеся, збірайцеся. Будам пір піраваць, рак паядаць, ра­кам запіваць. Хто на сябе рак возьме, той з-пад сасны не ўпаўзе. Слова маё крэп­ка, дзела маё лепка. Ключ, замок, язык. Амінь.



Запісана ў в. Церуха

ад Лупікавай Надзеі Іванаўны, 1942 г.н.

(нарадзілася ў в. Кантакузаўка),

студэнткай Шутавай Н. (2003 г.)
111. Каб хваробы не прыставалі

На Крашчэнне, калі прыйдзеш дамоўку пасля вадахрышчэння з свя­той ва­дой, хай кажны з дамашніх зробіць па тры глаткі хрыш­чо­най вады. Ро­бяць етае затым, каб ніякія хваробы не прыставалі да ейго. Затым хазяін хай возьме веточку вярбінкі, што ля іконы ста­і­ці, акропіць хай яе ах­рыш­ча­най вадой і акропіць і пярэднюю, і зад­нюю, і ўсю вашу хату. Затым можна пай­с­ці і ў хлеў, і на гумно, да і там у кожном кутку пакрапіці. Можна і на ска­ці­ну пакрапіці.

Запісана ў в. Краўцоўка

ад Грынькавай Марыі Рыгораўны, 1929 г.н.,

студэнткай Шутавай Н. (2003 г.)
112. Калі рэбёнак спужаецца

Еслі маленькі рэбёнак спужаецца чэво-та, есць такая ма­літ­ва:

– Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, святой Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Памажыце рабу божаму (там імя) ку­ры­ны, гусіны, мы­шы­ны, свініны, авечы, чалавечы... Тую сарочку сні­му, пад камень падлажу... к жывату не хадзіць, сэрца не ташніць. Бо­гу гавару, угаварваю, не сваімі дзе­ла­мі, а божымі малітвамі.



Гаварыць так тры разы. Рубашачку сняць, в каторай он спу­жал­ся, па­ве­сіць яе на двер нанач і ўсё прайдзёт. Вадзічку на­га­ва­рыць, папаіць вадзіч­кай, суставы папраціраць той вадзічкай.
113. Удар

Еслі он (дзіця – С.В.) балавался, ударыл ручку ці ножку – удар, есць ма­літ­ва тожэ:

Звіхава маці па полі ходзіць, усіх у звіх уводзіць, усім, каму звіх... ус­та­ці, рабу божаму (імя) помач найці. Маці, мая маці, я не бу­ду вставаці, я буду і так помач даваці... божая помач.



Там “Амінь” сказаць. Тожэ тры раза паўтарыць.

Запісана ў в. Шчэрбаўка

ад Сталяровай Марыі Ціханаўны, 1939 г.н.,

студэнткамі Каралёвай В., Старавойтавай Я.


Добрушскі раён
114. Ад ляку

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памолімся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры паклонімся. Прысвятая Маць Багародзіца із-пад па­хі ра­жа­ла­ся, ляку не ба­я­ла­ся. Няхай раба божая (імя) ляку не ба­іц­ца. Цур, цябе, хрыш­ча­ны, мною на­род­жа­ны. Госпадзі, прылюбі мой дух.



Замова паўтараецца тры разы. У час маўлення замовы бабуля гладзіць ча­ла­ве­ка па галаве і крыху падзёргівае валасы таго, каму чы­тае замову.
115. Ад ляку

Чытаць замову трэба дзевяць разоў. Звычайна яна чытаецца дзі­ця­ці. Пры гэтым у рукі малому даюць цукерку або нейкі іншы па­час­ту­нак, які ён па­ві­нен з’есці толькі пасля таго, як замова будзе пра­чы­та­на поўнасцю.

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу паклонімся, Прыс­вя­той Тро­і­цы паклонімся. Прысвятая Троіца, ідзі ка мне на помашч, ідзі ка мне па­ма­гаць, рабу божаму (імя) ляк вышэптваць, вы­га­вор­ваць, у поле ссылаць. У по­ле на волю, у поле на дзве волі вы­га­вор­ваю ляк вароны, студзёны, па­лудзен­ны, начны, палуночны, дняўны, муж­с­кі, жэнскі, дзявочы, хлапецкі, жыдоўскі, мас­коў­с­кі, кароўскі, ка­ці­ны, сабачы. Тут табе, ляк, не стаяць, косці не ламіць, сер­ца не глу­міць, раба божага (імя) не сушыць. Амінь.


116. Ад залатніка

У рабы божай (імя) стань, залатнік, на сваё места, на за­ла­тое крэс­ла. Табе па жывату не хадзіць, па нервам не знабіць, мне, рабе божай (імя), не таміць. Прастудны, даждзявы, ветраны, зем­ля­ны, вадзяны, прыдуманы, пры­га­да­ны, нервны, заботлівы, хло­пат­ны, па нервам не хадзі і не мучай. За­ла­той залатнічок, стань на сваё места. Прылюбі, Госпадзі, дух мой. Амінь.


117. Ад грыжы

Палажыць побач з сабою сучок, глядзець на яго і гаварыць:

– Грыжа, грыжа, грызёш мяне раз, а я цябе – два, грызёш мяне два, то я ця­бе – тры, грызёш мяне тры, то я цябе – чатыры, ты мяне – шэсць, я цябе – сем, ты мяне – сем, то я цябе саўсем.



Пасля гэтага трэба грызнуць грыжу і плюнуць на сучок. Слю­ну з сучка ме­зін­цам узяць і мазаць кругом грыжы, гаворачы:

– Як сучок нямой, штоб і грыжа мая навекі занямела.



118. Ад зубнога болю (зубішча)

Мацер Божая на прыстоле стаяла, з Ісусам Хрыстом раз­га­ва­ры­ва­ла, рабу бо­жа­му (імя) зубішча замаўляла. Зубішча, зубішча, ідзі­це на лясішча, лясішча апа­дае, а зубішча ў раба божага (імя) за­жы­вае. Амінь.


119. Для зубоў

Месяц – на небе, звер – у лесе, рыба – у моры. Штоб не балелі зу­бы ў ра­ба божага (імя).



Паўтараць тры разы.
120. Ад звіху (узвіх)

Госпаду Богу памолімся, Ісусу Хрысту паклонімся. Ехаў Ісус Хрыс­тос із ня­бёс на сівом кане, конь спатыкнуўся, сустаў уш­чаў­к­нуў­ся. Шлі тры пані-ку­па­лі, траўку шчыпалі, сустаў устаўлялі: кос­ці – к кас­цям, мошчы – к маш­чам, ізвіх шэпталі. Амінь.



Паўтараць замову тры разы. У час маўлення замовы той, хто яе чы­тае, павінен сваімі рукамі масіраваць тое месца, якое ў ча­ла­ве­ка баліць.

Запісана ў в. Васільеўка

ад Трубкінай Васілісы Іосіфаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Кушняровай К.
121. Рожа

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Ішла Прасвятая Маць Багародзіца ў ут­ран­ні і проціў службы. Чы­та­ла кнігу Евангелію, вычытывала скулу-ро­жу: і родную, і прыродную, і спеш­ную, і смешную, і падуманую, і прас­туд­жа­ную. Ты, скула-скуланіца, жоў­тая жаўтавіца, сіняя сі­ню­га, жоўтая жаўтуха, белая бялюга. Тут табе, ску­ла, не стаяць, не ка­лоць, не балець, не свярбець. А я цябе буду выдымаць і вы­га­вор­ваць з касці, з буйныя галавы, з ярых вачэй, народжаную, хрыш­чо­ную, малітоўную.


122. Ад залатніка

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Залатнік-залатнічок, красны панічок, ты, за­лат­нік Несцер, стань на сваём месці. Табе, залатнік, не стаяць, жы­ва­та не таміць і крыві не раз­д­ра­жаць. Я цябе, залатнік, буду вы­га­вор­ваць і выдымаць з буйнага цела, з буй­на­га жывата на­род­жа­ную, хрышчоную і малітоўную.


123. Ад грыжы

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Грыжа-грыжуха, ідзі на стара дубішча. Там та­бе сталы па­зас­ці­ла­ны, кубкі паналіваны. За тымі сталамі сядзе­лі тры дзявіцы, адна – шыла, а другая – вышывала, а трэцця – ні­чо­га не знала, толькі грыжу выгаворвала: і род­ную, і прыродную, і спеш­ную, і падуманую. Тут табе, грыжа, не стаяць, не калоць, не ба­лець, а зразу занямець. А я цябе буду выгаворваць і вы­ды­маць з буй­на­га жы­ва­та, з белага цела, з румянага ліца, з ярых вачэй. Чорт ця­бе, на­род­жа­ную, хрышчоную, малітоўную.


124. Ад зуба

– Маладзік маладой, у цябе рог залатой. Быў на том свеце?

– Быў.

– Бачыў старога і малога? Баляць у іх зубы?



– Не.

– Ніхай забярэ і мае.


125. Ад бяльма

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Ішоў сам Гасподзь і вёў за сабой трох ан­ге­лаў-ар­хан­ге­лаў Пят­ра, Паўла і Іллю. Пятро слязае, а Павел бе­ль­мы зганяе, а Іл­ля вочы ачыш­чае. Тут табе, бяльмо, не стаяць, не ка­лоць, не балець, а я цябе буду вы­ды­маць і выгаворваць з буйныя га­ла­вы, з румянага лі­ца, з ярых вачэй на­род­жа­ную, хрышчоную, ма­лі­тоў­ную.


126. Падучая ліха

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. У той цэркві дванаццаць папоў і два­нац­цаць дзякоў. Яны пелі і выпявалі, і чыталі, і вычытвалі, гаварылі і вы­га­вор­ва­лі. На сіяні-моры там сон­ца сіяла. Прашу Госпада Бога, штоб на душэ засіяла. Тут табе не стаяць, іс­пу­гу не даваць і сэрца не таміць, і крыві не раздражаць. А я цябе буду вы­га­вор­ва­ць і вы­ды­маць з касці, з мазчы, з буйныя галавы, з румянага ліца, з ярых ва­чэй народжаную, хрышчоную, малітоўную.



Запісана ў в. Карма

ад Карпенка Матроны Ніканораўны, 1908 г.н.,

студэнткай Кушаевай А.
127. Ад іспуга

Ляк-лячок, красны панічок, я буду вышэптываць-вы­га­ва­ры­ваць з каш­чэй, з маш­чэй, з крыві, з красаты, з чорных броў. Ідзі на га­ру. На га­ры стаяць кубкі па­на­лі­ва­ныя, сталы пазасціланыя. Там вам піць і гу­ляць, рабе божай Анас­та­сіі спакой даваць.



128. Ад ляку (іспугу)

У суботу рана сонейка ўзыходзе, Прычыстая Божыя Мацер па са­доч­ку ходзе. Па садочку ходзе, расічку збівае, усіх святых на по­мач пры­зы­вае: “Антоній, Фядосій, прыдзіце, памагіце рабе божай Анас­та­сіі”. Ляк вы­шэп­ты­ва­ец­ца-выгаварываецца із кашчэй, із маш­чэй.



Запісана ў в. Крупец

ад Качанавай Ніны Фёдараўны, 1951 г.н.,

студэнткай Сяргеенка В.
129. Ад кровацячэння

Ехала Мяніла на сівай кабыле, везла іголкі, шэлковыя ніткі. У двух уд­ві­гай­це, кроў зашывайце.


130. Ад нагавору

Іду, Мацер Божую вяду, Мацер Божая ідзёт і мяне вядзёт. Іду я ў пуць, ан­ге­лы мяне ждуць. Мацер Божая сустракае, сам Гасподзь пра­ва­жае. Сядзіць Ма­цер Божая на прыстолі, дзержыць ключы на пры­по­лі. Замыкайцесь, губы, зу­бы і сядзіце, как аўца, на мяне не мол­ві­це ні аднаго слаўца.



Запісана ў в. Крупец

ад Сцечэнка Веры Фёдараўны, 1958 г.н.,

студэнткай Сяргеенка В.

Ельскі раён
131. Ад залатніка

Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь.

Господу Богу помалюса, у Господа Бога попрошу: пе­рас­ту­пі­це, по­мо­жы­це (імя) свяшчонай, хрышчонай золотніка ўговораці. Зо­лот­ні­чэ, добры чо­ло­ве­чэ, по жывоту не ходзі, косцей не ломі, под грудзі не подворочай і под бокі не пудпірай, крыві не разгоняй і ў во­ро­цях не стой. Стань на своём месцечку, на золотом крэслечку*, дзе цябе маці породзіла, там табе добрэ будзе.

* пуп


Паўтарыць тры разы, пасля чаго тры разы з жывата стра­ся­нуць (узяўшы па­ль­ца­мі) і трохі з того места здвінуцца (напрыклад, на лож­ку) і поляжаць.

Запісана ў в. Багуцічы

ад Сышчанка Вольгі Фамінічны, 1919 г.н.,

студэнткай Каленік I.
132. Ад зубной болі

Нагаварыць на ваду і выпіць яе:

– Чатыры сястріцы, Захарій ды Макарій, сястра Дарья ды Ма­рья, ды сяс­т­ра Ульяна, самі гаварілі, кабы ў раба божего (імя) шчокі не пухлі, зубы не ба­ле­лі век по веку, атныне до веку. Цем маім сла­вам ключ і замок. Ключ – у во­ду, а замок – у гору.


133. Ад спалоху (неўрозу)

Нагаварыць на ваду. Ёй пояць і ўмываюць бальнога.

– Стану, благаславясь, пайду, перекресцясь, з дзвярей у дзвері, з ва­рот у ва­ро­та на море, на васток. На море, на вастоке лежыт па­ле­ні­ца, на той па­ле­ні­цэ стаіт саборная цэркавь, у той саборнай цэр­к­ві ста­іт Маць Пречіста Ба­га­родзі­ца. Малюсь і карюсь, выгані все ўро­кі, перепалохі із раба (імя), снімі с бе­ла­га ліца, рацівага серца, з га­ря­чей крові, з рук, з ног, з усяго. Красна дзе­ві­ца па лесу хадзіла, ла­за­ре­вые цветочкі ножніцамі састрігала, полну кровь в ра­ба бо­же­го (імя) налівала. Отныне і до века, от землі до неба. Амінь.



Паўтарыць тры разы. Дапамагло Друзік Алегу Пятровічу.
134. Ад апёку

Агонь, агонь, чур, маё слово до огня, а твоё слово до воды. Амінь.



135. Ад зглазу

Калі ў рабёнка разгарэўся твар, і ён плача без прычыны, тады ма­ці за­па­доз­ры­вае, што гэта “сглаз”, умывае яго вадой і выцірае сва­ёй сарочкаю, за­тым ліжа языком яго тварык накрыж і тры ра­зы паўтарае:

– Яка маць нарадзіла, така і атхадзіла.


136. Ад бессонніцы

Вечерняя зоря Марімьяна, прашу тобе от дзенніцы, от по­лудзен­ні­цы, от по­лу­ноч­ні­цы, от часніцы, от получасніцы, от мі­нут­ні­цы, от по­лу­мі­нут­ні­цы, от секундніцы, бессонніцы-неўгомонніцы. Ве­чер­няя зо­ря Марімьяна, прашу то­бе, накаці сон і ўгомоні младзен­ца (імя) і во векі веков. Амінь.



Чытаюць на ваду, якую даюць бальному піць, а той, што зас­та­ла­ся, умы­ва­юць.
137. Ад апёку

Господзі Ісусе Хрісце, помілуй нас. Зоря от зорі, маё слово от ог­ня, моі слю­ні от болі.



Плююць на апёк і чэрцяць вакол апёку тры разы безымянным па­ль­цам. За­мо­ву чытаюць нашча на ранішняй ці вячэрняй зарэ.
138. Ад зглазу

Матухна вада чіста, ключі твоі быстры. Во імя Отца, Сына і Свя­то­го Ду­ха. Ты, зоря-зорніца, зоря – красна дзевіца, зоря Ма­рі­мь­я­на, от глаза серого, от глаза белого, от глаза карего, от глаза чор­но­го, от мужыка-калдуна і от баб­кі-калдункі, от дзеўкі-прос­та­ва­лос­кі, от нечістого духа, от віхря сільного, от банного, от водзя­но­го, от лесного. Амінь.



Чытаюць на воду, якой пояць і ўмываюць бального. Дапамагло Бы­ка­ву Ана­то­лю Аляксандравічу.

Запісана ў в. Засінцы

ад Цярэшчанка Марыі Мікалаеўны, 1931 г.н.,

студэнткай Гуневіч А.
При обращении к заговорщицам непременное условие: че­ло­век дол­жен быть крещен в церкви. Если этого нет, то не берутся шеп­тать. Моя, ныне по­кой­ная прабабушка, была родом из Ельского рай­о­на, проживала в деревне Кочищи, где и пересказала эти за­го­во­ры моей маме. При этом особенно под­чер­к­ну­ла, что молодые жен­щ­и­ны детородного возраста могут заговоры читать только своим де­тям. По причине того, что, читая чужим людям, это “зло” может пе­рейти на будущих детей. А если читаешь своим детям, то не пе­ре­ходит. Она говорила, что других людей можно лечить за­го­во­рами, когда у женщины уже “нет на белье”. Также условие, чтобы не было мужа у бабки.

Заговоры “От боли в животе у ребенка” и “При недомогании у де­тей” испо­ль­зу­ют­ся в нашей семье по сей день. Они пришли из Под­мос­ко­вья (г. Вос­к­ре­сенск). Их использовали прабабушка, ба­буш­ка и мама.

Однажды “Оберег в дорогу” очень помог нам с мамой. Мы воз­в­ра­щались из Крыма поездом Симферополь-Рига. Перед тем, как сесть в поезд, мать прочитала оберег “Ангел хранитель...” и еще нес­ко­ль­ко оберегов. Когда мы ехали, на одной из станций наш по­езд задержали на 5 минут, а так как его за­дер­жали, он пропустил впе­ред товарный состав. Далее мы простояли на этой станции 5 или 6 часов, а когда сообщили, что случилось, то оказалось, что то­вар­ный состав, который мы пропустили, столкнулся лоб в лоб с другим то­вар­ным составом. Потом рижские проводники бегали по ва­го­нам и крестились: “Кто-то счастливый в поезде едет!” Таким об­ра­зом был спасен це­лый пассажирский состав.
139. Ад іспуга

Першым разом, лепшым часом говоря, пляг на куріны знак, на бе­лое яй­цо, на шчарое серцэ катоў, собакі, свінячі, коровячі от (імя) рож­дзё­но­го, хріш­чо­но­го пляг забіраю, на расходней дороге рас­кі­даю, гдзе ветры не веют, гдзе сонцэ не греет.



Заговор читается три дня по три раза на куриное яйцо. Во вре­мя заговора яй­цо водится по лицу, по животу, пока читается. По­том яйца убирают. Через три дня это яйцо разбивают в ста­кан с во­дой. От яйца начинают под­н­и­ма­ть­ся столбики с пу­зы­рь­ками и смот­рят, сильный ли был испуг. Чем больше стол­б­и­ков, тем сильней был испуг. В наших условиях со стакана выливается в ун­и­таз и смы­ва­ет­ся водой. В деревне скармливается собаке.
140. Ад залатніка

Першым разом, лепшым часом Господу Богу памаліўшысь, Пре­чіс­той Ма­це­рі пакланіўшысь. Залатнік-залатніче, ты добрый че­ло­ве­чэ, не хадзі па ста­ра­нам, а ідзі на сваё месцечко, на залатое крэс­леч­ко, гдзе цебя маць па­радзі­ла і на места пасадзіла. Там тваё пі­цен­не, ядзенне і ўсякае снавідзенне.



Загавар читается три раза. За другим и трецим разам го­во­рится “Другім...”, “Трэцім...”.

Человек ложится горизонтально, заговорщица, проговаривая за­го­вор, де­ла­ет движения руками к центру пупка. Лечение про­вод­и­т­ся три дня. На третий день ставится палец в центр пупка (должен быть слышен пульс). В не­ко­то­рых местах на пупок ста­вят банку или кувшин (или чугунок) (если не зна­ют заговора).
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка