Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка3/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

54. Ад скулы

Скула ўрочная, прыгаворная, з чаго ты ўзялася ў (імя) з-пад дзі­ву, з пог­ля­ду. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам вы­ду­ваю. Годзе та­бе, скула, па касцях хадзіць, косці ламіць і суставы кры­шыць. Я ж цябе з (імя) вы­га­ва­ры­ваю, сваім духам выдуваю і Бо­га ўпрашываю скулу ўроч­ную, пры­га­вор­ную, прышчыкаватую, бу­ра­ва­тую, каўтунную, мур-му­ра­ві­цу, зганяю цябе, ску­ла, на мхі, на ба­ло­ты, на ніцыя лозы, на ціхія воды. Там табе, скула, ка­чац­ца, ва­ляц­ца, у рабы божай (імя) не атрыгацца і па кас­цях не хадзіць, і кас­цей не ламіць, гарачае крыві не паліць, ясных ва­чэй не цямніць, ра­ці­ва­га сэрца не зна­біць.



Прамаўляць тры разы.
55. Ад скулы

На сінім моры стаяла бела бяроза, пад той бярозай гуляла 12 скул-ску­ла­віц, 12 родных сястрыц. Яны гулялі, у карты ігралі. Прый­шоў к нім сам Ісус Хрыс­тос. – Ах, скулы-скулавіцы, родныя сяс­т­ры­цы, схадзіце, вазьміце з (імя) ску­лу з касцей, з машчэй, з ру­сых кос, з серых вачэй, з румянага ліца, з шы­ро­ка­га жывата, з сініх жыл, з жоўтых касцей, з сладкіх мазгоў. Выкатайце ма­ка­вым зёр­ныш­кам, залатым пёрышкам. Выкатайце і красуху-залатуху, і мур-му­ра­ві­цу, пухлявіцу, гарлавіцу, прышчыкаватую, буграватую, ліс­та­па­доб­ную, каўтунную. І я – з духам, а Бог – з помашчу.



Прамаўляць тры разы.

56. Ад каўтуна

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся, усіх святых празнікаў папрашу, усіх га­да­вых угоднікаў сазаву. Свя­тую Мацер Божую папрашу, усіх свя­тых ан­ге­лаў храніцелей. Памагіце мне вышаптаць, вы­га­ва­рыць усякія пры­чы­ны ўраждзённыя, злённыя, пры­ду­ма­ныя, прыс­т­ро­е­ныя, су­хот­ныя, ламотныя, іспуганныя, удараныя, сце­па­выя, шчэ­ла­выя, зем­ля­ныя, водныя, каменныя. Усякія каўтуны, каў­ту­ні­цы, вас то­ль­кі дзве: брат і сястрыца. Я вас высылаю, я вас вы­маў­ляю на ніцыя ло­зы, на бе­лыя бярозы, на сінія моры, на кру­тыя горы, на мхі, на ба­ло­ты. Там вам ста­лы пазасціланы, там вам кубкі паналіваны, там вам піць і гуляць, і буяць, і цер­ці ў га­ла­ве не стаяць, косці не ламаць, га­ра­чай крові не разліваць, сэр­ца не су­шыць, жывата не таміць, рабе бо­жай (імя) помашч даць. Я – славамі, а Бог – з помашчу.



Тры разы памаліцца “Отчэ наш”. Затым каўтун снімаюць на схо­ду. Стры­гуць косы, калі сільна заплецены.
57. Ад жывата

Жывот, жываток, братка мой, чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзба­яў­ся. Ці ты з хады, ці ты з яды, ці ты з уроку, ці ты з прыгавору, ці ты з вялікай ця­жас­ці. Пакуль цябе бабка-шаптуха не ўгаварывала, не ўмаў­ля­ла на сваім месцы, за­ла­тым хрысце, рабы божай (імя) у ру­сай шар­с­ці, у жоўтай касці станьце на мес­це куніцай, падніцай. За­лат­нік, за­лат­ні­чок, братка мой. Чаго ты ўсхадзіў­ся, чаго ты ўзба­яў­ся, ці ты з ха­ды, ці ты з прыгавору, куніцай, падніцай ста­нь­це на мес­цы. Ні я знаю, Гасподзь знае і нам памагае.



Прамаўляць тры разы.
58. Дзецкая

На сінім моры, на акіяні, там сядзела старая бабка, Божая Мам­ка. Яна сядзе­ла, з мора ў мора ваду пералівала, хіруімскія пе­сен­кі спявала. Пра­шу я ця­бе, старая бабка, Божая Мамка, годзе табе з мора ў мора ва­ду пераліваць, хі­ру­ім­с­кія песенкі спяваць, а хадзі к (імя) хіруімскій агонь тушыць і днеўной, і палудзённый, і начной, і па­лу­ноч­ный, і вя­чэр­ній, і ранній. І я – з духам, а Гас­подзь – з по­маш­чу.


59. Ад лішая

Замову прамаўляюць тры разы на захадзе і ўсходзе сонца. Пры за­маў­лен­ні ўзяць мезенцам поту з акна і вадзіць па лішаю про­ціў сон­ца. Нап­ры­кан­цы замовы на лішаю зрабіць крыж.

– Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю, а ты, лішай, ра­бе бо­жай (імя) не мяшай і выходзь з яе і з касцей, і з машчэй, і з яс­ных ва­чэй, і з га­ра­чай крыві, і з чыстага цела і карэння не пускай. І сы­ма­ла ця­бе Маці Божая ду­хам сваім, і ссылала цябе на мхі, на ба­ло­ты, і на дзі­кія людзі. Там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лі­ша­ёў да­жы­да­юць: і красных, і бе­лых, і луплёных, і калёных, і падзіў­ных, і прас­туд­ных, і пасмешных, і вет­ра­ных, і вадзяных, і зна­юш­чых, і нез­на­юш­чых, і цур цябе, хрышчонага, на­рад­жо­на­га.


60. Крыксы

Калі дзеці малыя плачуць.

Добры вечар, дуб Лебядзін. У мяне – дочка, у цябе – сын. Твай­му сыну – крык­сы-варыксы, а маёй дочцы – спаць ды гуляць.


61. Ад малярыі

Первым разам, божым часам памажы мне, Госпадзі, шаптаць-га­ва­рыць ад ліхаманкі. Было ў нашага цара, цара-магуляра іх 77: і тра­суш­чыя, і гнятушчыя. І стаў ён іх біць і ганяць, і ў лаўну вязаць. Цар наш цару, ца­ру-магуляру, не бі нас, не вяжы нас, хто маё слова будзе знаць, не буду век па­па­даць.



Выгаварываць не пад крышай.

Запісана ў в. Патапаўка

ад Дземянковай Надзеі Іванаўны, 1923 г.н.,

студэнткай Колат В. (2003 г.)
62. Скула

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Ма­це­ры Пра­чыс­тай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, па­ма­га­еш ты всему мі­ру, памажы і мне, раба божы (імя) скулу вы­га­ва­рыць. Шла Маць Пра­чыс­тая проці ўтранней, абедней і вячэрняй за­ры с кнігай “Евангеллей” і га­ва­рыць: “Скула-скуланіца, жэлта-жэл­та­ні­ца, как магу выпісаць і вычытаць ця­бе с касцей, с машчэй, с буй­най галавы, с ясных ачэй, с чуткіх ушэй. Вас жа дзьвянаццаць скул: скула-муравіца, жэлта-жэлтаніца, чорная, ні­цая, красная, падзіў­ная, наносная, прыгаворашная, ветраная і вадзяная. Тут це­бе не стаяць, касцей не ламаць, па целу не хадзіць, раба божай (імя), сер­ца не знабіць, галовачкі не таміць. Я – са словам, Бог – з по­маш­чу. Як мой лё­ге­нь­кі дух, штоб так памаглось (імя). Всіх святых са­зы­ва­ла, раба божа (імя) по­машч давала”.



63. Вывіх

Вывіх, вывіх, не будзь ліх (тры разы). Прашу, упрашываю, вы­хадзі з ру­мя­на­га мяса, жолтай косці. Станет Маць Прачыстая на по­машч. Я не памагу, сам Гасподзь паможа. Я – са словам, Бог – з по­маш­чу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) стала лёгка.


64. Дзецкія начніцы

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Ма­це­ры Пра­чыс­тай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, па­ма­га­еш ты всему мі­ру, памажы і мне, раба божы (імя) начніцы вы­га­ва­рыць, начніцы па­лу­ноч­ныя, начныя, днеўныя, утраннія. Ідзі­це вы, начніцы, на ніцыя лозы, на крутыя го­ры. Там вам стаяць і бу­яць, а дзіцяці сон пасылаць. Куры спалі, сон па­сы­ла­лі (тры разы). Ку­ры-сястрыцы, вазьміце начніцы. Я – са словам, Бог – з по­маш­чу. Як дух мой лёгак, штоб так рабе божай (імя) лёгка стала.


65. Вывіх

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Ма­це­ры Пра­чыс­тай пакланюсь. Святыя святцы, вы – памашнікі, па­ма­га­е­це всему мі­ру, памажыце і мне раба божа (імя) вывіх вы­га­ва­рыць.

Ехал Гасподзь Бог на вараном кане па залатом масту. Мосцік абу­рыл­ся, нож­ка вывіхнулась. Удар – падскачыл жар. Касці не ла­мі, гарачай крыві не раз­лі­вай. Мацер Прачыстая стаяла, косці ўста­наў­ля­ла, да помашч (імя) да­ва­ла. На сінім моры белы камень ля­жыць, на том камне тры сястрыцы сядзіць. Ані не ш’ют, не вы­шы­ва­ют, толька вывіх выгаварывают.
66. Удар

Удар словам разганяю, касці і суставы на места ўпраўляю, кроў кі­пу­чую ўні­маю, Госпада Бога на помашч прызываю. Шол Гас­подзь Бог чэраз ка­мен­ны мост, на залатую трасцінку апірался, шол­ка­вым платком уцірался, раба бо­жай (імя) помашч даваць са­бі­рал­ся. Вся боль твая раба божа (імя) сквозь тот мост правалілась, кос­тач­кі, сустаўчыкі на места ўстанавілісь, кроў га­ра­чая па жылам сця­лі­лась. Амінь!



Тры разы.
67. Іспуг

Не сама с сабой, а Гасподзь са мной і Прачыстая Мацер Божая па­ма­га­ла, усіх святых сазывала. І я с німі прыступала і вы­га­вар­ва­ла. Ты, спуг, вст­рэ­ціл­ся в саду, в лесу, гародзе, на отчым парозе. Іс­пуг атцоўскі, мацярынскі, хла­поц­кі, мужской, парабоцкі, жэнскі, аг­ня­вы, вадзяны, курыны, каціны, уціны, са­ба­чы, снаваны, аткаці ад ра­ба божыя (імя), выйдзі з касцей, машчэй, ясных ачэй, са шчырага сер­ца, бела цельца. Па касці табе не хадзіць, касцей не ла­маць, жы­вот не сушыць, серца не таміць. Выйдзі із раба божыя (імя) лёгкім ду­хам, рассыпся горным макам, атайдзі на мхі, балоты. Там табе есць і піць, і гу­ляць, а ў целе раба божыя (імя) большэ не бываць. Я – словам, а Бог – з по­маш­чу (тры разы). Амінь.


68. Іспуг

В вадзе, в едзе, в гульне, в смехе, в страхе падзіўныя, на­сып­ныя ідзі­це ж вы, урокі, улёкі, (імя) па полі. Там вам піценье, ядзе­нье, (імя) васпамажэнье. Ідзі­це ж вы, урокі, улёкі, на крутыя горы, на ніз­кія лозы, а (імя) в целе не ста­яць, касцей не ламаць, гаручых слёз не разліваць і в сне не стаяць. Я не па­ма­гу, пусць Бог паможа. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) па­маг­лось лёгка.


69. Ад жывата

Был цар, у него было 12 жонак, 12 імёнаў – да всех паел. Крас­на дзе­ві­ца па садочку гуляла, красну травку сабірала да жывоцік (імя) на­ці­ра­ла. Із 12-11, із 11-10, із 10-9, із 9-8, із 8-7, із 7-6, із 6-5, із 5-4, із 4-3, із 3-2, із 2-1. Я не па­ма­гу, пусць Бог паможа. Я – са сло­вам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) памаглось.


70. Урок у дзяцей ілі взрослых

Госпаду Богу памолімся, святой Прачыстай паклонімся. Мі­ко­ла Чу­дат­во­рац, вялікі ўгоднік, памагаеш усяму міру, памажы і (імя) урок вы­га­ва­рыць. Ад чаго табе стала, ад таго і пакідай. То ль з ва­ды, то ль з яды, то ль з натугі, то ль з прытугі ілі табе з глаз, то ль та­бе з улёку, то ль з уроку, то ль з пры­га­во­ру. Есць урок дзявоцкі, муж­с­кі, па­ра­боц­кі, вдовін, сіроцкі, мацярынскі, ат­цоў­с­кі, папоўскі, жы­доў­с­кі.


71. Патайнік

Госпаду Богу памолімся, Мацеры Прачыстай паклонімся і свя­то­му Юрыю, і святым апосталам-пабедзіцелям. Бярыце свае кнуты, садзі­цесь на сва­іх сівых коней, паязжайце ў лес свой, выганяйце сва­іх ча­радзе­яў і суніцу-ку­ні­цу, і двух маленькіх гарнастаев. Вы­га­няй­це ета лі­ха набывацельскае, дра­жа­це­ль­нае, лекацельнае із га­ла­вы коней, із жы­ва­та агнём, іза рта пламенем. Всех я ліх буду пра­сіць, вып­ра­шы­ваць: ідзіце на сіняе мора, на сіні камень. Там вам ва­ляц­ца, качацца, в ра­бе божай (імя) боллю не адзывацца.



Запісана ў г.п. Уваравічы

ад Свярдловай Кацярыны Сямёнаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Свярдловай К.
72. Ад скулы

Кол-калавіца, скула-скулавіца, жолта-жалтавіца, бела-бе­ля­ві­ца, чор­на-чар­на­ві­ца. Скула прыдуманая, скула прыгаданая, скула вадзя­ная, скула прыс­т­рэч­ная. Ідзі ты на мох, на балота, там сталы ста­яць ві­ном паналіваты. Не ва­ляй­ся, не качайся, рабу божую не ча­пай, па кос­ці не хадзі, косці не ламі, па кро­ві не хадзі, крові не за­ра­жай, це­ла не пушы, галаву не тамі. Кол-калавіца, я – са славамі, Гас­подзь Бог – з помашчу.



Запісана ў г.п. Уваравічы

ад Кругляковай Аляксандры Канстанцінаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Прышчэпавай П.


Вет­каў­с­кі раён
73. Ад ікаўкі

Ікалка-цікалка, цераз рэчку бяжала, кабыла ўпала. Ікалка-ці­кал­ка, цераз рэчку бяжала, кабыла ўпала, ікалка прапала.


74.

Прывезлі ка мне маладога чалавека. Прыгожы, высокі. Мамка яго рас­каз­вае, што высах за нядзелю. Яго ў армію забіраць нада, а ён па­ша­вя­ліц­ца не мо­жа. Сглазіў хто-та, порчу навёў. Ну, я ўзялася яго ля­чыць. Тры разы яму па­шап­та­ла. С утра на зары, вечарам на за­ры. Па­том апяць на зары. Ачуняў хло­пец. Смяяцца ўжо пачаў. Тады яны ў мяне і пытаюць, што з ім такога было. А я і гавару, што гэта баб­ка дзяў­чы­ны яго, што пакінуў ён, накалдавала. Пры­суш­ку ней­кую зра­бі­ла. Я пашаптала з іконкай і пасвянцонай вадой, ён і вы­ля­чыў­ся.
75.

Прыходзіць жанчына, а ў неё каўтун на галаве. Плача, каб я па­маг­ла. Я так­са­ма шаптала, шаптала ёй. Атшаптала. Взяла нож­ні­цы рэзаць гэты каўтун, а ён не рэжацца. Ну, тапаром нейк аткалолі яго. Патом трэба ў печцы спаліць яго. А ён шыпіць, пішчыць, а не па­ліц­ца. Свіст на ўсю хату стаяў. Ну, я ска­за­ла ёй, каб яна яго ў поле за­няс­ла і там закапала. Так яна і зрабіла.

Запісана ў г. Ветка

ад Судзілоўскай Надзеі Васільеўны, 1941 г.н.,

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Дзямідавай І., Казловай К.,

Малышавай В., Ракіцкай Ж., Уладыкоўскай К. (2009)
76.

Мая матка жыла, яна і малілася. Яна такая бажэсцвенная была. І хадзі­лі людзі к ёй. Лячыла. І дзяцей насілі, памагала. Памагала ж, на­вер­на, раз насілі. Быў такі хвор, зваўся вогнік, на ліцэ бальшы та­кі. Яна глядзела на тыя болькі, ру­ка­мі паводзіць – памагала. Сло­ва­мі, што былі толькі ў галаве, лячыла. Ні­чо­га не аб’ясняла, а тое ж дар бы прапаў. Лячыла скулу тожа…усё ўмела.

Запісана ў г. Ветка

ад Канавалавай Алены Яўхімаўны, 1922 г.н.

(перасяленка з в. Фёдараўка Веткаўскага р-на),

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Гарбуновай Г., Чырковай Я., Швед Г. (2009)
77.

К шаптухам нясуць. Шаптухі лечаць, выгаварваюць. Дык га­ва­рат:

– Тут та­бе не места. (Ну вот грыжу, напрымер, выгаварвалі). А ідзі-ка ты на сіня мо­ра, там табе купкі пазасціланыя (а што та­кое куп­кі, я не знаю), сталы па­нак­ры­ва­ны, кубкі паналіваны. Там та­бе бу­я­ці-гуляці, дзікі камень раз­д­ра­жа­ці (там ужо імя называе), Ва­нь­кі ці Івану спакой даваці. Штоб ты тут кас­цей не ламіла.



Яна жа ні разу не біла, гавора: “Нільзя, я ж лячу.” Яна ўжо не бі­ла ні ра­зу. Яна спакойна сама сібя вяла.

Запісана ў г. Ветка

ад Казловай Ніны Іванаўны, 1935 г.н.

(перасяленка з в. Чырвоны Кут),

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Гарбуновай Г., Чырковай Я., Швед Г. (2009)
78. Ад спалоха

Брала льняную нітку, красную трапку на каленка. Патом па­лі­ла тую ніт­ку, шаптала на яе. Брала з печкі вугольчыкі, шчэпаць со­лі. Шаптала на соль пе­рад іконай. Вадзіла над галавой ву­го­ль­чы­ка­мі, сплёўвала ўбок.

Запісана ў г. Ветка

ад Рабой Наталлі Міхайлаўны, 1956 г.н.,

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Гарбуновай Г., Чырковай Я., Швед Г. (2009)
79.

Я ходила к женщине. На груди было вот такое яйцо. Она ничего не говорила. К ней заходишь, она посмотрит и говорит, сможет помочь или нет. Она мне сказала, чтоб я с дому привезла воду. Потом я пила эту воду и мылась вся, добавляла эту воду даже в ванну. В течение месяца я к бабушке ходила три раза до захода солнца. Когда шептала – садила перед иконами на ручник. Она ходила вокруг меня. Называли её “бабка”.

Запісана ў г. Ветка

ад Швед Кацярыны Іванаўны, 1931 г.н.,

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Гарбуновай Г., Чырковай Я., Швед Г. (2009)
80. Ад прыстрэку (ад уроку)

Госпаду памалюся, святой Мамцы пакланюся, стань, Госпадзi, у помашчы. Прачыстая Мацi памагала, Госпадзi, памажы i нам прыстрэкi ўгавараць. На моры, на лукаморы, стаяў дуб, на тым дубе – 12 какатоў, на тых какатах – 12 братоў. Хто гэтых братоў мае, той ету душу мае, а хто гэтых братоў не мае, той етых душ не мае. Хто на тым свеце землю сажрэ, камянi сабярэ, ваду салье, раб божы ету душу мае. Еслi зямлi не сажрэ, ваду не салье, рабы етай душы не мае. Я сонцам абсвячуся, месяцам абгаражуся, звёздамi абпылюся, на Асiянскую гару закачуся, нiкога не баюся. Хто ету гару праб’е, той ету душу мае, хто ету гару не праб’е, той етай душы не мае нi схода, нi маладзiком, нi на век вяком.


81. Ад прыстрэку і ўроку

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мамцы пакланюся. Прачыста Божа Мамка, стань прыстрэкі ўгавараць. За гарамі, за марамi там лiпаў корч стаiць, а ў карчы змяя сядзiць да семера дзяцей дзяржыць. Яны ссуць высысаюць, прыстрэкi, урокi ўгавараюць з кашчэй, з машчэй, з карых вачэй. Маруся на чарот, на балота адсылае ад свайго белага лiца.


82. Ад крывацёку

Добрым часам, лепшым разам, я – словам, а Гасподзь Бог – з по­маш­чу. Iшоў Iсус Хрыстос цёмнымі лугамi, крутымi берагамi, масцiў маста з тонкага трыс­ця: з калiнавага, з малiнавага. Мост, разламiся, Дунай, разаллiся, кроў, унiмiся. Госпадзi, памажы, Госпадзi, памажы, Госпадзi, памажы.


83. Ад удару, звiху, расцяжэння

Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога i Духа Свя­то­га. Iшоў Хрыс­тос чэраз калiнавы мост з двума апосталамi. Мост зла­маў­ся, рабы божай (iмя) удар балець суняўся. Ты, удар, пе­рас­тань, ба­лець не стань, па касцi не хадзi, касцi не ламi, сiнiх жыл не су­шы, ры­жа­га мяса не крышы, костачка да костачкi, сустаў на сус­таў, штоб ба­лець перастаў. Я – словам, а Гасподзь Бог – з помашчу.



Запiсана ў г. Ветка

ад Максiменка Марыi Iванаўны, 1931 г.н.,

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Казловай А., Недасекінай А.,

Пракошынай К., Псікавай С., Філевай С. (2009)
84. Каб супыніць кроў

На моры, на акіяне, на востраве Бур’яне там ляжаў белы га­ру­чы камень. На том камне сядзела дзявіца-масцярыца, дзяржала іглу бу­латную, зашывала ра­ну крывавую. Эх, ты, була, проч адстань, па­рэ­за­ная кроў, цеч перастань.



Запісана ў г. Ветка

ад Дуброўскай Матроны Лявонаўны, 1945 г.н.

(раней пражывала ў в. Кобаўка),

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Канавальчык Г., Тамашэнка М.,

Лукашэнка Н., Загорцавай К., Капусцінай Н. (2009)
85. Просьба о здоровье

Живые и мертвые, соль примите, мне здоровье пошлите. Аминь.



Повторять три раза перед восходом солнца, держа на ладони 2 куска хлеба, посыпанные солью.
86. От зубной боли на звёзды

Звёзды на небе, рыбы в воде, мертвец в гробу. Когда мертвец из гроба встанет, тогда заболит зуб у раба божьего (имя).



Запісана ў г. Ветка

ад Гатальскай Марыі Іванаўны, 1946 г.н.

(раней пражывала ў в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на),

Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Канавальчык Г., Тамашэнка М.,

Лукашэнка Н., Загорцавай К., Капусцінай Н. (2009)
87. Ад лішая

Узяць на маленькі палец з акна “поту” і на захадзе сонца па­цер­ці ім мес­ца, дзе выступіў лішай. Сказаць:

– Лішай, свінням мяшай. Лішай, дабранач, ідзі да свіней на­нач. Лі­шай, лі­шай, я цябе рашаю, я цябе рашаю, як свінням мяшаю.


88. Ад звіха

У чыстым полечку ехаў Божачка на сівінькім коніку. Конь спа­тык­нуў­ся, звіх звіхнуўся. Канёчак устаў – звіх на места стаў, кос­тач­ка ў костачку, сус­та­ві­чак у сустаўку, жылачка к жылачцы, це­ла к це­лу, мяса к мясу. Як сухому ду­бу ў лесе не раскідацца, так звіху не ат­ры­гац­ца. Амінь.


89. Ад крывацёку

Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай Мацеры Марыі пак­ла­нюсь. На сінім мо­ры, ні Ціхім акіяне стаіць дуб, пад тым дубам Прас­вя­тая Маць Марыя ўмы­ва­ец­ца, шаўковай шырыначкай уці­ра­ец­ца. З гэтага ду­ба ветачкі ламала, у гэ­тай рабы божай (імя) кроў за­маў­ля­ла.


90. Ад усіх балезней

Вадзічка, вадзічка, забяры балячкі ўсе, аставь здароўечка.



Мыцца і гаварыць.
91. Штоб спіна не балела

Узяць венік і па спіне ў бані вадзіць ці біць і загаварываць:

– Звіх, звіх, не будзь ліх. Ат удару-варвару, па касцям не хадзіць, сэрца не таміць, кроў не разжыгаць, жывату і галаве болі не да­ваць. Амінь.



Тры разы паўтараць тады. І венік зжэч.
92. Для удаления косточки на ноге

Ногу поставить под струю воды и приговаривать:

– Косточка у пальца, удались за леса за дальние, за тёмны реки. Там снеж­ком весенним растопись, ноженьку мою оставь навеки. Вы­сохни, как ут­рен­няя роса, чтоб ходилось мне, как в детстве ход­ко. И ска­зали б люди мне в гла­за: “У тебя красивая походка”. Кос­точ­ка у па­ль­ца, сгинь, сгинь, сгинь. Сло­во моё крепко. Всё. Аминь.



Читать три раза.
93. Штоб горла не балела

Вятла, вятла, вазьмі сваю глоць, а еслі не возьмеш, мы яе з кар­ня­мі выдзер­нем.



Тры разы так гаварыць і перад каждым пракаўтнуць. Дзе­лаць так, яно па­ма­гае, прасіць.

Запісана ў г. Гомель

ад Барадзіной Вольгі Іванаўны, 1936 г.н.

(раней пражывала ў г. Ветка Гомельскай вобл.),

студэнткамі Аверчанка В., Барадзіной К. (2005 г.)

(з сшытка)
94. От болезні

Господу Богу памалюся, Прачістай Божай Мацері пакланюся. Вы­го­ва­рі­ваю болезь з белога цела, з чістога серца смеротнога на мхі, на балота. Там сталы пазасціланы і кубкі паналіваны. Во там табе піць і гу­ляць. Ехав Святы Егорій на сівым конёчку і на залатом каточку па ка­лі­на­вым масточку. Ідзёць Гасподзь па межачцы, тросточкой апі­ра­ец­ца – эта болезь вся мінаецца. У полі под ёлочкой сядзіць трі сес­т­рі­цы. Адна шовк вышывае, адна болезь сунімае, а трецяя болезь ссы­лае. Амінь.


95. Ад нарадкі

Господу Богу памалюся, Прачістай Божай Мацері пакланюся. Зо­рач­кі-ма­мач­кі ранніе і вечерніе, дзённыя і палудзённыя, начныя і па­лу­нач­ныя.

Ішла Мацер Божая шляхам і дарогай, сустрелась яна із Гос­па­дам Бо­гам Ісусом Хрістом, упала на коленках перед Богам, рас­п­ла­ка­лась і раз­рі­да­лась. – Чего ты, Мацер Божая плачеш? – Як жэ мне, Ісус Хріс­тос, не плакаць. Разгарелась, расшумелась у нутре нарадка. Ні­хай ляжа спаць, усю нарадку ізнутря сняць і на крутые горы сос­лаць. На кру­тых горах в цэркве в соборе стоіць поп, паніхідай махае, чес­ным крас­том благаславляе, ніверную сілу сунімае. Стаіць два ма­лой­цы, дзер­жаць два ключі золотые. Замкніце і сошліце на мха, на ба­ло­ты­, на ніцыя ло­зы, на круты горы. Во там вам піць і гуляць, і лёг­ка вставаць, а та­ко­га чалавека не чапаць, по касці не ходзіць і душы не моріць. Па мой час, па мой пріговор, а нарадка вся вон. Амінь.
96. От чёрные болезні (эпілепсіі)

Господу Богу памалюся, Прачістай Божай Мацері пакланюся. Вы­ду я за новыя вароты. Стоіць дуб на трі-дзевяці какатов і на трі-дзе­вяці каренёв, і на трі-дзевяці цветов. Выговаріваю чёрную болезь урод­ную і пріродную, зелёную і ветреную. На моры, на латоры ле­жыць камень, на том камне Маць Прачістая стоіць, на руках Ісуса Хріс­та дзержыць, на ясные горы глядзіць. На Сіямскай горе стоіць храм на двінаццаць глав, там Маць Пречістая ходзіла, расу сабірала, чёр­ную болезь сымала. Вот там ходзіць і гуляць, і такого человека не че­паць, на косці не ходзіць і серца не поліць. По мой час пріговор, чёр­ная болезь, вон. Амінь.


97. От іспуга

Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прыс­вя­той Багародзіце пакланюся, памагі ўгаворваць. Урокі і ўлёкі вы­га­вар­ваю с касцей, с галавы буйнай і з чар крыві гарачай, і ссылаю на м­ха, на ба­ло­та, на сухія ляскі, на жоўтыя пяскі. Там табе ваяваць і на (імя) ні быць, серца ні знабіць. Чур, цебе наражоны, хрышчоны. Як з гу­сі вада, так і з цябе худоба. Не любіші меня, любі Господні дух. Амінь.


98. От нарадкі

Каля мора-лукамор’я стоіт дуб, под дубом стоіт собор, у тым со­бо­ры стоіт престол, на тым престоле лежыт Івангілле і залаты крест, за тым престолом сідзіт тры особы. Первая особа – Хрістос, другая осо­ба – сам Господзь, трецья особа – святой архангел Міхаіл встав, на­рад­ку выганяў, за двенаццаць вёрст отсылав. Господзь устав, залаты крест нарадку выбів. Амінь.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка