Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка2/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

1. О лечении испуга

Сначала прочитать “Отче наш”, а потом молитву на испу­ган­но­го че­ло­ве­ка:

– Испуг, переполох, выйди из рук, из ног, из головы, из пле­чей, из очей, из живота, из жилок, из прожилок, из 70 суставов, из все­го сы­на, раба бо­жь­е­го. Тут, испуг-испужище, черные очища, те­бе не быть, а белому телу не бо­леть, красной крови не гореть, кости не сушить, головы не кружить. Выйди, испуг, переполох, колючий, бо­лючий, ветряной, водяной, от чёрного глаза, от ху­до­го часа. Выйди вон от раба божьего (имя) крещенного, молитвенного, при­ча­щен­но­го. Не я тебя высылаю, а Пресвятая Богородица, скорая по­мощ­н­и­ца. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.


2. У дарогу

Прачыста святая, твая ручка залатая, з мезеннага пальчыка спус­ці, а мне да­рож­ку дай прайсці.



Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Баграёнак Надзеі Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Баграёнак К.
3. Замова ад нарыву (валасьця)

Первым разам, божым часам заговарываю вас, 12 валаснёў і про­ці­пер­с­ці­ца, занагдзіца, ветраная, водзяная, урошчная, па­бош­ч­ная, падзіўная, пас­меш­ная, жаласная, радасная. Не балець, не га­рэць, не калоць, не пароць, ста­смець, пакатлець у балоце на гнілой ка­лодзе. Як гнілой калодзе не трашчаць, так і гэтаму валасьцю пра­па­даць. Амінь.



Запісана ў в. Ламавічы

ад Раманенка Марыі, 1914 г.н.,

студэнткай Грамыка І.
4. Пужанне

Рання зараніца, гасподня памашніца. Я – словам, Гаспод – з по­маш­чу. Лячу (імя) хрышчоную. Кожны голас: мужчынскі, жа­но­чы, хлапечы, па­ра­бе­чы, каравячы, свінячы, магучы, дрыгучы, паў­зу­чы, калючы. Пра­чыс­та Божа Маць, прыступацьме, гэты боль за­бі­ра­ць­ме ад (імя). На сухія ля­са, на ніцыя лозы, на воды пус­ка­ць­ме, з га­ла­вы, з сердца, з плячэй, з рук і ног забірацьме.



Выконваецца раніцай або днём і паўтараецца дзевяць разоў.

5. Ад удару

Ляцела сава, за сталамі не была, мёду, віна не піла. У мяне, у Ган­ны хрыш­чо­най, удару і звіху ў назе, у руцэ не было. Прачыста Бо­жа Маць, прыс­ту­па­ць­ме і гэту балезнь на быстрыя воды ад­сы­ла­ць­ме.



Вымаўляецца на любое імя, у любы дзень і час. Пра­га­вор­ва­ец­ца дзе­вяць разоў.
6. Ад удару

Перад тым, як прагаворваюць замову, чытаюць “Отча наш”.

У полі стаіць груша, каля грушы – прыстол, на прыстоле сядзяць тры сяс­т­ры­цы. Адна – лён цярэ, другая – меле, трэцяя – удар выганяе. У раба божага (імя) па касцях не хадзіць, косці не ла­міць. Амінь.


7. Як баляць зубы

– Маладзічок, маладзічок, на тым свеце бываў?

– Бываў.

– Там маіх родных відаў?

– Відаў

– У іх зубы не баляць?



– Не баляць.

– Няхай і ў мяне не баляць.



Выконваецца ноччу або на світанні. Той, хто кажа, павінен ста­яць на ад­ным месцы, глядзець на месяц і прагаворваць замову.
8. Ад спуду

На сінім моры – вышка, на той вышцы – дуб, на тым дубу – два­нац­цаць ка­ка­тоў, на тых какатах – дванаццаць ангелаў, яны пя­юць, васпяваюць, злога ду­ха з раба божага (імя) выганяюць з кас­цей, рук, ног, галавы, цела. Згінь у ноч, як і ў дзень. Госпадзі, на по­мач. Амінь.



Прагаворваюць дзевяць разоў на ноч, калі спуд праяўляецца ноч­чу.
9. Зглаз і падзіўкі

Рання зараніца, гасподня памашніца. Я – словам, Гаспод – з по­маш­чу. Падзі­вак, зглаз мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, хла­пе­чыя, парабечыя, вет­ра­ныя, вадзяныя. Прачыста Божа Маць, прыс­ту­па­ць­ме, гэтыя ўрокі, падзіўкі за­бі­ра­ць­ме. На сухія ляса, на ні­цыя ло­зы, на быстрыя воды адсылацьме.



Прагаворваецца раніцай або днём дзевяць разоў на імя таго, хто хварэе.

Запісана ў в. Новая Дуброва

ад Кашавалавай Ганны Цімафееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Вырвіч В. (2003 г.)
10. Ад грыжы

Спачатку прачытаць малітву “Отче наш”, а затым над кры­жам тры ра­зы, кожны раз сплюнуць праз левае плячо:

– Кіла-кіліца, чырвоная дзявіца, тут табе не садзіцца, тут табе не ля­піц­ца. Садзіцца табе, ляпіцца табе сярод цёмных лясоў, кру­тых бе­ра­гоў, зы­бу­чых пяскоў, дзе людзі не ходзяць, птушкі не лё­та­юць. Там табе садзіцца, там та­бе ляпіцца, а з рабы божай(го) (імя) адыс­ці. У імя Бацькі і Сына і Святога Ду­ха. Амінь, амінь, амінь.



Кілу мазаць безымянным пальцам на ноч, да раніцы з ложка не па­ды­мац­ца.
11. Ад болі ў жываце

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай Маці пакланюся. Святая Прачыстая Божая Маці, прыс­ту­пі, па­ма­жы жы­вот лячыць. Яшчэ Госпаду Богу памалюся, яш­чэ Госпада Бо­га просім, ся­год­няш­ня­га святога дзянёчка (...), ад­куль сонейка вы­ходзіць, адтуль святая Пра­чыс­тая Божая Маці пры­ходзіць з ся­рэб­ра­ны­мі рукавамі і залатымі туфлямі. Як сярэбраным ру­ка­вом не рас­шы­ваць, залатым туфлём не расплятаць, жа­лез­на­га па­мос­ту не ўгінаць, так у (імя) болей у жываце не бываць. Залатнік-за­лат­ніч­ку, стань на сваё мястэчка, на залатое крэслечка. Табе па жы­ва­ту не хадзіць, жы­ва­та не таміць і пад грудзі не падхадзіць.



Чытаць тры разы.
12. Ад зубоў

Першым разам, лепшым часам, ранняю зарою, добраю парою, зо­ры-за­ра­ні­цы, божыя памашніцы. Сама я прыступаю, Госпада Бо­га і Прачыстую Ма­ці на помач прызываю.

– Зубы-зубы, з чаго ж вы змяніліся?

– 3 вады, з яды. Прыдумчывыя, прыгаворчывыя, прыстрэчныя, прыс­меш­ныя.

– Маладзік-маладзік, у цябе рог залаты. Ты ў моры купаўся і нам па­ка­заў­ся. Ці быў ты на тым свеце?

– Не.


– Ці бачыў майго дзеда?

– Не.


– Хай у (імя) не баляць і не шчымяць. Як на небе ясны месяц, а ў моры бе­лы камень, а ў полі шэры заяц, як гэтым тром асобам за ста­лом не сядзець, су­доў не судзіць, так у рачыстай, хрышчонай (імя) зубам не балець.

Чытаць тры разы, сплёўваць цераз левае плячо.
13. Ад звіху, удару

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай Маці пакланюся. Святая Прачыста, прыступі, да­па­ма­жы. Ляціць воран з чу­жой стараны. Сеў на варотах у чырвоных бо­тах, хацеў мора запаліць. Як жа мору не гарэць, а ў (імя) звіху, уда­ру не балець.



Пераказаць тры разы.
14. Ад спуду

Першым разам, лепшым часам прашу Госпада Бога, святога Хрыс­та прыс­ту­пі, дапамажы (імя) спалох лячыць. І прашу ўсіх жы­вых і мяртвых, старых і ма­лых золата, срэбра прымайце, а (імя) зда­роў­ем надзяляйце, а вам – рай святы.



Пераказаць тры разы.
15. Ад уроку (прыстрэку)

Прыйшоў Ісус Хрыстос з нябёс, залатою прастынёю аб­к­ры­ваў­ся, з Пра­чыс­таю Маткай сустракаўся, ад уроку абіраўся: ад ка­лю­ча­га, ад свяр­б­лю­ча­га, ад накінутага, ад балючага, прыгаворанага. Як у мо­ры пя­соч­ку не дастаць, так у (імя) уроку не прымаць.



Пераказаць тры разы.
16. Ад залатніка

Ішоў залатнік мостам, залатым мостам, залатым кіям па­пі­раў­ся, за­ла­тым по­я­сам падперазаўся. У канцы мосту сасна стаіць, на той сас­не раса вісіць. Як расе не абсыпацца, залатніку з месца не сус­та­ць, пад грудзьмі не пад­пі­раць, на бакі не раздзімаць. Стаць яму на мес­цы ў залатым крэслі да слуш­на­га разу, да гасподняга часу.


17. Ад скулы

Першым разам, лепшым часам, Госпадзі, прыступі, дапамажы ску­лу ля­чыць. Скула-скуліца, красная дзявіца. Чаго ты ўзнялася, ці з цяжкае работы, ці з вялікае работы, няволі. Ідзі ж ты ў чыстае по­ле, там стаіць бярозка, пад бя­роз­кай краватка ўбраная, пасцелька зас­ці­ла­ная, падушкі прыгатаўляныя, сто­лі­кі засціланыя, кубачкі па­на­лі­ва­ныя. Там табе смачна ўпіваці і ўядаці, лё­ге­нь­ка аддыхаці, на сі­нім моры гуляці, русу косу расплятаці, залатушку-ску­лу раз­га­няці з касцей, мясцей, румянага цела.



Пераказаць тры разы, дуць у адно вуха, у другое вуха, а за­тым зні­зу ўверх дунуць тры разы.
18. Ад вотначы

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся. Пра­шу Гос­па­да Бо­га, святога Ісуса Хрыста, прашу ўсіх: і старых, і ма­лых хлеб-соль пры­май­це, (імя) здароўем надзяляйце да і сном на­сы­лай­це, а вам – рай святы.



Пераказаць тры разы.

Запісана ў в. Парэчча

ад Гламбоцкай Ніны Аляксандраўны, 1934 г.н.
19. Ад зляку

Первым разочкам, гасподнім часочкам, першаю гадзінаю, леп­шаю ча­сі­наю. Кіеўскія, пячэрскія, усе сілы нябескія, прыступіце, па­ма­жы­це (імя) зляку га­ва­ра­ці калюшчага, балюшчага, урочлівага, па­ду­ма­на­га, пагаданага, пас­та­ян­на­га, пасменнага, мужыцкага, жа­ноц­ка­га, кацячага, сабачага, свінячага. Пра­чыс­та Мамка, стань ты на помач, на паратунак, бяры ад (імя) зляк, нясі на быс­т­рыя воды, на ніцыя ло­зы, дзе пеўні не пяюць, сабакі не брэшуць. Там сталы зас­ці­ла­ныя і куб­кі наліваныя, там табе піценне, ядзенне, смачнае ўжы­ван­не, лёгкае ды­хан­не. Тут табе ні піцення, ні ядзення, ні смач­на­га ўжывання, ні лёг­ка­га ды­хан­ня. Я – з словамі, Гасподзь – з по­мач­чу. Амінь.



Запісана ў в. Рассвет (раней Качай-Балота)

ад Пугач Кацярыны Пятроўны, 1924 г.н.,

студэнткай Грамыка I.
Брагінскі раён
20. Малітва на все балезні

Маладзік, маладзік, табе – на старасць, а мне – на радасць. Сон­ца свеціць яс­на, маладзік ясней сонца, мертвеца в гроб кладуць, яго кос­ці труцца, мнуц­ца, ён не слышыць, што баляць, няхай і в (імя) ніш­то не баліць.


21. Лячыць дзецей, крыксы

Добры дзень, куры, забярыце крыксы ад раждзёнай і краш­чо­най (імя). Вам крычаць і варкачаць, а (імя) спаць і прыбываць.


22. Ад пералома

з малітвамі “Отче наш” і “Багародзіца”

Жыды Ісуса Хрыста білі, костачкі ламалі. У Ісуса Хрыста кос­тач­кі срас­лі­ся, пусць і в рабы божьей (імя) костачкі сайдуцца і срас­туц­ца.



Лячыць і паглажываць рукой бальное места. Пераказуваць тры ра­зы.
23. Кровь замаўляць

Ішла (імя) чераз мост, нашла пастол, а ты, кровь, пастой. І з ры­жа­га мя­са, і з белой касці табе, кровь, больше не іці. Моркву в градзе ірвала, кровь за­мав­ля­ла на век веком, амінь.



Пераказуваць тры разы.
24. Ад зубу

– Месяц, князь малады, у цябе рог залаты. Ці быў ты на тым све­це, ці ба­чыў мёртвых душ?

– Быў, бачыў. Мёртвыя ляжаць, ляжаць ціха.

– А ў іх зубы не баляць?

– Не.

– Няхай не баляць і ў мяне.



Запісана ў в. Страдубка Лоеўскага р-на

ад Лаханскай Аляксандры Фёдараўны, 1928 г.н.

(перасяленка з в. Вязок Брагінскага р-на),

студэнткай Дзегцярэнка Н.

25. Ад ячменя

Ячмень, ячмень, на табе кукіш (паказаць кукіш ячменю), што хо­чаш, то ку­піш. Купі сабе мыльца, памый сабе рыльца. Купі сабе та­па­рок, сякі па­пя­рок. Купі сабе кабылку, кабылка здохня, ячмень за­сох­ня.



Папляваць у глаз тры разы. Еслі нагаварываеце самі сабе, смаж­це слю­ной глаз і дайце высахнуць. Не выціраць. За ноч ячмень пра­ходзіць.
26. Ад ліхаманкі

Сорок раз:

– Госпадзі Іісусе Хрысце, Сыне божы, памілуй мя, раба божага (імя).



Трынаццаць раз:

– Ізбаў, Госпадзі, ад дванаццаці кумох, ад уродзівых дочерей ху­дых, ба­сых, нагіх.


27. Ад зубнога болю

На рацэ, на моры (паўтарыць тры разы), на моры, на акіяне (тры разы) ста­іць стульчык. На этам стульчыку сядзіць Прасвятая Ба­га­родзі­ца Маць. Яна за­га­ва­ры­вае зубы. Зуб, зуб, не балі, зубную боль удалі.



Паўтарыць тры разы.
28. Ад галаўной болі

Аблівайце вадой галаву, гаворачы:

– О, Адам, ізбаў і ізлячы свайго слугу.


29. Ад рожы

Трэба чытаць на ўтраняй і вячэрняй зорцы. Но сначала пра­чы­таць аб­раш­чэн­не:

– Госпадзі, Прасвятая Багародзіца, памагі рабу божаму (імя).



Затым чытаюць:

– Белая белавушка, красная красавушка, не балі, не калі, не шу­мі, не пад­да­вай­ся ні ў шырыну, ні ў глыбіну. Ад рабы божай (імя) ат­да­ляй­ся ў ба­ль­шыя вароты, у поле, у сіняе мора, там па­душ­ка пя­ро­вая і пярына пуховая, ту­да атдаляйся. Па сей дзень, па сей час, па мой нагавор. Памошчніца не я, па­мош­ч­ні­ца мая Маць Прас­вя­тая Ба­га­родзі­ца. Амінь.



Перакрасціць бальное месца, закрыць краснай трапкай.

Запісана ў в. Хракавічы

ад Фясько Варвары Іванаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Фуре А. (з сшытка)

Буда-Кашалёўскі раён
30. Ад зглазу

Наліць у стакан вады чуць болей палавіны. Затым палажыць у яго нож, віл­ку, сталовую і чайную ложкі, як бы абмыць іх у ста­ка­не і вы­нуць. Адпіць не­ка­ль­кі глыткоў вады із стакана. Затым лег­ці ў ка­ра­ваць і абцерці вадой но­гі, рукі, жывот, грудзі і ліцо. Пас­та­рац­ца пас­ка­рэй заснуць. Пасля сну ад згла­зу не застанецца і сля­да.
31. Ад сэрца

Прачытаць малітву “Отчэ наш” тры разы, перакрысціцца і за­га­ва­раць:

– Едзе мёртвы ў поле і рэчэ яму: – Далеча лі, дружа, едзеш? – Еду за мо­ра, за красныя дзевіцы, на бумажныя пярыны. Не шчып­ле, ні а чым не тас­куе, так бы ў рабы божай (імя) сэрца не балела, не шчыпала, ні а чым не ту­жы­ла. Сколь скора сіе слова ізменіцца, сто­ль­ скора і борзда ў рабы божай (імя) сярдзечная таска, балезнь із­ле­чыц­ца. Ва векі вякоў. Амінь.


32. Пры цяжкіх родах

Гэты загавор трэба перапісаць на лісток бумагі і па­ла­жыць пад па­душ­ку рожаніцы:

– Дзверы прахадныя атверзашася, сірэч нябесныя, і ты, ат­ро­чы­ца, ізыдзі, за­ве Хрыстос, Гасподзь Бог наш. Амінь.


33. Пры цяжкіх родах

Прыгатаваць цеста, памешваць яго і гаварыць:

– Я цябе, квашанка, твару не доўга, цеста выходзіць і па­ды­ма­ец­ца скора, так рабе божай (імя) мучыцца не доўга, часок мінутны, а скарэй цем пача, му­чэн­не легча. Амінь.


34. На благапалучныя роды

Пад цёмнымі сводамі, цёплымі водамі чалнок качаецца. Каму плыс­ці ў чал­на­ке – не намі рашаецца. Каго пашле Багародзіца, той у рабы божай (імя) і народзіцца. Памалю Багародзіцу зжаліцца – у доб­ры час няхай дзіця явіцца і ва здравіі маць застанецца. Амінь.



Чытаць загавор нада ў комнаце рожаніцы, куды ніхто не зай­дзе, седзя­чы пры етым на табурэце. Кругом паставіць і за­па­ліць ня­чот­нае калічаства све­чак.

35. Ад ангіны

На гары Альхіманскай стаіць дуб наліўчаты, пад тым дубам сыш­лісь бра­ты: заяц з поля, месяц з неба, шчука з мора. Сышлісь і па­ку­ша­лі ад краш­чо­най, параждзёнай рабы божай (імя) ангіну, боль раз­ру­шы­лі. Тут табе не быць, тут табе не стаяць. Пайдзі, выйдзі на су­хі сук. Не я прашу сама, а Маць Бо­жая са святымі ангеламі. Вый­дзі, боль, ад рабы божай (імя) із спіны, із жы­ва­та, із пальчыкаў, із сус­таў­чы­каў, із нагаткоў, із кагаткоў, із усіх мазгавых аба­ло­чак. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь.


36. Ад чыр’яў

Чырый-Васілій, не хадзі ты шырэй, а паскарэй схадзі, раба бо­жа­га (імя) асвабадзі. У гэтым доме не яўляйся, к белу целу не пры­ка­сай­ся. Амінь, амінь, амінь.


37. Дзіцячае

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, усім Бо­жым угод­ні­кам, прыпадобнікам. Божыя ўгоднікі, прыступіцесь, па­ма­жы­це Божую Маць на помашч пазваць. Божая Маць, я, раба бо­жая, прыступала, пераход уга­ва­ра­ла, на сіняе мора адсылала. На сі­нім моры стаіць дуб, пад дубам сядзяць дзевіцы-красавіцы. Яны ўсе – тры сястрыцы. Яны не ткуць, не пра­дуць, не вышываюць, то­ль­кі раба божага (імя) пераход угавараюць, падушкі пад­бі­ва­юць, спаць укладаюць. Спі, пераход, не прачынайся, не ачынайся ні ста­ры­ком, ні маладзіком, ні ўсякім урэмям. Бог – з помашчу.


38. К родам

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Мацеры пак­ла­ню­ся. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз залаты мост. Маці Божая сына радзі­ла, не стаг­наў­шы, не балеўшы, ніхто яе не слыхаўшы. Госпаду Бо­гу па­ма­лю­ся. Ішла Божая Ма­ці па залатых пясках, па залатых мас­тах. Сус­т­ра­кае яе Ісус Хрыстос. – Ку­да ідзеш, Божая Маць. – Іду ра­бе божай (імя) зам­кі адкрываць, вароты ад­пі­раць, младзенца вы­пус­каць.


39. Ад крывацёку

Ішла святая Прачыстая Матка Хрыстова гарою, нясла ваду ду­гою. Дуга, ра­заг­ні­ся, вада, разалліся. Дуга разагнулася, вада разлілася, а ў раба божага (імя) кроў сунялася, печанай запяклася.



40. Ад крывацёку

Із-пад яснае зары, із-пад белае гары цякло тры ракі. Рака ма­лоч­ная, вадзя­ная і крывяная. Я малочную разап’ю, вадзяную ра­за­лью, а кры­вя­ную ас­та­наў­лю. Прысвятая Маць Багародзіца на прас­лі­цу пра­ла, нітку атарвала – кроў завязала.


41. Цемянны зуб

Зялёны дуб, зялёны дуб, вазьмі цемяннога зуба прыбуйнага, пры­му­ро­ва­на­га, палуночнага, штоб не ачынаўся, не памінаўся ні вас­хо­дам, ні поўднем, ні маладзіком.



Тры разы.

Запісана ў в. Новая Гусявіца

ад Барабанавай Аляксандры Міхайлаўны, 1941 г.н.,

студэнткай Барабанавай В.
42

Прамаўляць перад кожнай замовай:

– Наперад Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Мамцы пак­ла­ню­ся і ўсем святым нябесным апосталам, сягодняшнему дзя­нёч­ку, святому (называем той дзень, у які чытаем замову: аў­то­рак, серада і г.д.) і зара-за­ра­ні­ца, гасподняя памашніца, стань нам на помашч, а Прачыстая Мамка – на ра­дасць, і ні я знаю, сам Гас­подзь знае і святым духам выдумае.



Пасля кожнай замовы падуць на чалавека і сплюнуць праз ле­вае пля­чо. Затым паўтарыць яшчэ раз, сплюнуць два разы, па­дуць трэ­ці раз, сплю­нуць тры разы.
43. Ад чорнай прыступ балезні

Ехала Маць Прачыстая з Кіева на вараном кане, жалезным пру­том па­га­ня­ла і з (імя) сухоты, ламоты, пужанне, влеканне, па­тай­нік вы­бі­ра­ла, на сіняе мо­ра іх брасала, ей памагалі все святыя не­бес­ныя ан­ге­лы. Ідзіце вы, сухоты, ла­мо­ты, пужанне, дражанне, на сі­нія мо­ры, на жолтыя пяскі, на сухія лясы, а к (імя) не ваз­в­раш­чай­цесь ні­каг­да, ні маладзіком, ні сходам. Ні я знаю, Гос­подзь знае і нам па­ма­гае.



Прамаўляць тры разы ўранні і ўвечары.
44. Ад спугу

Шла красная дзевіца на мора гуляці, не ўмела яна ні ткаці, ні прас­ці, ні плат­ков вышываці, ні взоры лячыці, толькі ўмела з (імя) пу­жан­не, ба­ль­шое лі­ха лячыць, патайнік выдумаць з усіх касцей вы­бі­раць і сустаўкі сас­таў­ляць і сінія жылы выцягіваць. Па­тай­нік вы­ду­маць, на сінія моры іх ссы­лаць, на ніцыя лозы, на топ­кія балоты, там вам гуляці і буяці, у рабы бо­жай (імя) не бываці. Ра­ба божа, мой дух, а Гас­под­няя помашч, всякае дыханіе от хваліць Гос­па­да Бога.



Прамаўляць тры разы ўранні і ўвечары.
45. Ад спугу

Выгаварываю з (імя) пужанне, влеканне бацькава, маткіна, ку­ры­нае, ву­ці­нае, гусінае, сабачае, цялячае, кароўскае, дзявоцкае, хла­поц­кае, парабоцкае. Вы­га­ва­ры­ваю пужанне з ярых воч, з чорных бров, з ру­мя­на­га ліца, з рацівага сэр­ца, з усіх жылачак і спа­жы­ла­чак, і па кас­цях не хадзіць, і касцей не ламіць, ра­ці­ва­га сэрца не зна­біць, гаручае кры­ві не паліць. Ідзі, пужанне, влеканне, на сухія ля­сы, на топкія ба­ло­ты, на жолтыя пяскі, на ніцыя лозы, там табе гу­ля­ці і буяці, у рабы бо­жай (імя) не бываці. Не я знаю, Гасподзь знае і нам па­ма­гае.



Прамаўляць тры разы.
46. Ад уроку

Ішоў Бог, ішоў Ісус Хрыстос па сінім моры, па лукаморы. На сі­нім моры, на лукаморы стаіць кузня. У той кузні кавалі куюць, га­ра­чая жалеза рас­п­лаў­ля­лі, голымі рукамі бралі, у сіняя мора, у воду кі­да­лі, у рабы божай (імя) урок, улёк і прыгавор вымалі. Раба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, вся­кае дыханіе от хваліць Госпада Бо­га.



Прамаўляць тры разы.
47. Ад уроку

Шла Маць Прачыстая проціў службы, проціў утрані па ка­лі­на­вым масту, за­ла­той трасцінаю папіраючы. Сустракае яна трох апос­та­лаў: Пятра, Паўла і Ляк­сея. – Куда ты, Мамка Божая, ідзеш? – Іду к (імя) урок сымаць сус­т­рэш­ны, пасмешны, падзіўны, падумны, жа­ноц­кі, парабоцкі, дзявоцкі, хлапоцкі, жа­но­чы, мужчынскі. Урок сы­маю і врошный, і влечный, і прыгаворный, і жа­лас­ный, і радасный з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэр­ца, з усіх жы­ла­чак і спажылачак. І па касцях не хадзіць, і касцей не сушыць, ра­ці­ва­га сэрца не знабіць, гарачае крыві не паліць. Ссылаю вас на ні­цыя ло­зы, на топкія балоты, там вам гуляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Ра­ба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, всякае ды­ха­ніе от­х­ва­ліць Госпада Бо­га.



Прамаўляць тры разы на ўсходзе і захадзе сонца.

48. Ад звіху, удару

Шла Маць Прачыстая к (імя) звіх выгаварываць і ўдар вы­ду­маць, усе кос­тач­кі і сустаўкі састаўляць, і сінія жылы выцягіваць, на сі­нія моры, на ні­цыя лозы, на топкія балоты ізсылаць. Там вам гу­ляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Ні я знаю, Гасподзь знае і нам памагае. Я – з духам, а Бог – з по­маш­чу.



Прамаўляць тры разы.
49. Ад грызі

Шла Маць Прачыстая к (імя) грызь выбіраць. Сучышча, су­чыш­ча, су­чыш­ча, вазьмі ў (імя) грызішча, грызішча, грызішча. Як на етым пні дзераву не стаяць, зялёныя квеці не імець, у рабы бо­жай (імя) грызі не балець. Грызь, грызь, грызь, я – воўк, я цябе з’ем.



Прамаўляць тры разы.
50. Вогнік

Шла Маць Прачыстая к (імя) вогнік выдумаць. Вогнік ка­лю­чы, ба­лю­чы, свяр­бу­чы, агнявы, вадзяны, ветраны. Не я знаю, Гас­подзь знае і нам памагае. Я – з духам, а Гасподзь – з помашчу.



На патэльню капнуць некалькі кропель вады, па баках рас­к­лас­ці на тры куч­кі па тры вугалькі. Затым, прамаўляючы замову, ка­лі на­зы­ва­еш “агнявы”, трэба распаліць агонь і з адной кучкі ву­га­ль­ком павадзіць па вог­ні­ку і ўкінуць у агонь. Затым, калі называеш “вадзяны”, робіш тое ж самае і кі­да­еш у ваду, што наліта па­ся­рэдзі­не. 3 трэцяй кучкі бярэш вугалёк, калі на­зы­ва­еш “ветраны” і, пра­ра­біў­шы тое ж самае, кідаеш у парог (дзе ста­яць качэргі, вілы, звы­чай­на каля печы). Тое ж самае зрабіць тры разы з ас­тат­ні­мі ву­га­ль­ка­мі.
51. Ад харобы вачэй

Госпаду Богу памалюся, святой Мамцы Прачыстай пак­ла­ню­ся. Пра­чыс­тая Мам­ка, хадзі вока шаптаць і бяльмо зганяць. Ішоў Ісус Хрыс­тос па калінавым мас­точ­ку, за ім беглі тры харточкі: пер­шы – ра­бы, другі – красны, трэці – серы. Ра­бы – навалоку сцягае, крас­ны – кроў залізае, а серы – вочы ўстаўляе.



Прамаўляць тры разы на ўсходзе і захадзе сонца.
52. Ад валасня

Чорны валасень, красны валасень, белы валасень, русы ва­ла­сень, прашу я цябе, выхадзі з касці, з жывата, з раба божага (імя) і з яго нутра. Ці прыдзіў­ны, ці прыгаворны, ці прысмешны, ці пры­дум­ны, ці вадзяны, ці ветраны, па­ка­рысь майму прыказу.



Прамаўляць тры разы каля дрэва ці каля хаты, каб быў сучок.

53. Ад рожы

Шла Маць Прачыстая к (імя) з буйнай галоўкі боль выбіраць і шум вы­ду­маць, і вочкі прасвятляць, скулу-рожу, скулу-залатушку вы­га­ва­ры­ваць і нес­ла тры рожы: адна – красная, другая – сіняя, трэ­цяя – бе­лая. Адна – ссох­ла, другая – звяла, трэцяя – так прапала. Пра­падзі, ску­ла-рожа, у (імя) ка­лю­чая, балючая, смярдзючая, свяр­бу­чая, сон­ца­вая, ветраная, урочная, улёшная, пры­га­вор­ная, жа­лас­ная, радасная. Вы­га­ва­ры­ваю з буйнай галоўкі, з ярых воч, з чорных броў, з румянага лі­ца, з рацівага сэрца, з кашчэй-машчэй, з усіх пе­ча­ней, з усіх жылачак і спажылачак, па касцях не хадзі і касцей не ла­мі, ра­ці­ва­га сэрца не су­шы. Ідзі, скула-рожа, на ніцыя лозы, на топ­кія балоты, там та­бе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бы­ва­ці.



Прамаўляць тры разы.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка