Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка18/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

851. Ад прытча

На моры стаіць дуб. На том дубу сядзяць тры дзявіцы. Не тка­лі, не пралі, яны не ткуць, не прадуць, толькі чорным шолкам вы­шы­ва­юць, жыла к жыле сас­таў­ля­юць, рабе божай Марыі боль і прыт­ча вы­маў­ля­юць.


852. Ад патайніка

Стаіць залаты мосцік, над тым мосцікам стаіць гроб, у том гра­бу ляжыць мяр­т­вец. Як тому мертвяцу із гроба не ўставаць, так у ра­ба божага (імя) па­тай­ні­ка не бываць. Стаіць сабор-цэрква. Прыш­ло тры ангелы. Ідзіця на Мян­с­кую гару, угаварывайце балезні: ка­лю­чыя, падучыя, ламучыя, гнятучыя, скры­пу­чыя, тамучыя. Вый­дзі­це із касцей, з машчэй, з чуткіх вушэй, із ясных ва­чэй, з жоўтых жыл, штоб раба божага (імя) ад патайніка ўбярэч.



Запісана ў в. Залаўе

ад Ганчаровай Ганны Іванаўны, І907 г.н.,

Самусевай Валянціны Рыгораўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мінянковай В.
853. Ад прыгавору

Госпаду Богу памалюся, вячэрняй зарэ пакланюся. Вячэрняя за­ра-за­ра­ні­ца, гасподняя скорая памашніца. Шла святая Маць Пра­чыс­тая па ся­рэб­ра­на­му масту. Сустрэлі святыя ангелы. – Куды ты, Ма­ці Прачыстая, хаджала, урок прыгавор у (імя) вынімала, уроч­ныя, прыгаворныя, мужскія, жаночыя, хла­пя­чыя. Не сама сабой, Маць Прачыстая са мной. Мой дух ціхенькі, лё­ге­нь­кі, дай, Бог, час доб­ры­нь­кі.


854. Ад улёку

Наперад Госпаду Богу памалюся, ранняй зарэ пакланюся. Ран­няя зара-за­ра­ні­ца, Хрыстова памашніца. Памажы мне, Госпадзі, (імя бальнога) ра­та­ва­ці, выгаварываць урокі, улёкі, пужанне, здра­ган­не, зляканне, пацешныя, пад­с­меш­ныя, дзённыя, палудзённыя, нач­ныя, палуночныя, часавыя, мінутныя, хла­пяц­кія, сіроцкія, ка­ці­ныя, дзяціныя, каравячыя, жарабячыя, цыганскія, бал­гар­с­кія. Як садзіц­ца сонца за лес, як таго леса і дуба не відаць, так у таго ба­ль­но­га пужання, злякання, здрагання не бываць.


855. Ад уроку

Наперад Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пак­ла­ню­ся. Пра­чыс­тая Маці, прыдзі ка мне бальнога ратаваці, урокі ўмаў­ля­ці. Выгавараю жэн­с­кія, мужэнскія, каціныя, дзяціныя, ка­ра­вя­чыя, жа­ра­бя­чыя, цыганскія, бал­гар­с­кія. Як садзіцца сонца за лес, як таго ду­ба не відаць, так штоб таго ўлё­ку, пужання не бы­ваць.



Запісана ў в. Каменка

ад Пяўнёвай Паліны Цімафееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Кавалёвай В.
856. Ад пужання

Наперад Госпаду Богу памалюся, ранняй зарэ пакланюся. Ран­няя ты за­ра-зараніца, гасподня памашніца, памажы мне, Госпадзі, ба­ль­но­га ратаваці: уро­кі, улёкі, пужанне, здраганне, зліканне, па­дум­ныя, пацешныя, пад­с­меш­ныя, дзённыя, палудзённыя, начныя, па­лу­ноч­ныя, часавыя, мінутныя. Вы­га­ва­раю з буйнае галавы, з яс­ных вачэй, з чуткіх вушэй, з рацівага сэрца, з па­ль­чы­каў, з са­ра­ка­вых сустаўчыкаў, штоб па касці не хадзіла, косці не ламіла, сэр­ца не таміла, апеціту не порціла ні сходам, ні маладзіком.



Запісана ў в. Каменка

ад Кавалёвай Ганны Андрэеўны, 1942 г.н.,

студэнткай Кавалёвай В.
857. Ад эпілепсіі

У кружку трэба наліць вады. Потым узяць тры вугалькі га­ра­чыя і попел зду­нуць з іх у кружку з вадой, і кінуць етыя вугалькі ў круж­ку. Потым над етай кружкай прачытаць малітву “Отчэ наш”. Потым даць бальному з круж­кі каўтануць тры глаткі вады, ну, а пасля, як ён вып’е, пабрызгаць ва­дой твар, а астатнюю ваду ра­зам з вугалькамі выліць на пятку. Ета пад вы­ход­ныя дзверы. А пас­ля лячэння нельга есць яду вострую і не піць гарэлкі. А як прой­дзе 11 дней, на 12-ты ета ўсё паўтарыць.
858. Як лячыць эпілепсію

А то во шчэ я чула, як лечуць эпілепсію. У вёскі Загор’е (гэта Ча­чэр­с­кі ра­ён) жанчына вылечыла свайго мужа, у яго была эпі­леп­сія ад спугу. Калі ў яго пачаўся прыпадак, яна хуценька села яму на твар голым целом, закрыўшы яму твар спадніцай, і сказала тры ра­зы:

– Адкуль прыйшла, туды і ідзі.



Чалавек можа вылечыць толькі той, які гэтага прыпадку ні­ко­лі не ба­чыў.

Запісана ў в. Нісімкавічы

ад Балыковай Марыі Ігнатаўны,1909 г.н.,

студэнткай Костылевай I.
859. Ад спугу

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, святой Ма­ці Пра­чыс­тай пакланюся. Я – з словам, а Гасподзь – з помаччу. Вя­чэр­няя зара-зар­ні­ца, усе божыя памашніцы, усе прыступіце, усіх свя­тых папрашу, усе па­ма­жы­це, рабе божай (любому чалавеку) па­ма­гі­це спуг, улёк, злёк, урок, прыстрэк вы­га­ва­рыць. 3 чаго ж табе (імя) стала. Ці з-пад дымку, ці з-пад дзіўку, ці з-пад жылку. Хла­поц­кіх, дзявоцкіх, парабоцкіх, прыдуманых, прыгаданых. Вы­кач­вай­ся, спуг, макавым зернем з касцей, з маршчэй, з жылак, з пажылак, з сі­ніх жыл, з буйнай галавы, з сініх вачэй, з румянага ліца, са шчырага сэр­ца, з га­ру­чай крыві. Ідзі ж ты, спуг, на мхі, на балоты. Там табе ста­лы засланыя, куб­кі паналіваныя. Там табе, спуг, піць, есці і спаць легці. А рабе божай (імя) спуг выгаварыць.



Збіральнік: у якой абстаноўцы вы лечыце чалавека?

Інфарматар: саджу чалавека перад іконай і тры разы такое па­га­ва­ру, у ву­шы пахукаю. Еслі чалавек спужаны, то, калі га­во­рыш, сам хварэеш і хаў­ка­еш.

Запісана ў в. Палессе

ад Камісаравай Соф’і Васільеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Бодзілевай I.
860. Ад вывіху

Першым разочкам, добрым часочкам Госпаду Богу памалюся, Ма­це­ры Пра­чыс­тай пакланюся. Стань на помашч, а я з духам. У по­лі стаялі тры как­люш­кі. Пад імі сядзелі тры сястрыцы. Адна – уме­ла шыць, другая – вы­шы­ваць, трэцяя – суставы састаўляць. Маць Пра­чыс­тая, стань на помашч, а я з ду­хам.



Замова паўтараецца тры разы (другім разочкам, трэцім разочкам).
861. Ад суроку

Першым разочкам, добрым часочкам Госпаду Богу памалюся. Маць Пра­чыс­тая па цэркві хадзіла, з-пад права рабра Іісуса Хрыста радзі­ла. Не ба­я­ла­ся ні ўроку, ні прасроку. Хай жа раба Божая (імя) не баіцца. Бог – з по­маш­чу, а я – з духам.



Замова паўтараецца тры разы (другім разочкам, трэцім разочкам).

Запісана ў в. Роўкавічы

ад Яўсеенка Вольгі Васільеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Мягковай В.
862. Ад нарадкі

Зоры-зараніцы, ходзіце днём і ноччу, станьце мне на помач тры пя­цін­кі, тры масточкі. Адна – у золаце, другая – у срэбры, трэ­цяя – ніш­чым­ная. Нічога не работаю, усю ету балезень нішчымная ад­ба­ві­ла: ветрану, насыльную, на­моў­ную, нагаворную па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, етай болі злыя на­рад­кі не быць. Амін да ве­ку, мой сціх снежны лёгенькі з нябес. Камень, встань балезь, як ка­мень.


863. Ад нарадкі

Выйду я за новыя вароты, гляну я на Сіянскую гару. На Сі­ян­с­кай гарэ ста­іць сухі дуб, на тым дубе сухое галлё, пад тым дубам ля­жыць гроб. У тым гро­бе ляжыць мёртвы. Як етаму мёртваму з гро­ба не ўставаць, так пакайнай на­рад­кі не бываць. Намоўныя, на­сы­ль­ныя, набрадныя і ветраныя па касцях не хадзіць, касцей не ла­міць, з буйныя галавы, з румянага ліца, рацівага сэрца, усіх сус­та­ваў, з нутра, з жывата, касцей усіх не ламіць, і болі тут нарадкі не быць.


864. Ад нарадкі

Госпаду Богу памалюся, усім святым пакланюся апосталам. На мо­ры ля­жыць камень, на том лажары стаіць цэрква-сабор. На том са­бо­ры стаіць Апос­тал і Прастол. Стаіць, бо салавы чытае ету Еван­ге­лію, коп’ем сваім пры­бі­вае змея-гарадавніка. Заклінае етую ра­бу бо­жаю (імя), нарадку выганяе, по­мач давае з нутра, з жывата, з буй­ныя галавы, з рацівага сэрца, з пальцаў, сус­та­ваў. Выганяю вет­ра­ную нарадку, намоўную, прыгаворную, насыльную.


865. Ад нарадкі

На моры-лукамор’і стаяла белая бяроза, пад той белай бярозай ста­я­ла ця­со­вая кравать. Маць Прачыстая стаяла, украпляла муд­рас­цю, лажылася спаць. Устань, Маць Прачыстая, сунімі вецер, раба бо­жа­га (імя Марыі) боль уні­мі. На касцях не хадзіць, касцей не ла­міць, болі етай ветранай нарадкі не быць.


866. Ад нарадкі

Госпаду Богу памалюся, святой Мацеры Божай прыкланюся. Вый­ду я на васточную старану, там гасподні выбор-сыбор. У гас­под­нім сыборы – гас­под­ні прыстол, за гасподнім прыстолам – Маць Пра­чыс­тая рызой прыкрыта, шаў­ко­вай шалей спавіта. Маць Пра­чыс­тая сядзіць і Ісуса Хрыста на руках тры­мае. Як табе, змей-чарадзей і змяя-чарадзейніца, у сінім моры глубіны не зме­рыць, не пад­хадзіць, царскіх варот не адкрываць, шаўковай шалі не рас­пе­ле­наць, у Мацеры Гасподняй рызы не адкрываць, у Мацеры Гасподняй Ісу­са Хрыс­та з рук не браць, буловага шата з прыстола не браць, так табе, змея-ча­радзей­ні­ца і змей-чарадзейнік, мяне, раба божага (імя), не паядаць і врада не да­ваць, і харчы не адабраць, жыл не та­міць, сэрца не знабіць, крыві не раз­жы­гаць, жывата не пучыць. Га­ва­ру я, выгаварваю, з мяне нарадку з буйныя га­ла­вы, з румянага лі­ца, з вачэй чужых, з вушэй, з рацівага сэрца, з белага цельца, з кас­цей, з шарсцей, з пальчыкаў, з суставчыкаў. Высылаю, выгаварваю на ля­сы, на балоты, на ніцыя лозы і дзе людзі не ходзяць, птахі не ля­та­юць, кур­лац­ка­га голасу не слыхаць, там табе гуляць і ў раба бо­жа­га (імя) нарадкі не бы­ваць, па касцях не хадзіць, касцей не ла­міць, гаручыя крыві не паліць, сэр­ца не таміць, жывата не круціць. Лі­ты, Господзі, удалі. Не мой дух, Гасподні.


867. Ад прыгавору

На камень станаўлюся, жалезным тынам абгаражуся, небам нак­ры­ю­ся, дроб­ны­мі звёздамі абгаражуся, жаркім сонцам абазруся. Пай­ду я цераз Су­бо­ту-раку, вазьму прачыстыя ключы ў рукі. Зам­к­нуе, загаваруе залатымі зам­ка­мі, сярэбранымі ключамі, гасподнімі ру­ча­я­мі. Аддам тыя ключы Мацеры Гас­под­няй, у акіян-мора пад­ла­жу. Мацер Гасподняя пад камень. Як табе, змею-ча­радзей­ні­ку, змяе-ча­радзей­ні­цы, жалезнага тыну не прагрызнуць, медзяныя не­бы не пра­мі­нуць, яснага сонца не пагаснуць, ясных звёзд не адабраць, так та­бе мяне, раба божага (імя), не здолець, завоеў не завіваць, за­ло­маў не за­лам­ляць. Я замаўляюсь сваёй абградай, сваімі дзеткамі, сва­ёй худобай, ва векі вя­коў. Амін, мой дух Гасподні.


868. Ад скулы

Напераду Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пак­ла­ню­ся і ўсім свя­тым апосталам, станьце на помач. Выгаварваю ску­лу-скуліцу, красную дзя­ві­цу, суміціцу, брунімесяцу, скораедніцу, ра­бі­цу касцяную, грудавную, га­лаў­ную, глазную, ветраную, пры­га­вор­ную, радасную, жаласную, самую ста­рую, самую бальшую, ні­зу­ху, палзуху, рожу прыгожую, красную рожу пры­го­жую, белую ро­жу прыгожую, чорную рожу прыгожую і іншыя рожы пры­го­жыя. Куб­кі наліваныя, сталы засціланыя й падушкі, садовыя рас­кач­ва­юц­ца яб­лы­кі. Скулы-скуляніцы больш не бываць. Але ён давеку мой сціх, сці­хе­ным маленькі нябесь камень. Стань, скула, не сходам, не пад поўным ма­ладзі­ком, не амрычайся. Будзь жа, мае словы, крэпкі, як зямене ключы, ста­нь­це на помочь.


869. Ад скулы

Первым разам, гасподнім часам наперад я памалюся Госпаду Бо­гу, па­ма­лю­ся святой Прачыстай божай Мацеры. Святая чыстая Бо­жая Мамачка, свя­тыя анёлы, прыступіцеся ка мне на помач, ні са­ма я сабой, святы (чытвярок, втор­нік) са мной, ні сваімі я словамі ску­лу ганю, а гасподнімі думамі на­га­вар­ваю на етай пары, на вя­чэр­няй.


870. Ад жабы

Выгаворваю жабу зелянуху, жаўтуху, рабуху, бяснуху, скры­пу­ху, ры­пу­ху, бялуху па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, наб­род­ных, намаўляных, на­сы­ла­ных, госці не ўсіх жаб сам я вас усіх узяў.



871. Ад сухотаў

Ідзіце, сухоты, ламоты, на лясы, на мхі, на топкія балоты, на цём­ныя ля­сы, на шчырыя бары. Там вам піць, піраваць, у етага ча­ла­ве­ка сухотаў, ла­мо­таў не бываць набродных, наглядных, нас­мес­т­ных, крываслівых, завідлівых. Тут вам не бываць, касцей не ламіць, жыл не жаліць, сэрца не знабіць, у ча­ла­ве­ка сухотаў, ламотаў не быць.


872. Ад опухалі

Наперад Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай Мамцы пак­ла­нюсь, усе свя­тыя апосталы, станьце на помач. Ішла Маць Пра­чыс­тая цераз калінавы мост, несла тры нажы, тры свячы. Нажамі вы­чар­ча­ла, свячамі выжыгала, гор­ба­лю вынімала, вопуху не пускала, да помачы давала.



Тры разы.
873. Ад опухалі

Выйду за новыя вароты, гляну на Сіяньскую гару, на Сі­я­нь­с­кай га­ры ста­іць цэрква-сабор. У той цэркві стаіць прыстол, на прыс­то­ле ста­іць хлеб-соль, у той цэркві стаіць поп. Як таму папу ар­дан­с­кае ва­ды не папіваць, хле­ба-солі не паядаць, так 12 нарадак не бываць, сі­лы не цяраць, касцей не ламаць, сэр­ца не знабіць, жыл не жаліць унут­ры, у жываце, у буйнай галаве, у ру­мя­ным ліцэ, у вочках, у зуб­ках 12 нарадак не быць.


874. Ад пужання

Угаворваю (імя) пужання, заікання, здрыгання, смучашчая, гру­чаш­чая, веч­ная, чалавечная, кашачая, сабачая, кароўская, па­ра­боц­кая, жаноцкая, дзя­воц­кая, намоўная, набрадная.


875. Ад грызі

Грызь-грызуха, ты мяне раз, я цябе два, ты мяне тры, я цябе ча­ты­ры, ты мя­не пяць, я цябе шэсць, ты мне шэсць, а я цябе сем, ты мя­не сем, я цябе во­сем, ты мяне восем, я цябе дзевяць, ты мяне дзе­вяць, я цябе дзесяць і дзесяць. На касцях не хадзіць, касцей не ла­міць. Намоўная, прыгаворная і насыльная, гры­зі, болі не быць.


876. Ад грызі

Грызь-грызішча, каціная барадзішча (тры разы паўтарыць), як ця­бе, грызі, на жыдоўскім сметнішчы пасвяцоных костачак не глы­таць, так цябе ў раба бо­жа­га (імя) грызі не бываць ні калючай, на­моў­най, прыгаворнай, насыльнай, на­маў­ме­ль­най, падзельнай. Ідзі ты, грызь-грызішча, на шырокую паляну, там сядзіць птушка з жоў­ты­мі нагамі. Белая дзюба будзе вышкрабаць, дзюбкай вы­бі­раць, у свой Ягіпет зганяць і на сіняе мора адсылаць. Там сядзіць воўк-хам, пе­ра­ку­ся цябе там. Выгаварваю грызь з касцей, з чорнай крыві, з маш­чэй, з буйнай галавы, з рацівага сэрца, з сухіх сустаўцаў, з са­ра­ка пальцаў, з кіш­кі ванючыя, з жопы пярдучае.



Тры разы.
877. Ад чэмеру

На моры, на лукаморы ляжаў ляжар-камень, на тым ляжары-ка­ме­ні стаяў дуб на 12 какатах. На том дубе сядзіць чоран воран, ду­ба раз­дзі­рае, чэмеру і пат­ні­цу, боль выганяе, да сіняга мора па­сы­лае. Па касцях не хадзіць і касцей не ламіць, а чэмеру болей не быць, пя­той адбіваць і чэмеру болі намоўнага і на­га­вор­на­га не бы­ваць.


878. Ад крыві

Шлі тры калекі цераз быстрыя рэкі, лазу рвалі, лазу і саджалі, ла­зу па­лі­ва­лі. Лаза, не прыміся, у раба божыя ( імя ), кроў, уніміся.


879. Ад цяменніка

Дуб-дубліца, вазьмі младзенца збліца, грудаўная, галаўная, ма­лоч­ная, вет­ра­ная, прастудная. Па касцях не хадзіць, касцей не ла­міць, жыл не жаліць, сэр­ца не знабіць, цяменніку збліца не быць.


880. Ад следу

Устану рана-раненька, умоюся бела-беленька, выйду за новыя ва­ро­ты, паг­ля­жу ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць зялёны гай, у тым гаю стаіць гроб, у тым грабу ляжыць мяртвец. Як мертвяцу з гро­ба не ўставаць, травы не тап­таць, кветак не рваць, так ведзьмам-ча­радзей­ні­цам, ні ведзьмакам-ча­радзей­ні­кам гэтага чалавека не мяць ні на вадзе, ні на едзе, ні на хаду, ні ў гу­ль­не, ні на галасе, ні на воласе, ні на следу, ні на снегу не мяць. І не сама са­бой, Гасподзь Бог са мной, Маць Прачыстая сваёй залатой рызай выцірала ра­ба бо­жа­га (імя), усю боль снімала і на палац давала. Загаварваю ўсіх ча­радзей­ні­каў маладзічком і сходам.



Запісана ў в. Рудня Барталамееўская

(Бутрамеўская Рудня)

ад Шарновай Ефрасінні Фёдараўны, 1913 г.н.,

студэнтамі Бадуновым І., Гамоляй А.

Змест

Жанр, жывы праз стагоддзі…………………………………….




Акцябрскі раён………………………………………………….




Брагінскі раён…………………………………………………...




Буда-Кашалёўскі раён………………………………………….




Веткаўскі раён…………………………………………………..




Гомельскі раён…………………………………………………..




Добрушскі раён…………………………………………………




Ельскі раён………………………………………………………




Жлобінскі раён………………………………………………….




Жыткавіцкі раён………………………………………………...




Калінкавіцкі раён……………………………………………….




Кармянскі раён………………………………………………….




Лельчыцкі раён………………………………………………….




Лоеўскі раён……………………………………………………..




Мазырскі раён…………………………………………………...




Нараўлянскі раён………………………………………………..




Петрыкаўскі раён……………………………………………….




Рагачоўскі раён………………………………………………….




Рэчыцкі раён…………………………………………………….




Светлагорскі раён……………………………………………….




Хойніцкі раён…………………………………………………...




Чачэрскі раён……………………………………………………



Навукова-папулярнае выданне


ВЯРГЕЕНКА Святлана Анатольеўна
На моры-акіяне, на востраве Буяне…”

(лекавыя замовы Гомельшчыны)

У аўтарскай рэдакцыі


Ліцэнзія № 02330/0549481 ад 14.05.09

Падпісана ў друк . Фармат 60х841/16.

Папера афсетная. Гарнітура “Таймс”. Умоў. друк. арк.

Улік.-выд. арк. Тыраж 100. Заказ №

Надрукавана з арыгінал-макета на рызогрыфе

установы адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны”.

Ліцэнзія № 02330/0150450 ад 03.02.09.

246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104.





1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка