812. Ад врагоў (трі раза)
(на соль)
Господзі Іісусе Хрісце, Сыне Божы, отградзі (імя) светлым і твоімі ангеламі і молітвой Прачістай Мацері, сілою честного і жывотворяшчего твоего креста святого Архістраціга, божьего Міхаіла і всех апостолов. Свеціцель-отче Міколай, велікій чудотворец, светлымі твоімі молітвамі сохрані (імя) от злых людей, от нападзеній. Преподобный отче Серафім і светлые праведные Ісаак і Анна, і все святые на небе, ізбавьце рабу божаю (імя) от всякіх вражых налетов, от всякого зла, колдовства, чередзейства, і от лукавых людзей. Да не возмогуць оні прічініць рабе божай (імя) нікакого зла. Господзі, святом твоею сняція, сохрані рабу божаю (імя) на ўтро, на дзень, на вечер, на сон грядушчі, сілою твоею благодаці отвраці і ўдалі всякіе злые нечесці. І кто думал і дзелал по наўченію дьявола, верні ім іх зло обратно во преісподнюю. Яко твое есць царство і сіла Отца і Сына і Святого Духа. Амінь, амінь, амінь.
813. 3 урокаў (трі раза)
Первым разом, гасподнім часом Господу Богу помалюся, Господа Бога попрашу. Встань, Господзі, да помошчі. Умоўляю, угавараю, подуманна, пагаданна, прістречное, подзлячное, подсмешное, с косцей, с можжей, с очей, з белого цела, з румяного ліца, з жоўтой косці, з горячей крові, з (імя) головы, з жывота. Ехаў Іісус Хрістос через каліновы мост, каліну ломаў, (імя) прістрек уговараў. Прістрек-прістреча, божы человеча, по косці не ходзі, косці не ломі, ідзі на сіне море, там цебе пітаніе, еданіе і лучшыя спачуванія, а тут цебе не стояць, жоўтой косці не ломаць, горячей крові не разліваць.
814. Зляк-спуг (трі раза)
Господу Богу помалюся, Святой Прачістай Мацері покланюся. Пріступіце, помогіце к (імя) зляк угавараць На сінем море престол стоіт, на престоле кніжкі лежат, за кніжкамі свечі горят, за свечамі Ісус Хрістос і сам Господ стоіт. Прішла к ему Прачіста божа Мацер і ангелочкі. Ангелочкі, ідзіце к (імя) рождзённой, малітвенны зляк уговораць, огонь потушыць. Трі злякі, трі огні ўговораю, зляк уклінаю. Жоўтой косці, чірвоной крові, румяного цела, зляку не стояць, косці не ломаць, кріві не разліваць, з божай (імя) не вкушчаць. Ідзіце вы, зляк, на ніцые болота, на густыя. Я – з словам, Господ – з помошчью, святый дзень (дзень недзелі), стань прі помошчі. Пріступіце, помогіце все божые ўгоднікі мне на славу, а (імя) на помошчь. Амінь, амінь, амінь.
815. Удар (трі раза)
Господу Богу помалюся, святой Прачістай Дзеве покланюся. Пріступіце, помогіце к (імя) удар уговараць. Просвяці, Оцец Мікола-чудотворец небесный, як людзям помогаў, так і нам поможы. Пресвятая Марія, Мацер Божа, ехала на асляняці с тріма свечамі, с тріма проскурамі. 3 асляняці оседлала і раны оглядала, водамі промывала, свечамі засыпала і ядресць унімала, і ўдар говоріла: – Як комар укусіў, так і ўдар зажыў. Я – з словам, Господ – з помошчью. Пріступіце, помогіце все божые ўгоднікі мне на славу, а (імя) на помошч. Амінь, амінь, амінь.
816. Малітва-яд
(лячыць кров)
Первым разам, добрым часам Господу Богу помалюся, божай Мацері покланюся, всем святым на белом свеце. Зорі-зорніцы, божые помочніцы, пріступіце, помогіце к (імя) яд угавараці. На море лежыт камень, на том камні стоіт дуб, на том дубе 12 кокотов. Между цех кокотов гнездзечко, у том гнездзечку лежыт гадзюк половіца. Даволі цебе лежаць – пора вставаць, своіх поплечніц ушчуваць. Не будзеце ўшчуваць, буду я вас громом-бліскавіцею корміць. Уговараць і ўмоўляць, домовую, гноевую, корову, карявую, болотняную, водзяную, борцевую, подцінную, лесовую, пешчаную, боревую. У чістом поле стоіт явар, на том яваре седзіт бегла, под тую беглу под’езжает Архангел Міхаіл на зорном коне.
817. Малітва-вужаў яд (1 раз)
(лячыць жалудак, печень, почкі)
На сінем море, на акіяне стоіт дуб, под тым дубам кроваць стоіт, на той кроваці перыны лежаць, на тых перынах трі гада лежат. Первы – вуж Даніла, другая гадзюка – Маріна, треці – слівень-гад. Ты, гад Даніла, вынімай свае жало із (імя), а ты, гадзюка Маріна, вынімай свой зуб із (імя), а ты, слівень-гад, вынімай свой яд із (імя), а не будзеце вынімаць, будет на вас святой Міхаіл жалобу подаваць, будзет вас осіновымі однолеткамі на мелкіе кускі рубіць і ў огонь бросаць. Амінь, амінь, амінь.
818. Вецер-прастуда (1 раз)
(лячыць бронхі, лёгкія)
От 12 свят: первое – Рождзество Хрістово, другое – Новый год, трецье – Кресченье, четвёртое – Встреченье, пятое – Благовешченье, шестое – Пасха, седзьмое – Мікола, восьмое – Троица, дзевятое – Петро, дзесятое – Спас, одзіннаццатое – Прачіста Ўспеніе, двенаццатое – Прачіста чесный крест. Выговаріваю вецер-віхрян, бурян. Ціхі вецер выговаріваю із рук, із ног, із всех суставоў, із белага цела, штоб голова не болела. Выговаріваю із рук, із ног, із всех суставоў, із мізінного пальца.
819. Залатнік (1 раз)
Господу Богу помалюся, Прачістай Мацері і Богу покланюся. Прачіста Мацерь божа, прідзі на помошч ко мне, поможы мне (імя) ратаваці, залатнік на место восстонавліваці. А ты, залатнік, не ходзі до косці і жывота не ломі, ідзі на сінее море, там цебе место, там ты разгуляешся і (імя) не ўславляйся. Я – словам, Господ – помошчью. Пріступіце, помогіце (трі раза).
820. Головная боль (1 раз)
Святый пророк, господні Кресціцель Іоанна, велік ты перед Богом і многое можэш попросіць у него, поэтому, пріподая, молю цебя, Кресціцель Хрістов, услыш страждушчую голоўную боль у (імя), облегчі і ўцішы недуг, і ўтолі скорбь у (імя), освобождая от болі, і ісцелі её. Да прославіл цебя і Бога во векі веков. Амінь, амінь, амінь.
821. Грызь, параліч, звіх (1 раз)
Господу Богу помалюся, святой Прачістой Божай Мацері покланюся і зорам-зараніцам, всем божым помошчніцам. Пріступіце, поможыце і к рабе божай (імя) грызь, параліч, ізвіх уговаріце. Ехав Ісус Хрістос на Сіянскую гору на вороном коне, на золотом седле, на шолковом шнуре. Как тому вороному коню шэлковой травы не с’едаць, сільной росы не співаць, так у рабы божай (імя) грызі, паралічу і звіху не бываць, сустаў на сустаў наставляць, на жылы кровь наліваць, сонцем не пекці, лістом не трепетаць, угору не стояць і опухалі не гнаць. Амінь, амінь, амінь.
822. Скула-залатуха (1 раз)
Господу Богу помалюся, Святой Прачістай Мацері покланюся. Пріступіце, помогіце к (імя) скулу ўговараці. Добры дзень (еслі дзень і т.д.) цебе, скула-скуліца, красная пані-дзевіца, праворна малышка, калючая, балючая, прістречная, переходная, із сырой землі, із воды, із буйного ветра, із губ, із зуб, із языка, із очей, із головы, із румяного цела я цебя ўговараю, умоўляю, на сінее море отправляю. Скула-скуліца, красная пані-дзевіца, белу-беляву, чорну-черняву, скулу-брушніцу, скулу-чарніцу, скулу-памяніцу, скулу муравую, скулу ніцу, скулу сыпучу, скулу нарівану, скулу пузыркавану, скулу разсыпану, скулу-залатуху. Всех я вас отсылаю на ніцые лозы, на белыя берёзы, на зелёные кусты. Там зерняткам зрабіцеся, на дробны мак разсыпіцеся. Прачіста Маці будзет помогаці і (імя) помошч даваці. Пріступіце, поможыце, усе божыя святыя ўгоднікі. Я – словам, Господ – с помошчью. Амінь, амінь, амінь.
823. Скула-рожы (1 раз)
Господу Богу помалюся, святой Мацері покланюся, усе святые на белом свеце, пріступіце, поможыце к (імя) рожу ўговараці. Рожа прігожа, годзі цебе тут стояці, жывотом косці ломаці, по крові ходзіці. Я цебя ўговораю, умовляю. Ідзі ты, скула-скуліца, по всему свету кресчёному. Я цебя ўговораю, скула-скуліца, красная пані-дзевіца. Ідзі ж ты с косцей, з можчей, із жыл, із поджыл, ідзі ты на сінее море, да не возврашчайся. Там цебе кубкі наліваные, стулкі подставленные. Пейце, гуляйце і (імя) помошч давайце, і (імя) покідайце. Прачістай Божай Мацері покланюся, Прачіста Божа Мацерь будзет помогаці і (імя) помошч даваці. Амінь, амінь, амінь.
824. Дзецкая болезнь (1 раз)
(заключная ў лячэбным сеансе)
Господу Богу помалюся, Святой Прачістай Мацері божай покланюся. Все зоры-зарніцы, все божыя памочніцы, прыступіце, помогіце мне дзецкую балезнь у (імя) уговараці. Скула-скуліца, ламуча, балюча, чарнюча, прыбыўшы, отбыўшы, ты же тогда стояла, косць ломала, по суставам ходзіла, кровь зажыгала. Цепер я цебя отсылаю на сухіе лозы, на белые берёзы, на зелёныя кусты, на сінее море, а на том сінем море сухі бэз, як жа бэзу не развівацца, так і горечку ў (імя) не пояўляцца. Прачістай Мацері ўракнюся, Прачіста Мацерь будзет помогаці і (імя) помошч даваці. Во векі веков. Амінь, амінь, амінь.
825. Начніцы (дзіцячая замова)
Начніцы-сестрыцы, даю вам работу: проса тоўчыце, мак счытайце, мак счытайце, а моего дзіцяці не чапайце (два раза). Даю вам 12 верацён. Позаўчора пралі, а вчера моталі, а цеперь тчыце, прімыкайце, мойго дзіцяткі не чапайце, нехай яно спіць, прісыпает, пусць цело набірает.
826. От ліхорадкі
Господу Богу помалюся, Прачістой Мацері Божэй покланюся і всем святым на белом свеце. Пріступіце, помогіце к (імя) ліхорадку ўговараці. ІІІло 70 жэншчін – босые, косые, косматые. – Отче Ораме, пошлі сына Ісака і дух мой святой. Ісак, бері меч і отрубі ім всем головы, штобы оні не вредзілі рабу божьему (імя). – Святой Ісак, не рубі нас. Мы не будзем вредзіць рабу божьему (імя). Мы пойдзём за высокіе горы, за дзікіе лозы, за сінее море. Там будзем жыць і рабу божьему (імя) не будзем вредзіць. Амінь.
827. Кровь замоўляць
Лецел ворон через сінее море с золотой іглой і шолковой ніткой. Золотой іглой раны зашывал, вопуху не пускал, кровь замоўлял.
828. Зубы лечіць
Месяц в небе, покойнік в зямле, камень у моры на дне. Як станут етыя тры асобы мёд-віно піць, тады начнут у (імя) зубы балець. Молодзік молодой, у цебя рог золотой, ты по небу ходзіш, мёртвых бачіш. У іх зубы не болят, штобы і ў меня, рабы божай (імя), зубы не болелі.
Тры раза.
829. Молитва от пьянства
Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь. Хмель и вино, отступитесь от раба божьего (имя) в тёмные леса, где люди не ходят и кони не бродят, и птицы не летают. Во имя Отца и Сына и Святого Духа (2 раза). Хмель и вино, выходите на быструю воду, по которой люди не ездят, от раба божьего (имя) отступитесь. Хмель и вино, пойдите на буйные ветры, что по дальности ходят. Во имя Отца и Сына и Святого Духа (2 раза). Привяжитесь к лихому человеку, который на (имя) лихо думает, к тому привяжитесь, который добра не сделает, а от раба божьего (имя) навеки отвяжитесь. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на
ад Мятліцкай Васілісы Васільеўны, 1939 г.н.
(раней пражывала ў г. Хойнікі),
студэнткай Рубан К. (2003 г.)
(з сшытка)
Чачэрскі раён
830. Ад зубнога болю
– Маладзік маладой, у цябе рог залатой. Ці быў ты на тым свеце?
– Быў.
– Ці бачыў жывых і мёртвых?
– Бачыў.
– Ці баляць у іх губы, зубы, дзясны-красны?
– Не, не баляць.
– Штоб у рабы божыя (імя) не балелі ні губы, ні зубы, ні дзясны-красны. Амін. Амін. Амін.
831. Ад усіх хвароб
Соль-саляніца, соль-вуляніца. Расла ты на марах, на бальшых азярах. Не баялась ты ўзімку марозу, і ўлетку жары. Дак не бойся і ты, раб божы (імя), ні ўроку, ні прыгавору ні мужскога, ні жэнскага, ні дзявоцкага, ні хлапечага. Амін. Амін. Амін.
Запісана ў в. Бабічы
ад Покусавай Паліны Барысаўны,1923 г.н.,
студэнткай Цепляковай Л.
832. Замова ад нарадкі
На алінай гары, на сібірскай зямлі стаіць цэркаў на 12 галоў, на 12 вратоў, на 12 вакон, на 12 дзвярэй, на 12 замкоў, на 12 ключэй. Хто ў гэтай цэркві? Гасподзь Бог, гасподняя місія, кніжку чытае, із (імя) нячысты дух выганяе із нутры, із жывата, із касцей, із мышц, із буйнай галавы, із шчырага сэрца, із краві гарачай, із усіх жыл, каб (імя) была жыва. Настасія-Радасія, станьце вы на помашч і сам Гасподзь Бог, дай сваіх галубей. В дзень ляціце, зерне не збірайце, ляціце вы к (імя), сведку-нарадку жалезнымі кіпцюрамі выклёвывайце, залатымі крыламі вымахвайце із нутры, із жывата, із касцей, із мышц, із буйнай галавы, із румянага ліца, із ласнага языка, із шчырага сэрца, із белага цельца, із чырвонай краві, із мяккай сярэдзіны, із усіх жыл. Нясіце ту сведку-нарадку на мхі, на балоты, на цёмныя лясы, на сінія моры. Як камню Латуру навек не всплываць, так у (імя) в дварэ, в доме ведзьмакам не бываць. Выгаварываю і вымаліваю. 3 таго дня, з таго часу, з той мінуты стань у (імя) все здароўя на места, как Ісус Хрыстос стоял у краста ў крэсла. Гасподзь са мной, прылюбі дух мой. Не сама з сабой гаварыла, а Госпада Бога прасіла. Маё слова – божы дух. Амінь.
Запісана ў в. Бацвінава
ад Філіпенка Яўгеніі Лаўрэнцьеўны, 1926 г.н.,
студэнткай Макеевай А.
833. Ад скулы
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся і ўсім святым апосталам прыкланюся. Памажы мне, Госпадзі, выгавараць скулу-скуліцу, белую бялуху, сінюю сінюгу, скулу валавянную, скулу каўтунную, скулу-цемянніцу, скулу-грэшніцу, радавую, начную, хрэставую, веніцавую, каршаніцу, наружніцу, жабніцу, разасніцу, патайніцу. І ссылаю я вас, дзе людзі не ходзяць, сабакі не брэшуць, петухі не пяюць і рабе божай (імя) помачы даюць. У лесе на шырокай паляне сама Мацер Гасподняя цябе, скулу, заклікала, на кут сахарны, на мёд салодкі. Раскаціся ты макавым зернем. Не мой дух, гасподні.
834. Ад дзяцінца
На далёкім полі, на далёкім полі стаіць дуб сухі-прасухі на дванаццаць какатоў, на дванаццаць каранёў. Пад тымі каранямі стаіць гроб. У грабу ляжыць мярцвец-чарнец. Там спускаецца з небеса сам Гасподзь Бог на залатой калясцы. Па далёкім полі раз’язджаецца, дзяцінцаў, сухотнікаў, ламотнікаў сабірае, у залатыя каляскі складае, к гробу падважае. Як наляцелі мелкія пташкі, дзюбкамі, кагцямі з залатых калясак бралі, у гроб клалі, жоўтым пяском прысыпалі. Як тым касцям з гроба не ўставаць, так у бальнога (імя) безбытніка, сухотніка, ламотніка не бываць, галоўкі яго не круціць і вочак яго не паліць, гаручыя крові не разыгрываць. Як таму сухому-прасухому дубу не распухаць, так у бальнога сухотніка, ламотніка не бываць дзяцінцы. Галоўкі яго не круціць, вачэй яго не паліць, крові яго не разыгрываць. Дай, Госпадзі, час добры, дай, Госпадзі, час лёгкі, прымі мой дух лёгкі, дай, Госпадзі, помач.
835. Ад чорнай балезні, ад прыпадку
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры прыкланюся і ўсім святым апосталам. На Сіянскай гарэ, на святой зямле, на шаўковай траве стаяў гасподні храм на дванаццаць святых глаў, за дванаццаццю прастоламі. Як чорнай балезні тут не стаяць, з дванаццаццю ў руках не дзяржаць, дванаццаць евангелій не чытаць, дванаццаць херуімаў не скаваць, так у раба божага (імя) прыпадку не бываць, па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, сэрца не знабіць, галаву жарам не ламіць, рук і ног не таміць. Датуль ты, чорнае ліха, стаяла, у раба божага (імя) косці ламіла, сэрца знабіла, галаву жарам паліла, рукі і ногі таміла, пакуль раб божы (імя) не ўпрасіў, не ўламіў, не ўгаварыў. Я, раб божы (імя), цябе ўпрашываю, умаляю не сваім духам, а гасподнім словам, нябеснымі духамі. Ва векі вякоў. Амінь. Не мой дух, Гасподні.
836. Ад нарадкі
Госпаду Богу памалюся, Матцы Прачыстай пакланюся. Маць Прачыстая, стань ка мне на помач, Ісус Хрыстос – на ратунак. Выйду я на сіня мора, на сінім моры – залатая качка, у той залатой качцы сядзіць чорная вутка. Пад той чорнай вуткай ляжыць чорнае яйцо. Прыходзіла Маць Прачыстая з залатымі ключамі. У правую руку залатыя ключы брала, карабягу атамкала, чорнае яйцо брала, разбівала, у чорнае мора кідала, у рабы божыя (імя) нарадку атнімала, у чорнае мора кідала. На сінім моры востраў, і на тым востраве ляжаў камень Алатыр, на тым камні стаяла царква-сабор. У той царкве было тры падпаповічы, яны стаялі, евангелію чыталі, у рабы божай (імя) нарадку атнімалі, у чорнае мора кідалі. Рассердзіўся сам Гасподзь на чарадзейніцу, на чарадзейніка, спусціўся з нябёс. Тры святых з трымя мячамі на кускі мяса рассякалі, на штыкі сажалі, рабе божай (імя) помачы давалі. На мой час, на мой прыгавор дай, Бог, час добры, прымі мой дух лёгкі, дай, Гасподзь, рабе божай (імя) помач. Амінь.
837. Ад сліўня (слепня)
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры прыкланюся і ўсім святым апосталам. Не сама я сабой, Гасподзь Бог са мной, Прачыстая Мацер перада мной і поле сіні, і слівень белы, вынімай свой яры зуб, пахучае жала. Не выніміш, то буду я прасіць Міхаіла-архангела, і будзе цябе Міхаіл-архангел біць жалезным кнутом і нашле на цябе тучу грамавую, тучу каменную, і ён цябе выб’е агнём, выпале твой народ, выведзе і ўсю тваю сілу.
Гаварыць на вадзе тры разы.
838. Ад цеменніка
Госпаду Богу памалюся, святой Мацеры прыкланюся. Угавараю цемянны зуб пад гэты дуб цесовы і бакавы, і гарлавы. Як тому дубу на корні не стаяць, расткоў не пускаць, так рабу-бажэственніку цеменніка не бываць. Ой, ты, дубя-дубя, не возьмеш цемяннога зуба, карэння пакапаю. Як возьмет цемянную яму, то карэнне пакапаю і цемянную яму, і азалачу. Цякла рака з-пад дуба Сыбота, вымывала жоўтае карэнне, жоўтае каменне, сіняе краменне. Тут штоб перамывацца, пяском перасыпацца, у раба божага (імя) цемянніка не атражацца. Мой дух ціхенькі, лёгенькі, дай, Госпадзі, помач.
839. Ад грыжы
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Мацеры прыкланюся і ўсім святым апосталам. Стань жа ка мне на помашч. Як гэтаму дрэву на корні не стаяць, веткамі не махаць, пташкамі не шчабятаць, так у гэтага раба божага (імя) грызі не бушаваць, на лары не ляжаць, бакоў не закладаць, к сэрцу не прылягаць, не паланіць касцей, не пушыць, не ламіць, жарам не паліць. Датуль жа ты, грызь, у гэтага раба божага (імя) па касцях хадзіла, косці ламіла, жылы жарам паліла пакуль цябе не ўмаліла, ухадзіла, угаварыла назад ты вараціся, на сваё месца станавіся. Ёсць на свеце тры царыка. Адзін царык – дуб на полі, другі царык – ясны месяц, трэці – камень на моры. Як гэтым царыкам у кучу не схадзіцца, за цясовыя сталы не садзіцца, вінных чар не наліваці, адзін аднаго па бацюшку не ўзываці, так у гэтага раба божага не бушаваць, па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, жыл не таміць, крыві не паліць, бакоў не закладаць, к сэрцу не прылягаць, на ларі не ляжаць. Датуль жа ты, грызь, у (імя) па касцях хадзіла, косці ламіла, бунтавала, пакуль я цябе не ўмаліла і ўхадзіла ж, я цябе ўмаліла, ухадзіла, угаварыла. Назад вараціся на сваё месца, станавіся на моўную, прыгаворную, насыльную, ветраную, датуль жа ты ў (імя) бушавала, дакуль я цябе не ўмаляла, ні ўхадзіла, ні ўгаварыла, я ж цябе ўмаліла, выслала ў поле, на шырокую паляну, там твае браты і сёстры гуляюць, цябе заклікаюць на куст сахарны, на мёд салодкі, сталы засцілаюць, кубкі наліваюць, цябе заклінаюць. Там цябе ўцешаць, на шаўковых травах калыхацца, у раба божага (імя) схода мінавацца, маладзіком не атражацца. Ты, грыжа-грызнішча, казіная барадзішча, укушу-перакушу. Не мой дух, Гасподні.
Запісана ў в. Бяляеўка
ад Сілкінай Ганны Герасімаўны, 1932 г.н.,
студэнткай Кавалёвай В.
840. Ад дзіцячага
На чыстым полі, на прыволлі стаяў дуб на дванаццаць какатоў. На тым дубе сядзела дванаццаць вараноў. Самі чорныя, дзюбы чорныя, когці чорныя. Вараны вы мае, вараны, дзюбкамі выбірайце, когцямі выдзірайце на сем лет, на весь век бытніка, бязбытніка, сухотніка (імя) заклінайце. Каб па касці не хадзіць, касці не ламіць, шчырага сэрца не знабіць, краснай крыві не паліць. І ціхенька, лёгенька, прылюбі ты мой дух скорынька.
841. Ад дзіцячага
На чыстым полі, на прыволлі стаяў камень, на нём сядзеў старынькі дзедзька, кашляў, пляваў, бытніка, бязбытніка, сухотніка (імя) заклінаў. Каб па касці не хадзіць, касці не ламіць, шчырага сэрца не знабіць, краснай крыві не паліць. І ціхенька, лёгенька, прылюбі ты мой дух скорынька.
842. Ад дзіцячага
На чыстым полі, на прыволлі стаяў дуб, пад тым дубам стаяў гроб, у тым грабу ляжаў мярцвяк. Як таму мерцвяку з гроба не ўставаць, так у (імя) бытніка, бязбытніка, сухотніка не бываць. Каб па касці не хадзіць, касці не ламіць, шчырага сэрца не знабіць, краснай крыві не паліць. I ціхенька, лёгенька, прылюбі ты мой дух скорынька.
843. Ад нарадкі
На дуі, на буі стаяла цэрква-сабор жалезным тынам абгароджаная. Прышла змея Плітар, хоча жалезны тын паламаць, залаты з цэрквы хрэст зняць, царскія варота адчыніць, праскуркі наесца, ладану нанюхацца, свечы патушыць, усіх апосталаў укусіць. Не скусаць, а на помач даваць ад нарадкі. Бярыце свой нож у кулак, ідзіце на кума краваць, грудзі разразаць, кроў праліваць, (імя) помачы даваць. Не скусаць, а на помач даваць ад нарадкі.
844. Ад пужання
Ці табе з улёку, ці табе з уроку, ці табе з ядзення, ці табе з курэння. Курачае, сабачае, коньскае, кароўскае, авечае, чалавечае, курынае, птушынае, мышынае, кацінае. Ідзі ж ты, пужанне, на сіняе мора. На сінім моры стаіць прыстол. Маць Прачыстая к прыстолу прыступала, у рабы божай (імя) урокі-улёкі вынімала. Ідзі ж ты, пужанне, у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Там табе Маць Прачыстая ўрокі-улёкі, пужанне ў (імя) унеслі.
845. Ад прычча
Вымаўляю болі прыччага, выгаварую падумнае, пагаднае, страшнае, смешнае, жаноцкае, дзявоцкае, парабоцкае, сіняглазае, белаглазае, чорнаглазае, касаглазае. I не сама сабой, Прачыстай Святой. Шла Маць Прачыстая па чыстаму полю, па калінавым масту. Несла тры нажы. Нажамі прачырсала, свечамі пражыгала, у рабы божай (імя) болі вынімала: калючае, балючае, смешнае, падумнае, пагаднае. Выгаваруя з касцей, з машчэй, сырых печаней, із жыл, з пажыл, з усіх пальчыкаў, з усіх мелкіх сустаўчыкаў. Па касці не хадзіць, касці не ламіць, шчырага сэрца не знабіць, краснай крыві не паліць. Выгаваруя і бацькава, і маткіна, і дзедава, і бабіна, і блізкіх сусед, і дальніх сусед, і дзядзькава, і цёткіна. І ціхенька, лёгенька, прылюбі ты мой дух скорынька.
846. Замова
Первым (другім, трэцім) разам, божым часам наперад Госпаду Богу памалюся, Прысвятой Мацеры Божай пакланюся і ўсім святым апосталам, гэтаму дзянёчку (вечарку) святой (дзень нядзелі). Памажы мне, Господзі, первым (другім, трэцім) разам ад (...) гаварыць.
Запісана ў в. Добрынь
ад Калачовой Зінаіды Трыфанаўны, 1914 г.н.,
студэнткай Харытонавай А.
847. Ад пужання
Зара-зараніца, гасподняя памачніца, стань, Бог, на помач. Шоў Бог па жалезнаму масту, пад тым мосцікам стаіць гроб, а ў тым гробіку мяртвец, як мертвяцу не ўставаць, так у рабы божай пужання не бываць. Урочнае, прадумнае, прыгаворнае, дзявоцкае, хлапоцкае. 3 касцей, з печаней, з буйнай галавы помачы даю.
848. Ад звіху
Ехаў Юра на буланым кані па сіняму мору. Збірае кошчы к кашчам, моршчы к маршчам, ізвіх унімаю. Паддзельнае, дзявоцкае, хлапоцкае, жаноцкае. 3 касцей, з машчэй, з буйнай галавы боль, звіх унімаю.
849. Ад рожы
Ішоў Бог і нёс тры цвета. Адзін – іссох, другі – ізвял, а трэці – так прапал. Угаварваю рожу ўрошную, прадумную, прыгаворную сыйсці з вачэй.
850. Ад грыжы
Хадзіла Маць Прачыстая па палям, па лугам. Збірала цвяты ад грыжы. Грызла зубамі, нажом заразала і як етай палцы ліста не пускаць, так у рабы божай грыжы не бываць.
|