Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка16/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

763. От заикания для мужчины

Взять прут мужского дерева (дуба, клёна, тополя и т.д.), на­чертить на зем­ле Соломонову звезду (шестиконечную), очертить вок­руг нее круг. Водить по кругу больного и говорить:

– Шесть, а не пять, пять, а не четыре, четыре, а не три, черт с язы­ка сотри. – С раба (имя) взял? – Взял. – На свой забрал? Аминь.


764. От заикания для женщины

В женский день (среду, пятницу, субботу), чтобы не было дол­гов ни у ле­ча­ще­го, ни у больного, а также месячных, читают в пол­день, завязывая на лен­те узлы:

– Двенадцать чертей-братей, завяжите и заберите с языка рабы (имя) то, чем она заикалась, с тем она и рассталась. Каждому черту, его языку по од­но­му узелку. Аминь, аминь, аминь.


765. От заикания для ребенка

Дают ребенку пить теплое молоко ложками. На каждую из ло­жек чита­ют заговор (день лечения среда):

– Собака лежала, кошка прибежала и все слизала. Ты, пес, не скули, а ты, кошка, забери, а ты, (имя), чисто говори. Аминь, аминь, аминь.


766. Заговорить боль в печени

Встать так, чтобы ваша тень была перед вами. Смотреть чуть впе­ред, над головой тени, и говорить три раза:

– Как ты, тень моя, впереди, так ты, боль моя, позади. Как нет те­бя, тень, у мертвого, так и нет у меня боли у живота. Аминь.



767. На благополучные роды и счастье ребенка

Под темными сводами, темными водами челнок качается. Ко­му плыть в чел­но­ке – не нами решается. Кого пошлет Богородица, тот у рабы божией (имя) и родится. Помолю Богородицу сжал­и­ть­ся, в доб­рый час пусть ребенок яв­и­т­ся и во здравии мать останется. Аминь.



Читать заговор нужно в комнате роженицы, куда никто не вой­дет, сидя при этом на табурете. Вокруг поставить и зажечь не­чет­ное кол­и­чес­т­во свечей. Заговор может читать как сама бу­ду­щая мама, так и кто-то, кто желает ей добра (читающий так­же должен находиться в окружении све­чей).

Запісана ў в. Асташкавічы

ад Клешчанка Кацярыны Сцяпанаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Клешчанка Н.
768. Ад зубнога болю

Гавораць пры нараджэнні маладзіка:

– Месяц, месяц, дзе ты быў?

– На том свеце.

– Што ты бачыў?

– Людзей жывых і мёртвых.

– Што ж, у іх зубы баляць?

– Не, не баляць, не шчымяць, знямеўшы ляжаць.

– Дык каб у раба божага (імя) не балелі, не шчымелі, зня­меў­шы ля­жа­лі.



Пры гэтым тры разы плюнуць у сторану. Перад тым, як за­га­вор­ваць, трэ­ба сказаць:

– Месяц, табе вострыя рага, а міне поўныя хлебам закрама, табе – на ста­ян­не, міне – на здароўе.


769. Ад зубнога болю

Бярэцца вугалёк.

– Агнявое – на агонь, ветраное – на вецер, вадзяное – на воду.



Прыгаворваюць:

– Маладзік малады, твой рог залаты. Быў ты на небе?

– Быў.

– Баляць там зубы?



– Не.

– Ніхай не баляць і мае.

Зоры-зарніцы, божыя памочніцы. Памагалі вы Богу, памажыце і мне. Ні­хай не баляць зубы ў міне.
770. Ад крывацёку

Перад тым, як загаворваць, патрэбна сарваць любую траву, не гледзя­чы, дый сказаць пры гэтым:

– Трава, якую не садзілі дый не сеялі, споўні божае вяленне.



Гэтую траву патрэбна прыкласці да таго месца, дзе ідзе кроў.
771. Ад крывацёку

Стану я, раб божы (імя), бласлаўлясі, перахрысцясі, з хаты дзвя­ры­ма, з два­ра варотамі, у чыстае поле за вароты. У чыстым полі ста­іць свят акіян-ка­мень, на святым акіян-камні сядзіць красна дзе­ві­ца з шаўковаю ніткаю, рану за­шы­вае дый кроў загаворвае ў раба бо­жа­га (імя), дый каб не було ні во­пу­ха­лю, ні болю, тым маім доб­рым словам ключ і замок атныні і да веку. Амінь.


772. Начніца

Каб вылячыцца ад начніцы, патрэбна скласці ногі і начарціць крыж на па­дош­вах ног абгарэлай спічкаю, гаворачы пры гэтым:

– Арыды і Марыды, Арыды і Макарыды, уйміці, умовіці ў ра­ба бо­жа­га (імя) начніцу, каб яе век не було і яна не чапала век па ве­ку і атныні да веку. Будзь, маі словы, крэпкія і загаворачыя. Ва імя Ай­ца і Сына і Святога Духа.


773. Начніца

Можна насіць дзіця па ганку, калі вячэрня зара, і тры разы пры­га­вор­ваць:

– Зара-зараніца, забяры бяссонніцу, бегамонніцу, а нам дай сон-уга­мон.


774. Грыжа

Стану я, раба (імя), бласлаўлясі, пайду, перакрысцясі, у паў­ноч­ную ста­ра­ну, да мора-акіяна. У моры-акіяне ляжыць камень. На тым камяні дом ста­іць. Папрашу я, рабу (імя), здароўечка, ад гры­жы-хваробы, ад грызоты, ад ла­мо­ты. Бяжыць рэчка вогніная, праз вог­ні­ную рэку – калінавы масток, па гэ­та­му масту ідзе стары ча­ла­век, а ў руках нясе залатое блюдзечка, срэбнае пё­рыш­ка, што ў рабы (імя) семдзесят жылак, семдзесят костачак, семдзесят сус­таў­чы­каў. Ні балі і ні ламі, і ні выкідвай ні на канцы, ні на ветцы ніколі.



Запісана ў в. Васілёўка

ад Зязюлі Валянціны Лявонаўны, 1928 г.н.
775. Ад ячменю

Госпадзі, благаславі. Сонца – на запад, дзень – на ісход, сучок на глазу – на ізвод. Сам прападзе, як чело* пачарнее. Ключ і замок сло­вам маім.

* чело – вусце печы.

776. Ад валасня

Ва імя Айца і Сына і Святага Духа. Волас ты, волас, выйдзі на ржа­ны ко­лас з раба божага (імя) ці на пепеліцу, ці на цёплу вадзіцу.


777. Ад крывацёку

Едзе кузнец на мора на карай лошадзі, лошадзь кара – кроў ста­ла. Кроў-яра­ві­ца, красна дзевіца, паіграла, пашуціла, на белам ка­муш­ку нітка абарвіся, кроў у раба божага (імя), уйміся.


778. Ад звіху

Станавы сустаў, стань на свой стан са ўсіх касцей, са ўсіх ма­роў, са ўсіх жы­лаў, са ўсіх пажылкаў, з буйнай касці, з краснай кро­ві, з раба божага (імя).


779. Ад грыжы

Стану я, благаславясь, і пайду, перакрысцясь, на акіян-мора. На нём пла­вае гогаль* марскі. Ён не мае ні сіняй, ні краснай опу­ха­лі, ні хамута**. Там паў­зе рак марскі, ён не мае ні сіняй, ні краснай опу­ха­лі, ні хамута. Там ля­жыць мярцвец, ён не мае ні сіняй, ні крас­най опухалі, ні хамута. Там сядзіць пе­вень, ён не мае ні сіняй, ні крас­най опухалі, ні хамута.



* гогаль – пціца сямейства вуціных.

** хамут – грудная хвароба, одышка.

Запісана ў в. Печышчы

ад Кемень Надзеі Платонаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Новікавай Ю. (2003 г.)
780. Ад усякіх пакасцей

Гаварыць на ваду, каторой умываюцца ў поўнач:

– Божая вада, смой, спалашчы дзяла ведуноў, врагоў, су­пас­та­таў, ерэ­ці­каў, знахарэй хітрых, слюні коней, злобных людзей. Абя­рэ­гам будзь ад уся­кай пакасці. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.


781. Ад болі ў спіне

Біць венікам у бані і гаварыць:

– Не рваць, не ламаць, а сваё здароўе ў чорта забіраць. Амінь.


782. Ад курынай слепаты

Стаць тварам на ўсход сонца і чытаць тры дні падрад:

– Сумеркі і палусумеркі, падзакатны час і час вячэрні, света бе­ла не лі­шай­це. Як сава ноччу глядзіць да ўсё відзіць, так і раба бо­жая (імя) усё відзе­ла. Амінь.



783. Ад скулы

Скула-сумніца, галаўня-галаўніца, чорная-чарніца, красная дзя­ві­ца, я ж ця­бе ўгаворваю прыстрэчную, урочную, я з цябе жыд­касць вы­цяг­ваю, я цябе ссы­лаю на ніцыя лозы, на паповы дворцы. На па­по­вых дворцах сталы зас­ці­лаю, кубкі наліваю, там табе пі­цен­не і ядзен­не, мякка спаць, лёгка ўстаць і (імя) спакаення даваць. Як мой дух лёгка ідзе, штоб так (імя) на помач ста­на­ві­лась.



Запісана ў в. Прыстарань

ад Дземідзенка Соф’і Трафімаўны.
784. Ад цяжкай хваробы

Чытаць раніцай і пасля захаду сонца:

– Раба баляшчая, начамі не спяшчая, калені прыкланіла. Із­ба­ві­це­ля пра­сі­ла. Ты, боль-хвароба, ідзі ад майго парога падальшэ на да­ро­гу. Ад каго, ба­лезнь, прыйшла, к таму і ідзі. Штоб віноўнаму не маг­лось, не елась, не пілось, не спалось. Няхай віноўны ў порчы так жа страдае, сілу слова атныне і навекі к ра­бе (імя) пацярае. Амінь.


785. Каб палепшыць зрок

Трэба ноччу ўмыцца з бочкі, а потым прагаварыць словы:

– Госпадзь Уседзяржыцель неба і зямлі. Глаза мае прымай і зрэ­нія ад­к­рый. Благаславі. Амінь.



Запісана ў в. Прыстарань

ад Хулуп Соф’і Максімаўны.
786. Ад крывацёку

Марына, Марына па садочку хадзіла, красачкі рвала. Красачка за­вя­ла, кроў перастала.



Тры раза.
787. Ад удара

Ляцеў воран. Сеў воран на варота, на жалезныя яйца. Як во­ра­ну жа­лез­ныя яйцы не праламаць, так рабу божаму (імя) удару не бы­ваць.



Тры раза.
788. Ад рожы

Швэнта Марыя, прашаю рожу, упрашаю, угавараю, на сіне мо­ра ссылаю, сі­ня­зор з чырвонай крыві, з рыжага мяса, з жоўтага моз­га, з белай касці, з ру­мя­на­га ліца.



Дунуць на бальное месца і сплюнуць убок.
789. Ад іспугу

Ляцеў салавейка. Сеў салавейка на стаўбе. Хоча салавейка на стаў­бе гняз­дзеч­ка віць, дзетачак вадзіць. Як салавейку на стаўбе гняз­дзеч­ка не віць, дзе­так не вадзіць, так іспугу-прыгавору не быць.


790. Ад жывата

Прашу Госпада Бога, ранняй зарніцы, балот палюшніцы. Ты, за­ра-за­ры­ца, Бога памошніца. Прашу цябе, малю цябе, стань ты ў по­мач (імя) крыш­чо­най, раджонай залатніка на месца станаўляці. Доб­ры чалавеча, прашу цябе, ма­лю цябе, стань ты на мясцечка, на за­ла­тое крылечка. Там табе піценне, ядзен­не і лёгкае злячэнне. Не ап­’­ят­руй­ся ні маладніком, ні век вяком.


791. Ад п’янства

Пі, раб божы (імя), гарэлку, не напівайся, Госпада Бога, Іісуса Хрыс­та не за­бы­вай­ся. Іісус Хрыстос з неба нарадзіўся, сам не ўпі­вай і нам не давай. Ішоў Іісус Хрыстос дарогай доўгаю і нёс тры свеч­кі. Як гэтым свечкам не за­га­рац­ца, так рабу божаму (імя) не на­пі­вац­ца. Каб рабу божаму (імя) гарэлка бы­ла горка, як бальному кол­ка. Вадой халоднай раб божы (імя) вымывайся і з го­рам праш­чай­ся. Амінь.


792. Ад падучай хваробы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Пра­чыс­та Маці прыс­ту­па­ла, на помачы стаяла, помачы давала. Ты ходзіш­ча-пераходзішча, не сядзі, костачак не ламі, салодкага мяса не смакчы, чырвонай крыві не раз­жы­гай ні ў маладзіку, ні ў трэц­ця­ку. (Імя) паехаў на вяселле зваці. Як гэтаму ходзіш­чу-пераходзішчу на вяселлі не бываці, так гэтаму гору, так гэтай бядзе, падучай хва­ро­бе, не знаці. Не памінайся, гора і бяда, ні ў маладзіку, ні ў трэц­ця­ку, ні пад поўню, ні на сходзе. Прыехала да (імя) два госці, адзін – бед­ны, другі – багаты. Багатага сажаюць за стол, а беднага кі­да­юць пад стол. Багатага частуюць мядамі-вінамі, а беднага за­кі­да­юць чорнымі шта­на­мі.


793. Ад спёку

Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь. Серада, пятніца, а па­між імі чац­вер. Акіян-мора, змый агонь, знімі боль, гной, знімі ўсё з апёкам з раба бо­жа­га (імя). Крэпкая боль, крэпкі ажог, але мае сло­вы крапчэй крэпкага. Амінь.



Запісана ў в. Чэрнін

ад Кароль Ніны Емяльянаўны, 1930 г.н.,

Вежнавец Таццяны Андрэеўны, 1923 г.н.,

студэнткай Каваленка Л. (2003 г.)

Хойніцкі раён
794. Ад ляку

Пасадзіць хворага тварам да іконы, да сябе спіною. Пе­рах­рыс­ціц­ца. Пра­чы­таць малітву “Отча наш”. Звярнуцца да Бога і пра­сіць да­па­мо­гі. Пе­рах­рыс­ціць хворага над галавой і шаптаць:

– Первым разочкам, добрым часочкам. Вялікая зара-заранічка, хво­ра­му па­моч­ніч­ка, стань на помач, на ратунак, на радасць. Як на не­бе месячка ста­на­віў­ся, станавіся, кроў. Калеснік калесніка сус­т­ра­кае, немач адсякае. Да­ро­гай шлі Пётр, Павел, Ілля, сустракаюць Пра­чыс­тую Маці. Яны ў яе пытаюць: – Ох, Маці, мая Маці, чым мы гэ­ту будзем балезнь пакрываці? – Будзем жа мы закрываці чор­най рызай. Накрывалі, к сабе пераход любімага ліха пры­зы­ва­лі, чор­най рызай пакрывалі любімае, радзімае, спужанае, зляканае, ару­чае, пяручае, ветранае, вадзяное, падзіўнае, пагляднае, пас­меш­нае, пры­га­вор­нае, намоўнае, з агня, з ветра, з вады, у раба божага не быць, па касці не хадзіць, косці не ламіць, сэрца не таміць, жылак не марыць, вочак не цямніць, га­ло­вач­кі агнём не паліць, у вобмарак не ўвадзіць. Пакуль ты хадзіла, гуляла, бу­я­ла, пакуль раба божая Ка­ця­ры­на прыступала, уходзіла, угаворвала, вы­сы­ла­ла з жыл, з пад­жыл, з кагцей, з чуткіх вушэй, з чырвонай крыві, з жоўтай кас­ці, з буй­най галавы, з румянага твару, з русага валаска, з шчырага сэрца, з бе­ла­га цельца. Дасць Бог час добры, любі мой дух лёгкі.



Калі гаварыць гэтыя словы, то спыняциа тры разы і пляваць праз ле­вое, по­тым правое плячо і хрысціцца. Пасля замовы пра­чы­таць “Отчэ наш”. Пас­ля малітвы ўзяць ваду, над якой 3 разы пра­чы­таць “Отчэ наш”. Даць вы­піць дзіцяці перад сном.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Саковіч Веры Антонаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Неўмяржыцкай А.
795. Ад крывацёку

Чытаюць “Отчэ наш”, малітву “Верую”.

На гары Ззяння стаіць стол, за сталом сядзяць тры дзявіцы. Гос­па­ду Богу вы­шы­ва­юць шоўкам пеляніцу. Шоўка не стала, а кроў у ра­ба божага (імя) пе­рас­та­ла. Амінь, амінь, амінь.



Чытаюць замову тры разы, патрэбна перахрысціцца тому, на каго чы­та­юць замову, а потым дунуць і плюнуць праз левое пля­чо тры разы.
796. Ад крывацёку

На моры, на акіяне, на востраве на Буяне ляжыць бел-гаруч ка­мень Ала­тыр, на тым камені Алатыры сядзіць красна дзявіца, швяя-мас­ця­ры­ца, трымае ігол­ку булатную, удзявае нітку шаўковую, ру­да-жоўтую, зашывае раны кры­ва­выя. Загаварыла я раба (імя) ад па­рэ­зу. Булат, прэч, адстань, а ты, кроў, ця­чы перастань.


797. Ад удару

У полі стаіць груша, каля грушы прастол. На прастоле сядзяць тры сяс­т­рыч­кі. Адна лён церла, другая мяла, трэцяя ўдар выганяла. У раба божага (імя) па касцям не хадзіць, касці не ламаць. Амінь.



Замову паўтараць па дзевяць разоў тры дні падрад.
798. Ад удару

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, ад уда­ру за­га­ва­рыць дапамажыце. Удар-удар, выйдзі з касці малой ды вя­лі­кай, з суставаў і з лі­ца. Тут удару не бываць, белай касці не ла­маць, краснай крыві не сушыць, сі­няй жылы не пароць, ад болі выз­ва­ліць, здароўем раба божага (імя) надзя­ліць. Амінь.



Паўтараць замову тры разы.
899. Ад зубнога болю

Ва імя Атца і Сына і Святога Духа, амінь. Стану я, раб божы (імя), да ўсхо­да сонца, стану, благаслаўлюся і пайду, пе­рах­рыш­чу­ся. Выйду ў чыстае по­ле, у шырокае раздолле. У чыстым полі, у шы­ро­кім раздоллі ляжыць белы ка­мень Латыр. Пад тым белым ка­мя­нем ляжыць убогі Лазар. То я, раб божы (імя), спытаю ўбогага Ла­за­ра: – Не баляць ці ў цябе зубы, не шчыпле ці шчокі, не ломіць кас­ці? І адказ трымае ўбогі Лазар: – Не баляць у мяне зубы, не шчып­ле шчокі, не ломіць касці. Так бы ў мяне, раба божага (імя), не балелі бы зубы, не шчыпалі бы шчокі, не ламіла бы касці ўдзень пры сонцы, ноччу пры месяцы, на ранішняй зары, на вячэрняй за­ры, на ўсяк дзень, на ўсякую гадзі­ну, на ўсяк час. Тым маім славам будзь ключом і замком. Ва імя Атца і Сы­на і Святога Духа. Амінь.


800. Ад рожы

Прачытаць малітву “Отчэ наш” тры разы, а потым чытаць за­мо­ву:

– Ішоў Спасіцель па лузе і знайшоў тры ружы. Адна ружа ста­я­ла, другая – завяла, а трэцяя – зусім прапала. I ты, рожа, прападзі ад ра­бы божай (імя) храш­чо­най, народжанай, малітвеннай з жылаў, з маз­жыл, з касці, з суставаў, з пазванкоў. Жылы вялікія, жылы ма­ле­нь­кія, рожа, выклікаю ва зялёныя лугі, глы­бо­кія моры, у густыя ля­сы, у шырокія палі, у далёкія краі, дзе людзі не ходзяць, дзе месяц не свеціць і сонца не грэе. Ва імя Атца і Сына і Святога Ду­ха і ны­не і прысна і ва векі вякоў. Амінь.



Нагаварваць на ваду. Гэтую ваду піць і змачваць хворыя мес­цы.
801. Ад ліхаманкі

Устану я, раб божы (імя), благаслаўлюся, пайду, пе­рах­рыш­чу­ся, з дзвя­рэй у дзверы, з варот у вароты, пад усходнюю старану, у чыс­та поле, к акі­я­ну-мору, на свет божы востраў. На гэтым вос­т­ра­ве ляжыць Алтар-камень, а на камяні стаіць Мацер Прачыстая Ба­га­родзі­ца, просіць і моліць бес­пе­ра­пын­на Госпада Ісуса Хрыста аб нас грэшных (імя). Прашу і малю, Прачыстая Бо­жая Мацер, шчыра сва­і­мі горкімі слязьмі заступіся за мяне, раба божага (імя), ад­га­ні злую ліхаманку за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае пустое цар­с­т­ва, ад­га­ні і адвядзі ад мяне, божага чалавека (імя). Ключ – у моры, язык – у роце.


802. Ад спуду

Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Госпадзі Ісусе Хрысце, Гос­падзі, бла­гас­ла­ві. Матухна вадзіца-царыца, выходзіш ты з падзя­мел­ля, мыеш пні, кар­чы, жоўты пяскі, крутыя берагі, змый з младзен­ца (імя) усе хіткі, прыткі, хва­ро­бы, шупеціцы, спуды, пе­ра­па­ло­хі ад бабкі-самакруткі, ад дзеўкі-пус­та­ва­лос­кі, чорнаму, ру­до­му, чырвонаму. Чырвонаму ў адно вока – солі, у другое – пяску. Па­бе­гай­це, спуды, перапалохі, хіткі, прыткі, хваробы ў гразі тапучай, у балоце зыбучым застаньцеся. Атныне на вякі, атныне да века. Амінь.



Запісана ў г. Хойнікі

ад Еўжэнка Любові Аляксандраўны, 1930 г.н.

(нарадзілася ў в. Настолле (злілася з г. Хойнікі) Хойніцкага р-на),

студэнткай Шкурко Т.
803. Замаўляць кроў

Ішла баба гарою, несла глёк з вадою, спатыкнулася, упала, глёк раз­бі­ла, ва­ду разліла, у (Ганны) кроў суняла.



Калі ета шапталі, то бралі і сыпалі з-пад правой нагі пясок на ра­ну.

Запісана ў в. Клівы

ад Жыгера Ганны Нікіфараўны, 1922 г.н.,

студэнткамі Максімчык А., Дыба Г., Сухой Ю. (2003 г.)
804. Ад звіху, удару, прыстрэку

Госпаду Богу памалюся, святым божым прыпадобнікам пак­ла­ню­ся. Ты, звіх, ты, удар, ты, прыстрэк, ты нечайна ўступай, цела не раз­дзі­рай, здароўя не адбірай, гарачку ўтушай, крыві не змярай, сэр­ца не астанаўляй, косць на косць настаўляй, пухліны не пускай. Бо­жа Маць па сінему мору хадзіла, свай­го сына з мёртвых будзіла: – Уставай, сынок, годзі спаць. Хадзем, сынок, сус­таў пастаўляць. – Рад бы я, маці, ісці сустаў пастаўляці. Мяне Бог не ад­пус­каў, штоб гэ­ты сустаў без мяне на места стаў. Як мёртвым не ўставаць, так гэ­тай касці цэлай бываць. Звіх угавараю, калючыя, балючыя болі су­ні­маю. Амінь.



Трэба сплюнуць і здуць праз левое плячо тры разы.
805. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. За­лат­ніч­ку, за­лат­ніч­ку, божы памачнічку, стань на сваім месцячку, на за­ла­тым крэслечку. Амінь.



Гаворачы замову, трэба падцягваць разам і жывот.

Запісана ў в. Малішаў

ад Сушчанка Марыі Іванаўны, 1937 г.н.
806. Ад хвароб

Мне мама ўсё лячыла. Я нічога не ведаю. Яна хацела ўсё доч­кам пе­ра­да­ці. Яны не хацелі пераймаці, бо не хацелі, штоб скора по­мер­ла. Удар, прыс­т­рэк гаварыла. Усе бажэственнае. Дзяцей бага­та ля­чы­ла. Адна маладзіца даў­ным-даўно балела, яна тожа спу­га­ла­ся. Ля­жа­ла тут жа, бальніца ў нас бы­ла. Ну дык яна прыйшла, а там сасед­ка работала санітаркай. Вот яна пры­са­ве­та­ва­ла і пры­вя­ла яе к маме. Дзень лячыла. “Як даўно”, – кажа. “Бабка, даў­но”, – кажа та. Яна кажа: “Мая маладзічка, ад трох раз не поп­ра­віц­ца. Тут на­да дзевяць раз”. I вот яна пахадзіла, паляжала ў ба­ль­ні­цы, яна дзе­вяць раз пахадзіла, выпісалася і пайшла дадому.

Запісана ў в. Партызанская (раней Аўрамаўская)

ад Сапковіч Лідзіі Канстанцінаўны, 1918 г.н.,

студэнткамі Нямковіч А., Зайцавай А., Новікавай I. (2003 г.)
807. Ад крывацёку

Ішлі тры калекі цераз быстрыя рэкі, секлі, рубалі, кроў за­маў­ля­лі, розу садзі­лі. Роза прынялася, кроў сунялася.


808. Ад крывацёку

Стань, кроў, уранні, як вада ў Іардане, кагда крысцілі Іісуса Хрыс­та.



Сказаць трэба тры разы, а патом сказаць “Амінь”.

Запісана ў в. Слабажанка

(раней Княжыца, Княжацкая Слабада)

ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.,

студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н.,Тукуновай Н. (2003 г.)

Замовы ў нас называлі шэпты, а хто іх ізнаў, называлі баб­ка­мі-шап­ту­ха­мі. Прамаўляліся яны, калі трэба было людзям, вось та­ды і прамаўляліся. Ня­важ­на ў які час. Вось толькі венерычаскія ба­лез­ні лячылі на маладзік. І ка­лі гаворыш замову, абязацельна нада хрыс­ціц­ца. Лячыць людзей нада перад іко­най з запаленай свечкай. Так­са­ма нужна браць іконку чалавеку, які ле­чыц­ца, каб ён прасіў Бо­га прасціць яго за свае грахі. Нарадкі шкодзілі людзям, а ўсе ас­та­ль­ныя памагалі замовы.

Каб лячыць людзей, нужна гаварыць замовы па парадку – ад “Отча наш” да “Дзетскай балезні”. Первыя сем замоў гавораць па тры разы (“Отча наш”, “Нарадка-порча”, “След-нарадка”, “Ад во­ра­гаў (на соль)”, “3 уро­каў”, “Зляк-спуг” і “Удар”). Калі об­на­ру­жы­ла не тое ў якой-небудзь з етых первых замоў, тады яе (у якой ад­чу­ла) яшчэ тры разы гаворыш, і так по­куль не будзе чыста ў ёй. Пра­шап­та­ла етыя замовы, а астальныя га­во­рыш па аднаму разу (“Малітва-яд (лячыць на кроў)”, “Малітва-вужаў яд (лячьщь пе­чань, жэлудак, почкі)”, “Вецер-прастуда (лячыць бронхі, лёгкія)”, “Залатнік”, “Галаўная боль”, “Грызь, параліч, звіх”, “Скула-за­ла­ту­ха”, “Скула-рожа”, “Дзетская балезнь”), каб паглядзець, што нуж­на лячыць. Ка­лі ж найшла балезнь з етых замоў, тады га­во­рыш (на якой найшла) яе яшчэ тры разы, і так пакуль не вылечыш. Інаг­да прыходзіць такі бальны чалавек, што без сіл устаеш, усю энер­гію траціш. Но людзям жа памагаю, таму ўсіх ля­чу.
809. Отче наш (пачынальная)

Отче наш, иже еси на небеси, да светится имя твое, да придет цар­с­т­в­ие твое, да будет воля твоя как на небеси, так и на земле. Хлеб наш насущный дай же нам днесь, да прости нам грехи наши, как и прощаем мы должникам нашим, не введи нас во искушение, да избави нас от лукавого. Встречай нас, Гос­поди, навучай нас, Гос­поди, и возрадуй нас, Господи, зашли нам счастья и здоровья, и ра­дость на долгие годы нашей жизни. Яко есть твое царство и сила, и сла­ва и во веки веков. Аминь.


810. Нарадка-порча (трі раза)

Господу Богу помалюся, святой Прачістой Мацері божай пок­ла­ню­ся і зо­рам-зораніцам, всем божым помочніцам. Помогіце вы­го­ва­рі­ва­ці нарядку-под­дзел­ку ў (імя). На ціхом море, на акіяне, на ос­т­ро­ве Буяне стоіт вяз, под тым вязом лежыт белы камень, на том кам­не сідзіт Баба Яга. Она не ўмеет ні піць, ні есць, ні ткаць, ні прасць, ні вышываць, только ў рабы божэй (імя) под­дзел­ку вы­го­ва­рі­ваць. На ціхом море, на акіяне, на острове Буяне стоіт цер­ков-со­бор, дробным маком обсеена, жэлезнымі шыпамі обгорожэна. Прі­ле­тал к етай церкві змей-лютар і змея-лютаріха, хочуць жэлезные шы­пы по­ло­маць, золотой крест із церкві зняць, прескурай понюхаці і людзінье по­ку­шаць. Сіла апостолов не дапускала золотой крест сняць і рабу божую (імя) уку­сіць. Маць Прачістая по сінему морю ходзі­ла, по чістому полю бродзіла, ра­бе божай (імя) здоровье но­сі­ла. I я Господа Бога прошу: прідзіце, пріс­ту­пі­це к рабе божэй (імя) вы­го­ва­рі­ваць нарядку-поддзелку, подуманную, под­цеш­ную, под­с­т­ре­лё­ную, следную, встрешную, подкладную, знаюшчую і нез­на­юш­чую. Все святые празднікі, все святые апостолы, святой Міколай, ста­нь­це к рабе божай (імя) на помошч выговаріваць нарядку-под­дзел­ку. Ціхонько, лё­го­нь­ко, прілюбі мой дух скоренько. Амінь, амінь, амінь.


811. След-нарадка (трі раза)

Господу Богу помалюся, святой Прачістой Мацері покланюся. Пріс­ту­пі­це, помогіце к (імя) след уговараць. Ранняя зара-зараніца, все­му свету по­моч­ні­ца, помогіце мне, Господзі, лечіць у (імя) след. Бег­ла речка з востока на вос­ток, над той речкой стоіт дуб на трі­нац­цать галюк. Змея-чаравніца, на етом дубе цебе ні галюк, ні коренья не перешчітаць і лісцья не оборваць, так у (імя) следа не взяць, в сі­нем море не вскідаць, под мертвеца не подклодаць і вет­ром не рас­пы­ляць. Цебе, змея-колдовніца, у лесе всей дзічі не пе­реш­чі­таць, на суч­ке шэрсці не перечісціць, так у (імя) следа не браць, под мер­т­ве­ца не подкладываць. На свіначцы, на корове, на коне, на овечке, на ко­зач­цы шэр­с­ці не перасчітаць, так цебе, змяя-чаравніца, на небо не взле­таць, ясных звёз­дов не знімаць, у трох царствах, у трох го­су­дар­с­т­вах цебе не взлетаць, із трох морей цебе воды не сліваці, і сі­не­го дна цебе не відаці, так цебе, змея-кол­дов­ні­ца, так цебе, змея-ча­рав­ні­ца, следа ў (імя) не браць, на Сіянскую го­ру не взлетаць. На Сі­ян­с­кой горе стоіт собор-церква, на собор-церкву не ходзіць, су­ма­нас­тыя трубы не браць. Толькі сам Міхаіл-ангел возьмёт су­ма­нас­тую трубу і затрубіт, тогда ўсе жывые і мёртвые пойдут на страшны суд, так і (імя) следа не браць і под мертвеца не подклодаць. Я вы­ні­маю след із-под мертвеца, із-под кірпіча ветром. Я вынімаю зо­ло­тым пером із (імя) го­ло­вы, із серца. Я вынімаю із жоўтой косці, із крас­ной крові, із жыл, із поджыл, го­ре­ноч­ная, віловая, ветраная, водзя­ная, семечная, сесчаная. Вынімаю зо­ло­тым пером. І ныне От­ца і Сына і Святого Духа. Амінь, амінь, амінь.


1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка