Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка14/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

652. На сон ребёнку

Отче наш...

Стану, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Свя­тая Пра­чыс­та Бож’я Маць, прыстань да помачы, Ісус Хрыстос, прыс­тань да по­ма­чы, Дзева Марыя, прыстань да помачы начніцы га­ва­раць. Ночкі, добры ве­чар, зара-зараніца, бож’я памажніца, пры­хо­жая да вас ціхімі прыходамі, з ніз­кі­мі паклонамі, зніміце зранак крык­сы-плаксы. Начніца-памажніца, як вы на не­бе хораша пля­ша­це, штоб мае дзіця піла, ела, сасала, гуляла, цела пры­баў­ля­ла. Амінь.

Паўтарыць тры раза.

653. Ад удара

Ішоў Кузьма, Дзям’ян, Матрыфан на тры паліцы камяным мос­там. Мост уваг­нуў­ся, звіх-удар мінуўся.



Паўтарыць тры раза.
654. Ад рожы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Маці пакланюся. Пра­чыс­тая Бож’я Маць, прыступі ў свеце ружу ўгавараць. Ружа-ружавіца, чор­на-чарнавіца, бе­ла-белавіца, жоўта-жаўтавіца, табе, ружа, не ста­яць у свеце, касцей не ла­маць, крыві не смактаць. Ідзі сабой на су­хі лес гуляці, там табе напіткі, там та­бе наедкі, там табе пад дуб­ком кашка наварана. Амінь.



Паўтарыць дзевяць раз.
655. Ад залатніка

Стану, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Свя­тая Пра­чыс­тая Бож’я Маць, праведна сонечка, прыстань да по­ма­чы раджоным, хрыш­чо­ным дзіцяці залатніка выгавараці. За­лат­ніч­ку, залатнічку, га­вар­ні­це­нь­ку, добры чалавечаньку, звярніся ў клу­бо­чак, устань ты пад пупочак, я ця­бе вымаўляю, я цябе выпрашаю, не я сама сабой, Прысвятая Маценька Бож’я, прыс­тань да помачы вы­маў­ля­ці, вызваляці, залатніка добрага чалавека, прыс­тань, Ісус Хрыс­тос, да помачы. Амінь, амінь, амінь.



Паўтарыць тры раза.
656. Ад зглаза

Отче наш...

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Пра­чыс­тая Бож’я Маць, прыстань да помачы, яно не баіцца ні ўроку-вро­чэш­чу, ні прыс­т­рэ­чу-прыстрэчышчу, ні іспугу-перапугу, яно не ба­іц­ца ні падуманага, ні пагаданага, ні мужчынскага, ні хлапечага, ні жаночага, ні парабочага, ні пан­с­ка­га, ні цыганскага, ні па­ноў­с­ка­га. Праведно сонечка, яно не баіцца ні­чо­га, змілуйся нада мной, Ісус. О, Ісус раскрыжаваны, дай мне здароўя, змі­луй­ся нада мной, дай мне здароўя. Амінь.

Паўтарыць дзевяць раз.
657. Ад дзецкай балезні

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Святая Пра­чыс­тая Бож’я Маць, прыстань майму дзіцяці балячку гавараць. Ба­ляч­ка ўрочна, па­моч­на, галодна, жыўна, касцяна, ветрана, па­ду­ма­на, пагадана, тут табе не ста­я­ці, бела-белавіца, жоўта-жаўтавіца, сі­ня-сінявіца, красна-краснавіца, чор­на-чарнавіца, мура-муравіца, пад­ба­на-падбанавіца, грабава-грабавіца, тут та­бе не стаяць, не шу­ма­ваць і дзіцяці серых вачэй не ламаць, пад сэрца не пад­ля­га­ці, чыр­во­най крыві не бунтаваці, з румянага цела, з жоўтай касці, з белага ліца макавым зярняткам рас­ка­ціц­ца па ніз­кім лугам, па зялёным дубам, па крутым берагам, па жоў­тым пяскам і не ўпа­мі­нац­ца ні днём, ні ноччу, ні сходам, ні ма­ладзі­ком. Ісус Хрыстос да помачы. Амінь, амінь, амінь.



Паўтарыць дзевяць раз, после каждага раза сплюнуць чэраз ле­вае плячо і перакрысціцца.

Запісана ў г. Нароўля

ад Прынеслік Праскоўі Рыгораўны, 1925 г.н.

(нарадзілася ў в. Лінаў Нараўлянскага р-на),

студэнткай Баравік Н. (2003 г.)
658. Ад порчы

Я цябе выганяю, я цябе выгавараю, чі ты дзявоча, чі ты па­ру­бо­ча, чі ты че­ло­ве­ча, чі ты жаноча, чі ты вадзяное, чі ты ветраное, чі ты падуманая, чі ты па­га­да­ная ад усяго гора і ад балезні. Я цябе вы­га­няю, я цябе выгавараю з (імя) галованькі, з кастованькі, з ва­чэй, з пля­чэй, з рук, з пальчыкаў, з ся­мідзе­ся­ці сустаўчыкаў, з тва­е­го сэр­ца, з ног. Тут табе не стаяць, чырвонай кры­ві не піць, жоўтай кас­ці не ламаць, раба божага (імя) не мучыць, ідзі на лес, на сухіе ба­ло­та, там і будзеш піць, гуляць і сябе пацяшаць. Амінь.



Сплюнуць тры раза чэраз левае плячо.
659. Ад нерваў

Госпаду Богу памалюся, Госпада Бога папрашу. Госпадзі Бо­жа, Пра­чыс­тая Божая Маці, прыступі ў (імя) нервы ўгавараці. Ме­сяц – на не­бе, шчука – у мо­ры, жук – на дзераве. Як сайдуцца шчэбетаці, (імя) нер­вы падымаці. Амінь.



Паўтарыць трі раза.
660. На харошую памяць

За морам тры зары. Як зваць зорку першую, я забыла, як зваць дру­гую – з памяці змыла, а як зваць трэцю – Багародзіца мне ад­к­ры­ла.



Паўтарыць загавар тріжды, стаць пасредзі комнаты, гдзе спіш, вскоре вспом­ніш то, што забыл.
661. Ад зглаза

Трыжды паўтарыць.

Зоры на небе, перва – ясна, друга – красна, трэця (імя). Амінь.



Пры этам правадзіць рукой вдоль цела ад галавы да ног. После тшча­це­ль­на вымыць рукі.

662. Ад зубной болі

Месяц – на небе, заяц – у полі, рыба – у моры. Калі яны сай­дуц­ца ўсе ўмес­це, тады ў (імя) зубы забаляць. Амінь.



Паўтарыць тры раза.
663. Ад вывіха

Ехаў Юрый на сівам каню па залатым масту. Конь спа­тык­нуў­ся, сус­таў­чык звіхнуўся.



Паўтарыць тры раза.
664. Ад каўтуна

Отче наш...

Стану, Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся, Дзе­ву Ма­рыю пап­ра­шу, архангела божага Гаўрылу папрашу. Прыс­та­нь­це да помачі род­жа­най, хрышчанай. Каўтуна гавару. Каўтун-каў­ту­ноч­ка, тут табе не стаяці, жоў­тае касці не ламаці, пад сэрца не пад­ля­га­ці, чырвонае крыві не бунтаваці, кос не сплятаці, сэрца не пад­бі­ва­ці, целу не балець, над людзьмі не балець, на­ча­мі не балець. Час та­бе выступіць з румянага цела, з жоўтай касці, з чыр­во­най крыві, з бе­ла­га ліца, макавым зярняткам раскаціцца па нізкім лугам, па зя­лё­ным дубам, па крутым берагам, па жоўтым пяскам. Не ўпамінацца ні днём, ні ноччу, ні ўсходам маладзіковым. Ісус Хрыстос, Божая Маць, да по­ма­чі.

Паўтарыць тры раза, после каждага сплюнуць чэраз левае пле­чо.
665. Ад ажога

Бязглазы ўбачыў, бязногі дагнаў, бязрукі браў, бяззубы ўкусіў. Агонь га­ру­чы, агонь балючы, дзе ўпаў, там прапаў. Амінь.



Прыгаварывая, вадзіць указацельным пальцам вакруг бальнога мес­та, трыж­ды сплюнуць чэраз левае плячо.
666. Ад балезні глаз

Отче наш...

Ехаў святы Ягорый, за ім тры харты. Адзін хорт вока ліжэ, дру­гі – слязу п’е, трэці – мукі забірае. Амінь, амінь, амінь.

Паўтарыць тры раза.
667. Ад іспуга

Первым разам, лучшым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай свя­той пакланюся. Прачыстая Маці, стань дапамагаці маёй на­рад­жо­най, хрыш­чо­най (імя) ляк выгавараці. Тут ляку не бываць, на сінім моры патанаць, на га­ра­чых каменнях ізгараць. Выйдзі з ка­рых вачэй, з чуткіх машчэй, з сус­таў­чы­каў, з пальчыкаў, з румянага це­ла, з жоўтай касці, з краснай крыві, з-пад грудзей, з-пад сэрца, з га­ла­вы, ідзі сабе на крутыя лозы, на быстрыя воды. Там, дзе вада бя­гу­ча, траскуча, дзе сонца не грэе, дзе певень не пяе, дзе сонца не ўсходзіць, пеўнеў голас не зыходзіць. Не ачынайцесь, не ўспа­мі­най­цесь, не з захада, не з поўдня, не з маладзіка, не з свет-светаў, не з век-векаў. Цвятамі аб­ды­май­ся, на сінім моры аставайся. Амінь.



Паўтарыць дзевяць раз, после каждага раза перакрасціцца і сплю­нуць чэраз левае плячо.
668. Ад скулы

Сдзелаць із мякіша чорнага хлеба шарык, катаць яго па кос­тач­ке і га­ва­рыць:

– Скула-скуліца, красна дзевіца, тут табе не стаяць, касцей не ла­маць. Я цябе выгавараю з касцей, з машчэй, з буйнай галавы, з бе­ла­га мозгу, серага во­ла­са, з карых глаз, з белага ліца, з ружовай кры­ві, з сініх жыл. Ідзі, скула-ску­лі­ца, красна дзевіца на густыя ло­зы, на топкія балота, на высокія горы, дзе сон­ца не ўсходзіць, пціцы не лётаюць, сабакі не брэшуць, там табе жыць, сва­іх дзетак даг­ля­даць. Я – словам, Гасподзь дзелам памагаюць, (імя) усю гідоту вы­га­ня­юць.



Паўтарыць тры раза на ўбываюшчай луне, сплёвывая чэраз ле­вае плячо. А шарык аддаць сабаке, штобы яна яго з’ела.
669. Ад галаўной болі

Начасаць волос з галавы, змяшаць іх з вадой. Паліць этай ва­дой вербу пад Вербное воскресенье і сказаць:

– Вада, вада, ідзі ў землю ўмесце з галаўной боллю.


670. Ад зубной болі

Чарвяк, чарвяк, лясная галава, не тачы, не грызі зубнога корня. Тут табе не жыць, тут табе не быць, ідзі ў чыстае поле, у зялёну тра­ву, у чырвону ра­бі­ну. Вада мутна, аткуда тая? 3-пад белага кам­ня, штоб у (імя) усю зубну боль уб­раць. А ты, боль, ідзі ў чыстае по­ле, у чыстам полі стаіць тры сасны, яны га­лі­на­мі пужаюць, усю боль збіраюць і цябе поджыдаюць. Амінь.



Загаварываюць на воду, а патом спаласківаюць ею рот. Паў­та­рыць і пе­рак­рес­ціц­ца тры раза, после каждага раза падуць на ба­ль­ны зуб.
671. Ад зубной болі

Месяц – на небе, чарвяк – у дубе, шчука – у вадзе. Калі гэтыя тры браты сай­дуц­ца, тады ў (імя) зубы зайграюць. Амінь.



Паўтарыць тры раза.

672. Ад дзецкай балезні

Іллю я святую воду на чорную зямлю, выганяю чорную ба­лезнь з (імя). Якая маці радзіла, такая адхадзіла. На маім полі стаіць пень, а ў тым пне сядзяць арляняты без рук, без ног, без крыл, без га­лоў. Як тым арлянятам не ўлятаць, так таму ліху ў (імя) не бываць. Амінь, амінь, амінь.



Паўтарыць тры раза.
673. Ад залатніка

Залатнік-залатнічку, божы чалавечку, сядзь на сваём мяс­тэч­ку, на за­ла­тым крэслечку, рассыпся макавым зерняткам. Як шчука ў мо­ры ўляглась, так ты, залатнічку, улягніся. Пад рудні падварачай, яды забарачай, сядзь на сваім мяс­тэч­ку, на залатым крэслечку. Амінь, амінь, амінь.



Паўтарыць тры раза.
674. Ад лішая

Лішаю, лішаю, я цябе рашаю, я цябе рашаю, як свінне мяшаю.



Паўтарыць тры раза, гаварыць на васходзе і на захадзе сонца.
675. Ад ячменя

Перад сном стаць у акна і глядзець із него на дальні адзінокі ага­нёк, свяр­нуць кукіш, паказаць яго ячменю, пры этам прыга­ва­рывая:

– Ячмень, ячмень, на табе кукіш, што захочаш, то і купіш. Ку­пі са­бе та­па­рок, сячы сябе папярок.



Паўтарыць тры раза, перакрасціць ячмень, зацем молча, ні с кем не раз­га­ва­рывая, леч спаць.
676. Ад дзецкай балезні

Отче наш...

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Пра­чыс­та Божая Маці, прыстань да помачы. Ехаў цар Канстанцін на беламу небу сі­вым конем. Пытаецца ў яго круглявая матка. – Ку­ды ты, цар Канстанцін, едзеш? – Еду да радавога, там усе балезні га­во­раць з рук, з ног, з вачэй, з га­ла­вы, з касці, з мозгі, з жывата, з сэр­ца, з пячонкі, з селязёнкі. На Святлінскай га­ры, у Святлінскай зям­лі расходзяцца, як там нерасы-травы расцяць, там рад­жо­на­му, хрыш­чо­на­му дзіцяці ніякай балезні не даваць. Амінь.

Паўтарыць дзевяць раз.
677. На астаноўку матачнага кровацячэнія

Загаварывают на ваду, каторую пьют утрам, днём і вечарам.

– Часы ўтренія, часы днеўныя, часы вячэрнія, збярыце маю кроў у адзін ру­чай, пашліце яе па жылачкам, па маему целу так, штоб бы­ла я без із’яну. Амінь.



Паўтарыць тры раза.

678. Ад кровацячэнія

На моры, на акіяне, на востраве Буяне, там стаяла хатка, у той хат­ке тры сяс­т­ры на калакалах звоняць. Ані раны зашывалі, ані кроў астанавлялі. Ах ты, рана, зажывіся, ах ты, кроў, астанавіся. Амінь.



Паўтарыць тры раза.
679. Ад зглаза

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Маці пакланюся. Пра­чыс­тая Божая Ма­ці, прыступіце маёй (імя) урокі гавараці. Ачыстыя, іг­лас­тыя, губастыя, зу­бас­тыя, дзявочы з-пад вянца, жаночы з-пад чап­ца, мужчынскі з-пад шапкі. Пры­ля­ці­це, сарокі, забярыце ўрокі на когці, на пальцы, нясіце на сухія лозы, на кудравыя бярозы, дзе буй­ныя ветры веюць, развіваюць. Амінь, амінь, амінь.



Паўтарыць тры раза, после каждага перакрасціцца.
680. Ад удара

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Пра­чыс­та Божая Маці, прыстань да помачы там дзіцяці ўдару га­ва­ра­ці. Добры дзень та­бе, удара-удар гаспадар, удараў гаспадараў, іс­хо­да маладзіком, хмелем рас­п­ля­цісь, макам раскацісь на пуцях, на да­ро­гах, па старэнькіх пераходах. Амінь.



Паўтарыць тры раза.
681. Ад кровацячэнія

Гаварыць, абвадзя рану мізінцам левай рукі тры раза:

– Руда, стой, як лёд стаіць, так із раны кроў не бяжыць. Амінь.


682. Ад кровацячэнія

Ішлі два браці ў лес дуба рубаці. Адзін – дуба рубае, другі – кроў за­маў­ляе. Ішла Божая Маці цераз масточак і кінула ружу пад мас­то­чак, штоб ружа не сышла, штоб кроў не пашла.



Паўтарыць тры раза.
683. Ад вывіха

Бег ударынь, збег цераз калінавы мост. Мост увагнуўся, удар-звіх пра­ва­ліў­ся.



Паўтарыць тры раза.

Запісана ў г. Нароўля

ад Баравік Ганны Мікалаеўны, 1938 г.н.

(нарадзілася ў в. Вяжышча Нараўлянскага р-на),

студэнткай Баравік Н. (2003 г.)

Петрыкаўскі раён
684. Штоб сударагай ногу не свело в вадзе

Нагаварыць на булаўку і засцягнуць на купальніку:

– Сплесні з гуся, з карася, са всех водных і падводных, з мел­кіх і ба­ль­шых, з падводнай травы, камнёў, пяску. Так бы всё ладно і надзёж­но. Як зап­лыл, так і выплыл. Як в воду зашол, так і вышал. Амінь, амінь, амінь.


685. Ад порчы з ветра

Берут воду із калодца ілі трёх прорубей і акатывают ей баль­но­га тры ра­за. Пры чэрпаніі вады прыгаварывают:

– Цар рачны, дай вады наболтанай, на легату, на здароўе ра­бу божаму (імя).



Кагда нясуць воду бальному, па пуці не здароваюцца ні з кім і ні з кім не гавараць.
686. Аб спасенні

Чытаецца ўтрам, да васхода сонца, трыжды падрад:

– Пайду, благаславясь, з хаты дзвярамі ў сені, з сяней ва двор, з два­ра ў ва­ро­та, пад краснае солнышка, пад чыстае поле. В чыстам по­лі стаіць святая бо­жа цэркаў. Самі царскія дзверы раствараюцца, сам раб божы (імя) за­га­ва­ры­ва­ец­ца ад калдуноў, ад калдуньяў, ад ве­ду­нь­яў, хто на (імя) ліхое думае, той счы­тай в лесу лясок, в моры – пясок, а на небі – звёзды во векі вякоў. Амінь.


687. Ад порчы

Прагаварывают в полнач, павярнуўшысь ліцом к раскрытаму ак­ну:

– Выганяю я, раб божы, із рабы бож’ей (імя) всякага нячыстага ду­ха імем гасподнім, Духам Святым, крастом жыватварашчым, тра­вой лютаю, ма­літ­ва­мі святых. Пасылаю адскага князя, выведзі із сей рабіцы (імя) свайго ня­чыс­та­га духа і дай апяць стараму хазяіну, пры­бя­ры апяць на сваі прэжнія рукі, паш­лі яго в марску глубіну, зак­лю­чы яго на векі в марской глубіне трымя клю­ча­мі жалезнымі, трымя замкамі булатнымі, запячатай яго трымя пячацямі са­ла­мо­на­вы­мі, зак­лю­чы его трымя закляціямі гасподнімі. А ты, нячысты дух, не ста­ні её целесамі в праўдзе. Слова маё крэпка.



Запісана ў г. Рэчыца

ад Савікавай Вольгі Мікалаеўны, 1925 г.н.

(нарадзілася ў в. Грабаў Петрыкаўскага р-на),

студэнткай Баран А.
688. Ад удару

Мезеным пальцам зрабіць хрэст на месцы ўдара:

– Ішов Іісус Хрыстос праз калінавы мост, трысцінай па­пі­раў­ся, трыс­ці­на, сла­мі­ся, у (імя), удар, уніміся.



Тры разы.
689. Ад спуду

Первым разам, гасподнім часам, я – з словам, Бог – з по­маш­чу. Быс­т­ра кры­ні­ца йшла крутымі берагамі і ніцымі лозамі, гас­под­ні­мі дум­ка­мі. Хутчэй ра­ке не стаяці, у (імя) спуду не бываці. Я цябе вы­га­вар­ваю і вымальваю з ра­ба божага гэтага, з белай касці, з чыр­во­най крыві, з шчырага сэрца, ссылаю на мхі, на балоты, на ніцыя ло­зы, дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе, дзе совы не кугаюць. Табе не быць і раба божага не сушыць. Як мой дух лёгкі, штоб так было сэр­цу і касці лёгка. Амінь.


690. Ад спуду

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці, дапамажыце (імя) пуд уга­ва­ры­ці. Ішоў дзед з бабаю, неслі тры пуда. Вазьміце (імя) перапуды ад чыр­во­на­га, белага, добрага цела. Нясіце крутымі бе­раж­ка­мі і жоўтымі пяс­ка­мі. Столікі засціланы, кубачкі наліваны, мё­ду наесцеся, піва нап’ецеся і на­са­ка­чы­це­ся, і нарагачыцеся, су­по­чы­кі майце, у (імя) не бывайце.



У вёсцы заўсёды ёсць печ, а ў дымаходзе “вьюшка с ат­вер­с­ці­ем”. У лю­бы дзень на закаце сонца набраць вады і тройчы праліць праз гэта “атверсціе”, даваць піць бальному па некалькі глыткоў тры разы ў дзень. Так­са­ма можна знайсці дошчачку любого дрэва (акрамя асіны) з выбітым “атверсціем” ад сучка. Праз гэтую дзір­ку тройчы праліць ваду і даць піць ба­ль­но­му.
691. Ад зубнога болю

Зварот да месяца ў небе:

– Маладзік, маладзік, ты дзе быў?

– У Адама.

– А людзі ў Адама былі?

– Былі.

– А што ж яны ядуць?



– Камень!

– А зубы ў іх баляць?

– Не, не баляць.

– Няхай у раба божага (імя) не баляць.


692. Ад зубнога болю

Месяц – на небе, мядзведзь – у лесе, рыба – у моры, як ім у ку­чу не сыс­ці­ся, за адным сталом не садзіціся, з адной чаркі віна не піць, з адной чашы яды не есці – так і (імя) зубам не балець.


693. Ад скулы

Скула-скуліца, чорная чарніца, ідзі ты ў чыста поле, там табе ста­лы па­зас­ці­ла­ны, кубкі паналіваны, там будзеш піці, гуляці. У Іва­на скулы-скуліцы не бываць ні ўрочнай, ні прыгаворнай, ні па­дум­най, ні вадумнай. Дай, Божа, на помашч.


694. Ад паганкі (стамаціт)

Першым разам, гасподнім часам. Я – са словамі, Божа – з да­па­мо­гаю. Ка­ро­вы – з поля, паганка – з рота. Рожкамі скаліце, ножкамі стап­чы­це, язычком злі­жы­це, хвосцікам змяціце.



Правесці рукой па твары дзіцяці і загаворваць.
695. Ад прыстрэку

Якая матка радзіла, такая і адхадзіла. Першым разам, гас­под­нім ча­сам, я – са словамі, Божа – з дапамогай. Быстра крыніца йшла кру­ты­мі берагамі, жоў­ты­мі пяскамі і ніцымі лозамі, гасподнімі ду­ма­мі, хутчэй раке не стаяці, у (імя) уроку не бываці. Ішоў Бог цераз ка­лі­на­вы мост, нёс урок мужчынскі, баб­с­кі, удові, хлапецкі, дзя­во­чы, пацешны, пасмешны. Я цябе выгаворваю і вы­мо­ль­ваю з раба бо­жа­га гэтага, з белае касці, з чырвонае крыві, з шчырага сэр­ца, з буй­най галавы, ссылаю на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, дзе вецер не вее, дзе сонца не свеціць, дзе совы не кугакаюць. Табе не быці і ра­ба бо­жа­га не сушыці. Як мой дух лёгкі, штоб так было сэрцу і кас­ці лёгка.


696. Ад залатніка

Залатнік-залатнічанька, добры панічанька. Што ж ты рас­хадзіў­ся, чаго раз­ва­ру­шыў­ся. Ці ты з вады, ці ты з яды, ці ад бегу, ці ад па­д­’­ё­му, ці ад пры­га­во­ру. Па жывату не хадзі, жывата, сэрца не кру­жы, гарачай крыві не раз­мы­вай, пад грудзі не падпірай. Маці ця­бе нарадзіла і золатам абгарадзіла, на ма­ка­вым зярне пасадзіла. Шол­ка­вым шнурком падцягніся, залатым замком зам­к­ні­ся, на сваём мес­цы астанавіся.


697. Каб дзіця добра спала

Зара-зарнічка, мая сястрычка, у цябе – сын, а ў мяне – дочка. Ва­зь­мі ў ма­ёй дочкі плаксы-крыксы начныя, дзённыя і па­лудзён­ныя, вам крычаць, а ма­ёй (імя) спаць. 3 вечара да ўтра, з утра да ве­ча­ра там вам кубкі паналіваны, крас­ныя пасцелі пасланы, там вам піць і гуляць, а маёй (імя) спаць.



Нагаворваць, як калыханку.
Панядзелак

698. Ад гемароя

Рэдзька балючая, рэдзька калючая, рэдзька сыпучая, рэдзька нут­ра­ная, рэдзь­ка вутраная, сгінь, прападзі, па рабе божай (імя) не хадзі. Амінь.



Чытаць на захадзе сонца, седзячы на краваці.
699. Ад рожы

Чытаць там, дзе жыве хворы, месца, дзе рожа, накрыць чыр­во­най тка­ні­наю:

– Ішоў стралец, нёс ларэц, запнуўся і ўпаў, што ўраніў, усё па­даб­раў. Заб­раў з рабы (імя) рожу, паклаў у ларэц, а ларэц – у ра­го­жу. Амінь.



Чытаць тры дні пасля заката.
700. Каб не балелі рукі

У рабы божай (імя) рукі баляць, косці стонуць. Госпадзі, па­мі­луй рабу тваю (імя). Ёй бы не станаць, слёзы не раняць. Госпадзі, па­мі­луй, вазьміся боль уняць. Амінь.



Чытаць у паўналунне.
701. Каб не балелі ногі

Ангелы светлыя, ангелы чыстыя, укройце крыламі ногі рэзвыя ра­бы (імя), каб не нылі, не балелі, каб суставы не скрыпелі. Амінь.


Аўторак

702. Каб муж не піў

Чытаць над п’яным, калі спіць:

– Спіць пакойнік, не ўстае, не есь і не п’е, вочы заплюшчаны. Як не хоча ён піць-піраваці, як не можа ён з савана ўставаці, так хай раб (імя) не п’е віна зе­ле­на, брагу хмельну, піва пенна. Амінь.


703. Як выратаваць чалавека ад пасмяротнай хваробы

Калі чалавек посмертна хворы, яго хворобу зводзяцъ на са­ба­ку, му­жы­ка – на кабеля, жанчыны – на суку. Узяць шорстку сабакі, спа­ліць яе, замову чы­таць на пепел, пепел закапаць пад асінаю. Чы­таць на ўшчэрбны месяц:

– 3-пад чорнага камення вызываю сілу цёмную, сілу цёмную, спра­ву грэш­ную, таску, сухоту, сэрца ламоту, смерці хваробу з ра­бы (імя) сніміце, на са­ба­ку пашліце. Чорт-сатана, капыты, рага, мне, слузе сваёй, дапамагі, замест ра­бы(а) (імя) сабаку згубі, пахавай, ча­сы жыцця назад вяртай. Амінь.



Пасля гэтай замовы з хаты тры дні нічога нельга аддаваць.
Серада

704. Ад горкай п’яні

Як не гарыць у рацэ вада, так не баліць душа ў раба божага (імя) па зя­лё­на­му віну. Не сохне рот, не гарыць жывот. Атныне і да ве­ку раб божы (імя) ві­но не п’е. Амінь.


Чацвер

705. Ад лішая

Стрыгун-лішай, жыць не мяшай. Падзі на лешага, на пса лах­ма­та­га, на ка­та вусатага, на лес сухі, на аўраг пусты. Там табе раз­дол­ле, там табе пры­вол­ле, сайдзі з раба божага (імя) адныне і да ве­ку. Амінь.



В безлунную ноч чытаць на чалавека, які спіць.
706. Ад бяльма ў глазу

Чытаць у вады (возера, ракі і г.д.), гледзячы ў воду:

– Воднае люстэрка, божая вада, аддай, што ўзяла. Бяльмо ў люс­тэр­ку ат­ра­зі­ся, божы свет вачам вараціся. Ключамі радніковымі ад­пі­ра­ю­ся, ад бяды бяль­ма на замкі закрываюся. Як пясок у вадзе ат­ра­жа­ец­ца, так бяльмо ў во­зе­ры атражаецца. Вярніся, божы свет, ма­ім вачам. Амінь.


707. Ад сухотаў

Чытаюць на венік, затым ім парацца, абціраюцца ісподняй ру­ба­хаю, якую потым зжыгаюць:

– Выйду я ад пару, ад гарачай банькі, устану я на салашчаты ве­нік, па­ма­лю­ся і пакаруся чатыром братам – буйным вятрам. Ах, вы, ча­ты­ры братца, буй­ныя вятры, выньце сухоту-сухотушчую з ра­ба (імя), з ясных вачэй, з сэр­ца, з рук і з ног. Пашліце сухоту не на вет­ку, не на ноўцу, не на ляжачых, не на стаячых, не на маладых, не на па­жы­лых, не на драхлых. На сасновы крэст, на драхлую магілу, на су­хую траву, на ўсіх чатырох чэцверцях месяца. Стаў бы я, раб (імя), свежы ды румяны, вясёлы і даўгалетні, якім маці нарадзіла, якім царква ахрысціла. Няхай мае словы будуць яшчэ вастрэйшыя, чым нож бу­лат­ны, хутчэй стралы лятучай. Ключ і замок на мае спра­вы, на мае словы. Амінь.



708. Ад болі ў галаве

Чытаюць і хрэсцяцца лёгонька ручкой нажа па галаве ба­ль­но­га. З таго ча­су галава не будзе балець:

– У галаве буйной не балі косць. Хворай крові не стукаць, віс­коў не ла­ма­ці, рабу (імя) не страдаці. Як светлая нядзеля ёсць, была і будзе, так і зда­роўе буйной галаве раба (імя) будзе ва векі вечныя. Амінь.


709. Ад болі ў галаве

У Адама баліць галава, Адам перадась боль Еве, Ева – змяе, змяя – яб­лы­ку, яблыка – сонейку, сонейка – мору, мора – ветрыку, ве­цер развее.


Пятніца

710. На хворую пячонку

Шаптаць на ваду і піць у час болей:

Не баліць у Хрыста пячонка, не пячэ, не ное і не стогне ні ра­ні­цаю на зо­ра­нь­ке, ні на палудні, ні на захадзе, ні па ўсёй начы. Так бы і ў раба божага (імя) пячонка не балела і не гарэла, не ныла і не ка­ло­ла з гэтага часа і да апош­ня­га. 12 апосталаў замову пад­пі­са­лі, пя­чат­кай увянчалі, ключы да яе стра­ці­лі. Хрыстос ключы па­даб­раў, да сябе ў божае Царства забраў. Амінь.

1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка