Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка13/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

596. Ад спуду

Калі шаптаць на дзіцятка, то трэба ўсё врэмя, калі шэпчаш, слі­ваць над галавою дзіцяткі воск:

– Пакары, Бог, раба (імя), якога напужаў нявідзімы глаз звера лю­та­га, хай еты звер, які мяшае рабу (імя), адкінецца ад яго. Ва імя Ат­ца і Сына і Свя­то­га Духа. Амінь.


597. Ад начніц

Шаптаць на ранішнюю ваду:

– Паўночная палудзённіца, паўночная палудзённіца, дзённа, нош­ч­на, паў­нош­ч­на, не галься, не дзеканься над рабой божай (імя), дзі­цят­кай краш­чо­най. Галься, дзеканься над чорнаю сажаю, над па­пя­рэч­най папіцай. Амінь.


598. Ад залатніка

Шаптаць на бальное места пасля заходу сонца:

– Штоб вочы сматрэлі, вушы ні балелі ў рабы (імя), адкаціліся, ат­ва­лі­лі­ся к чужым берагам, на гразную воду, на сырую непагоду. За­ла­ту­ха – злая ста­ру­ха, адстань ад рабы (імя). Амінь.


599. Ад удару

Первым разам, добрым часам папрашу Госпада нашага, Маці Пра­чыс­тую мне на помашч. Я – са словам, а Бог – с помашчу. У ле­се стаіць ёлачка, пад той ёлачкай сядзіць дзевачка. Яна не ўмее ні шыць, ні мыць, ні ткаць, ні бя­ліць, толькі звіх да ўдар гаварыць, сус­таў да суставу састаўляць. Амінь.



600. Ад грыжы

Трэба ўстаць перад ляжашчым бальным на калені, кусаць ніт­ку і га­ва­рыць:

– Грызу грыжу, а ты, грызь, ад бальнога – брысь. Ідзі не па кро­ві, не па це­лу, а па суч’ёму дзелу. Як сказала, так і будзе. Амінь.


601. Ад бяльма ў вачах

Шэпчуць, калі бальны глядзіцца ў воду:

– Воднае зеркала, божая вада, аддай тое, што ўзяла. Бяльмо, у зер­ка­лі ат­ра­зі­ся, божы свет, вачам вараціся. Ключамі адпіраюся, ад бя­ды, бяльма зак­ры­ва­ю­ся. Як пясок у вадзе мыецца, ачышчаецца, так бяльмо ў вадзе ат­ра­жа­ец­ца. Вярніся, божы свет, вачам. Амінь.


602. Ад парухі (жывата)

Трэба начарціць вугольчыкам круг, падвесці к яму бальнога. Ка­лі пад­водзяць, шаптаць:

– Ні сакрушыць святога прастолу, ні ссякне слава Хрыста, не іс­пор­ціць ра­ба (імя). Устань лягонька, падайдзі ціхонька. Табе – да­ро­га, парухі – ста­ра­на. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Шаптаць трэба тры разы.
603. Ад грыжы

Абхваціць нясільна двумя рукамі вокруг пупка і шаптаць:

– Бабка-грызуння ішла не па вадзе, не па дарозе, не па балоту, не па сне­гу белу, не па бальному целу. А ішла б ты па змяіным тро­пам, па мышыным но­рам, па савінаму крыку, па мядвеж’яму рыку. Ідзі з раба, з майго галубка, з па­радзі­ль­на­га пупка. Ва імя Атца і Сы­на і Святога Духа. Амінь.


604. Ад валасня

Трэба добра распарыць бальную руку ці нагу, абматаць чор­ным кон­с­кім во­ла­сам, накрыць зверху чорнай трапачкай і га­ва­рыць:

– Волас вараны, забяры волас жывы з бані ў канюшню, з ка­нюш­ні ў по­ле, у шырокае раздолле з раба (імя). Волас жывы, быць та­бе мёртвым. Амінь.



Трапачку і конскі волас абязацельна трэба спаліць.
605. Ад зубнога болю

(Імя) зуба загавараю, замаўляю, на здароўе настаўляю. У полі – лён, у мо­ры – лін. Было тры брата. Зайдзіце, пагаварыце, (імя) зу­бы за­га­ва­ры­це. Штоб не балелі, штоб не шумелі. Маімі славамі – гас­под­ні­мі часамі. Госпадзі, па­ма­жы.



Калі чытаеш замову, то нужна бального крэсціць усё врэмя.
606. Ад звіху

Трэба вадзіць рукой па бальному месту і шаптаць:

– Ехаў Міхаіл-архангел па гарам, па лясам, па марам, па ўсім да­ро­гам. За­е­хаў на мост, конь спатыкнуўся, сустаў звіхнуўся. Конь ус­таў, сустаў на мес­та стаў. У раба божага (імя) усе костачкі, усе жы­лач­кі, усе полужылачкі, на места станьце. Амінь.



Пачынаць чытаць у аўторак і чытаць 12 вечароў.
607. Ад зубнога болю

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Пра­чыс­та Маці, па­ма­жы, зуба ўгавары. Месяц – на небі, мядзведзь – у ле­сі, рыба – у моры. Як ім да кучы не сайціся, з адной чашы не есці, так таму зубу не балець. Амінь.


608. Ад зубнога болю

Ад зубной болі многа замоў. Некаторыя трэба зашэптваць зна­ю­ча­му ча­ла­ве­ку, а некаторыя і бальны можа пашаптаць сам. Вось некаторыя з та­кіх замоў.

Чытаць на маладзік:

– Месяц млад, у цябе іе брат Філат. У яго зубы не ноюць і дзёс­ны не ба­ляць. Так штоб і ў раба (імя) дзёсны не нылі і зубы не ба­ле­лі. Ва імя Атца і Сы­на і Святога Духа. Амінь.


609. Ад патніц

Ету замову чытаюць тры разы:

– Госпадзі, памагі, ад патоў асвабадзі, ад начной мастніцы, ад ця­жо­лай пат­ні­цы. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь. Асу­шы сушняком і блас­ла­ві крэстом.


610. Ад крывацёку

Трэба пальцы скласці крэсцікам, вадзіць вокруг крыві і чы­таць:

– Стань на камень – камень ні капіць, стань на чало – ні будзе ні­ча­го. Амінь.


611. Ад рожы

Пачынаюць шаптаць у панядзелак і шэпчуць тры дні пасля за­хо­ду сон­ца. На ліцо бальному ложаць красную трапачку або хус­т­ку.

– Ішоў старац, нёс ларэц, запнуўся і ўпаў, што ўраніў, усё па­даб­раў. Заб­раў з раба (імя) рожу, палажыў у ларэц, а ларэц – у ра­го­жу. Амінь.


612. Ад ліхаманкі

Устану, благаславясь, пайду, перэкрэсцясь, із дзверэй у дзве­ры, із варот у вароты. Пад васток, пад васточную старану, пад свет­лы ме­сяц, пад ясны звёз­ды. Бацюшка Іісус Хрыстос, бярыце крэп­кую мят­лу, вымятайце, выс­к­ра­бай­це ўнутраныя калоцця, серцавое, га­лаў­ное, мазгавое калацьё са ўсіх жыл, пад­жы­лак. Ва імя Атца і Сы­на і Святога Духа. Амінь.


613. Ад скулы

Скласці пальцы крэсцікам, вадзіць вокруг скулы і гаварыць:

– Сыйдзі з рабы (імя) на звера, на лісток, на нізенькі кусток, на ба­лот­ную коч­ку, на пустую бочку. Ачысці цела рабы (імя). Амінь.



Запісана ў в. Міхалкаўская Рудня

ад Назарчук Ганны Адамаўны, 1922 г.н.
614. От заикания

Если заикание возникло от испуга, то сначала надо читать на во­ду мол­и­т­ву “Отче наш”, а затем такие слова:

– Первым разом, добрым часом идет, идет Божья Матерь по зо­ло­то­му мос­ту. – Куда ты, Божья Мать, идешь? – Иду я рабу (имя) испуг вы­го­вар­и­вать, язык заговаривать. – Пречистая Божья Мать, стань мне в помощи. Про­шу тебя, выговариваю я тебя со лба, с шеи, с глаз, с ушей, с языка, с поз­во­ноч­н­и­ка, легких, печенки, по­чек, груди, с подгрудки, с сердца, с желудка, с рук, с ног, с 77 сус­та­вов. Тут тебе не стоять, синих жил не иметь, жёлтой кости не ло­мать, красной крови не бушевать. Какой ты есть, испуг? Прошу ос­та­нов­и­ть­ся, больше не пугаться. Господи, помоги мне. Помоги, Бо­жья Преч­и­с­тая Мать. Аминь.


615. Ат іспуга

Прежде чем заговорить, надо всем освободить комнату, кро­ме знахаря и больного. Затем закрыть все двери, чтобы никто не за­шел. Посадить бо­ль­но­го на стул посередине комнаты. Заговор про­вод­и­т­ся пры дапамозе на­жа.

– Ва імя Атца, Святога Духа (тры раза) Госпаду Богу помалюся, Пра­чыс­тай Бо­жай Мацеры да ног пакланюся. Прачыста Божа Матка, прыс­ту­пі, памагі (імя) свячо­най, хрышчонай пуд гаварыць. Пуд-пудзіш­ча, сарока сына жаніла, варо­на дочкі аддавала, нас на вя­се­лье звала. Як сарокі сыноў не жаніці, вароне дочак не даваці, так (імя) свяш­чо­най, малітвеннай на веселье не вступаці. У ле­се стаіт кляк (тры раза). Як таму кляку не стаяці, там (імя) свяшчонай, ма­літ­вен­най пад сэр­ца не падлягаці, душу, цела ачышчаці. На здароўе, на сон, на яду нас­тав­ля­ці. Дай, Бог, час добры, пору добру. Штоб ты не гінаўся ні на сходу і пад поўнае, ні в маладзіку, ні перекрові, ні­ко­лі. Дай, Бог, час добры і пору доб­ру.



Весь заговор повторить дзевяць раз.
616. От лихорадки

На горах Афонских стаить дуб макрецкой, под тем дубом ста­ять три­на­де­сяць старцев со старцем Пафнутием. Идуть к ним две­над­цать девиц прос­то­во­ло­сых, простопоясых. И рече Пафнутий с тре­мя­на­де­сять старцами: – Кто сии к нам идуть? И рече им две­над­цать девиц: – Есть мы царя Ирада дщери, идем на весь мир кости знобить, тела мучить. И рече старце Пафнутий своим старцам: – Сломите по три прута, тем станем их бити по три зари ут­ренних, по три зари вечерних. Взмолились двенадцать дев к тринадесяти стар­цем со старцем Пафнутием. И те почти же быть их мольба. И на­чали их стар­цы, глаголя: – Ой, вы еси двенадцать девиц! Будьте вы трясуницы, во­дян­и­цы, раслабленные и живите на воде-студенец, в мир не ходите, кости не зноб­и­те, тела не мучьте. Побежали две­над­цать девиц к воде-студенице, тре­сун­и­цами, водяницами, рас­лаб­лен­ными. Заговариваю я раба (имя) от иссу­шен­ия лихорадки. Бу­дь­те вы прокляты, двенадцать девиц, в тартарары. Атай­д­и­те от раба (имя) в леса тёмные на древа сухие.


617. От всех болезней

Сначала надо слепить из глины какое-нибудь страшное чуд­и­ще и при за­го­во­ре ножом отсекать от него сначала лапы, а потом на ма­ле­нь­к­ие куски иск­ром­сать голову и туловище, затем выйти на двор и разбросать в разные сто­ро­ны. Нож тоже выбросить.

– Из лесов дремучих, из болот трясучих, из песков гремучих ты за­чем при­нес­лось-приползло, чудище треклятое, к рабу божему (имя), зачем кровь его чистую поганишь, печень склёвываешь, жа­ром опаляешь, глаза ясные ту­манишь? Понадеялось, чудище трек­ля­тое, что не заметят тебя мои глаза зор­к­ие, не почует тебя моё сер­д­це чуткое, что всласть ты над рабом божьим (имя) по­теш­и­шь­ся-рас­по­теш­и­шь­ся потехой страшною. Понапрасну ты понадеялось – не отдам тебе его на глумление, на глумление-убиение. Вот, гляди, как с то­бой расправлюся. У тебя, распроклятое, отсекаю лапу я и бро­саю в леса дре­муч­ие, вторую утопляю в болото трясучее, тре­тью зарываю в пески гре­муч­ие, четвертую скидываю с горной кручи. А голову твою и тулово разрубаю на куски мелкие и раз­б­ра­сы­ваю в разные стороны, чтоб зло твое, чудище трек­ля­тое, прек­рат­и­лось и от раба божего (имя) ты во веки веков от­с­туп­и­лось. Мое сло­во крепко, как замок, а ключ у Пресвятой Богородицы – зас­туп­н­и­цы тех, кто на свет божий родится. Аминь.


618. От зубной боли

Господи, Иисусе Христе, Сын Божий, помилуй нас. Господня храм­и­на те­бе не гаривать, у раба божия (имя) зубами не болевать, от­ны­не и до веку, во веки, аминь.



Сей заговор от зубов проговори трижды. Которая изба на дру­гое мес­то переставлена, приди и отковыряй щепочку и положи на больной зуб. Как раз проговоришь, избе поклонись.
619. От зубной боли

В полночь, когда часы начнут бить двенадцать, в то время сходи к церкви и укуси трижды коренную паперть и три раза ска­жи:

– Как камень сей крепок, так закаменей зубы мои крепче меня.



При сем три раза плюнь и поди прочь, и не оглядывайся, и прочти три ра­за “Верую”.

Запісана ў в. Млынок

ад Суханіцкай Варвары Анатольеўны, 1914 г.н.,

студэнткай Пракапенка Н. (з сшытка)
620. Ад удару

Ішоў Бог дарогаю, кіем папіраўся, назад не аглядаўся, каб (імя) удар не ўчы­няў­ся. Гасподні дух, памажы.



Запісана ў в. Мялешкавічы

ад Гуслянковай Таццяны Сцяпанаўны, 1929 г.н.,

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Фраловай А., Касцюковай Н., Шаўко I. (2002 г.)
621. Ад зубнога болю

У моры – рак, а ў дубе – чарвяк, а на небе – месяц. Як эцім тром умес­це не збірацца, мёд-гарэлку не піць, між сабой не га­ва­рыць, так у раба божага зу­бам не балець, касці не ламіць, крыві не пя­чы. I стань ты, Госпадзі, на по­машч і рабу божаму на пользу.


622. Горло лечить

Скорбящая Богородица, всем скорбящим помощница, помоги и по­соби ра­бу от всех болезней: от ангины, скарлатины жабовой, от жаб­и­цы, от за­уш­н­и­цы, от глотны. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.



623. Ад рожы

Рожа-рожа, ты непрыгожа, ідзі ты на мхі, на балоты, на гнілыя ка­ло­ды, на ніцыя лозы, на сцюдзёныя росы, на быстрыя воды. Я ця­бе словам убіваю.


624. Ад ячменю на воку

Калі хто спытае: “У цябе ячмень на воку?” – трэба сур’ёзна ад­ка­заць:

– Лжэш, прароку, пшаніца на воку.



Тры разы.

Запісана ў в. Мялешкавічы

ад Мішота Варвары Савішны, 1928 г.н.,

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Фраловай А., Касцюковай Н., Шаўко I. (2002 г.)
625. Ад глазу

У чыстым полі, у сінім моры, ляжыт белы камень. На том кам­ні сідзіт крас­ная дзевіца, неўмытая, неўціратая, Госпадам Богам ад уро­каў прысланая. Хто з (імя чалавека) дзівіцца, той хай із жонкі па­жы­віц­ца. Дай, Божэ, (імя) спаць і прыбываць.



Тры разы.

Запісана ў в. Падлядзічы

ад Касак Надзеі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Баграёнак К.
626. Ад спуду

Штобы самому не забалець, нада паставіць зашчыту от іс­пу­га для са­мо­го сябе:

– Я цебя, іспуг, не баюся, я от цебя молітвой отсекуся. Молітвой от­се­ку­ся, крес­том отгонюся. Спасі, Господзі. Амінь.



Запісана ў в. Падлядзічы

ад Мароз Алены Лявонаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Баграёнак К.
627. Звіх, удар

Ішоў Бог далінаю цераз яр-масток. На залаты кій апіраўся, на­зад азі­раў­ся, штоб звіх, удар не ачынаўся.



Паўтарыць тры разы.

Запісана ў в. Прудок

ад Салянік Таццяны Іванаўны, 1902 г.н.,

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Касцюковай Н., Шаўко I., Фраловай А. (2002 г.)

628. Загавар зубоў

Як толькі пабачыш маладзік, стань тварам к яму і скажы тры ра­зы:

– Маладзік, маладзічок, добры чалавечак, ты ўсюды бываеш?

– Бываю.

– А на тым свеце быў?

– Быў.

– Мёртвых бачыў?



Бачыў.

– А ў мёртвых зубы баляць?

– Не. У мёртвых зубы анямелі, закамянелі і як глухая сцяна ля­жаць.

– Зрабі так, каб і ў мяне яны так занямелі і болей ніколі не ба­ле­лі.



Запісана ў в. Прудок

ад Пінчук Надзеі Сцяпанаўны, 1928 г.н.,

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Касцюковай Н., Шаўко I., Фраловай А. (2002 г.)
629. Вывіх сустава

Во імя Отца і Сына і Святого Духа. Амінь.

Отче наш...

Шоў святой Пётр, спаткнуўся, сустаў на сустаў наткнуўся, кроў на кроў наш­ла, жылу на жылу навяло (над хворым месцам вя­жыц­ца ву­зел). Святой іс­ку­сі­цель, памагі рабу божьему (імя) у ля­чэн­ні (назваць хворае месца – рука, на­га і г.д.).



Выкарыстоўваецца суконная нітка. Чытаецца 12 разоў. Па за­вяр­шэн­ні ніт­кай з 12 вузялкоў перавязаць хворы сустаў.
630. Ад болі ў суставах

Отче наш...

Святой Георгій ехаў на белым кане па златому масту. Конь спат­к­нуў­ся, сус­таў на сустаў наткнуўся, жыла на жылу наткнулася, кроў на кроў нашлася. Свя­тая спасіцельная малітва раба божьего (імя) раждзёнага, крашчонага, ма­літ­ве­на­га, прычашчонага.

Выкарыстоўваецца сланечнае семечка, яго прыкладаюць і хрыс­цяць хво­рае месца. Чытаецца 9 разоў.
631. Ад скулы

Отче наш...

Выдзі, боль, з белага цела, з краснай крыві, з жоўтай косці.

Чытаць дзевяць разоў, абводзячы хворае месца, і хрысціць. Па за­вяр­шэн­ню трыж­ды сплюнуць. Замаўляецца на сходніх днях.
632. Ангіна

Першым разам, лепшым часам. Другім разам, божьім часам. Тре­ць­ім ра­зам, господнім часам.

Отче наш...

Табе тут не быць, краснай краві не піць, белай касці не ламіць, опу­ха­лі не даваць рабу божьему (імя). Ідзі туды, дзе сонца не све­ціць і вецер не вее.



Чытаецца тры разы і працягваецца:

Першым разам, божьім часам. Другім разам, лепшым часам. Тре­ць­ім ра­зам, божьім часам.



Замаўляецца ў любы час.
633. Грыжа

Отче наш...

Грызь, грызь, я цябе з’ем (тры разы). Чым я цябе радзіла, тым я ця­бе і вы­хадзі­ла (тры разы).

Хворае месца надгрызнуць. Чытаецца шэсць разоў, замаўляецца тры дні.
634. Ад рожы

Госпадзі Іісус Хрістос, святая Багародзіца, я вас прашу, па­ма­жы­це. Ро­жа калючая, рожа свярбучая, выступі з раба божьего (імя) з касцей, з машчэй, ідзі на балота, там ты калі, там ты гары і крас­на­ту, і ламату давай. Я цябе за­маў­ляю. Ухадзі вон. А здзесь, у раба бо­жь­е­го (імя), не калі, не гары, ламату не да­вай. Амінь.



Замаўляецца тры дні па дзевяць разоў на сходніх днях.
635. Ад зубной болі

Трэба ў руках трымаць галінку елкі і тры разы гаварыць:

– На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць саборная апос­та­ль­ная цар­к­ва. Стаіць Маць Пресвятая Багародзіца і преподобный Ан­ці­пій – зубной ісцелі­цель, ён просіць і моліць угодніков божьіх о ра­бе божьем (імя), как бы ў вас бож’і зубы не балелі. Во імя Отца і Сы­на і Святого Духа. Амінь, амінь, амінь.



Запісана ў в. Пянькі

ад Дзівінец Марыі Мікалаеўны, 1946 г.н.,

студэнткай Мірацюк Д. (з сшытка)
636. Ад ляку

Госпада Бога памалю, Госпада Бога памалю. Прыдзі, прыс­ту­пі, по­мач пры­ня­сі раба божая Анюта (імя). А Анюце крашчонай, у цэр­к­ві малітоўнай. Шоў ляк мостам, залатым шостам папіраўся. Мост ува­ліў­ся, ляк утапіўся, там та­бе, лячэ, напіткі, наедкі. Анюце спа­ці, пры­бы­ва­ці, хваробы ў Анюты не бы­ва­ці, як ты хутко капай, штоб так хутко капало. Лето не радзімае, а мінушчае.



Плюнуць тры разы, штоб не было заразы.

Запісана ў в. Слабада

ад Маслоўскай Ганны Канстанцінаўны, 1935 г.н.,

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Фраловай А., Касцюковай Н., Шаўко I. (2002 г.)
637. Ад галаўнога болю

Сначала перакрысцяцца, скажуць:

– Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь (3 разы). Потым га­во­раць:

– Скула-скулячка, ліха балячка. Як я цябе не ўгаварала, то ты шу­ма­ва­ла, як я стала ўгавараць, то ты перастала шумаваць.

I так паўтараць нада дзевяць раз...

– Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Свя­тая Пра­чыс­та, Маць Божая, памагі мне (імя) скулу гаварыці...



Запісана ў г. Ельск Гомельской вобл.

ад Шафарэнка Марыі Мікалаеўны, 1930 г.н.

(нарадзілася ў в. Стрэльск Мазырскага р-на),

студэнткай Шаўчэнка В.
638. Ад зубнога болю

Шчука – у моры, мядзведзь – у лясу з адной чары – штобы (імя) зу­бы не ба­ле­лі. Амінь.


639. Ад зубнога болю

– Маладзік, маладзік! На тым свеце быў?

– Быў.

– Мёртвых бачыў?



– Бачыў.

– У іх зубы не баляць?

– Не.

– Хай не баляць (імя). Амінь.


640. Абярог цяжарным жанчынам

Калі жанчына цяжарная і існуе пагроза, то трэба, каб нехта з род­ных (але жанчына цяжарная не павінна ведаць аб гэтым) узяў якую-небудзь вад­касць (гарбату, сок ці што-небудзь іншае) і як бы наж­ні­ца­мі парэзаў яе тры ра­зы. І гэтую вадкасць даць выпіць ця­жар­най.
641. Ад зглазу

На сінем морушке, на белом камушке сідзелі трі бабушкі. Шы­лі, вы­шы­ва­лі, нам ад сглаза помашч давалі.


642. Ад ячменю

Ячмень, ячмень, на кукіш, што захочаш, тое купіш. Згінь, пра­падзі, на во­ку не сядзі. Амінь.


643. Ад спалоху

Первым разам, добрым часам выгаваріваю зляк ляконны, пу­ган­ны, нач­ны, палуночны, дзённы, палудзённы, бацькаў, матчын, бра­таў, сястрын, цялячы, са­ба­чы, парасячы, конны, дзяцінны, тра­вя­ной, земляной, ветряной. Вы­га­ва­ры­ваю зляк-перэпалох с буйнага жы­ва­та, с белых касцей, с рыжага мяса, с сініх жыл, паджыл, со все­го стана. Пастаўлю рабе бож’ей жывот на стану. Зляк-пе­рэ­па­лох, па жывату не хадзі, опухаль не пускай, сэрца не знабі, галавы не таш­ні. Бог в памошч, я – са словам. Божы дух.


644. Ад ячменю

Ваўчок, ваўчок, схадзі ў лясок, вырубай кручок, выймі з глаза па­ру­шок (імя). Амінь.



Запісана ў в. Тварычаўка

ад Еўдакавец Вольгі Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Шміне Ю.

Нараўлянскі раён
645. Ад бяльма

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Пра­чыс­та Божая Маць, праведна сонечка, прыстань бяльмо га­ва­рыці. За сінім морам, за крутой гарой бегла тры харты. Адзін – серы, дру­гі – белы, трэці – красны. Крас­ны – кроў замаўляе, белы – слязу зга­няе, серы – бяльмо засцірае. Амінь, амінь.



Паўтарыць тры раза.
646. Ад зубной болі

Глядзя на ўбываюшчую луну, сказаць тры раза:

– Месяц-месячыку, ты быў на тым свеце?

– Быў.

– Бачыў мёртвых?



– Бачыў.

– Баляць у іх зубы?

– Не.

– Пашлі, Госпадзі, і мне, спасі нас, Госпадзі.


647. Ад крывацячэння

Ішлі тры калечкі цераз тры рэчкі, лёд рубалі, ваду спускалі, ва­да па­лі­ла­ся – кроў сунялася. Амінь.



Паўтарыць тры раза на адном дыханні.
648. Ад скулы

Першым разам, лучшым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай свя­той пакланюся. Прачыстая Маць, стань дапамагаць, ску­лу-ружаніцу вы­га­ва­раць. Скула-скуланіца, ружа-ружаніца, кас­ця­ні­ца, муравіца, чарнявіца, паў­дзё­ні­ца, прыстрэкніца, пудпітніца пуд­піт­ная, пуд’едная, чараўная, тут табе не ча­ра­ваць, на сінему мору па­та­паць, на гарачых каменях ізгараць, ідзі, ску­лу­ха, на моры, будзеш жыць у горы, як той маладзіцы, што пячэ ў нядзелю пе­ле­ні­цы, а ў панядзелак плацце качае, няхай скулу забірае.



Паўтарыць тры раза, после каждага сплюнуць чэраз левае пля­чо.
649. Ад залатніка

Залатнічку, залатнічку, добры чалавечку, стань да помачы. Я з та­бою, Гас­подзь з помаччу. Прыступай, памагай, царскія вароты ад­к­ры­вай, ад (імя) за­лат­ніч­ка зберагай. Залатнічку, залатнічку, ідзі ты на сіняе мора, там на сі­нем моры Маць Прачыстая стаяла, за­лат­ніч­ка ўгаварала. Выйдзі з касцей, з ушэй, з суставаў, ідзі сабе на ніцыя ло­зы, на быстрыя воды, там, дзе Ісус Хрыс­тос аставаўся, па сіняму мо­ры бываў, залатнічка ў чыстае поле пасылаў. А ў чыстым полі ста­іць пень сасновы, а ў тым пне – царыца-славіца, кас­ця­ні­ца, му­ра­ві­ца, чарнявіца, жаўцяніца, тут табе не бываць, залатнічка не ўдраж­няць, а ў сінім моры патапаць, на гарачых камнях ізгараць. Амінь.



Паўтарыць тры раза, после каждага сплюнуць чэраз левае пля­чо.
650. Ад зглаза

Отче наш...

Стану, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Свя­тая Пра­чыс­та Бож’я Маць, прыстань да помачы ўрокі (імя) вы­га­ва­раць. Я там ста­я­ла, гасподні слава слыхала, урокі (імя) вы­га­ва­ра­ла, урокі парабочыя, уро­кі дзявочыя, урокі мужчынскія, урокі жа­но­чыя, урокі надуманыя, уцешныя, на­га­да­ныя, пацешныя, смяр­це­ль­ныя, грамавыя, людскія, балезненныя, зда­ро­выя, хадзячыя, ля­жа­чыя. Тут вам стаяць і громкія песні напяваць, чырвонай ка­лі­ны бун­та­ваць, дзверы не закрываць, ліхой балезні не даваць, часам выс­ту­піць з румянага цела, з жоўтай касці, з чырвонай крыві, з белага лі­ца і ма­лі­на­вым зярняткам раскаціцца па нізкім лугам, па зялёным ду­бам, па крутым бе­ра­гам, не паклікайце ні днём, ні ноччу, ні ма­ладзі­ком. Амінь, амінь, амінь.

Сплёвываць чэраз левае плячо, после каждага раза паўтарыць тры раза.
651. Ад дзецкай балезні

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Пра­чыс­тая Бож’я Маць, прыстань да помачы (імя) дзеціне шаптаць. I я там стаяла, гас­под­нія словы слыхала, там (імя) дзеціне за­га­ва­ры­ва­ла. У чыстым полі, на сі­нім моры стаіць дуб без галля, без калля, без ніякага карэння, без ніякага на­сен­ня. На гэтам дубе сядзела гал­ка без ачэй, без машчэй, без дзюбы, без крыл, без ног, без пер’я, без ні­чо­га, раджонаму, хрышчонаму дзіцяці не ўчы­ня­ла­ся нічога. Амінь, амінь, амінь.



Паўтарыць дзевяць раз, после каждага сплюнуць чэраз левае пля­чо.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка