Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка12/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   18

540. Ат рожы

Высылаю я, вымаўляю я, ідзі ты, рожышча, на сіняе мора. На сі­нім моры бе­лы камень ляжыць, на том камні два прастолы стаіць, на тых прастолах два ку­бач­кі стаіць. У адзін кубачак жоўты пя­со­чак засыпаецца, у другі кубачак зла­та і срэбра пераліваецца. Там жа ты будзь, там жа ты прабывай, свой во­пух пушчай, а рабы (імя) не ча­пай. Будзець яна цябе праклінаць, Госпада Бо­га ўпрашаць.


541. Ат чыр’я

Паставіць палец на палена, дзе сук:

– Як сук сохне, так і ты, чыр, сохні.


542. Ат кашля

Паўтараць тры раза:

– Кашаль, кашаль, ідзі ў кашэль, з кашэля – у човен, з чоўна – ле­ша­му ў глот­ку.


543. Ат лішая

Паўтарыць тры раза, пры паследнім слове плюнуць:

– Першым разком, божым часком Госпада Бога прашу, прыс­ту­пі­ці, па­ма­га­ці (імя) лішая ўгавараці. Як месячык рога паднімае, лі­шая ўгавараю. Лі­шай, лішай, кал мяшай, свінням давай, а ліхея, пус­тэя на быструю рэчку пус­кай.


544. Ат залатніка

Доннік-доннік, доннічак – залаты залатнічок, стань ля пупа – быць табе ту­та. Рабу божыю (імя) не крушы. Амінь, амінь.



545. На ўспешныя роды

Чытаць пры схватках:

– Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Матцы пакланюся. Я, Гос­падзі, з сло­вам, ты, Госпадзі, з помаччу. Ясны месяц парою ўсходзіт, парою заходзіт. Ра­ба божая (імя) парою занялася, парою родзіт. Прыйдзе табе ўрэмя – ад­чы­не­ны табе вароты.



Запісана ў в. Бібікі

ад Дарошка Веры Ягораўны, 1924 г.н.,

студэнткай Бічманавай А. (2003 г.)
546. Ад хваробы вачэй

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, святой Пра­чыс­тай Мацеры пакланюся. І прашу я тваёй міласці, ачысці ра­бу божаму быстры воч­кі, штоб яно ў вачах не калола, не смаліла, не па­лі­ла, не глумела, не гуло і га­ла­вы не ламіла. Другім разам, доб­рым часам папрашу я вялікага Юр’я. Ехаў свя­ты Юрый на сівым кані і вёў за сабой тры сабакі: адну белую, другую чор­ную, трэцью ру­дую. І папрашу я твае вялікія міласці, святый Юрый. Завялі сва­ім са­ба­кам ад раба божага бяльмо злізаць і сагнаць й руду, й луну, й ту­ман із яго быстрых вачэй. Первы руды як лізнуў – руду злізаў, дру­гі чорны як ліз­нуў – й луну, й туман злізаў, трэці белы як ліз­нуў – бяльмо злізаў, саг­наў і сцёр з яго быстрых вочак, на ніжнія ве­кі слязамі сышла і скацілася. Мой дух, Госпадзі – з помаччу.



Чыталася зранку да ўсходу сонца. Галоўнымі атрыбутамі бы­лі ва­да, свя­ча.
547. Ад ячменю на воку

Кеб ячмень сышоў з воку, то трэба калі хто запытае: “У тэ­бэ шо, яч­мень?” – трэба сур’ёзна сказаць тры разы:

– Брэшаш, прароку, пшаніца на воку.



Замова чытаецца ў самы розны час, ніякіх атрыбутаў пры гэ­тым не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца. Для шаптухі трэба было толькі змор­ш­чыць вочы і трой­чы паўтарыць гэтую замову, гледзячы на хво­ра­га, а затым сплюнуць у левы бок.
548. Кроў замаўляць

Праз калінавы масток ехаў Ісус Хрыстос. Мост праламаўся, конь прыс­таў, кроў, перастань. Амінь.



Чыталася кожны дзень у поўдзень, падчас замовы вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся ся­ке­ра, апаленая на вогнішчы.
549. Ад рожы

Нэ сама сабой, вячэрняю зарой. Вячэрняя зарыца, усяму свету па­маш­ні­ца. Рожа-ражавіца, красная дзявіца, я цэбэ выгаварываю, ума­ляю з (імя) га­ла­вы і ярых ачэй, і белага ліца, і чорных кос, шоб па (імя) касцях не хадзіла, кас­цей не ламіла, кроў не сушыла. Вы­га­ва­ры­ваю рожу з рацівага сэрца й за­пы­таю, й загтую і з сініх ва­чэй, і з чорных, і з белых, і з серых, і з чыр­во­ных.



Замова чыталася cпазаранку, пры гэтым абавязкова гарэла вог­ніш­ча ў пе­чы, серп абвязаны тканым поясам мужчынскім. Хво­ра­га садзілі насупраць вог­ніш­ча ў печы, у якой ляжаў серп, ручка яко­га адным канцом была спавіта по­я­сам, а другім канцом тры­ма­ла­ся ў руцэ хворага. Шаптуха тройчы чы­та­ла замову. Хворы за­кід­ваў адвязаны ад пояса серп у печ. Серп вымаўся з печы праз тыдзень, а хворы насіў завязаны пояс цэлы месяц.
550. Ад рожы

Рожа-рожа, тый не прыгожа. Ідзі ты на мхі, на балоты, на гні­лыя калоды, на студзёныя росы, на быстрыя воды. Я цябе словам убі­ваю. Я – з словам, а Бог – з дзелам-помашчу. Амінь.



Чыталася ў поўдзень, галоўны атрыбут – нож.
551. Ад уроку

У чыстым полі стаяў дуб зялёны, пад тым дубам рос белы ка­мень, на тым камні – шаўковая трава, на той траве – жамчужная ра­са. Як той расы ні­ко­му не таптаць, так у рабы (імя) божай урокаў не бы­ваць: смешных, па­цеш­ных, падумных, пагадных. Я – з словам, а Гас­подзь – з помаччу. Амінь.



Чыталася зранку да сямі гадзін, прычым выкарыстоўвалася су­хая тра­ва ба­я­рыш­ні­ку і нож.
552. Ад нарадкі

Первым разам, другім часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Гас­под­няй пак­ла­ню­ся і табе, зорачка-зарыца, начная памошніца, стань нам на помашч. Ля мора-акіяна стаіць дуб кучаравы, на тым ду­бе стаіць чорны воран, крылля за­ла­тыя, дзюбка ледзяная, кіпці ста­ля­ныя. Ах ты, вараночак, не гуляй, ідзі ж ты з раба божага (імя) на­рад­ку выганяй. Ты ж кіпцікамі выдзірай, кры­луш­ка­мі вымятай, а дзю­бач­кай выклёвывай. А йшла Маць Прачыстая на помашч, надзя­ва­ла на прэстол сваю карону і брала свой кілюш й скапала дзьявала па ма­ка­ва­му зерню. Будзь жа ты, дзьявал, трыжды пракляты.



Шапталася да заходу сонца, выкарыстоўвалі нож, ікону і свеч­ку. Хворы садзіў­ся ў чырвоны кут і сваімі вачыма глядзеў на свя­ты аб­раз – ікону. Яго ру­кі і ногі абмотвае шаптуха пляцёным ла­зо­вым па­яс­ком. Запальвалась свеч­ка ў руках хворага. Па гэтай свеч­цы трой­чы праходзіць нож, прычым ак­ру­жае хворага тры ра­зы. Пас­ля чаго хворы выходзіць з краснага кута да пры­печ­ка і на­жом раз­ры­вае гэты лазовы паясок і кідае яго ў печ. Раніцай ён зга­раў, і ча­ла­век вылечваўся.
553. Ад грыжы

Первым разам, другім часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Гас­под­няй пак­ла­ню­ся і табе, ранняя зорачка-зарыца, начная па­мош­ні­ца, стань нам на по­машч. Выйду я за вараты, пагляжу на шлях. На шля­ху да й в гразі конь увяз. Ідзець сам Ісус Хрыстос, залатой трос­тай падпіраецца, шаўковым платком уці­ра­ец­ца. Маць Гасподняя ў яго пытаецца: –Куды ідзеш? – Іду й грыжу вы­га­няць з раба бо­жа­га (імя). Яна мяне раз, я яе раз, яна мяне два, я яе два, тры, чатыры, пяць, шэсць, яна мяне сем, а я твая каза, і я цябе з’ем.



Чыталася да палудня, прычым выкарыстоўваўся толькі нож.

554. Ад звіху

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога, Мацер Пра­чыс­тую, стань на помачы. Я – з словам, а Бог – з помашчу. У ле­се ста­іць елачка, пад той елачкай сядзіць дзевачка. Яна не ўмее не шыць, не мыць, не ткаць, не бя­ліць, толькі звіх гаварыць, сустаў да сус­та­ву састаўляць.



Чыталася да заходу сонца, выкарыстоўвалася толькі грам­ніч­ная свеч­ка. На табурэт перад печчу клаўся тканы рушнік, але з тры­ма колерамі: бе­лым, чырвоным і чорным. Шаптуха давала ча­ла­ве­ку грамнічную свечку, ён яе ца­луе, затым падпальвае яе, і ён зноў яе цалуе тры разы. Бярэ гэтую свечку ў свае рукі і водзіць яе ва­кол галавы хворага толькі тры разы, а на чацвёрты ле­ваю рукою ту­шыць гэтую свечку і закручвае яе ў рушнік, на якім сядзеў хво­ры, і хавае рушнік з свечкай у камору пад скрыню. Праз тры дні глядзіць, ка­лі патускнела свечка – чалавек памрэ, а калі ручнік – хут­ка паправіцца.

555. Ад звіху

Госпаду Богу памалюся, Мацеры Боскай пакланюся. Устаньце вы, усе свя­тыя, на помашч з (імя) звіх гаварыці. Ехаў Ісус Хрыстос з Сі­ян­с­кай гары на сваім кані цераз огненную раку, цераз драцяны мост. Мост пераламіўся, конь спатыкнуўся, сустаў самкнуўса. Штоб етаму рабу божаму звіх мінуўся. Я – з словам, а Бог – з по­маш­чу.



Замова чыталася да заходу сонца, пры гэтым вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся свя­тая вада і грамнічная свечка. Чалавека садзілі ў кут пад печ. Давалі ў рукі грам­ніч­ную свечку і баба-шаптуха запальвала яе лу­чы­най. Брала ў руку свя­тую велікодную ваду і пырскала па ча­ты­рох баках свету. Так яна рабіла двой­чы. Затым пачынала шаптаць і над галавой вадзіць шклянку з вадой. Гэ­та ўсё працягвалася, па­куль замова не паўторыцца тры разы. Пасля чаго зна­хар­ка брала ва­ду і пырскала ёю ў твар чалавека. Пасля таго, як вада вы­сы­ха­ла, ча­ла­век глядзеў на грамнічную свечку і ачышчаўся ад звіху.
556. Ад зубнога болю

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай Маці пакланюся. Устаньце, усе святыя, зубную боль за­га­вор­ва­ці. Ма­ладзік малады, у цябе рог залаты, чарвяк точыць мае зу­бы, а патачы чарвяку гу­бы. Амінь.



Выкарыстоўваўся толькі нож, чыталася да 6 гадзін раніцы. Хво­ра­га шап­ту­ха садзіла на стул, які быў пакрыты рушніком тка­ным і меў два ко­ле­ры: белы і чырвоны. Шаптуха брала нож, на­ка­ль­ва­ла яго ў печы пад агнём, за­тым астуджвала ў студзёнай вадзе трой­чы. Гэтым нажом шаптуха пра­вадзі­ла хвораму па галаве тры ра­зы і шаптала, прычым кожны раз нож вы­ці­ра­ла аб чорную тка­ні­ну, якую пасля змочвала ў ваду і кідала ў полымя печы. Тка­ні­на га­рэ­ла і боль адыходзіў.

557. Ад зубнога болю

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай Маці пакланюся. Устаньце, усе святыя, зубную боль га­ва­ры­ці. Ма­ладзік малады, у цябе рог залаты, чарвяк точыць мае зу­бы, а ты патачы чар­вя­ку губы.



Замова чыталася днём, пры гэтым выкарыстоўваўся нож. Ва­кол ча­ла­ве­ка, у якога баліць зуб, пачынае хадзіць шаптуха. У ру­цэ яна трымае адзін нож. Гэты нож яна абводзіць тры разы вакол га­ла­вы чалавека, а затым прык­ла­дае да шчакі, дзе баліць зуб. За­па­ль­вае грамнічную свечку і па пламені свеч­кі водзіць тройчы нож, пры гэтым шэпча замову яшчэ раз. Пасля гэтага вы­ці­рае нож руч­ні­ком і боль адыходзіць.
558. Ад ляку

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Пра­чыс­тай пакланюся. Устаньце, усе святыя, на помач з (імя) ляк вы­га­вор­ва­ці. Доб­рай парой, вячэрняй зарніцай, божай па­мош­ні­цай, прыс­ту­пі, памажы рабе бо­жай (імя) ляк гаварыць урошны, па­поў­с­кі, жыдоўскі, жаласны, радасны, вет­ра­ны, салодкі. Тут табе не ста­яць, сэрца не знабіць, касцей не ламіць. Сядзь ты на месце, на за­ла­тым крэсле. Цябе маці парадзіла, баба перабабіла, кума пе­рах­рыс­ці­ла, на гэты свет пусціла. Я – з словам, а Бог – з помашчу.



Чыталася ўранку да выгану кароў у поле, прычым вы­ка­рыс­тоў­ва­лі то­ль­кі купальскую расу і грамнічную свячу.
559. Ад іспугу

Первым разам, другім часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Гас­под­няй пак­ла­ню­ся і табе, ранняя зорачка-зарыца, начная па­мош­ні­ца, стань нам на по­машч. З сіняга мора, з зялёнага поля прыдзі к нам, сам Гасподзь на помашч, пак­рый сваёй рызай (імя) ад чуж-чу­жа­ні­цы, ад добрага селяніна, ад злога ча­ла­ве­ка. Ссылай на мхі, на ба­ло­ты, на ніцыя лозы, на крутыя горы, дзе людзі не ходзя­ці, сабакі не брэ­шу­ці, куры не сакочуці.



Замова чытаецца ў поўдзень, пры гэтым выкарыстоўваецца нож, грам­ніч­ная свечка і тканы ручнік. Чалавека садзілі на стул у ба­бі­ным куце. Яго ру­кі спавіваліся тканым ручніком, запальвалася грам­ніч­ная свечка і па­чы­на­ла­ся шаптанне. Шаптуха апускала нож у ваду, затым высушвала яго на грам­ніч­най свечцы і пачынала вадзіць вакол галавы хворага, пасля гэтага па­чы­на­ла рухі ад галавы да спавіваных рук. Гэта ўсё паўтарала шэсць разоў. Хво­ры ту­шыць свечку і развязывае рукі. Шаптуха кладзе свечку ў ручнік, аб­к­руч­вае ім яго, а пасля тыдня глядзіць, калі свечка пацямнела, то ча­ла­век зда­ро­вы, а калі пабялела, іспуг не сышоў.
560. Ад лішаю

Лішаю, лішаю, я цябе рашаю, я цябе рашаю, як свінням ежу мя­шаю.



Замова чытаецца тры разы. Замова чытаецца днём, пры гэтым вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца грамнічная свечка, тканы ручнік, свячоная вада і навостраная ся­ке­ра. Хворы сядаў на прызьбу на тканы доўгі руч­нік, які завязваўся на яго га­ла­ве. У руках трымаў грамнічную свеч­ку, якая была запалена. Шаптуха чы­та­ла замову і пуглівымі штур­ш­ка­мі апускала сякеру з галавы да рук хворага. Шэпт і дзеянне паў­та­ра­ла­ся тры разы. Затым брала святую ваду, хрысціла ёю хво­ра­га і ў пяты раз тушыла ёю свечку. Хворы вылазіў з ручніка, а ручнік ве­шаў­ся ў хляве з каровай на тры дні. Пасля чаго ручнік аблівалі кі­пят­ком з пе­чы і хвароба адыходзіла.

Запісана ў в. Вялікі Бокаў

ад Царэнка Ганны Сілішны, 1927 г.н.,

студэнтам Есісам Я. (2005 г.)
561. Загаварыць кроў

Шла Прачыста Маці па воду, через калоду пераступала, рож­дзён­но­му креш­чён­но­му (імя) кроў замаўляла. Амінь.



Тры разы.
562. Урокі на лёгкія роды

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Пра­чыс­тая Ма­цер ідзе, у прыполі залатыя ключы нясе, сярэбраныя ва­ро­ты адкрывае, за­ла­тыя замкі адмыкае, маёй дачушцы младзенца на свет пускае. Другім разам...



Дзевяць разоў.

Запісана ў в. Загорыны

ад Валатковіч Т.А., 1956 г.н.,

(пераняла ад маці)

студэнткамі Снітко М., Міхальцовай А., Жыгар В.

563. Ад крові

Ішла баба па воду, зацапілась за калоду. Вада разлілась, каб кроў (імя) су­ня­лась.


564. Ад зубнога болю

Маладзік малады, у цябе рог залаты, у моры купаўся, з мёр­т­вы­мі сус­т­ра­каў­ся. Як табе на зямлі век не бываць, так век хай (імя) зу­бы не баляць.


565. Ад лішаю

Лішаю, лішаю, я цябе рашаю, я цябе рашаю і к свінням мя­шаю.


566. Ад паноса

Легці на спіну і правай рукой здзелаць дзевяць кругоў проціў часавой стрэл­кі, дзевяць раз нажаць на пуп. А калі жалудак астанавіўся, то па ча­са­вой стрэлцы.
567. Каб дзіця ноччу не размаўляла

Трэба лажыцъ возле краваці на пол мокры коўрык.
568. Ад ячменю

Еслі спросяць, што ета ячмень, сказаць:

– Прароку, пшаніца на воку.



Запісана ў в. Каменка

ад Ліс Паліны Яфімаўны, 1949 г.н.,

студэнткамі Хатэнка С., Куксачовай Н., Чумаковай Г.
569. Ад спугу

Трэба ўзяць бальшую чашку і наліць вады, якая даўжна быць ха­лод­най з чыс­та­ва калодца. Патом бяром свечку і топім, каб па­лу­чыць масу. Хворава садзім на порозе ліцом к дзвярам. Чашку дзер­жым над галавою хворава і тро­хі льем у ваду воску. Чытаем дзевяць раз:

– Ва імя Атца і Сына і Святава Духа. Страсці, страсці, выдзі, вы­лей­ся ад ра­ба божава (імя) з буйнай галовушкі, з густых кудраў, з яс­ных вачэй, з сэр­ца, з рук, з ног, з белава цела, з краснай крыві, з чыс­та­ва жывата. Ні я вы­лі­ваю страсці, спуг, а вылівае Матушка Прыс­вя­тая Багародзіца са ўсімі ан­ге­ла­мі, архангеламі, храніцелямі. Амінь.



Патом перавернем воск і пабачым, што палучылася. Гэта мо­гут быць ней­кія ўзоры, то есць выліваецца спуг хворава.
570. Ад зглазу

Наліць у банку вады, бросіць трохі солі, запаліць спічку і хрыс­ціць агнём ва­ду, прыгаворваючы: “Ва імя Атца і Сына і Святава Ду­ха. Амінь”. Тры разы хрыс­ціць і тры разы казаць гэтыя словы. Ка­лі спічка гарыць, яе нада аб­ла­мы­ваць, штоб яна падала ў ваду. Та­кіх кусочкаў должно быць тры. Загавор чы­та­ют над вадою. Па­том хворава тры разы збрызгівают вадою са сло­ва­мі:

– Ва імя Атца і Сына і Святава Духа. Амінь.



Ваду піць па некалькі раз у дзень.

– Ва імя Атца і Сына і Святава Духа. Амінь. Чыстая вада і ня­бес­ная, спа­сі, сахрані раба божага (імя) ад усякава глаза, ад худова ча­су, ад жэнскава, ад мужскова, ад радаснава, ад ненавідзячава, ад на­га­во­ра­на­ва, ад пе­ра­га­во­ра­на­ва. Амінь.


571. Ад зубоў

Нада ўзяць асінавы сук і чытаць на нево тры разы:

– На гары, на акіяне, на войстраве Буяне стаят высокіе тры дзе­рі­ва, пад ты­мі дзеревьямі ляжыт заяц, перасялісь ты, зубная боль, да таго зайца.



Патом асінавы сук прыкладаць к хворым зубам.
572. Ад болі ў суставах

Нада ўзяць семечка сланечніка, якое прыкладаць трэба да хво­ра­ва мес­та. Чытаць дзевяць раз:

– Святы Георгій ехаў на белым кані па залатому масту. Конь спа­тык­нуў­ся, сустаў на сустаў наткнуўся, жыла на жылу нат­к­ну­лась, крофь на крофь наш­ла. Святая спасіцельная малітва раба бо­жа­ва (імя) раждзёнава, хрыш­чо­на­ва, малітвенава, прычашчонава. Амінь.


573. Ад ячменю

Чытаць тры разы, пры гэтым дуляй нажымаць на ячмень, кру­ціць па ча­со­вой стрелке і казаць:

– Пісьяк, пісьяк, на табе кукіш, купі сабе чаго хочаш, купі сабе та­по­рык, ру­бі сябя ўпоперак.



Патом находзілі сук на дзверях і повторялі на сучке всё.

Запісана ў в. Козенкі

ад Сузько Марыі Сяргееўны, І929 г.н.,

студэнткай Ясніцкай В.
574. Ад пуду

Ляцелі сарокі, вароны ўзнаці, у Надзеі пуду не бываці. Божа Ма­ці Пра­чыс­тая ўзнала, царскія вароты адкрывала, прынімала, пад бе­лы камень пад­к­ла­да­ла, беламу камню его ўзрываці, у Надзеі пуду не бываці.



Дзевяць разоў.

Паўтарала, перахрысцілася, начынаеш:

– Госпаду Богу памалюся, Госпада Бога папрашу, Божа Маці Пра­чыс­та, прыс­ту­пі, дапамажы пуд угавараць.



І начынаеш ужэ.
575. Падзівік

У чыстым полі стаіць дзеўка-дзевіца. Не ўмее не прасць, не ткаць, толькі на дзеўках урокі лячыць хлапоцкія, дзявоцкія, жа­ноц­кія, карыя, шэрыя, чор­ныя вочы ці табе ў ядзе, ці табе ў хадзе, ці ва ўсякім месцы.



І тожа зразу перахрысціцца і Бога папрасіць.
576. Ад грыжы

Ох ты, грыж мая, як я цябе не знала, царом не называла, цяпер зна­ці ста­ла, стала царом называць. Табе зуб, а мне два, табе два, а мне тры, табе тры, а мне чатыры, табе чатыры, а мне пяць, табе пяць, а мне шэсць, табе шэсць, а мне сем, табе сем, а мне восем. Дзе­вя­тым зубам – грызь грызаю з белае касці, з чырвонае крыві, (з чый­го, як называецца) з жывата.


577. Ад скулы-залатухі

Скула-скуліца, родна сястрыца, ці ты хождзёна, ці ты рож­дзё­на, ці ты з вет­ру, ці ты з сонца, ці ты наслана, ці ты наспана. Убі­рай­са ты з белае касці, з чыр­во­нае крыві, з (з названія) галавы.


578. Ад прыпадка

У чыстым полі стаіць дуб, а ў тым дубі тры братцы. Аднаму – на­га­ві­ца, а дру­го­му – рукавіца, а трэцяму – прыпадкі, пераломы. Каб не давала не ў жы­лы, не ў ногі з белае касці, рушавыя ўрасці.



Запісана ў в. Малыя Зімовішчы

ад Колас Надзеі Сідараўны, 1926 г.н.,

Клімчанка Соф’і Васільеўны, 1930 г.н.,

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Касцюковай Н., Фраловай А., Шаўко I. (2002 г.)
579. Ночницы для детей

На заход солнца цёмны лес. А в том лесу лесовая баба, ле­со­вый дед, при­д­и­те, возьмите у Ольки ночницы, криксы, чтобы она днём гу­ля­ла, а ночью спа­ла. Она рождёна, молитовна, крещёна.


580. Урокі

Сарока на колу, варона на колу. Сарока сына жэніць, варона доч­ку за­муж аддае, і нас, рождзёных, крешчоных на вяселле зове. Як сароке сына не жэ­ніць, вароне дочкі замуж не оддаваць, калі ў ніх на вяселлі не бываць, так мо­ей (Людке) урокам не бываць.



Запісана ў в. Малыя Зімовішчы

ад Евісіп Варвары

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Касцюковай Н., Фраловай А., Шаўко І. (2002 г.)
581. Ад бародавак

На сходніх днях абматаць іх краснымі ніткамі і палажыць пад ка­ры­та, з якога свінні едзяць. Када ніткі згніюць, тада і ба­ро­даў­кі сай­дуць.

Або можно абмазаць гнілым яблокам – ды пад страху.
582. Ад бародавак

Када міма ідзёт пахаронная працэсія, пацерці бародаўкі і ска­заць тры ра­зы.

– Бародаўкі за мертвяцом, ухадзіця і не вяртайцесь.


583. Ад бародавак

Гаварыць на маладзік. Нада выйці ва двор, паказаць месяцу свае ба­ро­даў­кі і сказаць:

– Гдзе тваі ігрушкі? А вот тваі ігрушкі.



Гаварыць тры раза і после каждага сплёўваць цераз плячо.
584. Ад жыравіка

Сіняй ніткай завязаць дзевяць разоў узелкамі напроціў жы­ра­ві­ка і га­ва­рыць:

– Шыт сіній, кыш, з цела знімісь, на ўзел завіжысь. В агне га­рець, на це­ле не балець. Амінь.



После нітку спаліць. І так рабіць трі дня на сходніх днях.
585. Ад ячменю

Ячмень, ячмень, на табе кукіш, што хочаш сібе купіш. Купі сі­бе та­па­рок, ру­бі сібе папярок.


586. Ад зубнога болю

– Маладзік, маладзік, твой рог залаты. Ці быў ты на тым све­це?

– Быў.

– Ці бачыў жывых і памершых?



– Бачыў.

– Ці баляць ім зубы?

– Не.

– Дых няхай жа ні баляць яны і мне.



587. Ад смерці ва сне

Лажусь я спаць у дубовую краваць пред святой і дарагой Ба­га­родзі­цай бла­гой. Прашу і малю, дай мне праснуцца, ва сне не за­дах­нуц­ца. Какой легці, та­кой і ўстаць. Амінь.



Гаварыць перад сном.
588. Ад хваробы первенца

Як захварэе первенец вельмі цяжка, нада апрануць свадзебны на­рад і як бы прысесці ў ім на дзіця, гаворачы:

– Якім местам парадзіла, такім і ісцаліла. Амінь.



Памагае толькі адзін раз.
589. Ад заікання

Гавораць на маладзік двенаццаць разоў. А з дому ў гэты час ні­чо­га ні да­юць зусім.

– Ідзе па лесу старычок-лесавічок, ідзе, не спатыкаецца, раба бо­жа (імя) не заікаецца, гаварыць не ўстае, на радасць нам, на гора во­ра­гам. Гавары, не за­і­кай­ся, на славах не спатыкайся, як старычок-ле­са­ві­чок не заікаецца, не спа­ты­ка­ец­ца. Амінь.


590. На добрае жыццё.

Ад сурокаў падчас вянчання ці пры рас­піс­ван­ні

Еслі кальцо ўпала ў цэркве або пры распісванні (у ЗАГСе ці се­ль­са­ве­це), на­да тры раза пра сябе сказаць:

– Кальцо на мне, беда не ка мне. Амінь.



Запісана ў г. Мазыр

ад Грыневіч Марыі Іванаўны, 1930 г.н.

(нарадзілася ў в. Матрункі Мазырскага р-на),

студэнткай Шабета Ю.
591. Ад рач’іх вачэй

Пасля заходу сонца нагаварыць на ваду. Бальны етай вадой дол­жэн пра­мыць вочы. Так рабіць тры дні падрад. Пачынаць у нядзе­ль­ку:

– Вочы балючыя, слёзы гаручыя, раднік рая Спасіцеля Пан­це­лей­мо­на-ца­лі­це­ля. Да паможа мне Бог. Амінь.


592. Ад курынай слепаты

Трэба накланіць бального над дзёгцем і сказаць тры разы:

– Дзёгаць, дзёгаць, вазьмі курыную слепату, дай светлых гла­зу­шак.


593. Ад лішая

Стрыгун-лішай, жыць не мяшай. Пайдзі на лешага, на сабаку лах­ма­та­га, на ката вусатага, на лес сухі, на аўраг пусты. Там табе раз­дол­ле, там табе пры­вол­ле, сыйдзі з раба божага (імя) атныне і да ве­ку. Амінь.



594. Ад прыстрэку

Шаптаць на вуха:

– 3 луку меткага страла ляцела. У рабы (імя) вуха прастрэліла. Стрэл-пас­т­рэл, калі ды не балі. Усяка хвароба ад яе парога на пусты лес, на буйны ве­цер. Амінь.


595. Ад каўтуна

Ты, волас, волас калавы і волас ламавы, і мазгавы, і рассыпны, і во­лас жы­ль­ны, і трохжыльны, і волас дзённы, і волас начны, і во­лас свер­бу­чы, і во­лас ламучы, і волас знабучы. Адчаго ты колеш, ад­ча­го ты ломеш у буйнай га­ла­ве, у рацівым серцы, у скорых нагах, у яс­ных вачах? Уцішся, умірся і не ка­лі, не ламі ні ў маладзіках, ні ў ве­та­хах, ні на сходзе красна сонца, ні на за­ка­це красна месяца. Сту­пай у землю цёмную, у цьму крамешную, не к людзям жы­вым, а к па­пу­рам ліхім.

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка