Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка11/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   18

479. Ад скулы

Госпаду Богу памалюсь, святой Мацеры прыкланюсь, божым угод­ні­кам і прыпадобнікам. Прыступіце і памагіце ў (імя) скулу вы­га­ва­ры­ваць пры­га­тоў­ную, прыгаворную, падуманную, пагаданную, дзя­воц­кую, парабоцкую. Ску­ла-скуліца, красная дзявіца, ухадзі ты с белага цела, с жолтай касці, га­ра­чай крыві. Ідзі ты на сіня мора, там дзеўкі гуляюць, копкі складаюць і па­лі­ва­юць, цябе, скула-ску­лі­ца, к сабе ажыдаюць.



480. Ад удару

На сінім моры-лукамор’і ляжыць белы камень. На белым кам­ні дзве ца­рэў­ны, дзве каралеўны. Ані ні ткахі, ні прахі, не ўмеюць ні шыць, ні вы­шы­ваць, толькі ў (імя) удар угаварываць. Мар’ян мар’яніўся, штоб у (імя) ядроніўся (і на сучок плю­нуць). Як сучок не атходзіт, штоб так удар у (імя) не атхадзіў. Я – з сло­вам, Гасподзь – з по­маш­чу.


481. Ад звіху

Прыдзіце і памагіце ў (імя) звіх угаварываць з белага цела, жол­тай косці, з гарачай крові, з усіх жылак, паджылак, усіх сус­та­ваў удар­ны, абступны, уга­вор­ны. Чэраз калінавы мосцік ехаў Ісус Хрыс­тос, зламал ногу асляці. – Маці мая, маці, прыдзёцца асляці па­гі­ба­ці. Пака асляці пагібаці, то я буду ў (імя) звіх замаўляці, удар за­га­ва­ры­ваці. Па полю Прачыстая Божая Маці хадзіла, кос­ці і мош­чы збірала і (імя) помашч давала. Я – са словам, Гасподзь – з по­маш­чу.


482. Ад крывацёку

Госпадзі, вспомні цара Давіда і ўсю яго кроў (імя), і ўсіх людзей злых ус­па­кой і ліха іх.



Тры разы.
483. На захаванне плода

Царскія дзверы атмыкаюцца, мірскія замкі замыкаюцца. Ішла Бо­жая Ма­ці дарогаю, сустрэла Іісуса Хрыста. – Куда ідзёш, Божая Ма­ці? – Іду ў цэр­каў­ку ключыкаў браці, (імя) Еве цела замыкаці, на свет младзенца не пускаці.


484. Ад ячменя на воку

Каб ячмень сайшоў з вока, то калі хто пытае, што эта ў цябе на воку яч­мень, трэба сурова, без жартаў сказаць:

– Лжэш, прароку, пшаніца на воку.


485. Ад іспуга дзецям на вадзе

Святой Спасіцель, Іван Крэсціцель на парозе стаяў, кнігі пісаў, вадзі­цу ас­вяш­чаў. К рабу божаму (імя) падступаў. Той вадой раба бо­жая (імя) пра­мы­ва­ла, іспуг у яго снімала. Амінь.



Загаварваюць тры разы на воду і брызгаюць дзіця і яго пас­цель тры дня пад­рад.

486. Ад усіх чар

Святы Нікалай, ты разрушаеш горы, разрушаеш камні, разруш го­ра, кал­даў­с­т­во, чарадзейства, завісць, нянавісць, здзелкі, зглаз, ад пла­хой мінуты ра­бу божаму (імя) не на час, не на два, а навсегда. Амінь.



Тры раза.

Запісана ў в. Пярэдзелка

ад Грышчанка Еўдакіі Пятроўны, 1921 г.н.,

(у вёсцы вядома як знахарка)

студэнткай Цой I.
487. Ад ячменю

Ячмень, ячмень, на табе кукіш, што хочаш, то і купіш. Купі са­бе та­па­рок, сячы ячмень папярок.


488. Ад зглазу

Госпаду Богу памолімся, Прачыстай Маці паклонімся. І Маць Пра­чыс­тая, стань жа ты на помач выгаварыць гэтыя суроцы: і муж­чын­с­кія, і жа­но­чыя. За гарамі і за палямі ляжыць белы камень, і на тым камені сядзіць ле­бедзь без крылля і без пер’я. Як гэтаму ле­бедзю дзяцей не вадзіць, так гэтым су­ро­цам тут не быць. За­га­ва­рую і замаўляю пяць вок: адно карае, другое ярае, трэцяе шэрае, чац­вёр­тае белае, пятае дзявочае сына Максіма.


489. Ад пужання, ляку

Святы Юрай, Святы Мікола, Матка Хрыстосава, паня выц­мя­на, хадзі да мя­не, дам табе сівога каня. Едзь на сіне мора. На сінім мо­ры паны ў карты гу­ля­юць, сталы засцілаюць, кубкі віна на­лі­ва­юць, п’юць, гуляюць, пярэпалах у гос­ці зазываюць. Ты ж, пя­рэ­па­ла­се, па жы­ва­ту не хадзі, у бачкі не ўпірайсь, у ся­рэдзін­ку не ўлягай, пад грудзі не падварачай і костачак не крышы, і сэрца не тамі. Ідзі са­бе вы­ку­пай­ся, выгуляйся. Ёсць табе што напіціся і наесціся. Годзе гу­ля­ці, пара вопуху аблягаці.


490. Ад зубнога болю

Маладзік малады, твой розум залаты, як табе век на зямлі не бы­ваць, так век хай мае зубы не баляць.


491. Ад нападзі

Адкуль ты, гора, узялася, туды ты і вярніся, дзе ты, гора, было, ту­ды ты і вяр­ні­ся.


492. Малітва для маленькага дзіцяці

Прачыстая Маці, засцеражы маё дзіця з поўначы да свету, а з све­ту да ве­ку.



Запісана ў в. Сінск

ад Прышчэп Марыі Ульянаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Жук Н. (1993 г.)
493. Зляк і нежыць

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прэ­чыс­тай Божай Ма­ці пакланюся. Святы Юрай-Егорай, станавіцесь на по­машч. Я буду з сло­ва­мі, вы будзеце з духамі. Будзем (імя) рад­жо­най, хрышчонай угаварываць зляк і нежыць. Святою серадою, вя­чэр­няй зарою, гасподняй свячою. Табе тут не стаяць, агнём не па­ліць, нудой не нудзіць, опухаллю не пушыць, сном не бу­ша­ваць, едой не таркаваць, ад яды не адбіваць, варот не засланяць, пад грудзі не падхадзіць. Ідзі ты, нежыць, на мхі, на балота. Там табе гу­лян­не, пі­тан­не і красаванне. Я ж лячу, Госпада Бога прашу: злюбі маё слова, дай свой дух.



Расказвала мужыкова сястра.
494. Рожа

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, святой Ма­це­рі пак­ла­ню­ся. Святы Юрай-Егорай, становіцесь на помашч. Я буду з словамі, вы будзеце з духамі. Будзем Олі раджонай, хрыш­чо­най угаварываць рожу свя­тым аўторкам, утренней зарою, гас­под­няй свячою. Рожа, рожачка, красная дзе­ві­ца. Табе тут не стаяць, па ... не хадзіць, рабе божай Олі крыві не сушыць, кос­ці не ламаць і ру­мя­на­га цела не сціраць. Ідзі, рожа, на ніцыя лозы, на быс­т­рыя воды. Там табе гулянне, пітанне і красаванне. А ты, рожачка, па касці не хадзі, краснатой не гані, не пуші. Е рожа калючая, балючая, пры­моў­ная, пры­га­вор­ная, прысмешная, прыстрэшная, падуманая, па­га­да­ная, незавідная, не­заг­ляд­ная, лятучая і паўзучая.



Мне пераказвала жэншчына.
495. Ад зубнога болю

– Маладзік маладой, в цебе рог залатой, гдзе ты бывал?

– В море.

– А што ты відзел?

– Залаты рог в море відзел.

– А в мёртвых бывал?

– Бывал.

– А іх ты відал?

– Відал.

– А што ані дзелают?

– Спят і лежат, іх зубы не балят.

Раб божый, штоб у Галі зубы не балелі, не шчымелі. Зара-за­ра­ні­ца, божая па­мош­ні­ца, ідзі да мяне на помашч. Я буду з духамі, а ты з помашчу. Гос­падзі, ізлюбі ты мой дух.



Расказвала родная сястра. Яна жыве ў в.Пярэдзелка Ло­еў­с­ка­га раёна. А сяс­т­рэ расказвала баба Луца, якая ўжо памерла.
496. Ад залатніка

Залатнік, залатнічок, божы памошнічак. Стань ты на своём мес­ці, сядзь ты на залатом крэслі, залатою тростачкай ты па­дап­ры­ся, шол­ка­вым па­я­соч­кам падперажыся. Па жывату не хадзі, варот не зас­ла­няй, баков не закладай, пад грудзі не падходзь.



Расказвала свякруха. Тожа памерла.
497. Ад звіху

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Бо­жай Маці пакланюся. Ехаў Ісус Хрыстос чэраз калінавы мост на лашаці, на ас­ля­ці на Ірусалім святкаваці. Устрачае Божую Ма­ці. – Чаго, Маці, плачаш, ры­да­еш? – Сынку, мой сынку, звіхнуў, звіх­нуў раб божый Ваня спінку. – Не плач, Маці, не рыдай, я еду сустав устанаўляць: з касцей, з машчэй, з сініх жыл. Як быў сустав, зноў на месці стаў.



Расказвала сястра з Маскоўскай вобласці, дзярэўня Рах­ма­но­ва.
498. Грызь

Первым разам, гасподнім часам памалюся я Госпаду Богу, Пра­чыс­тай Ма­це­ры. Грызь-грызішчэ, ідзі ва лясішчэ. Там цябе ждуць-ажы­да­юць, мёд ва­раць, сыту сыцяць. Тут табе не жыць, тут та­бе не быць, а ў Олі, рабе божай, не бы­ваць, касцей не ламаць. А мой ду­шок ціхенькі, ліхенькі, Госпадзі, злюбі мой дух.



Пераказвала сястра. Жыве ў в. Пярэдзелка Лоеўскага раёна.
499. Ад скулы

Скула-скуліца, красная дзявіца, тут табе не стаяць, касцей не ла­маць. Я ця­бе выгаварываю з касцей, з машчэй, з буйнай галавы, з бе­ла­га мозга, з се­ра­га воласа, з карых глаз, з белага ліца, з розавай кры­ві, з сініх жыл. Ідзі, ску­ла-скуліца, красная дзявіца, ідзі на гус­тыя лозы, на топкія балоты, на высокія го­ры, дзе сонца не всходзіць, луна не заходзіць, пціцы не лятаюць, сабакі не ла­юць. Там табе жыць-піраваць, сваіх дзетак даглядаць, расціць. Я – сло­вам, а Гасподзь – дзелам. Не сама памагаю, а Гасподзь памагае, ра­бе (імя) всю га­дасць выганяе.



Зрабіць з гарбушкі шарык, катаць вакруг костачкі і аддаць са­ба­ку.

Запісана ў в. Страдубка

ад Каваленка Галіны Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Калеснікавай А. (2003 г.) (з сшытка)
500. Для здоровья

Господу Богу помалюся, месяцу ясному покланюся, месяцу яс­но­му, со­ней­ку красному, зоркам-зараніцам, всем божым по­маш­ні­цам. Прыступіце, па­ма­жы­це, (імя) крэпкае здароўе надзяліце, штоб ско­ль­кі (імя) будзе жыць, штоб столькі і здаровай быць. Дай, Гос­падзі, (імя) здароўя. Дай, Госпадзі, (імя) здароўя. Дай, Госпадзі, (імя) здароўя.



Переказуваць тры разы.
501. Для здароўя

У нашай дзярэўне стаяў божы храм, окала божаго храма быў свяш­чэн­ны круг, там стаялі старыя жэншчыны вакруг, і ўсе с крэп­кім здароўем і ні­ко­лі не балелі. Прашу всех святых угоднікаў, бо­жых памочніков, прыступіце, пама­жы­це, (імя) крэпкое здароўе надзялі­це такое, як у тых жэншчын, і штоб (імя) ніколі ні балела.



Пераказуваць трі раза.
502. Для здароўя

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Ішоў Ісус Хрыс­тос цераз раку, сустрэў Божую Маць. – Гдзе ты, Бо­жая Маць, пра­бы­ва­ла? – Я раба божую (імя) ратавала. Божая Маць ве­ле­ла, штоб раба божа (імя) ні­ко­лі не балела.



Пераказуваць трі раза.
503. Ятрасць

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачысце пакланюся. На сінім мо­ры два ду­бы, адзін дуб – лін, другі – не лін, як стріжно от алабо­ні не атарваць, так (імя) ятрасць угавараць, штоб ні балела, ні свяр­бе­ла, ні ат’ятрувалась.



Переказуваць дзевяць раз.
504. Каўтун

Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту і Божай Маці пак­ла­ню­ся. Ісус Хрыс­тос і Божа Маці, памажыце (імя) каўтуна вгавараці. Каў­тун пад каў­ту­ном, каўтуніха пад каўтуніхаю, я яго добра знаю, Ісу­са Хрыста і Божу Мацер на помач гукаю. Мо ён мужчынскі, мо ён жа­но­чы, мо ён хлапочы, мо ён дзе­во­чы, я яго добра знаю, Ісуса Хрыс­та і Божу Мацерь на помачь гукаю. Мо ён із зля­ку, мо ён з прыс­т­рэ­ку, мо ён падмоўлены, мо ён падамліты, мо ён пад­сы­па­ны, я яго добра знаю, Ісуса Хрыста і Божу Мацер на помач гукаю. Мо ён із хо­ладу, мо ён із голаду, мо ён із чаду, мо ён із згляду, мо ён пад­пу­жа­ны, мо ён падмоўлены, мо ён падветраны, я яго добра знаю, Ісуса Хрыс­та і Божу Ма­цер на помач гукаю. Мо ён конскі, мо ён таварачы, мо ён авечы, мо ён свіны, тут яму ў (імя) не стаяць, жовўтай касці не ла­маць, краснай крыві не раз­лі­ваць. Ідзі на сіняе мо­ра, на сінім мора Бо­жая Маць там цябе ажыдае, сталы всці­лая, там табе напіткі, там та­бе наедкі, так табе гулянка, там табе спяван­ка, як будзе тавар с по­ля іці, так уходзь із (імя) с вачэй, с плячэй, с па­ль­цаў, с сус­тав­цаў, із жылак, с пажылак, с ладошак, с падашовак, і штоб (імя) стала пры­бы­ва­ла, як у моры вада прыбывая.



Пераказуваць тры раза.
505. Нервы

Выгаварываю (імя) нервы с касцей, масцей, с румянага цела. Іду я зя­лё­ным лугам, сырым борам, крутым берагам. Там стаіць зя­лё­ны дуб, пад тым зялё­ным дубам стаіць ізбушка, там Мацер Бо­жыя кніжку чытае, ат (імя) нер­вы атнімае, у чыстую воду кідае.



Пераказуваць трі раза.
506. Зубы загавараць

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачысце пакланюся, я – сло­вам, Бог – з по­ма­ччу.

– Маладзік маладой, у цябе рог залатой, быў ты на том свеце?

– Быў.


– У мёртвых зубы не баляць?

– Не, мёртвые велелі, штоб і ў (імя) не балелі.



Пераказуваць дзевяць раз.
507. Урокі

Эта малітва для людзей і для худобы:

– На сінім моры белы камень, на камені іва, на іве іваяна. Як той іве гнез­да не бачыць, ні мужчынскіх, ні жаночых, ні дзявочых, ні па­ра­бо­чых. Хто эту (імя) зракне, той з лесу мядзведзя прывядзе.



Пераказуваць дзевяць раз.
508. Прыстрэк

Госпаду Богу памалюся, святой Прачысце пакланюся. Кі­ев­с­кіе, пя­чэр­с­кіе, все святыя нябесныя, гасподскія пріподобнікі, все свя­тыя ўгод­ні­кі, зорі-за­ра­ні­цы, божыя помашніцы. Памажыце в дзень пад сон­цам, у ночы пад ме­ся­цам. Е ў (імя) прыстрэчныя ўрокі, прыс­т­рэч­ныя, абалонечныя, жыдоўскія, па­поўс­кія, дзявоцкія, жа­ноц­кія, му­жыц­кія, вадзяныя, касцяныя, земляныя, прас­туд­ныя, я іх спра­шаю, ізмаляю, штоб яны ў (імя) не стаялі, косці (імя) не ла­ма­лі, це­ла тваяго не ламілі, верца в цябе не помнілі, не ачыналісь ні ста­ры­кі, ні ма­ладзі­кі. На сінім моры стаіць явар, у том яварэ гадзюка са­ко­ча, ра­го­ча, а мо­жа яна есці хоча, няхай яна вхваціць (імя) прыс­т­ре­ку, раз­не­се па мхах, па ба­ло­тах, па ніцых лозах, па быстрых во­дах. (Імя) родам радзілась, шуццю шу­ці­лась, звёздамі асвяцілась, ат злых, ат паганых коллем адбілась. Хто (імя) вра­чэ, няхай з яго кроў па­ця­чэ.



Пераказуваць дзевяць раз.
509. Звіх і вдар

Буду божыя слова казаць, (імя) звіх с ударам угавараць. Ехал звіх с уда­рам на белым кані цераз мост, мост праваліўся, звіх с уда­рам на сваём месце ўста­но­віў­ся.



Пераказуваць дзевяць раз.
510. Звіх

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Мацеры пакланюся. Ехаў Бог на сівым кане, на залатом сядле, цераз калінавы мост. Мост праламаўся, штоб у (імя) звіх уняўся. Я – з словам, Бог – з по­мач­чу.



Пераказуваць дзевяць раз.
511. Кроў замаўляць

Госпаду Богу памалюся, святой пяценцы пакланюся. Ісус Хрыс­тос на ва­ра­ном асле па полю раз’язжае, (імя) кроў замаўляе і ят­расць угаварае. Уз­’­е­хаў ён на калінавы мост, азірнуўся назад, аж ня­ма ні мосту, ні просту, ні крыві, ні ятрасці. Ішла баба із-за сіняго мо­ра, сеяла пясок с прыпола. Як етаму пяску ні схадзіць, так із (імя) на­гі і крыві ні вхадзіць.



Пераказуваць пяць раз.

Запісана ў в. Страдубка

ад Саманчук Матроны Пятроўны, 1931 г.н.,

студэнткай Дзегцярэнка Н.
512. Ад скулы

Тры раза памаліцца:

– Скула-скуліца, я цябе выгаварую із касцей, машчэй, ясных ачэй, цёп­лай крові. Тут цябе не стаяць, касцей не ламаць, ясных ачэй не муціць, цёп­лай крові не піць. Ідзі за высокія горы, на сухія ля­са, на топкія балата, там твае дзеткі, там цябе іх расціць, паіць, га­да­ваць і да канца века дажываць. Амінь.



Запісана ў в. Уборак

ад Пятровай Надзеі Іванаўны, 1958 г.н.,

студэнткай Пятровай Н. (1995 г.)
513. Ад зляка

Первым разам, гасподнім часам, вячэрняй зарой, добрай па­рой. Зо­ры-за­ра­ні­цы, божыя памашчніцы, памагалі людзям, па­ма­жы­це й нам. Ішла Мацер Бо­жа шырокай дарогай, на той дарозе ляжыць ка­мень, на тым камні сядзяць тры пані. Адна – шые, другая – ушы­вае, трэ­цяя – рабе божай (імя) помачы шу­кае. Выгаваруя стукавая, кры­ка­вая, агнявая, кашачая, сабачая, коньская, ка­роў­с­кая, ка­люш­чая, ба­люш­чая. Я – словам, Бог, Тройца Святая, любі, Гос­падзі, мой дух.



Запісана ў в. Уборак

ад Ігнаценка Алімпіяды Сямёнаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Пятровай Н. (1995 г.)
514. Ад залатухі

Дванаццаць залатух: красная залатуха, калючая залатуха, сі­пу­чая за­ла­ту­ха, бронзавы цвет, выхадзі, выступай ад младзенца раж­дзё­на­га, хрышчонага (імя). Я цябе выгаварую сваімі ўстамі, сваімі сер­ца­мі, сваім святым духам. Амінь, амінь, амінь.


515. Ад ангіны

Отчэ наш...

Дуб-дубок, я цебя з’ем са ўсімі ветвямі, каранямі.

9 раз і сплёвываць на плячо то на одно, то на другое, пальцамі выг­ла­жы­ваць ад вуха да барады і чытаць малітву.
516. Ад воласа

Прасвятая Багародзіца, вялікая вастанніца, всему міру па­моч­ні­ца, і нам па­ма­жы раждзёнаму, хрышчонаму, малітвеннаму выліць во­лас. Волас-волас, вый­дзі на колас, тут табе, воласу, не буваць, жоў­тай косці не круціць, крас­най крові не муціць, рэцівага сэрца не су­шыць. Амінь, амінь, амінь. Госпадзі, тва­ім словам.



Дзевяць раз. Паліваць вадой з чашкі.
517. Ад грыжы

Отчэ наш...

Шол Ісус Хрыстос з Паўлам, встрэціл Прачыстую Божу Маць. – Божая Маць, гдзе хадзіла? – Грыжу лячыла раждзёнай, хрыш­чо­на­й, малітвеннай ра­бе божай (імя). Тут табе не стаяць, жолтай кос­ці не ламаць, белае цела не су­шыць, чорнай крові не піць, вый­дзі на залатое поле, на балота, гдзе ку­ры­ный голас не заходзіць, гдзе пеўні не спяваюць, гдзе месяц не свеціць. Амінь, амінь, амінь.
518. Ад лішая

Отчэ наш... (тры раза).



Слюною расціраць, чытаць малітву:

– Лішай, лішай, на леваду бяжы, на леваду. Ты такі корчвы, ты та­кі па­га­ны, тут табе, лішаю, не стаяць, белага цела не круціць, чор­най крові не піць. Амінь.



Тры раза.
519. Для зубоў

Перад гэтым чытаць тры разы “Отчэ наш”.

– Маладзік, маладой, твой рог залатой. Был лі ты ў Бога, спра­шы­вал лі ты ў Бога, не баляць у мёртвага зубы?

– Не баляць.

– То пусць у рабы божай (імя) раждзёнай, крешчёнай, ма­літ­вен­на­й (імя) не баляць, занямелі.



Дзевяць раз.
520. Ад плясняўкі

Перад гэтым чытаюць тры раза “Отчэ наш”. Бяруць дзі­цён­ка, нясуць да парасёнка, бяруць пальцам макаюць у карыта і ма­жуць у роціку. А затым га­во­раць:

– Свіння да карыта, глоба да балота, плясняўкі, ідзіця з рота.



Дзевяць раз.

Запісана ў в. Уборак

ад Прышчэпавай Галіны Ціханаўны, 1934 г-н.,

студэнткай Пятровай Н. (1995 г.)
521. От простуды

Кто споцев, напывся воды холодной і заболеет – овечьего мо­ло­ка лож­ку, да желчі медвежы с гороховым зерном, спецерь і вы­піць на пустой же­лу­док.
522. От кашля

Піць воду яечную с сахором.
523. От зубной болі

Змею жывую добыць, выцянуць із её желчь і той желчью ма­заць.
524. Ятросць

Ехала святая Пречістая половымі воламі, попіралася жэ­лез­ны­мі кіямі, а Іі­сус Хрістос – сухой чароцінаю. – Куда едзешь, святая Пре­чіс­тая? – К рабе бо­жей (імя), к её ране кровь замовляць, ятросць уго­ва­рі­ваць. Стой, кровь, в ра­не, как стоял Іісус Хрістос на Іордане. Как этой чароціне не расцвесці, так кро­ві ятросці не отойці. Я – сло­ва­мі, а Бог – помошчью (трі раза дунуць і плю­нуць в левую сто­ро­ну). Господзі, дух мой злюбі, на добром здоровье вос­ста­но­ві.



Перед началом перекресціцца трі раза і сказаць:

– Господзі Божэ, помогі (імя).


525. От задышкі

Золотніча ты золотой, ты добрый человеча. Ідзі ты на сваё мес­цеч­ко, на зо­ло­тое креслечко. Там ждзёт цебя едзеніе, піценіе, кор­м­ле­ніе. А по моем це­лу не ходзі, под грудзі не подвалівай. Гас­подзь – с помошчью, я – со словом.



Запісана ў г.п. Лоеў

ад Максіменка Аніссі Цімафееўны, 1911 г.н.

(нарадзілася ў в. Шчытцы Лоеўскага р-на),

студэнткай Максіменка А. (1993 г.)

Мазырскі раён
526. Кроў сунімаць

Шлі тры калекі цераз тры рэкі, секлі, рубалі, кроў (імя) за­маў­ля­лі.



Тры, пяць, дзевяць разоў паўтараць. Потым хрысцімся.
527. Ад удару

Ехаў дзед на белым кані, конь спатыкнуўся, удар адвярнуўся (імя).


528. Ад рожы

Рожа-ружавіца, сіня-сінявіца, бела-белявіца, чорна-чарнявіца. Па­ра ўсту­паць з белага цела, з рыжага мяса, з краснай крові, з русых ва­лос. Ідзі на сіня мо­ра. Там койкі засціланы, кубачкі наліваны, пі­це­нье, ядзенье, спанне, гу­лян­не. Божая Маць па лугу хадзіла, цвя­точ­кі рвала, (імя) закладала, штоб не ба­ле­ла, штоб не краснела, штоб не ядрылася.



Трэба шаптаць дзевяць разоў.

Бралі тканіну чырвонага колеру, пажадана шарсцяную, клалі 9 шмат­коў не­вя­лі­кіх ільну. Потым падпальвалі і прыкладалі да мес­ца, што баліць, а по­тым шэпчуць:

– Ружу ламаю (імя) на жоўтым пясочку, на зялёным лясочку.



А патом шматкі ільну запальваюць спічкаю.
529. Ад іспугу

Шла Прачыстая трыма дарогамі, залатой трасцінкай па­пі­ра­ла­ся. Сус­т­рэ­ла Ісуса Хрыста. – Ісус Хрыстос, куды ты ідзеш? – Іду к (імя) пе­ра­пу­гу, пералогу зганяці на ніцыя лозы, на зя­лё­ныя лугі, на крутыя берагі, на жоў­тыя пяскі. (Дзевяць разоў).


530. Ад іспугу

Ляцелі сарокі, вароны. Схапілі (імя) хваробу. Паляцелі праз цём­ныя ля­сы, праз зялёныя лугі, быстрыя рэкі, ніцыя лозы, высока ўго­ру. На чорную зем­лю селі, крыламі махнулі, ад (імя) усю хва­ро­бу адвярнулі.



Запісана ў в. Акулінка

ад Ахраменка Тамары Афанасьеўны, 1926 г.н.,

Новак В.С., Вяргеенка С.А.,

студэнткамі Фраловай А., Касцюковай Н., Шаўко I. (2002 г.)
531. Ад пуду

Пуд-пудзішча, ідзі на сухі лес і на сухі дуб, як сухі дуб не ра­заў­ёц­ца, так у (імя) пуд не ачнёцца.



Чытаецца тры-дзевяць разоў апошнім у сям’і. Дапамагло Прыходзьку Пят­ру Пят­ро­ві­чу, 1943 г.н., пасля трох сеансаў.

532. Ад удару

Ішов Бог через мост, кіёчкам апірався, штоб у (імя) удар не очі­няв­ся.



Чытаецца тры-дзевяць разоў апошнім у сям’і. Дапамагло Прыходзьку Пят­ру Пят­ро­ві­чу, 1943 г.н., пасля трох сеансаў.

Запісана ў в. Барыскавічы

ад Цалуйка Канстанціна Іванавіча, 1924 г.н.,

студэнткай Цалуйка А.
533. Ат кровацячэння

Ішло тры ракі: адна – вадзяная, другая – мядовая, трэцяя – кры­ва­вая. Вадзя­ную выліваць буду, мядовую выпіваць буду, кры­ва­вую за­маў­ляць буду.



Прагаварываецца 12 раз на вуха бальному.
534. Ат кровацячэння

Ляцеў воран чараз мора, нёс іголачку, шоўкаву нітачку рану за­шы­ваць і кроў замуўляць.


535. Ат парэза

Вадзіца-травіца па мору хадзіла, пясочык сеяла, пясочык не ўза­шоў – кры­ві не пусціў. Камар укусіў – крыві не пусціў, муха ўку­сі­ла – крыві не пус­ці­ла.


536. Ат вывіха, удара

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога, Духа Свя­то­га, Маці Пра­чыс­ту, стань на помочы. Я – словам, Бог – помаччу. У ле­се стаіць ёлачка, пад той ёлачкай сядзіць дзевачка. Яна не ўмее ні шыць, ні мыць, ні ткаць, то­ль­кі звіх да ўдар гаварыць, сустаўку да сус­таў­кі састаўляць.


537. Ат ажога

Ішла ліса пазадзь за лесу ад агнішча, ад пажарышча, ата всей крас­на­ты. Дзе ліса лізне, там увесь пожог слізне. Плюнець, дунець, су­ха будзець.



Тры раза сплюнуць. Нагаварывая, безымянным пальцам чарціць вак­руг ажо­га.
538. Ат іспуга

Ва імя Атца і Сына і Святога Духа, амінь (3 раза красціцца). От­че наш, свя­ты на небесах і г.д. Гаспаду Богу памолімся первым ра­зам. Госпадзі Божа, Свя­та Маці, прыдзі Веры іспуг сказаці. З бе­лых ручак, з белых ножак, з жоў­тай касці, з чырвонай краві. Пусць ідзёт, гдзе людзі не ходзяць, гдзе скот не вод­зяць, пусць Вере маёй не шкодзяць.



Чытаюць дзевяць чалавек над спяшчым.
539. Ат зубной болі

Іду я не ўліцаю, не дарожкаю, а па пустых перавулках, па ка­на­вах, па ярах. Насустрач мне заяц. – Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Ад­дай мне свае, ва­зь­мі мае. Іду я не пуцём-дарогаю, а шэрым бо­рам, цёмным лесам. Насустрач мне шэры воўк. – Воўк ты, шэры воўк, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае. Іду я не зямлёю, не ва­дою, а чыстым полем, квятастым лугам. Насустрач мне старая баб­ка. – Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зу­бы, аддай свае выпалыя. Замаўляю я зубы моцна ў раба (імя) на ця­пе­раш­ні час і на векі вякоў.



Тры раза сплюнуць.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка