Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"




старонка10/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.84 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   18

425. Ад лішая

Лішай, лішай, лішаіна, твая маць – жыдавіна, твая маць – свіння, па­ра­ся­там цыц­кі не дала. У рабы божай (імя) лішая няма. Амінь.


426. Ад начніц

Начніцы, ідзець на вечарніцы. І дзе харошыя маладзіцы, на грэ­бень на­шы­бе­цесь, грэбешком рашчашэцесь, на верацяно нат­к­не­цесь, на нож рас­ко­ле­цесь.



Ету замову шэпчуць, калі прыходзіць чалавек і кажа, шчо ня мо­жа спаць уночы або вельмі часто пракідаецца. І абавязкова шэп­чуць яе на ноч тры дні пудрад.
427. Ад звіху (ад удару)

Звіх важкі, а ўдар цяжкі. Ішла Божа Маці па мору із сваімі доч­ка­мі, на ёй срэбра, злота вісела. Срэбра, злото опало, у рабы бо­жае (імя) звіху не ста­ла. Амінь.



Ету замову шэпчуць тры разы на дзень: уранку, упоўдзень і пе­рад тым, як лажыцеся спаць. Пры гэтым патрэбна ў руцэ тры­маць нож, пры да­па­мо­зе якога чытаецца замова.
428. Ад зубнога болю

Калі ў чалавека баліць зуб ці зубы, шэпчуць такі загавор:

– Месяц Дунай! Ці быў ты на каналі? Ці бачыў ты мёртвых?

– Бачыў.

– А баляць у іх зубы?

– Не!

Той, у каго баляць зубы, просіцца, каб яны перасталі балець.
429. Ад рожы

На рацэ стаіць вярба. На той вярбе стаіць каза. Вяршочкі з’я­дае, з рабы бо­жае (імя) рожу зганяе. Гарэла тры горада, гарэла тры ся­ла, як с таго свету (загадваюць імя пакойніка, любога пакойніка, нап­рык­лад, Варвары) не ўста­ваць, так (імя) рожы не бываць. Амінь.



430. Ад залатніка

Залатнічэ, залатнічэ, божы чалавеча, годзе хадзіці, у касцях блудзі­ці. Пуд грудзі не пудпірай, піць-есці не застуджай, бакоў не рас­пі­рай, у чарэсла (што за слова, не ведае інфарматар) не за­ся­дай, пупарэзіна баба пупа вья­за­ла, вона ж табе месцечка ўказала. Сядзь ты на месцечко, на залатэ крэслечко. Амінь.


431. Ад жывата

Ехаў Завой на вараном кане, на залатом сядле з дзевяцеры на ва­сь­ме­ры, з васьмеры на семеры, з семеры на шэсцеры, з шэсцеры на пьяцеры, з пья­це­ры на чацверы, з чацверы на тройны, з трой­ных на двойных, з двойных на ад­на­го. Ехаў Завой на вараном кане, на залатом сядле, конь упаў, завой пра­паў. Амінь.


432. Ад ляку (ад спуду)

Шла Божая Маці по мору, несла залатого крыжыка з сабою. Бо­жа Мацер пу­тае:

– Куда ты ідзеш?

– Іду (імя) ляк шаптаці.

– А паможаш?

– Не, хай сам Гаспод Бог памагае. Амінь.


433. Ад хваробы вачэй

Мядзведзь з лесу, а кабан з поля, а вераб’е з проса. Як сонейка ўсходзіць, так і ў (імя) боль з вачэй сходзіць. Амінь.


434. Ад урокаў

На сіням моры-акіяне зялёны дуб стаў. Пуд тым дубам сядзелі тры дзя­ві­цы. Адна – прала, друга – ткала, трэця – урокі адганяла. Амінь.



Запісана ў в. Ручное

ад Семянко Галіны Паўлаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Палуянавай Н. (2003 г.)
435. Залатнік

Госпаду Богу памалюся, Прачістай Мацері пакланюся, а цябе, Мі­ко­ла ско­рый, божый памочнік, прыступі дапамагаць залатнік уга­ва­раць. Залатнічку, бо­жу ваяўнічку, годзе ты хадзіў-ваяваў, пад грудзі падпіраў, і долу ўпадаў. Ня­хай бы ты хадзіў-ваяваў, пад грудзі падпіраў і долу ўпадаў. Стаў бы на сва­ём месці ў залатым крэс­ле. На сінім моры прастол стаіць, там табе піценне, ядзен­не і лёг­кае адпачыненне.



Не да пары раз. Чалавека трэба палажыць і залатнік абя­за­це­ль­на трэ­ба нацягваць.

436. Кров загавараць

Ішов Ісус Хрістос цераз тросць. Тросць не зламав і кров суняв.



Сем раз.
437. Звіх

Отче наш...

Атыдзі, звіх, на паля, там ты ламіся, там табе піць і гуляць, жов­тай касці не ламаць, уступай із касцей, із машчэй, із сініх жыл, із сарака сустаў, як мак рас­ка­ці­ся, як Дунай разыйдзіся.

Сем раз. Трогаць рукамі звіх і казаць загавар, а ў канцы трэба яго па­ця­нуць.
438. Удар

Госпаду Богу памалюся. Удару-гаспадару... Табе па вадзе не пла­ваць, тра­вы не з’ядаць, вады не співаць і маей волі не чуваць.


439. Запор

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, а та­бе, Мі­ко­ла, ско­ры божый памочнік, прыдзі дапамагаці, запор ад­пус­ка­ці. У нядзелю рано ішоў я дарогаю, сустрэў Кузьму-Дзем’ян. Ішоў ён із трыма молоткамі із мёр­т­вух крыві доставаць. Атпусці, Гос­падзі, за­по­ру атпускаць.



Трі разы.
440. Знос

У Чыстый чацьвер рано да схода сонца Божая Маці па небу хадзі­ла, Ісуса Хрыс­та за руку вадзіла. Ісус Хрыстос і Прачыстая Ма­ці, прыдзі нашаму дзіцяці знос угавараці.



Тры разы.
441. Урокі дзецкія

Урокі-прарокі, уступайце із галавы, із ножок, із ручок, із па­ль­чі­ков, із усіх суставчіков заговараць жабін рот. Ідзіце на мхі, на ба­ло­та, дзе дары бо­жыя не родзіць, дзе курыны голос не заходзіць.



442. Кавтун

Кавтун, кавтуніца, месяц і зарніца, ясная дзевіца, чаго ты за­іг­ра­ла і за­шу­ме­ла, ці з гора, ці з думу, ці з печалі, ці з велікіх нерваў, ні збурана, ні дзя­во­чіе, ні хлопочіе, ні дзіцячые, ні курачіе, ні сві­ня­чіе, ні товарішчей, ні жы­доў­с­кіе, ні ветраные, ні моченые. Я цябе ўга­ва­раю, умавляю ўставаці з машчэй і пад грудзі не падпіраць, і ка­ра­ня не пускаць. Ідзі ты на Сіянскую гору, койкі ста­яць зас­ці­ла­ныя, і на тый Сіянской гарэ кубкі стаяць, а ў тых кубках напіткі і на­ед­кі, там табе ўпіваць, раба божай (імя) уступаць, каўтуна ўга­ва­раць.



Не да пары раз.
443. Рожа

Угавараю рожу на белом цельцэ, на красном поясе, на божым го­ла­се.



Не да пары раз.

Запісана ў в. Убарцкая Рудня

ад Сельвіч Ларысы Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Сельвіч Л.
444. Ад хваробы вачэй

Каб не хварэць вачыма, трэба прасіць маладзіка:

– Маладзік, маладзік, у цябе рог залаты. Табе – на сіянне, а мне – на зда­роўе. Табе – цёмныя ночы, а мне – светлыя вочы.


445. Ад рожы

3 першым разам, з божым прыказам, Госпадзі Божа, памажы ру­жу га­ва­рыць. На крыжавых дарогах там хата стаяла, тудэю баба Нас­та­сся прахаджала дай высекла агню з сіняга камяню, скулу-ружу вы­па­ль­ва­ла ветраную, вадзя­ную і агнявую. Ветраную – выдзь­му­хну, вадзяную – выдуну, агнявую – вы­па­лю.


446. Ад валасня

Бяруць тры ці пяць жытніх каласкоў (як на руках пяць па­ль­цаў), ма­ча­юць у цёплую ваду, водзяць па хвораму пальцу, а вадзічку тую зліваюць.

– Першым разам, добрым часам, ранішняя зараніца, божая па­маш­ні­ца, па­ма­жы нам, Госпадзі. Першым разам, божым часам Гос­па­ду Богу памалюся, Ма­це­ры Прачыстай святой пакланюся, усім угод­ніч­кам божым кіеўскім, пя­чэр­с­кім. Памажыце, Госпадзі, мне, ра­бе божай Ганне, волас выгаварваць дзян­ны, палудзянны, начны, па­лу­нач­ны, валасень прыстрэчны, прыгаворны, па­дым­ны, падзіў­ны, пасмешны, жаноцкі, парабоцкі, хлапоцкі, дзявоцкі, мяш­чан­с­кі, цы­ган­с­кі, маскоўскі, папоўскі, мужчынскі, бабскі, удавіны, вадзя­ны, зем­ля­ны, гусіны, курыны, свіны, авечы, чалавечы, конскі, ка­роў­с­кі, сабачы, жа­ра­бя­чы, цялячы, ваўчыны, зайчыны, каціны, дзя­ціны, вераб’іны. Волас ты, волас, патуль ты быў у рабы божай Ган­ны, пакуль я цябе не знала. Стала ця­бе знаць, стала цябе вы­га­ва­раць, умаляць, упрашаць, на цёмны лес па­сы­лаць. Тут табе не бы­ваць, тут табе не гуляць, у рабы божай Ганны касці не ла­маць, га­ра­чай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, касцей не ламаць, па це­лу не хадзіць, белага цела не пушыць, не таргаць, не калоць, не балець і навек за­ня­мець. Волас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас. (Тут бяруць каласы і водзяць, а ваду зліваюць). Волас, во­лас, выдзь на колас, во­лас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас. Тут табе, волас, не гу­ляць, касці не ламаць, гарачай кры­ві не разліваць, сэрца не знабіць, белага це­ла не пушыць, не тар­гаць, не балець, не калоць, а навек занямець. Пасылаю я цябе, во­лас, на крутую гару. Там дзеўкі гуляюць, сталы засцілаюць, віном ча­ры наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ты, волас, к ім туда, там табе будзе піцяннё, едзяннё, спаннё, гуляннё, лёгкае пра­пі­тан­нё. Я не знаю, сам Гас­подзь Бог знае і нам памагае. Я – з словам, Гас­подзь Бог – з помаччу і Свя­тым Духам.


447. Ад звіху

Святы аўторак, памажы (імя) гаманіць. Звішча з гары спус­каў­ся, з уда­рам устрачаўся. Костачка да костачкі, жылачка да жылачкі, кро­вач­ка да кро­вач­кі, шкурачка да шкурачкі, сустаў да сустаў, каб на месца стаў, каб балець пе­рас­таў. 3 першым разам, з божым пры­ка­зам, Госпадзі Божа, прыступі, па­ма­жы звіх-пазварот гаварыць. Вы­бі­вай­ся, звіх-пазварот, праз зубы, праз гу­бы, праз усякую шэрсць, праз кацячыя, праз цялячыя, праз когці, праз ногці, праз ва­ла­сы, выбівайся, звіх-пазварот. Памажы, Божа. Амінь.


448. Ад зубнога болю

Замова прамаўляецца ў прафілактычных мэтах, як чалавек пер­шы раз уба­чыць маладзік. Перахрысціцца і, не саступаючы з мес­ца і пазіраючы на сяр­пок, прамовіць тры разы замову:

– Маладзік малады, у цябе рог залаты. Ты на моры купаўся, а мне ў сне па­ка­заў­ся. Маладзік Апанасавіч, быў ты на тым свеце?

– Быў.

– Бачыў ты мёртвых?



– Бачыў.

– А баляць у іх зубы?

– Не.

– Штоб не балелі і мне.



Рыба – у моры, заяц – у полі, а мядзведзь – у лесе. Як яны сой­дуц­ца і бу­дуць піць і гуляць, так няхай тады зубы баляць. А яны не сой­дуц­ца і не бу­дуць ні піць, ні гуляць, хай ніколі і зубы не баляць.
449. Ад крывацёку

Кроў, крывіца, чырвона вадзіца, цячы па жылачках, цячы роў­не­нь­ка, ця­чы спакойненька. На сыру зямельку не капай, па ру­ча­нь­цы не пырскай, за­цяг­вай­ся, раначка, танюсенькімі нітачкамі, за­ві­вай­ся звітачкамі. Пачынаю за­маў­ляць, у (імя) кроў загавараць ад на­жа вострага, ад нажа булатнага. На моры, на акіяне, на востраве Бу­я­не стаіць там грабніца, там сядзіць красна дзявіца, дзер­жыць у ру­ках шаўковыя ніткі, ніткамі зашывае, крывавыя раны заляпляе. Во­ран, не кракай, а ты, кроў, не капай.


450. Ад сурокаў

Першым разам, добрым часам загаварваю суроцы: прычча, спач­ча, падзіў­нае, падумнае, прыгаворнае, пацешнае, пасмешнае, ран­няе, вячэрняе, па­лудзён­нае, палуночнае, жэнскае, мужчынскае, дзя­во­чае, хлапечае. Жэнскае – пад наметкі, мужчынскія – пад шап­кі, дзявочыя – пад платок, хлапочыя – пад паясок. 3 ясных ачэй, з буй­най галавы, з кагцей, з нагцей, з печаня, з ле­ге­ня, з румянага лі­ца, з чырвонае крыві, з рэцівага сэрца, з русых валос. Штоб кас­цей не ламіць, крыві не паліць, сэрца не сушыць, штоб не балець, не га­рэць, гэтай болі навек занямець. Госпада Бога ўгаварываю, уп­ра­шы­ваю. Гас­подзь навышный, прыдзі ка мне на помач і прылюбі мой дух. Амінь, амінь, амінь.


451. Ад ліхаманкі

Ліха-пуд, не будзь (імя) тут, ідзі ў чорны кут, касці не ламі, це­ла не тамі, кры­ві не мары, галоўкі не сушы. Ідзі, пуд, у лес, у лесе есць сасна, у сасны два­нац­цаць сясцёр, пад тою сасной табе за­ва­ліц­ца. Ісус Хрыстос, стань на по­мач, пасвенчая Матка, памажы, свя­тая Багародзіца, спасі.


452. Ад залатніка (падарвання)

Залатнік замаўляю, Госпада Бога ўспамінаю. Галаўны, кры­ва­вы, кас­ця­вы, лакцявы, нагцявы, удавы. Залатнік залаты, твой розум ма­ла­ды, з чаго ты ўзняў­ся? Ці з яды, ці з бяды, ці з жалю, ці з пячалі, ці з падрыву, ці з падніму? Стань на месце, дзе пасвенча Матка на­радзі­ла, пад ложачкай, як у крэсле па­садзі­ла. Залатнічок, за­лат­ні­чок, божы памашнічок, стань на месцячку, на бо­жым крэслячку, не хадзі па жывату, не рабі баляту.


453. Ад лішая

Пры замаўлянні лішая ўзяць мязінцам “поту” з акна і вадзіць па лі­шаю про­ціў сонца, а на апошніх словах замовы зрабіць на ім крыж пальцам. Гэтак жа і на суку ў сцяне. Паўтараюць тройчы пры ўсходзе і заходзе сонца:

– Іду я ў гумно, бяру палову і свінням мяшаю, а ты, лішай, рабу бо­жа­му не мяшай і выходзь з яго і з касцей, і з мажджэй, і з ясных ва­чэй, і з гарачай кры­ві, і з усяго. Цябе Маці Божая духам сваім іс­сы­ла­ла на мхі і на балоты, і на дзікія людзі. Там яны гуляюць і ста­лы засцілаюць, і ўсіх лішаёў да­жы­да­юць: і красных, і белых, і луп­ле­ных, і коленых, і падзіўных, і знаюшчых, і не зна­юш­чых. І, цур, та­бе, хрышчонага, нараджонага.


454. Ад воўчага зуба

У цёмным лесе стаіць хатка, у той хатцы сядзіць бабка.

– Што ты, бабка, робіш?

– Не п’ю, не гуляю, воўчы зуб замаўляю.



Запісана ў в. Ударная (раней Асмаленік)

ад Багдановіч Марыі Мікалаеўны, 1940 г.н.
* * *

Прамаўляюцца наступныя замовы ў хаце і да заходу сонца, акрамя тых дзён, калі свя­ты. Усе замовы прамаўляюцца тры разы, перад кож­ным прамаўленнем за­мо­вы яна хрысціць таго, каму накіравана дзе­ян­не. Пры прамаўленні за­мо­вы “Ад ляху” інфарматар вы­ка­рыс­тоў­вае яйцо, якім яна водзіць то па одной ру­цэ, то па другой, потым па жываце, а затым і па галаве. Пасля чаго яна гэ­тае яйцо раз­бі­вае ў вялікі стакан, які напалову напоўнены вадой. Так яна выз­на­чае ці вялікі, ці невялікі лях. Потым яна гаворыць прыйсці яшчэ два ра­зы, каб паўтарыць прамаўленне той жа замовы. Астатнія замовы яна пра­маў­ляе ці рукою, ці нажом рухаючы ёю, нібы хрысцячы. Імён тых, каму яна да­па­ма­га­ла, не памятае, таму што іх было ве­ль­мі шмат. Я таксама ад­но­шу­ся да іх ліку.
455. Ад ляху

Господу Богу памалюса, Прачыстай Божай Маці пакланюса. Пра­чыс­та Бо­жа Маці, памачніца, прыдзі памагаці, (імя) свяшчонай, хрыш­чо­най лях га­ва­ра­ці. Па палям, па лясам, па гарам, па марам Бо­жа Матка ідзе. Сустракае сы­нок. – Матка, куда ты ідзеш? – Рабе бо­жай (імя) лях гавараці. – А ты яго ўме­еш? – Умею. – Памагаеш? – Памагаю. Памажы, Божа, памажы, Божа, па­ма­жы, Божа. Я цябе ўга­ва­раю, я цябе ўмаляю. Сам Бог, сама Прачыста Божа Ма­ці, прыс­ту­пі, (імя) свяшчонай, хрышчонай помачы прынясі.



Паўтарыць замову тры разы.
456. Ад пудзіву

Госпаду Богу памалюса, Прачыстай Божай Маці пакланюса. Пра­чыс­та Бо­жа Маці, памачніца, прыдзі памагаці, (імя) свяшчонай, хрыш­чо­най пудзіў га­ва­ра­ці. Ішоў Пятро, Ілья, трэці пудзіўя. – Куды мы пойдам? – На дзевяць мя­жэй зелле копаці, (імя) свяшчону, хрыш­чо­ну купаці, пудзіў говараці з ва­чэй, з плячэй, з рук і з ног, з га­ла­вы, з жывата, з румянага ліца, з белое косце, го­ра­чае крыве, з жоў­та­го мозгу пудзіў угоняці. Шчоб не шчодрыўся ні ў ма­ла­дом, ні ў старом, ні ў перэкроі, ні ў сходзі месяца. Господу помачы.


457. Ад удару і здвіху

Госпаду Богу памалюса, Прачыстай Божай Маці пакланюса. Пра­чыс­та Бо­жа Маці, памачніца, прыдзі памагаці, (імя) свяшчонай, хрыш­чо­най удар і здвіх говараці. Удар-ударышчэ, звіху-звішышчэ, як косам у дзерэве на корне не ста­я­ці, голлем не махаці, лістом не шу­ме­ці, расою не падаці, як мне з таго све­ту з бацькам (дзедам) не раз­маў­ля­ці, так этаму звіху і ўдару ў (імя) не бы­ва­ці.



Паўтарыць замову тры разы.
458. Крыксы

Госпаду Богу памалюса, Прачыстай Божай Маці пакланюса. Пра­чыс­та Бо­жа Маці, памачніца, прыдзі памагаці, (імя) крыксы гава­ра­ці. Дзед – у лесу, у Богу – гул. Сем дачок (сыноў) мае. У цябе доч­кі (сыны), у мяне сын (дачка) па­жа­не­лі. Калі твае дочкі (сыны) кры­чаць, верашчаць, а майму (імя) спаць, гу­ляць, прыбываць, уся­кія вочы прынімаць, вачэй не баяцца.



Паўтарыць замову тры разы.
459. Кроў замаўляць

Госпаду Богу памалюса, Прачыстай Божай Маці пакланюса. Пра­чыс­та Бо­жа Маці, памачніца, прыдзі памагаці, (імя) свяшчонай, хрыш­чо­най кроў за­маў­ля­ці. Ляцелі кукарэкі чэрэз быстрыя рэкі. Ста­лі крычаці, верашчаці, (імя) свяш­чо­най, хрышчонай кроў за­маў­ля­ці.



Паўтарыць замову тры разы.
460. Ад звіху

Госпаду Богу памалюса, Прачыстай Божай Маці пакланюса. Пра­чыс­та Бо­жа Маці, памачніца, прыдзі памагаці, (імя) свяшчонай, хрыш­чо­най звіх гава­ра­ці. Жылі тры старыя, тры сястрыцы. Яны не ўме­лі ні шыць, ні прасці, то­ль­кі ўмелі жылы нацягаці і суставы нас­таў­ля­ці, рабе божай (імя) звіх шап­та­ці.



Паўтарыць замову тры разы.

Запісана ў в. Чамярное

ад Мазур Евы Мікалаеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Станько С. (2003 г.)

Лоеўскі раён
461. Ад урону

Першым разам, гасподнім часам ішоў Бог Ісус Хрыстос цераз за­ла­ты мост. Масніца пераламілася, у рабы божай (імя) урон ад­ва­ліў­ся.


462. Ад лішаю

Лішаю, лішаю, я цябе рашаю, я цябе рашаю, як свінням мя­шаю.


463. Ад зглазу

Рабіць гэта нада перад сном. Вазьміце ў левую руку чысты ста­кан, пра­вай рукой адкрыйце кран і набярыце вады. Левай рукой пас­таў­це стакан з ва­дой бліжэй да дзвярэй і астаўце на ноч. Як то­ль­кі праснецесь, прасуньце ле­вую руку ў дзвярную ручку, вазьміце ста­кан і налівайце ваду ў правую руку і мый­це твар.

Запісана ў в. Дзімамеркі

ад Кукса Марыі Міхайлаўны,

Гапон Галіны Васільеўны

студэнткай Музычэнка Н.
464. Ад ліхаманкі

Ты, ліхаманка, сукіна дочка, Ірадава ты доч, згубіла Івана Прад­це­чу праз сваю траску, зрубілі яму галаву, але цябе святая га­ла­ва прак­ля­ла і паслала пі­тац­ца каля леса, каля куста, каля лошадзі. Ты сту­пай, ліхаманка, ад раба бо­жыя (імя), я цябе высылаю, прак­ля­тую, ступай ты ні пуцямі, ні дарогамі, усё па­то­ка­мі да крывымі за­га­род­ка­мі – на лясы драмучыя, там ты жыві, пажывай, да назад не бы­вай. Пітайся ты камарамі і машкарамі, а толькі раба божыя (імя) ас­таў. Амінь.


465. Ад крыватоку

Узяўшы рукою за бальное месца, прачытаць малітву гас­под­ню і ска­заць:

– Памагі мне, Госпадзі, загаварыць кроў рабу божыю (імя) (а жы­вё­ле, так назваць па масці). У Спасіцеля было 5 ран, а шостую я за­га­ва­ры­ва­ла. Еха­ла княгіня на шэрай кабыле, та кабыла стала, і кроў перастала.


466. Ад уроку

Першым разам, гасподнім часам ішоў Бог Сус Хрыстос цераз за­ла­ты мост. Масніца праламілася, у раба божага (імя) урокі ад­ва­лі­лі­ся.



Запісана ў в. Карпаўка

ад Карнавушанка Ганны Адамаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Мяньковай С.

467. Ад скулы

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Ранняя зорачка, стань на помашч, вы­га­вар­ваю скулу ка­лю­чую, балючую, умоўную, прыгаворную, авечую, ча­ла­ве­чую. Вам жа, ску­лач­кі, не хадзіць, сэрца там (імя) не таміць. Вы­сы­лаю я вас на ніцыя лозы. Там сто­лі­кі засціланыя, там п’юць і гу­ля­юць і вас ажыдаюць. Госпадзі, любіш ме­ня, любі мой дух. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Гэта замова нагаварваецца на ваду. Пасля таго, як памачылі ёю ску­лу, а так­са­ма суставы на руках, нагах, яе выліваюць у вуш­ляк (вугал, дзе ад­к­ры­ва­юц­ца дзверы).
468. Ад уроку

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Рання зорачка, стань на помашч. Ты, вадзі­ца-царыца, цякла ты з-пад яснага сонца, з-пад ніцых лоз. Вы­мы­ва­ла каменне, краменне ў жоў­тыя пяскі. Адмый ты ў нашай (імя) (або: у гэтай скацінкі, чарналысай шар­с­цін­кі) урокі, прыгаворы па­дум­ныя, пагадныя, мужчынскія і бабскія, дзя­во­чыя, хлапочыя, дзян­ныя, полудзянныя, вячэрнія і раннія. Госпадзі, любіш ме­ня, лю­бі мой дух. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Замова нагаварваецца на ваду, потым вадой памачыць рукі, но­гі, шыю.
469. Ад іспугу

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся і ўсім святым апосталам. Хто цябе радзіў, той цябе адхадзіў. Маць цябе радзіла, маць цябе адхадзіла. Не маць, дык пупарэзная баба. Гос­падзі, я веру цябе, памажы, Гос­падзі. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.


470. Ад болю, вопухалі

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Ма­це­ры пакланюся. Голуб-галубочак, ляці на дубочак, сядзь на пянёчак, боль раз­га­ні, вопухаль развядзі. Гасподзь Бог – з по­маш­чу, я – з малітвай. Ва імя Ат­ца і Сына і Святога Духа. Амінь.



Тры разы падуць на балячку і тры разы плюнуць на сучок.

Запісана ў в. Карпаўка

ад Зязюлі Наталлі Пятроўны, 1949 г.н.,

студэнткай Мяньковай С. (1993 г.)
471. Ад перапугу

Прашу Госпада Бога і Духа Святога, і святога аўторка. Най­с­вен­ча Ма­тач­ка, памагала ўсім людзям, памажы (імя) з пужання, з пе­ра­пу­гу. Перапуг ка­ці­ны, дзяціны, сабачы, уляканы, пужаны, муж­чын­с­кі, жаноцкі, хлапоцкі, тут табе не быць, касцей не ламіць, сэр­ца не таміць, душы не скаміць. Ідзі на сі­не мора. На сінім моры хат­ка стаяла, а ў той хатцы бабка жыла, у кулак ха­па­ла, на сіне мо­ра пужанне пускала.


472. Ад зубнога болю

– Маладзік маладзенькі, твой ражок залаценькі. На могілках бы­ваў?

– Бываў.

– Мёртвых відаў?

– Відаў.

– Мёртвыя спяць?

– Спяць.

– Іхнія зубкі не баляць?

–Не баляць.

– Хай і мае не баляць.

– Хай не баляць.

– Як табе, маладзіку, жаны не мець, так маім зубам не балець.



Запісана ў в. Крупейкі

ад Максіменка Марыі Васільеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Лугоўскай Л. (1993 г.)
473. Залатнік (замова ад жывата)

Госпаду Богу памалюся, Прэчыстай Мацеры прыкланюся. Уга­ва­ры­ваю Ко­лі (імя чалавека) ураджонаму, хрышчонаму. За­лат­нік, за­лат­нік, божы ча­ла­век, тут табе не стаяць, бакоў не падпіраць, грудзей не залягаць. Стань жа ты на месца, на залатым крэсле. Там та­бе піценье і ядзенье. Там мёд, віно п’юць, ця­бе ў госці ждуць. За­лат­нік з подзіўку, залатнік з прыгавору, залатнік вет­ра­ны, па­ду­ма­ны, пагаданы із касцей, із гарачай крові, із машчэй, із рыжага мя­са, із жоўтай касці. Тут табе не стаяць і залатніка не бушаваць.



Тры раза.
474. Ад удара

Мар’ячка-панначка па гары хадзіла, траўку збірала, косці скла­да­ла і ўдар уга­ва­ры­ва­ла. І ссылала яго на мхі, на балота, дзе са­ба­кі не брахалі і сарокі не шча­бя­та­лі. Я – з словам, а Гасподзь – з ду­хам.



Тры раза.

475. Ад зглазу

Ступаю на парог, на людское сэрца. Грыша (любое імя) ні воўк, ні авеч­ка, праціў Грышы ніхто ні славечка. Вы, людзі – воўкі, а Гры­ша – чалавек. Ён вас сатрэ, самне і ў сраку заткне.



Тры раза.
476. Ад іспуга

Першым разам, добрым часам, памалюсь я Госпаду Богу, свя­той Ма­це­ры пакланюсь. Угаварываю я нежыць (яку нежыць, імя ча­ла­ве­ка) із усіх па­ль­чы­каў, із усіх сустаўчыкаў, із рабочых рук, із бя­гуш­чых ног. Я ўгаварывала, я ўмаў­ля­ла, Божая Маці памагала, на мес­та нервы вастанаўляла. Я – з словам, а Гас­подзь – з духам.



Запісана ў в. Пабядзіцель

ад Нікіценка Праскоўі Іванаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Тышкевіч Г. (1993 г.)
477. Ад звіху

Ехаў Ісус Хрыстос цераз калінавы мост на сівым кане. Мост выг­нуў­ся, конь спаткнуўся, а сустаў з суставам самкнуўся. Гас­под­няя помашч, а (імя) лёг­кі дух.



Тры разы пераказаць, а вначале малітву “Отча наш”.

Запісана ў в. Пярэдзелка

ад Цярэшчанка Настассі Піліпаўны, 1925 г.н.

(раней пражывала ў в. Уборак Лоеўскага р-на),

студэнткай Цой I.
478. Ад зляку

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Пра­чыс­тай Божай Ма­це­ры прыкланюся, усім божым угоднікам і пры­па­доб­ні­кам кіеўскім, пе­чор­с­кім, ерусалімскім. Прачыстая Владычыца Ба­га­родзі­ца па садочку хадзі­ла, расіца ападала, у раба божага (імя) зляк выбірала.

1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка