Святлана Берасцень «Смех класіка і Дзень смеху»




Дата канвертавання22.03.2016
Памер47.03 Kb.
Газета «Літаратура і мастацтва» (27 марта 2009 г.)
Святлана Берасцень
«Смех класіка і Дзень смеху»
Авохці мне, спадарове! Трэба ж, каб такая фантасмагорыя здарылася менавіта з Мікалаем Гогалем: геніяльны пісьменнік, рэаліст, рамантык і філосаф, камедыёграф, сатырык і містык нарадзіўся 20,сакавіка 1809 года, а яго 200-гадовы юбілей сусветная грамадскасць святкуе 1 красавіка... Скарыстаўшыся такім збегам акалічнасцей, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага вырашыў унесці ў поліфанію першакрасавіцкіх розыгрышаў свае вясёлыя ноткі, узяўшы ў хаўруснікі адмысловы гогалеўскі смех, якім прасякнута камедыя "Жаніцьба". Зусім яшчэ свежую прэм'еру, пастаўленую паводле гэтай папулярнай п'есы класіка, горкаўцы сыграюць акурат у дзень яго нараджэння.

"Жаніцьба" – а гэта, часам, не розыгрыш? Няма такой назвы на афішы. Ёсць "зусім неверагоднае здарэнне", увасобленае рэжысёрам Валянцінай Ераньковай, мастаком-пастаноўшчыкам Аляксандрам Касцючэнкам, з музыкай Аляксея Еранькова, касцюмамі Таццяны Лісавенкі, харэаграфіяй Яўгена Карняга ды ігрой лепшых акцёраў, – пад назвай "Жаніхі".

Аднак стваральнікі спек­такля ашчадліва паставіліся да хрэстаматыйнага тэксту. Яны толькі памянялі назву, і не на сваю, а на гогалеўскую. Так-так! Першы, незавершаны накід гэтай п'есы з'явіўся ў 1833 годзе. Дзеянне адбывалася ў вёсцы, у асяроддзі памешчыкаў, і называлася камедыя "Жаніхі". Прытым цяперашніх галоўных персанажаў Падкалёсіна ды Качкарова ў ёй не было! Увесну 1835-га М. Гогаль завяршыў першую поўную рэдакцыю камедыі, дзе ўжо дзейнічалі два прыяцелі. Твор атрымаў назву "Жаніцьба", аўтар падрыхтаваў тэкст для тэатра, аднак заняўся напісаннем "Рэвізора". I толькі вясной 1836 г. пад уплывам акцёра М. Шчэпкіна, якому абяцаў п'есу для бенефіса, яшчэ раз перапрацаваў "Жаніцьбу" і... пакінуў да 1841 года, калі канчаткова дапрацаваў яе і змясціў у зборы твораў. Збор выйшаў у 1842-ім, і паводле змешчанага там тэксту камедыю паставілі ў снежні таго ж года ў Пецярбургу, у бенефіс Шчэпкіна. 3-за кепскай ігры акцёраў "Жаніцьба" поспеху не мела. Нават В. Бялінскі адзначаў у адным з лістоў, што сыграна яна была "гнюсна і подла". А ў адказ на трыумф ворагаў Гогаля, якія абвінавачвалі драматурга ў адсутнасці завязкі, развязкі, характараў ды і ўласна камедыі, В. Бялінскі змясціў у друку нататкі для акцёраў – з вытлумачэннем сутнасці персанажаў, іх характарыстык. У Маскве "Жаніцьбу" сыгралі лепш, аднак Шчэпкіну роля Падкалёсіна, на дум­ку крытыкаў, не ўдалася.

А п'еса вялікага смехатворцы засталася жыць у тэатры, набыўшы багатую сцэнічную дый кінематаграфічную гісторыю. Яе можна іграць як фарс, як вадэвіль, як прыпавесць-анекдот, як вясёлую (і не вельмі) камедыю характараў у такіх побытава-тыповых і такіх эксцэнтрьічных акалічнасцях... Мабыць, сам сюжэт на неўміручую матрыманіяльную тэму і яркасць характараў – прьгчына папулярнасці гогалеўскай "Жаніцьбы" і на беларускай сцэне? П'есу яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя актыўна ставілі аматарскія гурткі, пазней – народныя тэатры. У другой палове стагоддзя мінулага яна ішла ў прафесійных абласных драматьганых тэатрах – Брэсцкім, Гродзенскім, Магілёўскім...

Гледачы на спектаклі "Жаніхі" ў тэатры імя М. Горкага, спадабаецца ім гэта ці не, адчуюць памкненне рэжысуры да гэткай сучаснай гумарыстычнай канцэптуальнасці: вымарачная недарэчнасць шлюбу без кахання і жыццядайнасць здаровага пачуцця, якім кіруюць прырода і любоў. Нездарма ж сапраўдным геро­ем ходзіць у "Жаніхах" слуга Сцяпан (Сяргей Жбанкоў, студэнт БДАМ): гуллівы агеньчык у вачах, знарочыста ружовыя шчокі, зухаватая чупрына, "рассупоненыя" нагавіцы – і потым цэлы атрад радасных цяжарных дзевак пры ім...

Словам, усё жыццёва, пазнавальна, актуальна (варта адзначыць у спектаклі работу мастака па касцюмах, арганічны грым)...

Віртуозна вядзе сваю партыю Сяргей Чакерэс. Яго Качкароў экспромтам і горача бярэцца зладзіць жаніцьбу сябра, узяўшыся за гэтую справу замест спанатранай "прафесія-налкі" Фёклы Іванаўны (Алена Дуброўская). Яна кабетка нішто сабе, спраўная, без комплексаў, і зусім не заслугоўвае абразлівай мянушкі "старая пацучыха", якой узнагароджвае сваху Качкароў. Відавочна, хоча і ёй адпомсціць за свой уласны шлюб, і "памагчы" прыяцелю, усё яшчэ вольнаму ад сямейных цутляў.

Псіхалагічна трапнымі атрымліваюцца сцэнічныя партрэты самаўпэўненых і тупых жаніхоў – прэтэндэнтаў на руку і сэрца Агаф'і Ціханаўны . Прагматычны, памяркоўны, гаспадарлівы, сур'ёзны Яічніца (Аляксандр Суцкавер), які на другое спатканне прыйшоў з канём-гушкалкай; псіхапатычны, са схільнасцямі садыста, Анучкін (Аляксандр Ждановіч), якому спакою не дае пытанне: ці ведае нявеста па-французску; "марская душа", горкі прапойца, але хлопец незласлівы і кампанейскі – Жавакін (Андрэй Захарэвіч)...



Па-за канкурэнцыяй, вядома ж, аказваецца Падкалёсін: безаблічны, "ніякі" клерк. Ма­быць, таму, што ён – "ніякі", дзявочая фантазія пяпгчотнай Агаф'і Ціханаўны (Іна Савянкова), разняволеная нашэптваннямі "змея-спакушальніка", усюдыіснага Качкарова, малюе ідэал жаніха. Пераборлівая, але наіўная, маладзенькая купец­кая дачка пачынае, адпаведна сваёй жаночай сутнасці, "кахаць вушамі" ды марыць пра пчаслівае жыццё з Падкалёсіным. А той, "пусці-павалюся", усё ж робіць адчайны крок... у акно. Вось такі ўчынак: хочаце – паводле Фрэйда, хочаце – паводле Гогаля.

Кажуць, галоўны герой спектакля – гогалеўскі смех. Пэўна, так яно і ёсць. Бо як бы ні былі мы салідарныя з бязлітаснай насмешкай, што гучыць у яго творах, яна заўсёды можа вярнуцца бумерангам да кожнага з нас – вярнуц­ца крылатым пытаннем з яшчэ адной знакамітай п'есы: "Чему смеётесь?..".


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка