Своими глазами слышал своими ушами читать про себя




Дата канвертавання01.04.2016
Памер171.69 Kb.
Падрыхтоўка да алiмпiяды па беларускай мове

В русском языке

У беларускай мове

видел своими глазами

слышал своими ушами

читать про себя

Андрей выше Никиты

знаешь больше, чем он

смеяться над

пойти за

пойти за грибами, ягодами



сквозь сон, слёзы, смех

похож на

благодарить (кого?)

простите меня



бачыў на свае вочы

чуў на свае вушы

чытаць сам(а) сабе

Андрэй вышэйшы за Мiкiту

ведаеш больш за яго

смяяцца з

пайсцi па

пайсцi ў грыбы, ягады



праз сон, слёзы, смех

падобны да

дзякаваць (каму?)

даруйце мне



Выкарыстоўваючы матэрыялы таблiцы, перакладзi сказы на беларускую мову.

Я поблагодарил друга за помощь. Ольга читала книгу про себя. Нельзя смеяться над ошибками друзей. Я пойду за братом. Бабушка ходила в лес за земляникой. Сквозь сон я слышал разговор родителей. Я похожа на старшую сестру. Банан вкусней морковки. Он старше меня. Он помнит эту историю лучше, чем я.

Пастаўце ў словах націск.

Абапал, аер, выпадак, каменны, крапiва, маленькі, несцi, стары, фартух, чатырнаццаць, шэсцьдзесят, як-небудзь, ярына.



Падкрэсліце словы, якія маюць прыстаўкі.

Ажыць, ажыны, акіян, акварыум, акенца, акула, азнаёмiцца, асушыць.



«Словы-падманшчыкi». У рускай мове ёсць падобныя словы, але не заўсёды iх значэнне супадае. Паспрабуй перакласцi прапанаваныя словы на рускую мову.

Муляры, трус, плот, дыван, краскi, нагадаць, гарбуз, галiна, нядзеля, лiст.



Знайдзiце «чужое» слова сярод «сваякоў» i падкрэслiце яго.

Рачулка, рачны, рак, рака.

Казка, расказваць, каза, казаць.

Весела, вяселле, вясёлы, вясло.

Вiтамiн, вiтанне, развiтаўся, прывiтанне.

Вада, вадаправод, водар, водны.

Шкло, шкельца, школьнiк, шкляны.

Лiс, лiсяня, лiст,лiсiны.



Знайдзi памылкi.

Нарыхтавала назиму цэлый мех арэхав працавитая вавёрка. У лесе тата злавiл маленькага калючага вожика. Весной на берёзах, таполях, осiнах прымацавали утульныя хаткi для шпакоў. Круглый месяц запалiл лiхтарик i светiть над чёрнаю землёю.



Перакладзi на беларускую мову (спачатку паспрабуй зрабiць гэта без слоўнiка, а потым правер свой пераклад).

Гвоздь, лопата, шуба, кукушка, лук, картофель, гусеница, зеркальце, жираф, воробей, хищник, кофе, глаз, лицо, ковёр, кисть, рисунок, пожалуйста, час, часы, взрослый, подарок, строитель, жеребёнок, щенок, ладонь, тарелка, вкусный, грустный, интересный.


В О Д Г У К Н А М А С Т А Ц К І Т В О Р

Кампаненты водгука

1.Асацыяцыі, асабістыя ўражанні(да іх пажадана вярнуцца ў канцы водгука)

2.Тэма (асноўныя матывы)

3.Праблема (як асноўная думка)

4.Звесткі пра аўтара(калі ведаеш)

5.Вертыкальны кантэкст (выражэнне тэмы ў творчасці гэтага паэта ці іншых, сувязь з гістарычнымі і літаратурнымі падзеямі)

6.а) Інтанацыя (трагічная, роздуму,разважання, апавядальная,безнадзейнасці, напеўная, сумная, меланхалічная, бадзёрая,дынамічная, …)

б) Пафас, вядучы эмацыянальны настрой (гуманістычны, патрыятычны, трагічны, гераічны, лірычны, рамантычны, камічны…)

7. Вобразы (лірычны герой, сімвалічныя вобразы, )

8. Кампазіцыя (страфічны верш/астрафічны верш; на колькі частак можна падзяліць; роля, месца поўтора; антытэза)

10. Тропы(гл.дадатак)

11. Моўныя фігуры(гл.дадатак)

12. Лексіка

- стараславянізмы (надаюць пафаснасць, велічнасць)

- сінонімы (напрыклад, падкрэсліваюць аўтарскую думку…)

- антонімы (супрацьпастаўленне, кантрастнасць вобразаў)

13. Колерапіс (напрыклад, белы-чысціня, нявіннасць, чорны-траур, туга, зло; чырвоны-кахання, актыўны; зялёны-надзеі, жыцця; жоўты-здрады;ружовы-юнацтва,мары; сіні – колер неба, штосьці ціхае…)

14. Гукапіс

- алітэрацыя (на зычныя: <р> - рэзкі, перарывісты, грубы; <ж>, <ш> - шумавы эфект; <л> - адчуванне гармоніі…)

- асананс (<а> - перадае адкрытасць, стварае адчуванне лёгкасці,плаўнасці гучання радкоў; <о> - бясконцасць,ствараецца мірны ,спакойны настрой…)

15.Памер верша:харэй,ямб,дактыль,амфібрахій,анапест.(дама)

16. а) Рыфма: мужчынская – націск на апошні склад, жаночая – на перадапошні, дактылічная – на трэці ад канца, гіпердактылічная; па характары гучання – точныя, прыблізныя

б) рифмоўка: сумежная (аабб), перакрыжаваная (абаб), кальцавая (абба)

17. Жанр (лірычны верш, элегія,раманс,балада,пасланне)

18. Тэматычныя групы:

- філасофская

- пейзажная

- пейзажна-філасофская

- інтымная

- грамадзянская

19. Словаўтварэнне (напрыклад, памяншальна-ласкальныя суфіксы перадаюць цеплыню, любоў, надаюць мяккасць гучанню)

20. Марфалогія (шмат назоўнікаў дазваляе стварыць, убачыць карціну цішыні і пакою,дзеясловы надаюць мове дынамічнасць)

21. Сінтаксіс (напрыклад,назыўныя сказы валодаюць лаканічнасцюі чоткасцю…, простыя сказы надаюць мове гутарковае адценне і г.д.)

22. Пунктуацыя (клічныя сказы ўзмацняюць эжмацыянальнае гучанне верша…, пытальныя сказы акцэнтуюць увагу на ключавой праблеме …, шматкроп’е стварае адчуванне недасказанасці , незавершанасці ці ўсхваляванасці і г.д..).




Тропы – гэта словы, якія ў тэксце набываюць пераносны сэнс. Яны ўзбагачаюць мову твора, надаюць яму асаблівую выразнасць. Пры дапамозе тропаў вылучаюцца характэрныя прыкметы прадметаў і з’яў, перадаюцца адносіны аўтара да таго, пра што ён піша. Да тропаў адносяцца: эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, гіпербала, літота, іронія.

ЭПІТЭТ – гэта вобразнае слова, якое заключае ў сабе мастацкае азначэнне найбольш істотных прыкмет якога-небудзь прадмета ці з’явы. Можа выражацца любой часцінай мовы. Выконвае наступныя асноўныя функцыі:

  • перадае непаўторнасць і глыбіню мастацкага бачання пісьменнікам жыцця;

  • можа выклікаць у чытача зрокавыя ўяўленні (асабліва ў пейзажных замалёўках);

  • уздзейнічае на розныя органы пачуццяў і выклікае пэўнае перажыванне.

Кудысьці белымі палямі ўздоўж аголеных бяроз, рассекшы неба правадамі , мяне цягнік паўсонны вёз. (І. Клепікаў)

А вечар чуткі, гутарлівы

Разносіць гоман, смех шчаслівы

І ў сэрцы паліць парыванні

І тчэ красёначкі кахання.

Якуб Колас

Сталыя эпітэты – гэта мастацкія азначэнні, якія ў фальклорных творах трывала замацаваліся за пэўнымі словамі і набылі ўстойлівы, традыцыйны характар: белыя ручанькі, сырая зямелька, шэры воўк, буйны вецер, зялёная дуброва і інш.


ПАРАЎНАННЕ – гэта мастацкі вобраз, пабудаваны на супастаўленні дзвюх з’яў ці двух прадметаў на аснове іх падабенства ці адрознення. Асноўныя функцыі:

  • дапамагаюць стварыць каларытны малюнак прыроды;

  • перадаюць эмацыйную напружанасць героя;

  • адыгрывае важную кампазіцыйную ролю.

Ты далёка, як тое, што будзе праз год, і таму я самотны, нібы параход, што на беразе ціхім, як прывід, стаіць. (В. Шніп)

“На Беларусі пчолы, як гусі”, --

прыгадваў зямляк у выраі.

Р. Барадулін

Разгорнутае параўнанне – гэта супастаўленне дзвюх карцін: найчасцей пейзажную замалёўку з чалавечым жыццём:

Кукавала зязюля

У зялёным лесе,

Не згадала матуля,

Што выйдзе з Алесі.

Я. Купала


МЕТАФАРА – прыпадабненне аднаго прадмета ці з’явы да другога прадмета ці з’явы, чым-небудзь падобнага да першага. У аснову метафарызацыі можа быць пакладзена падабенства прадметаў:

-- па колеры, -- па форме, -- па аб’ёме, -- па прызначэнні, -- па становішчы ў прасторы і часе, -- па стану, працэсу і г. д.

Сярод іншых тропаў метафара займае галоўнае месца, яна дазваляе стварыць ёмісты вобраз, заснаваны на яркіх, часта нечаканых, смелых асацыяцыях: Пацяклі, паплылі за гадамі гады (Я. Купала).



Увасабленне (персаніфікацыя) – своеасаблівая разнавіднасць метафары; такое адлюстраванне неадушаўлёных прадметаў, раслін або жывёл, пры якім яны гавораць, думаюць і адчуваюць, як чалавек: У лесе затрымаўся вечар і нанач адпачыць прылёг, калі прыціх у голлі вецер, пугач узняў перапалох (А. Астрэйка).

МЕТАНІМІЯ – гэта троп, які ўяўляе сабой замену назвы аднаго прадмета назвай іншага прадмета, унутрана звязанага з першым па прасторавай сумежнасці, часу, прычыннай сувяззю. Гэта:

  1. перанос назвы пакоя, памяшкання і пад. на людзей, якія там жывуць, вучацца, знаходзяцца: прагожы клас і клас замаўчаў; горад Гродна і Гродна прагаласаваў “за”;

  2. перанос назвы пасудзіны ці ёмістасці на колькасць ці меру таго, што змешчана ў іх: чысты слоік і выпіць слоік соку; новае вядро і сабраў вядро суніц;

  3. перанос назвы дзеяння на яго вынік: напісалі дыктант і праверыць (раздаць) дыктанты; пасеў азімых распачаўся і пасевы дружна зарунелі;

  4. перанос дзеяння, задання на выканаўцаў: несці варту і выставіць варту; пайсці ў разведку і разведка дакладна вызначыла месца;

  5. перанос назвы матэрыялу на выраб з гэтага матэрыялу: золата не счарнее і заваявалі золата (г. зн. залатыя медалі);

  6. перанос назвы дзеяння на месца, дзе гэта дзеянне адбываецца: пераход з будынка ў будынак і новы падземны пераход;

  7. перанос імя аўтара на яго творы: быў знаёмы з Мележам і чытаць Мележа і інш.

СІНЕКДАХА – від метаніміі, заснаваны на перайменаванні прадметаў па колькасных прыкметах. Гэта значыць:

  1. ужыванне назвы часткі прадмета ці жывой істоты (чалавека) замест цэлага прадмета, жывой істоты (асобы): галава каровы і ў статку 10 галоў; закрыць рот і ў хаце 4 рты;

  2. ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: у лесе паспела ягада і хутка паявіцца грыб;

  3. ужыванне множнага ліку замест адзіночнага: Гарлахвацкія існуюць толькі з зёлкінымі, якія ствараюць найбольш спрыяльныя ўмовы для іх існавання (С. Андраюк);

  4. ужыванне канкрэтнай назвы замест агульнай: за лета студэнты зарабілі за мяжой сваю капейку;

  5. ужыванне назвы адзення, абутку замест назвы чалавека. Напрыклад, у адным з вершаў Ф. Багушэвіч сваіх персанажаў характарызуе найменнямі асобных элементаў адзення:

Тут кажух і шынель,

І бурнос, лапсярдак,

І сурдут і мундзір,

А адзін быў і храк.



ПЕРЫФРАЗА – троп, які нагадвае разгорнутую метанімію – назва прадмета, з’явы ці персанажа замяняецца апісаннем іх істотных рыс. Напрыклад, Я. Купала назваў свайго героя мужыка “панам сахі і касы”; В. Таўлай Кастуся Каліноўскага – атаманам мужыцкай праўды.

ГІПЕРБАЛА – гэта вобразны выраз, у якім перабольшваюцца тыя ці іншыя якасці або дзеянні прадмета, з’явы. Функцыя гіпербалы – узмацніць мастацкія ўражанні чытача, скіраваць яго ўвагу на істотнае, найбольш важнае для выяўлення ідэі твора.

Мая далонь – пляцоўка касмадрома,

З якой увысь стартуюць караблі.

П. Макаль


ЛІТОТА – стылісттычная фігура, супрацьлеглая гіпербале – мастацкае перамяншэнне велічыні, сілы, значэння прадмета, з’явы, падзей.

Неўладкаваны чалавечы дом

Жывая кропля чорнага сусвету

Зямля мая,

Зялёнае гняздо,

Адкуль вылётваюць

І птушкі і ракеты.



П. Панчанка

ІРОНІЯ – гэта слова, ужытае ў супрацьлеглым асноўнаму значэнні. Надзвычай часта звяртаюцца да іроніі пісьменнікі-сатырыкі.

Багачы і панства,

Нашы “дабрадзеі”!

Мы на суд вас клічам,

Каты вы, зладзеі!

Я. Колас



Стылістычныя фігуры -- вобразна-выяўленчыя сродкі, утвораныя сінтаксічна. Да іх адносяцца:

  • інверсія (размяшчэнне членаў сказа ў адваротным, непрамым парадку з мэтай узмацніць выказванне; уласціва галоўным членам сказа, дапасаваным азначэнням, дапаўненням, акалічнасцям): Рэчка мутная. Мільганулі дзе-тры плоткі. Каля берага мармычуць жабы, збіраючыся нераставаць. З абалоння ў раку булькоча ручаёк (Я.Брыль);

  • антытэза (кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў, якое служыць для ўзмацнення выразнасці мовы): Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы (М.Багдановіч);

  • анафара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у пачатку сказа): У цёмным небе – хараводы сіняватых зорак, у цёмным небе свеціць месяц залатым сярпом (М.Багдановіч);

  • эпіфара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у канцы сказа);

  • паралелізм (аднолькавая сінтаксічная пабудова суседніх сказаў або ўрыўкаў): Над ракою ў спакою зацвітала каліна; у сяле за ракою вырастала дзяўчына (Я.Купала);

  • умаўчанне (абрыў фразы, які звычайна абазначаецца шматкроп’ем і ўказвае на незакончанасць або перапынак у выказванні, выкліканы хваляваннем гаворачага або нечаканай неабходнасцю пераходу да іншай тэмы).

Месяц – камень, магніт астранома,

Не схаваная ў час навагодняя цацка,

Учарашнія ўсёдаравальныя промні,

Танны згублены гузік салдацкі…



Адам Глобус

Тэксты для напісання водгука



ТРЫВОЖНАЕ ВЕЧА

Звоняць трывожна ў Хатыні званы,

Быццам склікаюць на веча

Памяць вайны, раны вайны,

Боль чалавечы.

Быццам склікаюць і іх, нежывых, —

Блізкіх, някроўных і кроўных, —

Нельга быць поўнаму вечу без іх,

Веча ж павінна быць поўным.

Крыўда не ціхне… Не прыйдуць яны…

Кожная плача травінка.

Звонам тужлівым у небе званы

Звоняць памінкі.

Будзяць трывогу апошніх хвілін,

Каменем помнікаў стынуць.

Грукае ў грудзі, як звон-напамін,

Попел Хатыні.
Стогне трывога і рэхам ідзе —

Мілю мінае за міляй…

Хочацца полю, каб болей нідзе

Гэтак званы не званілі.


Звоняць, не ціхнуць Хатыні званы,

Клічуць нястомна на веча

Памяць вайны, раны вайны,

Боль чалавечы!..



Алесь Бачыла

ДЗВЕ ЭПОХІ

Дачарнобыльская эпоха!..

Пяцігодкі – у тры гады…

Абскакаць захацелася Бога

І героямі стаць назаўжды.
Пасадзілі сады ўверх карэннем

Пасярод пыльных бур, мерзлаты.

Пяцігодка для ўроду… Нядрэнна!

Мала, плён каб сабраць, тры гады.


Мала ў лозунг і колер паверыць,

Нельга невукам верыць, лгунам.

І даўжэла-вышэла з паперы,

З абясцэненых бляшак сцяна.


За сцяной гэтай не ўратавацца

Ад сумлення і стронцыю. Жах!

Як дрыжэла зямля ад авацый –

Так Чарнобыля дол задрыжаў.


З-пад чыноўнікаў крэслы ён выбіў,

Раскалоў, скасабочыў сцяну…

…Паміж крыўдай і праўдаю – выбух.

Між эпохамі – пах палыну.



Мікола Трафімчук
МУЗЕЙ ІВАНА МЕЛЕЖА

Глінішча. Мокры сняжок

З дробным дажджом перамешаны.

Веснічкі. Новы дамок,

Зрублены ў памяць пра Мележа.
Мы адкрываем музей –

Жыццяпіс з творчасцю слаўлены.

свет і шырэй і вузей

Будзе тут вам, Іван Паўлавіч.


Першымі ў двор і ў дамок

Госці здалёку запрошаны.

Мабыць, аднекуль дымок

Слёзкі збірае гарошыну.


...Дзіўна, аж стуль пра адно

Гэтыя годы ўсё думаю:

Каб вы жылі там,

Акно


Стала якое любімае?
Тое, напэўна, ў якім

Стукалі б сонцу не бавіцца.

Паадчыняўшы ў бакі,

Дыхалі б свежаю раніцай.


Ў тым ці была б навіна,

Новае што б нам даводзіла?..

Цень ваш мільгнуў ля акна,

Што на Чарнобыль выходзіла.



Уладзімір Паўлаў
ДАРОГА Ў АЛЬБУЦЬ

Святых мясцін на свеце многа,

Але і гэтай не міні…

Іду ў Альбуць лясной дарогай –

Ступня адчула карані.

Какорыцца,

Рабрыцца шлях твой

Ва ўсе часы,

Мой родны кут.

Вазок фацэтны гордай шляхты

Пыхліва не імчаўся тут.

І ў век ракетны, электронны

Урослай, сцішанай вярстой

Да Коласа ідуць з паклонам

Яго нашчадкі пехатой.

Шлях ціснецца паміж стваламі,

Каб ведаў кожны без прынук –

Наш лёс,

як дол,

прарос вузламі

Сялянскіх спрацаваных рук.

Шлях сведчыць, што невыпадкова

Паэт жыў мазалём спярша,

Таму пад світкай шарачковай

І ўстрапянулася душа.

Мужык жывучы ўваскрэснуў,

І скінуў ён ярмо нягод,

І слова крэўнае, і песня

Сказалі: “Ёсць такі народ!”

Сюды пад небам незамглёным

Іду з надзеяй у вачах,

Дзе Коласа дубы над Нёмнам

Жыццё трымаюць на плячах.

Сяргей Законнікаў

Цытаты


1.Смерці ў паэта няма-ёсць нараджэнне...

Яўгенія Янішчыц

2.Самы светлы талент-дабрата

Сяргей грахоўскі

3.Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…

Анатоль Вярцінскі

4.Пакуль паэты будуць пець-

Не бйць радзіме безыменнай,

Зямлі бацькоў не анямець.

Н.Гілевіч

5.Белая, светлая, чыстая,

Мой галасісты жаўрук!

Ты-мая доля вячыстая,

Маці мая, Беларусь!

Янка Золак

6.Адзінай мэты не зракуся,

І сэрца мне не задрыжыць:

Як жыць-дык жыць для Беларусі.

А без яе-зусім не жыць.

Ларыса Геніюш.

7.Што ёсць дабро на свеце,

Што будзе дабро

І што пераможа дабро

Анатоль Вярцінскі

8.Ты ад маці, ты матчына,

Беларуская мова.

Рыгор Барадулін

9.Я шчасны,

што сынам быць

гэтай зямлі

Мне лёсам наканавана .

Рыгор Барадулін

10.Мамы не стала-не стала радзімы,

Дзе нарадзіўся старэць,

І падалася душа ў пілігрымы

З мараю маму сустрэць.

Рыгор Барадулін.

11.Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя,

Пакуль дымяцца коміны, пагрэйцеся ў бацькоў.

Р.Барадулін.

12.Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем….

Р.Барадулін.

13.Не верце, калі хто скажа, што хоць адна дарога ў жыцці лёгкая.

Іван Шамякін

14.Вышэй за ўсё і перш за ўсё-чалавечнасць.

Янка Брыль.

15.Новы друг-знаходна рэдкая, а стары-каштоўнасць.

.Янка Брыль.

16.Непрыгожых мам і бабуль не бывае.

Янка Брыль.

17.Баяцца за другіх не баязлівасць.

Янка Брыль.

18.Выжыць – гэта любой цаной, а жыць –гэта ўсё-такі менш ці больш сумленна.

Янка Брыль.

19.І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “Дзе” і густое “Чаго” .

Пімен Панчанка.

20.Пакуль сонца не згасне,

Пакуль свецяцца зоры

Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь.

Пімен Панчанка.

21.Лечыцца трава ад спёкі ліўнем,

Людзі ласкай лечацца людской.

Пімен Панчанка.




22.Без чалавечнасці не будзе вечнасці.

Пімен Панчанка.

23.Раны гояцца часам, а дружбаю – гора.

Аркадзь Куляшоў.

24.Толькі ўперад і ўперад. Ні кроку назад.

Аркадзь Куляшоў.

25.Простае шчасце людское,

так як і наша з табою,

Пэўна , складаецца з солі,

З хлеба , сабранага ў полі, з поту, з дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем.

Максім Танк.

26.Не рызыкуе скруціць галаву толькі слімак, які па лісці поўзае…

Пятрусь Броўка.

27.Бывае, што хтосьці пакіне свій дом

І дзесьці навек асядае…

А я дзе б ні быў, у старое гняздо,

Як бусел, заўжды прылятаю.

Пятрусь Броўка.

28.Куды б цябе не завяла дарога,

Не забывай ніколі ты бацькоўскага парога.

Пятрусь Броўка.

29.Таварышу я ўсё аддам,

Лепш дружба, чымся сварка.

Пятрусь Броўка.

30.Трэба адрэзаць дарогу для войнаў,

Каб чалавецтва магло жыць спакойна.

Пятрусь Броўка.

31.Усё пакінуць след павінна,

Бо, як пачаўся белы свет,

Прамень, пясчынка і расіна

Нязменна пакідаюць след.

Пятрусь Броўка.

32.Шануем мы бацькоў імёны:

Навука й прыклад нам яны.

Уладзіслаў Жылка.

33.Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае.

Уладзімір Дубоўка.

34.Жыццё яно такое: не спыніцца, не стане.,

Прыводзіць за сабою ўсё новыя пытанні.

Уладзімір Дубоўка.

35.На свеце самае святое,

Усё, што праца набыла.

Уладзімір Дубоўка.

36.Цудоўны скарб у творчасці народнай

Для нас сабраны мудрымі дзядамі.

Яго адкінуць – значыць без пашаны

Паставіцца да продкаў працавітых.

Уладзімір Дубоўка.

37.Кожны чалавек –гэта цэлы свет.

Кузьма Чорны.

38.І ў шчасці і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць.

Кузьма Чорны.

39.Другі баран ні “бэ” ні “мя”

А любіць гучнае імя.

Кандрат Крапіва.

40.Добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш.

Якуб Колас

41.Сотні новых, шчаслівых дарог

рассцілае жыццё прад табою.

Якуб Колас.

42.Праўда возьме верх нязводна:

Такі ўжо сонца вечны ход.

Янка Купала.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка