Своеадметнасць літаратурных родаў




Дата канвертавання07.05.2016
Памер36.43 Kb.

ўжывання «роду» і «жанру» і г. д. Платон, Арыстоцель, В. Бялінскі, асобныя сучасныя літаратуразнаўцы пра падзел літараггуры на роды. Спроба аднесці да родаў літаратуры сатыру, публіцыстыку. Адзінства суб’ектыўнага і аб’ектыўнага, таго, што выяўляецца і як выяўляецца, пры пазнанні з’яў і стварэнні эстэтычнай рэчаіснасці сродкамі мастацтва слова. Своеадметнасць літаратурных родаў паводле: 1) аб’екта выяўлення: падзея – у эпасе, пачуцці – у лірыцы, дзеянне – у драме; 2) вядучай фюрмы выказвання: празаічная мова – у эпасе, вершаваная – у лірыцы, дыялагічная – у драме; 3) адносін аўтара да таго, што ім выяўляецца: эпік стаіць збоку ад тых падзей, пра якія апавядае; лірык выяўляе пачуццс праз сваё суб’ектыўнае «я»; драматург усё перадавярае дзейным асюбам, прысутнасць яго мы адчуваем толькі ў нешматлікіх рэпліках і рэмарках. Узаемасувязь паміж рознымі родамі літаратуры. Адрозненне ад эпасу, лірыкі і драмы як родаў літаратуры эпічнасці, лірызму, драматтызму, публіцыстычнасці як эмацыйнай танальнасці твораў.

Правамернасць увядзення паняцця віду літаратуры як унутрыродавай і міжродавай катэгорыі, якая ўказвае на форму літаратурнага твора паводле яго некаторых структурных кампанентаў (архітэктанічных, кампа-зіцыйных, моўных, метрычных і інш.). Асноўныя віды фальклорных твораў: паэмы-эпапеі, казкі, легенды, паданні, песні, анекдоты, прыказкі і прымаўкі, загадкі. Віды эпасу як роду мастацкай літаратуры і іх сутнасць: раман, аповесць, апавяданне, навела, нарыс, абразок, эсэ, гумарэска, фельетон, памфлет, мастацка-публіцыстычны артыкул. Віды лірыкі: песня, лірычны верш з усімі яго «цвёрдымі формамі» (санет, трыялет, акггава, тэрцыны, рандо, рандэль, хоку, танка, рубаі і інш.) і разнавіднасцямі (акраверш, александрыйскі верш, элегічны двуверш, цэнтон і г. д.). Віды драмы: камедыя, трагедыя, уласна драма.



Жанр літаратурны як гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып мастацкай формы, дзе структура пэўных фармальных прыкмет (архітэктанічных, вобразных, моўных) выяўляе больш-менш канкрэтны мастацкі сэнс. Генетычная сувязь паміж жанравай формай і пэўным зместам, здольнасць яе «адчужацца» ад апошняга і выражаць новы змест (першапачаткова выключна інтымны змест санетаў Дантэ і Петраркі і філасофскія санеты Шэкспіра, цыклы «турэмных санетаў» I. Франко, сатырычных санетаў А. Звонака і г.д.). Імкненне некаторых літара-туразнаўцаў (Г. Паспелаў) размежаваць жанравую форму і жанравы зімест. Жанры старажытнай літаратуры (слова, апокрыф, жыціе, прытча і інш.), вуснай народнай творчасці (казкі - чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, пра жывёл і інш.; песні - каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя, жартоўныя і інш.). Жанры асобных відаў сучаснага эпасу і драмы: раманы і драімы -сямейна-бытавыя, сацыяльна-бытавыя, гістарычныя, псіхалагічныя, філасофскія, прыгодніцкія, фантастычныя, сатырычныя. дэтэктыўныя, утопіі, антыутопіі і інш. Жанравы падзел лірыкі на інтымную,

грамадзянскую, духоўную, пейзажную, філасофскую, медытатыўную, сугестыўную. Шматстайнасць і асаблівая развітасць асобных жанравых утварэнняў у лірыцы: творы філасофска-медытатыўныя (медытацыя, элегія, пасланне, стансы, ямбы, філасофскі верш), велічальныя (ода, дыфірамб, мадрыгал, эпітафія, эпіталама), песенныя (раманс, гімн, марш, серэнада, баркарола, альба, верш-песня), сатырычна-выкрывальныя (эпіграма, пародыя, інвектыва, сатыра).



Дыфузія родаў, відаў і жанраў. Узнікненне міжродавых і міжвідавых утварэнняў. Міжродавыя ўтварэнні. Ліра-эпас і яго віды: паэма, вершаваны раман, вершаваная аповесць, вершаванае апавяданне, балада, дума, версэт, вершаказ, лірычная проза. Ліра-драма і яе віды: драматычная паэма, драматычны абразок. Ліра-драма-эпас: байка, «драма для чытання», кіна- і тэлесцэнарый. Міжвідавыя ўтварэнні: трагікамедыя, меладрама, трагіфарс. Жанравыя разнавіднасці ў фальклоры (каляндарна-абрадавыя песні – калядкі, вяснянкі, валачобныя, купальскія, асеннія і інш.; сямейна-абрадавыя – вясельныя, радзінныя, калыханкі і інш.) і ў мастацкай літаратуры (фэнтэзі, трылер, сатырычныя оды, рамансы, замовы і інш.).

Жанр як своеасаблівая «памяць мастацтва» (М. Бахцін). Устойлівасць і гістарычная зменлівасць жанраў і жанравых разнавіднасцей. Узаема-дзеянне і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных літаратур шляхам запазычання і «нацыяналізацыі» асобных відаў і жанраў літаратуры як мастацтва слова.


3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест і форма
Паняцце пра літаратурны твор як вынік немеханічнай, адухоўленай дзейнасці аўтара. Літаратурны твор – асноўны аб'ект літаратуразнаўчага вывучэння, які валодае цэласнасцю і ўнутранай завершанасцю. Твор як самадастатковая адзінка літаратурнага развіцця, якая характарызуецца закончаным ідэйным і эстэтычным сэнсам, у адрозненне ад сваіх складнікаў – тэмы, ідэі, сюжэта, маўлення і інш., што атрымліваюць сэнс і могуць існаваць толькі ў сістэме цэлага. Літаратурны твор валодае аб'ектыўнасцю (узнаўленне рэчаіснасці) і суб'ектыўнасцю (яе аўтарскае разуменне), якія складаюць два аспекты мастацкай дзейнасці пісьменніка. Прынцыповае значэнне для літаратурна-мастацкага твора наяўнасці катэгорыі аўтара. Адрозненне аўтара як рэальна біяграфічнай асобы і аўтара як катэгорыі літаратуразнаўчага аналізу, пад якім маецца на ўвазе носьбіт ідэйнай канцэпцыі твора. Паняцце вобраз аўтара, яго разнавіднасці: «вобраз самога сябе», фіктыўны аўтар.

Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора. Арганічнае адзінства вобразнай формы і эмацыянальна-абагульненага зместу. Праблема іх размежавання, якая ўзнікла ў еўрапейскай эстэтыцы ў ХУІІІ-ХХ стст. Неабходнасць такога размежавання на сучасным этапе развіцця літаратуразнаўчай навукі. Тэрміналагічнае вызначэнне

10
11




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка