Свечка жаліцца небу




Дата канвертавання06.07.2016
Памер38.18 Kb.
СВЕЧКА ЖАЛІЦЦА НЕБУ
Воскам плакала свечка,
І празрыстыя слёзы
На высокі падсвечнік плылі.
Нам суровая Вечнасць
Пасылала заклёны,
Каб журботныя дні знебылі.

Чуеш, шчодрая Вечнасць


Падарыла прызнанне
І сугучную песню-мальбу.
Толькі час хуткацечны
Нам гадуе расстанне,
І труба падыграе альту.

На прыпынку канечным


Зноў сустрэнуцца душы
У празрыстай бясконцасці дня.
Нам гаючая Вечнасць
Слёзы болю асушыць
І супыніць ліхога каня.

Свечка жаліцца небу,


У бяздоннасць прасторы
Голас-кропля плыве і плыве.
Плачуць Вечнасць і Небыць –
Вечнай сцэны акцёры,
Слёзы пояць асмяглы Сусвет.
Кроіць сумленне жыццё адмыслова,
Лад зіць учынкаў найстрогі агляд.
Як жа балюча за кожнае слова,
Як жа балюча за кожны пагляд,
Крыўдай пякучай што ранілі сэрца,
Стрэмкаю вострай прабілі душу...
Божа магутны, карай міласэрна.
Я прад Табой даравання прашу.

Не маё – баязлівае слова


Болем просіцца з нетраў душы,
Залатой апранахай-абноваю
На паперу кладзецца ў цішы

І ўзрывае знямелую восень,


Прагнай шчодрасцю дорыць матыў, матыў,
Патрабуе і моліць, і просіць,
Каб гарачы агмень не астыў.

Не маё, незнаёмае слова –


Я прасіла падставіць плячо...
Залатой апранахай-абноваю
Адарыў Бог нямое дзяўчо.

ДАЧАКАЮСЯ
Дачакаюся
жаўрукоў з зімы.
Дачакаюся!
Дождж тугу адмыў.
Шчыра каюся.
За ўчарашні дзень.
За спакойны сон.
За спачын надзей.
Непачуты звон.
Дачакаюся –
груганню назло!
Шчыра каюся.
Вінаватасцю
адбалелых слоў
прычашчаюся...




ПАДАРУНКАМ ПРЫМАЮ СЛОВА
Загадала сабе паверыць
У расквечаны май зімой.
Госці ў дом! – адчыняю дзверы:
Вырак мой і ратунак мой.

Знічка ў небе, былінка ў полі,


Што на лёс наракаць дарма...
Не шукала – расціла долю,
Пустазеллем была сама.

Падарункам прымаю слова,


Маю што ад яго сказаць.
Не ганіце мяне, панове,
На паўслов прыйду назад.
Адгарну з пажаўцелай кнігі
Нечытаных старонак стос.
На мяжы зімы і адлігі
Мне руку падае Хрыстос.


Кожны творыць сваю малітву,


Кожны рознае просіць –
Нехта моліць удачы ў бітве,
Іншы сэрцам галосіць

Па забітых, забытых, родных.


Камяні – у далоні! –
Хто шпурляе нам невыводна,
Як не самі, на зломе

Ведаў, невуцтва і ляноты


Душ, пажадай спавітых?
А пчала напаўняе соты –
Тым і творыць малітву.

Я прасіла ў Бога не багацця –
Шчырую, самотную душу,
Не спакою ў апусцелай хаце –
Голаса, якому не схлушу.

Чысты аркуш, лямпа і аловак,


І радкоў пранізлівы акорд.
Набірае сілу голас слова,
І сыходзіць нематы дакор.

ВОЧЫ...
Пазіраю ў вочы Сына-Бога
і малю мяне не адлучаць
ад Пагляду светлага, жывога,
у якім маркоціцца свяча;
аплывае, меншае, танчэе –
саступае боль, сыходзіць страх.
Ведаю, Сваім цяплом сагрэе,
выбавіць з нягожых апранах...
Без Яго – ні кроку, ні паўкроку,
без Яго – адзін нямы цяжар.
І адкрыты ўнутранаму зроку
вечны цень пакутнага Крыжа.


Свет кладзецца на плаху
З уласнае волі,
Паміж Небам і Жахам
Скуголіць ад болю.
Пасінеўшы ад смагі,
Маркоціцца прагай;
Скурчанеўшы ад жалю,
П'янее на балях;
Вытанцоўвае мройна
Ў скамечаных строях...
Дзьме з дзіравага даху...
Згубіўшы патолю,
Свет кладзецца на плаху
І з нашае волі.

Мы – аглухлыя Божыя дзеці,


Ўсё, што мелі, даўно прадалі,
Ненасытнаю сквапнасцю мецім
Свой скрываўлены след на зямлі.

Хто ж так нашы дарогі знявечыў?


Размянялі жыццё на грашы...
І скавыча у прыцемку вецер
Над нішчымніцай хворай душы

ДАЙ МНЕ ЧАС...
Невыносны боль. Дранцвее цела.
Недзе ўверсе сполахі грамніц.
Я малюся Ўладару, няўмела
І няўклюдна падаючы ніц.

Божа, Добры, Справядлівы, Вечны!


Не прашу адвесці страх і боль –
Дай мне сілы перанесці немач;
Вось я тут, уся перад Табой.

Да мяне рахункаў гэтак многа,


І згрызот сумлення не суняць.
Не прашу судзіць мяне не строга –
Дай мне час усе даўгі аддаць.

СВЕДКА

Колькі ў свеце краін, і малых, і вялікіх, —
Пад нябёсамі месца надзелена ўсім.
Сярод іх Беларусь светлым матчыным лікам лікам
Выяўляецца ў плынным люстэрку часін.

Самавіта глядзіць праз стагоддзі і лёсы,
А валошкі-азёры красуюць паўсюль,
Ды нястомныя рукі ствараюць дзівосы —
І для нас, і для прышлых, нязнаных пакуль. пакуль.

Услаўляю зямлю сваёй Белай Радзімы —
Ў абеліскавай жальбе, ў крыжах і ў сяўбе.
Краю родны, навекі гаюча-адзіны —
Мае радасць і боль на далоні ў цябе.

Захіні, калі ў лёсу шчадротаў не хопіць,
І ў спагадзе высокай правіны даруй.
У застоллі вясёлым і ў горкай маркоце
Я цябе перад Богам у сведкі бяру



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка