Суфіксы дзеясловаў незакончанага трывання




Дата канвертавання18.05.2016
Памер31.6 Kb.
Суфіксы дзеясловаў незакончанага трывання

Трыванне дзеясловаў бывае закончанае і незакончанае. Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць незакончанае, працяглае або рэгулярнае дзеянне і адказваюць на пытанні што робіць? што рабіў? што будзе рабіць? Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць, адпаведна, закончанае дзеянне ці дзеянне, якое абавязкова скончыцца, і адказваюць на пытанні што зрабіў? што зробіць?

Больш за ўсё складанасцяў выклікае правапіс дзеясловаў незакончанага трывання з суфіксамі –ава- (-ява-), -іва- (-ыва-) і –ва.

Суфікс –ава- (-ява-) пішацца ў інфінітыве і формах прошлага часу дзеяслова, калі ў 1-ай асобе адзіночнага ліку дзеяслоў заканчваецца на –ую (-юю) і ва ўсіх астатніх асабовых формах таксама не мае суфікса –ва-: даследаваць, даследаваў, бо даследую (даследуеш, даследуе …).

Суфікс –ва- пішацца ў інфінітыве і формах прошлага часу дзеяслова, калі ў 1-ай асобе адзіночнага ліку дзеяслоў заканчваецца на ваю і суфікс –ва- прысутнічае ва ўсіх асабовых формах: адказваць, адказваў, бо адказваю (адказваеш, адказвае…); падпісваць, падпісваў, бо падпісваю (падпісваеш, падпісвае…).

Калі ў інфінітыве дзеяслоў закончанага трывання мае перад -іць галосную (прыклеіць, выкраіць), тады перад суфіксам –ва- ў дзеяслове незакончанага трывання галосная і будзе пераходзіць у й: прыклейваць, выкройваць.

У дзеясловах незакончанага трывання, утвораных ад прыставачных дзеясловаў пры дапамозе суфікса –ва-, у складзе перад гэтым суфіксам будзе аднаўляцца этымалагічная націскная о: вырасціць – вырошчваць (ён росціць); знасіць – зношваць (ён носіць).

Суфікс –іва- (-ыва-) пішацца ў тым выпадку, калі ён следуе за збегам зычных, апошні з якіх л, м, н або р: запэўніваць, запэўніваю; праветрываць, праветрываю; перакормліваць, перакормліваю.

Перад суфіксам прошлага часу –л- (-ў-) захоўваецца тая самая галосная, што стаіць у інфінітыве у складзе перад суфіксам –ць: дагледзець – дагледзеў, дагледзела (але ён дагледзіць, бо гэта спрагальная форма дзеяслова 2 спражэння).

Заданне

Перакласці дзеясловы:

Рассказывать – расказваць, бо расказваю

Страдать – пакутаваць (пакутую)

Выписывать – выпісваць (выпісваю)

Разворачивать – разгортваць (разгортваю)

Вылавливать – вылоўліваць (пасля збегу зычных ўл, аднаўляецца этымалагічная о: ловіць)

Затрачивать – затрачваць (затрачваю)

Выпрашивать – выпрошваць (выпрошваю, этымалагичная о: проcіць)

Выбрасывать – выкідваць (выкідваю)

Узаконивать – узаконьваць (узаконьваю)

Исследовать – даследаваць (даследую)

Расклеивать – расклейваць (расклейваю, і → й ад клеіць)

Заживать – загойвацца (загойваю; этымалагічная о: гоіць; і → й)

Издеваться – здзекавацца (здзекуюся)

Замораживать – замарожваць (замарожваю, этымалагічная о: марозіць)

Успокаивать – супакойваць (супакойваю; і → й; этымалагічная о: супакоіць)

Командовать – камандаваць (камандую)

Перечитывать – перачытваць (перачытваю)

Выгадывать – выгадваць (выгадваю)

Отпрашиваться – адпрошвацца (адпрошваюся; этымалагічная о: просіць)

Вылепливать – вылепліваю (пасля збегу зычных пл)

Укреплять – умацоўваць (умацоўваю)

Проветривать – праветрываць (пасля збегу зычных тр)

Огораживать – абгароджваць (абгароджваю, этымалагічная о: гародзіць)

Веровать – вераваць (верую)

Поддерживать – падтрымліваць (пасля збегу зычных мл)

Наговаривать – нагаворваць (нагаворваю; этымалагічная о: гаворыць)

Переименовывать – пераймяноўваць (пераймяноўваю; і → й)

Отпрашиваться – адпрошвацца (адпрошваюся; этымалагічная о: просіць)

Заверять – запэўніваць (пасля збегу зычных ўн)

Напаивать – напойваць (напойваю; і → й)

Утаивать – утойваць (утойваю; і → й; этымалагічная о: тоіць)



Надаивать – надойваць (надойваю; і → й; этымалагічная о: доіць)

Выигрывать – выйграваць (выйграю; і → й)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка