Судовая рэформа XVI ст у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім І Жамойтскім




Дата канвертавання19.03.2016
Памер57.57 Kb.
Судовая рэформа XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойтскім
В прошлом столетии тулузский парламент единогласно приговорил к колесованию протестанта Каласа, позднее признанного невиновным. - Кто-то, чтобы оправдать эту ошибку, привел поговорку: "Конь и о четырех копытах да спотыкается..." - "Добро бы еще один конь", - ответили ему, - "но весь конный двор..."

Федор Тютчев
Каб не было памылак ў дзейнасці суда судовую сістэму неабходна рэфармаваць. Беларусь прайшла праз шэраг судова-прававых рэформ, асобныя моманты якіх знайшлі адлюстраванне ў сучаснай судовай сістэме Беларусі. Судова-прававая рэформа Рэспублікі Беларусь 1992 г. з’яўляецца ўмовай стварэння прававой дзяржавы. У прэамбуле да яе акцэнтавалася ўвага на шматвяковай гісторыі беларускай дзяржаўнасці. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі) абвешчана самастойнасць і незалежнасць судовай улады. Судовая ўлада прыналежыць суда, установа надзвычайных судоў забараняецца. Каб аб’ектыўна ацаніць сучасную судовую сістэму Рэспублікі Беларусь патрэбна звярнуцца да судовая рэформа XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойтскім.

Вельмі доўгі час у Вялікім Княстве Літоўскім судовыя функцыі выконвалі службовыя асобы разам з князем. З XV ст. і амаль да пачатку XVI ст. сістэма судовых устаноў заставалася няпэўнай, даволі складанай і разнастайнай. На працягу XV ст. судовая сістэма паступова ўдасканальваецца (спробы уніфікацыі разнастайнага звычаёвага права), аднак ужо на пачатку XVI ст. становіцца відавочным неабходнасць больш глыбокіх пераўтварэнняў. Правядзенню судовай рэформы садзейнічала накапленне ў дзяржаве шматлікага нарматыўнага матэрыялу. Прадумовай для судовай рэформы была тэндэнцыя удакладнення і уніфікацыі судовага ладу і судаводства адносна ўсіх судовых устаноў (асабліва гродскіх судоў).

Рэформа праходзіла паэтапна на працягу XVI ст., што знайшло адлюстраванне ў шматлікіх нарматыўных актах таго часу: пастанове Бельскага сойма 1564 года, Законе аб Галоўным Судзе 1581 года, Статутах 1529, 1566, 1588 гадоў. У гэтых дакументах былі замацаваны асноўныя прынцыпы судовай сістэмы таго часу.

Асноўнымі прынцыпамі судовай сітэмы ВКЛ у XVIст. былі наступныя:



  1. Прынцыпы публічнасці і спаборніцтва судовага працэсу з удзелам адвакатаў (у сувязі з гэтым засноўваецца і атрымлівае актыўнае развіцце інстытут адвакатуры);

  2. Прынцып дзяржаўнага суверэнітэту;

  3. Прынцып прыярытэту пісанага закону;

  4. Прынцып адзінства права;

  5. Прынцып законнасці ў функцыянаванні судовых устаноў;

  6. Прынцып выбарнасці суддзяў;

  7. Прынцып незалежнасці судовай улады, рэалізацыі якога садейнічала з’яўленне суддзяў-прафесіяналаў;

  8. Прынцып саслоўнасці ў пабудове судовай сістэмы.

Перш за ўсе, дадзеныя прынцыпы атрымалі ўвасабленне ў дзейнасці земскіх судоў, аддзяленне якіх ад адміністрацыі канчаткова замацаваў Статут 1566 года. Утварэнне земскіх судоў было самай важнай падзеяй судовай рэформы. Увядзенне гэтых судоў стала магчымым дзякуючы папярэдняму стварэнню пісанага заканадаўства, што ў сваю чаргу, выклікала неабходнасць узнікнення новай прафесі – юрыста. Склад і кампетэнцыя земскіх судоў змяняліся на працягу часу. Камплектаванне суда адбывалася ў наступным парадку: выбары прызначаліся вялікім князем, а ў яго адсутнасць – ваяводай ці старастай, або іншай службовай асобай мясцовай адміністрацыі, аб чым шляхту паведамлялі за 4 тыдні. Выбранымі маглі быць толькі ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага, шляхціцы, землеўладальнікі, дабрачынныя, хрысціянскай веры, якія ведалі права, умелі пісаць, не займалі іншых духоўных, дзяржаўных судовых пасад. Земскі суд разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы шляхты, скаргі за невыкананне рашэнняў прыяцельскага і копнага судоў, якія па сваей сутнасці належалі кампетэнцыі “земства”, а таксама справы па “вываду шляхетства”. Увогуле земскія суды адпавядалі сучасным Абласным (Мінскаму гарадскому) судам, але земскія суды разглядалі справы шляхты. Таму магчыма казаць, што ў земскіх судах існуе прынцып саслоўнасці.

У працэсе судовай рэформы пашырылася падсуднасць гродскага суда. Ішоў працэс уніфікацыі дзейнасці гродскіх судоў на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Паступова вызначаецца тэндэнцыя пераўтварэння гродскага суда з адміністрацыйнай установы ў судовую. Вышэйшы гродскі суд пачаў разглядаць справы з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці (свабодных саслоўяў – шляхты, мяшчан). Удзел прадстаўнікоў грамадскасці ў паседжанні гродскага суда з’яўляецца крыніцай інстытута народнага прадстаўніцтва, які існуе і ў сучаснай судовай сістэме.

Другім судом, які быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны на падставе Бельскага прывілея 1564 года. Яго ўзнікненне было звязана з зямельнай рэформай і атрыманнем шляхтай права прыватнай уласнасці на зямлю. Галоўныя справы падкаморскага суда – зямельныя. Суд складаўся з падкамарыя і каморніка, які яго замяняў у выпадку неабходнасці. Пры вырашэнні спраў падкаморый дзейнічаў ад імя вялікакняжацкай улады. Аднак трэба адзначьщь, што падкаморскія суды абаранялі ўжо не толькі дзяржаўныя інтарэсы, а законныя пра­вы і інтарэсы прыватных асоб. Падкаморскія суды ў той час былі неабходнымі, таму што была праведзена зямельная рэформа, існавала вострае зямельнае пытанне, зямля знаходзілася ў прыватнай, дзяржаўнай, манастырскай уласнасці. У сучаснай судовай сістэме зямельныя справы разглядаюць як агульныя, так і гаспадарчыя суды. І стварэнне новага суда, які б разглядаў зямельныя справы не патрэбна, таму што зямля знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы.

Вышэй мы разгледалі змены, якія адбыліся ў судах ніжэйшая ступені судовай сістэмы ВКЛ XVI ст. Але адбылося і рэмармаванне вышэйшых судовых органаў. Далейшае абмежаванне судовай улады вялікага князя і рады адбылося ў сувязі з утварэннем вышэйшага апеляцыйнага суда дзяржавы - Галоўнага Суда (Трибунала). Пытанні яго арганізацыі і дзейнасці можна знайсці ва Уставе 1581 года, якая называлася “Способ прав трибунальских” , у Стату­це 1588 года, іншых нарматыўных актах. Згодна з Уставай у кожным ваяводстве, дзе былі земскія суды, у вызначаны час «то есть о громницах» на сойміках павінны былі адбыцца выбары суддзяў Трыбу­нала. Выбраныя суддзі выконвалі свае функцыі на працягу года, а затым на сойміках абіраліся новыя дэпутаты на наступны год. Колькасць членаў Галоўнага Суда не была пастаяннай, суд­дзяў было каля 40 чалавек. Кіраваў працай су­да старшыня - маршалак, які выбіраўся суддзямі штогод. Закон рэгламентаваў, што справы ў Галоўным судзе разглядаюцца судовай калегіяй у складзе ад 2 да 7 чалавек. Колькасць магла быць і іншай, але абавязкова больш двух. Трэба такса­ма адзначыць, што ў разглядзе справы не прымалі ўдзел тыя суддзі, якія былі родам з павету, адкуль ішла апеляцыя і дзе пражывалі бакі. Што тычыцца кампетэнцыі Трыбунала, то перш за ўсе ўвядзенне яго ў дзеянне ўдакладніла судовую ўладу гаспадара. З гэтага часу вялікі князь займаўся разглядам па першай інстанцыі толькі найбольш важных спраў. Паводле Уставы, асноўнай катагорыяй спраў, аднесеных да кампетэнцыі Трыбунала, былі апеляцыйныя скаргі на рашэнні гродскіх, земскіх і падкаморскіх судоў. Акрамя апеляцыйных спраў Галоўны Суд раз­глядаў некаторыя справы па першай інстанцыі, у прыватнасці тыя, што раней адносіліся да кам­петэнцыі Вялжакняжацкага суда. Увогуле Галоўны Суд адпавядае сучаснаму Вярхоўнаму Суду, але ў Вярхоўны Суд суддзяў прызначае Прэзідэнт, а суддзяў Галоўнага Суда выбіралі на сойміках ваяводстваў, дзе былі земскія суды. Прынцып абранне суддзяў у Галоўны Суд бачыцца нам больш дэмакратычным, разам з тым ен тычыўся толькі шляхты. Увядзенне ў дзеянне Галоўнага Суда (Трыбу­нала), аддзеленага ад выканаўчай улады, стала істотным і завяршальным этапам судовай рэфор­мы ХVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім. Гэты суд быў адной з першых у Еўропе апеляцыйных інстанцый.

Судовая рэформа XVI ст. у ВКЛ з’явілася важным этапам у жыцці грамадства. Нягледзячы на змены, якія адбыліся ў судовыя ладзе і судаводсве ВКЛ, адзначаныя прагрэсіўныя ідэі былі дэкларатыўнымі і не мелі дакладнага тэарэтычнага вызначэнне ў законе. Некаторыя прынцыны толькі дэклараваліся законам. Аднак і такое замацаванне іх сведчыла аб прагрэсіўных тэндэнцях у праве, аб жаданні заканадаўцы мець іх рэальнае ажыццяўленне. Аб важнасці і значнасці дасягненняў судовай рэформы XVI ст. сведчыцъ той факт, што пры правядзенні ў Расіі судовай рэформы 1864 года - у дакументах адносна рэфармавання судовай стстэмы неаднойчы адзначалася, што на тэрыторыі Беларусі рэформа пойдзе значка хутчэй у сувязі з тым, што ў ранейшы перыяд там ужо мелі месца прагрэсіуныя набыткі. Таксама неабходна адзначыць, што суды, якія былі створаны падчас судовай рэформы з’яўляюцца крыніцай сучасных судоў Рэспублікі Беларусь.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка