Сучасны літаратурны працэс вучэбная праграма для спецыяльнасці




Дата канвертавання01.05.2016
Памер181.71 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар


Беларускага дзяржаўнага універсітэта

___________ С. У. Абламейка

5 сакавіка 2009г.

Рэгістрацыйны № УД-1954/ баз.



СУЧАСНЫ ЛІТАРАТУРНЫ ПРАЦЭС
Вучэбная праграма для спецыяльнасці
1-23 01 73 Сродкі масавай інфармацыі















2009г.

Складальнікі:
Капцаў Уладзімір Анатольевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Бязлепкіна Аксана Пятроўна, кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журна­лістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Сінькова Людміла Дзмітрыеўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Зубчонак Наталля Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 8 ад 28 студзеня 2009г.);

Навукова-метадычным саветам Інстытута вучэбна-метадычнага аб’яднання па журналістыцы

(пратакол № 3 ад 5 лютага 2009г.)

Адказны за рэдакцыю: Бязлепкіна А.П.

Адказны за выпуск: Капцаў У.А.

Тлумачальная запіска

Курс «Сучасны літаратурны працэс» чытаецца на працягу аднаго семестра студэнтам першага года навучання факультэта перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ. Мэтай курса з’яўляецца паглыбленне ведаў пра сучасную літаратурную сітуацыю ў Беларусі і Расіі, пра яе праявы ў сучаснай культуры, літаратурнай крытыцы і журналістыцы. Работа з літаратурна-крытычным тэкстам і ўдасканаленне навыкаў яго аналіза, вывучэнне літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў, асэнсаванне сучаснай сацыякультурнай сітуацыі, досвед стварэння крытычных работ розных жанраў – усё гэта будзе садзейнічаць падрыхтоўцы спецыялістаў той ступені прафесіяналізму, якая мае на ўвазе супрацоўніцтва са СМІ.

У адпаведнасці з асноўнай мэтай у працэсе выкладання плануецца вырашыць шэраг задач:


  • паглыбіць веды студэнтаў пра сучасную літаратурную сітуацыю і асноўныя тэндэнцыі яе развіцця;

  • паказать на канкрэтных прыкладах з літаратурных, крытычных і журналісцкіх тэкстаў эвалюцыю тэм і жанраў у сучаснай літаратуры;

  • выпрацаваць навыкі работы з літаратурным тэкстам у крытыцы і публіцыстыцы;

  • садзейнічаць уменню студэнтаў арыентавацца ў паняццях сучаснай культурнай прасторы (міф пра пісьменніка ў СМІ, літаратурны брэнд) і даваць ім ўсвядомленую ацэнку;

  • реалізоўваць творчыя і аналітычныя здольнасці студэнтаў.

Адной з важнейшых задач курса з’яўляецца фарміраванне стаўлення да літаратурна-крытычнага тэксту як да эстэтычнага феномена, у якім аднолькава значныя ўсе яго ўзроўні.

Аб’ём лекцыйных гадзін дазволіць акрэсліць тэндэнцыі ў развіцці сучаснага літаратурнага працэсу, вылучыць агульныя заканамернасці. На практычных занятках гэтыя веды будуць рэалізаваны ў працэсе сумеснай работы выкладчыка і студэнтаў, а таксама самастойнай працы студэнтаў. Кантроль за засваеннем ведаў будзе ажыццяўляцца ў форме дакладаў і творчых работ, іх абмеркавання і дыскусій у групах.

Студэнт павінен:

ведаць:

– асаблівасці развіцця літаратуры на сучасным этапе;

– эстэтычныя кірункі і плыні;

– творчасць аўтараў, ідэйна-тэматычныя і стылявыя асаблівасці іх твораў.



умець:

– выяўляць заканамернасці ў развіцці літаратурнага працэсу;



– аналізаваць тэксты розных мастацкіх сістэм.

Структура курса
I этап. Сучасная руская літаратура. Аналіз жанравай разнастайнасці сучаснай рускай літаратуры і актуальных эстэтычных канцэпцый. Вызначэнне вобразу і месца сучаснага рускага пісьменніка ў сучасным грамадстве. Узаемадзеянне літаратуры і журналістыкі (2 лекцыі і 2 практычныя заняткі).

II этап. Сучасная беларуская літаратура. Асэнсаванне спецыфікі сучаснага беларускага літаратурнага працэсу. Аналіз жанрава-тэматычнай разнастайнасці сучаснай беларускай літаратуры Знітаванне літаратуры і журналістыкі ў творчасці шэрагу беларускіх пісьменнікаў (2 лекцыі і 2 практычныя заняткі).

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
па дысцыпліне “Сучасны літаратурны працэс



п/п


Назва раздзелаў, тэм

Колькасць

аўдыторных гадзін

усяго

Лекцыі

Практычныя
заняткі


1.

Сучасная руская літаратура

1.1

Вобраз і месца сучаснага рускага пісьменніка ў сучасным грамадстве

4


2

2

1.2

Жанравая разнастайнасць сучаснай рускай літаратуры

4


2

2

2.

Сучасная беларуская літаратура

2.1

Спецыфіка сучаснага беларускага літаратурнага працэсу

4

2

2

2.2

Жанрава-тэматычная разнастайнасць беларускай літаратуры

4

2

2




Усяго:

16

8

8



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАЦЭСУ

Раздзел 1. Сучасная руская літаратура
Тэма 1: Вобраз і месца сучаснага рускага пісьменніка ў сучасным грамадстве.

Метадалагічнае абгрунтаванне паняцця “сучасная літаратура”. Часавыя межы перыяду: першае дзесяцігоддзе – 2000-2009-я гг.

Змена статуса літаратуры ў грамадстве, яе «ўпісванне» ў рынкавую эканоміку. Адасабленне некамерцыйнай і масавай літаратуры. Суіснаванне некалькіх літаратурных пакаленняў.

Дэцэнтралізацыя літаратурнага жыцця. Раздзяленне ў пісьменніцкім асяродку. Змена статуса пісьменніка. Новыя часопісы і альманахі. Сучасныя літаратурныя прэміі. Творы сучасных пісьменнікаў на тэатральнай сцэне, кіна-, тэле- і відэаэкране. Праблема камунікацыі з чытачом і шляхі яе вырашэння.

Асаблівасці сучаснай сацыкультурнай сітуацыі. Літаратурны працэс на фоне культурнай эклектыкі і змены эпох. Сітуацыя «пост-» ці «прота-». Узаемаўплыў постмадэрнісцкай традыцыі і маскульту. Запазычванне і «спрашчэнне» рысаў постмадэрнізму масавай свядомасцю. Вобраз пісьменніка ў «прасторы» літаратурнага брэндынгу (В. Пялевін, У. Сарокін, С. Мінаеў). Сучасны пісьменнік як «медыйная асоба»: Д. Быкаў, Т. Талстая, С. Праханаў і іншыя.

Спектр релігійных вераванняў, палітычных і філасофскіх ідэй, што сцвярджаюцца сучаснымі рускімі пісьменнікамі і ўплываюць на іх ідэалы.

Літаратура ў «люстэрку» грамадска-палітычных ідэй часу. Партыйная прыналежнасць як светапоглядны грунт літаратурнай творчасці. Спалучэнне «нац-бальшавізму» і анархізму ў творчасці позняга Э. Лімонава. Ідэалы почвеніцтва і нацыянал-патрыятызм (А. Салжаніцын, У. Крупін). Тэма вайны на Каўказе. Проза У. Маканіна.

Духоўныя пошукі ў сучаснай прозе. Сцвярджэнне «вечных» каштоўнасцей праваслаўя ў сучаснай прозе (святасць, благадаць, саборнасць) у сучаснай рускай літаратуры: Ю. Кубланоўскі, У. Шароў.

Творчасць А. Кіма. Метафізічная ўтопія А. Кіма «Онлирия». Метараман «Остров Ионы». Сінтэз еўрапейскіх і ўсходніх рэлігійна-метафізічных канцэпцый.

Фантастычная ўмоўнасць у прозе У. Арлова.

Развіццё іншых рэлігійных традыцый. Арыентацыя на будызм і даасізм, скіраванасць у нірвану: творчасць В. Пялевіна.

Узмацненне пазіцый рэалізму, яго стылявыя плыні і прадстаўнікі. Пострэалізм, заснаваны на сінтэзе паэтыкі рэалізму і разнастайных плыняў мадэрнізму, і пост-пострэалізм як спалучэнне элементаў паэтыкі рэалізму і постмадэрнізму.

Паняцце літаратуры «нон-фікшн» і яе прадстаўнікі (В. Галаванаў, У. Казлоў).

Мадэрнісцкая сучасная літаратура, якая на суб’ектыўных падставах аднаўляе рэчаіснасць свядомасці і бессвядомага. Метафізіка сучаснага быцця і эзатэрыка ў прозе Ю. Мамлеева, яго апавяданні і раманы «Блуждающее время», «Мир и хохот».

Постмадэрнісцкі пласт сучаснай літаратуры. Постгістарызм і выяўленне сацыяльнага ліха скрозь прызму культуры ў творчасці А. Каралёва: «Быть Босхом», «Игры гения». Міфалагізацыя гісторыі, «еўразійская» мадэль цывілізацыі, гуманістычны пафас, постмадэрнісцкія рысы ў цыкле раманаў X. ван Зайчыка «Плохих людей нет».

Жаночая проза на сучасным этапе і яе прадстаўніцы: І. Палянская, Г. Шчарбакова, Л. Уліцкая, М. Палей і інш. Фемінісцкія ідэі ў рускай літаратуры пачатку XXI стагоддзя: М. Арбатава («Пробное интервью на тему свободы»).

Масавая літаратура і крытэрыі яе якасці. Новая міфатворчасць, жанравая разнастайнасць: гістарычны дэтэктыў (Б. Акунін), «фэнтэзі» (М. Фрай) і іншыя.

Сучасная літаратура і Інтэрнэт. З’яўленне новых жанраў у літаратуры і крытыцы. Сеціўныя агляды В. Курыцына (Weekly). Перспектывы літаратурнай інтэрнэт-прасторы.

Новае пакаленне празаікаў: П. Санаеў, З. Прылепін, А. Ілічэўскі, П. Аляшкоўскі, М. Кудзімава, У. Атрашэнка, А. Гальдштэйн, іх погляды на свет і чалавека, духоўна-маральныя пошукі.
Тэма 2: Жанравая разнастайнасць сучаснай рускай літаратуры.

Проза і драматургія: агульная характарыстыка.

Абнаўленне і жанравая трансфармацыя сучаснага рамана: гістарычны раман, філасофскі раман, раман маральна-этычнага характару, палітычны раман, сатырычны раман.

Тэндэнцыя да цыклізацыі раманаў: «Плохих людей нет (Евразийская симфония)» X. ван Зайчыка, «Лабиринты Ехо» М. Фрая, «Приключения Эраста Фандорина» Б. Акуніна.

Дамінаванне жанру эсэ ў сучаснай прозе: адлюстраванне сучаснага светаадчування, суб’ектыўны фактар, магчымасць для інтэрпрэтацыі. Канцэпцыя М. Эпштэйна. Унутранае сэнсавае адзінства зборніка эсэ: «Гений места» П. Вайля, «Колобок» А. Геніса, «Персона grappa» Г. Шульпякова, «Низкий жанр» В. Пьецуха і інш.

Сучасная руская аповесць. Пераважны зварот да матэрыялаў сучаснасці. Новыя праблемы і канфлікты. Тыпы герояў. Жанрава-стылявая разнастайнасць.

Сучаснае рускае апавяданне. Засваенне новых граняў рэчаіснасці. Своеасаблівасць стылявых манер. Тэндэнцыя да «эсэізацыі» апавядання, да ўзмацнення лаканізму, з’яўленне раманных апавяданняў.
«Чалавек і грамадства» як галоўная тэма сучаснай рускай драматургіі. Дамінуючая роля прадстаўнікоў «поствампілаўскай хвалі», «новай драмы», аўтараў-постмадэрністаў.

Творчасць драматургаў «поствампілаўскай» плеяды (Л. Петрушэўская, Л. Разумоўская, А. Сакалова, Н. Садур, А. Казанцаў, М. Арбатава і інш.). Сістэма вобразаў, сацыяльныя і маральна-псіхалагічныя канфлікты, шляхі іх эстэтычнага вырашэння.

Фемінісцкая праблематыка ў драматургіі М. Арбатавай.



Песы прадстаўнікоў «новай драмы» (М. Угараў, А. Слапоўскі, С. Носаў і інш.). Рэалістычна-канкрэтныя і ўмоўныя формы. Творчыя пошукі М. Угарава. «Жорсткі сентыменталізм» М. Коляды.

П’есы і аўтарскія спектаклі Я. Грышкаўца. Манадрамы пісьменніка «Как я съел собаку», «Одновременно», «Дредноуты». Маналог-споведзь як форма арганізацыі сцэнічнага дзеяння. Жыццё як аб’ект разважання; самастойнае спасціжэнне «простых рэчаў».



Драматургія пісьменнікаў-постмадэрністаў. (В. Коркія, Д.А. Прыгаў, У. Сарокін і інш.).

Папулярнасть рымэйкаў у сучаснай прозе і драматургіі («Генеральская дочка» Д. Стахава, «Лизистрата», «Еще раз о голом короле» Л. Філатава, «Чайка», «Гамлет. Версия» Б. Акуніна і інш.).


Раздзел 2

. Сучасная беларуская літаратура
Тэма 1. Спецыфіка сучаснага беларускага літаратурнага працэсу

Навукова-тэарэтычнае абгрунтаванне паняцця «сучасная літаратура». Сучасны этап развіцця беларускай літаратуры. Глыбінныя палітычныя, эканамічныя зрухі ў грамадстве, эвалюцыя этычных і эстэтычных каштоўнасцей, літаратурна-мастацкіх арыенціраў. Пераразмеркаванне функцый літаратуры ў сацыяльна-эканамічных і культурных умовах канца ХХ стагоддзя. Нонканфармізм, рэгіяналізм і перавага прыватных ініцыятыў над дзяржаўнымі ў беларускай літаратуры мяжы стагоддзяў. Цыклічнасць у развіцці літаратуры.

Перспектыва якасна новага мыслення. Перыяд бурнага нацыянальнага адраджэння: прыярытэт нацыянальнай ідэі, сцвярджэнне духоўных каштоўнасцей, пафас гуманізму.

Суадносіны традыцый і наватарства ў сучасным літаратурным працэсе. Сінхранічны і дыяхранічны аспекты ідэйна-мастацкай пераемнасці. Пошукі новай эстэтычнай змястоўнасці. Суіснаванне розных кірункаў і плыняў: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш. Адлюстраванне ў літаратуры філасофіі экзістэнцыяналізму.

Дэцэнтралізацыя літаратурнага працэсу. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары ўтварэння творчых аб’яднанняў і суполак («Тутэйшыя», «Таварыства вольных літаратараў», «Бум-Бам-Літ» і іншыя). Маніфесты літаратурных аб’яднанняў як творы калектыўнага аўтарства і іншыя навукова-інфарматыўныя дакументы, а таксама іх роля ў фармуляванні актуальных тэндэнцый развіцця літаратуры ў кантэксце творчасці папярэднікаў, у вызначэнні месца літаратурнага аб’яднання ў творчай традыцыі і літаратурнай іерархіі. Літаратурныя (жанравыя) і выдавецкія праекты літаратурных аб’яднанняў. Авангардныя пошукі маладых літаратараў. Трансгрэсія ў літаратуры. Гульня ў літаратуры. Адметнасць і складанасці сучаснага літаратурнага працэсу.

Светапогляднае абнаўленне беларускай паэзіі перыяду нацыянальна-культурнага адраджэння. Жанрава-стылёвыя пошукі: пашырэнне мастацкіх кірункаў, жанравых форм, эксперыментатарства, выкарыстанне выяўленчых сродкаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму.

Беларуская літаратура ў інтэрнэце: маргіналізацыя ці экспансія. Блогі пісьменнікаў як новы спосаб трансляцыі літаратуры і камунікацыі з чытачамі. Новыя жанры ў літаратуры і крытыцы. Перспектывы сеціўнай літаратуры. Новая літаратурная іерархія.

Стратэгія тэатралізацыі літаратуры, перформансы як тэатральна-літаратурныя праекты. Слэм.

Літаратура для дзяцей (Р. Баравікова, А. Масла, П. Васючэнка, С. Мінскевіч, А. Спрынчан). Пераклады на беларускую мову класікі дзіцячай літаратуры (з А. Ліндгрэн, А. Мілна, Дж. Толкіена і іншых).

Фрагмеграцыя літаратурнага працэсу. Дзейнасць выдавецтва “Мастацкая літаратура”, выдавецтва І. Логвінава, выдавецтва «Галіяфы». Выдавецкія праекты, літаратурныя серыі («Лімаўскі фальварак», ББЛ, «Сучасны беларускі дэтэктыў» і іншыя). Маргінальная літаратура (А. Асташонак, М. Купрэеў).


Тэма 2. Жанрава-тэматычная разнастайнасць беларускай літаратуры

Гарадская проза. Развіццё героя гарадской прозы (апавяданні і мініяцюры А. Глобуса, апавяданні і аповесці А. Бахарэвіча «Натуральная афарбоўка», «Прыватны пляж на ўзбярэжжы Леты», «Дзве тысячы слоў пра Завалюхіна», проза Ю. Каляды, Е. Вежнавец).

Змяненне статуса вясковай прозы ў беларускай літаратуры. Маргіналізацыя героя вясковай прозы (А. Федарэнка, Ф. Сіўко, М. Вайцяшонак).

Гістарычная проза. Тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (Л. Рублеўская, С. Балахонаў) і тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (А. Наварыч, А. Федарэнка, У. Арлоў). Гістарычныя дэтэктывы Л. Рублеўскай, М. Адамчыка, М. Клімковіча, Т. Сабоцкай у аспекце пераемнасці з гістарычнай прозай. Эксплуатацыя жанраў масавай літаратуры для “культурнай кантрабанды” элітарнай літаратуры. Масавая беларуская літаратура: інтэнцыі і рэальнасць («Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» У. Ахроменкі і М. Клімковіч).

Аўтабіяграфічная проза (А. Глобус, У. Сцяпан, С. Рублеўскі, В. Мудроў). Жанр мініяцюр (фацэцый) у кантэксце развіцця літаратуры. Металітаратура («Адлюстраванне першатвора» П. Васючэнкі). Дакументальная проза, паліфанічны раман (С. Алексіевіч).

Рэлігійная тэматыка ў беларускай літаратуры (І. Жарнасек). Містыка ў літаратуры (А. Казлоў, Б. Пятровіч).

Постмадэрнізм у беларускай літаратуры: тэорыя і практыка («Імя грушы» С. Балахонава).

Прыпавесці ў беларускай літаратуры («Тыя, што ідуць» Я. Сіпакова, «Пахаджане» В. Быкава, «Удог» Ф. Сіўко).

Фантастыка ў беларускай літаратуры (А. Паўлухін, Р. Баравікова, С. Мінскевіч, А. Бычкоўскі)

Эсэістыка ў беларускай літаратуры («Разбурыць Парыж» В. Акудовіча, «Сланы Ганібала» У. Арлова, «Сечка» А. Федарэнкі, «Цмокі лятуць на нераст» М. Мартысевіч).

Сучасная беларуская паэзія. Знікненне лірычнага героя. Гульня ў літаратуры (А. Хадановіч, Джэці, В. Жыбуль). Эксперыменты ў паэзіі (А. Разанаў, З. Вішнёў, З. План, В. Трэнас).

Сучасная беларуская драматургія. Нацыянальная традыцыя ў драматургіі (А. Петрашкевіч, А. Дзялендзік, А. Дудараў, У. Бутрамееў). Філасафічнасць у драматургіі (А. Папова, А. Курэйчык). Герменеўтычны праект С. Кавалёва. Мінарытарны тэатр. Эксперыментальная драматургія (М. Арахоўскі, Г. Багданава, А. Карэлін). Дзіцячая драматургія (Л. Рублеўская, У. Сіўчыкаў, П. Васючэнка).



Рускамоўная літаратура Беларусі: А. Папова, А. Андрэеў, Н. Батракова і іншыя. Пераклады: з чэшскай (серыя «Чэшская калекцыя»), сербскай, польскай і іншых моў.
Вучэбная і навукова-крытычная літаратура

Раздзел 1

Асноўная літаратура:


  1. Современная русская литература: Учебное пособие. – СПб., М.: Сага, Форум, 2004.

  2. Русская проза конца ХХ века. – М.: Academia, 2005.

  3. Современная русская литература (1990-е гг. – начало ХХI в.): Учебное пособие. – СПб.: Филолог. ф-т СПб ун-та; Изд. Центр «Академия», 2005.

  4. Скоропанова И. С. Русская постмодернистская литература. – М.: «Флинта», «Наука», 1999.

  5. Ильин, И.П. Постмодернизм от истоков до конца столетий: эволюция научного мифа. – М.: Интрада, 1998.

  6. Гончарова, С.Я. Современная русская драма. – Минск, 2003.

  7. Шром, Н. Литература современной России. 1987-2003. М., 2005.

  8. Руднев, В. Энциклопедический словарь культуры ХХ века. – М.: Аграф, 2003.


Дадатковая літаратура:


  1. Баевский, В.С. История русской литературы ХХ века. – М.: Языки славянской культуры, 2003.

  2. Липовецкий, М., Лейдерман, Н. Современная русская литература (1950 – 1990 гг.): Учебное пособие для студентов высших учебных заведений: В 2 т. – М.: Издательский центр «Академия», 2003.

  3. Русская проза конца ХХ века: Хрестоматия для студ. высш. учеб. / Сост. и вступ. ст. С.И. Тиминой; коммент. и задания М.А. Черняк. – М.: «Академия», 2002.

  4. Русская литература ХХ века: Школы, направления, методы тв. работы. Учебник для студентов высш. учеб. заведений / Под ред. С.И. Тиминой. – СПб.: Логос, 2002.

  5. Нефагина, Г.Л. Русская проза конца ХХ века. – М.: Флинта, Наука, 2004.

  6. Лейдерман, Н.Л. С веком наравне. – СПб., 2006.

  7. Хрестоматия по современной русской драматургии (конец ХХ – начало XXI вв.): Учебн. пособие / Автор-сост. С. Я. Гончарова-Грабовская. – Мн.: БГУ, 2002.

  8. Эпштейн, М. Знак пробела: о будущем гуманитарных наук. – М., 2004.



Тэксты


  1. Аксенов В. Вольтерьянцы и вольтерьянки. Москва-ква-ква.

  2. Акунин Б. Трагедия. Комедия. Квест.

  3. Алешковский П. Рыба.

  4. Арбатова М. Пробное интервью на тему свободы.

  5. Гольдштейн А. Помни о Фамагусте.

  6. Гришковец Е. Как я съел собаку. Одновременно.

  7. Дружников Ю. Суперженщина.

  8. Ерофеев В. Хороший Сталин. Бог Х.

  9. Зайчик в. X. Дело жадного варвара. Книга из цикла романов «Плохих людей нет (Евразийская симфония)».

  10. Иличевский А. Ай-Петри. Матисс.

  11. Ким А. Остров Ионы. Собирание грибов под музыку Баха.

  12. Клех И. Охота на фазана.

  13. Королев А. Быть Босхом. Змея в зеркале. Игры гениев.

  14. Крусанов П. Укус ангела.

  15. Лимонов Э. Книга мертвых.

  16. Маканин В. Асарт.

  17. Мамлеев Ю. Мир и хохот. Рассказы.

  18. Минаев С. Духless.

  19. Новиков В. Роман с языком.

  20. Орлов В. Камергерский переулок.

  21. Палей М. Клеменс.

  22. Пелевин В. Священная книга оборотня.

  23. Санаев П. Похороните меня за плинтусом.

  24. Сорокин В. День опричника. Сахарный Кремль.

  25. Толстая Т. Река Оккервиль.

  26. Угаров М. Зеленые щеки апреля. Облом-off.

  27. Улицкая Л. Дети нашего царя. Казус Кукоцкого.

  28. Харитонов М. Ловец облаков.

  29. Шаров В. Репетиция. Будьте как дети.

  30. Шишкин М. Венерин волос.


Вучэбная і навукова-крытычная літаратура

Раздзел 2

Асноўная:


  1. Гісторыя беларуская літаратуры ХХ ст. (Т. 3). – Мінск, 2001.

  2. Гісторыя беларуская літаратуры ХХ ст. (Т. 4). – Мінск, 2002.

  3. Бязлепкіна, А. Разам і паасобку: Таварыства «Тутэйшыя». – Мінск, 2003.

  4. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія. – Мінск, 2000.

  5. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці. – Мінск, 2001.

  6. Кісліцына, Г. Новая літаратурная сітуацыя. – Мінск, 2006.

  7. Кісліцына, Г. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. –Мінск, 2000.

  8. Корань, Л. Цукровы пеўнік: Літ.-крыт. артыкулы. – Мінск, 1996.

  9. Стральцова, В. Шлях да сябе: сучасная аўтабіяграфічная проза. – Мінск, 2002.


Дадатковая:


  1. Акудовіч, В. Разбурыць Парыж. – Мінск, 2004.

  2. Бабкоў, І. Каралеўства Беларусь. Вытлумачэнне ру[і]наў. – Мінск, 2005.

  3. Барысевіч, Ю. Цела і тэкст. – Мінск, 1998.

  4. Жук, І. Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды. – Гродна, 1998.

  5. Кавалёў, С. Партрэт шкла. – Мінск, 1991.

  6. Кісліцына, Г. blonde attack. – Мінск, 2003.

  7. Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. – Мінск, 2007.

  8. Шаўлякова, І. Рэстаўрацыя шчырасці. – Мінск, 2005.


Тэксты:

  1. Адамчык М. Забойства на Каляды. Блог: http://andrej-voronin.livejournal.com/

  2. Акудовіч В. Эсэ: У вайны няма айчыны. Без нас. Эсэ пра эсэ.

  3. Арлоў У. Пяць мужчын у леснічоўцы. Сланы Ганібала. Сайт: http://arlou.org/ http://knihi.com/arlou/

  4. Асташонак А. Жоўты колер белага снегу.

  5. Ахроменка У., Клімковіч М. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве.

  6. Балахонаў С. Зямля пад крыламі Фенікса. Сайт пісьменніка: http://balachonau.puls.by/

  7. Бахарэвіч А. Прыватны пляж на ўзбярэжжы Леты. Іголка прозы. Дзве тысячы слоў пра Завалюхіна. Блог: http://bacharevic.livejournal.com/

  8. Брава А. Каменданцкі час для ластавак.

  9. Вайцяшонак М. Кола.

  10. Васючэнка П. Адлюстраванне першатвора.

  11. Глобус А. Дом. Сучаснікі. Скрыжаванне. Спроба малітвы. Развагі. У нашай Вільні. Блог: http://adam-hlobus.livejournal.com/

  12. Джэці (Вера Бурлак). За здаровы лад жыцця.

  13. Дранько-Майсюк Л. Стомленасць Парыжам. У вашым голасе квітнеюць астры. Рука вышэй за музыку і верш. Восень у Версалі. Ты вернешся, заўважаны туманам. Не здолееш спакусу зваяваць. Усё падман, усё падман. Ты памножаная на неба і падзеленая на страх. Каханка. “Патухла свечка летняя. Даволі!” На вуліцы першага пацалунку. Мне шчасце дадзена магчымае. Я ведаю цябе ад хрызантэм...

  14. Кавалёў С. Навука кахання. Стомлены д’ябал.

  15. Казлоў А. Горад у нябёсах.

  16. Каляда Ю. Галоўная памылка Афанасія. Блог: http://magdalena_jo_jo.livejournal.com.

  17. Конеў Я. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі.

  18. Купрэеў М. Палеская элегія.

  19. Мартысевіч М. Цмокі лятуць на нераст.

  20. Мінскевіч С. Мінскія/менскія санеты. Я з Бум-Бам-Літа.

  21. Наварыч А. Літоўскі воўк.

  22. Праўдзін В. Танцавальны марафон.

  23. Рублеўская Л. Нарцыс і Рэха, Семела і Юпітэр, Пігмаліён і Галатэя (з цыкла «Старасвецкія міфы горада Б. »). Пярсцёнак апошняга імператара. Золата забытых магіл. Блог: http://rubleuskaja.livejournal.com/

  24. Рублеўскі С. Абмытыя валуны.

  25. Сіўко Ф. Удог.

  26. Станкевіч Ю. Любіць ноч – права пацукоў.

  27. Сцяпан У. Блог: http://ul_sciapan.livejournal.com/.

  28. Сыс А. Лён. Сайт: http://sys.knihi.com

  29. Федарэнка А. Вёска. Рэвізія. Бляха. Сечка. Шчарбаты талер. Афганская шкатулка.

  30. Хадановіч А. З чаго пачынаецца Жодзіна, Гарадскі раманс, Хлопчык і копчык, Cuique suus. Блог: http://khadanovich.livejournal.com/

  31. Хвастоўскі Д. Лугназад.



Пытанні да заліку


  1. Вызначце асноўныя тэндэнцыі сучаснага літаратурнага працэсу і адлюстравання ў ім сацыякультурнай сітуацыі.

  2. Якім чынам узаемадзейнічаюць маскульт і постмадэрнізм?

  3. Адлюстраванне грамадска-палітычных ідэй часу ў сучаснай літаратуры.

  4. Вызначце жанравую спецыфіку рамана і яго трансфармацыі на сучасным этапе.

  5. Назавіце вызначальныя асаблівасці літаратуры «нон-фікшн».

  6. Традыцыя реалізму і яе пераадоленне (пострэалізм, пост-пострэалізм).

  7. Дайце агульную характарыстыку мадэрнізму і постмадэрнізму на сучасным этапе. Назавіце аўтараў і творы.

  8. Вобраз пісьменніка ў сучасных СМІ.

  9. У чым асаблівасць сучаснай драмы? Дайце жанравую характарыстыку. Назавіце прадстаўнікоў.

  10. Масавая літаратура: агульныя рысы, крытэрыі якасці, прадстаўнікі.

  11. У чым вызначальныя асаблівасць літаратурнага брэндынгу?

  12. Сучасная літаратура ў кантэксце сучаснай інтэрнэт-прасторы.

  13. Прывядзіце прыклады ўвасаблення твораў сучаснай літаратура на тэатральнай сцэне і ў кіно.

  14. Назавіце «тоўстыя» часопісы і альманахі, літаратурныя прэміі ў сучаснай Расіі.

  15. Духоўныя пошукі ў творчасці сучасных рускіх пісьменнікаў: У. Шароў, А. Кім і інш.

  16. Чым абумоўлены феномен «жаночай прозы» ў сучаснай рускай літаратуры? Якое адлюстраванне ў літаратуры знайшлі ідэі фемінізму?

  17. Мастацкая пераемнасць у беларускай літаратуры.

  18. Дзейнасць літаратурных аб’яднанняў у Беларусі к. ХХ ст. – пач. ХХІ ст.

  19. Вясковая і гарадская проза: канцэнтрацыя традыцыі.

  20. Гістарычная і ваенная проза ў эстэтычным і ідэалагічным аспекце.

  21. Сучасная беларуская эсэістыка ў кантэксце сацыякультурнай сітуацыі.

  22. Сучасная беларуская паэзія: стратэгія тэатралізацыі.

  23. Сучасныя перакладчыцкія праекты ў Беларусі.

  24. Фрагмеграцыя беларускага літаратурнага працэсу.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка