Сучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса




Дата канвертавання11.05.2016
Памер39.86 Kb.
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Экзаменацыйныя пытанні

для студэнтаў 1 курса

спецыяльнасці “Беларуская філалогія”


  1. Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры, духоўны скарб нацыі, аснова нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.

  2. Сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя беларускай нацыянальнай мовы.

  3. Беларуская мова на лінгвістычнай карце свету. Генетычная і тыпалагічная характарыстыка беларускай мовы.

  4. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы. Паняцце аб сучаснай беларускай мове.

  5. Беларуская літаратурная мова, яе прыметы.

  6. Норма і варыянтнасць. Тыпалогія норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

  7. Сістэма функцыянальных стыляў, падстыляў, жанраў беларускай літаратурнай мовы.

  8. Мова як сродак камунікацыі. Камунікатыўны акт, роля гукавога боку мовы ў працэсе камунікацыі.

  9. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

  10. Фанетычнае чляненне маўленчай плыні. Сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі.

  11. Гук як фанетычная адзінка. Аспекты вывучэння гукаў.

  12. Будова маўленчага апарату.

  13. Артыкуляцыя і яе асноўныя фазы.

  14. Асноўныя метады даследавання гукаў.

  15. Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных гукаў.

  16. Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

  17. Змены гукаў у моўнай плыні. Паняцце аб фанетычных працэсах і фанетычных адносінах.

  18. Фанетычныя працэсы ў сучаснай беларускай мове.

  19. Чаргаванні гукаў. Тыпы чаргаванняў.

  20. Пазіцыйныя чаргаванні гукаў.

  21. Гістарычныя чаргаванні гукаў.

  22. Склад як фанетычная адзінка. Структура беларускага склада.

  23. Фанетычны, графічны і марфемны падзелы слоў: агульнае і адметнае.

  24. Тыпы складоў у сучаснай беларускай мове.

  25. Націск як фанетычная адзінка. Акустычныя характарыстыкі націску.

  26. Праклітыкі і энклітыкі ў сучаснай беларускай мове.

  27. Тыпы націску ў сучаснай беларускай мове.

  28. Інтанацыя як фанетычная адзінка. Функцыі інтанацыі. Інтанацыя і пунктуацыя.

  29. Паняцце аб інтанацыйнай канструкцыі. Тыпы інтанацыйных канструкцый у сучаснай беларускай мове.

  30. Функцыі гукаў у мове. Гук і фанема: агульнае і адметнае.

  31. Эвалюцыя паняцця ‘фанема’. Фанема ў трактоўцы фаналагічных школ.

  32. Паняцце аб фанетычнай пазіцыі. Моцныя і слабыя пазіцыі фанем, крытэрыі іх вызначэння.

  33. Алафоны ў сучаснай беларускай мове. Варыянты і варыяцыі фанем. Гіперфанема і архіфанема.

  34. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем. Нейтралізацыя фанемных проціпастаўленняў.

  35. Прадмет і задачы арфаэпіі. Сувязь арфаэпіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

  36. Арфаэпічныя нормы. Правілы вымаўлення галосных гукаў.

  37. Правілы вымаўлення зычных гукаў, гукаў на стыку слоў.

  38. Арфаэпія запазычаных слоў.

  39. Варыянтнасць на фанетычным узроўні: прычыны, характар, літаратурныя межы.

  40. Арфаэпічная норма і культура маўлення. Прычыны і крыніцы адхіленняў ад літаратурных норм.

  41. Прадмет і задачы графікі. Гісторыя станаўлення беларускай графікі.

  42. Беларускі алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.

  43. Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў беларускай графіцы. Прынцыпы беларускай графікі.

  44. Прадмет і задачы арфаграфіі. Сувязь арфаграфіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

  45. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі.

  46. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.

  47. Напісанне галосных паводле фанетычнага прынцыпу. Адхіленні ад фанетычнага прынцыпу ў напісанні галосных.

  48. Фанематычныя і традыцыйныя напісанні галосных.

  49. Напісанне зычных паводле фанетычнага прынцыпу.

  50. Фанематычныя напісанні зычных.

  51. Напісанне слоў асобна, злітна, праз злучок.

  52. Ужыванне вялікай літары.

  53. Напісанне абрэвіятур і ўмоўных скарачэнняў. Правілы пераносу.

  54. Слова ў сістэме мовы. Абагульняльны характар слова.

  55. Функцыі слова. Лексічнае і граматычнае значэнні слова, іх узаемаабумоўленасць. Суадносіны слова як адзінкі мовы і словаформы.

  56. Варыянты слова, іх тыпы. Лексічныя дублеты.

  57. Аспекты лексічнага значэння слова. Тыпы лексічных значэнняў.

  58. Монасемія і полісемія. Сувязі значэнняў мнагазначнага слова.

  59. Амонімы: тыпы, прычыны ўзнікнення. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі.

  60. Сінонімы: тыпы, прычыны ўзнікнення. Сінанімічны рад і яго дамінанта.

  61. Лексіка-семантычныя і тэматычныя групы слоў. Семантычныя палі.

  62. Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу паводле паходжання і адсутнасці / наяўнасці гістарычнай перспектывы.

  63. Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу паводле сферы ўжывання, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, характару функцыянавання.

  64. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя фактары развіцця лексічнага складу сучаснай беларускай мовы.

  65. Прадмет і задачы лексікаграфіі.

  66. Фразеалагізм як моўная адзінка. Фразеалагічны зварот.

  67. Віды значэнняў фразеалагізмаў у залежнасці ад спосабу суадносін з рэчаіснасцю.

  68. Суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы.

  69. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

  70. Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні. Крытэрыі іх размежавання.

  71. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле паходжання.

  72. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў.

  73. Сінанімія, антанімія і полісемія фразеалагізмаў у сучаснай беларускай мове.

  74. Прадмет і задачы фразеаграфіі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка